2009 - Пэўныя ў перамозе. Супрацьстаянне цывілізацыі смерці.

Уступнае слова на пачатак Навэнны

“Мы стаім перад абліччам найвялікшага у гісторыі свету супрацьстаяння, праз якое прайшло чалавецтва. Не думаю, што шырокія колы грамадства ці шырокія колы хрысціянскай супольнасці ўсведамляюць сабе гэта. Мы стаім перад абліччам апошняга супрацьстаяння паміж Касцёлам і анты-Касцёлам, Евангеллем і анты-Евангеллем”.
Караль Кард. Вайтыла, 9 лістапада 1976.

“У канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыумфуе!”
Маці Божая Фацімская, 13 мая 1917


Дарагія Браты і сёстры, Прыхільнікі Марыі, Маці Хрыста і нашай Маці!
У 2017 годзе выпадае стогадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Верым, што ўрачыстасць, якая чакае нас праз некалькі гадоў будзе часам асаблівай ласкі. Верым, што згодна з правілам Фацімы, мы ўсе запрошаныя да супрацоўніцтва з небам у спаўненні вялікіх абяцанняў аб’яўленых Маці Божай. Таму мы хочам падрыхтавацца да гэтай падзеі праз вялікую, трываючую дзевяць гадоў Навэнну, якая распачалася 13 мая 2009 году, а скончыцца 13 мая 2017 году. Будзе гэта час асаблівай малітвы, прызываючай прысутнасць Бога. Будзе гэта час прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі і штодзённага жыцця гэтым прысвячэннем, каб усё больш станавіцца падобнымі да Яе Найчысцейшага Сэрца. Будзе гэта час ахвяры, адчыняючай дзверы для грэшнікаў. Будзе гэта час чування пры Беззаганным Сэрцы, якое, згодна з рашэннем Езуса, з’яўляецца сёння шляхам да Бога. Будзе гэта, нарэшце, час паглыблення праўды пра нашую Маці, каб такім чынам споўніць жаданне Збаўцы, які сказаў, што хоча, каб Марыя была “больш вядомая і каханая”.

Вялікая Фацімская Навэнна гэта запрашэнне для людзей, аддадзеных бяз рэшты Маці Найсвяцейшай, усведамляючых, што мы жывем у часы, калі споўняюцца вялікія фацімскія абяцанні, якія кажуць пра трыумф Беззаганнга Сэрца.

Гэта запрашэнне для тых, што хочуць паспрыяць набліжэнню гадзіны Яе перамогі і спаўнення прарочай візіі кард. Аўгуста Хлонда, словы якога шмат разоў прыпамінаў кард. Стэфан Вышынскі і Святы Айцец Ян Павел II: “Перамога, калі прыйдзе, будзе гэта перамога Найсвяцейшай Марыі Панны”. (…)

Надышоў час, каб нашым супрацоўніцтвам з Богам уцелаўляць гэтае абяцанне ў жыццё.
Хочам разам заклікаць надыход агляданай Янам Паўлам II “вясны хрысціянства” і “цывілізацыі любові”, а таксама вучыцца ў яго дарогі да святасці, праз тое, каб цалкам быць для Марыі.

Прагнем усім сэрцам прыняць удзел у як найхутчэйшым спаўненні абяцання, перададзенага праз сястру Луцыю, што надыходзіць “новае пакаленне”, “пакаленне Беззаганнага Сэрца Марыі, прызначанага Богам для таго, каб раздавіць галаву пякельнага змея”.

Ці час не прыспешвае? Бо кожны дзень Марыя можа нам паўтарыць свае словы, сказаныя ў ліпені 1917 году, пра пекла, да якога ідзе шмат бедных грэшнікаў. Мы не можам абыякава глядзець на духоўную смерць ніводнага з іх. Тым больш, што ў столькіх сучасных, прызнаных Касцёлам, аб’яўленнях Маці Божая прадказвае, што надыходзіць “Яе час”, што нашыя дзеці будуць жыць ужо ў іншай эпосе. Абвяшчае гэта ня гледзячы на цёмныя хмары, што, здаецца збіраюцца над гарызонтам нашай гісторыі.

Будучыня ўмоўная. Так шмат залежыць ад нас, заўтрашні дзень свету ў нашых руках. Як навучаў Ян Павел II: “Хрысціянства гэта рэлігія супрацоўніцтва Бога і чалавека”. Але таксама супрацоўніцтва чалавека з чалавекам. Таму, мы прымаем удзел на пераможным баку і запрашаем таксама і Вас да супольнай працы для Марыі.

Служыце Ёй малітвай.
Ахвяруйце Ёй сваю працу і цярпенні.
Будзце гатовымі ахвяраваць Ёй сваё жыццё.
Будзце сведкамі Яе надыходзячага трыумфу, наслядуючы Яе цноты.
Распавядайце пра Яе, будзце апосталамі.
 
Пазнавайце праўду Яе Беззаганнага Сэрца і запрашайце да гэтага іншых.
Няхай аб’явіцца ў сучасным свеце моц міласэрнай любові. Няхай стрымае зло, пераменіць сумленні, адорыць свет надзеяй і супакоем.

