Фацімскі Каляндар

ЧАСТКА I
Фаціма ў свеце



03 студзеня
- 1944 г. – Луцыя запісвае трэцюю частку Фацімскай Таямніцы

17 студзеня
- 1918 г. – Стварэнне дыяцэзіі Лэйрыя, у якую ўваходзіла Фаціма

24- 25 студзеня
- 1938 г. – у небе паказваецца абяцаны Марыяй знак набліжаючайся вайны

02 лютага
- 1974 г. – Папа Павел VI выдае адгартацыю “Marialis cultus” – пра патрэбу фармавання і развіцця культу Найсвяцейшай Дзевы Марыі

10 лютага
- 1920 r. – Гіяцынта мае аперацыю пад кіраўніцтвам прафесара Кастра Фрэйра, які выдаляе два рабра
- 2005 г. – Сястра Луцыя атрымоўвае ліст ад Святога Айца Яна Паўла II, які выказвае ёй салідарнасць у хваробе

13 лютага
- 2005 г. – у кляштары ў Каімбры памірае сястра Луцыя

15 лютага
- 2005 г. – Абп T. Бертонэ прымае ўдзел ва ўрачыстым пахаванні сястры Луцыі, цалуючы на развітанне яе трумну, ён аддае пашану візіянерцы

20 лютага
- 1920 г. – у шпіталі ў Лісабоне памірае бл. Гіяцынта
- літургчны ўспамін бл. Гіяцынты і бл. Францішка

06 сакавіка
1922 r. – ворагі Касцёла руйнуюць капліцу аб’яўленняў у Фаціме

11 сакавіка
- 1910 г. – у Ал’юстрэль нараджаецца бл. Гіяцынта

22 сакавіка
- 1907 г. – у Ал’юстрэль нараджаецца Луцыя Сантас

24 сакавіка
- 1984 г. – Па жаданню Яна Паўла II да Рыму прывозяць фігуру Маці Божай з капліцы аб’яўленняў у Фаціме

25 сакавіка
- 1948 – са згоды Папы Луцыя ўтсупае ў кляштар сясцёр Кармелітанак у Каімбры
- 1984 – прысвячэнне Свету і Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі Янам Паўлам II

27 сакавіка
- 1984 г. – да Фацімы перадаюць кулю, вынятую з цела Яна Паўла II

02 красавіка
- 1981 r. – Кангрэгацыя па справах Святых прызнае, што маленькія дзеці Францішак і Гіяцынта мелі здольнасць практыкавання цнот у гераічнай ступені і могуць быць кананізаваныя. Святы Айцец Ян Павел II падпісвае гэтае рашэнне
- 2005 г. – у 21.37 – у першую суботу Месяца – памірае Святы Айцец Ян Павел II

04 красавіка
- 1919 r. – у Аль’юстрэль памірае бл. Францішак

27 красавіка
- 2000 г. – спатканне сястры Луцыі з абп. Тарсічыя Бертонэ, які паццвярджае сапраўднасць лісту са зместам трэцяй часткі Фацімскай Таямніцы

01 мая
- 2011 г. – беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла II у Рыме

03 мая
- 1922 г. – дэкрэт біскупа дыяцэзіі Лэйрыя, які распачаў кананічны працэс у справе сапраўднасці аб’яўленняў у Фаціме

04 мая
- 1944 г. – Папа Пій XII усталяваў для ўсяго Касцёла свята Беззаганнага Сэрца Марыі

13 мая
- 1917 г. – першае аб’яўленне Маці Божай у Кова да Ірыя
- 1920 г. – Хосэ Тэдыма робіць першую фігуру Маці Божай Фацімскай, якая была ўрачыста ўнесеная да санктуарыя ў Фаціме
- 1928 г. – пасвячэнне вуглавога камня для пабудовы базілікі ў Фаціме
- 1930 г. – афіцыйнае зацверджанне біскупам дыяцэзіі Лэйрыя сапраўднасці аб’яўленнў Маці Божай у Кова да Ірыя
- 1931 г. – Вялікая пілігрымка ўсяго партугальскага народу да Фацімы пад кіраўніцтвам партугільскіх біскупаў і Апостальскага Нунцыя. Прысвячэнне Партугаліі Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- 1946 г. – Каранацыя фігуры Маці Божай у Фаціме
- 1967 r. – папа Павел VI вырушае ў аднадзённую пілігрымку да Фацімы з нагоды 50 гадавіны фацімскіх аб’яўленняў
- 1956 г. – біскуп Анжэла Ранкалі, патрыярх Венецыі і будучы папа Ян XXIII, едзе да Фацімы, каб кіраваць урачыстым святкаваннем дваццаць пятай гадавіны прысвячэння Партугаліі Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- 1967 г. – у гонар Маці Божай Фацімскай папа Павел VI выдае адгартацыю „Signum Magnum“, у якой заахвочвае верных да ахвяравання сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу і наслядоўвання Яе цнот
- 1981 г. – замах на Яна Паўла II
- 1982 г. – пілігрымка падзякі Яна Паўла II да Фацімы за ўратаванае жыццё, дзе ён урачыста даручае Касцёл і свет Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- 1991 г. – другая пілігрымка Яна Паўла II да Фацімы. Аднаўленне акту прысвячэння перад Фацімскай Спадарыняй
- 2000 г. – трэцяя пілігрымка Яна Паўла II да Фацімы і беатыфікацыя Францішка і Гіяцынты
- 2010 r. – пілігрымка Бенядзікта XVI да Фацімы

11 чэрвеня
1908 г. – нарадзіўся бл. Францішак Марта

13 чэрвеня
- 1917 г. – другое аб’яўленне Маці Божай у Кова да Ірыя
- 1929 г. – у Туі, у Гішпаніі, Маці Божая перадае Луцыі просьбу аб прысвячэнні Расіі

26 чэрвеня
- 2000 г. – адкрываецца трэцяя частка фацімскай таямніцы

10 ліпеня
- 1977 г. – кард. Альбіно Лучыяні, пазнейшы папа, пілігрымуе да Фацімы

13 ліпеня
- 1917 г. – трэцяе аб’яўленне Маці Божай і візія пекла

13 жніўня
- 1917 г. – арышт дзяцей

19 жніўня
- 1917 г. – чацвёртае аб’яўленне ў Валінгос
- 1946 г. – прысвячэнне Манаскіх Супольнасцяў Беззаганнаму Сэрцу Марыі на Яснай Гары

22 жніўня
- успамін Марыі Каралевы, дзень аднаўлення Касц ёлам прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі, згодна з загадам Пія XII

8 верасня
- 1946 г. – прысвячэнне Польшчы Беззаганнаму Сэрцу Марыі на Яснай Гары

13 верасня
- 1917 г. – пятае аб’яўленне

8 кастрычніка
- 2000 г. – Ян Павел II загадвае прывесці да Рыму фігуру з капліцы аб’яўленняў і з усімі біскупамі свету прысвячае Маці Божай Фацімскай новае тысячагоддзе

8-14 кастрычніка
- 1995 г. – Першая Нацыянальная Пілігрымка з Польшчы да Фацімы

12-15 кастрычніка
- 1992 г. – Першы Сусветны Фацімскі Кангрэс. Па просьбе і асабістаму запрашэнню кс. Бпа Альбера Космэ да Амарал у каргрэсе ўдзельнічае кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Закапаным кс. Міараслаў Дроздэк SAC. Дзякуючы яго сведчанню кангрэс набывае таксама моцны польскі акцэнт.

