Пра "чорную смерць"

ПРА ЧОРНУЮ СМЕРЦЬ І МОДУ НА ПАБОЖНАСЦЬ

   Скажам адразу: гэта не будзе занадта цяжкае чытанне, бо цяжкасці, што прынесла еўрапейскай цывілізацыі ў сярэднявеччы эпідэмія чумы, навучылі людзей нечаму незвычайна важнаму, нечаму, што для нас усіх з’яўляецца вельмі актуальным; больш таго – радасным!
   Таму давайце ўважліва, спакойна і з добрым настроем паслухаем.
   “Чорная смерць”… У XIV стагоддзі ішла яна праз Еўропу непераможнай вандроўкай, паўсюль святкуючы перамогу над людзкім жыццём. Яна вырушыла з міжземнаморскіх партоў і хутка распаўсюдзілася па ўсіх краінах. Першы раз яна запанавала над нашым кантынентам у 1347 – 1351 гг.; выклікала агульную паніку, і за няпоўныя чатыры гады адчувальна скараціла ў дзесяткі разоў насельніцтва Еўропы. Не спынілася яна аднак на адным наступленні. Вярталася яшчэ пяць разоў: у гадах 1361 – 1363, 1369 – 1371, 1374 – 1375, 1390 – 1400.
   Не было відаць канца “чорнай смерці”. Людзі нараджаліся, каб памерці падчас чарговай эпідэміі.
   У вачах грамадства XIV стагоддзя эпідэмія чумы мела ўсе рысы апакаліпсісу. У гэтых смяротных умовах паміралі як самыя бедныя, так і самыя заможныя, нявольнікі і каралі. Яе ахвярай быў Альфонс XI, кароль Кастыліі, а таксама Жанна, дачка ангельскага манарха Эдварда III, якая памерла ў Бардо па дарозе на свой шлюб. Пасля апошняй атакі “чорнай смерці” Англія мела на палову менш жыхароў, чым сто гадоў таму, а тысячы вёсак увогуле былі пустыя. Са ста сарака дамініканцаў у Манпэл’е выжыла ледзьве сем, а некаторыя, як пэўны ірландскі манах, думалі, што ва ўсім свеце акрамя яго ніхто не перажыў заразы. Лічыцца, што “чорная смерць” забіла каля 250 мільёнаў людзей, гэта значыцца, што загінуў кожны чацвёрты жыхар нашага кантыненту.
   Калі яна спынілася, людзі пачалі шукаць спосабы перамяніць свет са злога ў добры, з несправядлівага ў салідарны. Паўсюль лічылася, што Бог пакараў свет жудасным бічом за грахі ўсіх людзей зямлі. Таму людзі хацелі адказаць на гэты Божы “знак незадаволенасці”. Такім чынам эпідэмія чумы сталася імпульсам да таго, каб паспрабаваць рэфармаваць грамадства, што павінна была давесці да нараджэння “новага, лепшага свету”. Гаворка ішла пра вяртанне да Божага ладу: “Ева прала, Адам капаў, не было ні пана, ні халуя” – так лаканічна акрэсліў гэта ўжо ў 1381 годзе ангельскі духоўнік Джон Бол. Людзі нават верылі, што існуе нейкі “філасофскі камень”, які не толькі можа перамяніць звычайны метал у золата, але звычайных людзей зрабіць святымі! Інтуіцыя была добрая. Сапраўды, існуе такі сродак. Для нас гэта ласка і мудрасць Фацімы – шлях, што вядзе сёння чалавека да Бога.
   У XV ст. пра рэформу грамадства думалі духоўныя асобы, разважалі над гэтай праблемай навукоўцы. Можа аднак, найбольш зрабілі простыя жыхары Старога Кантыненту, якія зразумелі марнасць гэтага свету і усвядомілі падманлівасць часовых багаццяў і няпэўнасць зямнога існавання. Менавіта яны пачалі думаць больш пра душу, чым пра цела. Гэта рабілі не толькі пабожныя асобы, нават парыжскія гульцы ў косці пакідалі свой улюбёны занятак і з прыладаў для гульні рабілі ружанцы.
   Да перамены свету ў лепшы бок заахвочвае нас міласэрная Марыя, прыладай жа становіцца Ружанец.

