4.13.2018

КРУЦЫЯТА АДНОЙ ІНТЭНЦЫІ

  Пасля заканчэння Вялікай Фацімскай Навэнны Фацімскі Сакратарыят запрашае да Круцыяты Адной Інтэнцыі
.
Сваёй малітвай ты можаш паспрыяць, каб надышоў трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі, каб у свеце запанавў супакой, а гэтым ты можаш уратаваць цэлыя народы.
Гэта залежыць ад  ТВАЁЙ МАЛІТВЫ!

У Фаціме Наша Маці ўказала нам на Сваё Беззаганнае Сэрца, просячы аб суцяшэнні, паказваючы шлях уратавання для грэшнікаў, умову для супакою ў свеце, і прадказваючы трыюмф Свайго Беззаганнага Сэрца. У розных месцах нашай краіны мы збіраемся на супольнай узнагараджальнай малітве ў першыя суботы месяца. Ці, аднак, наш адказ з’яўляецца поўным на заклік Фацімскай Спадарыні?  

Вашы галасы і пытанні падказваюць, што яшчэ шмат трэба зрабіць. Таму мы запрашаем Кожнага і Кожную з Вас да Круцыяты Адной Інтэнцыі. Круцыяты, якая з’яўляецца запрашэннем да таго, каб з’яднаць нас у заклапочанасці, болю і радасці малітвы ў адной ІНТЭНЦЫІ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і адказаў на Яе Заклік з Фацімы”.

Круцыята Адной Інтэнцыі – гэта запрашэнне да вольнай адносна месца, часу і формы малітвы, пакуты і ахвяры, але заўсёды ў адной дакладнай ІНТЭНЦЫІ. A таму, як дзеці Марыі, з’яднаемся ў супольным клопаце, робячы тое, што ў нашых сілах, і будзем узносіць ускліканні да Бога ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй, учыні, зрабі якое-небудзь духоўнае дабро – тое, што будзе магчымым для Цябе ў дадзеным месцы і часе – узбуджаючы гэтую адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ. Малітва – нават у форме кароткага закліку да Бога, дзе заўгодна і калі заўгодна, але заўсёды ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй пост, нейкі пакутны ўчынак  ці справы міласэрнасці ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ.

Дарагі Брат і Сястра, не пытайся ці гэта трэба рабіць кожнага дня, раз на тыдзень, а можа раз у месяц. Гаворка не ідзе пра колькасць, не з’яўляецца важным месца або дзень тыдня – гаворка ідзе пра тое, каб сэрцам рабіць тое, што для цябе ў дадзены час магчыма, хаця б тое маленькае зярнятка дабра раз у год, але з думкай менавіта пра гэтую ІНТЭНЦЫЮ, якую сфармуляваў сам Езус, пра што казала Маці Божая ў Фаціме. 

Будзьма разам, Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.

Сябры, як жа нас шмат, тых, што любяць Марыю ва ўсім свеце. Выразам гэтага з’яўляюцца вашыя лісты, званкі, эмейлы, якія атрымлівае Фацімскі Сакратарыят, а асабліва Залатая Кніга Вялікай Фацімскай Навэнны, якая ўжо ў Фаціме. У гэтых сведчаннях шмат радасці, але таксама заклапочанасці, а нават болю. Вы пытаецеся і просіце аб парадах, што далей, што рабіць?

Дар Фацімскага Сакратарыяту для кожнага, хто далучаецца да Круцыяты Адной Інтэнцыі:
* У інтэнцыі кожнага з Вас у першыя суботы месяца на працягу ўсяго года будзе адпраўляцца св. Імша ў Санктуарыі Фаці Божай Фацімскай у Закапаным.
* Акрамя гэтага, у канцы кожнага года, спіс усіх асобаў, якія прымаюць удзел у Малітоўным Штурме ў Адной Інтэнцыі будзе складзены ля стоп фігуры Маці Божай у Фаціме ў Капліцы Аб’яўленняў і будзе адпраўлена св. Імша ў іх інтэнцыі з просьбай аб Божым Бласлаўленні і апецы Маці Божай Ружанцовай з Фацімы.

Больш пра Круцыяту можна даведацца на беларускай старонцы Круцыята Адной Інтэнцыі і на польскай старонцы Krucjata Jednej Intencji

Будзьма разам, Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і каханая; каб Яе Заклік з Фацімы пазнаў і выканаў свет”.
НЯХАЙ ТВАЁ БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА ЗМЕНІЦЬ СВЕТ!