О мой Божа, веру ў Цябе,
праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу прабачэння за тых,
хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе,
не давярае Табе і не любіць Цябе.
***
Найсвяцейшая Тройца,
Айцец, Сын і Дух Святы,
у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану
і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў,
Душу і Боскасць Езуса Хрыста,
прысутнага на алтарах усяго свету
як узнагароджанне за знявагі, святататства і абыякавасць,
якія Яго зневажаюць.
Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца
і Беззаганнага Сэрца Марыі
прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў.
***
О мой Езу, прабач нам нашыя правіны,
барані нас ад агню пякельнага,
прывядзі ўсе душы да Неба,
дапамажы асабліва тым,
якія найбольш патрабуюць Тваёй Міласэрнасці.
***
Салодкае Сэрца Марыі, будзь маім Збаўленнем!
Беззаганнае Сэрца Марыі, навярні грэшнікаў, барані душы ад пекла!
***