1.19.2016

Юбілейны Год Міласэрнасці

8 снежня ў Паўсюдным Касцёле распачынаецца Юбілейны Год Міласэрнасці
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Святы Год Міласэрнасці. Ён будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 года.

Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі пачнецца 13 снежня з адкрыцця Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і некаторых святынях краіны.
З Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці звязаны адпусты.
«Каб атрымаць адпуст, вернікі павінны зрабіць кароткую пілігрымку да Святых дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры або касцёлах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання», — адзначыў Пантыфік.
Святы Айцец таксама дадаў:
«Акрамя таго, я распараджаюся, каб у санктуарыях, дзе былі адчынены Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, якія традыцыйна вызначаны ў якасці юбілейных, існавала магчымасць атрымання адпусту.
Важна, каб гэты момант быў звязаны, у першую чаргу, з сакрамэнтам паяднання і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем пра міласэрнасць. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя цэлебрацыі вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Касцёла і ўсяго свету», — напісаў Пантыфік.
Булу Святога Айца Францішка аб распачацці Юбілейнага Года Міласэрнасці ў фармаце pdf можна сцягнуць, перайшоўшы па спасылцы MISERICORDIAE-VULTUS.pdf

Папа Францішак зацвердзіў адпусты на Год Міласэрнасці


 «Хачу, каб Юбілей быў жывым досведам блізкасці Айца, дотыкам да Яго пяшчоты, каб вера кожнага верніка была ўзмоцнена і, такім чынам, яго сведчанне стала яшчэ больш плённым», — такая думка гучыць у пачатку ліста Папы Францішка да арцыбіскупа Рына Фізікеллы, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі.
Галоўнай тэмай паслання, абнародаванага ў Ватыкане 1 верасня, сталі адпусты, звязаныя з Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці, які пачынаецца ў Касцёле 8 снежня 2015 г.

«Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны зрабіць кароткую пілігрымку да Святых дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры або касцёлах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання. Акрамя таго, я распараджаюся, каб у санктуарыях, дзе былі адчынены Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, якія традыцыйна вызначаны ў якасці юбілейных, існавала магчымасць атрымання адпусту. Важна, каб гэты момант быў звязаны, у першую чаргу, з сакрамэнтам паяднання і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем пра міласэрнасць. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя цэлебрацыі вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Касцёла і ўсяго свету», — напісаў Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў, што асаблівым чынам думае пра тых, хто па розных прычынах не будзе мець магчымасці прайсці праз Святыя дзверы: хворых і людзей пажылога ўзросту. Для іх спосабам атрымання адпусту будзе прыняцце святой Камуніі і ўдзел у святой Імшы або супольная малітва, нават з дапамогай сродкаў камунікацыі, напрыклад, радыё і тэлебачання.

Вялікай «амністыяй» назваў Папа Год Міласэрнасці для зняволеных. «Яны могуць атрымаць адпуст у турэмных капліцах. А калі будуць праходзіць праз дзверы сваёй камеры, кіруючы думкі і малітвы да Айца, няхай кожны раз гэты жэст азначае для іх праходжанне праз Святыя дзверы, таму што Божая міласэрнасць, якая можа змяняць сэрцы, таксама ў стане ператварыць краты ў досвед волі», — адзначыў Пантыфік.

Папа звярнуў увагу на багацце, якое захоўваецца ва ўчынках міласэрнасці для душы і цела бліжняга. «Кожны раз, калі нехта з вернікаў асабіста выканае адзін або некалькі гэтых учынкаў, безумоўна, атрымае юбілейны адпуст. (…) Гэта будзе поўны юбілейны адпуст, плён самой падзеі, якая цэлебруецца і перажываецца з верай, надзеяй і любоўю», — гаворыцца ў лісце Святога Айца. Папа нагадаў, што адпуст можа быць ахвяраваны не толькі за сябе, але і за памерлага.

Пантыфік прыняў яшчэ адно беспрэцэдэнтнае рашэнне: у Год Міласэрнасці ён даў права кожнаму святару адпускаць грэх аборту асобам, якія ўчынілі яго, шкадуюць за яго і просяць аб прабачэнні. «У Божым прабачэнні нельга адмовіць нікому, хто шкадуе, асабліва калі са шчырым сэрцам прыступае да сакрамэнту пакаяння, каб прымірыцца з Айцом», — так аргументаваў сваё рашэнне, якое было прынята, «нягледзячы на ўсе супярэчныя правілы», Папа Францішак.

Яшчэ адно распараджэнне Пантыфіка датычыць вернікаў, якія па розных прычынах выбіраюць касцёлы, дзе служаць святары з Брацтва св. Пія X, якіх называюць лефэбрыстамі. «Гэты Юбілейны Год Міласэрнасці нікога не выключае, — напісаў Папа і дадаў: — Распараджаюся і пастанаўляю, што асобы, якія ў Святы Год Міласэрнасці прыступяць да сакрамэнту пакаяння ў святароў Брацтва св. Пія X, атрымаюць сапраўднае і годнае адпушчэнне грахоў».

Пантыфік даверыў Юбілей заступніцтву Маці Міласэрнасці і даручыў Яе апецы падрыхтоўку да яго.

