Ліст на 2010 год
Дарагія браты і сёстры!
Прыхільнікі Марыі, Маці Хрыста і нашай!
Прыхільнікі Марыі, Маці Хрыста і нашай!
Ініцыятыва Вялікай Фацімскай Навэнны,
якая распачалася 13 мая 2009 году, нарадзілася са свядомасці вялікіх
шлюбаў, складзеных Марыі. Пачынаючы ад Шлюбаў караля Яна Казіміра ў 1656
годзе, праз прысвячэнне Польскага Народу Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Біскупствам Польшчы ў 1946 годзе, аж да прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу
Марыі Янам Паўлам II 25 сакавіка 1984 году, мы маем дачыненне з
падзеямі, пра якія нельга забыцца. Мы злажылі шлюбы, якіх ніхто не
адмяніў, ад якіх нас ніхто не звольніў; час нанова гэта ўсвядоміць; можа
гэта найлепшы час, каб іх споўніць. Споўніць, а тым самым дазволіць,
каб праз Беззаганнае Сэрца Марыі змяніўся свет.
Звернем увагу на тое, як часта мы кажам,
што сённяшні свет перастаў верыць у Бога, ці тое, што сучасны чалавек
губляе сэнс жыцця, адчувае страту надзеі і хапаецца за сродкі, якія
даюць толькі ілюзію шчасця. Чалавек XXI стагоддзя апынуўся ў змаганні са
злом на “прыканцы часоў” і губляе, а можа ўжо згубіў, пачуццё святога і
пачуццё граху. Гэтыя з’явы становяцца хваробай, якой хварэе ўсё больш
людзей, і што самае дрэннае, не ўсе гэта ўсведамляюць. Таму актуальнасць
фацімскага паслання з кожным годам, здаецца, нават узарстае. Бо
фацімскае пасланне дае вельмі дакладныя метады аналізу стану душы
чалавека, а таксама бязмежна плённыя сродкі лячэння. Досыць простага
прыкладу – закліку Маці Божай: “Штодзённа маліцеся на ружанцы”. Як мы
спаўняем гэтую просьбу?
Пасланне гэтае, як падкрэсліваў Ян Павел
II, з’яўляееца ратункам для свету, бо нясе вялікія абяцанні для яго ў
глабальным вымярэнні. Ратунак гэты ў Беззаганным Сэрцы Марыі праз
набажэнства першых субот месяца. Калі рэцэпт супраць зла мы ўжо ведаем,
калі дае нам яго Пані з Неба, то чаму не казаць пра гэта свету, чаму не
прыкласці намаганні, каб пра пасланне з Фацімы даведаўся свет. Вялікая
Фацімская Навэнна, як дупастырская ідэя, выходзіць насустрач і
з’яўляецца запрашэннем да таго, каб прыкласці ўсе магчымыя намаганні,
каб “Марыя была больш вядомая і каханая”, каб пасланне надзеі і ратунку
мог пазнаць кожны чалавек, дзе б ён не жыў, і кім бы не быў.
Ксёндз Леон Цесляк, паллатын, які побач з
кс. кард. А. Хлондам падрыхтаваў акт прысвячэння Польшчы Беззаганннаму
Сэрцу Марыі, у выданай у 1946 годзе кніжачцы “Ахвяраванне Польшчы
Беззаганнаму Сэрцу Марыі”, напісаў наступныя словы:
“У грамадскіх пачуццях мы часта схільныя
задавальняцца толькі эмацыйна перажываным знешнім бокам: узнёслымі
казаннямі, урачыстымі святкаваннямі, мала звяртаючы ўвагу на змест.
Вяртаемся да жыцця без вялікай унутранай змены. І нічога дзіўнага, бо
толькі ўстрасаючыя перажыванні могуць справакаваць змену падыходу да
кашоўнасцяў; разумеем тады памылкі і працяваем рукі да істотных
каштоўнасцяў. Затое, змены схільнасцяў можна дасягнуць шляхам
сістэматычнай і ахвярнай працы ў шэрым штодзённым жыцці. Таму не
здзіўляе нас тое, што апошняя вайна, настолькі жудасная і доўгая, не
змяніла агульнага падыходу, хоць і змяніла шкалу каштоўнасцяў. Выржэннем
гэтага з’яўляецца агульнае зразуменне найвышэйшых каштоўнасцяў –
рэлігійных і звязаных з імі вялікімі праўленнямі каталіцкасці. Але не
памыляймася: гэта яшчэ не духовая змена Народу. Цяпер час пачаць вялікую
выхаваўчую працу, якая можа змяніць нас унутрана. За заданне гэтае
бярэцца Касцёл і ўсе Выхаваўцы Народу: з сям’і, школы, арганізацый
выхавання паза школьнага і ўсіх адзінак ідэалагічных”. (…)
Набліжаецца стогадовы юбілей аб’яўленняў
Маці Божай у Фаціме, а колькі ж ёсць каталікоў, якія яшчэ не ведаюць
фацімскага паслання. Як жа актуальныя сёння словы кс. Цесляка. Трэба
гэта змяніць. Калі мы любім Маці Божую, то трэба пачаць гаварыць пра
гэтую любоў: можа іншыя таксама шукаюць гэтай любові. Калі мы знайшлі
любоў Маці Божай, дапаможам іншым Яе знайсці, і тады вакол нас запануе
любоў і свет зменіцца.
(…) Кожны з нас, хто далучыўся да Вялікай
Фацімскай Навэнны, павінен увесь год быць цалкам для Марыі – Totus
Tuus. Няхай нашае адданне Марыі ў гэты час, калі мы знаходзімся на “краю
часоў” – цяжкай хвіліны змагання паміж дабром і злом – дазволіць Марыі
учыніць цуд, каб змяніўся свет.