Пра першую навэнну, якая распачала Фаціму

ПРА ПЕРШУЮ НАВЭННУ,
ЯКАЯ РАСПАЧАЛА ФАЦІМУ

   Чаму мы хочам, каб наш удзел меў форму навэнны? Бо гісторыя дала нам доказ яе плённасці. Менавіта дзякуючы навэнне пачалася Фаціма. Хто ведае, ці дзякуючы ёй Фаціма таксама не скончыцца, выконваючы ўсе свае абяцанні… [...]
   Бенэдыкт XV быў першым папам часоў першай сусветнай вайны. Выбраны 3 верасня 1914 г., ён не асуджаў ніводны бок сусветнага канфлікту і востра выказваўся супраць самой вайны, называючы яе “жудасным відовішчам” і “бедствам, якое не мае сабе падобных”. Ён сцвярджаў, што існуе від зла ў грамадстве, у якім “можна сапраўды знайсці прычыны гэтай вайны”. Ён тлумачыў, што “калі прынцыпы хрысціянскай мудрасці, на якіх будавалася стабільнасць грамадства, перасталі быць абавязковымі ў дзяржаўных структурах, дайшло да таго, што самі фундаменты былі разбураныя”.
   Ён па імёнах называў грахі, што панавалі ў тагачасным грамадстве і справакавалі выбух вайны. Ён не спыніўся аднак на гэтым і распачаў малітоўную кампанію ў інтэнцыі супакою ў Еўропе. Бачучы, што кіраўніцтвы дзяржаў, прымаючых удзел у вайне, настойліва ігнаруюць усе просьбы аб “заканчэнні вялікага канфлікту, самазабойства цівілізаванай Еўропы”, Святы Айцец вырашыў напісаць пастырскі ліст да ўсяго каталіцкага свету. Ён паклікаў у ім усіх вернікаў да гарачай малітвы аб супакоі і параіў маліцца да “Марыі, Маці Міласэрнасці ўсемагутную праз ласку”. Менавіта тады да Ларэтанскай Літаніі быў дадазены заклік “Каралева Супакою, маліся за нас”.
   Звернем увагу на дату папскага ліста. Гэта было 5 мая 1917 г., калі распачалася навэнна.
   Неба зарэагавала інакш, чым зямныя валадары. Яно адказала на прыспешваючы заклік папы, спасылаючы на зямлю Тую, што паклікаў на дапамогу Святы Айцец. 13 мая – праз дзевяць дзён пасля закліку Бенэдыкта XV да Марыі, Маці Божая аб’явілася тром пастушкам у Фаціме і ўжо падчас свайго першага аб’яўлення дала беспасрэны адказ на заклік папы. Яна сказала: “Штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць супакой для свету і заканчэнне вайны”. Потым Яна намалявала перад Касцёлам вялікую мапу падзеяў наступных гадоў, а ў рукі дала нам компас, які беспамылкова давядзе нас да порту збаўлення. Гэта фацімскае пасланне, пасланне стагоддзя.

   Ці не варта распачаць у Касцёле новую навэнну, заклікаючую чарговы цуд з неба? Ці мы не можам верыць, што і ў гэты раз неба адкажа на наш заклік і, як верыла сястра Луцыя, на нашых вачах здзейсняцца вялікія абяцанні Фацімы: у свет прыйдзе супакой, чалавецтва вернецца да Бога, а Беззаганнае Сэрца Марыі станецца крыніцаў ласк, што затопіць зло?
   Вясна хрысціянства, цывілізацыя любові, перамога новага пакалення над пакаленнем шатана – шмат імёнаў, якія святыя даюць нашым спадзяванням. Бог абяцаў іх выканаць. Ён прадказаў гэта ў Фаціме праз сваю пасланніцу Марыю. Ён абвясціў, што ў Яго бязмежнай міласэрнасці ўсё ўмоўна. Не павінен выканацца ніводны з мрочных сцэнарыяў, якія напаўняюць людзей страхам. Прыбягаючы да Беззаганнага Сэрца Марыі, аддаючы сябе цалкам Найсвяцейшай Маці, мы ў бяспецы. А нават больш, мы становімся прыладай здзяйснення вялікіх Божых планаў!
   Вялікая Фацімская Навэнна, некалькі гадоў да стогадовага юбілею аб’яўленняў у Фаціме, гэта “падыходзячы час”, час асаблівай ласкі. Мы верым, што кожны, хто прыме ў ёй удзел усім сэрцам, будзе крануты Божым благаславенствам. Марыя не пакіне сваіх адданых прыхільнікаў, гатовых самаахвярна Ёй служыць. Не згубяцца тыя, што ўважліва ўслухаюцца ў голас Фацімы.
   Марыя адказала на малітвы Бенэдыкта XV, адкажа таксама і на нашую навэнну.