13 кастрычніка
1917 г. – шостае аб’яўленне. „Цудам сонца“ Маці Божая паццвярджае сапраўднасць сваіх аб’яўленняў

31 кастрычніка
- 1942 г. – Папа Пій XII у сваім прамаўленні па радыё да партугальскага народу прысвяціў увесь Касцёл і чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Марыі

07 лістапада
- 1981 г. – на першай пасля замаху генеральнай аўдыенцыі Святы Айцец Ян Павел II сказаў пра супадзенне дат: замах і першае аб’яўленне ў Фаціме ў 1917 годзе.

21 лістапада
- 1964 г. – Святы Айцец Павел VI абвяшчае Марыю Маці Касцёла і аднаўляе прысвячэнне Касцёла і чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Марыі

7 снежня
- 1996 – фігура пілігрымуючай Фацімскай Спадарыні ўшаноўваецца на Чырвонай Плошчы ў Маскве

08 снежня
- 1942 г. – Святы Айцец Пій XII асабіста прысвячае ўвесь Касцёл і ўсё чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Марыі (31.10.1942 г. ён учыніў акт прысвячэння ў рамах казання па радыё да партугальскага народу)

10 снежня
- 1925 г. – Маці Божая аб’явілася Луцыі ў Пантэвэдра, у Гішпаніі, і навучыла набажэнству першых субот месяца

13 снежня
- 1962 г. – Святы Айцец Ян XXIII усталёўвае свята Фацімскай Божай Маці Ружанцовай

21 снежня
- 1949 г. – пачатак афіцыйнага кананічнага працэсу беатыфікацыі Францішка і Гіяцынты

ЧАСТКА II
Фаціма ў жыцці Яна Паўла II



16 кастрычніка 1978 – выбар на Сталіцу Пятра. Кард. Караль Вайтыла прымае імя Ян Павел II

Ян Павел II распачаў свой пантыфікат з глыбокім перакананнем, што будзе над ім чуваць Марыя, што Яна сама будзе весці яго згодна з Божымі намерамі. Марыйным шляхам Папа ішоў пачынаючы з маладых гадоў, дзякуючы ўказанням з Трактату св. Людовіка Грыньёна дэ Манфора, аднак разам выбарам на Сталіцу Пятра, кіраўніцтвам Божага Провіду, ён распачаў свой фацімскі шлях.

2 красавіка 1981 – гераічнасць цнот дзяцей

Як жа яскравым становіцца сёння факт, што – гледзячы ў святле Божага Провіду – з пачатку пантыфікату Ян Павел II, за пару тыдняў да замаху на сваё жыццй, прыняў найважнейшае рашэнне наконт беатыфікацыі фацімскіх дзяцей: Франішка і Гіяцынты. 2 красавіка 1981 г. Кангрэгацыя па справах Святых засведчыла, што маленькія дзеці Францішак і Гіяцынта былі здольныя практыкаваць цноты ў гераічнай ступені і таму могуць быць кананізаваныя. Калі Святы Айцец падпісаў гэтае рашэнне, канчаткова зніклі ўсе перашкоды, якія запавольнівалі беатыфікацыйны працэс.

13 мая 1981 – замах на плошчы св. Пятра

Чарговага знаку не трэба было доўга чакаць. Знак, які зрабіў адбітак на ўсім патныфікаце Польскага Папы. У памятны дзень, 13 мая 1981 г., на плошчы св. Пятра пачуліся выстралы. Ян Павел II павінен быў тады загінуць. Гэта кажуць усе: крыміналісты, лекары, а нават сам замахоўца. А аднак, адбылося нешта, што для нас несумненна было цудам. Папа, хоць па чалавечы безабаронны ў гэтай сітуацыі, не быў аднак адзін. Пасля замаху сказаў: „Ты заўсёды была для мяне Маці, а асабліва 13 мая 1981 г., калі я чуў пры сабе Тваю апякунчую прысутнасць… Ва ўсім, што здарылася, я ўбачыў – і я заўсёды буду гэта паўтараць – асаблівую матчыную апеку Марыі”.

Застаецца пытанне, чаму Бог хацеў, каб Марыя ўратавала жыццё Папы. Дзеля чаго ён быў патрэбны? „У планах Божага Провіду няма выпадковых здарэнняў” – часта паўтарае пасля 1981 г. Святы Айцец. Яго ўратаванне не было цудоўнай усмешкай лёсу. У змрочным ценю замаху хаваліся вялікія планы Божага Провіду.

Шмат хто ў тым знаку хацеў убачыць указанне таго, што Вайтыла быў выбраны дзеля таго, каб марыйнаму досведу, якое ён вынес з Польшчы, надаць агульнакасцёльнае вымярэнне. Нават больш, пыталі некаторыя, можа „папа з далёкага краю” дапаможа ў распадзе камунізму? Спачатку, аднак, ніхто не заўважыў, што ўсё гэта звязваецца ў адно цэлае ў святле Фацімы.

Ян Павел II, яшчэ ў шпіталі, усвядоміў супадзенне дат: замаху і першага аб’яўлення ў Фаціме. Ён вельмі хутка азнаёміўсяз фацімскай дакементацыяй. Тады збегліся два сцвярджэнні, якія аказаліся ключом для таго, каб прачытаць Божы шыфр. Адно: „Праз заступніцтва Маці Божай яму нанова было падараванае жыццё”. І другое: „Я зразумеў, што адзіным спосабам уратавання свету ад вайны, атэізму, з’яўляецца навяртанне Расіі згодна з пасланнем Фацімы”. Папа ўжо ведаў, што яго ўратавала Фацімская Спадарыня. Больш таго, ён ведаў, што жыве дзеля таго, каб выканаць Яе жаданне. Таму ён прыступае, праўдападобна яшчэ ў часе рэабілітацыі, да дзеянняў, якія мелі мэту падрыхтаваць прысвячэнне свету і Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі, у калегіяльнай еднасці з усімі біскупамі. Ён пажадаў зрабіць тое, што не ўдалася Пію XII у 1942 г. і Паўлу VI у 1964 г.

13 мая 1982 – пілігрымка да Фацімы і акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Папа адчуваў своеасаблівую спешнасць, якая плыла з Фацімскага Паслання, таму акт прысвячэння свету і Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі быў толькі справай часу. Адзінае пытанне, якое тады нарадзілася, датычылася тэрміну. Першая падыходзячая нагода звязвалася з гадавінай замаху і планаванай пілігрымкай да Фацімы. Але з-за розных абставінаў, а асабліва недахопу часу, да шматлікіх біскупаў не даходзяць лісты з папскім запрашэннем, каб супольна прысвяціць свет і Расію Марыі, што было выразнай воляй Маці Божай, якую яму пераказала с. Луцыя. Акт прысвячэння, хоць і адбыўся, аказаўся несапраўдным, бо не было калегіяльнай еднасці ўсіх біскупаў.