   Павінен нарадзіцца новы, лепшы свет? Ян Павел II вучыў, што для гэтага трэба шмат маліцца. Не трэба нам чакаць, што хтосьці створыць для нас лепшыя часы, што Касцёл, біскупы, духоўныя асобы нешта зробяць, або навукоўцы вырашаць праблемы, якія мучаюць свет. Бог чакае, перш за ўсё, нас. Гэта нам трэба зрабіць найбольш…

   Ці не трэба ў гэтую хвіліну дадаць, што менавіта ў часы чумы нарадзілася другая частка малітвы “Вітай, Марыя” – просьба аб дапамозе Найсвяцейшай Маці “цяпер і ў хвіліну смерці”? Да XIV ст. паўтараліся толькі словы з Евангелля св. Лукі, далучаючыся да Габрыэля і Альжбеты, што праслаўлялі Марыю, поўную ласкі і веры. У XV ст. праўслаўленне дапоўнілі просьбай: “Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн”. У дні эпідэміі “цяпер” і “хвіліна смерці” суседнічалі так блізка, што чалавек, які маліўся вечарам, не быў упэўнены, што абудзіцца раніцай… Таму яго марыйная малітва была не толькі праслаўленнем Найсвяцейшай Маці, але і просьбай аб Яе святой прысутнасці каля яго, грэшніка, калі яму патрэбна дапамога. Найбольш, аднак, марыйная падтрымка была патрэбная ў хвіліну, калі чалавек паміраў…
  
   У межах Вялікай Фацімскай Навэнны мы адмаўляем малітву атакаваных чорнай смерцю і, як яны, салідарна просім аб прысутнасці Марыі каля нас, грэшнікаў, каля нашых дзяцей і сужонкаў, каля нашых бліжніх, нават невядомых нам людзей ці нашых ворагаў. Бо мы не звяртаемся да Марыі, каб Яна малілася “за мяне”, але “за нас” – за грэшных людзей.
   Салідарнасць на каленях перад Божым тронам. Мы становімся на калені разам з Марыяй, каля Яе, падтрыманыя Яе прысутнасцю. Мы хочам, каб так было заўсёды, асабліва “цяпер” (таму шмат святых малілася “вітай, Марыя” амаль няспынна, каб гэтае “цяпер” здзейснілася адразу) і ў найважнейшы момант жыцця: у гадзіну смерці. Бо гэтыя два моманты самыя істотныя ва ўсім жыцці! Лічыцца толькі “цяпер”. Важнае толькі тое, колькі Божага святла будзе ў маёй душы ў хвіліну цемры смерці…
   Калі мы молімся нашыя штодзённыя “Вітай, Марыя”, нават пра гэта не ведаючы, мы ўзгадваем перад Богам тыя падзеі… Мы ўзгадваем пра кару, што напаткала некалі свет і просім у Марыі – увага! – не столькі яе адмены, колькі аб прысутнасці Найсвяцейшай Маці каля нас не толькі цяпер, алі ў гадзіну, калі нашымі шляхамі пачынае хадзіць смерць.
   Менавіта такі змест Анёльскага Прывітання.
   Звернем увагу на словы другой часткі нашай улюбёнай малітвы. Мы не молімся ў ёй аб адмене Божых прысудаў, але аб прысутнасці ў іх Марыі! Ці Ян Павел II, апякун Вялікай Фацімскай Навэнны, не вучыў, што Найсвяцейшая Маці можа выпрасіць не столькі адмену прысудаў, колькі іх памяншэнне і змену? “Так як гэта заўсёды рабіла хрысціянская пабожнасць, давайце даручаць Найсвяцейшай Дзеве цяжкія сітуацыі (…), каб прыносячы іх Сыну, Яна выпрасіла ў Яго іх памяншэнне і змену”.
   У Марыі ёсць вялікая моц змяніць ход падзеяў. Досыць красамоўна кажуць пра гэта першыя словы трэцяй часткі фацімскай таямніцы, дзе Найсвяцейшая Маці не дазваляе анёлу здзейсніць над чалавецтвам прысуд смерці: “Мы ўбачылі з левага боку ад нашай Пані Анёла, які трымаў у левай руцэ вогненны меч; ён іскрыўся, і з яго выходзілі промні агню, якія, здавалася, падпаляць свет; але яны згасалі, калі сутыкаліся з бляскам, які прамяніўся з правай рукі нашай Пані. Анёл, паказваючы ў бок зямлі, сказаў гучным голасам: «Пакута, Пакута, Пакута!»”. Аднак, наступная візія, дадзеная пастушкам з Фацімы не пакідае сумневаў: мы бачым “вялікі горад напалову зруйнаваны”, поўны “забітых людзей”. Кара напаткала свет. Паменшаная, у іншай форме, а аднак прыйшла, у яе было ўпісана пакутніцтва добрых людзей… Гэта за іх у хвіліну канання малілася Маці Божая, якую заклікаюць у “Вітай, Марыя”, ператвараючы іх ахвяру ў начынне перапрашэння Божай Справядлівасці. Мы чытаем у апошнім сказе фацімскай таямніцы: “Пад двума плячыма крыжа былі два Анёлы, кожны трымаў у руцэ келіх з крышталю, у які збіраў кроў мучанікаў, і ёю крапілі душы, што набліжаліся да Бога”.

