Колы Фацімы, колы навэнны

КОЛЫ ФАЦІМЫ, КОЛЫ НАВЭННЫ

   Як удзельнічаць у Вялікай Фацімскай Навэнне? На гэтае пытанне няма дакладнага адказу. Як сама Фаціма, так і яе навэнна мае некалькі колаў прысутнасці.

ФАЦІМСКІЯ КОЛЫ

   У Фаціме ёсць два колы. Першае, найбольш вонкавае, гэта “гасцёўнае кола”.
   У гэтым коле знаходзяцца людзі, якія недзе пачулі нейкую інфармацыю пра фацімскія аб’яўленні, зацікавіліся тым, што казала Найсвяцейшая Маці, нешта нават на момант кранула іх сэрцы, яны памаліліся некалькі разоў Ружанец, можа прыйшлі на некалікі фацімскіх набажэнстваў. Потым яны адышлі, прывыбленыя новымі захапленнямі, не важна ці са свету веры, ці са свету часовасці. Можа праз хвілінку яны вернуцца – зноў на хвілінку – як госці.
   Дзверы для іх заўсёды адчыненыя, а кожная іх добрая думка, нават самая кароткая малітва, маюць для Бога вялікую вартасць. Можа некалі яны будуць жыць каля фацімскага паслання і зробяць яго часткай свайго жыцця? Магчыма гэта здарыцца зусім несвядома, бо ў іх проста абудзіцца прагненне навяртання, еднасці з Богам, евангельскай радасці… Той, хто пачынае жыць Евангеллем, сам пра тое не вадаючы, робіцца “фацімчыкам”. Бо Фаціма гэта толькі паўтор Евангелля.
   Другое кола гэта шырокая прастора Фацімы, якая ў пэўным месцы кранаецца нават самага цэнтра паслання. У ім жывуць асобы, якія моляцца на Ружанцы, практыкуюць набажэнствы першых суботаў, выканалі акт прысвячэння сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і аднаўляюць яго, узнагароджваюць за грахі. Чым больш ружанца, тым больш спелае набажэнства першых суботаў і чым больш актаў узнагароды, тым бліжэйшы цэнтр Фацімы.
   Тут знаходзяцца тыя, што штодзённа моляцца на Ружанцы, у кожную першую суботу ўдзельнічаюць у набажэнстве, аб якім прасіла Марыя, і кожны дзень аднаўляюць прысвячэнне Яе Сэрцу. Гэтыя людзі заўсёды жывуць у цэнтры Фацімы, але яны ўжо адчуваюць яго “Боскую тэмпературу”.
   У самым сродку паслання жылі бл. Францішак і Гіяцынта, Александрына дэ Коста, сястра Луцыя, Ян Павел II. Гэта самае цяжкае месца, дзе таямніца Фацімы з’яўляецца таямніцай цярпення. Не трэба гэта растлумачваць, бо тыя, што знаходзяцца на памежжы, могуць з дапамогай Ласкі Божай адкрыць прыгажосць жыцця ўжо не блізка Сэрца Найсвяцейшай Маці, але ў Яе Сэрцы. Яны зразумеюць заклік, калі ён будзе да іх скіраваны. Бо сэрца Фацімы гэта кола для нешматлікіх, для абраных.

КОЛЫ ВЯЛІКАЙ НАВЭННЫ

   Падобныя колы мы знаходзім ва ўсім, што звязана з Фацімай, а гэта значыцца ў Вялікай Фацімскай Навэнне.
   Самае шырокае гэта “гасцёўнае кола”. У ім знаходзяцца тыя, што на хвіліну далучаюцца да супольнай вандроўкі: нешта пачулі, зрабілі адзін крок, на хвіліну захапіліся ідэяй навэнны і нейкім чынам на хвіліну прынялі ў ёй удзел.
   Але яны адышлі… Чаму так зрабілі? Зусім не са злым намерам.
   Можа ты гэта разумееш, бо з’яўляешся адным з іх. У цябе няма часу, каб прымаць удзел у навэнне, няма як. Альбо не хапае табе вытрымкі, такі ў цябе характар. Альбо ты занадта слабы і абцяжарвае цябе грэх. Але ты падтрымліваеш ідэю навэнны, у ёй тваё сэрца. Можа ў цябе ёсць нейкая кніжка і ты часам заглядваеш у яе. Ты павесіў дома каляндар навэнны, глядзіш у яго час ад часу і шукаеш і ім указальнікаў. Спрабуеш маліцца на ружанцы – хоць бы адну пашарпаную дзесятачку. Вучышся набажэнству першых суботаў, хоць гэта ў цябе ўсё ячшэ не выходзіць.
   Прыходзь, калі захочаш. Дзякуем табе за гэта. Ты вельмі каштоўны. Ведай, лічыцца кожны крок. Можа менавіта аднаго гэта маленькага кроку не хапіла б у навэнне, каб ты не заглянуў на хвілінку ў свет Вялікай Фацімскай Навэнны і не зрабіў бы гэтага маленькага руху ў бок Марыі…
   Другое кола шырокае. Знаходзяцца ў ім тыя, што жывуць у краіне Вялікай Фацімскай  Навэнны: моляцца на ружанцы, удзельнічаюць у набажэнстве першых суботаў, практыкуюць прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі, носяць у сэрцы надзею звязаную з навэннай, чытаюць малітву Вялікай Фацімскай Навэнны, карыстаюцца падтрыхтаванымі дапаможнікамі. Чым бліжэй цэнтр, тым больш у іх малітвы, набажэнстваў, адданасці, узнагароды…

