2014 - Запрошаныя да неба. Аднак ружанец, шкаплер, шнур пакутны.

ГОД 2014 – ШОСТЫ ГОД ВЯЛІКАЙ ФАЦІМСКАЙ НАВЭННЫ

   Касцёл, калі шукае Хрыста, заўсёды стукаецца да дому Маці і просіць: “Пакажы нам Хрыста”. Гэта ў Яе мы вучымся быць сапраўднымі вучнямі. І менавіта таму Касцёл адпраўляецца на місію, заўсёды ідучы з Марыяй.
Францішак, Апарачіда 2013

   Ідземы за Марыяй ў нашай пілігрымцы да стагоддзя Яе аб’яўленняў у Фаціме. Праз чарговыя гады падрыхтоўкі да гэтай падзеі разважаем над словамі, якія Маці Божая скіравала да свету ў 1917 г. праз фацімскіх пастушкоў. Кожны з нас усведамляе тое, наколькі важным было гэтае Пасланне, калі яно да сённяшняга дня застаецца актуальным. Таму мы не можам затрымацца толькі на самым факце аб’яўленняў, але кожны раз наноў трэба рабіць намаганне, каб глыбей чэрпаць з гэтай “вялізарнай скарбніцы духоўных дароў”. Ужо ў шостым годзе Вялікай Фацімскай Навэнны прагнем наноў усвядоміць, што Бог запрашае нас да неба, бо Ён прагне нашага збаўлення. Марыя ж паказвае нам шлях і адпаведныя сродкі, нагадваючы, што акрамя змяняючагася свету, гэта аднак ружанец, шкаплер і пакута, якія не толькі актуальныя, але таксама важныя на нашым шляху да святасці.
   Св. Тамаш з Аквіну падкрэсліваў, што падставовая функцыя прыватных аб’яўленняў гэта не прапанова дактрынальнага зместу, але на моцны заклік, скіраваны да хрысціянскага люду да таго, каб жыць сапраўдным хрысціянскім жыццём.  “У гэтым пункце Фаціма займае першае месца. Яна з’яўляецца перш за ўсё клапатлівым заклікам да пакуты. Ва ўсіх аб’яўленнях, як Анёла так Дзевы Марыі, з’яўляецца настойлівы матыў, які здаецца, наслядоўвае першыя старонкі Евангелля, і сэнс якога можна выказаць наступнымі словамі: “Навяртайцеся, бо інакш загінеце” – нагадваў Луіджы Гонзага да Фонсека ў кніжцы “Цуда Фацімы”. Ён спаслаўся таксама на вельмі красамоўныя словы Паўла VI з адгартацыі “SignumMagnum”: “У Фаціме можна атрымаць урокі пакуты найбольш педагагічным чынам: у нявіданых утаймаваннях цела, практыкаваных малымі нявіннымі дзецьмі, у балеснай скардзы аб’яўляючайся Пані, у смутку Пана Езуса, які так моцна крануў Францішка, а таксама ў словах паслання: “Няхай не зневажаюць больш Пана Езуса, бо Ён і так ужо моцна зняважаны”.
   Пасля закліку да пакуты Фацімскае Пасланне запрашае да малітвы і робіць то па-рознаму – таксама нагадвае Луіджы Гонзага да Фонсека. “Досыць пералічыць вельмі прыгожыя малітвы, якім Анёл і Дзева Марыя навучылі дзяцей; гэта простыя звычайныя формулы, якія аднак змяшчаюць падставовую тэалагічную думку ўсёй хрысціянскай традыцыі; потым малітвы, якім дзеці вучацца ў святароў, што кіруюць іх пачатковым духоўным жыццём. Перш за ўсё, аднак, гэта ружанец, форма дасканалай малітвы, якая служыць паглыбленню святасці Касцёла на працягу стагоддзяў”. У сваю чаргу, біскуп дыяцэзіі Лейрыя Венанчыё Перейра, з нагоды 50 гадавіны Фацімскіх Аб’яўленняў, у пастырскім лісце 1967 года паказаў, што згодна з духам Фацімы: “Трэба весці пабожнае жыццё, якое насычаецца традыцыйнымі набажэнствамі, так любымі Касцёлу: ружанцам, набажэнствам да Маці Божай Балеснай, да Маці Божай з гары Кармэль, да Святой Сям’і, да Беззаганнага Сэрца Марыі”.
   Таму запрашаем вас, у гэтым чарговым годзе Вялікай Фацімскай Навэнны, да супольнага разважання над зместам Фацімскага Паслання, каб наноў адкрыць і з верай прыняць дар: ружанца і шкаплера, а таксама заклік да пакуты. Зробім супольнае намаганне, у магчымай для нас ступені, каб атрахнуцца з рутыны і прызвычаенасці, каб наноў распаліць полымя стараннасці ў нашай штодзённай малітве. Будзем жа таксама апосталамі Марыі і заносім іншым дары неба: вяночак ружанца і шкаплер – шату Марыі. Не будзем баяцца таксама казаць, заклікаць ці нават патрабаваць – ад сябе і ад іншых – паставы пакуты, а таксама вырашыцца на ахвяру і вырачэнні. Памятаем, аднак, што рабіць гэта трэба – на ўзор фацімскіх пастушкоў – з любові да Езуса і Марыі, для суцяшэння Іх Сэрцаў.
   Нельга не нагадаць у гэтым месцы словы Маці Божай, Анёла ці с. Луцыі – фацімскай візіянеркі, наконт ружанца, шкаплера ці пакуты. Кранаемся тут амаль самай істоты Фацімскага Паслання, якое, як сказаў у 1982 г. Ян Павел ІІ, накладае на нас абавязак яго выслухаць. Маці Божая заклікала да малітвы ружанцовай падчас кожнага аб’яўлення ў Фаціме. Не заўсёды, аднак, мы разумеем істотную просьбу, што гэта павінна быць нашая штодзённая малітва. Нам трэба кожны раз наноў адкрываць глыбіню малітвы ружанцовай, яе важнасць, раз Неба няспынна пра гэта нагадвае. Таксама шкаплер – хоць пра яго ведаюць ужо шмат стагоддзяў, аднак мы не заўсёды здольныя заўважыць, што Марыя ў Фаціме вельмі ясна нам пра яго нагадала – аб’яўляючыся як Маці Божая Шкаплерная. Калі мы ўсведамляем, што шкаплер гэта знак прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі, а Фаціма заклікае да таго, каб свет і кожны з нас прысвяціў сябе Беззаганнаму Сэрцу, тады наколькі ж красамоўным становіцца кастрычніцкае аб’яўленне Марыі са шкаплерам. Заўважым таксама, што сустрэчы Маці Божай з дзецьмі ў Фаціме распачынаюцца пытаннем аб гатоўнасці да пакуты і ахвяры. Найлепшая з Маці звярнулася ў Фаціме да тройкі дзяцей, падчас першай сустрэчы, з просьбай прыняць цярпенні. Анёл таксама скіраваў да фацімскіх пастушкоў падобны заклік. Таму: ці сёння не трэба нам задумацца над сэнсам ахвяры, пакуты, вырачэння? Ці ж ментальнасць сучаснага нам свету не ідзе ў цалкам супрацьлеглым кірунку?
   Спадзяюся, што чытанне ніжэй змешчаных тэкстаў будзе ўводзінамі і заахвочваннем да таго, каб больш задумацца над ружанцам, шкаплерам і ўтаймаваннем цела.