   Вернемся да пазнейшых падзеяў, калі ў XV ст. сфармавалася новая эпоха. Людзі, уратаваныя ад небяспекі прагнулі змяніць сваё жыццё і пабудаваць іншыя грамадскія структуры. Ці гэта ім удалася? Не. Стараннасць і пабожнасць, абуджаныя Божым выпрабаваннем, ажывілі людзей ледзьве на хвіліну. Потым запал пачаў губляць сваю яснасць і ўсё паволі вярнулася да сваёй зямной нормы. Імкненне жыць па Божым меркам трывала вельмі кароткі час.

   Ці - заўважым, як гэта падобна да таго, што перад намі - не пра тое самае кажа першае з дзвух найвялікшых фацімскіх абяцанняў? Маці Божая сказала ў ліпені 1917 г., што “ў канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”. Цудоўная навіна! Цешымся, што зменіцца свет, што будзе інакш, будзе па Божаму! “Як у небе, так і на зямлі”! Але Марыя, здаецца, астуджае наш энтузіязм, бо адразу дадае: “… і на кароткі час у свеце запануе супакой”. Усе гэта не будзе доўга працягвацца. Гравітацыя зла пацягне нас за сабой і ўсё будзе, як раней.
   Марыя ведае будучыню, Яна ведае хваробы нашых сэрцаў, ведае, што ў чалавеку з-за першароднага граху ёсць нешта, што моцна рэагуе на магнітнае поле зла. Грэх прыцягвае як магніт. Як шмат павінна быць у чалавеку Божага святла, каб не пайсці ў бок моцы зла…
   Таму вялікае абяцанне перамогі Беззаганнага Сэрца Марыі змяшчае ў сабе балючае перасцеражэнне: супакой будзе нам падараваны на кароткі час. Аднак, як аптымісты, нагадаем сабе, што ў Фаціме ўсё ўмоўна – не толькі абяцанні, алі і пагрозы. Наш аптымізм цалкам абгрунтаваны! Адно абяцанне безумоўнае – усё будзе так, як прадказала Найсвяцейшая Маці, нават калі ніхто з нас нічога не зробіць, увогуле нічога. Гэта абяцанне трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі! Гэтае “у канцы”, з якога пачынаецца сказ, мы можам перакласці таксама як: “НЯ ГЛЕДЗЯЧЫ НІ НА ШТО”!
   Шкада толькі, гэты цуд будзе трываць так мала. Хіба ж гэтая ўмова “на кароткі час” будзе закрэсленая намі і мы памяняем яе “на доўгі час”. А гэта магчыма.
   Гэта таксама мэта нашай навэнны.

