Малітвы на заканчэнне ружанца



Кароткі акт даручэння
Беззаганнаму Сэрцу Марыі
   Марыя, Каралева неба і зямлі, Твайму Беззаганнаму Сэрцу аддаемся назаўсёды. Табе даручаем усю гісторыю нашага жыцця, нашу сямью, наш хатні агмень і нашу Бацькаўшчыну.

Акт асабістага прысвячэння
 Беззаганнаму Сэрцу Марыі
   О Беззаганнае Сэрца Найхвалебнешай Дзевы Марыі! Вітаю Цябе, як Сэрца Маці Божай, Маці Адкупіцеля чалавечага роду, Пасрэдніцы ўсіх ласкаў, вяльможнай Каралевы свету, а таксама маёй чулай Маці.
   У еднасці з Сэрцам Езуса, Твайго Наймілейшага Сына, прысвячаю і аддаюся Табе цалкам і бяз рэшты, клічучы: “TOTUS TUUS EGO SUM ET OMNIA MEA TUA SUNT!” О Сэрца Марыі, я цалкам належу Табе і ўсё, што я маю, належыць Табе. Твайму Беззаганнаму Сэрцу прысвячаю жыццё маё і ўсю маю дзейнасць, пачуцці і сілы, даброты духоўныя і матэрыяльныя, натуральныя і звышнатарульныя, унутраныя і знешнія, прамінаючыя і сталыя, сваё мінулае, сучаснасць і будучыню – ўсё бяз рэшты – свой час, жыццё, вечнасць, неба, сваё сэрца, цела, душу, асобу і ўсю сваю сутнасць – усё!
   О Беззаганнае Сэрца маёй найчысцейшай Маці, агарні мяне сваёй магутнай уладай і распараджайся мной і гэтай маёй ахвярай паводле намераў і ўпадабанняў Божых.
   О, Сэрца, палаючае Божай любоўю, цалкам давяраюся і даручаюся Табе. Будзь маім святлом і моцай, апорай і дапамогай, адпачынкам і прытулкам, радасцю і жыццём, маім апякуном і ўсім маім, пасля Найсвяцейшага Сэрца Езуса, майго Караля і Жаніха.
   Абяцаю Табе, о Беззаганнае Сэрца, пазбягаць, па Твайму прыкладу, усялякага граху і недасканаласці, якія, як вострыя шыпы, маглі б Цябе зраніць.
   Прагну, каб з гэтага моманту, кожная хвіліна майго жыцця была адзіным актам любові да Езуса, з’яднаным з Тваім, Марыя, Беззаганным Сэрцам. Хачу жыць, працаваць, маліцца і цярпець, змагацца і паміраць для прыспешвання надыходу Валадарства Сэрца Езуса, праз валадаранне Твайго Мацярынскага Сэрца.
   О Сэрца Панны вернай і Прытулку грэшнікаў, учыні мяне верным вучнем і паслядоўнікам Езуса; абудзі ўва мне нянавісць да граху і ментальнасці гэтага свету; адары мяне духам Божага дзіцяці; ствары ўва мне сэрца чыстае, адважнае і мужнае. Памнажай ува мне жыццё Божае, з’яднанае з Найсвяцейшай Тройцай, каб праз Тваё заступніцтва я ўжо тут, на зямлі, дасягнуў такі ўзровень святасці, а ў вечнасці – такі ўзровень хвалы, якія Бог мне прыгатаваў ад пачатку. Амэн.

Акт прысвячэння сябе Марыі
      Святая Маці Божая, схіляюся перад Табой, бласлаўляю Імя Тваё, люблю Цябе і давяраю Табе, бо па волі Езуса Ты мая наймілейшая Маці. З Цябе нарадзілася нашае збаўленне, Езус Хрыстус, які, паміраючы, аддаў нас Табе, каб Ты нас кахала мацярнскай любоўю Свайго Найчысцейшага Сэрца. Таму з даверам аддаюся і прысвячаюся назаўсёды Твайму Сэрцу. А Ты, добрая Маці, паглядзі на мяне ласкава і далучы мяне да ліку Сваіх слугаў. Як Маці Міласэрнасці паяднай мяне са Сваім Сынам і выпрасі мне ў Яго адпушчэнне ўсіх маіх грахоў. Узмацняй ува мне жывую веру, абуджай непахісную надзею і запалі мяне гарачай любоўю, каб праз ласку ўва мне жыў Езус Хрыстус, Твой Сын, а наш Збаўца. Няхай, спазнаўшы на зямлі блаславёнай апекі і дабрыні Твайго Сэрца, я ўбачу ў небе Езуса, каб разам з Табой любіць Яго і праслаўляць праз усе вякі вечныя. Амэн.

