УСЁ ЎМОЎНА
Сястра Луцыя кажа 19 кастрычніка 1943 г.: “Давярайце! Як вы ведаеце,
абяцанне з’яўляецца ўмоўным: калі перастануць абражаць Бога, калі будуць
прыносіць ахвяры, калі пачнуць маліцца”.
Гэтых
“калі” ня шмат. Умоўнасць фацімскіх абяцанняў скіроўваецца да некалькіх
падставовых заклікаў. Сярод іх: інтэнцыя ўзнагароды за грахі, малітва на
ружанцы, прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі, жаданне больш пазнаць і мацней
любіць нашую нябесную Маці.
УЗНАГАРОДЖВАЕМ
Найсвяцейшая Маці, якая глядзіць на нашае жыццё з перспектывы неба,
вельмі сумная. Яна плача. Такі вобраз Марыі прыносяць нам фацімскія аб’яўленні
і тыя, якімі нас узбагаціла неба пасля 1917 года. Маці Божая плача не таму, што ты нешчаслівы
“тут і цяпер”, што ў цябе кволае здароўе. Яна сумуе не таму, што ў цябе хворыя
дзеці, што можа праз хвіліну ты застанешся без працы. Калі Яна плача, то гэта
таму, што тваё збаўленне ў небяспецы. Гэта адзіная перспектыва, якой кранаюцца
фацімскія аб’яўленні. Марыя бачыць, як выглядае гэты свет… і плача.
Сястра Луцыя падкрэслівала, што Маці Божая часта была вельмі сумная. Мы
ўжо ведаем прычыну болю, смутку і слёз Найсвяцейшай Маці. Можа пачынаем
разумець, чаму Яе фігуры плачуць сёння, плачуць нават крывавымі слязамі. Сярод
зацверджаных сёння Касцёлам аб’яўленняў, якія ў гэты момант мы можам узгадаць,
няма Маці Божай Радаснай, заўсёды ёсць толькі Маці Божая Балесная. Адказ на
пытанне, чаму так адбываецца, дае нам найважнейшы выраз Маці Божй у Фаціме 13
ліпеня 1917 года: “Бо шмат душ ідзе на вечнае асуджэнне”. Менавіта таму неба
так шмат кажа пра Беззаганнае Сэрца Марыі: гэта дадзены Богам паратунак супраць
вандроўкі натоўпаў людзей да пекла. Некаторыя сёння кажуць, што пекла пустое. А
ў той жа час Маці Божая падкрэслівае, што ідзе туды шмат, шмат грэшнікаў. І
плача.
Хтосьці ў гэты момант запытаецца: “Як мы можам дапамагчы Марыі?” Адказ
прыходзіць з Фацімы і называецца “узнагарода”. І зноў у сучасным, новым свеце
мы вяртаемся да таго, што ў Касцёле з’яўляецца традыцыйным. Да парады святых.
Узнагарода
з’яўляецца галоўнай, бо “Марыя жадае, каб мы прынялі Яе спосаб мышлення” (св.
Людовік). Сястра Луцыя пісала: “Узнагараджальнае ахвяраванне бярэ ўзор з Марыі,
якая збірала ў сваім сэрцы ўвесь боль і цярпенне, каб ахвяраваць іх Айцу дзеля
збаўлення свету, як узнагароду за грахі”. Менавіта так павінна выглядаць нашае
жыццё. Нам трэба быць “марыйнымі”, а гэта азначае, што нам трэба, як Яна,
ахвяроўваць усё ў сваім жыцці Богу для збаўлення грэшнікаў. Нам трэба да кожнай
працы, намагання, цярпення дадаць інтэнцыю ўзнагароды. Нават нашае шчасце і
радасць могуць быць формай узнагароды, калі мы памятаем у гэтыя хвіліны пра
Бога і ахвяруем іх за тых, што “ідуць на вечнае асуджэнне”. Мы можам сказаць:
“Госпадзе, дзякую Табе за гэтую хвіліну радасці і шчасця, якую Ты падарыў мне.
Прашу Цябе, няхай тыя, каму пагражае пекла, напоўняцца самай вялікай радасцю:
радасцю неба! Няхай яны будуць шчаслівымі самым вялікім шчасцем: шчасцем на
вякі!”.
Ян Павел II вучыў, што ў нас павінна з’явіцца
катэгорыя “ахвяравання сябе для навяртання грэшнікаў”, таму што “Бог даручыў
людзям збаўленне іншых людзей”.
Гэты ж самы папа паказаў, што для самых адважных душ была падрыхтавана
самая дасканалая ўзнагарода: праз пакуту. Тыя, што не баяцца пайсці на вяршыню
еднасці з Богам крыжовым шляхам, павінны праз пакуту ўзнагародзіць Марыі за
боль, які прычыняюць Ёй грэшнікі.
