Вялікая Фацімская Навэнна

Дарагія, Сёстры і Браты,
 Прыхільнікі Марыі, Маці Хрыста
і нашай Маці!

У 2017 г. выпадае стогадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Верым, што ўрачыстасці, якія чакаюць нас праз некалькі гадоў, будуць часам атрымання асаблівых ласкаў. Верым, што мы ўсе запрошаныя да супрацоўніцтва з Небам  дзеля здзяйснення вялікіх абяцанняў, якія перадала Маці Божая. Таму мы жадаем падрыхтавацца да гэтага юбілею пры дапамозе вялікай, трываючай дзевяць гадоў, Навэнны, якая распачалася 13 мая 2009 года, а скончыцца 13 мая 2017 года. Вялікая Навэнна гэта час малітвы, якая заклікае прысутнасць Бога, гэта час прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі і штодзённага жыцця гэтым прысвячэннем, каб станавіцца больш падобным да Яе Найчысцейшага Сэрца. Гэтыя дзевяць гадоў гэта час ахвяры, якая адчыняе неба над грэшнікамі, гэта час чування каля Беззаганнага Сэрца, якое, згодна з рашэннем Езуса, з’яўляецца дзеля сучаснага свету дарогай да Бога. Нарэшце, гэта час паглыблення праўды пра нашую Маці, каб такім чынам выканаць жаданне Збаўцы, каб Марыя была “больш вядомая і любімая”.
 
Тэмы Вялікай Фацімскай Навэнны:
 
1. (2009) Пэўныя ў перамозе.
Супрацьстаянне цывілізацыі смерці.
2. (2010) Бяспечныя на прыканцы часоў.
Заўсёды пры Марыі.
3. (2011) Больш чым сучаснасць.
Ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец.
4. (2012) Не жывем дзеля сябе.
Узанагарода за грахі свету.
5. (2013) Эўхарыстычны ключ.
Цуд над цудамі, які змяняе ўсё.
6. (2014) Запрошаныя да Неба.
Аднак ружанец, шкаплер, шнур пакутны.
7. (2015) Моц Сям’і.
Хатні Касцёл, які не перамогуць брамы пекла.
8. (2016) Бог міласэрны.
Апошняе слова належыць Богу, які ёсць Любоўю.
9. (2017) Дарога праз сэрца.
Саюз сэрцаў Езуса, Марыі, нашых.

Як нарадзілася ідэя Вялікай Фацімскай Навэнны

Ініцыятыва Вялікай Фацімскай Навэнны нарадзілася са свядомасці вялікіх Абяцанняў, якія былі дадзеныя Марыі: пачаўшы з Абяцанняў караля Яна Казіміра ў 1656 г., праз прысвячэнне Польскага Народу Беззаганнаму Сэрцу Марыі, учыненае біскупамі Польшчы ў 1946 г., аж да прысвячэння свету і Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі, якое ўчыніў Ян Павел II 25 сакавіка 1984 г. У перспектыве веры, вяртаемся думкамі да падзеяў, пра якія нельга забыцца. Мы склалі абяцанні, яд якіх нас ніхто не звальняў. Прыйшоў час наноў ўсвядоміць дадзеныя абяцанні і выканаць іх.

    Пасля пілігрымкі Святога Айца Бенэдыкта XVI ў Фаціму ў 2010 г. нельга сумнявацца: Фаціма далей застаецца актуальнай, далей з’яўляецца заклікам да выканання. Сёння нейкім папрокам вяртаюцца словы сястры Луцыі, скіраваныя да папы Пія XII, наконт набажэнства прешых суботаў месяца. Таму сёння, жадаючы жыць Фацімскім пасланнем, нельга засяроджваць увагу толькі на 13 дні месяца ад мая да кастрычніка, забываючыся пра набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Вялікая Фацімская Навэнна – гэта запрашэнне, скіраванае да кожнага, каб пачаць разважаць над тым, што з’яўляецца сутнасцю Паслання з Фацімы. Час набліжаючагася стогадовага юбілею Фацімскіх Аб’яўленняў гэта “апошні званок”, каб усвядоміць сабе словы Маці Божай, якая ўказваючы на пекла, сказала: “Бог хоча ўсталяваць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”.

    Сёння, пасля беатыфікацыі Яна Паўла II , мы павінны наноў душой і сэрцам прыслухацца да яго слоў, якія ўказваюць на Фаціму. Нам усім трэба стаць на калені разам з ім у першую суботу месяца так, як ён гэта зрабіў ў Кшэптуўках, калі наведаў і кансэкраваў Санктуарый 7 чэрвеня 1997 г., і ўтануць ў Беззаганным Сэрцы Марыі.