Крыніца: http://catholic.by

1.18.2016

Пастырскае пасланне

Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi

Даверыцца Божай міласэрнасці

Міласэрнасць Бога на вякі (пар. Пс 136 (135), 1)

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!

1. У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам Надзвычайны Юбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiста, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.

Тэалагiчнае абгрунтаванне Юбiлейнага Года знаходзiцца ў Святым Пiсаннi. Яшчэ ў часы Старога Запавету габрэi кожныя 50 гадоў адзначалi юбiлейныя гады (пар. Лев 25, 8-17), падчас якіх людзям дароўвалiся даўгi, зняволеныя атрымлiвалi свабоду i г.д.

Каталiцкi Касцёл габрэйскаму юбiлею надаў духоўны характар, якi заключаецца ў прабачэннi i адпушчэннi грахоў, а таксама ў аднаўленнi сувязi з Богам i блiжнiмi.

Традыцыя святкаваць Юбiлейны Год з'явiлася падчас пантыфiкату Папы Банiфацыя VIII у 1300 г., якi запланаваў яго святкаванне кожныя 100 гадоў. У 1475 г. з мэтай даць магчымасць кожнаму пакаленню людзей адзначыць Юбiлей гэты час быў скарочаны да 25 гадоў. Маючы на ўвазе асаблiвыя нагоды, Папа можа аб’явiць Надзвычайны Юбiлей. Святы Год ужо абвяшчаўся 26 разоў. Апошнiм быў Вялiкi Юбiлей 2000-годдзя хрысцiянства, якi Касцёл адзначаў па iнiцыятыве св. Яна Паўла II. Гэты Юбілей увёў нас у трэцяе тысячагоддзе (пар. https://pl.wikipedia.org/wiki/Rok_Jubileuszowy).

2. Змянялiся часы i абумоўленасці жыцця людзей, але складаныя жыццёвыя сiтуацыi заставалiся i надалей застаюцца. Яны прысутнiчаюць як у матэрыяльнай, так i ў духоўнай сферах жыцця чалавека. Перад выклiкамi кожнай эпохi Касцёл не заставаўся i не застаецца абыякавым. Ён на iх адказвае, выкарыстоўваючы таксама i ласку Юбiлейных Гадоў.

Вядома, якое вялікае значэнне ў жыццi Касцёла i яго аднаўленнi, у тым лiку ў адказе на выклiкi часу, меў Другі Ватыканскi Сабор. Яго вучэнне застаецца актуальным i яшчэ не да канца раскрытым i выкарыстаным. Сам Сабор стаўся вялiкiм актам Божай мiласэрнасцi, бо дзякуючы яму, вяртаючыся да Святога Пісання, як адной з крынiц нашай веры, Касцёл прадставiў сябе не як прыгожы карабель, што красуецца сам па сабе, або як непрыступную крэпасць, але як пiлiгрымуючы ў Нябесны Ерузалем Божы народ (пар. LG 9). У гэтай пiлiгрымцы ён сустракае шмат цяжкасцяў, падобна таму, як iх сустракаў Выбраны народ падчас пераходу з егiпецкай няволi ў Зямлю Абяцаную. I як тады Бог аказваў яму сваю мiласэрнасць, таксама i сёння Ён праз Касцёл працягвае яе праяўляць.

Менавiта таму Святы Айцец Францiшак, адметнасцю служэння якога з'яўляецца мiласэрнасць, Булай «Мisericordiae vultus» — «Аблiчча мiласэрнасцi» — аб’явiў Святы Год Мiласэрнасцi пад дэвiзам «Мiласэрныя, як Айцец». Надзвычайны Юбiлей Мiласэрнасцi пачынаецца сёння, 8 снежня 2015 г., у 50-ю гадавіну завяршэння Другога Ватыканскага Сабору, адкрыццём «Дзвярэй Мiласэрнасцi» (пар. Лк 6, 36) у базылiцы св. Пятра ў Ватыкане i завершыцца iх закрыццём ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, 20 лiстапада 2016 г. (пар. MV 3.5).

Мэтай гэтага выключнага часу з'яўляецца спатканне чалавека з міласэрным Езусам i спазнанне Яго бязмежнай мiласэрнасцi. Цэлебрацыя Святога Года павiнна спрыяць умацаванню веры людзей i іх хрысціянскага сведчання. Год Мiласэрнасцi, які распачынаецца, не павiнен выключыць нiкога, бо Божая мiласэрнасць для ўсiх.

Папская була ўказвае тэму мiласэрнасцi як цэнтр Святога Пiсання i служэння Езуса Хрыста (пар. MV 7-9). Таму Касцёл, знаходзячыся на варце Божага закону, у сваёй мiсii павiнен кiравацца справядлiвасцю ў мiласэрнасцi, якая ёсць першым i абавязковым крокам да дасягнення вышэйшай мэты. Добрая Навiна ўключае ў сябе рэчаiснасць чалавечага жыцця, дынамiку прабачэння i праўду спаткання з Хрыстом. Езус заклiкае да спазнання мiласэрнасцi праз навяртанне да жыцця паводле Божага закону. Таму мiласэрнасць i праўда павiнны сустрэцца. Без такой сустрэчы наша жыццё будзе падобна да аўтамабіля, якi нiколi не спыняецца, нават пры чырвоным святле святлафора, што вядзе да катастрофы. Менавіта таму Папа Францiшак заклiкае людзей, якiя адышлi ад Божай ласкi, каб у мітусні сучаснага свету спыніліся, задумаліся над сваім жыццём, каб Юбiлей стаў для iх добрай нагодай для вяртання да Бога (пар. MV 10-12).