МІНІМУМ ПРЫСУТНАСЦІ У КОЛЕ НАВЭННЫ

   Менавіта ў межах другога кола галоўным з’яўляецца пытанне шматлікіх асоб: “Ці існуе нашта такое, як “норма” удзелу ў Вялікай Фацімскай Навэнне?” Шмат для каго гэта вельмі важнае пытанне, бо нам патрэбны нейкі адпраўны пункт, які дазваляе нам спраўдзіць ці мы досыць добра прымаем удзел у навэнне. Нешта падобнае і з касцёльнымі прыказаннямі: яны акрэсліваюць нейкі мінімум, гэтае “хаця б”, якое мы павінны выканаць, каб нам можна было лічыць сябе члонкамі Каталіцкага Касцёла.
   У Вялікай Фацімскай Навэнне таксама ёсць гэтае “хаця б”:

1.       Молімся на Ружанцы. Калі хтосьці ніколі не моліцца на Ружанцы, ён не мае нічога супольнага з Навэннай.
2.       Хаця б адзін раз прыняць удзел у цыкле набажэнстваў пяці першых суботаў месяца. Ізноў, хто на працягу Навэнны ні разу не прыме ўдзелу ў набажэнстве пяці першых суботаў месяца, не з’яўляецца яе ўдзельнікам.
3.       Свядома, хаця б адзін раз, прысвяціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Без прысвячэння сябе Найсвяцейшай Маці цяжка казаць аб жыцці фацімскім пасланнем, і тым самым, аб удзеле ў Вялікай Фацімскай Навэнне.
4.       Нагадванне сабе, хоць раз на нейкі час, напрыклад раз на тыдзень, што мы ўдзельнічаем у навэнне. Гэта азначае чытаць адну з малітваў Вялікай Фацімскай Навэнны або абудзіць у сабе інтэнцыю сваімі словамі ці асабістай улюбёнай малітвай.
5.       Знакам удзелу ў наваэнне з’яўляецца ўдзел у фацімскіх набажэнствах у 13 дзень месяца. Удзел у іх, аднак, не з’яўляецца абавязковай умовай.

   Час перайсці да самага цэнтру навэнны. Яго жыхароў ведае хіба толькі неба. Ці іх адметнай азнакай з’яўляецца старанны ўдзел у Вялікай Фацімскай Навэнне? Напэўна так, хоць неабавязкова гэта павінен быць вонкава бачны запал. Штдзённая памяць пра навэнну – так. Штодзённы ружанец – так. Кожная першая субота звязаная з набажэнствам першых суботаў – так. Штодзённа казаць Марыі “Я належу Табе” – канешне так. Ёсць аднак яшчэ нешта… Але ізноў, як у пасланні, так і ў навэнне, у цэнтр нас вядзе сама Найсвяцейшая Маці. Тыя, каго Яна запрашае, ведаюць, чаго Яна ад іх жадае і на што яны далі згоду.
   Напэўна, ім ужо не патрэбныя кнігі, парады, малітоўнікі, духоўныя ўказальнікі. Іх ужо вядзе Марыя… Будучы ў цэнтры навэнны, яны атрымліваюць другую прывілею: прысутнасць у самым цэнтры фацімскага паслання і жыццё ў Беззаганным Сэрцы Марыі.

   Ці можа быць нешта прыгажэйшае? Калі ты кажаш: “Не, ня можа”, то паглядзі, наколькі добрая Твая Маці! У цябе ёсць некалькі гадоў, каб увайсці ў другое кола і паволі ісці да памежжа, а потым апынуцца ў тым месцы, дзе ты належыш Марыі, а Марыя – табе. Ты цалкам Яе, а Яна цалкам твая. Яна жыве ў табе ў настолькі дасканалай поўні, што ты жывеш у Ёй!