Як выглядае Вялікая Фацімская Навэнна?
Навэнна працягваецца дзевяць гадоў: ад 13 мая 2009г. да 13 мая 2012 г.. Ёсць два колы ўдзелу.
Першы гэта тыя, што абяцалі Маці Божай
асабісты абавязак чування ў гэты час пры Яе Сэрцы. Іх імёны будуць
урачыста складзеныя на месцы аб’яўленняў у сотую гадавіну прыйсця Марыі
да Фацімы. Гэтыя асобы будуць атрымліваць усялякую патрэбную дапамогу
для ўдзелу ў Навэнне: матэрыялы, інфармацыю пра сустрэчы, новыя выданні і
г.д.
Другая група гэта тыя, што, па прычыне
розных перашкод і цяжкасцяў, прымаюць удзел у Навэнне абмежавана. Іх
удзел у Навэнне таксама каштоўны, і кожны з іх таксама атрымае патрэбную
дапамогу, перш за ўсё нашую малітву.
Як маліцца падчас навэнны?
Асобныя гады былі падзеленыя
паводле найважнейшых пунктаў фацімскага паслання. У межах Навэнны будзем
разважаць галоўныя заклікі, якія праз Беззаганнае Сэрца Марыі кіруе да
нас Бог. На працягу чарговых дзевяці гадоў шэсць фацімскіх месяцаў (май –
кастрычнік) будуць нагодай для прыняцця дакладных парадаў, звязаных з
галоўным дэвізам году.
Кожны год 2009-2017 мы падзялілі на
перыяды моцныя і слабыя. Першыя гэта перыяд ад мая да кастрычніка (час
аб’яўленняў у Фаціме). У гэты час збіраемся, наколькі гэта магчыма, у
супольнасці тых, што прагнуць стаць “новым пакаленнем” і ў першую суботу
месяца ўрачыста спаўняць просьбу Маці Божай аб суцяшэнні Яе зраненага
Сэрца, а 13 дня кожнага месяца супольна адпраўляем урачыстае фацімскае
набажэнства. У іншыя месяцы не перастаем чуваць пры Беззаганным Сэрцы
Марыі ў першыя суботы і (дзе гэта магчыма) адпраўляць фацімскія
набажэнствы. Гэта, перш за ўсё час асабістай малітвы, медытацыі і
чытання, а таксама казання іншым пра Фаціму і дзялення сведчаннем сваёй
марыйнай веры.
На працягу Вялікай Фацімскай Навэнны усю
працу і клопаты ахвяруем ва ўзнагароджваючай інтэнцыі Беззаганнаму Сэрцу
Марыі. Як мага часцей молімся на ружанцы, вучымся гэтай малітве паводле
парадаў Яна Паўла II з “Rosarium Virginis Mariae”. Як мага часцей
абуджаем у сабе інтэнцыю Вялікай Фацімскай Навэнны: прыспешванне часу
спаўнення вялікіх абяцанняў Фацімы. Штодзённа чытаем малітву Вялікай
Фацімскай Навэнны.
Марыя сказала: “Езус хоча, каб я была
больш вядомая і каханая”. І наколькі гэта магчыма, падчас Вялікай
Фацімскай Навэнны паглыбляем праўду пра Марыю і вучымся жыць у коле
святла, які Яе агарняе.