ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ
СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Звеставанне Найсвяцейшай Марыі Панне
Звеставанне Найсвяцейшай Марыі Панне
Маці, вось я!
Я з Табой, о Беззаганная. Хачу такім чынам несці Табе
суцяшэнне ў цярпенні, якое Ты перажываеш. Я памятаю Твае словы, скіраваныя да
с. Луцыі: “Прынамсі Ты імкніся несці мне суцяшэнне”. Наколькі ж тады гэта
важная хвіліна, калі Ты сама аб ёй просіш. Маці, я разумею гэта і прагну пры
дапамозе гэтай медытацыі, разважаючы над ружанцовымі таямніцамі, адказаць
учынкам любовi на Тваё запрашэнне. Я адкрываю перад Табой маё сэрца, у якім
знаходзіцца ўзнагаджальная інтэнцыя.
З любові да Цябе я кірую свае думкі і сэрца да Цябе, каб
разважаць над Тваёй прысутнасцю пры Езусе, ідучы шляхам ружанцовых таямніц.
Сёння побач з Тваім Беззаганным Сэрцам мне дадзена для разважання таямніца
звеставання, таямніца, якая з’яўляецца “цудам цудаў”. Евангелле св. Лукі так
апісвае гэту сцэну:
“У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад
галілейскі, называны Назарэт, да
Дзевы, заручанай з
мужам па імені
Юзаф, з дому
Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная
ласкі, Пан з Табою». Яна ж збянтэжылася
ад словаў ягоных
і разважала, што
гэта за прывітанне. І сказаў Ёй
анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім
і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам
Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць
будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца». І
сказала Марыя анёлу:
«Як станецца гэта,
калі я мужа
не спазнала?» Анёл сказаў
Ёй у адказ:
«Дух Святы сыдзе
на Цябе, і
моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму
і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка
твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая,
якую называлі бясплоднай,
бо для Бога
няма нічога немагчымага». Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай
мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл” (Лк 1, 26-38).
Маці! Што за неспадзяваны візіт, што за цудоўныя словы. Я
ўглядаюся ў Цябе, Беззаганная Спадарыня, і думаю: хто Ты, о Беззаганная? Гэта
Бог праз свайго пасланніка прыходзіць да Цябе; Пан часу і вечнасці, Створца
неба і зямлі прыходзіць з просьбай. Бог просіць, але перш, чым Ён гэта зробіць,
Ён звяртаецца да Цябе найпрыгажэйшым імем. Найпрыгажэйшым, таму што сам Бог
указаў такое прывітанне свайму Пасланнiку. Беззаганная Маці, сам Бог вітае
Цябе. Ты, “поўная ласкі”, о найчысцейшая, абраная, умілаваная Богам. Хто Ты,
перад якой Бог, у асобе Пасланніка, становіцца на калені, да якой звяртаецца з
просьбай. Бог просіць чалавека, Цябе; о Умілаваная Богам, хто Ты?
Я прыглядаюся да гэтай сустрэчы і спрабую сабе ўявіць,
што адбываецца ў Тваім Беззаганным Сэрцы. Кожны з нас мог падумаць, можа нават
з ценем зайздрасці, як цудоўна быць на Тваім месцы. Ты, аднак, з першай хвіліны
думаеш, што азначае гэтае прывітанне, якое Ты пачула. Напэўна ў першы момант
нарадзілася таксама пытанне: кім з’яўляецца той, што звяртаецца да Цябе такім
велічным чынам?
Скажы мне, Маці: ці калі бачыш анёла, няма ніякага
сумневу ў тым, што гэта Божы Пасланнік? Ці хутчэй адклікаецца людзкая натура, а
гэта значыць абуджаецца тыповы для стварэння спосаб прымання рэчаіснасці, які
падпітвае сумнеў, недавер? Ты разгубілася на словы прывітання, а таму ёсць
нейкая крыніца няўпэўненасці, здзіўлення. А можа гэта тыя вельмі прыгожыя словы
прывітання, імя, якое Бог першым ужыў, каб звярнуцца да Цябе, перад абліччам
сціпласці і пакоры выклікалі гэтую разгубленасці у Тваім Сэрцы?