   Гаворка ішла пра два найвялікшыя фацімскія абяцанні. Першае – безумоўнае – мы ўжо ведаем. Другое – умоўнае – кажа… зноў пра смерць. Найсвяцейшая Маці кажа Луцыі наступныя словы: “Скажы ад майго імя, што я прыду ў хвіліну смерці з усімі патрэбнымі для збаўлення ласкамі да ўсіх тых, што на працягу пяці месяцаў у першыя суботы паспавядаюцца, прымуць св. Камунію, памоляцца частку Ружанца і пятнаццаць хвілін будуць суправаджаць мяне, разважаючы нат таямніцамі ружанца ў інтэнцыі ўзнагароды”. Гэта словы Маці Божай з аб’яўлення ў Пантэвэдра ў 1925 г., калі Марыя перадала свету змест набажэнства першых суботаў.
   Зноў гаворка аб смерці і прысутнасці ў ёй Найсвяцейшай Маці… Такім чынам мы зноў вяртаемся ў часы, калі паўстала другая частка малітвы “Вітай, Марыя”.
   Так, вернемся яшчэ раз на пачатак XV стагоддзя. Чым больш сціраліся ў памяці жывыя ўспаміны жудаснасці “чорнай смерці”, тым больш створаная ў тыя часы святая традыцыя рабілася формай, адарванай ад першапачатковага зместу, пакуль рэлігійнае вымярэнне не саступіла месца рэчам чыста свецкім і знешнім.
   Пасля спрабаванняў перабудовы свету ад самага фундаменту цывілізацыі застаўся толькі модны ў XV ст. стыль жыцця. Ён заключаўся ў тым, каб паказаць сваю пабожнасць вонкава, што выяўлялася ў модзе на ружанец, які служыў упрыгожваннем і мастацтвам. Ружанцы пятнаццатага стагоддзя не служылі малітве; яны павінны былі прыцягваць позірк сваёю прыгажосцю і каштоўнасцю. Большасць з іх гэта каштоўныя ўпрыгожванні, на стваранне якіх настолькі не шкадавалі багацця, што яны былі самымі каштоўнымі рэчамі ў маёнтках. Рабілі іх с золата, са срэбра, дыяментаў, рубінаў, ізумрудаў, брыльянтаў, агату, блакітнага шкла, а таксама бурштыну, што прывозілі купцы да Заходняй Еўропы з Балтыкі.
   Еўропу пятнаццатага стагоддзя суправаджалі ружанцы, каштоўнасць якіх можна было б параўнаць з вялікай маёмасцю. Неабходнасць мець каштоўны ружанец гэта нефармальнае правіла пабожнасці таго стагоддзя. Шкада толькі, што не было гэта “багацце перад Богам”, якое магло прынесці плён сапраўднай перамены свету.

   Каб такой вонкавай формы не набыла з цягам часу Вялікая Фацімская Навэнна. Запал астыгне, рутына пазбавіць духа, але кожны прыхільнік Маці Божай будзе лічыць неабходным “быць” у навэнне. “Быць” мы пішам у двухкоссі, бо маем на ўвазе такі ўдзел у Вялікай Фацімскай Навэнне, каб чалавека было відаць, каб Навэнна сталася пасведчаннем яго пабожнасці, любові да Марыі, стараннасці і ўдзелу ў перамене свету. Найсвяцейшая Маці аднак гэтага не патрабуе. Нам не трэба даваць Ёй ніякіх доказаў. Калі мы вяцягваем іх з кішэні, то толькі для таго, каб паказаць іх іншым людзям і мець іх прызнанне. Яны ж не бачаць таго, што ў сэрцы. А Марыя? Нашая Маці бачыць і ведае пра наш удзел: Яна ведае ці мы сапраўды дапамагаем Ёй у нараджэнні новага свету.

