1.03.2016

Першая субота лістапада 2016



ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
 БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
Малітва Езуса ў садзе аліўным

Маці, вось я!
Я з Табой, Найсвяцейшая Пані, каб несці Табе суцяшэнне, каб спачуваць Твайму Беззаганнаму Сэрцу ў той дзень, які Ты сказала – у першую суботу месяца. Дапамажы мне, Маці, каб ўсё маё сэрца было напоўнена інтэнцыяй, якую Ты вызначыла, каб гэты час медытацыі стаў актам узнагароды за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Я з любоўю адказваю на Тваё запрашэнне, Беззаганная Спадарыня, і іду з Табой шляхам ружанцовых таямніц. Сёння з Тваім Беззаганным Сэрцам мне дадзена для разважання малітва Твайго Сына, а майго Пана, Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным.
“Калі Езус скончыў усе гэтыя словы, сказаў сваім вучням:  «Ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне»” (Мц 26, 1-2). Набліжаецца даўно прадказаны момант, час выканання, час ахвяры, мукі і смерці Езуса Хрыста. Юда ўжо аддаліўся, пайшоў уласным шляхам. Дзіўна! Нават будучы вечнем і знаходзячыся так блізка з Панам, можна застацца сляпым, можна выбраць уласны шлях замест Таго, Хто ёсць Дарогай. Дзякую Табе, Маці, за тое, што Ты запрашаеш мяне да разважання, бо гэта адкрывае мне вочы і дазваляе ўбачыць у Езусе Бога, які прыняў людзкое цела. Гэта дапамагае мне ўсвядоміць, што сама мая блізкасць з Езусам на працягу нейкага часу яшчэ не сведчыць пра тое, што Езус мне блізкі. Як жа лёгка можна заблукаць.
Я бяру словы Евангелля, каб углядацца ў молячагася Езуса. “Езус  пайшоў  з  імі  на  месца,  званае  Гетсэманія,  і  сказаў  вучням: «Сядзьце тут, а Я адыду і памалюся там». І, узяўшы з сабою Пятра і абодвух сыноў  Зэбэдэевых,  пачаў  тужыць  і  адчуваць  трывогу. Тады  сказаў  ім: «Засмучана душа Мая аж да смерці; застаньцеся тут і чувайце разам са Мною». І,  адышоўшы  крыху  ўперад,  упаў  на  твар,  маліўся  і  казаў:  «Ойча  Мой,  калі гэта магчыма, няхай абміне гэты келіх Мяне. Аднак, не як Я хачу, але як Ты». Калі  вярнуўся  да  вучняў  і  знайшоў  іх  спячымі,  сказаў  Пятру:  «Чаму  вы  не маглі  адну  гадзіну  чуваць  са  Мною? Чувайце  і  маліцеся,  каб  не  паддацца спакусе,  бо  дух  ахвочы,  але  цела  слабое». І  зноў,  адышоўшы  другі  раз, маліўся, кажучы: «Ойча Мой, калі не можа келіх гэты абмінуць Мяне, каб Мне не  піць  яго,  няхай  станецца  воля  Твая». І,  вярнуўшыся,  зноў  знайшоў  іх спячымі,  бо  вочы  ў  іх  былі  стомленыя. Тады  пакінуў  іх  і  адышоўся  зноў,  і маліўся  трэці  раз,  паўтараючы  тыя  самыя  словы. Тады  зноў  прыйшоў  да вучняў і сказаў ім: «Усё яшчэ спіце і адпачываеце? Вось наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў. Устаньце, пойдзем; вось наблізіўся мой здраднік»” (Мц 26, 36-46).
Езус пачаў смуткаваць і адчуваць трывогу, Яго душа стала смутнай. Ён прасіў вучняў, каб яны разам з Ім чувалі. Бог звяртаецца з просьбай да чалавека. Якая ж вялікая Яго павага і далікатнасць у такую важную хвіліну. Набліжаецца час, які зменіць увесь сусвет, а Бог толькі просіць аб тым, каб быць побач з Ім, чуваць, быць прысутным. Ён вельмі мала патрабуе ад чалавека у настолькі важную хвіліну для ўсёй гісторыі чалавецтва.