    Навэнна распачалася 13 мая 2009 года, аднак далучыцца да яе можна ў любы час і кожнаму, хто хоча маліцца і працаваць для Марыі. У Фаціме Маці Божая запрасіла нас да супольнай працы ў справе збаўлення людзей. Сёння, калі мы стаім на парозе стогадовага юбілею Яе аб’яўленняў у Фаціме, прагнем прыняць у нашых сэрцах заклік актыўна ўдзельнічаць у выратаванні свету. Таму Навэнна – гэта нашыя малітва, ахвяра, катэхэза, апостальства, казанне, запрашэнне да супольнага ружанца ці набажэнства першых суботаў месяца; усё дзеля таго, каб больш людзей па ўсім свеце ведала і любіла Марыю, каб надыйшоў час трыумфу Яе Беззаганнага Сэрца.

   Вялікая Фаціская Навэнна не з’яўляецца формай набажэнства. Не абмяжоўваецца таксама тым, каб памаліцца дакладныя малітвы. Вялікая Фацімская Навэнна – гэта прагненне аб’яднаць ўсе сілы і ўсе сэрцы, якія любяць Марыю, каб дапамагаць сучаснаму свету даведацца пра Фацімскае Пасланне і адказаць на просьбы Маці Божай.
 
Што азначае далучыцца да Вялікай Фацімскай Навэнны
 
Далучыцца – гэта значыць выканаць тое, аб чым Марыя прасіла ў Фаціме!
   1. Молімся на ружанцы, лепш кожны дзень, так, як просіла нас Маці Божая.
   2. Прымаем удзел у набажэнствах у першыя суботы месяца на працягу прынамсі пяці чарговых першых суботаў месяца, з верай і любоўю ўзнагароджваючы за грахі тых, што раняць Беззаганнае Сэрца Марыі.
   3. Свядома прысвячаем сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі – прынамсі раз у год, 22 жніўня, на свята Маці Божай Каралевы. У гэты дзень, згодна з пастанаўленнем Святога Айца Пія ХІІ, увесь Касцёл павіенен аднаўляць прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу.
   4. Усе, як адзіная сям’я, аб’яднаная справай Вялікай Навэнны, чытаем малітву Вялікай Фацімскай Навэнны, напрыклад, раз у тыдзень (знак еднасці ўсіх, хто далучыўся да Навэнны).
   5. Наколькі гэта магчыма прымаем удзел у фацімскіх набажэнствах кожнага трынаццатага дня месяца.
   6. Лепш пазнаем Марыю праз чытанне літаратуры і вучымся яшчэ больш Яе любіць кожны дзень. Ніхто з нас не будзе апосталам фацімскага паслання, калі спачатку сам яго не пазнае і не пачне ім жыць.
 (!) Усіх, хто далучыўся да справы Вялікай Фацімскай Навэнны, мы запісваем у Залатую Кнігу Вялікай Навэнны, якую складзем як ахвярны дар у Фаціме падчас урачыстасці стогадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай.
 
