Папскі знак

Папскі знак

  
   Звернем увагу на пэўную падзею, звязаную з візітам Папы Яна Паўла II ў Закапанае, падзея, якую не заўважылі назіральнікі папскай пілігрымкі. Прыглядзімся да суботняй раніцы 7 чэрвеня 1997 г., калі Ян Павел II запланаваў свой візіт да санктуарыя Маці Божай Фацімскай на Кшэптуўках і кансэкрацыю мясцовага касцёла – вотум падзякі за яго ўратаванае жыццё. Была гэта першая субота месяца. Асаблівая першая субота, бо адначасова свята Беззаганнага Сэрца Марыі і першая субота месяца, калі Маці Божая Фацімская адкрыла дзецям другую частку сваёй таямніцы…
   У тую раніцу, да ўсеагульнага здзіўлення, Святы Айцец прыехаў да санктуарыя раней вызначанага часу. Мы прызвычаіліся да таго, што Папа заўсёды спазняцца, прыяжджае заўсёды на 10-15 хвілін пазней. У той дзень на Кшэптуўках Ян Павел II з’явіўся на пятнаццаць хвілін раней! І зрабіў гэта невыпадкова, бо, як кажуць асобы, якія суправаджалі яго ў той пілігрымцы, у тую раніцу Ян Павел II настойваў: “Едзем ужо”. Прыбыў да санктуарыя за пятнаццаць хвілін да пачатку літургіі св. Імшы? Дзеля чаго? Каб пятнаццаць хвілін правесці ў так званай старай капліцы, дзе на каленях трываў перад цудоўнай фігурай Маці Божай Фацімскай. Трываў на разважанні, а менавіта “суправаджаў” Маці Божую ў Яе разважанні. Згодна з просьбай Маці Найсвяцейшай ён “суправаджаў Яе на працягу пятнацці хвілін разважання над таямніцамі ружанцовымі ў інтэнцыі ўзнагароды”. У той жа дзень ён выканаў і іншыя ўмовы набажэнства першых суботаў разам з ружанцовай малітвай падчас публічнага набажэнства ў Лудзімежы.

   Пра што кажа нам гэтая падзея? Святы Айцец, які ведаў (тады толькі ён) трэцюю частку таямніцы, жыў першай і другой яе часткай, аб’яўленай свету. Ці не з’яўляецца гэта ўказальнікам таксама і для нас, на нашае “сёння”? Фацімскае пасланне застаецца актуальным і ўсё больш настойлівым. Але гаворка ідзе не пра зацікаўленасць не аб’яўленай часткай таямніцы, а аб практыкаванні ў жыцці гэтага паслання, якое ўжо было аб’яўлена свету. Мы дасканала ведаем, што час супакою прыйдзе разам з трыюмфам Беззаганнага Сэрца Марыі, што менавіта гэта знаходзіцца ў цэнтры паслання. Сёння трэба ўзяцца за справу ўзнагароды Беззаганнаму Сэрцу Марыі і даручэння яму… Шляхам да выканання абяцанняў з Фацімы без сумневу з’яўляецца набажэнства першых суботаў.

   “Дачка мая, паглядзі, Сэрца маё аплецена цернямі, якімі няўдязчныя людзі праз багахульствы і няўдзячнасць няспынна Яго раняць. Прынамсі ты імкніся несці мне радасць і скажы ад майго імя, што я прыду ў гадзіну смерці з усімі ласкамі, патрэбнымі для збаўлення, да ўсіх тых, што ў на працягу першых суботаў месяца прыступяць да споведзі, прымуць св. Камунію, памоляцца адну частку ружанца і будуць мяне суправаджаць на працягу пятнаццаці хвілін разважання над пятнаццацю таямніцамі ружанца ў інтэнцыі ўзнагароды”.
Маці Божая Фацімская, 10 снежня 1925 г.

   Ці захаванне св. Яна Паўла II падчас памятнай пілігрымкі 7 чэрвеня 1997 г. да Закапанага і яго разважанне над таямніцамі ружанцовымі ў санктуарыі ў Кшэптуўках не павінна быць для нас знакам і заахвочваннем да таго, каб наноў прыняць яго пад заклікам Маці Божай Фацімскай і практыкаваць гэтае набажэнства?


Перакладзена з польскай мовы
Крыніца “Zwycięstwo przychodzi w pierwsze soboty. Builetyn 2005.