13 мая 1982 – падзяка Маці Божай за ўратаванне

Пілігрымка Святога Айца ў Фаціму мела для яго таксама вельмі асабістае вымярэнне. Каму Ян Павел II прыпісвае ўратаванне на плошчы св. Пятра? – пыталася шмат людзей па ўсім свеце. Некаторыя лічылі, што Маці Божай Чэнстахоўскай. Аднак Папа адназначна дзякуе Фацімскай Спадарыні. „Таму, сёння я прыходжу, бо дакладна таго ж самага дня мінулага года, на плошчы св. Пятра ў Рыме, была проба замаху на жыццё папы, што таямнічым чынам супала з гадавінай першага аб’яўлення ў Фаціме, якое адбылося тады 13 мая 1917 года. Мне здаецца, што ў супадзенні тых дат відаць асаблівы заклік, каб прыехаць да гэтага месца. Таму сёння я тут. Я прыехаў, каб падзякаваць Божаму Провіду тут, на гэтым месцы, якое Марыя, здаецца, выбрала для сябе асаблівым чынам”. Пілігрымам, што сабраліся ў Фаціме, ён прызнаўся: „Я жадаю сказаць вам з даверам: …калі год таму, на плошчы св. Пятра адбыўся замах, пасля таго, як да мяне вярнулася свядомасць, мае думкі адразу пабеглі да гэтага Санктуарыя, каб падзякаваць Сэрцу Нябеснай Маці… Ва ўсім, што здарылася, я ўбачыў – і я нястомна буду гэта паўтараць – асаблівую матчыную апеку Марыі. А ў планах Провіду няма выпадковых здарэнняў, і я ўбачыў у гэтым заклік, і хто ведае, можа нагадванне пра пасланне, якое адсюль выйшла”.

25 сакавіка 1984 – прысвячэнне свету і Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Урачыстасць Звеставання ў 1984 г., Юбілей Сем’яў у Юбілейным Годзе Адкуплення гэта дзень, які ўвайшоў у гісторыю света і Касцёла. Праз два гады пасля падрыхтоўкі, у еднасці з усімі біскупамі свету, у прысутнасці шматтысячнага тлуму вернікаў, Ян Павел II перад базілікай св. Пятра ажыццяўляе акт прысвячэння, выконваючы просьбу Фацімскай Спадарыні. Выканаўся, як пісала сястра Луцыя, „першы трыумф Беззаганнага Сэрца Марыі”. Можна адзначыць таксама, што Святы Айцец прасіў, каб прывезлі фігуру Маці Божай з Фацімы, каб ні ў кога не было суменеваў, што ён выконвае менавіта Яе просьбу.

У акце прысвячэння Папа сказаў наступныя словы:

„Давяраючы Табе, о Маці, свет, усех людзей і народы, давяраем Табе таксама гэтае прысвячэнне свету, складаючы яго ў Тваім мацярынскім сэрцы. О Беззаганнае Сэрца! Дапамажы нам перамагчы пагрозу зла, якое так лёгка ўкараняецца ў сэрцах сучасных людзей, зла, якое ў сваіх бязмежных наступствах вісіць ужо над нашай сучаснасцю і, здаецца, закрывае шлях да будучыні! Ад голаду і вайны, выбаў нас! Ад атамавай вайны, ад нечаканага самазнішчэння, ад усялякай вайны, выбаў нас!”. Шмат ватыканістаў і фацімалогаў звярнула тады увагу на вельмі моцныя словы папы, якія ўзгадвалі атамавую вайну, якая, здавалася, зачыняла шляхі да будучыні. Яго словы падчас палуднёвай малітвы ў Базіліцы Ватыкану ячшэ больш, здавалася, падкрэслівалі цяжкую палітчыную сітуацыю ў свеце: „Марыя, дапамажы нам пачаць Новы Свет, таму што Стары несправядлівы, прыгнятае і будзіць у нас страх”.

Акт прысвячэння свету і Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі з’яўляецца істотай паслання з Фацімы. Рымскі акт, які выконваў, як запэўнівала с. Луцыя, усе ўмовы, прывядзе да выканання першых Марыйных абяцанняў.

13 мая 1984 – выбух у Мурманску

Як інфармавала ў 1984 годзе італьянская прэса, дайшло да таямнічай падзеі на савецкай базе ў Паўночнаморску на Паўночным моры. 13 мая 1984, у фацімскае святы, па невядомым прычынам адбыўся выбух, які знішчыў частку савецкага арсеналу ядзернай зброі. Альберта Леоні, эксперт вайсковай гісторыі, напісаў: „Без гэтай сістэмы кантралючага ціску Атлантыка СССР не мела ўжо аніякай шансы на перамогу”. З-за паслаблення атамавага патэнцыялу СССР вырашылася тады на палітыку ўступкаў. Годам пазней да ўлады ў Крамлі прыйшоў Міхаіл Гарбачоў. Распачалася так званая перабудова, перабудова сістэмы, якая адчыніла імперыю на свет. Гэтыя падзеі, ўзгадвае Г. Вэйгель, выпалі ў Год Адкуплення. Згодна з традыцыйнымі датамі жыцця Хрыста, Год Адкуплення 1983-1984 адзначаў 1950 гадавіну збаўчай смерці Езуса, якая была зваротнай кропкай у гісторыі свету. Супадзенне гэтых дат і падзей, як і супадзенне з днём 13 мая, з’яўляецца сёння вельмі красамоўнай.

13 мая 1989 – гераічнасць цнот Францішка і Жасінты

Святы Айцец распачаў свой фацімскі шлях 2 красавіка 1981 года падпісаннем дэкрэту, які даваў магчымасць распачаць беатыфікацыйны працэс дзяцей, якія не былі пакутнікамі. Праз восем гадоў ён змог зрабіць чарговы, таксама вельмі важны акт. Францішак і Жасінта, у рамах беатыфікацыйнага працэсу, мелі пазітыўныя вынікі даследванняў і 13 мая 1989 г. Святы Айцец мог падпісаць дэкрэт, які абвяшчаў, што слугі Божыя „практыкавалі ў гераічнай ступені цноты веры, надзеі і любові адносна Бога і бліжняга, а таксама кардынальныя цноты разважнасці, справядлівасці, умяркаванасці і мужнасці адносна Бога і бліжняга, і іншыя, звязаныя з імі цноты”. Моцай папскага пастанаўлення дзеці атрымалі тытул „слуг Божых”. Сёння мы можам толькі здагадвацца, што адчуваў Папа, усведамляючы, што гэтыя малыя дзеці, якія яго нават не ведалі з-за свайго кароткага жыцця, нястомна маліліся за Яго і ахвяроўвалі свае цярпенні. Ці ён, той, што вельмі любіў дзяцей, не адчуваў асаблівай сувязі з Гіяцынтай, якая на заканчэнне малітвы заўсёды дадавала: „І ячшэ за Святога Айца”. Напэўна не будзе злоўжываннем сцвярджэнне, што прыклад веры, любові і ахвяры фацімскіх пастушкоў яшчэ больш адкрываў сэрца Папы на Фаціму і ствараў яшчэ больш інтымны клімат настолькі глыбокай сувязі з Маці Божай Фацімскай.