Усяму гэтаму служыць Вялікая Фацімская Навэнна. Мы перакананыя, што гэтая Навэнна гэта адказ на знакі часу. Прыпомнім, што перад пачаткам аб’яўленняў у 1917 годзе папа Бенядзікт XV запрасіў увесь Касцёл да адпраўлення Навэнны ў інтэнцыі супакою ў свеце. Быў гэта час першай сусветнай вайны, і ніводны з кіраўнікоў гэтага свету не меў жадання яе скончыць. Ніхто таксама не слухаў закліку папы аб супакоі. Тады Бенядзікт XV скіраваў свой малітоўны заклік да Найсвяцейшай Маці. Не жадалі яго слухаць каралі і прэзідэнты, выслухала яго, аднак, неба. У апошні дзень навэнны, які выпадаў 13 мая 1917 году, сама Найсвяцейшая Маці прыйшла на зямлю, каб указаць свету шлях да супакою. Абвясціла: “Маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць супакой для свету”.
Праз дзевяць гадоў, 13 мая 2017 году, міне цэлае стагоддзе ад моманту, калі папа Бенядзікт XV быў выслуханы небам і на зямлю прыйшла Маці Божая Фацімская. Вялікімі крокамі набліжаецца стогадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Ці не варта распачаць у Касцёле новую навэнну, заклікаючую новы цуд з неба? Распачынаецца яна зноў ад пантыфікату папы, які мае імя Бенэдыкт – тады гэта быў Бенэдыкт XV, цяпер гэта Бенэдыкт XVI. Дзіўна, што пачатак аб’яўленняў у Фаціме і пачатак падрыхтоўкі да іх стогадовага юбілею звязвае клямар папаў Бенядзіктаў.

Ці нельга верыць, што і ў гэты раз неба адкажа на наш заклік і, як верыла сястра Луцыя, на нашых вачах споўняцца вялікія абяцанні Фацімы: у свеце запануе супакой, чалавецтва вернецца да Бога, а Беззаганнае Сэрца Марыі стане крыніцай ласкаў, якія затопяць зло?

Вясна хрысціянства, цывілізацыя любові, перамога новага пакалення над пакаленнем шатана – шмат імёнаў, што святыя даюць нашым надзеям. Бог абяцаў іх споўніць. Абяцаў гэта ў Фаціме праз сваю пасланніцу Марыю. Абвясціў, што ў Яго бязмежнай міласэрнасці ўсё ўмоўнае. Не мусіць споўніцца ніводны з цёмных сцэнарыяў, што напаўняюць людзей жахам. Прыбягаючы да Беззаганнага Сэрца Марыі, аддаючы сябе цалкам Найсвяцейшай Маці, мы ў бяспецы. А нават больш, пачынаем быць начыннем спаўнення вялікіх планаў Божых!

Менавіта таму патронам Вялікай Фацімскай Навэнны, побач з Маці Божай, з’яўляецца блаславёны Ян Павел II. Навучыючыся ад яго, мы можам стаць начыннямі ратавання свету да зла, якое нясе смерць.

Вялікая Фацімская Навэнна, дзевяць гадоў перад стогадовым юбілеем аб’яўленняў у Фаціме, гэта “найлепшы час”, час асаблівай ласкі Верым, што кожны, хто прыме ўдзел сваім сэрцам ў гэтай навэнне, будзе крануты Божым блаславенствам. Марыя не пакіне сваіх адданых прыхільнікаў, гатовых ахвярна ёй служыць. Не згубяцца тыя, што ўважліва прыслухоўваюцца ў голас Фацімы. Не будзе стаяць на месцы чалавек, які прыглядзіцца да шляху, якім ішоў Ян Павел II. Кожны, хто будзе пазнаваць думкі сястры Луцыі, здабудзе мудрасць. А паколькі не будзе ў адзіноце чуваць пры Беззаганным Сэрцы Марыі, не будзе маліцца ў адзіноце, практыкавацца ў цнотах і спаўняць просьбы Маці Божай, а падтрыманы малітвай і ахвярай тысяч сваіх братоў і сясцёр, ніколі не будзе адчуваць духовы голад. Даведаецца, чым сапраўды з’яўляецца Касцёл – супольнасць заснаваная Езусам Хрыстом, якая насычаецца сакармантамі і ўглядаецца ў святасць Марыі, Маці Божай.

Браты і Сёстры!
Запрашаем вас да ўделу ў Вялікай Фацімскай Навэнне. Будзем разам працаваць для Маці Божай. 
Будзем падтрымліваць адзін аднаго малітвай і працай.
Ян Павел II заклікаў: “Давайце слухаць голас нябеснай Маці! Няхай слухае яго увесь Касцёл! Няхай слухае яго ўсё чалавецтва, бо Найсвяцейшая Панна прагне толькі збаўлення людзей згодна з планам Божага Провіду!”

Як пісала сястра Луцыя, “ігнараваць фацімскае пасланне, гэта спрабаваць закрыць вочы на святло ласкі і прабачэння, якое Бог ахвяруе свету з яснымі умовамі: “Калі выслухаеце мае просьбы… запануе супакой, калі не, Расія распаўсюдзіць свае памылкі па ўсім свеце, правакуючы войны…”. Не маем ішнага выбару, калі ў нашых сэрцах ёсць любоў да Марыі, калі ў нашых сэрцах ёсць клопат аб заўтрашнім дні свету.

Ужо Пій XII навучаў: “Скончыўся час сумневаў у аб’яўленні ў Фаціме. Прыйшоў час дзейнічаць”.”Заклік у пасланні з Фацімы настолькі глыбока ўкаранёны ў Евангелле і ўсёй Традыцыі, што Касцёл адчувае, што пасланне накладвае на яго абавязак выслухаць яго.” – дадаў Ян Павел II у казанні у Фаціме 13 мая 1982 году.

Менавіта таму мы скіроўваем да Вас запрашэнне да ўдзелу ў Вялікай Фацімскай Навэнне.
Верым, што Вялікая Фацімская Навэнна, напоўненая малітвай, разважаннем і катэхэзай, стане для шматлікіх людзей дапамогай у тым, каб знайсці шлях, які вядзе да “новага, лепшага свету” (Ян Павел II): да асабістага навяртання і надыходу гадзіны трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі.