Год 2012 – чацвёрты год Вялікай Фацімскай Навэнны
“Каб
гэтыя сем гадоў, якія аддзяляюць нас ад стагоддзя аб’яўленняў, прыспешылі
абяцаны трыумф Беззаганнага Сэрца Марыі дзеля хвалы Найсвяцейшай Тройцы”.
Бенэдыкт
XVI, 13 мая 2010, Фаціма
Гадзіннік Вялікай Фацімскай Навэнны нястомна і выразна паказвае нам, што
часу да 100 гадовага юбілею аб’яўленняў застаецца ўсё менш, а заданняў, якія
стаяць перад намі, ўсё больш. Здаецца, што ўзрастае шкала цяжкасці закліку, які
нам трэба выканаць. Распачынаем чацвёрты год нашага апостальства, катэхэзы і
малітвы – заангажавання ў тое, каб іншыя даведаліся пра фацімскае пасланне. Аднак,
ці тры папярэднія гады сапраўды здзейснілі змены і дапамаглі ўсвядоміць
“сэрцам, кахаючым Марыю” тое, што з’яўляецца істотай Яе закліку, скіраванага ў
Фаціме? Ці сёння мы больш усведамляем словы Марыі: “Бог хоча набажэнства да
Майго Беззаганнага Сэрца”. Дасканала
ўсведамляем, як шмат перад намі яшчэ працы.
Пэўныя ў перамозе – з гэтым пасланнем надзеі, змешчаным у словах Марыі,
мы распачалі ў 2009 годзе справу Вялікай Фацімскай Навэнны. Наша праца
матываваная надзеяй, што надыйдзе абяцаны “час супакою” і час “Трыюмфу
Беззаганнага Сэрца Марыі”. Бог праз Марыю абяцаў гэта свету. Нават не пытаемся,
ці мы можам быць упэўненымі ў гэтых словах, бо немагчыма, каб Бог не стрымаў
сваіх абяцанняў. Цяпер Неба чакае нашага адказу; можна нават сказаць, што выкананне
абяцанняў залежыць ужо толькі ад нашага супрацоўніцтва – па прыкладзе “фіат”
Марыі.
“Бог жадае набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца” - услухаемся яшчэ раз у змест гэтага кароткага
закліку, які Марыя скіравала ў Фаціме. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі
- гэта Божае прагненне. Таму не
здзіўляюць нас словы Яна Паўла II, які вучыў, што “заклік, які знаходзіцца ў пасланні Марыі з Фацімы, так
глыбока ўкаранёны ў Евангеллі і ўва ўсёй Традыцыі, што Касцёл адчувае, што
гэтае пасланне накладае на яго абавязак васлухаць яго”. (Фаціма, 13 мая 1982).
Трэба аднак у гэтым месцы задаць чарговае пытанне: чым з’яўляецца набажэнства
да Беззаганнага Сэрца Марыі? Гэтае пытанне з’яўляецца яшчэ больш істотным, таму
што вядзе нас у самую глыбіню фацімскай весткі. Таму гэтае набажэнства, як кажа
Марыя, гэта акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі і першыя суботы месяца,
якія ўзнагароджваюць Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Чым дзеля мяне з’яўляецца
Фаціма?
Заўвыжым, што мы часта затрымліваемся на 13 дні месяца, з якім
ідынтыфікоўваем фацімскія набажэнтсвы. Трэба аднак з усёй моцай адзначыць, што
гэтага вельмі мала. Фаціма заклікае да
набажэнства Беззаганнага Сэрца Марыі! Таму гэтым з’яўляецца і нашае заданне
на чацвёрты год Вялікай Фацімскай Навэнны, якому належыць дэвіз: “НЕ
ЖЫВЕМ ДЗЕЛЯ СЯБЕ – узнагарода за грахі свету”. Давайце будзем апосталамі
фацімскага паслання, не будзем затрымлівацца на 13 дні месяца, але возмемся за
выкананне закліку, скіраванага ў Фаціме, каб узнагароджваць за грахі іншых.