13 мая 1991 – Фаціма – 10 гадавіна замаху

Ян Павел II у гаміліі, прамоўленай у Фаціме ў 1982 г. нагадаў: „Заклік Марыі не з’яўляецца аднаразовым. На Яе заклік трэба адказваць з пакалення ў пакаленне, згодна са штораз новымі знакамі часу. Да яго трэба нястомна вяртацца. На яго трэба адказваць кожны раз нанова”. Гэтыя словы сталіся свайго роду праграмай на наступныя гады яго пантыфікату. Папа нагадвае пра гэты заклік пілігрымуючы да Фацімы ў 10 гадавіну замаху і чарговы раз даручаючы свет Маці Божай. Святы Айцец сказаў тады такія словы: „Колькі ж разоў мы скіроўвалі да Цябе гэты заклік! Сёння мы тут, каб дзякаваць за тое, што Ты заўсёды нас выслухоўвала, за тое, што была Маці: Маці місійнага Касцёла, крочачага зямнымі шляхамі да трэцяга тысячагоддзя хрысціянства, Маці людзей, дзякуем Табе за нястомную апеку, што дазволіла нам пазбегнуць катастроф і немінуючага знішчэння, зрабіла магчымым дасягненне новых сучасных вынаходак”. Нельга было тады не заўважыць цалкам іншага гучання слоў Папы, слоў удзячнасці і надзеі, усведамляючых свету, што падзеі пасля прысвячэння ў 1984 г. невыпадковыя.

7 чэрвеня 1997 – кансэкрацыя Санктуарыя на Кшэптуўках

У першую суботу месяца і ў свята Беззаганнага Сэрца Марыі падчас пілігрымкі ў Польшчу Ян Павел II наведаў Фацімскі Санктуарый на Кшэптуўках. Кансэкруючы касцёл Маці Божай Фацімскай, ён падкрэсліў, што гэты Санктуарый пабудаваны як вотум падзякі за ўратаванне яго жыцця, „асабліва яму дарагі і блізкі”. Ён таксама нагадаў, што: „З гісторыяй санктуарыя звязана таксама падзея, якая адбылася на плошчы св. Пятра 13 мая 1981 году. Я спазнаў тады смяротную пагрозу жыцця і цярпенне, а адначасова вялікую Божую міласэрнасць. Праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай мне зноў было падараванае жыццё”. Хваляванне Святога Айца, выціраная сляза, стварылі тады непаўтаральны клімат. Мы пачулі яго словы падзякі за святыню, за памяць у малітве, за дапамогу, калі ён быў яшчэ біскупам кракаўскім. Святы Айцец не толькі пакінуў на Кшэпуўках частку свайго сэрца, але нагадаў таксама пра набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, адпраўляючы незапланаваную ў праграме пілігрымкі медытацыю з нагоды першай суботы месяца.

28 чэрвеня 1999 – заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу фацімскіх дзяцей, прызнанне цуду

Да беатыфікаці фацімскіх візіянераў быў патрэбны толькі цуд праз іх заступніцтва. Апошняя ўмова, якую патрабаваў Касцёл, была выкананая 28 чэрвеня 1999 г. Тады прэфект Кангрэгацыі па справах Святых, арцыбіскуп Сарава Марцінас, даў справаздачу па працы камісіі Святому Айцу, які даручыў распаўсюджванне дэкрэту наконт цуду і сказаў: „Для нас зразумела, што мы маем дачыненне з цудам, які ўчыніў Бог праз заступніцтва слуг Божых: хлопчыка Францішка Марта і дзяўчынкі Гіяцынты Марта, а менавіта, хуткага, цалкавітага і сталага аздараўлення Марыі Эміліі Сантас”. Цяпер мы чакаем толькі ўрачыстай хвіліны іх беатыфікацыі, якая, згодна з воляй Святога Айца, была прызначаная на 13 мая Юбілейнага Году. Ці можна ўявіць сабе больш узнёслае падкрэсліванне гэтай падзеі?

1 кастрычніка 1997 – ліст Папы да біскупа дыяцэзіі Лэйрыя

Прыклад практыкавання першых субот месяца Янам Паўлам II мы бачылі ўласнымі вачыма падчас касэкрацыі Санктуарыя на Кшэптўках. Святы Айцец нястомна насіў у сэрцы словы Маці Божай, разважаў над імі і адчуваў іх духовае прыспешванне. Каб у гэтым пераканацца, досыць прачытаць ліст ад 1 кастрычніка 1997 г., скіраванага да біскупа дыяцэзіі Лэйрыя-Фаціма з нагоды 80 гадавіны фацімскага цуду сонца. Ян Павел II напісаў у ім наступныя словы: „Калі на парозе трэцяга тысячагоддзя мы ўглядаемся ў знакі часу XX стагоддзя, Фаціма з пэўнасцю з’яўляецца адным з самых вялікіх. Гэта так, таму што яе пасланне адкрывае шмат пазнейшых падзей і робіць залежным ад адказу на яго заклік. Гаворка таксама ідзе пра такія знакі, як дзве сусветныя вайны, але таксама яднанне народаў і людзей пазначанае дыялогам і супакоем; крызысы адыходу і цярпення шматлікіх члонкаў Касцёла, але і аднаўленне і моцнае пачуццё салідарнасці і ўзаемнай сувязі ў Містычным Целе Хрыста; адыход ад Бога адзінак і цэлых грамадстваў, але і зыход Духа Праўды ў сэрцы і супольнасці аж да ахвяры і пакутніцтва (…), каб уратаваць чалавека ад яго самога”. Фацімскае пасланне становіцца святлом, якое дазваляе распазнаць знакі часу і выбіраць патрэбныя сродкі, каб адказаць на нараджаючыся выклікі.

13 мая 2000 – беатыфікацыя Францішка і Гіяцынты

Надышоў вельмі чаканы момант. Вялікая радасць абвяшчэння новых беатыфікаваных, прысутнасць сястры Луцыі, якая прыехала на ўрачыстасць і казанне Яна Паўла II. Словы, якія тады былі сказаныя, не пакінулі ніякіх сумневаў, што Ян Павел II усім сэрцам прагнуў выканаць Заклік Марыі, але таксама і тое, што гэта менавіта Неба Яго выбрала для гэтай місіі.

Тады мы пачулі з вуснаў Яна Паўла II: „Тут у Фаціме, дзе былі прадказаныя часы бедстваў, Маці Божая прасіла аб малітве і пакуце, каб скараціць іх, я прагну сёння падзякаваць Небу за моц сведчання, што было ў жыцці ўсіх гэтых людзей [сведкаў веры XX стагоддзя – нататка аўтара]. І я прагну ячшэ праславіць дабрыню Бога да мяне, калі пасля цяжкага здарэння 13 мая 1981 г. я быў уратаваны ад смерці. Выражаю сваю ўдзячнасць таксама блаславёнай Гіяцынце за ахвяры і малітвы ў інтэнцыі Святога Айца, вялікія цярпенні якога яна аглядала ў сваёй візіі. […] Праслаўляю Цябе, Ойча, ты аб’явіў гэтыя рэчы пастушкам. Пахвала Хрыста мае сёння ўрачыстую форму беатыфікацыі пастушкоў Францішка і Гіяцынты. […] Прыз гэты абрад Касцёл жадае паставіць на падсвечніках гэтыя два промні, якія запаліў Бог, каб яны свяцілі чалавецтву ў яго цёмных і неспакойных гадзінах”.