На жаль, сучасная секулярная, самадастаковая i эгаiстычная культура не ўспрымае належным чынам iдэю міласэрнасці і прабачэння. На гэтую праблему звяртаў увагу яшчэ святы Ян Павел II у энцыклiцы «Dives in misericordia» — «Бог вялiкi ў мiласэрнасцi» (пар. DM 14). Яго вучэнне застаецца актуальным i заслугоўвае таго, каб звярнуць на яго ўвагу ў Юбiлейны Год Мiласэрнасцi.

3. Згодна з воляй Святога Айца Францiшка святкаванне Юбiлейнага Году Мiласэрнасцi будзе мець месца не толькi ў Рыме, але i ў паасобных дыяцэзiях, як бачны знак еднасці ўсяго Касцёла (пар. MV 3). З гэтай мэтай у Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Юбiлейнымi святынямi ўстаноўлены мiнская архiкатэдра Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi, магiлёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi i св. Станiслава, а таксама малая базылiка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Будславе. Ва ўсiх гэтых святынях у нядзелю 13 снежня 2015 г. будуць урачыста адчынены Дзверы Мiласэрнасцi (пар. MV 3), якія будуць зачынены 13 лістапада 2016 г. (пар. http://www.im.va/content/ gdm/pl/calendario.html)

Сімвалічна, што ўсе Юбілейныя святыні ў нашай архідыяцэзіі прысвечаны Марыі. І сапраўды, Божая міласэрнасць асаблівым чынам прыйшла ў свет праз Марыю, якая нарадзіла Божага Сына — Міласэрнага Езуса.

Юбілейны Год, які пачынаецца, павінен адзначацца пілігрымкамі, як яго асаблівым знакам, іконай дарогі, якую чалавек праходзіць падчас свайго жыцця. Дайсці да Дзвярэй Міласэрнасці ў Рыме ці ў іншым месцы можна толькі пераадолеўшы адпаведны шлях, каб потым, праходзячы праз іх, дазволіць Божай міласэрнасці нас атуліць з мэтай учыніць міласэрнымі да іншых, як Бог міласэрны да нас (пар. MV 14).

На працягу Юбiлейнага Года ў рымскiх базылiках св. Пятра, св. Яна на Латэране, св. Паўла за мурамi i Маці Божай Вялiкай, а таксама ў вышэй пералiчаных Юбiлейных святынях нашай архiдыяцэзii і ў падобных святынях у іншых дыяцэзіях кожны дзень можна будзе атрымаць поўны адпуст пад звычайнымi ўмовамі. Гэта азначае, што неабходна быць у стане Божай ласкі, прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца.

У гэтых святынях падчас Вялікага посту таксама можна будзе атрымаць адпушчэнне зарэзерваваных Апостальскай Сталіцай грахоў праз паслугу спецыяльна вызначаных для гэтага святароў — «мiсiянераў мiласэрнасцi», якіх Святы Айцец Францішак накіруе ў розныя куткі свету ў Папяльцовую сераду (пар. MV 18).

Вялікі пост у Юбілейны Год павінен стаць часам асаблівага спазнання Божай міласэрнасці, дапамогай у чым можа стаць медытацыя над кнігай прарока Ісаі (пар. MV 17).

4. Юбiлейны Год Мiласэрнасцi павiнен адзначацца дыспазіцыйнасцю пастыраў, каб служыць вернiкам у сакрамэнце пакаяння. У Божым прабачэнні нельга адмовiць нiкому, хто шкадуе за свае грахi i са шчырым сэрцам прыступае да споведзi, каб паяднацца з Богам, Касцёлам i блiжнiм.

Спаведнiкi павiнны належным чынам падрыхтавацца да гэтага задання, каб дапамагчы людзям зразумець грэх i шлях аўтэнтычнага навяртання, а таксама велiкадушнае прабачэнне нябеснага Айца, якi ўсё аднаўляе. Яны павiнны быць сапраўднымі знакамі Божай мiласэрнасцi. Быць спаведніком — гэта не імправізацыя. Спаведнікамі святары становяцца перадусім тады, калі ў першую чаргу самі як пэнітэнты шукаюць прабачэння. Быць спаведніком азначае мець удзел у самой місіі Хрыста і быць канкрэтным знакам нязменнай Божай любові, якая прабачае і збаўляе (пар. MV 15.17).

Заахвочваю святароў падчас Года Міласэрнасці арганізоўваюць у парафіях місіі, якія спрыяюць аднаўленню і ўмацаванню веры; запрашаць на іх «місіянераў міласэрнасці», каб яны сталі вестунамі радасці і прабачэння (пар. MV 18).

Папа Францiшак шмат увагi прысвячае людзям, якiя знаходзяцца на «жыццёвых перыферыях» сучаснага свету. Ён заклiкае нас адкрыць вочы, каб заўважыць няшчасці свету, раны столькіх нашых братоў i сясцёр, якiя пазбаўлены сваёй годнасцi, каб адчуць сябе пакліканымі iх заклікам аб дапамозе (пар. MV 15).