Папа Бенэдзікт XVI нагадаў
13 мая 2010 года ў Фаціме: “Чалавек можа развязаць цыкл смерці і тэррору, але не
можа яго затрымаць... У Святым Пісанні часта відаць, як Бог шукае справядлівых,
каб уратаваць чалавека і тое самае робіць сёння ў Фаціме, калі пытаецца: Ці хочаце вы ахвяравацца Богу, каб зносіць
усе цярпенні, якія Ён захоча вам паслаць, як узнагароду за грахі, якімі Яго
абражаюць, і як просьбу аб навятранні грэшнікаў?”.
1. Памятаем і нагадваем іншым, што 22 жніўня – свята Маці Божай
Каралевы, гэта дзень, калі ўвесь Касцёл павінен абнаўляць прысвячэнне
Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Робім так, згодна з заклікам Пія XII у яго энцыкліцы: Ad caeli Reginam ў 1954 годзе. Чытаем там наступныя словы папскага
навучання: “Адначасова НАКАЗВАЕМ, каб у
гэты дзень аднаўлялася прысвячэнне чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай
Панны Марыі. Гэта дазваляе ажыўляць незгасаючую надзею, што надыйдуць спрыяльныя
часы, раз’ясненыя трыюмфам рэлігіі і хрысціянскім супакоем”.
2. Возьмемся з новай сілай, удзелам і стараннасцю за набажэнствы першых
суботаў месяца. Давайце з любоўю скіруем гэтае запрашэнне да бліжніх у нашай
сям’і, парафіі ці супольнасці, каб разам прымаць у ім удзел. Стараемся таксама
практыкаваць яго і трымацца парадаў, дадзеных Марыяй у Фаціме. Набажэнства
гэтае складаецца з наступных элементаў: святая споведзь, святая Камунія,
ружанец і 15-хвілёвае разважанне. Звернем увагу на тое, што Марыя просіць аб
ружанцы і аб 15-хвілёвым разважанні. Таму не трэба блытаць ружанец з
першасуботняй медытацыяй, гэта два розныя элементы набажэнства. Памятаем
таксама, што, як указвае сястра Луцыя, найважнейшай умовай гэтага набажэнства
з’яўляецца узнагароджваючая інтэнцыя Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Менавіта з гэтай
інтэнцыяй мы выконваем усе элементы першасуботняга набажэнства.
(...) Давайце далей скіруем нашае запрашэнне, пашлем нашым знаёмым,
сваякам, сябрам інфармацыю пра Вялікую Фацімскую Навэнну. І далей шмат людзей
не ведае пра гэтыю справу, таму патрэбна ваша дапамога. Фацімская Навэнна не
мае дакладнага набажэнства, таму можна далучыцца да яе розным спосабам і ў
вольным часе. Нагадваем пра гэта, бо некаторыя думаюць, што, калі не далучыліся
ў 2009 годзе, то сёння ўжо занадта позна. Марыя запрашае нас да супрацоўніцтва
– адкажам нашымі ўчынкамі на Яе заклік часам і справай, магчымымі дзеля нас.
Кожны з нас можа зрабіць нешта для Марыі, кожны з нас можа паспрыяць таму, каб
сённяшні свет даведаўся пра Пасланне Надзеі, якое Марыя дала ў Фаціме.
Кс. Кшыштаф Чапля SAC
Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту
2012 – Не жывем дзеля сябе.
Узнагарода за грахі свету.
Узнагарода за грахі свету.
Відавочна, што ў выпадку занядбання альбо абразы
нястворанай Любові патрэбная ўзнагарода, якая паўсюдна называецца абавязкам
узнагароды.
Пій XI
Дарагія Браты і Сёстры,
Прыхільнікі Маці
Божай Фацімскай.
У 2017 годзе выпадае стогадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Верым, што ўрачыстасці, якія чакаюць нас праз некалькі гадоў, будуць часам асаблівых ласкаў. Верым таксама, што згодна з традыцыяй Фацімы, мы ўсе запрошаныя да супрацоўніцтва з Небам дзеля выканання вялікіх абяцанняў, дадзеных праз Божую Маці. Таму, чарговы год мы рыхтуемся да гэтай падзеі праз вялікю трываючую дзевяць гадоў Навэнну. Год 2012 - гэта чарговы год нашай малітвы, якая заклікае прысутнасць Божую. Гэта час прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі і жыцця на кожны дзень гэтым прысвячэннем, каб станавіцца ўсё больш падобнымі да Яе Найчысцейшага Сэрца. Гэта час ахвяры, якая адчыняе неба над грэшнікамі. Гэта час чування ля Беззаганнага Сэрца, якое, згодна з пастанаўленнем Езуса, з’яўляецца дзеля сённяшняга свету дарогай да Бога. Гэта таксама час паглыблення праўды пра нашую Маці, каб такім чынам выканаць жаданне Збаўцы, які сказаў, што хоча, каб Марыя была “больш вядомая і каханая”.