26 чэрвеня 2000 – адкрыццё III часткі фацімскай таямніцы

Пасля беатыфікацыі ўвесь свет трываў у чаканні аб’яўлення „фацімскай таямніцы”, гэта значыць трэцяй часткі фацімскай таямніцы, што было абяцана кард. А. Садана ўжо ў падчас беатыфікацыі фацімскіх пастушкоў. Не апраўдаліся ніякія катастрафічныя спекуляцыі і прадбачанні. Змест „таямніцы” быў вялікім здзіўленнем для ўсіх шукаючых сенсацыі. Бо ў чарговы раз у цэнтры фацімскага паслання была постаць Святога Айца. Кард. Рацінгер растлумачыў тады: „У вобразе цяжкага ўваходу на вяршыню гары з пэўнасцю можна спасылацца на розных папаў, пачынаючы ад Пія X аж да сённяшняга Папы, бо яны ўсе мелі ўдзел у цярпеннях свайго стагоддзя і імкнуліся ісці шляхам, што вёў да крыжа. У візіі Папу забіваюць на шляху пакутнікаў. Ці ж Святы Айцец, калі пасля замаху 13 мая 1981 г. загадаў прынесці яму тэкст трэцяй «таямніцы», мог не распазнаць у ім асабістага прызначэння? У той дзень ён быў вельмі блізка да мяжы смерці”. Замах на Яна Паўла II і адкрыццё фацімскай таямніцы дапамаглі свету пачуць поўныя надзеі словы: „Той факт, што «мацярынская далонь» змяніла бег смерцяноснай кулі, з’яўляецца толькі доказам таго, што існуе нязменнае прызначэнне, што вера і малітва мацнейшыя за сілы, што могуць уплываць на гісторыю, і што ў канчатковым віныку малітва аказваецца мацнейшай за снарады, а вера за дывізіі”.

8 кастрычніка 2000 – даручэнне Касцёла Маці Божай

Ішоў Юбілейны Год. Па просьбе Святога Айца фігура Маці Божай Фацімскай была прывезеная ў нядзелю 8 кастрычніка на імшу, звязаную з Юбілеем Біскупаў. Святы Айцец казаў: „З даверам у Яе мацярынскую апеку, на заканчэнне заўтрашняй эўхарыстчнай літургіі мы калегіяльна прачытаем Акт Даручэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі.” Невыпадкова акт аддання Маці Божай новага тысячагоддзя Яна Павел II звязаў з Эўхарыстыяй. Бо яна з’яўляецца месцам самай поўнай прысутнасці Божай у свеце! Там, дзе ёсць Эўхарыстыя, там неба сустракаецца з зямлёй, а нашыя малітвы, якія мы заносім да Бога, выслухоўваюцца асаблівым чынам. Можа таму найважнейшым элементам набажэнства першых субот з’яўляецца менавіта Эўхарыстыя. Сама Маці Божая назвала яе „ўзнагараджальнай Святой Камуніяй у першыя суботы”.

11 лютага 2005 – ліст да сястры Луцыі

11 лютага ў 13 Міжнародны Дзень Хворага Ян Павел II напісаў ліста да сястры Луцыі ад Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі, у якім ён жадаў, каб яна перажывала хвіліны цярпення і ахвяры ў духу Пасхі, якая на біблійнай мове азначае „пераход”. Сястра Луцыя памерла 13 лютага 2005 году; у апошнія хвіліны згасання яна казала: „Сэрца Езуса, Беззаганнае Сэрца Марыі. З Францішкам і Гіяцынтай, і Святым Айцом мы ідзем, ідзем, ідзем…”. Было 17.25 – час, калі адбыўся замах на Яна Паўла II у 1981 г.

2 красавіка 2005 – дзень „адыходу да Дому Айца”

У той дзень была першая субота месяца. З хвіліны зразумення ролі фацімскага паслання ў дзень замаху ў 1981 г. першая субота стала любімым днём Папы. З таго часу Ян Павел II мог паўтараць за сястрой Луцыяй: „Я вымушаны прызнаць, што ніколі не адчуваў сябе такім шчаслівым, як тады, калі надыходзіла першая субота”. Можа менавіта тады выканалася яго цалкавітае адданне Марыі. Бо сястра Луцыя пісала: „Ці ж гэта няпраўда, што нашае найвялікшае шчасце гэта цалкам быць для Езуса і Марыі, кахаць іх, выключна Іх, безумоўна?”. Так, для Яна Паўла II кожная першая субота была шчаслівым днём, днём, каб цалкам быць для Езуса і Яго Маці.

Кожная першая субота была адначасова нагодай для Папы для таго, каб паразважаць над тым, што яшчэ можна зрабіць, каб распаўсюдізць па свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца. Святы Айцец добра ведаў, што гэта апошняе невыкананае жаданне Маці Божай Фацімскай, што вісіць над ім цяжар яшчэ аднаго задання. Маці Божая сказала ў Фаціме пра Яго заданне: прысвячэнні Расіі і распаўсюджванні набажэнства першых субот. Гэтая першая просьба Марыі была выкананая ў 1984 г. Другая ўсё яшчэ цалкам не выкананая. Ян Павел II спрабаваў казаць пра гэтае набажэнства, спасылаючыся на шматлікія знакі, таксама і знак свайго цярпення, але ўсяго гэтага было недастаткова. Прамовіла толькі яго смерць і ў шматлікіх нарадзіла пытанне: што такое Першая Субота?

Магчыма дзень 2 красавіка 2005 г. увойдзе ў гісторыю як найважнейшая першая субота ў гісторыі свету. Гэта была апошняя першая субота Яна Паўла II на зямлі. Дзякуючы знакам Божага Провіду няма сумневаў у тым, што Святы Айцец, ня гледзячы на доўгую агонію, змог выканаць усе ўмовы гэтага набажэнства, адыходзячы да Дому Айца.

13 мая 2009 – пачатак Вялікай Фацімскай Навэнны

Каб выканаць Духоўны Тэстамэнт Яна Паўла II з Польскай Фацімы паляцела запрашэнне да ўсіх сэрцаў, кахаючых Марыю, з’яднаць свае сілу ў супольнай дзейнасці для Марыі, каб выканаць Яе просьбы, скіраваныя да свету ў Фаціме. Таму патронам Вялікай Фацімскай Навэнны, побач з Найсвяцейшай Маці, з’яўляецца бл. Ян Павел II. Навучаючыся ў Яго , мы можам дапамагчы ратаванню свету ад зла, якое нясе смерць, і споўніць прагненне Езуса: „каб Марыя была больш вядомай і каханай”.

ЧАСТКА III 

Каляндар жыцця і місііСястры Луцыі ад Езуса і
Беззаганнага Сэрца Марыі



    22 сакавіка 1907 – у Ал’юстрэль нарадзілася Луцыя, самая малодшая з сямі дзяцей Антонія дос Сантас і Марыі Ружы. „Маіх бацькоў Бог абдарыў сямёркай дзяцей. Гэта былі Марыя дос Сантас, Тэрэза дос Сантас, Мануэль дос Сантас, Глорыя дэ Езус, Караліна дэ Езус, Марыя Ружа, якую Бог забраў да неба яшчэ маленькай і таму я нават не паспела пазнаёміцца з ёй, а таксама Луцыя дос Сантас, якая зараз з вамі гаворыць”.