У Юбілейны Год неабходна памятаць і пра ўчынкi міласэрнасці адносна душы і цела (пар. MV 15). У сваiм славутым Нагорным казаннi ў васьмі благаслаўленнях Езус кажа, што благаслаўлёныя мiласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць (пар. Мц 5, 7). Таму дыяцэзiяльным i парафiяльным дабрачынным таварыствам «Карытас» неабходна звярнуць асаблiвую ўвагу на патрабуючых, каб ў канкрэтных знаках, як гэта чынiў Езус, яны спазналі мiласэрнасць, якая ў складаных жыццёвых сiтуацыях дае iм новую надзею.

У Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii апрацаваны дакладны план святкавання Юбiлейнага Года Мiласэрнасцi. Галоўным пунктам яго будзе ўрачыстасць, прысвечаная сярэбранаму юбiлею заснавання Мiнска-Магiлёўскай мiтраполii, святкаванне якой адбудзецца падчас Будслаўскага фэсту 1-2 лiпеня 2016 г. пад дэвiзам «Надзея ў Божай мiласэрнасцi».

5. Мэта нашага жыцця — гэта дасягненне святасцi. У святле Божага Аб'яўлення неабходна памятаць аб тым, што святасць не дасягаецца выключна ахвярай цi знешнiм культам, але таксама паслухмянасцю Богу праз сведчанне любовi да блiжняга. Нездарма Езус кажа, што хоча не ахвяры, а мiласэрнасцi (пар. Мц 9, 13).

Таму мiласэрнасць трэба разумець як справу нашага збаўлення. Касцёл не з'яўляецца фарпостам абсалютнага «не» i ўсялякай забароны. На Божы закон ён глядзiць не толькi праз прызму справядлiвасцi, але i праз прызму любові. Нельга супрацьпастаўляць справядлівасць i праўду мiласэрнасцi. Нездарма Святы Айцец Францiшак кажа, што мiласэрнасць не супярэчыць справядлiвасцi, але выяўляе любоў Бога да грэшніка, прапануючы яму чарговую магчымасць пакаяння, навяртання і веры. Бог не абмяжоўваецца справядлiвасцю і не адкідае яе, але змяшчае яе і пераўзыходзіць ў яшчэ большай падзеі, калі спазнаецца любоў, якая з’яўляецца фундаментам справядлівасці (пар. MV 21).

У сучасным свеце, які становіцца ўсё больш негуманным, хрысцiянскае паклiканне выражаецца ў сведчаннi Божай мiласэрнасцi разам з людзьмi добрай волi, каб будаваць свет, поўны мiру, справядлiвасцi, узаемнай любовi i павагi.

Божая мiласэрнасць, як адзiная надзея свету, як вучыць святы Ян Павел II (пар. http://w2.vatican.va/content/john-paul-ii/it/homilies/2002/documents/hf_ jp-ii_hom_ 20020817_shrine-divine-mercy.html), пранікае ў яго i разбурае мур падзелаў. Падобна таму, як Божая мiласэрнасць бязмежная, такой павiнна быць i мiласэрнасць аднаго чалавека да iншага, асаблiва да хворых, бедных, прыгнечаных, мiгрантаў i бежанцаў, усiх, хто жыве на перыферыi жыцця. Неабходна адкрыць свае сэрцы на iх патрэбы, лячыць iх духоўныя i цялесныя хваробы, намашчаць алеем cуцяшэння, спавіваць мiласэрнасцю, лячыць салiдарнасцю i неабходным клопатам (пар. MV 15).

6. Дарагiя браты i сёстры, не паддавайцеся спакусе абыякавасці, якая прыніжае. Не паддавайцеся прызвычаенасці, якая робіць дух нячулым i не дазваляе ўбачыць новае. Не паддавайцеся цынізму, якi нішчыць. Не закрывайце вачэй, каб заўважыць няшчасці гэтага свету, духоўныя i цялесныя раны пазбаўленых чалавечай годнасці людзей з мэтай перамагчы перашкоду абыякавасці, якая прыкрывае крывадушнасць i эгаiзм (пар. MV 15). Няхай прабачэнне стане рэчаіснасцю нашага штодзённага жыцця (пар. MV 19).

Мiласэрнасць — гэта не эмацыйная сентыментальнасць, якая хутка мінае, але канкрэтны, творчы i ўключаючы ў сябе ўсю чалавечую асобу абавязак. Яна павiнна ахапіць наша рэлiгiйнае i грамадскае жыццё, каб будаваць цывілізацыю жыцця і любові.

Сімвалічна, што Юбілейны Год Міласэрнасці пачынаецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая, дзякуючы сваёй згодзе з Божай воляй, з’яўляецца Каўчэгам Запавету паміж Богам і людзьмі і таксама Мацi мiласэрнасцi (пар. MV 24), апецы якой усіх вас давяраю.