Матэрыя і часовасць адчуваюць нешта цалкам незвачайнага:
а менавіта дух і вечнасць. Ты, аднак, Марыя, у гэтай нетыповай сітуацыі не
дапускаеш голасу недаверу, а ўважліва ўслухоўваешся ў змест прывітання і
разважаеш над пачутымі словамі. Ты задумваешся над тым, што чуеш, а не над тым,
хто да Цябе звяртаецца. Ты не пытаеш, хто гэты незнаёмец, хто стаіць перад
табой. Як жа часта неспадзяваная сустрэча, сітуацыя здзіўлення, нават званок у
дзверы незнаёмай асобы, у нашай жыццёвай рэчаіснасці можа выклікаць здзіўленне,
страх, няўпэўненасць. Незнаёмая асоба часта настолькі засяроджвае нашу ўвагу,
што мы нават не разумеем, што яна кажа. Тваё пытанне сведчыць пра тое, што гэта
змест паслання прыцягвае Тваю ўвагу.
Я ўглядаюся ў Цябе, Маці, і не магу надзівіцца Тваёй
пакоры, даверу, спакою. Калі я пачынаю задумвацца над словамі Анёла, шмат
пытанняў нараджаецца ў адну хвіліну. Ты задаеш адно пытанне: як гэта станецца? Я ж хацеў бы задаць іх
мноства. Як я магу быць упэўненым, што гэта анёл?; што паслаў яго Бог?; ці гэта магчыма, што Бог
звяртаецца з просьбай да стварэння?; як гэта магычыма, што чалавек народзіць
Бога? Людзкая логіка адразу падказвае мне адказ: гэта ж немагчыма! На кожнае пытанне
я чакаў бы не столькі адказу, колькі пацвярджэння, знаку. Ты ж паводзіш сябе
інакш. Ты задаеш толькі адно падставовае пытанне: як гэта станецца? Ты народзіш
Сына, якому даш імя Езус; а Ты ўжо жонка Юзафа. А таму, што здарыцца ў
набліжэйшым часе, што будзе з вашым сужэнствам? “Святое, якое народзіцца, будзе
называцца Сынам Божым”, а таму, што будзе з абяцаннем, дадзеным Юзафу? Вы
чакаеце хвіліны, калі будзеце жыць разам, плануеце сваю будучыню, а тут
нечакана адбываецца нешта цалкам неспадзяванае. Як даць адказ, калі ён залежыць
таксама ад іншай асобы. Як я магу згадзіцца, калі мой адказ будзе мець такое
вялікае значэнне ў жыцці каханага? Беззаганная Маці, Ты задаеш толькі адно
пытанне, не просіш часу на разважанне, не шукаеш дапамогі і парады ў Юзафа.
Твой адказ амаль імгненны. Нішто Цябе не прымушае, не прыспешвае, не схіляе да
адказу тут і цяпер, Твой адказ тым не менш вельмі адназначны. Ці прывітанне
“поўная ласкі” растлумачвае, чаму так? Калі Бог просіць, ці можна задумвацца,
ці можна сумнявацца?
Дазволь, аднак, Маці, задаць пытанне: ці зразумела Ты
адказ Анёла на Тваё пытанне? “Дух Святы сыдзе на Цябе і моц Найвышэйшага ахіне
Цябе” – кажа Божы Пасланнік. Ці ўсё тут становіцца зразумелым? Я разумею толькі
тое, што Твая сваячка Альжбета зачала ў старасці і ўжо на шостым месяцы, хоць
яе лічылі няплоднай. Аднак усё роўна не ўсё так зразумела. Можа таму, ня
гледзячы ні на што, трэба пачакаць, пайсці да Альжбеты, паразмаўляць з Юзафам,
спакойна ўсё прааналізаваць. Такое рашэнне падказвае людзкая празарлівасць.