   30 сакавіка 1907 – Луцыя была ахрышчаная: „30 сакавіка 1907 г. было ахрышчанае дзіця жаночага роду, народжанае ў Ал’юстрэль 22 сакавіка гэтага ж году” – запісана ў Кнізе Хросту.

   1913 – Першая надзвычайная сустрэча з Марыяй. Як параіў падрэ Круз, Луцыя аддалася ў дзень першай споведзі Найсвяцейшай Панне Марыі. Фігура Маці Божай Руанцовай у парафіяльным касцёле ў Фаціме лагодна да яе ўсміхнулася, калі дзяўчынка малілася да Марыі, каб „Яна захавала яе сэрца толькі для Бога. „Пакорна паўтараючы некалькі разоў гэтую просьбу з вачамі, скіраванымі на фігуру, мне здавалася, што Маці Божая ўсміхаецца да мяне і паттаквае мне позіркам і жэстам дабрыні.”. „

   1915 – Тэрэза Маціяс, Марыя Ружа Маціяс, Марыя Юстына былі сяброўкамі Луцыі, калі тая мела першую візію Анёла ў 1915 у Кабека. „Мы былі тады на схіле гары Кабека і нечакана ўбачылі нешта накшталт белай хмаркі у людской постаці, якая сышла з небасхілу і паволі рухалася перад намі над дрэвамі лесу, што быў унізе, як бы жадаючы прыцягнуць нашую ўвагу… Ува мне нарадзілася глыбокае перакананне, якое я не маю намеру хаваць: я лічыла, што гэта Анёл Ахоўнік.”.

   Вясна 1916 – Першая візія Анёла ў Лока дэ Кабека разам з Гіяцынтай і Францішкам. „Мы ўбачылі на пэўнай адлегласці, над дрэвамі ва ўсходнім кірунку, святло бялейшае за снег накшталт празрыстага юнака, ззяючага больш за крышталь у сонечным бляску… «Не бойцеся, я Анёл Супакою, маліцеся са мной»”.

   Лета 1916 – Луцыя і яе дваюрадныя брат і сястра маюць другую візію Анёла, на гэты раз каля студні на зямлі, што належыла бацькам Луцыі. „Што вы робіце? Шмат маліцеся. Сэрцы Езуса і Марыі жадаюць праз вас удзяліць свету вялікую міласэрнасць. Няспынна ахвяруйце Найвышэшаму малітвы і ўтаймаванні плоці… Я – Анёл Ахоўнік Партугаліі.”

   Восень 1916 – Трэцяе аб’яўленне Анёла, зноў у Лока дэ Кабэка. Анёл удзяляе дзецям Святую Камунію: „Прыміце Цела і Кроў Хрыста, жудасна зняважанага няўдзячнымі людзьмі. Узнагараджайце за іх грахі і суцяшайце вашага Бога.”

   13 мая 1917 – першае аб’яўленне Маці Божай у Кова да Ірыя. Луцыя бачыць Маці Божую, чуе Яе і ад імя ўсіх вядзе з Ёй размову. „Адкуль Спадарыня прыходзіць?” – „Я з неба” – „А чаго Спадарыня жадае ад мяне?” – “Я прыйшла вас папрасіць, каб вы прыходзілі сюды на працягу шасці чарговых месяцаў…” Пасля вяртання да дому пачынаюцца праблемы з боку маці, якая хоча прымусіць дачку да прызнання ў хлусні.

   13 чэрвеня 1917 – Луцыя ў другі раз размаўляе з Маці Божай. Атрымлівае ад яе місію: „Ты, аднак, застанешся тут на нейкі час. Езус хоча выкарыстаць цябе, каб людзі больш мяне пазналі і пакахалі. Я б хацела ўсталяваць у свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца.”

   13  ліпеня 1917 – Луцыя аглядае візію пекла: „Промень святла, здавалася, прасякваў зямлю, і мы ўбачылі як быццам мора агню…” Я пачула, што Бог хоча ўратаваць душы грэшнікаў з дапамогай набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. „Бог хоча іх уратаваць, Бог хоча распаўсюдзіць па свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца.” Візіянерам застаецца давераная фацімская таямніца.

   13 верасня 1917  – Луцыя і дваюрадныя брат і сястра схопленыя адміністратарам і кінутыя ў вязінцу ў Віла Нова дэ Оўрэм. Днём пазней маленькая візіянерка абвяшчае гатоўнасць да мучаніцтва, але не здрадзіць таямніцы, атрыманай месяц таму ад Найсвяцейшай Маці.

   19 верасня 1917 – Луцыя размаўляе з Маці Божай падчас аб’яўлення ў Валінгос. „Я б хацела папрасіць аздаравіць некалькі хворых” – “Так, некаторых аздараўлю на працягу года. Маліцеся, маліцеся шмат, прыносьце ахвяры за грэшнікаў, бо шмат душаў ідзе на вечнае асуджэнне, няма нікога, хто б ахвяраваўся за іх і маліўся.”

   13 верасня 1917 – Луцыя размаўляе з Марыяй пяты раз. Чуе, што „Бог задаволены вашымі ахвярамі, аднак Ён не хоча, каб у ложку вы насілі пакутны шнур. Насіце яго толькі на працягу дня.”

   13 кастрычніка 1917 – апошняя размова Луцыі з Маці Божай у Фаціме. У гэты дзень „скажае” словы Маці Божай і абвяшчае, што вайна скончыцца не хутка, а „сёння”.

   4 красавіка 1919 – Споўнілася абяцанне Маці Божай Фацімскай: памірае бл. Францішак: „Я развіталася з ім ужо ноччу: «Францішак, да пабачэння. Калі адыдзеш да неба гэтай ноччу, памятай, не забывайся пра мяне. Чуеш?» «Я не забудуся пра цябе, не. Будзь спакойная.»”

   21 студзень 1920 – Луцыя жагнаецца з другой візіянеркай, Гіяцынтай: „Нарэшце надышоў дзень ад’езду (Гіяцынты) да Лісабона. Калі развітваліся, маё сэрца сціскалася. Яна доўга трымала мяне за шыю і плачучы казала: «Мы ўжо ніколі не ўбачымся». Трохі раней, падчас апошняй размовы Луцыя пачуе: „Хутка я ўжо пайду да неба, а ты тут застанешся, каб сказаць людзям, што Бог жадае ўсталяваць у свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Калі надыйдзе час, каб пра гэта казаць, не хавайся. Кажы ўсім людзям, што Бог дае ласкі праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, што людзі мусяць выпрасіць іх праз гэтае Сэрца, што Сэрца Езуса хоча, каб пабач з Ім праслаўлялі Беззаганнае Сэрца Марыі. Няхай просяць Беззаганнае Сэрца Марыі аб супакоі, бо Бог даверыў супакой у свеце менавіта гэтаму Сэрцу.” І заканчвае ўскліканнем поўнам радасці: „Калі б я магла ўліць у сэрцы ўсіх людзей полымя, што гарыць у глыбі майго сэрца і робіць так, што я настолькі моцна люблю Сэрца Езуса і Сэрца Марыі!”

