Пра замах на Яна Паўла ІІ

ПРА СЛОВЫ МАЦІ БОЖАЙ У КІТА
І ЗАМАХ НА ЯНА ПАЎЛА ІІ

   Час на чарговую порцыю аптымізму. На самай справе, мы жывем “у апошнія часы”, калі сучасная цывілізацыя дасягнула амаль свайго канца, мы, аднак, людзі поўныя надзеі. Калі Ян Павел ІІ казаў, што “знакі часу ўказваюць на тое, што мы знаходзімся на арбіце вялікага змагання паміж дабром і злом, паміж сцвярджэннем і адмаўленнем існавання Бога, Яго прысутнасці ў свеце, а таксама збаўлення, якое ў Ім мае свой пачатак і заканчэнне”, і адразу дадаваў: “Знакі гэтыя ўказаваюць на жанчыну, разам з якой мы павінны сысці на гэты схіл часоў, які адзначае стагоддзе і тысячагоддзе, якое ідзе да заканчэння. Менавіта з Ёй мы павінны супрацьстаяць змаганням, якімі напоўнены наш час”.
   Падумайце, што пра гэтае “вялікае змаганне” і ратунак, што нясе з сабой Марыя, казалі ўжо аб’яўленні XVII стагоддзя ў эквадорскім Кіта, калі Найсвяцейшая Маці дакладна характарызавала дваццатае стагоддзе. “Першым знакам будзе тое, што пад канец XIX і на пачатку XX стагоддзя будуць пашырацца розныя ерасі. Калі яны запануюць, каштоўнае святло веры згасне ў душах з-за амаль цалкавітай сапсаванасці звычаяў… Толькі маленькая колькасць укрытых душ захавае скарб веры і будзе практыкаваць цноты. Гэтыя душы чакае жудаснае, невыказнае і доўгае пакутніцтва… Шмат з іх будзе замучана да смерці… Каб вызваліць людзей з няволі гэтых ерасей, тым, каго міласэрная любоў Майго Найсвяцейшага Сына прызначыць для справы аднаўлення, будзе патрэбная вялікая сіла волі, вытрымка, мужнасць і давер Богу. Будуць спробы выпрабаваць веру і давер справядлівых, усё будзе здавацца страчаным і спаралізаваным”.
   У 1664 годзе Марыя прадказала цёмную ноч войнаў і пераследаў у нашыя часы, эпоху, калі – гледзячы па-людзку – будзе трыюмфаваць шатан. Але менавіта ў самым глыбокім змроку гэтай ночы зла, кажа Маці Божая, “пачнецца шчаслівы пачатак цалкавітага аднаўлення”. Яна абвяшчае: “Калі будзе здавацца, што зло ўжо перамагло, будзе гэта знакам надыходу маёй гадзіны, калі Я цудоўным чынам скіну з трону гэтага пыхлівага і праклятага на векі шатана, раструшчваючы яго пад маёй стапой і скідваючы яго да пякельнай атхлані”.
   Трэба заўважыць, якую прарочую схему паказвае нам Найсвяцейшая Маці. Спачатку шатан абвесціць сваю перамогу. Усё будзе здавацца страчаным, над гісторыяй свету зайдзе сонца супакою, дабра, справядлівасці. Аднак, перш, чым над усім запануе цемра, у серым змроку, які на хвіліну агарне свет, з’явіцца нешта, што можа быць толькі наступствам цудоўнай інтэрвенцыі не гэтага прайгранага ўжо свету. Д’ябальскія трубы, што пачнуць ужо граць першыя ноты пераможнага спеву Люцыфера, нечакана зменяць мелодыю, зайграюць нешта зусім іншае ад таго, што падае партытура пекла. Выпадаючы з рук здзіўленых д’яблаў, удараць у неба цудоўным гімнам у гонар Беззаганнай. І тады на свет выльецца мора ласк, якія затопяць зло… Дэманы ўцякуць, застануцца толькі людзі, углядаючыяся ў неба…
   Можа надыйдзе для нас такая хвіліна, калі гісторыя сапраўды закрыецца і ўсё скончыцца. Але для неба ўсё яшчэ будзе шмат часу… Дасканала малюе гэта цуд на плошчы св. Пятра.