У Юбілейным Годзе, які пачынаецца, жадаю ўсім вам спазнаць бязмежнасць Божай міласэрнасці, даверыцца ёй, ёю жыць, быць яе iнструментамi ў сучасным свеце i ад усяго сэрца благаслаўляю ў iмя Айца, + i Сына, i Святога Духа. Амэн.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 22 лістапада 2015 г.
Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Cусвету


Выкарыстаная літаратура і прынятыя скарачэнні:

1. II Ватыканскі Сабор. Дагматычная канстытуцыя пра Касцёл «Lumen gentium» (LG).
2. Ян Павел II. Энцыкліка «Dives in misericordiae» (DM).
3. Францішак. Була «Vultus misericordiae» (VM).
4. https://pl.wikipedia.org/wiki/Rok_Jubileuszowy.
5.http://w2.vatican.va/content/john-paul-ii/it/homilies/2002/documents/hf_ jp-ii_hom_20020817_shrine-divine-mercy.html.
6. http://www.im.va/content/ gdm/pl/calendario.html.

P.S.
Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэтае Пасланне вернікам 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Крыінца: http://catholic.by

1.17.2016

Набажэнства да Божай Міласэрнасці

Вяночак да Божай Міласэрнасці


Вяночак да Божай Міласэрнасці Пан Езус прадыктаваў святой Фаустыне ў Вільні 13–14 верасня 1935 года як малітву для суцішвання Божага гневу і перапрашэння за грахі нашыя і ўсяго свету. 
«Праз гэты Вяночак ты выпрасіш усё, калі тое, аб чым просіш, будзе згодна з Маёю воляю» («Дзённік», 1731). 
«Калі пры паміраючым чытаюць гэты Вяночак, суцішыцца Божы гнеў, і бязмежная міласэрнасць агорне душу» («Дзённік», 811).
Молімся на звычайным ружанцы.
Напачатку:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога...

На вялікіх пацерках:
Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага, Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету (1 раз).

На малых пацерках: Дзеля Яго балеснай мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету (10 разоў).

На заканчэнне:
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны, –
змілуйся над намі
і над усім светам! (3 разы)

Езу, давяраю Табе.
Затым можна памаліцца літанію да Божай Міласэрнасці.

Літанія да Божай Міласэрнасці


Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,    змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,  змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,  змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,  змілуйся над намі.

Міласэрнасць Божая, бязмежная годнасць Стварыцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, найбольшая дасканаласць Адкупіцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, незразуметая таямніца Святой Тройцы,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, праяўленне найвялікшай моцы Пана,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў стварэнні духаў нябесных,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая кліча нас з небыцця да існавання,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоплівае ўвесь сусвет,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас несмяротным жыццём,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас з няшчасця граху,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая апраўдвае нас
у Слове ўцелаўлёным,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць з Сэрца Езуса,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю
за Маці міласэрнасці,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні паўсюднага Касцёла,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні святых сакрамэнтаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце хросту і пакаяння,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў пакліканні нас да святой веры,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў навяртанні грэшнікаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў асвячэнні справядлівых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўдасканаленні праведнікаў, 
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, палёгка для хворых і церпячых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, суцяшэнне змучаных сэрцаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, надзея для тых, хто ў роспачы,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям
заўсёды і ўсюды,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, што апярэджвае нас ласкамі,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, супакой паміраючых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, нябесная раскоша збаўленых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, прахалода і палёгка душаў чыстцовых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, карона ўсіх святых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, невычэрпная крыніца цудаў,
       – давяраем Табе.

Баранку Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць
у адкупленні свету на крыжы,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які міласэрна ахвяруеш сябе за нас
падчас кожнай святой Імшы, 
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які з бясконцай міласэрнасці
адпускаеш грахі нашыя,
       – змілуйся над намі.

С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9).
Н.: Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2).

Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі.
Усе:
 Амэн.