   20 лютага 1920 – Луцыя застаецца адна. У шпіталі ў Лісабоне памірае бл. Гіяцынта.

   17 чэрвеня 1921 – Луцыя пакідае Фаціму і едзе да школы, якую праводзілі сёстры даратэушкі ў Порта. Яна праводзіць там чатыры гады, да 1925 , калі пакідае навіцыят сясцёр святой Даратэі ў Гішпаніі. У гэты час некалькі разоў яе наведвае біскуп Лісабоны Д. Хосэ Альвес Карэйра да Сільва: „Не баялася – успамінае Луцыя першую сустрэчу – і вельмі жадала гэтай размовы і думала, што калі праўда, што ён усе ведае, то ведае таксама, што я кажу праўду”.

   Пачатак 1925 – Сястра Луцыя атрымлівае ласку „містычнага ўсынаўлення” – яна чуе ў аб’яўленні, што Маці Божая прымае яе як сваё дзіця.

   10 снежня 1925 – Маці Божая аб’яўляецца Луцыі і навучае набажэнству першых субот: „Спачувай Сэрцу Тваёй Найсвяцейшай Маці, аплеценаму цернямі, якімі няўдзячныя людзі няспынна Яго раняць, і няма нікога, хто б актам узнагароды павыцягваў гэтыя церні”.

   15 лютага 1926 – Сястра Луцыя мае чарговае аб’яўленне, звязанае з набажэнствам першых субот: „…Дзіцятка звярнулася да мяне і запыталася: «A ты распаўсюджваеш па свеце тое, аб чым Маці Божая цябе прасіла?» У гэты момант перамяняецца ў хлопчыка, ад якога біла яснасць. Я пазнала Пана Езуса.”

   24 кастрычніка 1925 – Туі. Луцыя ўступае ў пастулят Сясцёр св. Дароты.

   2 кастрычніка 1926 – Луцыя прымае манаскі хабіт і распачынае навіцыят.

   24 ліпеня 1927 – Сястра Луцыя піша першы ліст, звязаны з распаўсюджваннем набажэнства першых субот. Адрэсатам з’яўляецца яе маці, Марыя Ружа: „Я б таксама цешылася, калі б мая маці прыносіла Маці Божай гэтае суцяшэнне, практыкуючы набажэнства, якое, як я ведаю, падабаецца Богу, і пра якое прасіла нябесная Маці. Калі я пра яго толькі пачула, адчула жаданне яго практыкаваць і кожнага зааховчваць да гэтага.”

   13 чэрвеня 1929 – У Туі ў Гішпаніі Маці Божая перадае просьбу аб прысвячэнні папам Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу: „Надышла хвіліна, калі Бог заклікае Святога Айца разам з біскупамі ўсяго свету прысвяціць Расію майму Беззаганнаму Сэрцу, абяцаючы ўратаваць яе з дапамогай гэтага сродка.”

   13 кастрычніка 1930 – Касцёл афіцыйна зацвярджае праўдзівасць фацімскіх аб’яўленняў. Пастырскі ліст Д. Хосэ Карэйра да Сільва: „Мы з цалкавітай упэўненасцю можам абвясціць, што візіі дзяцей у Кова да Ірыя з 13 мая да 13 кастрычніка 1917 у Фаціме нашай дыяцэзіі годныя веры, і мы афіцыйна дазваляем культ Маці Божай Фацімскай”. Вялікую ролю адыграла сведчанне гераічных цнот Луцыі.

   13 мая 1931 – Па прапанове Луцыі, біскупы і народ Партугаліі вырушаюць у вялікую пілігрымку да Фацімы і прысвячаюць свой край Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

   3 кастрычніка 1934 – Луцыя складвае вечныя шлюбы ў Супольнасці Сясцёр св. Дароты.

   17 лістапада 1935 – Сястра Луцыя атрымлівае пасылку з фотаздымкамі эксгумацыі Гіяцынты. Дзякуючы за яе піша: „Я б з вялікім жаданнем сарвала б гэтую прастыню, што яе накрывала, каб убачыць яе ўсю… так моцна я ўсхвалявалася. Якая ж гэта радасць убачыць найбліжэйшую сяброўку свайго дзяцінства!”.

   Другая палова снежня 1935 – Сястра Луцыя пачынае запісваць свой Першы Ўспамін (пра Гіяцынту). Скончыць яго праз два няпоўных тыдня.  „Збіраюся ўзяцца за працу, ня гледзячы на неахвоту, якую адчуваю, бо не магу нічога сказаць, або амаль нічога пра Гіяцынту, не ўспамінючы пры гэтым, пасрэдна ці беспасрэдна, сваю нявартую асобу. Аднак, я застаюся паслухмянай волі Вашай Эксцэленцыі, бо гэта воля для мяне раўназначная з воляй Божай”.

   7 лістапада 1937 – Луцыя пачынае запісваць Другі Успамін: „Вось я з пяром у руках, каб выканаць волю майго Бога… Пакажу фацімскую гісторыю такой, якая ёсць”.

   20 чэрвеня 1939 – Візіянерка пісала, падкрэсліваючы апошнія словы: „Найсвяцейшая Панна абяцала адкласці біч вайны на пазней, калі гэтае набажэнства будзе распаўсюджанае і практыкаванае. Мы можам заўважыць, што Яна адсувае гэтую кару адносна нашых намаганняў, якія мы робім, каб яго распаўсюджваць. Баюся аднак, што мы маглі зрабіць больш, чым зрабілі, і Бог, менш чым задаволены, можа прыбраць руку сваёй Міласэрнасці і дазволіць, каб свет быў знішчаны гэтым ачышчэннем. А не было яно ніколі такім страшным, страшным.”

   31 верасня 1939 – Сястра Луцыя заканчвае пісаць Трэці Ўспамін (апісанне двух першых частак фацімскай таямніцы): „Надышла хвіліна, каб выявіць першыя дзве часткі фацімскай таямніц… Чарнавік ужо гатовы.”

   2 снежня 1940 – Сястра Луцыя піша да Папы Пія XII вядомы ліст, у якім запэўнівае, што кожны край, які прысвеціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі, атрымае незвычайныя ласкі: „Святы Айцец, калі не памыляюся ў сваёй еднасці душы з Богам, наш Пан абяцаў агарнуць спецыяльнай апекай Партугалію падчас гэтай вайны дзякуючы прысвячэнню народа Баззаганнаму Сэрцу Марыі партугальскімі біскупамі, як доказ ласк, якія будуць удзеленыя іншым народам, калі яны, як Партугалія, прысвецяць сябе Яму”.

   22 кастрычніка 1940 – Сястра Луцыя піша да Папы Пія XII. Чуе словы Езуса: „Маліся за Святога Айца і прынось за яго ахвяры, каб яго адвага не паслабла з-за шматлікіх цяжкасцяў. Цяжкасці будуць працягвацца. Я пакараю народы за іх злачынствы вайной, голад і пераследванне майго Касцёла, а гэта абцяжарыць у першую чаргу майго Вікарыя на зямлі. Яго Святасць атрымае скарачэнне дзён гэтага смутку, калі выканае маё жаданне актам прысвячэння свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі са спецыяльным ўзгадваннем Расіі.”

