2011 - Больш чым сучаснасць. Ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец

Год 2011 - трэці год Вялікай Фацімскай Навэнны

   “Не досыць маліцца, заклікаць на дапамогу Езуса, заступніцтва Марыі. Трэба, каб усе зразумелі і прызналі, што гэтая вайна, якая здаецца самай вялікай ад пачатку свету, гэта нішто іншае, як самая заслужаная кара за зневажанне Божай справядлівасці. Чалавечы розум, упэўнены ў сваёй моцы, адмовіў Богу ў паслухмянасці. Людзі занядбалі рэлігію, цалкам яе ігнаруюць. Наказы рэлігіі яны цалкам адкінулі, як нягодны сябе і сваіх часоў. Імкнуліся толькі да выгады, багацця, раскошы. Гэта помста, бо калі прыбраць святасць і рэлігію, наступае вялікае разгубленне ў жыцці і гвалтоўныя хваляванні. Калі памыліліся, трэба выправіць. Калі цёмна, патрэбна святло праўды. Тыя, хто адкінулі рэлігію, няхай зараз да яе вернуцца. Звычаі павінны быць ўфармаваныя паводле навукі Езуса. Навука гэтая павінна агарнуць сваім уплывам самыя шырокія колы жыцця”. Так пісаў Святы Айцец Пій XII у кантэксце балючых падзей Другой сусветнай Вайны да кардынала Магіліонэ 25 красавіка 1943 года.
   Хоць з таго часу прайшло шмат гадоў і чалавецтва ў гэтым перыядзе мела шмат балючых урокаў, словы папы далей застаюцца актуальнымі. Сёння іх таксама можна было б паўтарыць і прысвяціць людзям XXI стагоддзя. “Людзі занядбалі рэлігію, цалкам яе ігнаруюць.” – ці не заўважаем мы гэтага вакол сябе? Аднак у нашыя часы занядбанне і адмаўленне ад рэлігіі мае больш вырафінаваную форму. Сёння мы ўжо не маем дачынення з атэістычыным матэрыялізмам Усходу, выкліканым памылкамі Расіі. Зараз нам трэба супрацьстаяць больш грознаму матэрыялістчынаму атэізму Захаду; атэізму, які мы шмат гадоў не заўважалі, лічылі дабром,  барацьба з ім трактавлася, як спроба пазбаўлення чалавека шчасця і радасці жыцця. Трэба заўважыць, які сённяшні падыход да непарушальніцтва чалавечага жыцця ці наступстваў чалавечых дзеянняў. Хто думае пра канчатковыя рэчы: небе, пекле, чысцы, пра рэчаіснасць дзеяння злых духаў? Для большасці сучасных людзей гэта як байкі сярэднявечча.
   “Нашая Спадарыня паказала нам мора агню, якое здавалася, было ў глібіні зямлі, мы бачылі ў гэтым моры дэманаў і душы, якія былі як бы празрыстымі альбо смажучыміся вугалькамі ў чалавечай постаці”. (…) Бачылі пекла, куды ідуць душы бедных грэшнікаў”. Маючы на ўвазе словы сястры Луцыі, запытаемся сябе, што азначаюць яны для сучаснага свету, а ў наступстве для людзей, якія ствараюць гэты свет, і зразумеем, на чым засноўваецца гэтае вырафінаванне ў падыходзе да рэлігіі.
   Словы Маці Божай і візія пекла, пра якую кажа сястра Луцыя, не пакідаюць сумневаў наконт рэчаіснага існавання пекла і наконт таго, што апошнім наступствам зла, якое нясуць чалавечыя дзеянні, будзе вечнае асуджэнне. І хоць гэта праўда, напісаная ў Евангеллі Езуса Хрыста, аднак у Фаціме ў XX стагоддзі яна была вельмі добра ўзгаданая. Чаму? Сястра Луцыя так адказала на гэтае пытанне: “Я не ведаю, ці гэта для таго, каб мы лепш зразумелі патрэбу складання Богу ахвяраў і малітваў для навяртання грэшнікаў, нашая Спадарыня жадала нам паказаць пекла, у святле вялікай Божай Сутнасці; можа таму, што ведала, што ў будучыні праўда будзе ігнараваная альбо падданая сумневу”. Ці ж гэтыя будучыя часы не сучасныя нам, ці не адбываецца гэта на нашых вачах?