ПРА НАДЗЕЮ,
ШТО ЖЫВЕ Ў НАШЫХ СЭРЦАХ

   Жыве ў нас надзея, але яна не паходзіць ад нас. Не мы яе крыніца і гарант. Што мы самі можам зрабіць? Мы трохі падобныя да дзяцей, што маюць добрыя намеры, але ўсе псуюць. Надзея нашая завецца “Марыя”.
   Час звярнуцца да Маці Божай і запрасіць Яе да свайго жыцця. Час пачаць вучыцца ад Яе шчасцю і радасці, якія з’яўляюцца плёнам еднасці з Богам і мышлення не паводле катэгорый гэтага свету, а згодна з прынцыпамі, якія паходзяць “не з гэтага свету”. Пачаць жыць з Марыяй. Жыць на ўзор Марыі… Так перажываць кожную хвіліну, каб яна набліжала дзень перамогі Беззаганнага Сэрца Марыі.
   Паколькі “перамога, калі прыйдзе, будзе гэта перамога Найсвяцейшай  Панны Марыі”!
   Без Яе няма перамогі. “Касцёл становіцца без Яе чыста функцыянальным, бяздушным, сановіцца спяшаючымся прадпрыемствам, дзе няма месца для цішыні і супакою (…). Усё становіцца ў ім палемічным, крытычным, пазбаўленым гумару, і нарэшце нудным; людзі натоўпамі адыходзяць ад такога Касцёла”. Гэта словы аднаго з найбуйнейшых сучасных тэолагаў Ханса Урс вон Балтазара, які перасцерагае, што нашая заклапочанасць не зменіць свет у лепшы бок, не пачне даваць месца Богу, які робіць цуды. Пацвярджае гэта амерыканскі тэолаг Рычард Рохр: “Касцёл без Марыі, Касцёл без Маці апантана заняты дзейнасцю і не разумее, што галоўнае гэта быць. Гэта Касцёл, які прагне здабываць і панаваць. Гэты Касцёл занадта рацыяналізаваны. Скіраваны на мэту”.

   Нашая навэнна не з’яўляецца апантанай дзейнасцю, але чуваннем пры Богу разам з Марыяй. Гэта Бог з’яўляецца нашай надзеяй. Ён можа ўсё. Няма для Яго нічога немагчымага. Больш таго, Ён хоча нам дапамагчы, хоча нас уратаваць. Мы патрэбныя Яму, але не для таго, каб мы дзейначалі “замест Яго”, а каб мы дазвалялі Яму дзейнічаць.
   У гэтым роля Вялікай Фацімскай Навэнны. Прывесці на зямлю Бога…

   Узгадаем яшчэ адны словы а. Рычарда Рохра: “Свет не разумее Марыі, свет не вельмі Яе сёння цэніць, бо не цэніць таго, на што паказвае Марыя. Хто верыць у вартасць слабасці і пакорнага чакання? Гэта не амерыканскія цноты. Гэта не тыя цноты, што стварылі тэхналагічнае грамадства, грамадства капіталістычнае. Гэта не тыя цноты, што дазваляюць чалавеку ўзнімацца ўсё вышэй, выйграваць і рабіць грошы. Чаканне і слабасць. Чаму нам трэба верыць Марыі, якая была нікім, малюткай, кімсьці, хто толькі разважаў у сваім сэрцы і аддаў сваё сэрца на ахвяру? Але менавіта гэтае сэрца павінна было зрабіць яўнымі намеры шматлікіх сэрцаў. У гэтым ёсць вялікая мудрасць. Такая мудрасць, якую ніколі не зразумее грамадства, якое ўсе прысвячае справам поспеху”.
   Адкідванне Марыі азначае неразуменне любові. Трэба памятаць, што толькі прымаючы да сябе Марыю, мы можам перамагчы зло. Як піша вышэй цытаваны францішканін, “зло не з’яўляецца рацыянальнай тэмай, а нашае заходняе мышленне не перастае думаць, што яго можна перамагчы на рацыянальным узроўні. Марыя – гэта плённая абарона, бо Яна не рацыянальная!”.
   Гэты досвед запэўнівае нас у тым, што мы не павінны баяцца даручыць сябе Марыі, распрануцца з сябе, стаць, як голае немаўля, дазволіць, каб Мадонна ўзяла нас на рукі, дазволіць, каб каля крыжа нашага жыцця стала Жанчына. Мы не павінны адчуваць сябе так, як бы ўсё было ў нашых руках і застацца толькі пад нашым кантраляваннем, бо гэта фатальная памылка, а нават хлусня, якая цягне да пекла. Да неба трэба ісці, аддаючы штурвал свайго жыцця Той, што ведае шлях…

   Менавіта такой з’яўляецца наша Вялікая Фацімская Навэнна. Гэта час Марыі. Час Яе дзейнасці, Яе навучання, Яе кіравання. А мы з кожным днём становімся ўсё больш дзецьмі, пра якіх казаў Езус: “Калі вы не станецеся як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае”. Ці гэтае ж самае не абавязвае, калі мы робім намаганні, каб зямля нагадвала Божае Валадарства? Давайце маліцца аб гэтым кожны дзень – менавіта як дзеці. Клічам жа да Бога: “Ойча наш”. Просім, як дзеці: “Прыйдзі Валадарства Тваё”…