Набажэнства, ад якога залежыць лёс свету

РАЗВАЖАННЕ V
НАБАЖЭНСТВА, АД ЯКОГА ЗАЛЕЖЫЦЬ ЛЁС СВЕТУ

У сваёй аповесці “Юзаф і яго браты” Томаш Ман шмат разоў паўтараў, што Якубу у падарожжы, якое яму вызначыў Бог, “дарога бегла насустрач”. Дзякуючы гэтаму незвычайна хутка ён змог прайсці вельмі вялікую адлегласць, якая аддзяляла яго ад мэты. Набажэнства першых суботаў, здаецца, быць такой дарогай, якая “бяжыць насустрач” тым, што яго практыкуюць. Бо як яшчэ растлумачыць незвычайнае духоўнае развіццё кожнага, хто пачынае практыкаваць гэтае марыйнае набажэнства.

Не нам імкнуцца зразумець планы Божага Провіду, але мы можам пакорна здагадвацца, што мы маем у іх асабістую і непаўтаральную гістарычную ролю. Усё ж такі ажыццяўленне абяцанняў Маці Божай Фацімскай залежыць ад супольнай працы Касцёла з Беззаганным Сэрцам Марыі. Першае вымярэнне ў некім сэнсе нас не датычыцца: маецца на ўвазе дзейнасць Святога Айца і біскупаў, а гэта значыць Касцёльнай Герархіі – яны павінны прысвяціць Расію Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Але ў другое вымярэнне ўпісаны ўжо кожны з нас. Ён датычыцца ўсяго Божага народу – ён павінен практыкаваць набажэнства першых суботаў і такім чынам аказаць любоў і прагненне ўзнагароды Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Толькі калі Касцёл заангажуецца ў абодва гэтыя вымярэнні і выканае абодва заданні Найсвяцейшай Маці, тады мы зможам чакаць трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі, эпохі супакою і часу святых людзей! Толькі тады Бог зможа выліць на свет ласкі, якія напаўняюць Сэрца Маці Божай.

“Устанавіць у свеце набажэнства
да Беззаганнага Сэрца азначае давесці людзей да цалкавітага прысвячэння, навяртання, адданасці,
глыбокай пашане і любові”.
Сястра Луцыя,
“Заклікі фацімсакага паслання”

Першая форма супрацоўніцтва ўжо была ўведзеная і прынятая Богам. Ян Павел ІІ прысвяціў свет і Расію Беззаганнаму Сэрцу Марыі, што пацягнула за сабой абяцанае ў Фаціме падзенне камунізму і лавіну змен у свеце. Другое вымярэнне супрацоўніцтва ўсё яшчэ перад намі… Пакуль чалавецтва не схопіцца за ружанец і не пачне жыць набажэнствам першых суботаў, мы не станем сведкамі надыходу вясны хрысціянства і цывілізацыі любові.
Але заданне, якое стаіць перад намі, не такое простае.
Мы ведаем мэту набажэнства. У нас ёсць яго састаўляючыя элементы. Ці мы, аднак, здольныя дасягнуць яго мэты і добра выканаць усе яго ўмовы? Ці мы здольныя ўдахнуць у яго жыццё? Мы  можам дазволіць сабе параўнаць фацімскі заклік да практыкавання першых суботаў з заклікам Маці Божай Фацімскай да прысвячэння Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Нагадаем сабе: колькі было не да канца ўдалых спробаў прысвячэння? Беззаганнаму Сэрцу Мырыі прысвячалі чалавецтва Пій ХІІ, Ян ХХІІІ, Павел VI. Толькі Яна Паўлу ІІ ўдалася ў 1984 годзе выканаць усе ўмовы і ажыццявіць прысвячэнне, якое было “сапраўдным” і ў наступстве прынесла плёны ажыццяўлення абяцанняў, дадзеных у Фаціме. Ці ж не так сама з заданнем, звязаным з набажэнствам першых суботаў, якое Бог ставіць перад намі? Ці нашыя першыя суботы, якія павінны быць узнагародай Беззаганнаму Сэрцу Марыі не з’яўляюцца часам “несапраўдных” папскіх прысвячэнняў Беззаганнаму Сэрцу Марыі? Можа мы гэтага нават не ўсведамляем і здзіўляемся, што гэтае набажэнства не змяняе нашага жыцця, не памнажае ў нас надзеі і любові, не нараджае ў нас упэўненасці ў веры, не дае супакою ў нашых сэрцах і дамах… Што не адчыняе неба, што не абараняе нас ад пекла на зямлі…
Адкуль такое цяжкае пытанне? Адкуль такія сумневы? Прывядзем толькі адзін прыклад, вельмі выразны. Найсвяцейшая Маці просіць “быць з Ёй” пятнаццаць хвілін падчас разважання над пятнаццацю таямніцамі ружанца. Ці мы ведаем, як выканаць гэтае марыйнае даручэнне? Ці мы ўвогуле над гэтым задумваемся? Таму што тут маецца на ўвазе не звычайнае разважанне, а быць побач пятнаццаць хвілін, падчас разважання над ружанцовымі таямніцамі! Таксама і з узнагародай за пяць зняваг, якімі абражаюць Беззаганнае Сэрца Марыі. Шмат, нават самых гарачых прыхільнікаў Маці Божай Фацімскай не ўсведамляе ўсіх істотных умоў, якія ўплываюць на тое, што духоўная святыня, будаваная ў пяці першых суботах месяца адчыняе сваім увянчаннем неба!
Папа Пий ХІІ вучыў: “Скончыўся час сумневаў у сапраўднасці аб’яўленняў  у Фаціме. Прыйшоў час дзейнічаць”. “Заклік, змешчаны ў пасланні Марыі з Фацімы настолькі глыбока закаранёны ў Евангеллі і ўсёй традыцыі, што Касцёл адчувае, што пасланне гэтае накладвае абавязак выслухаць яго” – казаў Ян Павел ІІ у гаміліі ў Фаціме 13 мая 1982 года.
Свет павінен быў ухапіцца за апошнюю дошку ратунку, якой з’яўлецца Марыя. Ён павінен сэрцам прыняць словы Найсвяцейшай Маці, якая перад тым, як перадаць дзецям сваю таямніцу, нагадвала ў Фаціме: “Маліцеся на ружанцы ў гонар Маці Божай Ружанцовай… бо толькі Яна можа вам дапамагчы”.

“Ушанаванне Беззаганнага Сэрца Марыі з’яўляецца сродкам збаўлення
ў цяжкія часы Касцёла і свету”.
Сястра Луцыя, 17 лістапада 2001 года

Так, мы павінны ўхапіцца за апошнюю дошку ратунку, якой з’яўляецца Марыя і Яе пасланне. Мы павінны сэрцам прыняць словы Найсвяцейшай Маці, якая перад тым, як перадаць дзецям сваю таямніцу, сказала ў Фаціме што “толькі Яна можа нам дапамагчы”.
Мы павінны пашыраць культ Беззаганнага Сэрца Марыі і практыкаваць набажэнства першых суботаў.
Яна дапаможа нам на шляху нашай асабістай святасці і на шляху да новага, лепшага свету.
Мы павінны сэрцам прыняць словы Найсвяцейшай Маці, якая перад тым, як перадаць дзецям сваю таямніцу, сказала ў Фаціме, што “толькі Яна можа нам дапамагчы”.

Беззаганнае Сэрца Марыі, падтрымлівай нас на шляху да нашай асабістай святасці і на шляху да новага лепшага свету.


Перакладзена з польскай мовы.
Крыніца: „Zwycięstwo przychodzi w pierwsze soboty”. Biuletyn 2005.