1.12.2016

Першая субота лютага 2016



ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Абвяшчэнне Божага Валадарства
і заклік да навяртання



Маці, вось я!
Я побач з Табой, мая Беззаганная Маці, з Тваiм Сэрцам, у гэты асаблівы дзень, выбраны Табой. Гэта ўжо мая чарговая сустрэча з Табой, гэта чарговая першая субота, калі я жадаю вучыцца любові, узнагароджваць і спачуваць разам з Тваім балесным Сэрцам. Просьба Твайго Сына глыбока прысутная ў маім сэрцы, таму я памятаю таксама пра асаблівую інтэнцыю, якая павінна суправаджаць мяне падчас першасуботняй медытацыі. Я асмельваюся, аднак, разважаючы над Тваёй прысутнасцю ля Езуса, яшчэ раз гучна выказаць і вызнаць, што я прагну ўзнагароджваць за ўсе знявагі, якія раняць Тваё Беззаганнае Сэрца. Менавіта пра гэтую прысутнасць кажуць ружанцовыя таямніцы. Ідучы далей з Табой і Езусам, на вяселле ў Кане Галілейскай, я ўслухоўваюся цяпер у навучанне Езуса пра Валадарства Божае і чую Яго заклік да навяртання.
Евангеліст Мацвей, нагадваючы, што выконваюцца словы прарока Ісаіі, дадае: “Народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, і жыхарам змрочнай краіны смерці ўзышло святло. З гэтай хвіліны пачаў Езус навучаць і казаў: “Навяртайцеся, бо блізка ўжо валадарства нябеснае”.
Столькі стагоддзяў чакання, столькі цудоўных прароцтваў і абяцанняў, і вось усе яны становяцца целам, здзяйсняюцца ў Езусе Хрысце. Гэта святло - маяк для пацярпеўшых крушэнне на моры або бляск святла ў вакне для згубіўшыхся ў цёмным лесе, якія абвяшчаюць радасць і надзею на выратаванне.
Кожны з нас дасканала памятае, як зняволеныя пад зямлёй у горнай меднай шахце ў Атакаме (Чылі) у 2010 г. таксама чакалі цуду; яны верылі, што словы, якія даносяцца з паверхні зямлі, не толькі хвілёвае суцяшэнне, а абяцанне сапраўднай дапамогі. Яны напэўна чулі адгалоскі свідравання, які даваў знакі і, як прарок, даваў сілы вытрываць. Чым бліжэй былі адгалоскі, тым хутчэй біліся сэрцы і ўзрастала надзея на выратаванне. Чым быў для іх від капсулы, якая павінна была забраць іх на паверхню; ці можам мы сабе гэта ўявіць? Затое мы бачылі радасць усяго свету, калі гэтая капсула з'яўлялася наверсе з чарговымі шахцёрамі. Абяцанне было выканана, здзейсніўся чарговы цуд!
Ці хоць трохі такой радасці было, калі нарадзіся Езус? Ці так сама былі ўспрынятыя словы Хрыста, як абяцанага на працягу столькіх стагоддзяў Месіі? Выканаліся прароцтвы, здзейсніўся цуд, а наколькі ж іншая рэакцыя людзей. Хацелася сказаць, што менавіта Яго чакаеце, менавіта па ім смуткуюць вашыя сэрцы. Ці таксама і сёння, Тваё Сэрца, Маці, не баліць, калі так сапраўды сэрца кожнага чалавека смуткуюе па Богу, а замест таго, каб звярнуцца да Езуса, павяртаюцца ў бок іншых багоў?

