ПРА НОЯ І АБРАГАМА
Эсхаталагічны знак, паказаны ў замаху, становіцца ўсё больш актуальным. Часы нядобрыя, а зло, здаецца, займае ў свеце ўсё больш месца. У сваёй апошняй кнізе сястра Луцыя пісала, што “пакаленне шатана”, якое спрабуе захапіць уладу, спіхвае дабро, правакуе нават пераследванні людзей, што прагнуць, каб у свеце хапіла месца для дабра, любові і супакою. Фацімская візіянерка заўважыла, што сёння мы з усіх бакоў заслугоўваем Божай кары і нават больш, чым у самыя найгоршыя часы за ўсю людзкую гісторыю. Яна скардзілася: “Свет заслугоўвае сёння патопу больш, чым у часы Ноя”. Ян Павел ІІ казаў, што “мы набліжаемся да канца свету”, што “цемра ахоплівае ўсю зямлю”.
Фаціма
таксама не пакідае сумневаў – яна дае выразны знак таго, што мы заслугоўваем
кары большай за тую, што кранула некалі Содам і Гамору.
Менавіта
з гэтага знаку пачынаецца трэцяя частка фацімскай таямніцы: Анёл здзяйсняе над
намі прысуд смерці, спасылаючы на зямлю іскры полымя, якія павінны спаліць
сучасны свет, як некалі спалілі Содам і Гамору. Вісіць над намі караючая рука
Сына… Паўстрымаць яе можа толькі Найсвяцейшая Маці, але толькі дзякуючы нашаму
ўдзелу ў Яе справе. Яна адна з нас і Бог прагне бачыць Яе супрацоўніцтва з
Боскімі планамі збаўлення як знак заангажавання ўсяго Касцёла! Для нас гэта
становіцца несумненным. Мы пачынаем разумець, чаму Марыя мае такую вялікую ролю
ў сучасным свеце, але заўсёды ў гэтай справе нам таксама трэба прымаць удзел!
Вялікім адлюстраваннем правіла супрацоўніцтва Марыі і нас з’яўляюцца
словы паміраючага прымаса Аўгуста Хлонда – вялікае прароцтва, на якое
спасылаўся Святы Айцец Ян Павел ІІ. Кардынал Хлонд заклікаў: “Не губляйце
надзеі. Не губляйце надзеі. Але перамога, калі прыйдзе, будзе гэта перамога
Найсвяцейшай Марыі Панны. (…) Змагайцеся з даверам. Пад апекай благаславёнай
Дзевы Марыі працуйце… Вашая перамога пэўная. Беззаганная дапаможа вам
перамагчы”.
Пра чыю перамогу тут ідзе гаворка? Звернем увагу на тое, што прымас
Польшчы прадказвае, што “будзе гэта перамога Найсвяцейшай Марыі Панны”. Але з
іншага боку гэта таксама і нашая перамога! Кардынал Хлонд кажа: “Перамога вашая
пэўная. Беззаганная дапаможа вам дапамагчы”.
Гэта перамога Марыі, у якой нам трэба ўзяць удзел, а значыцца гэта і
нашая перамога! Здзейсніцца яна перш за ўсё праз нас, і праз беспасрэднае
ўмяшальніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. Нам трэба працаваць пад апекай Марыі,
нам трэба змагацца поўнымі даверу. Гэта мы дзейнічаем, а Беззаганная каля нас.
Яна чувае, дапамагае, адорвае ласкай, абараняе і сцеражэ, вызначае шлях…
Сястра
Луцыя пісала пра гэта так: “Новае пакаленне, якое народзіцца з гэтай дзевы,
абяцанай Богам, затрыюмфуе ў змаганні з пакаленнем шатана, раструшчваючы яму
галаву”. У сцэну Кнігі Быцця фацімскай візіянеркай былі ўпісаныя сучасныя
людзі. Гэтыя людзі перамагаюць людзей. На шчасце, у гэтым прароцтве добрыя
перамагюць злых!
А
“пакаленне Марыі” зусім не павінна быць шматлікім…
Ян Павел ІІ пытаўся: “Колькі справядлівых патрэбна нам сёння, каб
уратаваць свет?” Можа мы ўжо ведаем адказ.
Узгадваецца нам сцэна перад здзяйсненнем прысуду над Содамам і Гаморай.
Бог раіць, каб Абрагам і яго сям’я пакінулі гэтае месца, бо хоча яго знішчыць,
а іх уратаваць. Тады Абрагам спрабуе спрачацца з Богам. Ён спасылаецца на Яго
міласэрнасць і справядлівасць, пераконваючы Яго, што не можа быць, каб разам са
злымі згінулі таксама добрыя людзі. Ён прапноўвае знайсці горстку справядлівых.
Перамовы вядуць да таго, што Бог згаджаецца, каб Абрагам знайшоў дзесяць
справядлівых, і Ён не пакарае грэшныя гарады. Мы ведаем, аднак, што ён не
знайшоў там дабра і справядлівасці. Калі б яно было хоць у некалькіх асобах,
вялікія гарады былі б уратаваныя менавіда дзеля іх.
Тады справядлівых шукаў Абрагам, сёння гэта робіць Марыя. Тэолагі бачаць
падабенства гэтых дзвюх постацяў: Абрагама – айца нашай веры, і Марыі – Маці
нашай веры. Таму і роля Яе сёння падобная, бо і сённяшнія часы нагадваюць часы
Абрагама. Марыя шукае “справядлівых”: ахвярных душ, што моляцца за іншых. Мы не
ведаем, чым скончацца Яе “перамовы” з Богам, але адно напэўна: свет будзе
ўратаваны, досыць будзе справядлівых, што знойдзе Марыя.
Але… Можа Найсвяцейшая Маці знайшла толькі дзевяць? Можа не хапае ячшэ
аднаго? Паспрабуй стаць ім ты! Уратуеш свет. Дапаможа табе ў гэтым удзел у
Фацімскай Навэнне. Яна зменіць цябе ў справядлівага на зямлі і выпрасіць цуды ў
небе.