ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ І ПЯТЫ
Мы здагадваемся,
што Сёмы Дзень — гэта эра супакою, абяцаная ў словах: “У канцы маё Беззаганнае
Сэрца затрыюмфуе, і свету будзе падараваны час супакою”. Дзень шосты — гэта
поўня трыюмфу Беззаганнага Сэрца. А папярэднія?
Некаторыя
перакананыя, што Чацвёрты Дзень — гэта час перасцярогаў і ачышчэння. Сапраўды,
здаецца, што яна шмат пра гэта кажа. Хоць бы сучасныя аб’яўленні — у кожным з
іх з’яўляецца апакаліптычны момант: Маці Божая прадказвае часы, калі жывёлы
будуць вызваленыя з ярма, накладзенага на іх Богам, калі свет будзе знаходзіцца
ў агні войнаў, а пераследаваны Касцёл увойдзе ў час катакомбаў. Гэта будзе час
ачышчэння свету ад яго грахоў. Чытаем пра гэта ў Дзённіку святой Фаўстыны, чуем
у аб’яўленнях у Манціхіары, Амстэрдаме, Трэ Фантанэ, Акіце, Бетані, Кібехо,
Аокпэ, Нгомэ… Увесь час, як бумеранг, вяртаецца візія кары Божай, якая
распачынае трэцюю частку фацімскай таямніцы.
Як доўга будзе
цягнуцца Чацвёрты Дзень? Колькі ў ім будзе знакаў і перасцярогаў, а колькі
цяжкай ласкі ачышчэння? Гэта ў вялікай меры залежыць хіба ад таго, у якім стане
чалавецтва ўвойдзе ў чарговы Фацімскі Дзень. Усё залежыць ад адказу на пытанне,
колькі будзе тых, хто будзе жыць у Аазісе…
Можа, гэта кшалт
рэлігійнай пыхі, але здаецца, што Чацвёрты Дзень будзе нагадваць пачатак трэцяй
таямніцы…[1] Бог не вызначыць кары, бо мы дадзім Маці Божай права на
тое, каб захоўваць нас перад Божай справядлівасцю. Ён скіруе да нас вялікі
заклік — заклік да суровай пакуты ў фацімскім духу.
Чым больш людзей
пачне жыць такім чынам, тым больш будзе зменшаная кара, альбо нават скасаваная.
Бо замест “крыві мучанікаў”, якая згасіць гнеў Божы, справядлівасць Божую спатоліць
вялікае ўзнагароджванне шматлікіх прыхільнікаў Беззаганнага Сэрца, іх вялікая
ахвяра. У традыцыі Касцёла гэта называецца “белым мучаніцтвам” — аддаваннем
Богу жыцця хвіліну за хвілінай, забываючыся на сябе, жывучы дзеля Бога, у акце
любові, якая не памятае пра сябе. Гэтага хацеў ад нас Хрыстос, даючы нам новае
прыказанне: любіць так, як Ён, гэта значыць, да канца, цалкам, нават калі давядзецца
памерці.
Памятайма: Бог —
не бухгалтар, які параўноўвае лічбы, правяраючы, колькі жыве ў свеце добрых
людзей, а колькі злых. Ён мерае сэрцы! А адно сэрца, адкрытае на Бога, як Сэрца
Марыі, мацнейшае за тысячу пустых сэрцаў, зняволеных эгаізмам, непрадукаваных
любоўю…
Людзі з
ахвярнымі сэрцамі — гэта пачатак “новага пакалення”.
“НОВАЕ
ПАКАЛЕННЕ”
У сваю чаргу
Пяты Дзень — гэта, на думку заснавальніка Блакітнай Арміі, час біблійнай
“рэшты”: з’яўленне марыйнага асяроддзя, якое возьмецца за практыкаванне пакуты
за грахі свету і дасць Богу магчымасць здзейсніць намеры міласэрнасці для
свету. Здаецца, што гаворка ідзе пра “новае пакаленне”, пра якое так прыгожа
пісала сястра Луцыя.
У “Закліках фацімскага паслання” знаходзім згадку
пра тое, што плёнам адказу на Марыйныя заклікі будзе з’яўленне “новага
пакалення”, якое “затрыюмфуе ў змаганні з пакаленнем шатана, раструшчваючы яму
галаву”.
Веремся да таго,
што, як нам здаецца, крыецца ў папярэднім Фацімскім Дні. Мы здагадваемся, што
не паўстане Пяты Дзень не паўстане, пакуль чалавецтва не выканае справы, зададзенай
на гэты час. Найбольш верагодна, што ў Чацвёртым Дні у свеце павінны паўстаць першыя
“агеньчыкі вернасці Фаціме”: групы людзей, цалкам адданых Найсвяцейшай Маці,
што прысвячаюць сваё жыццё дзеля павелічэння хвалы Яе Беззаганнага Сэрца.
Менавіта гэтыя апосталы будуць здольныя распазнаць новыя знакі часу[2] і найпаўней прымуць у свае сэрцы змешчаныя ў іх перасцярогі.
Гэта іх гарачыя малітвы і святасць жыцця абароняць свет ад караючай рукі Божай
справядлівасці. Умоўныя перасцярогі будуць затрыманыя, альбо, прынамсі, паменшаныя.
А калі згаданыя асяроддзі фацімскай адданасці дасягнуць духоўнай, тады скончыцца
Чацвёрты Дзень, і настане Дзень Пяты — час, які будзе належаць “новаму пакаленню”
марыйных прыхільнікаў.
