Штодзённыя малітвы

ПАЛАЮЧЫ ЗАКЛІК

   Заклік, які будзе спадарожнічаць нам кожны дзень, няхай будзе нашым лозунгам. Няхай ён заклікае моц Марыі, Беззаганнае Сэрца якой прагне адарыць нас супакоем і радасцю на вякі.

НЯХАЙ ТВАЁ БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА
ЗМЕНІЦЬ СВЕТ!

МАЛІТВА
ВЯЛІКАЙ ФАЦІМСКАЙ НАВЭННЫ

   Давайце як мага часцей маліцца словамі гэтай малітвы. Яна ўзнікла на падставе слоў, якія Ян Павел ІІ скіраваў да Марыі ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі, 25 сакавіка 1984 г. Прамоўлены на плошчы Святога Пятра ў Рыме акт прысвячэння Расіі і свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі з’яўляўся выкананнем просьбы  Маці Божай Фацімскай, якая прасіла, каб Святы Айцец ў еднасці з усімі біскупамі свету учыніў гэтае прысвячэнне. Гэты акт быў прыняты небам і дазволіў Марыі распачаць выконванне абяцанняў, дадзеных у Фаціме. Хутка, без адзінага выстралу, заняпаў камунізм, народы атрымалі вольнасць, надышоў канец пераследавання Царквы. Як казала Сястра Луцыя, гэты акт “быў першым трыюмфам Беззаганнага Сэрца Марыі”.
   Малітва Папы ўзрушыла неба. Таму, рыхтуючыся да стогадовага юбілею аб’яўленняў, нагадваем Маці Божай словы Святога Айца Яна Паўла ІІ. Яны былі дзейснымі. Яны паклікалі цуд. Такой павінна быць нашая малітва і ўся Вялікая Фацімская Навэнна.



   “Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою!”
   Благаславёная Ты, Марыя, пасланая Богам ў Фаціму. Ты прынесла свету пасланне надзеі, заклік да малітвы і пакаяння, а таксама просьбу аб узнагародзе за грахі, якія чыняць сучасныя людзі.
   У той час, калі паволі набліжаецца спаўненне Тваіх словаў аб трыумфе Твайго Беззаганнага Сэрца, мы, удзельнічаючы ў Вялікай Навэнне, якая рыхтуе нас да стогадовага юбілею Тваіх фацімскіх аб’яўленняў, звяртаемся да Цябе ў духу любові, пакоры і бязмежнага даверу, і яднаючыся з усім Касцёлам, усклікаем да Цябе:
   “Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца!”
   Сёння мы стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці людзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўстрасаюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які даручаем Табе, непакоячыся за зямны  і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр.
   Ты казала са смуткам: “Шмат душаў ідзе на асуджэнне”. Сваёй духоўнай дачцэ, Люцыі, Ты тлумачыла, што “сучасны свет заслугоўвае патопу больш, чым у час Ноя”, а ў сваёй фацімскай таямніцы пакінула нам папярэджанне: сёння свет заслужыў вялікую Божую кару. Толькі Бог можа змяніць ход нашай гісторыі, пакласці канец распаўсюджванню вакол нас цывілізацыі смерці, абудзіць у людзях прагненне будаваць новы, лепшы свет. Як вучні Хрыста, пакліканыя да служэння пад Яго знамем, стоячы сёння перад Табою, мы прагнем разам з усім Касцёлам з’яднацца перад Тваім Беззаганным Сэрцам у пасвячэнні, з якім Твой Сын, у любові да нас аддаў сябе Айцу: “І за іх Я пасвячаю сябе ў ахвяру, каб і яны былі асвячоныя ў праўдзе” (Ян 17, 19). Прагнем з’яднацца з нашым Адкупіцелем у гэтым пасвячэнні за свет і за чалавецтва, якое ў Яго Боскім Сэрцы мае моц перапрашэння і ўзнагароды за грахі.
   Сёння мы аддаемся Табе безаглядна, каб кожны з нас быў “цалкам Твой”, ажно на вякі, каб нішто не адлучыла нас ад Езуса, Збаўцы свету.
   Няхай нашае пасвячэнне ў еднасці з пасвячэннем Твайго Сына мае моц перамяніць навакольны свет. Няхай яно агарне ўсіх людзей і пераўзыдзе ўсялякае зло, якое дух цемры здольны пасяліць у сэрцы чалавека і ў яго ўчынках – тое, якое ўжо рапаліў у наш час.
   Просім Цябе, Марыя! Пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца – шлях, які вядзе сучасны свет да Бога. Просім, “ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды!”
   Сярод мноства пагрозаў і няпэўнасці заўтрашняга дня ўсклікаем да Цябе  бязмежным даверам:
   Дапамажы нам перамагчы жудасць зла, якое так лёгка ўкараняецца ў сэрцах сучасных людзей – зла, якое ў невымерных наступствах навісла над нашай сучаснасцю і, здаецца, перакрывае дарогі ў будучыню.
   Ад голаду і вайны, выбаў нас!
   Ад атамнай вайны, ад самазнішчэння, ад усіх войнаў, выбаў нас!
   Ад грахоў супраць жыцця чалавека, пачынаючы з хвіліны яго зачацця, выбаў нас!
   Ад нянавісці і прыніжэння годнасці Божых дзяцей, выбаў нас!
   Ад усялякай несправядлівасці ў грамадскім жыцці краіны і ўсяго свету, выбаў нас!
   Ад невыканання Божых запаведзяў, выбаў нас!
   Ад спробаў знішчыць праўду пра Бога ў чалавечых сэрцах, выбаў нас!
   Ад грахоў супраць Духа Святога, выбаў нас!
   Прымі, наша Маці, гэтыя нашы заклікі, напоўненыя цярпеннем усіх людзей, абуджаныя цярпеннем цэлых грамадстваў!
   Дапамажы нам моцаю Духа Святога перамагаць усялякі грэх, грэх у кожным яго абліччы: у нас саміх і вакол нас.
   Няхай наш дзіцячы давер будзе Тваёй прыладаю, якую Ты выкарыстаеш згодна з Божаю воляю, каб хутчэй настала цывілізацыя любові, каб сярод нас абудзілася вясна хрысціянства і расквітнела святасць жыцця - у нас, нашых сем’ях і ўсіх народах.
   Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная магутнасць Адкуплення - магутнасць міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі!
   Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!        Амэн.

МАЛІТВА ДАРУЧЭННЯ НАВЭННЫ
Паводле слоў Яна Паўла ІІ

                Словы, узятыя за падставуу дадзенай малітвы, прамовіў Святы Айцец Ян Павел ІІ падчас малітоўнага чування ў Фаціме, 12 мая 1991 г. Няхай гэтыя словы таксама і нам дапамагаюць прабываць блізка Найсвяцейшай Маці і нястомна заклікаюць Яе прысутнасць, каб мы ішлі дарогай збаўлення.

   Прымі, о Маці Бога і мая Маці, гэту Вялікую Фацімскую Навэнну, у якой я прымаю ўдзел ў Твой гонар і на хвалу Святой Тройцы, незгасаючага святла.
   Гэтага Боскага святла патрабуюць мае стопы, калі я іду праз свет, поўны непакою і часта згублены.
   Дзева з Фацімы, суправаджай мяне ў дарозе!
   Вядзі да Свайго Сына! Прывядзі да порту збаўлення.
   Маліся за мяне, грэшнага, цяпер і ў хвіліну маёй смерці! Амэн.




РАНІШНЯЯ МАЛІТВА АБ УЗБУДЖЭННІ
УЗНАГАРАДЖАОЛЬНАЙ ІНТЭНЦЫІ
               
   У кожнай малітве найважнейшай з’яўляецца інтэнцыя. Для людзей,  дарогай і прыстулкам якіх з’яўляецца Марыя, найвялікшую вартасць мае ўсё тое, што аддадзена Богу ў інтэнцыі перапрашэння за грэшнікаў. Гэта з-за іх нашая Маці з’яўляецца Маці Балеснай…