 
Галоўныя мэты святкавання Фацімскага юбілею
 
Кс. Віргіліо Антунес
Рэктар Фацімскага Санктуарыя
   Святкаванне стагоддзя фацімскіх аб’яўленняў нагадваюць нам пра вельмі важную падзею ў рэлігійным жыцці каталікоў. Галоўныя мэты абыходу маюць рэлігійны характар на шматлікіх узроўныях: душпастырскім, духовым, тэалагічным, катэхэтычным, супольным і грамадскім.
   Пілігрымка Папы Бенядзікта XVI у траўні 2010 года, як працяг візітаў яго папярэднікаў у Фаціму, паказвае нам, што ў Фацімскім пасланні ёсць аспекты, якія могуць зрабіць з яго кола евангелізацыі і шлях да навяртання і спаткання з Хрыстом.
   Справа не ў тым, каб праз гэтае святкаванне проста адзначыць гадавіну пэўнай мінаючай гістарычнай падзеі, якая абмяжоўваецца спасылкай да нейкага моманту ў мінулым. Падзеі ў Фаціме – гэта заклік, які можа прамовіць да кожнага чалавека нашых часоў.
Антоніо Аўгусто дос Сантос Марто
Біскуп Лейрыі-Фацімы
    “Святкаванне стогадовага Юбілею Аб’яўленняў у Фаціме не можа абмежавацца толькі некалькімі падзеямі і ўрачыстасцямі ў 2017 годзе. Гэта асаблівая падзея, якая заклікае да адпаведнай падтрыхтоўкі.
   Ініцыятыва Вялікай Навэнны з’яўляецца часткай той падрыхтоўкі, якая годная настолькі значнай падзеі, таму што Пасланне Фацімы павінна працягвацца належным чынам. Маем надзею, што Вялікая Навэнна будзе чарговым штуршком да таго, каб жыць зместам Паслання, робячы асаблівы націск на выкананне жадання Найвышэйшага: “Бог хоча ўсталяваць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”.
   З вялікім задавальненнем мы прымаем кожную ініцыятыву, калі іх мэтай з’яўляецца распаўсюджванне па ўсім свеце Паслання з Фацімы разам з набажэнствам да Беззаганнага Сэрца Марыі; пашырэнне практыкі Першых Суботаў Месяца на працягу тых гадоў, якія папярэднічаюць першаму Стагоддзю Аб’яўленняў у Фаціме; аднаўленне штогадовага акту прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі – так, як пастанавіў Папа Пій ХІІ – заклік, які не адмяніў ніводны з чарговых папаў, але які здаецца сёння забытым; каб аб’янаць каля Марыі ўсіх Яе дзяцей праз рэкалекцыі, кангрэсы, пілігрымкі, чытанне літаратуры на марыйную і фацімскую тэматыку так, каб кожны лепш пазнаў Марыю і практыкаваў духоўнасць Яе Сэрца ясна і плённа, паводле дэвізу: “Да Езуса праз Марыю”.
   Няхай Маці Божая Фацімская суправаджае Вас і падтрымлівае на працягу гэтай Вялікай Навэнны”.
 
Кс. Станіслаў Кард. Дзівіш
Кракаўская Архідыяцэзія
    “Заахвочваю душпастыраў Кракаўскай Архідыяцэзіі прыняць удзел у праграме Вялікай Фацімскай Навэнны, уводзячы набажэнства першых суботаў месяца, заахвочваючы вернікаў да ўзнараджальнай споведзі, святой Камуніі, малітвы адной часткі святога ружанца ў інтэнцыі ўзнагароды і 15-хвілёвага разважання.
   Дзякую тым парафіяльным супольнасцям, якія ўвялі практыку фацімскіх набажэнстваў і распаўсюджваюць культ Маці Божай Фацімскай, а ўсе душпастырскія асяроддзі, рэктараты і парафіі заахвочваю прыняць прапанову, падрыхтаваную Фацімскім Сакратарыятам. На ўвядзенне практыкавання фацімскага паслання ў душпастырстве з сэрца бласлаўляю”.

Кс. Бп Антоні Пацыфік Дыдыч
Драгічынская Дыяцэзія
   “Віншую з прыгожай ініцыятывай доўгатрывалай падтрыхтоўкі да стагоддзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. Напэўна, Кшэптуўкі – гэта тое месца, якое выключна добра падыходзіць для цэнтра такой душпастырскай актыўнасці.
   Нашая дыяцэзія будзе імкнуцца як мага лепш перажыць гэтую вялікую навэнну ў еднасці з усімі, хто ва ўсім свеце яднаецца праз ушанаванне Маці Божай Фацімскай, кожна раз наноў разумеючы Яе пасланне і клапоцячыся аб тым, каб яго яшчэ больш зразумелі чарговыя пакаленні.
   Гэта не павінна быць цяжка, бо ў небе мы маем цудоўных Заступнікаў, а гэта двое бласлаўлёных, Ян Павел ІІ і кс. Міраслаў Дроздек. З пэўнасцю гэты ліст можна было працягваць, але гэта не абавязкова.
   Жадаю Божага блаславенства ў падтрыхтоўцы і ажыўленні ўшанавання Маці Божай Фацімскай”.

Кс. Бп Тадэвуш Ракочы
Бельска-Жывецкая Дыяцэзія
    “Галоўны акцэнт навэнны пакладзены на ўвядзенне набажэнства першых суботаў месяца, распаўсюджванне фацімскіх набажэнстваў і паглыбленне ведаў аб фацімскім пасланні. Заахвочваннем няхай будуць словы Слугі Божага Яна Паўла І, сказаныя ў Фаціме: “Гэтае пасланне з’яўляецца сёння ячшэ больш актуальным і больш прыспешваючым, чым калі-небудзь”.
   Вельмі прашу, каб у парафіях адбываліся набажэнствы першых суботаў…
   На душпастырскую працу, звязаную з ажыццяўленнем Вялікай Навэнны і распаўсюджваннем фацімскага паслання, з сэрца бласлаўляю”.
 Кс. Бп Казімір Гурны
Жешоўская Дыяцэзія