Ці ў гэтую хвіліну і Тваё Сэрца, Маці, не адчувае трывогі, болю, цярпення? Калі маці церпіць, дзеці не павінны пакідаць яе адну, не могуць быць абыякавымі на яе боль. Натуральным жэстам сэрца ў такой сітуацыі з’яўляецца імгненнае пытанне: што адбываецца? Так Маці! Я бачу боль і трывогу Езуса. Адчуваю прысутнасць Твайго Сэрца пры Сэрцы Езуса і прагну, каб таксама і маё сэрца там было, але я павінен прызнаць, што “дух моцны, але цела слабае”. Побач з Табой, Марыя, калі дух, якi Ты вядзеш, ахвотна вырываецца да Бога, цела аднак не дазваляе трываць сэрцам пры Езусе, калі справы гэтага свету пачынаюць мяне весці і паглынаць. Прабаць мне, Маці, за тое, што Ты часам павінна мяне пытаць: дзе ты? Езус прасіў чуваць разам з Ім, а я зноў недзе ў іншым месцы.
Кожнаму з нас таксама пагражае сон, абыякавасць да цярпення, забыццё, рутына, прызвычаенасць. Часта нехта просіць аб малітве. Так, канешне – звычайна адказваем – нягожа зрабіць інакш. Ці, аднак, я памятаю, ці малюся за асобу, якая даверылася маёй памяці? Як павінна цярпець маці, калі яе дзеці не памятаюць адзін пра аднаго, не падтымліваюць сябе ўзаемна. Мы павінны быць “адно”, просіць Езус, разам перад Богам на малітве, але ці мы так робім? “Калі сям’я яднаецца ў малітве, яна з’яднанай застаецца” –вучыў Ян Павел ІІ. Але ці мы разам на малітве? Што адчувае маці, калі яе дзеці: адны ў нядзелю ідуць на св.  Імшу, а іншыя шукаюць увесялення і ўцякаюць ад малітвы. Ці гэта не балюча? Колькі ж матак церпіць з-за гэтага. Сэрца маці не застаецца абыякавым, шукае парады, як дапамагчы дзецям, і пры гэтым шмат церпіць, баіцца і ўвесь час пытае: што з імі будзе?
Дзякую Табе, Маці, што Ты вядзеш мяне сённа да Аліўнага Саду, дзе я толькі цяпер зразумеў, што калі ў хвіліну выпрабавання мне трэба вытрымаць, то мне трэба маліцца. Хоць гэта Езус кажа Пятру: “Адну гадзіну не маглі чуваць са Мной? Чувайце і маліцеся, каб не паддацца спакусе”, я аданк адчуваю, што гэтыя словы скіраваныя не толькі да Пятра, але таксама і да мяне. Пастанаўленні, прагненні, жаданні – гэта адно, а выканаць іх, вытрымаць у хвіліну выпрабавання – гэта іншае. Я абяцаю, пастанаўляю, але ці  стрымліваю слова? Як жа часта суправаджаюць нашыя пастанаўленні добрыя прагненні і інтэнцыі, але ці ёсць у гэтым таксама і малітва? Ці я малюся ў хвіліны выпрабаванняў? Цярплю, маю прэтэнзіі да Бога, а ці звяртаюся я да Яго ў пакорнай малітве? Што адчувае маці, бачучы церпячае дзіця ў небяспецы, якое не просіць яе аб дапамозе, і яшчэ яе саму абвінавачвае ў гэтым зле? Беззаганная Маці, колькі ж разоў прайшоў меч болю Тваё Сэрца з-за нас усіх, Тваіх дзяцей?
Як жа Ты павінна нас любіць, калі не хочаш нічога вылічваць ці прыпамінаць, а толькі просіш, каб мы прынялі сэрцам словы Езуса: “Ойча, калі не можаш забраць гэты келіх, і мне трэба яго выпіць, няхай станецца Твая воля!”. Так, Маці, гэта важнейшае! Я не ведаю ўсяго, не ведаю будучыні, але часта хачу, каб была мая, а не Божая воля. Як марнатраўны сын я імкнуся да свайго, бо лічу што гэта правільна ў дадзенай сітуацыі. Ці магу я тады абвінавачваць бацьку і маці за няўдачу, якая мяне напаткала з-за майго ўласнага выбару? Ці ж не так у нашым жыцці, калі мы моцна аб нечым просім Бога, а калі гэтага не атрымліваем, то маем да Яго прэтэнзіі? Так як бы мы лепш ведалі, што для нас добра не толькі сёння, але і ў будучыні. Сваю незадаволенасць напэўна выразіў бы марнатраўны сын, калі б не атрымаў належнай часткі спадчыны. Ці аднак ажыццяўленне яго ўласных планаў было правільным шляхам? А такіх рашэнняў важных для нашага жыцця мы не прымаем толькі раз, а вельмі часта; а таму ці мы не ранім сэрца Маці, калі любым коштам мы стаім на сваім і не прымаем волі Божай?