 Навэнна перад святам Божай Міласэрнасці


(навэнна распачынаецца ў Вялікую пятніцу)
У першую нядзелю пасля Вялікадня – свята Божай Міласэрнасці.
Дзень першы
Молімся аб міласэрнасці для ўсяго чалавецтва:
Езу найміласэрнейшы, толькі Ты літуешся над намі і прабачаеш нам. Не зважай на грахі нашыя, але на давер, які ўскладаем на бясконцую дабрыню Тваю, і прымі ўсіх нас да дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго і не адпускай нас з Яго навекі. Просім Цябе праз любоў Тваю, якая яднае Цябе з Айцом і Духам Святым.
Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці сваёй на бедных грэшнікаў і на ўсё чалавецтва, якое ўкрыта ў Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса, і дзеля Яго балеснай мукі акажы нам сваю міласэрнасць, каб мы праслаўлялі ўсемагутнасць Тваёй міласэрнасці на векі вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень другі
Молімся за духавенства, праз якое на чалавецтва сыходзіць Божая Міласэрнасць:
Езу найміласэрнейшы, ад Цябе сыходзіць усё добрае, памнож у нас ласку, каб мы годна выконвалі ўчынкі міласэрнасці, каб тыя, што на нас глядзяць, праслаўлялі Айца міласэрнасці, які ёсць у небе.
Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці сваёй на супольнасць абраных у вінаградніку сваім, на душы святарскія і манаскія, і адары іх моцаю свайго благаслаўлення, а дзеля пачуццяў Сэрца Сына свайго, у якім душы гэтыя прабываюць, удзялі ім моцы і святла свайго, каб маглі яны весці іншых па дарогах збаўлення, каб разам спявалі хвалу неспасцігальнай міласэрнасці Тваёй на векі вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень трэці
Молімся за ўсіх хрысціянаў:
Езу найміласэрнейшы, Ты ўсім надзвычай шчодра ўдзяляеш свае ласкі са скарбніцы міласэрнасці сваёй. Прымі нас да найлітасцівейшага Сэрца свайго і не адпускай нас навекі. Просім Цябе аб гэтым праз неспасцігальную любоў Тваю, якою палае Тваё Сэрца да Айца Нябеснага.
Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці сваёй на душы верныя як на спадчыну Сына свайго і дзеля Яго балеснай мукі ўдзялі ім сваё благаслаўленне і атуляй іх сваёю пастаяннаю апекаю, каб не страцілі любові і скарбу святой веры, але каб з усімі анёламі і святымі праслаўлялі бязмежную міласэрнасць Тваю праз вякі вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень чацвёрты
Молімся за язычнікаў і няверуючых, якія яшчэ не ведаюць пра Божую Міласэрнасць:
Езу найміласэрнейшы, Ты – святло ўсяму свету,  прымі да дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго душы язычнікаў, якія Цябе яшчэ не ведаюць; няхай промні ласкі Тваёй асветляць іх, каб і яны разам з намі праслаўлялі незвычайную міласэрнасць Тваю, і не адпускай іх з дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго.
Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці сваёй на душы язычнікаў і тых, хто Цябе яшчэ не ведае і хто прабывае ў Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса. Прыцягні іх да святла Евангелля. Учыні, каб і яны праслаўлялі шчодрасць міласэрнасці Тваёй на векі вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень пяты
Молімся за тых, хто застаецца па-за Касцёлам, каб вярнуліся ў яго супольнасць:
Езу наймiласэрнейшы, Ты – сама дабрыня і не адмаўляеш у святле тым, хто просіць Цябе. Прымі да Найлітасцівейшага Сэрца свайго душы братоў нашых адлучаных, прыцягні іх сваім святлом да еднасці з Касцёлам і не адпускай іх з дому Найлітасцівейшага Сэрца свайго. Учыні, каб і яны праслаўлялі шчодрасць міласэрнасці Тваёй.
Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці сваёй на душы братоў нашых адлучаных, асабліва тых, хто растраціў даброты Твае і злоўжываў ласкамі Тваімі, і хто ўпарта прабывае ў сваіх грахах. Не глядзі на іх памылкі, але глядзі на любоў Сына свайго і на балесную муку Ягоную, якую Ён прыняў дзеля іх, таму што і яны прабываюць у Найлітасцівейшым Сэрцы Езуса. Учыні, каб і яны праслаўлялі вялікую міласэрнасць Тваю на векі вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень шосты
Молімся за душы ціхія і пакорныя і за дзяцей:
Езу наймiласэрнейшы, Ты сам сказаў: «Навучыцеся ад Мяне, бо Я цiхi i пакорны сэрцам» (Мц 11, 29), прымi да дому Найлiтасцiвейшага Сэрца свайго цiхiя i пакорныя душы i душы малых дзяцей. Няхай гэтыя душы прыводзяць у захапленне ўсё неба i будуць асаблiвым упадабаннем Айца Нябеснага, а таксама духмяным букетам перад тронам Божым, ад водару якога сам Бог мае асалоду. Няхай гэтыя душы пастаянна будуць у Найлiтасцiвейшым Сэрцы Тваiм i нястомна спяваюць гiмн любовi i мiласэрнасцi навекi.
Ойча спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi сваёй на душы цiхiя, пакорныя i на душы малых дзяцей, якiя прабываюць у доме Найлiтасцiвейшага Сэрца Езуса. Гэтыя душы найбольш падобныя да Сына Твайго, водар гэтых душаў узносiцца з зямлi i дасягае трона Твайго. Ойча мiласэрнасцi i ўсялякае дабрынi, прашу Цябе праз любоў i ўпадабанне, якiя маеш у гэтых душах, благаславi ўвесь свет, каб усе душы разам спявалi пашану мiласэрнасцi Тваёй праз вякi вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень сёмы
Молімся за тых, хто асаблівым чынам ушаноўвае і праслаўляе Божую Міласэрнасць:
Езу наймiласэрнейшы, Сэрца Тваё – сама любоў, прымi ў дом Найлiтасцiвейшага Сэрца свайго душы тых, хто асаблiва ўшаноўвае i праслаўляе велiч мiласэрнасцi Тваёй. Душы гэтыя, магутныя сiлаю самога Бога; сярод пакутаў i цяжкасцяў яны iдуць наперад, спадзеючыся на мiласэрнасць Тваю. Паяднаныя з Табою, о Езу, душы гэтыя нясуць усё чалавецтва на плячах сваiх. Яны не будуць асуджаныя сурова, а мiласэрнасць Твая атуліць iх у хвiлiну смерцi.
Ойча спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi сваёй на душы, якiя праслаўляюць i ўшаноўваюць невымоўную годнасць Тваю, Тваю неспасцiгальную мiласэрнасць, якiя прабываюць у Найлiтасцiвейшым Сэрцы Езуса. Душы гэтыя з’яўляюцца жывым Евангеллем, рукi iх поўняцца ўчынкамi мiласэрнасцi, а сэрцы, перапоўненыя радасцю, будуць спяваць песню мiласэрнасцi Найвышэйшаму. Прашу Цябе, Божа, акажы iм мiласэрнасць сваю паводле надзеi i даверу, якiя на Цябе ўскладалi. Няхай споўнiцца на iх абяцанне Езуса, якi сказаў ім, што душы, якiя будуць ушаноўваць гэтую неспасцiгальную мiласэрнасць Ягоную, сам Ён будзе баранiць у жыццi, а асаблiва ў хвіліну смерцi, як сваю хвалу. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень восьмы
Молімся за душы ў чыстцы:
Езу наймiласэрнейшы, якi сказаў: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Прымі ў дом Твайго Найлiтасцiвейшага Сэрца душы, якія пакутуюць у чыстцы.
Ойча спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi сваёй на душы, якiя пакутуюць у чыстцы,  i праз балесную муку Езуса Хрыста i праз горыч, якою было залiта Яго Найсвяцейшае Сэрца,  акажы ім мiласэрнасць сваю. Просім Цябе, каб глядзеў на iх не iнакш, як толькi праз раны Наймілейшага Сына свайго, бо верым, што дабрыня Твая і літасць бязмежныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Дзень дзевяты
Молімся за душы абыякавыя, якія былі прычынаю цярпенняў Хрыста Пана ў садзе Аліўным:
Езу найміласэрнейшы, Ты – сама лiтасць,  увядзі ў святыню Найлiтасцiвейшага Сэрца свайго ўсе абыякавыя душы. Няхай у гэтым полымi Тваёй чыстай любовi адаграюцца гэтыя зледзянелыя, да мерцвякоў падобныя душы, якiя да гэтага часу выклікалі ў Цябе агiду. О Езу найлiтасцiвейшы, магутнасцю мiласэрнасцi сваёй прыцягнi iх да агню сваёй любовi і адары іх святой любоўю, бо Ты ўсё можаш.
Ойча спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi сваёй на душы абыякавыя, якiя прабываюць у Найлiтасцiвейшым Сэрцы Езуса. Ойча мiласэрнасцi, прашу Цябе: праз балесную муку Сына Твайго i праз трохгадзiннае кананне Яго на крыжы дазволь, каб i яны праслаўлялi бяздоннасць мiласэрнасцi Тваёй на векi вечныя. Амэн.
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.


