Спачатку была... школа Марыі

Мы, прыхільнікі Найсвяцейшай Маці, не перастаем нецярпліва пытацца пра тое, што мы павінны рабіць, каб самым дасканалым чынам быць падобнымі да нашай Спадарыні. Адказ нам дае св. Людовік Грыньён дэ Манфор, які прапаноўвае нам пэўны шлях да святасці. Мы павінны сузіраць цноты, якія ўфармавалі душу Найсвяцейшай Панны Марыі. Тады – растлумачвае святы – знайшоўшы прыгожую форму Марыі, у якой Езус быў уфармаваны натуральным і боскім чынам”, мы ўбачым яе прыгажосць і дасканаласць, і перастанем давяраць “уласнай спрытнасці, а толькі дасканаласці формы”. І мы захочам стаць падобнымі да Найсвяцейшай Маці, каб стаць верным адлюстраваннем Хрыста”.
Кожны чалавек можа стаць на гэты самы просты шлях да святасці: “Памятайце, піша св. Людовік, што Марыя – цудоўная Божая форма, здольная фармаваць жывое адлюстраванне Бога і без аніякіх высілкаў і за кароткі час. Душа, якая знайшла гэтую форму, і прытулілася да яе, будзе ператвораная ў Езуса Хрыста, якога верна прадстаўляе гэта форма”.
Мы павінны стаць падобнымі да Марыі, аднак не толькі дзякуючы ўласным намаганням, а дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Маці. Святы Людовік піша: “Дух Святы жадае ў Ёй і праз Яе фармаваць сабе абраных і кажа Ёй: “Умілаваная мая Абранніца, пусці карані Сваіх цнотаў у маіх абраных, каб яны ўзрасталі з цноты да цноты і з ласкі да ласкі. Я так моцна палюбіў Цябе, калі Ты жыла на зямлі, практыкуючы самыя ўзнёслыя цноты, што прагну яшчэ бачыць Цябе на зямлі, хоць Ты ўжо ў небе. Таму ўзнаўляй сябе ў маіх абраных, каб у іх я з упадабаннем бачыў карані Тваёй нязломнай веры, Тваёй глыбокай пакоры, Твайго бязмежнага ўтаймавання, Тваёй узнёслай малітвы, Тваёй палымнеючай любові, Тваёй цвёрдай надзеі і ўсіх Тваіх цнотаў”.


“Там дзе заклікаюць Беззаганнае Сэрца Марыі, там адбываюцца вялікія змены!”
Фацімскія дакументы

Шлях наследавання цнотаў Найсвяцейшай Марыі Панны з’яўляецца надзейным шляхам збаўлення. Аўтар “Трактау аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы Марыі” цытуе св. Бернарда і запэўнівае: “Калі ідзеш за Марыяй, не заблукаеш. Калі молішся да Яе, не будзеш у роспачы. Калі твой розум засяроджаны на Ёй, не будзеш блукаць бяз мэты. Калі Яна цябе падтрымлівае, не ўпадзеш. Калі Яна цябе абараняе, не будзеш баяцца. Калі Яна вядзе цябе, не будзеш адчуваць стомы. Калі Яна побач з табой, бяспечна дойдзеш да дому”.
Як ісці за Марыяй?
Як навучыцца Яе паводзінам?
Як стаць падобным на Яе?
Трэба нам запісацца ў школу Марыі. А ў ёй так многаму можна навучыцца! Ці нас усё яшчэ прыцягвае дарога гэтага свету?
Ужо св. Людовік дэ Манфор перасцерагаў: “Чалавек гэтага свету кіруецца ў сваіх паводзінах асабістым ушанаваннем, тым, “што скажуць людзі?”, сяброўскім этыкетам, матэрыльнымі поглядамі, дасканалымі манерамі і дасціпнымі размовамі. Гэтыя сем прынцыпаў з’яўляюцца для яго безпамылковай падтрымкай у тым, ад чаго, як ён лічыць, залежыць яго радасць жыцця. Свет абвясціў яго святым за такія цноты як адвага, элегантнасць, тактоўныя паводзіны, спрытнасць, ветлівасць у паводзінах і пачуццё гумару… Чалавек гэтага свету будзе верна захоўваць прыказанні, якія дае яму свет:

  Добра ведай свет.
  Клапаціся пра тое, каб ён шанаваў цябе.
  Будзь чалавекам поспеху.
  Клапатліва дбай пра ўсё, што табе належыць.
  Не спыняйся на тым, што маешь.
  Здабывай сабе сяброў.
  Часта бывай у модным асяроддзі.
  Шукай камфортнага жыцця.
  Не згашай радасці.
  Не будзь кімсьці асаблівым ці незразумелым, або занадта пабожным.