    “Жэшоўская дыяцэзія на працягу некалькіх гадоў з радасцю праводзіць фацімскія набажэнствы ў шматлікіх святынях, а асабліва ў жэшоўскай катэдры. Толькі што я атрымаў інфармацію пра каштоўную ініцыятыву ВЯЛІКАЙ ФАЦІМСКАЙ НАВЭННЫ 2009-2017, за што дзякую.
   Я напісаў ва ўсе парафіі ліст, які заахвочвае да практыкавання першых суботаў месяца, з выкарыстоўваннем матэрыялаў, падрыхтаваных Фацімскім Сакратарыятам у Закапаным. У нашай дыяцэзіі ў матлікіх парафіях і святары і вернікі вельмі клапоцяцца аб гэтым набажэнстве, у чым я пераконваюся падчас візітацыі парафій. Гэта набажэнства, якое любіць шмат людзей. Сардэчна вітаю і бласлаўляю”.
 Кс. Бп Томаш Пета
Мітрапаліт у Астане – Казакстан

    “Дзякую Пану Богу за справу Вялікай Фацімскай Навэнны і жадаю вялікіх ласкаў дзеля яе ажыццяўлення. Я веру, што прапанаваная Вамі Навэнна дазволіць плённа перажыць стагоддзе Фацімскіх Аб’яўленняў.
   Казакстан – гэта тэрыторыя, да якой адносяцца словы Маці Божай: “Расія навернецца”. Гэта некалі сказала сятра Луцыя ў размове з кс. Абп. Янам Паўлам Ленгам з Караганды. Казакстан сёння – гэта незалежная краіна, але ў мінулым разам з Расіяй гэта было месца пакутаў.
   Просім аб малітве за Казакстан, каб мы сумелі прыстасаваць Навэнну адпаведна да нашых умоў і плённа яе перажыць”.
 Кангрэгацыя па справах Культу Божага
і Дысцыпліны Сакрамэнтаў

   Сцвярджаючы, што “літургія гэта вяршыня, да якой імкнецца дзейнасць Касцёла, і адначасова крыніца, з якой выплывае ўся яго моц” (КЛ №12), Другі Ватыканскі Сабор аднак нагадвае, што “духоўнае жыццё не абмяжоўваецца толькі ўдзелам у святой літургіі” (КЛ №12). Для ўзбагачэння духоўнага жыцця вернікаў вельмі рэкамендуюцца набажэнствы хрысціянскага народу, а асабліва тыя, якія адбываюцца з дазволу Апостальскай Сталіцы. “Асаблівую вартасць маюць таксама набажэнствы мясцовых Касцёлаў, якія цэлебруюцца з даручэння біскупаў” (КЛ №13).
 

Час прыспешвае
 
Кожны дзень Марыя можа нам паўтараць свае словы, сказаныя ў ліпені 1917 года пра пекла, да якога ідзе шмат бедных грэшнікаў. Мы не можам абыякава глядзець на духоўную смерць ніводнага з іх. Тым больш, што Маці Божая прадказала, што надыходзіць “Яе час” – гадзіна трыумфу Яе Сэрца. Абвяшчае гэта насуперак цёмным хмарам, якія, здаецца, збіраюцца над гарызонтам нашай гісторыі. Будучыня ўмоўная. Так шмат залежыць ад нас. “Заўтра свету” ў нашых руках. Як вучыў Ян Павел II, “хрысціянства гэта рэлігія супрацоўніцтва Бога і чалавека”. Таму мы прымаем удзел у барацьбе на пераможным баку і запрашаем Вас да супольнай працы для Марыі.
Папа Пій XII навучаў: “Скончыўся час сумневаў наконт аб’яўленняў у Фаціме. Прыйшоў час дзейнічаць. […] Заклік, змешчаны ў пасланні Марыі з Фацімы, настолькі глыбока ўкаранёны ў Евангеллі і ўсёй тваёй гісторыі, што Касцёл адчувае, што пасланне накладае абавязак таго, каб яго выслухаць” – дадаў Ян Павел II ў гаміліі, сказанай ў Фаціме 13 мая 1982 года.
Менавіта таму мы скіроўваем да вас запрашэнне да ўдзелу ў Вялікай Фацімскай Навэнне. Верым, што Вялікая Фацімская Навэнна, напоўненая малітвай, разважаннем і катэхезай, стане для шматлікіх людзей дапамогай у адшуканні шляху, які вядзе да “новага, лепшага свету”, да асабістага навяртання і надыходу трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі.
Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!