СВЯТА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
  
У адпаведнасці з пажаданнем Пана Езуса свята Божай Міласэрнасці павінна святкавацца ў першую нядзелю пасля Вялікадня, што ўказвае на цесную сувязь паміж велікоднаю таямніцаю Адкуплення і гэтым святам. Літургія гэтага дня найбольш поўна праслаўляе Бога ў таямніцы Яго міласэрнасці.
Свята Міласэрнасці павінна быць не толькі днём асаблівага ўшанавання Бога ў таямніцы Яго міласэрнасці, але таксама днём ласкі для ўсіх лю-дзей, а асабліва для грэшнікаў, бо Пан Езус звязаў з гэтым святам вялікія абяцанні. 
Найбольшае з абяцанняў звязана са святой Камуніяй, прынятаю ў гэты дзень, — гэта абяцанне «поўнага адпушчэння правінаў і караў», гэта значыць, такой ласкі, якую мы атрымліваем толькі ў сакрамэнце святога хросту. Значнасць гэтага свята заключаецца таксама ў тым, што ўсе, нават тыя, хто навернецца ў гэты дзень, могуць выпрасіць усялякія ласкі, калі яны будуць згодныя з Божаю воляю.,,
«Я хачу, — сказаў Пан Езус сястры Фаустыне, — каб гэты абраз (...) быў урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня; гэтая нядзеля павінна стаць святам Міласэрнасці» (49).
«Я жадаю, каб святпа Міласэрнасці было паратпункам і прыстанішчам для ўсіх душаў, а асабліва для бедныхгрэшнікаў. 
У гэты дзень адчынена нутро Маёйміласэрнасці; Я спасылаю цэлаемораласкаў на душы, якія набліжаюцца да крыніцы Маёй міласэрнасці. Тая душа, якая [у гэты дзень]' прыступіць да споведзі і святой Камуніг, атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і [будзе збаўлена ад] караў. Угэты дзень адчыненыя ўсе Божыя каналы, па якіх сыходзяць ласкі; няхай не баіцца наблізіцца да мяне ніводная душа, нават калі б яе грахі былі як пурпур» (699).

«Гэтае свята выйшла з нутра [Маёй міласэр-насці]для суцяшэнняўсяго свету» (1517)... пўсталявана ў глыбінях Маіх міласцяў» (420).
Папа Ян Павел II устанавіў свята Божай Міласэрнасці для ўсяго Касцёла ў дзень кананізацыі сястры Фаустыны, 30 красавіка 2000 г., а дэкрэт Апостальскй Сталіцы быў выдадзены 5 мая 2000 г.
Падрыхтоўкаю да гэтага свята павінна быць навэнна, асноваю якой з'яўляецца Вяночак да Божай Міласэрнасці (чытаецца на працягу 9 дзён, пачынаючы з Вялікай пятніцы).