Кс. Кшыштаф Чапля SAC
Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

Ліст на 2014 год

ГОД 2014
Запрошаныя да неба. Аднак ружанец, шкаплер, шнур пакутны.

Пахвалёны Езус Хрыстус!
Гадзіннік Вялікай Фацімскай Навэнны вымярае чарговы год нашай супольнай малітвы, апостальства, ахвяраў і намаганняў, каб “Марыя была больш вядомая і каханая”, а Яе Пасланне Надзеі пазнаў і выканаў увесь свет.
Год 2014 будзе перажываны пад дэвізам Запрошаныя да неба. Аднак ружанец, шкаплер, шнур пакутны. Хоць вакол нас шмат чаго няспынна змяняецца і прамінае, аднак “Божыя дары” такія, як ружанец, шкаплер ці заклік да пакуты застаюцца актуальнымі. Час пра гэта нагадаць, сабе і іншым, ачысціць нашую штодзённасць з рутыны і прызвычаенасці, каб з новымі сіламі і запалам у душы звярнуцца да Бога, “хвытаючы за далонь” Маці Божую. Веру, што падрыхтаваныя на гэты год дапаможныя матэрыялы Вялікай Фацімскай Навэнны будуць карыснымі для кожнага з Вас ў Вашым апостальстве ці душпастырскай працы.
Таму я хачу вельмі сардэчна падзякаваць кожнаму з Вас, усёй Вялікай Сям’і Беззаганнага Сэрца Марыі, за вашыя падтрымку і матэрыяльныя ахвяры, перададзеныя для дзейнасці Фацімскага Сакратарыяту. Дзякуючы Вам мы можам чарговы год выдаваць розныя дапаможнікі: кнігі, брашуры, плякаты, а гэтым дапамагаць іншым пазнаць Фацімскае Пасланне.
Нашую ўдзячнасць мы хочам выразіць у малітве, адпраўляючы ў наступных інтэнцыях св. Імшы ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай на Кшэптуўках на працягу ўсяго года: кожны трынаццаты дзень месяца ў 19.00 гадзін – аб развіцці справы Вялікай Фацімскай Навэнны з просьбай, “каб Марыя была больш вядомая і каханая”, у кожную нядзелю пасля 13 дня месяца – аб Божым блаславенстве і апецы Маці Божай для ўсіх запісаных у Залатой Кнізе Вялікай Фацімскай Навэнны.
Дзелімся з вамі радасцю, што ўсё больш каталіцкіх медыяў далучаецца да апостальства для Марыі: Радыё Марыя, ТV Trwam, Радыё Aleks з Закапанага, Радыё Nowochuckie з Кракава, Радыё Warszawa, Радыё Fara з Пшемысля, Наш Дзённік, Нядзеля, Праваднік Каталіцкі, Źródło, Ружанец, Апостал Божай Міласэрнасці.
Шмат хто з вас жадае ўдзельнічаць ва ўзнагаджальных набажэнствах у першыя суботы месяца. Мы можам разам трываць на малітве дзякуючы менавіта трансмісіі набажэнства з Санктуарыя Маці Божай Фацімскай на Кшэтпуўках у кожную першую суботу, якая пачынаецца ў 18.20 па Радыё Aleks (FM 105,2 і праз інтэрнэт www.radioaleks , больш можна даведацца на старонцы www.sekretariatfatimski.pl ). Інтэрнэт трансмісія злучае нас па ўсім свеце да Аўстраліі да Амерыкі; ад усяго сэрца дзякуем за Вашыя прыгожыя сведчанні, якія вы дасылаеце ў Фаціміскі Сакратарыят.

З вялікай удзячнасцю і радасцю,
што мы разам пры Беззаганным Сэрцы Марыі,
Кс. Кшыштаф Чапля,
дырэктар Фацімскага Сакратарыяту