Прыкладам гэтага шляху з’яўляецца жыццё Александрыны Марыі дэ Коста
(1904-1955), якая жыла побач з Фацімай і якую Хрыстос папрасіў прыняць пакуты ў
інтэнцыі ўзнагароды за грэшнікаў. На гэты шлях указаў Касцёл, калі ў 1955 годзе
Ян Павел II беатыфікаваў Александрыну. Указала на яго
сястра Луцыя, якая аддала сваё жыццё менавіта ў гэтай інтэнцыі, а Бог жадаў,
каб яна жыла доўга і шмат пакутвала. Указаў на гэта і Святы Айцец Ян Павел II, які пасля замаху на сваё жыццё і знаёмства з
фацімскімі дакументамі склаў сябе на ахвярным алтары – зноў за грахі свету.
Гэта асаблівая ласка. Гэта асаблівае пакліканне, якое сёння Бог дае можа
часцей, чым раней. Гэта шлях абраных душ, якія ўратуюць свет.
МОЛІМСЯ НА РУЖАНЦЫ
Ружанец з’яўляцца ў самым пачатку аб’яўленняў і завяршае іх. У маі 1917
г. Найсвяцейшая Маці просіць: “Штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць
супакой для свету і заканчэнне вайны”. У кастрычніку Яна кажа, што з’яўляецца
“Маці Божай Ружанцовай”.
Шмат ужо было сказана пра ружанец. Тут хопіць двух заўваг.
Па-першае, памятаем, што плённасць Ружанца звязана са штодзённай
малітвай на ім. Гэтая малітва падобная да навэнны: яна прыносіць плёны неба,
калі мы паказваем, як моцна нам патрэбная дапамога неба. Гэтым доказам
з’яўляецца вытрыванне, большае за хвіліны ўзнёсласці, пачуцці і запал,
мацнейшае за крызісы, недахоп часу, нежаданне і стомленасць. Вытрывалы Ружанец
заўсёды выслухоўваецца. Ці не пра гэта казала Маці Божая Фацімская, калі
запэўніла, што “Францішак пойдзе да неба, аднак яму трэба шмат маліцца на
ружанцы”? Ці не на гэта Яна звяртала нашую ўвагу, калі запэўнівала, што хворы
“будзе аздароўлены, аднак яму трэба ўвесь год маліцца на ружанцы””
Другая заўвага датычыцца спосабу малітвы ружанцовай. Няхай будзе досыць
слоў Яна Паўла II, які перасцерагае, што ружанцовая малітва
без медытацыі падобная да мерцвяка (!). Няхай будзе досыць парады Яна Паўла II, каб ружанец зноў стаўся малітвай біблійнай і
кантэмпляцыйнай, у якой з увагай мы разважаем Боскія таямніцы. Зрэшты, было б
добра, каб наш позірк мог у гэтую хвіліну засяроджвацца на Боскіх абразах…
Не маліся на ружанцы, як чалавек пазбаўлены Божых ведаў. Пазнавай
прыгажосць гэтай малітвы. Вучыся маліцца так, як Намеснікі св. Пятра, і стане
яна для цябе вялікай падтрымкай у вандроўцы да святасці і закліканнем Божай
дапамогі, асабліва для тых, каму найбольш патрэбная Божая міласрнасць”.
“БОЛЬШ ВЯДОМАЯ І КАХАНАЯ”
Ці памятаеце вы, што 13 ліпеня 1917 г.
Найсвяцейшая Маці сказала ў Фаціме: “Езус жадае, каб Я была больш
вядомая і каханая”?
Ці вы ведаеце, што выкананне гэтай просьбы мае фундаментальнае значэнне:
для нашага жыцця і для лёсу свету?
Пачні больш Яе пазнаваць і любіць, і ў тваім сэрцы народзіцца святое,
духоўнае прагненне. Яно будзе ўсё больш прыцягваць цябе да еднасці з Марыяй да
такога ўзроўня, што ты станешся Яе дзіцём і Яе адлюстраваннем. Сам пра тое не
ведаючы, ты адкрыешся на вялікае мора ласк, і як Марыя зможаш стаць пасрэднікам
для іншых.
Свет стане лепшым, калі прыхільнікі Маці Божай будуць старанна выконваць
усе Яе просьбы, ад чаго, як мы чытаем у фацімскім пасланні, залежыць гісторыя
чалавецтва. Ружанцовая малітва будзе больш дасканалай, давер - больш поўным,
пакута і ахвяры – больш свядомымі і бескарыслівымі, узнагарода – усеагульнай і
стараннай. Без пазнання і любові да Марыі нельга аддаваць Ёй сапраўдную пашану
і (наколькі гэта можа зрабіць чалавек) дасканала выканаць усе Яе жаданні і
прагненні.