Вялікая Фацімская Навэнна працягваецца ўжо чарговы год. І аднаўляе сваё
запрашэнне да людзей цалкам аддадзеных Найсвяцейшай Маці, усведамляючых, што мы
перажываем дні, калі здзяйсняюцца вялікія абяцанні Фацімы, якія кажуць пра трыюмф
Беззаганнага Сэрца. Гэта запрашэнне для
тых, хто хоча паспрыяць прыспяшэнню гадзіны Яе перамогі і здзяйснення прарочай
візіі кард. Аўгуста Хлонда, якую шмат разоў узгадваў кардынал Стэфан Вышынскі і
Святы Айцец Ян Павел II:
“Перамога, калі наступіць, будзе гэта пермога Найсвяцейшай Панны Марыі”. (...)
Надышоў час, каб праз нашае супрацоўніцтва з Богам уцелавіць гэтыя
абяцанні.
Хочам разам заклікаць надыход сузіранай Янам
Паўлам II “вясны
хрысціянства” і “цывілізацыі любові”, а таксама вучыцца ў яго шляху святасці –
праз тое, каб быць цалкам дзеля Марыі.
Прагнем усім сэрцам заангажавацца ў найхутчэйшае выкананне абяцання,
перададзенага сястрой Луцыяй, таго, што набліжаецца “новае пакаленне”,
“пакаленне Беззаганнага Сэрца, прызначанага Богам дзеля таго, каб раструшчыць
галаву пякельнага цмока”.
Ці
час нас не прыспешвае? Кожны дзень Марыя можа нам паўтараць свае словы з ліпеня
1917 года пра пекла, да якога ідзе шмат бедных грэшнікаў! Мы не можам абыякава
глядзець на духовую смерць ніводнага з іх. Тым больш, што ў столькіх сучасных
аб’яўленнях, прызнаных Касцёлам, Маці Божая прадказвала, што надыходзіць “Яе
час”, што нашыя дзеці будуць жыць ужо ў іншай эпосе. Абвяшчае гэта наперакор
цемным хмарам, якія, здаецца, збіраюцца над гарызонтам нашай гісторыі.
Бо ўся нашая будучыня ўмоўная. Так шмат залежыць ад нас, заўтрашні дзень
свету ў нашых руках. Як вучыў бл. Ян Павел II, “хрысціянства гэта рэлігія супрацоўніцтва Бога і
чалавека”. Таму, дзейнічаем на пераможным баку і запрашаем таксама Вас да
сумеснай працы дзеля Марыі.
Служыце Ёй малітвай.
Ахвяруйце Ёй свае труды і цярпенні.
Будзьце гатовыя ахвяраваць Ёй сваё жыццё.
Будзьце сведкамі Яе надыходзячага трыумфу, наслядуючы Яе цноты.
Гаварыце пра Яе, нясіце вестку пра Яе.
Пазнавайце праўду пра Яе Беззаганнае Сэрца і
запршайце да гэтага іншых.
Няхай аб’явіцца ў сучасным свеце моц
міласэрнай любові. Няхай яна стрымае зло, пеменіць сумленні, адорыць свет
недзеяй і супакоем.