   Праблема гэтая ў нашыя часы сталася аднак больш глыбокая, таму што праўда наконт пекла проста ігнаруецца. Сёння свет не хоча слухаць пра грэх, і калі ён пра гэта кажа, то і праблема як бы не існуе. А калі яна павінна разглядацца, то толькі індывідуальна, не на публічным форуме. Навошта парушаць супакой, пужаць, нагадваць пра дрэннае? Нельга будаваць здаровай пабожнасці на страху. Як жа сучасная ментальнасць дарослых стараецца абараніць дзяцей, каб яны не даведаліся пра беспасрэднюю праўду пра: смерць, хваробы, цярпенні, ахвяры, неабходнасць намаганняў ці наступствы чынаў, якія выходзяць за межы часовасці. Ці мы, людзі веруючыя, не паддаемся часам гэтым сучасным небяспекам? Некаторыя людзі, нават пабожныя, не хочуць гаварыць дзецям пра пекла, каб іх не пужаць, але Бог не засумняваўся паказаць яго траім дзецям, адно з якіх мела ледзве 8 гадоў. Так, з перспектывы гадоў, разумела сястра Луцыя ролю візіі пекла ў працэсе фармавання сумлення і пабожнасці. Гэта Божая педагогіка, гэта шлях выхавання, паказаны нам Маці, якая, заклапочаная вечным збаўленнем сваіх дзяцей, прыходзіць з Неба. Нельга ісці да святасці, жывучы ў ілюзіі; нельга ісці шляхам праўды, кіруючыся толькі тым, што з’яўляецца толькі яе заменай. Нельга выбраць падыходзячых сродкаў на шляху да святасці, не ўсведамляючы рэчаіснасці пагроз і перашкод, з якімі мы сутыкнемся.
   Божая педагогіка, аднак, не заключаецца ў тым, каб пужаць чалавека, каб прывязаць яго ўвагу да злога. Указванне на зло не мае мэты сканцэнтраваць на ім нашую ўвагу; гаворка ідзе пра тое, каб зло назваць па імені і “паказаць магчымасць яго перамагчы”. “Бог у Езусе Хрысце схіляецца над чалавекам, каб падаць яму далонь, каб падняць яго кожны раз, калі ён падае”. - вучыў Ян Павел II. Чалавек жа, каб захацець працягнуць руку Богу, павінен усвядоміць сабе становішча, у якім знаходзіцца. Таму Спадарыня з Неба спачатку адкрывае дзецям праўду пра пекла, каб потым указаць на Сваё Беззаганнае Сэрца. “Вы бачылі пекла, куды ідуць душы бедных  грэшнікаў. Каб іх уратаваць, Бог хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганага Сэрца. Калі будзе зроблена тое, пра што я вам кажу, шмат душ будзе ўратавана, а ў свеце запануе супакой. Скончыцца вайна”. Таму гаворка не ідзе пра тое, каб памятаць і звяртаць увагу на зло, грэх і рэчаіснасць вечнага асуджэння. Але, каб зразумець сэнс і веліч дару, ахвяраванага нам Небам, трэба паглядзець на набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі ў святле канчатковых рэчаў. Кардынал І. Рацынгер ва ўводзінах да трэцяй фацімскай таямніцы напісаў: “Каб ратаваць душы ад пекла, паказаны нам, да здзіўлення людзей англасаксонскага і нямецкага культурнага кола, культ Беззаганнага Сэрца Марыі”.
   Таму давайце захочам сёння заўважыць і прыняць гэты вялікі дар, які ахвяравала нам Неба ў Фаціме ў 1917 г. Не сумняваймася вырушыць шляхам, указаным нам Марыяй пры дапамозе фацімскіх дзяцей. Не боймася зла, калі з верай і даверам мы будзем прыбягаць да Беззаганнага Сэрца Марыі, мы заўсёды будзем у бяспецы. Няхай разважанне над праўдамі веры, якія датычацца неба, пекла і чысца заквітнее больш свядомай і гарачай малітвай не толькі аб уласным удасканалбвнні, але і іншых людзей. Няхай запаліць нас да таго, каб свядома ўзнагароджваць Беззаганнаму Сэрцу Марыі, а праз гэта ратаваць грэшнікаў ад вечнага асуджэння.