Калі ты любіш Маці Божую, то напэўна хочаш кахаць Яе яшчэ больш – бо
такая прырода любові. А калі любоў патрабуе ўсё большага пазнання, ты
несумненна хочаш ячшэ больш ведаць пра Марыю. Тым больш, што Яна сама аб гэтым
просіць, сама хоча быць “больш вядомай і каханай”.
Гэтая фацімская просьба з’яўляецца ключом да новага, лепшага свету і не
з’яўляецца перабольшваннем.
ПРЫСВЯЧАЕМ
СЯБЕ БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ
У Фаціме Марыя абвясціла: “Я прыйду, каб папрасіць аб прысвячэнні Расіі майму
Беззаганнаму Сэрцу”. Праз дванаццаць гадоў Яна перадала Луцыі дробязі
“прысвячэння, якое навяртае”.
Прысвячэнне Расіі наверне Расію. Прысвячэнне нас саміх наверне нас…
Гэтыя два вымярэнні прысвячэння (Расія і мы) зноходзяцца ў цэнтры фацімскага
паслання.
Важнасць гэтага акту пацвярджае сама сястра Луцыя, пішучы: “Калі не
будзе здзейснены гэта акт (прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі), вайна
скончыцца, але толькі тады, калі пралітай крыві пакутнікаў будзе так шмат, што
яна супакоіць Справядлівасць Божую”. У прысвячэння ёсць моц спыняць войны,
змяняць бег гісторыі. Яно робіць так, што Богу не трэба ўжываць свае
прадбачлівыя, але па-людзку вельмі цяжкія сродкі, нават такія, пра якія
ўзгадвалася ў Фаціме - “пакутніцтва справядлівых”. Досыць прысвячэння.
Прысвячэння сапраўднага, плённага, большага за звычайную пабожную формулу…
Такое прысвячэнне з’яўляецца пачаткам трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі.
Такім было прысвячэнне свету ў 1984 г.
І
зноў найважнейшым з’яўляецца нашае асабістае вымярэнне: нашае прысвячэнне. Кажа
пра гэта сястра Луцыя ў сваіх няскончаных запісах, у якіх прысутнічаюць апошнія
разважанні над аб’яўленнямі ў Фаціме. Яна растлумачвае, што прысвяціць сябе
Беззаганнаму Сэрцу Марыі гэта “прысвяціць сябе камусьці”. Гаворка ідзе аб “прысвячэнні
нас саміх”, або вырачэнні саміх сябе, каб нашыя сэрцы маглі напоўніцца Богам.
Сястра Луцыя паслугоўваецца вельмі дакладнай мовай, бо яна ведае, што на самай
справе гаворка ідзе аб падпарадкаванні нашай волі Богу, але такія словы для
большасці з нас вельмі абстрактныя, бо яны не прыцягваюць і не змяняюць. Таму
фацімская візіянерка паслугоўваецца іншай мовай. Яна піша, што прысвячэнне сябе
Беззаганнаму Сэрцу Марыі гэта “прысвячэнне сваіх нядобрых схільнасцяў,
вырачэнне сваіх грэшных упадабанняў, якія бяруць пачатак у ганарлівасці,
эгаізме, жаданні выгады, амбіцыях”. Яна выясняе, што гаворка ідзе аб
прысвячэнні, “да якога кожны з нас павінен сябе прымусіць, каб пакінуць жыццё ў
граху і ісці шляхам павагі, чысціні, справядлівасці, праўды і любові”. Гэта
таксама прысвячэнне сябе патрэбам бліжняга, мы “павінны дапамагаць бліжняму ў яго патрэбах, дапамагаць яму (…)
вырашаць яго цяжкасці, дапамагаць яму, каб ён перамог спакусы і небяспекі, якія
вядуць яго на дрэнны шлях; аддаць тое, чаго ў нас зашмат, каб дапамагчы тым,
хто нічога не мае; ахвяраваць сваю малітву і прысвячэнне за тых, каму найбольш
патрэбна вера, надзея і любоў, дзякуючы чаму яны ўвойдуць на сцежкі супакою,
яснасці, праўды і справядлівасці”.
Калі ты жывеш такім чынам, Тваё прысвячэнне, аднаўлянае кожны дзень,
пачынае прыносіць плёны надзвычайнасці ў такім памеры, якім хоча Бог. Іншымі
словамі, яно пачынае быць маторам Тваёй святасці і начыннем перабудовы свету.