РАЗВАЖАННЕ
ІV
ПЕРШЫЯ
КРОКІ, МАЛЕНЬКІЯ КРОКІ, ЦЯЖКІЯ КРОКІ
Ці словы сястры Луцыі азначаюць, што ёсць нейкая
“хвіліна, вызначаная добрым Богам”, нейкі час, спрыяльны для развіцця
набажэнства першых суботаў? Напэўна ёсць такі збег абставінаў, створаны Божым
Провідам, аднак, ці не азначала гэта, што калі набажэнства першых суботаў да
сённяшняга дня не было афіцыйна зацверджаным Касцёлам і не стала паўсюднай
практыкай, то гэты спрыяльны час усё яшчэ перад намі. Канешне, ён мог быць
дадзены мінулым гадам, але калі чалавецтва не выкарыстала той магчымасці, Бог
дае наступны шанс, чарговыя ласкі, чарговыя “спрыяльныя часы”. На гэта ўказвае
ліст сястры Луцыі, напісаны да яе спавядніка, езуіта, а. Апарычыё дэ Сільва.
Гэты незвычайнва важны ліст кранае праблему сувязі набажэнства першых суботаў і
ІІ сусветнай вайны. 20 чэрвеня 1939 года сястра Луцыя пісала, падкрэсліваючы
апошнія словы:
“Найсвяцейшая Панна Марыя абяцала адкласці біч вайны на
пазней, калі гэтае набажэнства будзе распаўсюджана і практыкавана. Мы можам
заўважыць, што Яна адсоўвае гэтую кару адносна нашых намаганняў, якія мы робім,
каб яго распаўсюджваць. Баюся, аднак, што мы маглі зрабіць нашмат больш, чым
робім, і што Бог, менш, чым задаволены, можа ўзнесці руку сваёй Міласэрнасці і
дазволіць, каб свет быў знішчаны гэтым ачышчэннем. І ніколі не было яно такім
страшным, страшным.”
А гэта азначае, што за тры месяцы да выбуху вайны можна
было яе адхіліць у часе, нават на шмат, шмат гадоў. Хапіла б таго, каб людзі
ўпадабалі набажэнства першых суботаў… Але памятайма, што гэтыя словы актуальныя
не толькі ў кантэксце другой сусветнай вайны. Іх значэнне ўніверсальнае і
датычыцца кожнага пакалення. Не было б вайны ў сям’і, не было б вайны сярод
палітыкаў, не было б хваляванняў на Балканах, этнічных чыстак у Афрыцы,
трагедыі ў Іраку, калі б людзі практыкавалі і распаўсюджвалі набажэнства першых
суботаў. Калі, аднак, мы пагардзім гэтым заклікам, гэтым начыннем уратавання ад
Божай справядлівасці, чакаюць нас страшныя рэчы…
А ў той момант паўстае ў нас перад вачыма пачатковая
візія з трэцяй часткі фацімскай таямніцы. Сястра Луцыя была тады адзінай асобай
у свеце, якая ведала яе змест. Яна ведала, што Бог можа пакараць свет – а
дакладней ачысціць яго праз цярпенне – таму што людзі ўжо вычарпалі ўсе інышя
сродкі навяртання. Складваецца ўражанне, што трэцяя таямніца таксама ўмоўная.
(Сястра Луцыя часта пісала ў лістах пра “ўмоўнае абяцанне”, тут гаворка ідзе
пра “ўмоўнае пакаранне”). Калі будзе ў нас хоць кропелька дабра, калі знойдзецца
дзесяць марыйных справядлівых, то Найсвяцейшая Маці будзе ў стане згасіць ужо
спадаючае з мяча полымя Анёла Правасуддзя – а значыцца адмяніць ужо вызначаную
кару! Калі, аднак, Бог “менш, чым задаволены”, Марыя можа аказацца
бездапаможнай.
“Тыя,
што будуць жыць
набажэнствам
да Беззаганнага Сэрца Марыі будуць сапраўды адданымі і прысвечанымі Богу, яны
будуць “новым пакаленнем, якое пераможа зло!”
Сястра
Луцыя,
“Заклікі
фацімскага паслання”
Гэта перасцеражэнне, над якім мы павінны шмат разважаць…
З вядомай нам гісторыі першых гадоў распаўсюджання
набажэнства першых суботаў вынікае, што не было зроблена занадта шмат і цяжка,
каб Бог быў задаволены. Афіцыйны Касцёл зрабіў няшмат. А, аднак, не напаткала
нас кара з трэцяй таямніцы! Можа ціхае апостальства лістоў сястры Луцыі, тых,
што яна пісала да роднай маці і сваякоў, быў такім плённым у вачах Маці Божай?
Калі так, то якой гэта напаўняе нас надзеяй! Нашая ціхая марыйная пабожнасць,
наш сціплы ўдзел у распаўсюджванні набажэнства першых суботаў здольныя
паўстрымаць руку Божай справядлівасці.
Пра гэта таксама варта далей падумаць…
Найсвяцейшая
Маці, дапамажы нам адказаць на заклік, які крыецца ў аб’яўленні з Пантэвэдра.
Няхай прагненне Твайго Сына і Тваё будзе выканана нашым пакаленнем.
Перакладзена з
польскай мовы.
Крыніца: „Zwycięstwo przychodzi w pierwsze soboty”. Biuletyn 2005.