   Пане Езу, наш Збаўца і Настаўнік, Сыне Марыі, ва ўлонні якой Ты стаўся Чалавекам. У Фацімскіх аб’яўленнях Ты прасіў, каб мы спачувалі Тваёй Маці, суцяшалі Яе ў болю, а сваім багабойным жыццём выцягвалі з Яе Сэрца церні, якімі аплятаюць Яго грэшнікі.
   Хрысце, Ты хацеў, каб мы былі адказнымі за аблічча гэтага свету. Грахі шматлікіх сучасных людзей не з’яўляюцца іх асабістаю справаю. Яны знішчаюць у свеце дабро, скажаюць Твой вобраз і падабенства, прысутнае ў стварэннях, сцягваюць на ўсіх кару ў прадказаных у Фаціме вобразах войн, голаду, пераследавання ажно да пакутніцтва мільёнаў людзей. Ты ўчыніў нас адказнымі за ўсіх братоў. Зрабіў нас чулымі на лёсы грэшнікаў – іх асуджэнне не можа быць абыякавым для нас, калі ёсць у нас любоў хаця б часткова падобная да Тваёй любові.
   Пане наш і Божа, мы эгаісты і цяжка нам забыцца пра сабе, каб думаць пра іншых. Просім, дапамажы нам дзейсна змагацца з самалюбствам. Няхай нашы вочы скіруюцца да Нябеснай Маці, якую мы прагнем любіць больш, чым саміх сябе. Няхай народзіцца ў нас любоў і прагненне несці радасць нашай Маці.
   Езу, мы хочам сёння ўзнагароджваць за грахі супраць годнасці Марыі. Дапамажы нам абудзіць у нашых сэрцах чыстую, вызваленую ад эгаізма інтэнцыю ўзнагароды. Дай зразумець, што такім чынам мы нясём свету надзею на перамогу дабра над злом, любові над эгаізмам,  адлюстравання ў людзкіх сэрцах прыгажосці Беззаганнага Сэрца Марыі.
   Найсвяцейшая Маці, мы любім Цябе!
   Багародзіца, мы хочам заўсёды быць з Табою!
   Беззаганная Марыя, мы прагнем, як Ты, выконваць волю Твайго Боскага Сына.
   Маці Балесная, няхай нашая ўзнагарода прынясе Твайму абліччу радасць!

МАЛІТВА НА ПРАЦЯГУ ДНЯ АБ ЗДОЛЬНАСЦІ ЎЗНАГАРОДЖВАННЯ

   Пане Езу Хрыстэ, наш Збаўца. Ты прыйшоў на гэты свет, каб узнагародзіць за нашыя грахі. Ты дабраахвотна стаўся ахвяраю за нашае зло, каб узнагародзіць Айцу за тое, што мы адвярнуліся ад Яго і за нашае “Не буду служыць”, якому навучыў нас шатан. Ты быў паслухмяны Айцу ва ўсім і ўчыніў з Сябе ахвяру перапрашэння за нашыя грахі.
   Пане Езу Хрысце, наш Збаўца, Ты прыйшоў на свет, каб выконваць Божую волю, а Айцец прыняў Тваю ахвяру. Свайго ўласнага Сына не пашкадаваў, але выдаў за нас, каб даць нам вечнае жыццё.
   Просім: дапамажы нам наследаваць Цябе ў Тваёй збаўчай ахвяры.
   Просім: навучы нас ахвяроўваць сябе за збаўленне бедных грэшнікаў.
   Просім: адары нас ласкаю прымаць усё, што Ты прадвызначыў дзеля нас, калі мы прысвячаем сябе ў акце ўзнагароды.
   Уласнага Сына – Цябе, Езу – не пашкадаваў Нябесны Айцец. Удзялі нам ласку, каб мы ўмелі Яму казаць: “Калі так трэба, не шкадуй і нас”, “Калі трэба выдай нас за грэшнікаў”. Бо няма нічога найважнейшага, чым вечнасць – не толькі дзеля нас саміх, але дзеля кожнага чалавека, бо Ты за кожнага паміраў на крыжы. Дазволь нам у духу ўзнагароды не толькі практыкаваць набажэнства першых суботаў, але таксама прымаць усе цярпенні і працу, якія Ты спашлеш нам, каб мы становячыся ахвярай за грахі, пераважылі ў Бога вагу граху дабром, любоўю, малітвай і ахвярай.

   Найсвяцейшая Маці, якая разам з Езусам ахвяравала сябе за збаўленне свету! Просім, удзялі нам ласку, каб мы ўмелі як Ты заставацца з церпячым і паміраючым за нашыя грахі Хрыстом.


"Малітоўнік сэрца" ў фармаце pdf можна сцягнуць на старонцы http://chomikuj.pl/fatimskayanavenna ў раздзеле Малітвы