Акт прысвячэння сябе
Найсвяцейшай Марыі Панне
   Беззаганная Панна Марыя, поўная ласкі!
   Дзіўная Маці Езуса!
   Умілаваная ласкавая Маці маёй душы!
   Поўны даверу і дзіцячай любові
   Прысвячаюся Табе цяпер і навекі.
   Беручы Цябе за прыклад, прагну цалкам
   аддацца Езусу,
   верна Яго наследаваць,
   а, як верны слуга,
   з любоўю служыць Яго Боскаму Сэрцу.
   Узмацні мяне сваім духам
   і распалі ўва мне стараннасць
   у працы для збаўлення свету.
   Захоўвай мяне ў кожнай небяспецы
   і дадай мне адвагі,
   каб я нястомна трываў у гэтай святой пастанове.
   О Маці ласкавая, вядзі мяне Сваёй рукой
   праз усе дні майго жыцця.
   У Сваёй ласкавасці дапамажы мне ў гадзіну смерці,
   а потым завядзі мяне да шчасця, якое нараджаецца
   у з’яднанасці з Езусам, Тваім Боскім Сынам. Амэн.

Акт аддання сябе
Найсвяцейшай Марыі Панне
   Ушаноўваю Цябе з усяго Майго Сэрца, Найсвяцейшая Панна, панад усімі анёламі і святымі ў небе, як Дачку Спрадвечнага Айца, і сваю душу разам з усімі яе моцамі Табе аддаю і прысвячаю. 
  
  Вітай, Марыя…
  
   Ушаноўваю Цябе з усяго Майго Сэрца, Найсвяцейшая Панна, панад усімі анёламі і святымі ў небе, як Маці Адзінароднага Сына Божага, і цела маё разам з усімі яго жаданнямі Табе аддаю і прысвячаю.
   
   Вітай, Марыя…

  Ушаноўваю Цябе з усяго Майго Сэрца, Найсвяцейшая Панна, панад усімі анёламі і святымі ў небе, і сэрца маё разам з усімі яго пачуццямі аддаю Табе і прысвячаю, каб Ты выпрасіла мне ў Бога Адзінага ў Святой Тройцы ўсе ласкі, патрэбныя для збаўлення.
  
   Вітай, Марыя…

Асабістае прысвячэнне сябе
 Беззаганнаму Сэрцу Марыі
    О, Марыя, наша Маці і Каралева! Ты, прыходзячы да Фацімы, пакінула абяцанне, што Расія навернецца, а ўсяму свету будзе дараваны супакой, калі толькі людзі Цябе паслухаюць. З радасцю прысвячаюся Твайму Беззаганнаму Сэрцу. Ахвотна аддаюся Табе ва ўласнасць, каб праз Цябе цалкам належыць Езусу. Навучы мяне ўсё мацней любіць Езуса, дзеля Яго жыць і дзейнічаць!
   Абяцаю Табе штодзённа маліцца на ружанцы, хоця б адну таямніцу, разважаць пры гэтым таямніцы жыцця Пана Езуса. У духу ўзнагароды прагну таксама прыняць кожную ахвяру, якая неабходна ў хрысціянскім выконванні маіх штодзённых абавязкаў.
   Дапамагай мне, Марыя, заставацца верным гэтаму абяцанню. Амэн.


 Малітва асабістага ахвяравання і
ўзнагароды Сэрцу Марыі
  К. Святая Марыя, Блаславёная Маці Збаўцы і Найхвалебнейшая Дзева! Праслаўляем Цябе як абраную Богам ад пачатку стагоддзяў сярод усіх дачок чалавечых, каб стаць Маці Яго Сына. Праслаўляем Тваё Зачацце без змазы першароднага граху. Праслаўляем Цябе як Пасрэдніцу ўсіх ласкаў. Праслаўляем Тваё Найчысцейшае Сэрца, што любіць нас матчынай любоўю!
   Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, Блаславёная Ты паміж жанчынамі і блаславёны плод улоння Твайго, Езус.
   У. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
   К. Дзякуем Айцу Спрадвечнаму, што выбраў Цябе, каб праз Сына свайго, Ты раздавіла галаву шатана. Дзякуем Сыну Божаму, што ў дзявочым улонні Тваім стаўся чалавекам, і як Сын Твой закахаўся ў Тваё Беззаганнае Сэрца. Дзякуем Духу Святому, што адарыў Тваё Прачыстае Сэрца поўняй ласкі і распаліў Яго найвялікшай любоўю да Бога і людзей.
   Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, Блаславёная Ты паміж жанчынамі і блаславёны плод улоння Твайго, Езус.
   У. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
   К. Няхай Табе, Святая Маці Божая, усе пакаленні спяваюць песню хвалы, бо Пан з Табою, бо Ты - поўная ласкі, бо плод Твайго ўлоння – Езус, Бог і Збаўца людзей. Разам з гімнам любові і пашаны прыносім Твайму Сэрцу ўзнагароду за ўсе знявагі Тваёй годнасці Маці Божай, за ўсе знявагі Твайго Імя, за абыякавасць да Тваёй дабрыні і няўдзячнасць за Тваю матчыную любоў. З узнагародай ахвяруем Табе нашыя сэрцы і запэўніваем, што мы на векі будзем Цябе славіць.
   Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, Блаславёная Ты паміж жанчынамі і блаславёны плод улоння Твайго, Езус.
   У. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
   К. Святая Марыя, Маці Божая.
   У. Маліся за нас.
   К. Маці Дзявочая.
   У. Маліся за нас.
   К. Панна над Паннамі.
   У. Маліся за нас.
   К. Каралева Дзеваў.
   У. Маліся за нас.