   Хтосьці запытаецца, якая мэта гэтага апавядання. Можа надышоў час указаць на асаблівае шчасце, якое сталася нашым удзелам. У адрозненні ад пакалення, якое было пяць стагоддзяў таму, нараджаецца ў нас свядомасць неабходнасці рэформы грамадства, якую можна назваць “папярэджваннем” – перад надыходам “чорнай смерці”! У  XV ст. чалавецтва зрабіла намаганне перамены жыцця з-за досведу кары Божай. Сёння ёсць шмат такіх, што – прадбачліва – заўважаюць такую патрэбу раней, чым Бог адверне ад нас сваё святое аблічча.
   Гэта адна з галоўных тэм, да якіх кожны раз вярталася сястра Луцыя, кажучы ў сваіх лістах пра кару, якой мы пазбегнем, калі пачнем выконваць жаданні Маці Божай Фацімскай. Напрыклад, у лісце 20 чэрвеня 1939 г. яна пісала: “Найсвяцейшая Панна Марыя абяцала адкласці біч вайны на пазней, калі набажэнства [першых суботаў] будзе распаўсюджанае і практыкаванае. Мы можам заўважыць, што адкладвае Яна гэтую кару згодна з нашымі намаганнямі, каб яго распаўсюджваць. Баюся, аднак, што мы маглі зрабіць больш, чым робім…”.
   Ці вы ведаеце ўжо, навошта свету Вялікая Фацімская Навэнна? Нашая малітва, пакута, намаганні жыць пасланнем Маці Божай Фацімскай могуць замяніць кару Божую!
   Мы шчасліўчыкі: мы ведаем тое, што іншыя пакаленні усведамлялі толькі пасля кары Божай. У нас ёсць магчымасць пазбегнуць яе і гэта першы повад для аптымізму. Больш таго, мы ведаем, якое перад намі стаіць заданне! Мы ўжо атрымалі досыць ясныя ўказанні, каб стаць плённымі ў сваіх дзеяннях: у малітве, пакуце, пазбяганні граху. Мы можам быць упэўненымі, што цуд знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Калі…
   Каб сцерці гэтае апошняе слова, давайце ўдзельнічаць у Вялікай Фацімскай Навэнне.