   18 жніўня 1940 – апісваючы плёны першага прысвячэння сястра Луцыя падкрэслівае, што „прыйшла б вайна і камунізм, калі б нашыя біскупы не звярнулі ўвагу на просьбы Езуса і маліліся з усяго сэрца аб яго Міласэрнасці і аб апецы Беззаганнага Сэрца Марыі”.

   31 кастрычніка 1942 – У адказе на лісты сястры Луцыі Святы Айцец Пій XII прысвячае ўвесь чалавечы род Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

   8 снежня 1942 – Святы Айцец прысвячае Расію: „Народам, што былі адлучаныя аблудамі ці нязгодай, асабліва тым, што аддаюць Табе пашану, дзе няма дому, ў якім бы не шанавалі Твае іконы – сёння можа схаваныя ў чаканні на лепшыя часы – дай супакой і завядзі да адзінай аўчарні Хрыстовай… Няхай яны будуць з сённяшняга дня прысвечаныя на заўсёды Табе і Твайму Беззаганнаму Сэрцу, о нашая Маці і Каралева свету!”

   4 мая 1943 – Сястра Луцыя піша да а. Ганклавеса, што „Бог абяцаў, што вайна хутка скончыцца дзякуючы дзейнасці Яго Святасці”.

   4 мая 1944 – У адказе на просьбы сястры Луцыі Пій XII усталёўвае свята Беззаганнага Сэрца Марыі, якое павінна святкавацца ва ўсім Касцёле.

   31 жніўня 1941 – Сястра Луцыя адкрывае першыя дзве часткі фацімскай таямніцы.

   8 снежня 1941 – Сястра Луцыя заканчвае Чацвёрты Ўспамін словамі: „Цяпер, калі ж гэтага патрабавала паслухмянасць, вось, гатова! Стаю цяпер, як шкелет, з якога ўсё садралі, нават жыццё!”

   17 чэрвеня 1944 – Луцыя перадае трэцюю частку фацімскай таямніцы. Адбываецца гэта ў Фансэка да Мінха, дзе яна шмат разоў сустракалася з біскупам Лэйрыі.

   1946 – Сястра Луцыя наведвае Кова да Ірыя, Валінгос і Лока дэ Кабека, каб ідэнтыфікаваць месцы аб’яўленняў у 1916 i 1917 гадах.

   17 мая 1946 – 24 сакавіка 1948 – Сястра Луцыя застаецца ў кляштары Віла Нова дэ Гайя.

   25 сакавіка 1948 – пасля спецыяльнага дазволу папы Пія XII Луцыя адыходзіць з кляштару Св. Дароты і ўступае ў закон Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармель у Каімбры. У законе прымае імя сястры Марыі Луцыі ад Езуса і Беззаганнага Сэрца.

   31 мая 1949 – Сястра Луцыя складае ўрачыстыя шлюбы ў Кармэлі.

   13 мая 1967 – Павел VI едзе з аднадзённай пілігрымкай да Фацімы, дзе прамаўляе да ўсяго свету. Пасля імшы Святы Айцец прадстаўляе пілігрымам сястру Луцыю. Гэта другі візіт сястры Луцыі да роднага краю з хвіліны ад’езду з Фацімы ў 1921 i першая сустрэча са Святым Айцом.

   13 мая 1975 – Біскупы Партугаліі спасылаюцца на заклік сястры Луцыі ў 1931 i ўрачыста аднаўляюць акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

   13 мая 1981 – замах на Яна Паўла II . Сястра Луцыя ахвяруе за папу сваё жыццё. З той хвіліны яна будзе рабіць гэта штодзённа, бо „папа важнейшы”.

   13 мая 1982 – Сястра Луцыя зноў з’яўляецца ў Фаціме, дзе бярэ ўдзел у пілігрымцы падзякі Яна Паўла  II за ўратаванае Маці Божай Фацімскай жыццё і становіцца сведкай прысвячэння свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў Фаціме. Сястра Луцыя сустракаецца са Святым Айцом і мае з ім сардэчную размову.

   25 сакавіка 1984 – Плошча св. Пятра ў Рыме. Прысвячэнне свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі перад фігурай прывезенай з Капелінга. Сястра Луцыя абвяшчае, што прысвячэнне адпавядае ўсім варункам дадзеным небам і з’яўляецца сапраўдным. „Цяпер чакаем цуду” – дадае.

   1986 – Сястра Луцыя здраджвае свае надзвычайныя веды: пацвярджае ў размове з кард. Сінам, што за кратай кляштару ў Каімбры ведае пра ўсе дробязі ружанцовага цуду на Філіпінах.

   1989 – Сястра Луцыя спрабуе публічна казаць на тэму змен, якія павінны былі адбыцца праз хвіліну. Медыі не хочуць даць ёй права голасу. Чытаем у Фацімскіх Дакументах: „Сястра Луцыя непакоілася, што свет не распазнае ў падзеях 1989 году заступніцкай моцы Беззаганнага Сэрца Марыі, якому быў даручаны супакой”.

   13 мая 1991 – Ян Павел II едзе ў другую пілігрымку да Фацімы і зноў сустракаецца з сястрой луцыяй.

   19 красавіка 2000 – Ян Павел II запрашае сястру Луцыю на ўрачыстасць беатыфікацыі Гіяцынты і Францішка: „З радасцю сустрэнуся з сястрой Луцыяй у дзень так доўга чаканай беатыфікацыі…”

   27 красавіка 2000 – сустрэча Сястры Луцыі з абп. Тарчызія Бертонэ, падчас якой пацвярджае сапраўднасць „свайго лісту”,  у якім напісаная трэцяя частка фацімскай таямніцы, і пацвярджае, што яе прадметам з’яўляецца Святы Айцец і змаганне камунізму з Касцёлам.

   13 мая 2000 – Ян Павел II прыяжджае да Фацімы, дзе беатыфікуе Гіяцынту і Францішка. Перад беатыфікацыяй папа Святы Айцец сустракаецца з 93–гадовай сястрой Луцыяй.

   16 мая 2000 – У першы раз за 50 гадоў (з 1946) сястра Луцыя наведвае Валінгос і Лока дэ Кабека – месца вялкіх падзей дзяцінства.

   16 ліпеня 2000 – Выходзіць кніга сястры Луцыі “Заклікі фацімскага паслання”. „Прашу Цябе, Маці, каб ты падтрымлівала маё пяро, каб магло яно верна перадаць пасланне, якое Бог даверыў мне праз Цябе.”

   10 лютага 2005 – Сястра Луцыя атрымлівае ліст Святога Айца, які выказвае ёй салідарнасць у хваробе.

   13 лютага 2005 – Сястра Луцыя праз тры гадзіны сну кажа свае апошнія словы: „Сэрца Езуса, Беззаганнае Сэрца Марыі. З Францішкам і Гіяцынтай, і Святым Айцом мы ідзем, мы ідзем… Было 17.25 – час, калі распачаліся фацімскія аб’яўленні. Можа апошняе аб’яўленне Маці Божай Фацімскай адбылося ў хвіліну смерці Луцыі.

   15 лютага 2005 – абп. Бертонэ кіруе ўрачыстысцю пахавання сястры Луцыі і спантанна выражае пашану візіянерцы з Фацімы, цалуючы на развітанне яе трумну з целам.