Заўважым, як шмат працы чакае нас, нават у тым, каб змяніць акцэнты ў нашай фацімскай пабожнасці, каб не засяроджвацца толькі на 13 дні месяца, але, як гэта і павінна быць, на набажэнстве першых пяці суботаў месяца, а таксама на прысвячэнні Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Гэта вялікі заклік да нас усіх і ён вельмі важны. Таму нарадзілася ў 2009 годзе ідэя Вялікай Фацімскай Навэнны, у еднасці з санктуарыям у Фаціме, і паплыла ў свет з Кшэптувак у Закапаным, называных таксама Польскай Фацімай.

“Памыляўся б той, хто думаў бы, што скончылася прароцкая місія Фацімы. (…) Каб жа гэтыя сем гадоў, якія аддзяляюць нас ад стагоддзя аб’яўленняў, прыспешылі абяцаны трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі на хвалу Найсвяцейшай Тройцы”. – казаў Святы Айцец Бенэдзікт XVI у Фаціме 13 мая 2010 г. Фацімскае пасланне да сённяшняга дня застаецца актуальным і чакае свайго выканання! Час Вялікай Навэнны перад стогадовым юбілеем гэта заклік да кожнага з нас, каб адкрыць сэнс фацімскана паслання і ўзяцца за радасную працу для яго здзяйснення. Калі ж мы сумуем і чакаем часу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі, то далучымся да справы Вялікай Фацімскай Навэнны.
Кс. Кшыштаф Чапля SAC
Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту



Запрашэнне


   Альтэрнатыва неба страшэнная. З’яўляецца ёй пекла. Пекла – сфера, пакінутая шатану – самае страшнае месца бясконцага і бяссэнсоўнага цярпення. Часамі варта прыгадаць сабе, што гэты свет, за якімсьці паваротам знікне, і мы станем перад брамай Неба. Таму варта адкрыцца на нябесную перспектыву, якая дыяметральна змяняе погляд на ўсё існуючае.
   У глыбіні сэрца мы сумуем па Небу, але на зямлі не створым яго. Мы не можам пабудаваць свет без цярпення, без слёз, без вайны, хваробаў, адзіноты і параненых сэрцаў. Поўнае шчасце нас чакае толькі ў Божым Валадарстве, дзе няма месца для зла. У існуючай рэчаіснасці для зла месца ёсць заўсёды; яго вельмі шмат, часамі яно нават дамінуе ў нашых лёсах. У нашай рэчаіснасці зло спрабуе кіраваць гісторыяй свету. Сёння, магчыма, зло мае больш поспеху, чым калісьці раней, паколькі яму атрымліваецца не толькі авалодаць асобнымі душамі, але пранікнуць і прасякнуць сабой усе структуры, у якіх жыве чалавецтва. Таму не здзіўляе той факт, што Сястра Луцыя казала пра наш час, як пра найбольш заслугоўваючы патопу, чым пакаленне Ноя, і заслугоўваючы пакарання больш, чым Содам і Гамора. А Ян Павел ІІ папярэджваў, што мы “зыходзім на край часу” і “змрок апускаецца над усёй зямлёй”…
   Ня гледзячы на прамоўленыя горкія словы, як Візіянерка з Фацімы, так і Папа Паляк былі аптымістамі. Іх трывожныя словы былі ўплеценыя ў аптымістычнае прадбачанне “перамогі Беззаганнага Сэрца Марыі”, якая прынясе свету час супакою. Хоць на шляху, па якім ідзе сучаснае пакаленне, шмат небяспек, хоць пагражае нам зло, аднак, на блізкім гарызонце яснее Божае святло супакою.
   Бог неабыякавы да таго, якім чынам і як мы дойдзем да эпохі перамогі дабра. Фаціма вучыць, што Бог дае нам новы культ Марыі як сродак выратавання і месца сховішча ад моцы зла.
   Гэта новае набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Чаму менавіта яно? Адказ дае Сястра Луцыя: “Бо так хоча Бог”. Чаму менавіта так? Даведаемся пра гэта ў Небе…
   Уся Фаціма засяроджана вакол новага набажэнства, якое Бог пастанавіў зрабіць збаўчым для свету.
   Прыслухаемся да слоў Пані з Фацімы. У чэрвені Марыя аб’яўляе: “Езус хоча (…), каб людзі мяне пазналі і палюбілі”. Гэта першыя словы пра новае набажэнства, але якія ж істотныя! Яны паказваюць, што марыйны шлях для сучаснага света хоча нам даць сам Езус. Гэта не з’яўляецца рашэннем Маці Божай, але Яе Сына. Такім чынам, гэта перастае быць самавольным шляхам. Гэта частка хрысціянства.
   Але Марыя – згодна з навучаннем тэолагаў, містыкаў і святых – дасканала з'яднана са сваім Сынам і таму кажа: “Я б хацела б ўстанавіць у свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца”. Яна жадае выканаць волю свайго Сына, таму, калі ў ліпені паказвае фацімскім дзецям пекла, тлумачыць: «Вы бачылі пекла, куды ідуць душы бедных грэшнікаў. Каб ратаваць іх, Бог хоча распаўсюдзіць па свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца. Калі будзе зроблена тое, што скажу, многія будуць выратаваныя ад пекла, і ў свеце запануе супакой”.
   Аб чым просіць Марыя? “Аб прысвячэнні Расіі майму Беззаганнаму Сэрцу і аб узнагараджальнай Святой Камуніі ў першыя суботы”. Выкананне просьбаў паспрыяе таму, што людзі “перастануць абрад\жаць Бога”. Некаторыя ўсім сваім сэрцам будуць прымаць удзел у практыкаванні новага набажэнства. Гэта яны калісьці будуць “новым пакаленнем”, якое пераможа зло – таксама ў структурах палітычных, гаспадарчых, грамадскіх, пра што коратка пісала перад смерцю Сястра Луцыя.
   Дзве часткі новага набажэнства: прысвячэнне Расіі і набажэнства першых суботаў (гэта значыць “узнагараджальная Святая Камунія”). Трэба прыняць іх у сваё сэрца, бо ад іх залежаць лёсы свету!