Няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!
Няхай праслаўляюць Яго нашыя сэрцы, няхай ушаноўваюць Яго ўсе людзі па ўсёй зямлі!
Няхай праслаўляюць Яго нашыя сэрцы, няхай ушаноўваюць Яго ўсе людзі па ўсёй зямлі!
Няхай будзе вядома і дабраслаўлёна імя Божай
Маці! Няхай кожны з нас дзякуе Ёй штодзённа за тое, што Яна з’яўляецца нашай
Маці, Апякункай і Пасрэдніцай!
Хвала Найсвяцейшай Тройцы за тое, што Бог у
сваёй міласэрнасці ніколі не пакідае нас, за тое, што там, дзе запанаваў грэх,
яшчэ больш разлілася ласка, што час ад часу Госпад адчыняе нябёсы і пасылае на
нашу зямлю Марыю, каб Яна прыносіла нам пасланне супакою і паказвала дарогу да
неба.
Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу за
аб’яўленні Марыі ў партугальскай вёсцы Фаціма, якія адбыліся ў 1917 годзе.
Дзякуем за пакінутыя для нас указанні, навучанні, перасцеражэнні і абяцанні.
Нашы сэрцы моцна прытуліліся да фацімскага
паслання. За гэты дар мы ўдзячныя Святому Айцу Яну Паўлу ІІ, які вочы ўсяго
свету скіраваў да Спадарыні з Фацімы. Таму вучымся кожны дзень жыць ружанцовымі
таямніцамі, практыкуем першыя суботы месяца, прысвячаем сябе Беззаганнаму Сэрцу
Марыі, а таксама вучымся быць адказнымі за свет і вялікадушна ўдзельнічаць ў
ратаванні людзей ад пекла.
У Фаціме Найсвяцейшая Маці запрасіла нас да
супольнай працы ў справе збаўлення людзей. Сёння, калі мы стаім на парозе
стогадовага юбілею Яе аб’яўленняў, мы прагнем прыняць у сэрцы гэты вельмі
патрэбны заклік - прыняць удзел у ратаванні свету. Мы хочам маліцца навэннай,
якая будзе рыхтаваць нас да святкавання стогадовага юбілею Яе аб’яўленяў Луцыі,
Гіяцынце і Францішку – маленькім партугальскім пастушкам, заклікаючы такім
чынам Божую дапамогу, бо толькі яна можа прынесці свету плён адкуплення.
Прагнем, каб нашыя наступныя дні былі напоўненыя пасланнямі з Фацімы, каб час бліжэйшых гадоў быў напоўнены
малітвай і разважаннем над таямніцамі нашага збаўлення.
Наша Навэнна не можа быць толькі гучным
лозунгам, які мы пачулі і прынялі, і якая не падштурхнула нас да дакладных учынкаў і абавязкаў. Яна таксама не
можа быць часовай маніфестацыяй, паказам зацікаўленнасці пасланнем з Фацімы.
Навэнна павінна трываць няспынна, а мы павінны актыўна ўдзельнічаць у ёй кожны дзень.
Адзін духоўнік параўнаў навэнну да
гадзінніка. Калі мы дастасуем гэту метафару да Вялікай Фацімскай Навэнны і
скажам, што трэба паставіць будзільнік на поўдзень 13 мая 2017 г ., то хіба кожны з нас
зразумее, што не досыць толькі таго, каб арганізатары абвясцілі яе, а мы пачулі
навіну. Вялікая Фацімская Навэнна – гэта штодзённая памяць і штодзённы ўдзел
усіх нас. Мы павінны жыць Навэннай дзень за днём. Ведаем, што пружына нашай
памяці слабая. Таму для таго, каб наш гадзіннік не спыніўся і каб час вялікай падзеі
набліжаўся да нас з кожнай хвілінай, гадзіннік Навэнны трэба наводзіць прынамсі
адзін раз у дзень і прысвяціць гэтаму больш, чым некалькі хвілін.
Неважна, як выглядае Вялікая Фацімская Навэнна
“з зямлі”, а таксама, што кажуць пра яе медыі і колькі існуе вакол яе
інфармацыйнага шуму. Ведаем дасканала, што найважнейшай з’яўляецца рэакцыя
неба. Нашу малітву і наш труд паглыбення фацімскага паслання мы кіруем да
самога Бога і Яго Маці Марыі – гэта нашае штодзённае навядзенне гадзінніка.
Ведаем, што ціканне навэнны чуе Бог і што Ён сам – бачачы наш удзел –
паспяшаецца выканаць абяцанні, якія сто гадоў таму перадаў у Фаціме праз
пасрэдніцтва Нябеснай Маці. Ці ж Яго Найсвяцейшае Сэрца не прагне гэтага больш,
чым нашае сэрца? Але – як мы пачулі ў Фаціме – Бог патрабуе нашай супольнай
працы.
Малітоўнік Сэрца, дапаможнік Вялікай
Фацімскай Навэнны, гэта таксама прапанова “памяці і чування” – інакш кажучы,
штодзённая малітва нашых сэрцаў у еднасці з Беззаганным Сэрцам Маці Божай
Фацімскай. Каб было лягчэй “памятаць і чуваць”, у малітоўніку размешчаны не
толькі асноўныя тэксты малітваў навэнны (раздз.І), але таксама і малітвы на
кожны дзень тыдня (раздз.ІІ). У малітоўніку мы прапаноўваем штодзённую малітву,
якую можна чытаць усю адразу (напр., вечарам) альбо зрабіць “навядзеннем
гадзінніка” – у розныя хвіліны на працягу ўсяго дня. Таму прадстаўленыя малітвы
падзелены на пяць частак, якія можна выкарыстоўваць асобна, маліцца ў вольнай
паслядоўнасці і ў розныя тыдні аб’яднаць іх давольным чынам, і нарэшце,
узбагачаць іншымі малітвамі.
Малітвы на кожны дзень тыдня першага года
Навэнны (кожны год мы будзем прапаноўваць новыя формы) можна дапаўняць сталымі
малітвамі, якія вы чытаеце часцей (раздз. І.). Акрамя гэтага мы прапаноўваем
Вам кожны дзень разважаць над дадатковымі тэкстамі Святога Айца Яна Паўла ІІ
(раздз. ІІІ.) і дапаможныя малітвы на найважнейшыя хвіліны Навэнны: на першыя
суботы месяца і фацімскія дні (раздз. ІV.). У
малітоўніку вы знойдзеце таксама ружанцовыя разважанні (раздз. V.) – бо Маці Божая Фацімская – гэта Ружанцовая Маці!
Браты і Сёстры, Прыхільнікі Беззаганнага
Сэрца Марыі! Няхай усё тое, што мы сабралі для Вас у Малітоўніку сэрца, будзе Вам дапамогай у плённым перажыванні
Вялікай Фацімскай Навэнны. Няхай ужо сёння яна прыносіць плён радасці, супакою
і ўпэўненасці збаўлення кожнаму з Вас.
Давайце прымем заклік Божай Маці да
супольнай працы. Малітвай, узнагароджваннем і чыненнем дабра будзем штодзённа заклікаць
трыюмф Марыі і Яе Сына: Няхай Тваё
Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
"Малітоўнік сэрца" ў фармаце pdf можна сцягнуць на старонцы http://chomikuj.pl/fatimskayanavenna ў раздзеле малітвы