“Няхай станецца Твая воля.” – сказаў Езус у хвіліну, калі “адчуваў самотнасць і ўсю мізэрнасць існавання чалавека. Тут вялікая бездань граху і ўсялякага зла прасякла ў самую глыбіню Яго душы. Тут Ён перажыў жудасць блізкай смерці. Тут пацалаваў Яго здраднік. Тут пакінулі Яго ўсе вучні. Тут Ён змагаўся таксама і за мяне” (Езус з Назарэту, кард. Ю. Рацынгер). Зло заўсёды атакуе, нават тады, калі часам прайграе, можа толькі адно: ненавідзець. Езус адчувае страшную трывогу, спакусу. Нават Ён перажыў такое выпрабаванне. Ці я магу тады думаць, што мяне гэта не датычыцца, ці пазбягаць праблемы, сцвярджаючы, што мяне гэта не цікавіць? Ці я тады не хажу над безданню? Папа Францішак нагадаў, што калі не молішся да Бога ў Тройцы Святой Адзінага, тады заўсёды молішся да шатана. Няма залатой сярэдзіны; калі свядома не аддаешся ў рукі Бога, нават тады, калі гэта адбываецца несвядома, выходзіш насустрач злу, якое ніколі не шануе людзкой вольнасці. Што адчувае Маці, калі яе дзеці, не ўсведамляючы гэтай пагрозы, не звяртаюць не яе ўвагі, ігнаруюць? Як моцна ты павінна цярпець, Маці, калі найвялікшым клопатам Твайго Беззаганнага Сэрца з’яўляецца збаўленне ўсіх Тваіх дзяцей!
Небяспека здрады, адыходу ад Хрыста, гэта не толькі перасцярога, але нешта вельмі рэчаіснае. Так, як Юда, адзін з дванаццаці, здрадзіў атрыманаму пакліканню, так і нам, дзецям Касцёла, пагражае нешта падобнае. Ты перасцерагала нас ад гэтага, Маці, у Фаціме, а Святы Айцец Бенэдыкт ХVI нагадваў нам пра гэта ў наступных словах:
Калі гаворка ідзе пра новыя рэчы, якія мы можам сёння знайсці ў пасланні з Фацімы, то трэба ўказаць на факт, што напады на папу і Касцёл не паходзяць толькі з вонку, але цярпенні Касцёла паходзяць менавіта знутры Касцёла, з граху, які існуе ў Касцёле. Гэта тое, што мы заўсёды ведалі, але сёння бачым гэта сапраўды жудасным чынам: найвялікшыя пераследванні Касцёла не паходзяць ад ворагаў звонку, а вынікаюць з граху ў Касцёле, і тое, што Касцёл мае глыбокую патрабу зноў вучыцца пакуце, прымаць ачышчэнне, вучыцца прабачаць, а таксама клапаціцца аб справядлівасці. Прабачэнне не замяняе справядлівасці.
Мы рэалісты, таму мы ведаем, што зло заўсёды атакуе. Атакуе звонку і знутры. Аднак сілы дабра таксама заўсёды прысутныя і ў рэшце рэшт Бог мацнейшы за зло. Маці Божая з’яўляецца для нас бачнай, матчынай гарантыяй Божай дабрыні, якой заўсёды належыць апошняе слова ў гісторыі”.

Маці, дзякую Табе за гэты ўрок, падчас якога я разважаў над малітвай Езуса ў Садзе Аліўным. Дзякую Табе за тое, што ты дапамагла мне ўсвядоміць, што спакуса – гэта не толькі слова, але рэчаіснае дзеянне таго, хто з’яўляецца самім злом. Таму мне нельга не звяртаць на яе ўвагі; а найлепшы шлях, каб ёй супрацьстаяць, - гэта малітва. Няхай мая ўдзячнасць за зразуменне гэтай праўды будзе Табе суцяшэннем. Ave Maria!


Перакладзена з польскага выдання
Bóg jest Miłosieny. Ostatnie słowo należy do Boga, który jest Miłością. 
Sekretariat Fatimski 2015