Усяму гэтаму служыць Вялікая Фацімская
Навэнна. Мы перакананыя, што з’яўляецца яна адказам на знакі часу. Нагадаем,
што перад пачаткам аб’яўленняў у 1917 годзе, папа Бенэдыкт XV запрасіў увесь Касцёл адправіць навенну ў
інтэнцыі супакою ў свеце. Быў гэта час
першай сусветнай вайны, і ніхто з кіраўнікоў гэтага свету не меў волі яе
скончыць. Ніхто таксама не слухаў закліку папы да супакаю. Тады Бенэдыкт XV скіраваў свой малітоўны заклік да
Найсвяцейшай Маці. Не хацелі сухаць папу ні каралі ні прэзідэнты, зато яго
выслухала Неба. У апошні дзень навэнны, які выпадаў 13 мая 1917 г., сама
Найсвяцейшая Маці спусцілася на зямлю, каб паказаць свету шлях супакою. Яна абвясціла:
“Маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць супакой для свету”.
13 мая 2017 г. міне цэлае стагоддзе з дня,
калі неба выслухала папу Бендыкта XV і Маці Божая Фацімская прыйшла на зямлю. Вялікімі крокамі набліжаецца
стагоддзе фацімскіх аб’яўленняў. Ці не трэба
пачаць новую навэнну, заклікаючую чарговы цуд? Распачалася яна зноў ад пантыфікату
папы, які мае імя Бенэдыкт – тады гэта быў Бенэдыкт XV, цяпер гэта Бенэдыкт XVI. Дзіўна, што пачатак аб’яўленняў у Фаціме і
пачатак падрыхтоўкі да іх стагоддзя аб’яўдноўвае дужка папаў Бенэдыктаў.
Ці не можам мы паверыць, што і ў гэты раз
Неба адкажа на заклік і – як верыла сястра Луцыя – на нашых вачах выканаюцца
вялікія абяцанні Фацімы: у свеце запануе супакой, чалавецтва вернецца да Бога,
а Беззаганнае Сэрца Марыі станецца крыніцай ласк, якія затопяць зло?
Вясна хрысціянства, цывілізацыя любові,
перамога новага пакалення над пакаленнем шатанскім – шмат імён, якія святыя
даюць нашым надзеям. Бог абяцаў іх выканаць. Абяцаў гэта ў Фаціме праз Сваю
пасланніцу Марыю. Абвясціў, што ў Яго бязмернай міласэрнасці ўсё ўмоўнае. Не
мусіць здзейсніцца ніводны з хмурых сцэнарыяў, якія напаўняюць людзей жахам.
Прыбягаючы да Беззаганнага Сэрца Марыі, аддаючыся цалкам Найсвяцейшай Маці, мы
ў бяспецы. Больш таго, мы пачынаем быць начыннем выканання вялікіх планаў
Божых!
Вялікая Фацімская Навэнна, дзевяць гадоў
папярэджваючых стагоддзе аб’яўленняў у Фаціме, гэта “адпаведны час”, час асаблівай ласкі. Верым, што кожны, хто аддае
ёй усё сваё сэрца, будзе закрануты Божым блаславенствам. Марыя не пакіне сваіх
адданых прыхільнікаў, якія гатовыя аддана Ёй служыць. Не заблудзяцца тыя, што
ўважліва ўслухоўваюцца ў голас Фацімы. Не будзе стаяць на месцы чалавек, які
ўгледзіцца ў шлях, якім крочыў бл. Ян Павел II. Кожны, хто будзе пазнаваць думкі сястры Луцыі,
здабудзе мудрасць. А паколькі не будзе чуваць адзін пры Сэрцы Беззаганнай
Марыі, не будзе маліцца адзін, адзін практыкаваць цноты, выконваць просьбы
Божай Маці, узмоцнены малітвай і ахвярай тысячы сваіх сясцёр і братоў, ніколі
не будзе галодны духоўна. Спазнае, чым сапраўды з’яўляецца Касцёл – супольнасць
заснаваная Езусам Хрыстом, якая насычаецца сакрамэнтамі і ўглядаецца ў святасць
Марыі, Маці Божай.
Браты і Сёстры!
Запрашаем вас да далейшага ўдзелу ў Вялікай
Фацімскай Навэнне. У 2012 годзе будзем пазнаваць актуальнасць закліку
Найсвяцейшай Маці, якая просіць нас аб узнагародзе за грахі свету. Гэта вельмі
важная просьба Марыі. Таму будзем старацца паглыбляць праўду пра неабходнасць
узнагароджваць Богу і старацца ўводзіць гэтае жаданне Найсвяцейшай Маці ў нашае
штодзённае жыццё!