   Калі б не хапіла элементаў параўнання нашай эпохі з XV стагоддзем, то ў нас ёсць яшчэ прарокі, якіх хіба не было ў сяреднявеччы. Нашыя прарокі кажуць досыць гучна, прыцягваюць нашую ўвагу. Яны абвяшчаюць фундаментальную рэч: гэта не нам трэба змяніць свет, нам трэба толькі дазволіць Богу змяніць яго. Мы самі застаемся бездапаможнымі, бо тут патрэбны цуд, а ён належыць толькі небу. Нагадаем словы таго, што ўжо глядзіць на нас з вакна Дому Айца, Яна Паўла II: “Цяжкасці, што ў пачатку новага тысячагоддзя з’яўляюцца на сусветным гарызонце, схіляюць нас да таго, каб прызнаць, што надзея на менш змрочную будучыню можа ў нас абудзіць толькі ўмяшальніцтва з Высока, якое зможа пакіраваць сэрцамі ўсіх тых, што жывуць у канфліктных сітуацыях, і тых, што трымаюць у сваіх руках лёсы народаў”.
   Сястра Луцыя дадае з характэрнай ёй упэўненасцю: “Калі ўсё здаецца страчаным, тады здараецца цуд… У гэтым мой давер, але давер патрабуе малітвы, пакуты, а перш за ўсё таго, што вядзе да вырачэння граху. Менавіта гэта найбольш плённае ў тым, каб атрымаць ласку. Няхай Бог зробіць, каб усе гэта зразумелі” (ліст 12 чэрвеня 1967 г.). Фацімская візіянерка дапаўняе папскія словы, яна паказвае, якім чынам мы можам сцягнуць з неба цуд на зямлю. Патрэбная малітва, пакута, намаганне, каб не паддацца няволі граху.
   Дзеля гэтага існуе Вялікая Фацімская Навэнна. Інакш гэта б не мела сэнсу.
   Калі мы гэтага не разумеем, мы будзем, як пакаленне XV стагоддзя, якое ўстанаўлівала рэлігійную моду нават на салоны, але ўсё сапраўды добрае і светлае трывала “нейкі час”.  Сястра Луцыя пісала 1 снежня 1940 г., што Езус і Яго Маці “часта сумуюць з-за грэшнага жыцця шматлікай колькасці людзей, нават тых, што лічаць сябе практыкуючымі каталікамі”. Яна таксама дадала: “Калі мы не хочам пакінуць гэты шлях, то як мы можам чакаць, што Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя нас уратуюць!? Я добра ведаю, што Божая Міласэрнасць большая за ўсялякую чалавечую слабасць і ўсялякае зло. Я ведаю аднак і тое, што Ён патрабуе нашага супрацоўніцтва і пакуты!”.
   Менавіта гэта Вялікая Фацімская Навэнна.
   Падсумуем гэты этап нашых раважанняў.
   Сучасны свет не святы. Дыягназ фацімскай візіянеркі можа нас непакоіць: “Не захоўваюцца правы, злоўжываецца ўладай. Сям’я распадаецца, людзі не паважаюць кіраўнікоў, пазбягаюць адказнасці, топчуцца людзкія правы, заможныя пагарджаюць маёнткамі, забываюцца пра ўбогіх і пакорных. Мучаюць справядлівых, нявінных схіляюць да распусты. Страчаны Божы і вечны сэнс усяго людзкога, жыццё, абмежаванае справамі гэтага свету, адкідвае ў бок адкупленне і збаўленне ў Хрысце”. Адсюль яе балючыя словы: “Калі глядзіш на нас у абагульненні (…) з’яўляюцца ўсялякія повады для боязі. Ці мы перасталі абражаць Бога? Ці замест грэшнага жыцця, якое мы вялі да гэтага дня, мы распачалі жыццё пакуты, якой патрабуе сапраўдная ўзнагарода? Ці мы молімся з пакорай, скрухай і вытрымкай? Маленькія групы так. Большасць - не. Бачучы ўсё гэта, ёсць усе повады баяцца”. (ліст 19 кастрычніка 1943 г.).
   Сённяшні свет не святы. Каб змяніцца, яму патрэбная дапамога з неба. Гэта мы можам яе адтуль прывесці. Ведаем нават, якім чынам!
   У тым, як прымаць удзел  у Вялікай Фацімскай Навэнне, узорам для нас з’яўляецца Ян Павел II. Усё цяжкае і па-людзку невырашальнае ён даручаў Маці Божай Фацімскай. Як ён сам вызнаў перад прысвячэннем свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў 1984 г., “з гэтымі думкамі і непакоем у сэрцы я ўкленчу ў стоп Марыі…”, выказваючы “цалкавіты давер у моц адкуплення, якое можа стаць нашым удзелам праз Сэрца Маці”. Так трэба зрабіць і нам.
   Мы адказныя за свет. Сваімі добрымі ўчынкамі, ахвярамі, акты ўзнагароды і малітву мы вельмі ўплываем на яго лёс. Радуемся ж, бо мы можам прыспешыць гадзіну трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі, наблізіць надыход вясны хрысціянства і цывілізацыі любові. Але памятайма адначасова, што сваім жыццём мы можам гэты час ласкі аддаліць і паменшыць.