У нас ёсць выбар: наследаваць свет і пасяліцца ў змрочнай цвярдыні князя гэтага свету, або наследаваць Марыю: вырачыся зямнога грамадзянства і ўжо сёння ўключыцца ў служэнне для нябеснага валадарства. У нас ёсць выбар: зневажаць Бога грахамі, або ўзнагароджваць за іх праз набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.
Чаму такая альтэрнатыва? Таму што на яе ўказаў сам Езус, калі аб’явіўся сястры Луцыі і прасіў аб устанаўленні ў свеце набажэнства пяці першых суботаў. Гэта набажэнства пракладзе Богу шлях да людскіх сэрцаў, да грамадскіх структур, прасякне ў свет палітыкі і эканомікі. Яно дасць месца Богу, або адорыць чалавецтва збаўленнем.
Таму, не чакаючы, запішымся ў школу Найсвяцейшай Марыі Панны.





Існуе шмат марыйных школ. Існуе школа, у праграме якой ёсць “Трактат аб сапраўдным набажэнстве” св. Людовіка дэ Манфора. Ёсць Легіён Марыі – школа, заснаваная Фрэнкам Дафам. Ёсць школа штодзённага ружанца і шмат, шмат іншых, напрыклад манаскія школы. Усё гэта добрыя школы, школы з традыцыямі, школы, якія нараджаюць святых. Маюць яны марыйныя дэвізы і марыйныя праграмы, ужываюць імя Найсвяцейшай Маці і спасылаюцца на Яе аўтарытэт. Аднак, толькі адна школа была заснаваная самой Найсвяцейшай Дзевай. Гэта набажэнства першых суботаў…


“Я ніколі цябе не пакіну. Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам,
які прывядзе цябе да Бога!”
Маці Божая Фацімская, 13 чэрвеня 1917

Нехта спытаецца, як Марыя можа заснаваць школу і сама Ёй кіраваць. Але ў Фаціме Маці Божая сказала, што запрашае жадаючых да разважання, мы ж павінны ўважліва прыслухоўвацца ў нашых сэрцах і вучыцца ў Марыі, як жыць.
Падставовай праграмай заснаванай Марыяй школы – гэта пяцімесячны курс (Езус прасіў у сваіх аб’яўленнях аб пяці першых суботах). Хто, аднак, жадае, можа застацца ў гэтай школе назаўсёды. Урокі праходзяць кожную першую суботу месяца, усе астатнія дні можна прысвяціць практыкаванням і ўвядзенню ў жыццё таго, чаму мы навучыліся ў пачатку месяца…





Дарога ў школу Марыі вядзе праз давер – гэта першая ўмова перамогі, якую Найсвяцейшая Маці абвясціла ў Фаціме. Бо як мы будзем слухаць нябесную настаўніцу, калі не будзем Ёй давяраць? Як прыняць у сэрца цяжкія і патрабуючыя рэчы, калі Яна не будзе для нас самым вялікім аўтарытэтам?
“Ёсць у гэтым акце прысвячэння месца для кожнага, месца, якое ты павінен заняць сваім уласным жыццём”. Гэта словы кард. Вайтылы. Гэта словы запрашэння, каб даручыць сваё жыццё Найсвяцейшай Маці, даручыць асаблівым чынам, не толькі прачытанага нават у самай урачыстай форме, а перажыванага ў самыя простыя хвіліны нашай людской штодзённасці.
Прысвячэнне Маці Божай – гэта наследаванне самога Бога. Першым, хто даверыў сваё жыццё Марыі, Яе першым вечнем быў Езус Хрыстус. Айцец даверыў Яго Марыі, а Ён, з’яўляючыся Сынам Божым, “быў Ёй паслухмяным” ва ўсім (пар. Лк 2, 51). Чаму Езус хацеў быў “нявольнікам” Марыі? Чаму быў Ёй паслухмяным? Чаму Марыя была ўпісаная ў Яго гісторыю як Маці, нават больш, як Настаўніца і Выхавацелька? І яшчэ адно: чаму шлях цалкавітага даверу Маці Божай павінен быць для нас самым дасканалым шляхам?
Усё проста. “Ідучы за Ёй, не заблукаеш. Молячыся да Яе, не засумняваешся. Думаючы пра Яе, не памылішся. Трымаючыся Яе, не загінеш. Пад Яе апекай не спазнаеш страху. Калі Яна будзе цябе весці, не стомішся. Калі Яна будзе да цябе дабразычлівая, дасягнеш мэты”. Так запэўнівае нас св. Бернард з Клерво.
А мы яшчэ дададзім да яго прыгожых слоў: “Калі паслухаешся Яе, аддаш сябе ў Яе святую няволю, калі даручыш Ёй усё, Яна возьме цябе за руку і павядзе надзейным шляхам да Бога. Калі запішышся ў Яе школу, атрымаеш дыплом вечнага жыцця”.


Перакладзена з польскай мовы.

Крыніца: „Zwycięstwo przychodzi w pierwsze soboty”.
Biuletyn 2005.