Святы Ян Павел ІІ перасцерагаў і вучыў, спасылаючыся на Касцёлы ў Еўропе, “спакушаныя тым, каб згасіць надзею. Здаецца, што часы, ў якія мы жывем і якія звязаныя з намі, гэта перыяд згубленасці. Столькі людзей робіць уражанне, што яны згубілі арыенціры, няўпэўненыя, пазбаўленыя надзеі, а духоўны стан шматлікіх хрысціянаў падобны. Шматлікія непакоячыя знакі з’явіліся сёння ў пачатку трэцяга тысячагоддзя на гарызонце еўрапейскага кантыненту, які «хоць і поўны знакаў і сведчанняў веры, а яго грамадства несумненна жыве ў большай вольнасці і больш з’яднанае, адчувае наступствы апусташэння, якое мінулая і навейшая гісторыя ўчыніла ў самых глыбокіх закутках яе народаў, часта нараджаючы расчараванне»” (Ecclesia in Europa, 7).
Столькі стагоддзяў мы чакаем Езуса і перажываем, штогод наноў, незразумелую Таямніцу Божага Нараджэння і Уваскрашэння; мы вызнем нашую веру, слухаем словы Евангелля, а значыць навучанне Езуса. Ці можна сёння сказаць, што мы згубіліся, хоць у нас ёсць факел, які паказвае накірунак і асвячае шляхі? А аднак! Доўгія гады камунізму, а потым матэрыялістычнага атэізму Захаду ўчынілі вялікае апусташэнне ў сэрцах людзей. Калі Бог, Створца неба і зямлі, Спадар часу і вечнасці, даў чалавеку Прыказанні як выражэнне сваёй волі і мудрасці, ці можна нам з гэтым спрачацца? Ці чалавек можа сказаць, што змяніліся часы і Ён таксама змяніўся, а таму Божае Права павінна быць змененае? Як жа часта чалавек адчувае ўнутраны непакой і, як вызнае св. Аўгустын: “Ты стварыў нас, Божа (…) дзеля Сябе. І неспакойнае нашае сэрца, пакуль не спачне ў Табе”, аднак не разглядае гэты непакой як знак патрэбы Бога. Атэізм укараніўся ў сэрцах людзей і дае плёны, і сёння людзі самі сябе зрабілі багамі. Самі спрабуюць спаталіць голад Бога, але нажаль гэты голад разглядаюць толькі ў межах часовасці. Мы шукаем Бога, але якога Бога? Часта гэта не Бог Аб’яўлення, а створаны людзкімі прагненнямі і ўяленнямі. Мы шукаем Божых указанняў, а жадаем, каб яны адпавядалі нашым спадзяванням. Ці можна ж быць больш згубленымі, чым мы сёння?
Маці Уцелаўлёнага Слова, вось ужо на працягу стагоддзяў меч прасяквае Тваё Сэрца, таму што ўвесь час паўтараецца гэты механізм страты чалавека.
Вось надышла “поўня часу”. Вось Выбраны Народ, які перадае сабе з пакалення ў пакаленне, вельмі каштоўны скарб, прадказанні прарокаў пра Месію, становіцца глухім і сляпым на Яго знакі. А нават, як піша Марк Евангеліст: “А  кніжнікі,  якія  прыйшлі  з  Ерузалема,  казалі,  што  Ён  мае  ў  сабе Бэльзэбула і князем злых духаў Ён выганяе злых духаў. А Езус, паклікаўшы іх,   казаў   ім   у   прыпавесцях:   «Як   можа   сатана   выганяць   сатану?»” (Мк 3, 22-23). Можа яны спадзяваліся на іншыя словы, а не на заклік да пакуты, навяртання ці парвання з грахом? Пастава супраціву аднак настолькі глыбокая, што Юдэі не толькі не распазнаюць часу свайго наведвання, а нават хочуць скінуць Езуса з гары або забіць Яго. Што адчувае сэрца маці ў такія хвіліны? Напэўна страх за жыццё свайго дзіцяці, але ці толькі гэта? Ці не закрадвалася ў Тваё Сэрца спакуса сумневу або жаданне ўратаваць уласнага Сына любым коштам, хоць раней і сказала “fiat”? Ці любоў маці не магла тады расціць у сабе правы на свайго сына? Напэўна Ты зведала яшчэ большыя спакусы і боль, аднак Тваё “fiat” засталося святым.
Маці Балесная, я ўслухоўваюся як б’ецца Тваё Сэрца і вучуся ў Цябе любові да Езуса, а таксама даверу волі Божай. Я давяраю, што такім чынам аблегчу Твае цярпенні.
Ты стала Маці Езуса Хрыста; Ты прагнеш няспынна даваць свайго Сына свету. Я адчуваю, што найвялікшым клопатам Твайго Беззаганнага Сэрца з’яўляецца вечнае збаўленне ўсіх людзей, бо Ты да канца даверылася Богу і была паслухмянай Яго волі. А таму Тваё цярпенне – гэта не вынік сумневу ці хістанняў, а любові да сваіх дзяцей, якія не хочуць прыняць Бога, які дзеля іх стаўся чалавекам.