Пяты Дзень будзе
часам пералому: дабро пачне выцясняць зло, якое запанавала светам. У
найпрыгажэйшым раздзеле, які апісвае значэнне набажэнства да Беззаганнага Сэрца
Марыі, візіянерка, здаецца, апісвае гэты Пяты Дзень Фацімы. Яна абвяшчае, што
“Марыя з’яўляецца Маці новага пакалення… якое народзіцца з Дзевы, абяцанай
Богам, і затрыюмфуе ў барацьбе з пакаленнем шатана, раструшчваючы яму галаву”.
Сястра Луцыя паўтарае некалькі разоў сваё прадказанне з’яўлення “новага
пакалення”, якое з Сэрца Марыі будзе чэрпаць моц для пераможнай барацьбы з
шатанам. Больш за тое, здаецца, што візіянерка ўпэўненая ў тым, што час новага
пакалення сапраўды блізка і што канчаткова гэта яно прасякне структуры гэтага
свету, бо пераможа пакаленне шатана.
Хто гэтыя людзі,
калі не тыя, што навернуцца ў Чацвёрты Дзень і будуць практыкаваць набажэнства
да Беззаганнага Сэрца Марыі? Сястра Луцыя піша: “Тыя, што будуць жыць набажэнствам
да Беззаганнага Сэрца Марыі, будуць сапраўды навернутымі і прысвечанымі Богу,
яны будуць гэтым «новым пакаленнем, якое пераможа зло»”!
ПАРАЖЭННЕ ШАТАНА
Сярод фразаў, што
выйшлі з-пад пяра візіянеркі, бачым дзіўную повязь з раем. Цяжкія гэта фразы,
маюць павеў містыкі: “Марыя з’яўляецца Маці гэтага пакалення падобна як была бы
тым новым дрэвам жыцця, пасаджаным Богам у райскім садзе свету, каб усе дзеці
маглі есці яго плады”. Як гэта зразумець? Як перакласці з мовы містыкі на мову
штодзённасці? Прыгадаем сабе, што адбылося ў раі. Шатан падмануў першых бацькоў
сваімі абяцаннямі і пазбавіў людзей доступу да вялікага дрэва жыцця. Ці ж
сястра Луцыя здагадвалася, што ў Пятым Дні паўторыцца тая самая сітуацыя: Бог
дае нам Беззаганнае Сэрца Марыі — Дрэва Жыцця, — а шатан зробіць усё, каб
аддаліць нас ад яго? Калі гэта так, то запытаемся, які сродак ужыве ён на гэты
раз? Якой спакусай захоча падмануць чалавецтва? Што зробіць, каб Марыя “не
існавала” ў жыцці чалавека, а таму не сталася “Маці гэтага патомства,
прызначанага Богам да таго, каб раструшчыць галаву пякельнага змея”? Нам трэба
задаць яшчэ адно вельмі балючае пытанне: “Ці паўторыцца сітуацыя з раю”? Ці
шатан пераможа? На шчасце, мы маем апошні адказ: “Не, бо пасля Пятага Дня
надыдзе шосты! Не, бо Беззаганнае Сэрца пераможа! А гэта значыць, што
народзіцца прадказанае сястрой Луцыяй “новае пакаленне”, якое не паддасца спакусе
адысці ад Божай крыніцы жыцця і якое выкарыстае Бог, каб давесці да абяцанага
трыюмфу Сэрца Сваёй Маці.
“Новае
пакаленне”… Магчыма, ужо некаторыя з нас стануць яго часткамі. “Новае
пакаленне”… Ці не пра яго пісаў святы Людовік, улюбёны настаўнік Папы Яна Паўла
II, у сваім “Трактаце аб сапраўдным набажэнстве да
Найсвяцейшай Дзевы Марыі”?
НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ
Ў КНІГАХ СВ. ЛЮДОВІКА
“Найвышэйшы разам
са Сваёй Маці павінны стварыць сабе вялікіх святых, якія сваёй святасцю пераўзыдуць
іншых святых, як Кедры Лібану пераўзыходзяць маленькія дрэўцы… Фармаванне і
выхаванне вялікія святых… для Яе захаваныя, бо толькі Яна, гэтая найцудоўнейшая
і цудадзейная Дзева, здольная ў еднасці з Духам Святым учыніць асаблівыя і
незвычайныя справы”.
“Найвялікшыя
святыя — душы, якія маюць найбагацейшыя ласкі і цноты — будуць самыя дбайныя ў
малітве да Марыі, заўсёды памятаючы, што Яна найдасканалейшы ўзор да
наследавання, і будуць адчуваць дапамогу Яе, заўсёды гатовай прыйсці на
паратунак. (…) Гэтыя вялікія душы, поўныя ласкі і дбайнасці, будуць супрацьстаяць
непрыяцелям Бога, якія будуць дрыжаць перад імі”.
Трэцяя частка фацімскай таямніцы, запісаная
3 студзеня 1944 г. і аб’яўленая ў 2000 г., пачынаецца візіяй вызначанай свету
кары за грахі:
“Мы ўбачылі з лева ад нашай Пані Анёла, які
трымаў у левай руцэ вогненны меч; ён іскрыўся, і з яго выходзілі промні агню,
якія, здавалася, падпаляць свет; але яны згасалі, калі сутыкаліся з бляскам,
які прамяніўся правай рукі нашай Пані. Анёл, паказваючы ў бок зямлі, сказаў
гучным голасам: “Пакута, Пакута, Пакута!”
[2]. Варта памятаць, што Ян Павел II ад дня замаху быў вельмі ўражлівым на сучасныя знакі часу. Вучыўся іх
распазнаваць і прачытваць; гэта яны кіравалі яго жыццём аж да дня смерці. Яна ж
сталася знакам — для нас…
Перакладзена з польскай мовы.
Крыніца: Wincenty Łaszewski „7 dni Fatimy”,
Fonsomnis 2007.