Ты, Маці, вучыш мяне цалкам іншаму шляху, іншым
паводзінам. Гледзячы на Цябе, я заўважаю, што з Богам нельга разлічваць,
вылічваць, адцягваць і задумвацца. Калі б я гэта рабіў, то гэта было б
выражэннем недаверу; недаверу не да чалавека, да Бога. Калі б я так зрабіў, як
гэта было б падобным на тое, што адбылося ў раі. Вось Ева бярэ плод і дае яго
Адаму. Адбываецца нешта, што ўвогуле не павінна быць. Чаму першыя бацькі
парушаюць Божы загад? Гэта словы змея нарадзілі недавер, сумнеў, абудзлі людзкі
эгаістычны спосаб мышлення. Ці напэўна Бог хоча нашага дабра, ці Ён не занадта
зайздросны? Я пачынаю разумець, Маці, што калі я пачынаю раздумваць над
просьбамі Бога, тады я станаўлюся на небяспечны шлях. Я магу пытаць: ці
сапраўды гэта воля Бога? Аднак, у сітуацыі, калі я ў гэтым перакананы, сумнеў
азначае, што я паддаўся спакусе, а гэта можа прывесці да граху. Вось Божыя
прыказанні, ведаю, што яны – выражэнне
любові Бога да чалавека, створанага на Яго вобраз і падабенства. А таму мае
адносіны да Дэкалогу павінны быць як Тваё “fiat”; не
толькі як выражэнне згоды, яна павінна таксама быць без вылічэнняў і
адцягвання. Чым даўжэй я цягну з рашэннем, тым даўжэй я паддаюся ўздзеянню
спакусы.
Як жа гэта, аднак, сталася, што Ты, Марыя, не капаешся ў
дробязях, не задаеш бясконцыя пытанні? Што адбывалася ў Тваім Беззаганным
Сэрцы? Кожны чалавек не можа адчуваць сябе цалкам упэўненым перад абліччам
таямніцы. А Ты адказваеш на такую непраўдападобную прапанову амаль неадкладнай
згодай. Але праз некалькі хвілін, калі выйшлі словы адказу, калі сціхлі эмоцыі,
ці не прыходзяць таксама хутка сумневы? Анёл адыходзіць, а Ты застаешся адна з
таямніцай, якую людзкі розум не здольны зразумець. Ты станеш Маці Божай. Толькі
адзін чалавек за ўсю гісторыю чалавецтва, зможа сказаць: Бог – мой Сын. І не
будзе гэта ні метафара ні аналогія. Толькі Ты будзеш злучаная з Богам як Маці,
не толькі повязямі духоўнага радства, а таксама кроўнымі повязямі. Хто ж можа
гэта зразумець? Ты з хвіліны звеставання носіш
гэту праўду ў сэрцы. Ты будзеш павінна, аднак, стаць перад бацькамі,
сваім Абраннікам, жыхарамі Назарэту, і што Ты ім тады скажаш? Ці такія думкі не
паглынаюць Тваю ўвагу? А можа трэба іх проста адкідваць, як звычайную спакусу?
Калі Богу даецца слова, ці можна згаджацца з прысутнасцю якіх-небудзь сумневаў
і спрэчак?
Я думаю, Марыя, што словы: “моц Найвышэйшага ахіне Цябе”,
былі дастатковымі, каб напоўніць Тваё Сэрца спакоем, каб не было ў ім месца
нават на найменшыя сумневы. “Для Бога няма нічога немагчымага”. А таму ці можна
сабе ўявіць нешта большае, каб паддацца ўплыву людзкога рацыяналізму? Калі Ты,
Марыя можаш стаць Маці Бога, я сёння, ўдзельнічаючы ў Эўхарыстыі, таксама
павінен адкінуць усе сумневы і сказаць: “веру”, гледзячы на белую Гостыю, якую
ўзносіць святар пасля кансэкрацыі. Ці гэта магчыма, што ў кавалку хлеба прысутнічае
Бог? Калі дзева нарадзіла Сына, Божага Сына, якому далі імя Езус, то магчама
таксама і тое, што ў белай Гостыі сапраўды прысутны Езус Хрыстус.
Дзякую Табе, Беззаганная, за ўрок звеставання, які
адкрывае мне вочы і душу. Я ўжо разумею, што калі Бог пытае, запрашае, просіць,
нельга адцягваць. Калі я спажываю Эўхарыстыю і прыходзяць хвіліны сумневаў Тваё
“так” сароміць мяне і нагадвае, што гэта не чалавек, а Бог чыніць цуды, таму
што для Яго няма нічога немагчымага! Ave
Maria!
Перакладзена з польскага выдання
Bóg jest Miłosieny. Ostatnie słowo należy do Boga, który jest Miłością.
Sekretariat Fatimski 2015