Маці Езуса і мая! Ці людзі тады зразумелі словы Твайго Сына, якія мы чытаем у Евангеллі св. Марка? “Прыйшла Маці Езуса і браты яго і стоячы на двары, паслалі па Яго, каб паклікаць. Натоўп людзей сядзеў вакол Яго, калі Яму сказалі: “Вось Маці Твая і браты твае пытаюцца пра Цябе.” Адказаў ім: “Хто мне маці і хто мне брат? І гледзячы навокал, сказаў: “Вось мая маці і мае браты. Бо хто выконвае волю Божую, той Мне брат, сястра і маці”. Марыя Ты не толькі Маці Езуса целам, але таксама і духам. Пра каго можна больш упэўнена сказаць, што ён выконвае волю Божую, як не пра Цябе, Маці, якая сказала “fiat” у хвіліну звеставання. Ты паверыла слову, што станеш Маці Сына Божага; Ты сказала Богу “Так” і загдзілася на шлях, які мог весці да абвінавачванняў у не стрыманні сужэнскай прысягі і ўкаменавання. Ты згадзілася на волю Божую, не маючы ніводнага знаку; адна са сваёй таямніцай, ты застаешся да канца вернай і пакорнай Служабніцай Пана.
Ці сёння боль не сціскае яшчэ больш Твайго Сэрца, калі мы, Твае дзеці, кажам, што як хрысціяне мы браты Езуса, але не хочам выконваць Яго волю? Як хрысціяне мы падзеленыя, як бы Хрыстос быў падзелены, і нават ставім пад сумнеў Божыя прыказанні, а гэта значыць волю Божую. Такім чынам, кожны, хто так робіць, разрывае повязі, якія злучаюць яго з Езусам. Ці можа тады Маці абыякава глядзець, як уласнае дзіця выракаецца яе, калі разрывае сямейшыя повязі і адыходзіць у невядомае?
Дзякую Табе, Маці, што Ты вядзеш мяне за Езусам, што я магу ўслухоўвацца ў Яго словы. Твая прысутнасць дазваляе мне глыбей зразумець сэнс навукі Хрыста і прыняць Яго волю. Калі я бачу Цябе, Маці, я ведаю, што гэта магчыма. Я пачынаю разумець, наколькі важная Твая прысутнасць у маім жыцці, калі я слухаю словы Езуса з Евангелля св. Марка: “Езус зноў пачаў навучаць каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так  што  Ён  увайшоў  у  човен  і  сеў  у  ім  на  моры,  а  ўвесь  народ  быў  на  беразе каля мора. Ён шмат чаму навучаў іх у прыпавесцях і ў сваім павучанні казаў ім: «Слухайце.  Вось  выйшаў  сейбіт  сеяць.  І  калі  сеяў,  сталася  так,  што  адно зерне  ўпала  пры  дарозе.  Прыляцелі  птушкі  і  падзяўблі  яго.  Іншае  ўпала  на камяністае  месца,  дзе  было  мала  зямлі,  і  адразу  прарасло,  бо  зямля  была неглыбокая.  А  калі  ўзышло  сонца,  яно  завяла,  бо  не  мела  карэння,  і  засохла. Іншае ўпала ў церні, і выраслі церні, і заглушылі яго так, што яно не прынесла плёну. Іншае  ўпала  на  добрую  глебу  і  прынесла  плён,  які  ўзышоў  і  вырас.  І адно ўрадзіла ў трыццаць, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў сто разоў».  І сказаў: «Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».” (Мк 4, 1-4)
Касцёл нагадвае, што калі мы слухаем словы Евангелля падчас святой літургіі, то чуем, як бы гэта сам Хрыстос прамаўляў да нас. А таму Хрыстос і сёння навучае, але ці сёння Яго дзеці слухаюць голас настаўніка? Як наша Маці Ты ведаеш, як вельмі нам патрэбна Слова Божае, а кормімся мы сёння толькі людзкім словам. Замест таго, каб слухаць Твайго Сына, мы слухаем свет. Як часта дзецям нагадваюць, каб яны слухаліся бацькоў: бацьку і маці. Як дзеці Божыя, мы самі, аднак, пра гэта забываемся. Прыходзячы на працягу стагоддзяў, Ты ўвесь час нагадваеш нам, Маці, каб мы павярнуліся да Езуса, але ці часта мы паслухмяныя Тваім загадам?
У Фаціме ты паказала, як шмат людзей ідзе на вечнае асуджэнне, як шмат Тваіх дзяцей ідзе ў пекла. Тваё Беззаганнае Сэрца, Сэрца Маці прагне, аднак, збаўлення ўсіх. Маці, я пачынаю глыбей разумець Твой боль; Твае дзеці часта трываюць у граху, не прыслухоўваюцца да слоў Езуса, заклікаючых да пакуты і навяртання. Маці, я прашу Цябе, вядзі мяне да Езуса, каб я няспынна ўслухоўваўся ў Яго словы. Я давяраю, што робячы так, я хутчэй парву з грахом, і такім чынам суцешу Тваё Беззаганнае Сэрца. Я сам такім чынам знайду сапраўднае шчасце і адначасова суцешу боль, які ёсць у Тваёй душы і сэрцы. 
Беззаганная Маці, дзякую Табе за гэтую хвіліну ля Твайго Сэрца! Ave Maria!

Перакладзена з польскага выдання
Bóg jest Miłosieny. Ostatnie słowo należy do Boga, który jest Miłością. 

Sekretariat Fatimski 2015