“Узнагароджвайце! Нястомна ўзнагароджвайце!”
Гэта адна з найважнейшых просьб Марыі ў Фаціме; знаходзіцца яна ў самым цэнтры
Яе вялікага паслання. А актуальнасць гэтай просьбы становіцца сёння найбольш
палаючай! Бачым, як свет усё больш паглыбляецца ў зло і грэх. Ведаем, што шмат
душ ідзе на асуджэнне. Нічога дзіўнага ў тым, што Маці Божая смутная, з кожным
разам усё больш смутная... І з кожным разам усё больш настойліва просіць нас аб
дапамозе...
Час, каб усвядоміць, што Бог заклікае нас да
салідарнасці ў духовым вымярэнне – да таго, каб мы адчулі сябе адказнымі за
вечны лёс нашых бліжніх.
Ян Павел II заклікаў: “Давайце будзем слухаць нябесную Маці!
Няхай яе слухае ўвесць Касцёл! Няхай яе слухае ўсё чалавецтва, таму што
Найсвяцейшая Панна жадае толькі збаўлення людзей паводле плану Божага
провіду!”.
Мы жадаем таго ж самага. Хочам зрабіць усё,
каб як мага больш людзей дайшло да Неба! А пекла было пустым!
Мы можам дапамагчы ў гэтым Найсвяцейшай
Маці! Мы атрымалі дзеля гэтага неабходныя начынні! Фаціма абвяшчае: Кожны
веруючы ў Бога можа прывесці ў Неба шмат душ!
Ці не з’яўляецца гэта нашым найважнейшым
пакліканнем?
Ці ёсці дзеля нас штосьці важнейшае за
вечнасць?
Не толькі наша... Хрысціянін гэта не эгаіст,
які думае толькі пра ўласнае збаўленне. Ніхто з нас не збаўляецца адзін. Мы
адказныя за тых, з кім нас з’ядналі путы гісторыі. Бог хоча,
каб мы зрабілі ўсё, каб Неба сталася айчынай тых, хто нам найбольш блізкі –
нашых сямей. Але мы – глыбока звязаныя з Найсвяцейшай Маці і пераймаючыя Яе дух
– атрымалі больш вялікае пакліканне. Марыя – сама заклапочаная лёсам сваіх
загубіўшыхся дзяцей – не здымае з нас адказнасці за ўсіх людзей, “асабліва за
тых, хто найбольш патрабуе Божай Міласэрнасці”.
Як вучні Хрыста і прыхільнікі Яго Святой
Маці, Марыі, мы пакліканыя да ўзнагароды за грахі, якімі сучасны свет так моцна
абражае Бога! Калі мы адкажам на гэты заклік Маці Божай Фацімскай, “шмат душ
будзе уратавана”!
Скажыце самі: ці ёсць нешта найважнейшага за
гэта?
Кс. Кшыштаф Чапля, дырэктар Фацімскага Сакратарыяту
Асноўныя матэрыялы на 2012 год
1. «Не жывем дзеля сябе. Узнагароджванне
за грахі свету». Вінцэнты Лашэўскі, Эва Хантэр. У гэтай кніжцы
знаходзяцца асноўныя матэрыялы на чацверты год Вялікай Фацімскай
Навэнны: казанні, малітвы, ружанцовыя разважанні, разважанні на марыйны
апэль, а таксама медытацыі на ўсе першыя суботы 2012 года.
2. «Беззаганнае Сэрца Марыі. Погляд
Касцёла». а. Станіслаў Калдан OP, Вінцэнты Лашэўскі, а. Гжэгаж М.
Бартосік OFM Conv., кс. Марэк Хмілеўскі. Зборная праца разглядае ў
сціслай форме шырокую і важную праблематыку культу Беззаганнага Сэрца
Марыі.
3. «Фаціма дзеля ўсіх пакаленняў.
Успаміны і разважанні». Кс. Роберт Дж. Фокс. Пераносіць яна чытычоў у
свет аб’яўленняў, якія адбыліся ў Фаціме ў 1917 г. і дазваляе ім
удзельнічаць ва ўсіх пазнейшых падзеях, звязаных з імі – ажно да пачатку
XXIстагоддзя.