   “Калі будзе здавацца, што зло ўжо перамагло, будзе гэта знакам надыходу маёй гадзіны”… Доказам гэтаму з’яўляецца замах на жыццё Святога Айца Яна Паўла ІІ. У святле аб’яўлення ў Кіта гэты замах атрымлівае іншае вымярэнне: стаецца знакам для нас, знакам эсхаталагічным. І мімаходам выясняе, чаму Ян Павел ІІ быў паранены, але не памёр.
   13 мая 1981 г., ва ўспамін Маці Божай Фацімскай, Алі Агца страляў у Папу. Другі выстрал сапраўды нёс смерць. Не мінула і адна тысячная секунды, а ён ужо ляжаў на падлозе папскай машыны. Замахоўца выканаў сваё заданне – “зло перамагло”.
   Але ў гэтую неўяўяльна кароткую хвіліну адбылося вельмі шмат. Гэта быў час, калі адбыўся найвялікшы цуд.
   Узгадаем спачатку трэцюю частку фацімскай таямніцы, дзе ідзе гаворка пра забітага “біскупа ў белым”. Сястра Луцыя так апісала гэтую незвычайную сцэну: “Мы ўбачылі (…) Біскупа, апранутага ў белае. Нам здавалася, што гэта Святы Айцец. (…) Святы Айцец, (…) дайшоўшы да вяршыні гары, стаючы на калені ля ўзножжа вялікага Крыжа, быў забіты групай жаўнераў, што некалькі разоў стрэлілі ў яго з вагнестрэльнай броні і стрэламі луку”.
   Згодна з трэцяй часткай фацімскай таямніцы Ян Павел ІІ павінен быў загінуць; смяротны прысуд быў выкананы і папа “быў забіты”. Але – як сказаў сам Святы Айцец – на парозе смерці затрымала яго Найсвяцейшая Маці. Гісторыя апісаная ў фацімскай таямніцы была змененая. Праўда, нічога пра гэта не кажа фрагмент таямніцы, што апісвае смерць папы, але пра “магчымыя змены” ідзе гаворка ў візіі, што распачынае трэцюю частку фацімскай таямніцы. Аказваецца, што там таксама быў выкананы прысуд… “Мы ўбачылі з левага боку ад нашай Пані Анёла, які трымаў у левай руцэ вогненны меч; ён іскрыўся, і з яго выходзілі промні агню, якія, здавалася, падпаляць свет; але яны згасалі, калі сутыкаліся з бляскам, які прамяніўся з правай рукі нашай Пані. Анёл, паказваючы ў бок зямлі, сказаў гучным голасам: “Пакута, Пакута, Пакута!”          
   Анёл з вогненным мячом ужо скінуў з неба іскры, што павінны былі падпаліць свет. Яны ўжо ўпалі на зямлю! Аднак свет не быў знішчаны. Ён і далей існуе. Жыве дзякуючы ўмяшальніцтву Найсвяцейшай Маці, што выцягнутай рукой згасіла спадаючае на зямлю полымя. Свет быў забіты, а аднак жыве. Тое самае адбылося і на ватыканскай плошчы ў дзень успаміну Маці Божай Фацімскай у 1981 годзе. Прысуд быў выкананы, але Ян Павел ІІ… не памёр.

   Цуд выратавання жыцця Папы мае ў сабе эсхаталагічнае пасланне. Ён кажа пра трыюмф па-людзку немагчымы, а аднак рэчаісны. Гэты цуд з’яўляецца знакам, які ўказвае на іншыя падзеі (можа і яны адбудуцца?) і дазваляе нам зразумець іх у святле Божым. Ён кажа, што шатан ніколі не пераможа, што ён ніколі не будзе мець апошняга слова. Нават калі ўсю людзкую гісторыю агарне змрок зла, нават тады для Найсвяцейшай Маці будзе яшчэ шмат часу, каб усё змяніць.

   Такая схема фацімскага выратавання. Таму ніколі не губляйма надзеі, насуперак усяму з даверам прымаем ўдзел у Вялікай Фацімскай Навэнне.