Крыніца: www.catholic.by



Абраз Езуса Міласэрнага


Абраз Езуса Міласэрнага належыць да найбольш вядомых у гісторыі Касцёла і ў сучасным свеце выяўленняў Хрыста Укрыжаванага і Змёртвыхпаўсталага. Абраз гэты незвычайны не толькі з погляду таго, што найбольш распаўсюджаны, але перадусім таму, што яго сааўтарам ёсць сам Пан Езус, Які менавіта ў такой постаці паказаўся Сястры Фаўстыне ў келлі Плоцкага кляштара Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці 22 лютага 1931 года і паводле той выявы даручыў намаляваць ёй свой абраз. “Вечарам, калі была ў келлі, - тлумачыць тое здарэнне ў “Дзённіку”, - убачыла Пана Езуса, убранага ў белае адзенне. Адна рука была ўзнятая для благаслаўлення, а другая дакраналася да адзення на грудзях. Са складкі на грудзях выходзілі два вялікія прамяні: адзін чырвоны, а другі – бледны (…). Праз хвіліну Езус мне сказаў: “Намалюй абраз паводле выявы, якую ты бачыш з подпісам: “Езу, давяраю Табе”. Прагну, каб гэты абраз быў шанаваны найперш у вашай капліцы і ва ўсім свеце” (Дз 47).
Абраз з’явіўся па волі самога Езуса. З’яўляецца знакам, адначасова візуальным сінтэзам усяго абвяшчэння Божай Міласэрнасці, якую пераказаў праз св. Сястру Фаустыну, дзе з аднаго боку прамінае аб’яўленую на старонках святога Пісання таямніцу міласэрнай любові Бога да чалавека, кліча да выхавання хрысціянскай паставы даверу паводле Яго і міласэрнасці бліжняга, а таксама выконвае ролю навучання да чэрпання ласкаў, якімі абдарыў праз Езуса многімі абяцаннямі. З даверлівай малітвай перад тым абразом, злучанай з учынкамі міласэрнасці з боку бліжніх, звязаў Езус абяцанне ўсялякіх ласкаў і мірскіх дабротаў (калі яны адпавядаюць волі Бога), а таксама абяцанні дакладныя: ласкі збаўлення, вялікіх поспехаў на дарозе хрысціянскай дасканаласці і ласкі шчаслівай смерці.
Першы абраз Божай Міласэрнасці з’явіўся ў майстэрні віленскага мастака Яўгена Казіміроўскага пад вокам Сястры Фаўстыны ў 1934 годзе. Ад той пары з’явілася мноства розных версій выявы Хрыста Міласэрнага, намаляваных паводле выявы Сястры Фаўстыны, якія ёсць у касцёлах і капліцах ва ўсім свеце. Спецыяльнае месца ў гэтай іканаграфіі і кульце Божай Міласэрнасці ў Санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках. Бо на ім споўніліся словы Езуса: “Прагну, каб гэты абраз быў шанаваны найперш у вашай капліцы і ва ўсім свеце” (Дз 47), хоць і быў гэта не першы абраз, намаляваны пад вокам Сястры Фаўстыны, не першы абраз у капліцах яе Кангрэгацыі. Гэтая выява Хрыста карыстаецца незвычайным шанаваннем у верных, славіцца многімі ласкамі, а яго копіі і рэпрадукцыі можна спаткаць усюды, на ўсіх кантынентах свету.

Малюнак абраза

Рысунак гэтага абраза прынцыпова прадыктаваны Панам Езусам у выяве, якую мела Сястра Фаўстына ў Плоцку 22 лютага 1931 года (Дз 47). Езус у белых шатах. Правая рука ўзнятая для благаслаўлення, левая дакранаецца да адзення на грудзях, адкуль выходзяць два вялікія прамяні: чырвоны і бледны. У подпісу абраза – словы: “Езу, давяраю Табе”.
Змёртвыхпаўсталы Хрыстос мае на сабе белыя шаты. Правая рука ўзносіцца для благаслаўлення. У апісанні выявы гэтага абраза няма мовы аб тым, як высока павінна быць паднятая рука ў жэсце благаслаўлення. На абразе, які намаляваў Яўген Казіміроўскі і якому пазіраваў кс. Сапоцька, Езус прыпадняў правую руку толькі да высаты пляча, бо такі абраз благаслаўлення ў той час быў прыняты. У святле “Дзённіка” ніякага значэння не мае тое, на якую высату ўзнесена правая рука. Важна толькі тое, каб правая рука была ўзнята для благаслаўлення (Дз 47).
Некаторыя элементы рысунка гэтага абраза Пан Езус дадаткова выясніў у некалькіх аб’яўленнях у Вільні ў 1934 годзе, калі ў майстэрні Яўгена Казіміроўскага пад вокам Сястры Фаўстыны вырысоўвалася першая карціна, намаляваная паводле выявы ў Плоцку. На пытанне пра значэнне прамянёў Езус адказаў: “Гэтыя два прамяні азначаюць кроў і ваду. Бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душу; чырвоны прамень азначае кроў, якая з’яўляецца жыццём душ… Гэтыя два прамяні выйшлі з унутранасці Маёй міласэрнасці, калі Маё канаючае сэрца засталося кап’ём раскрытым на крыжы” (Дз 299). Ненатуральным выдаецца маляванне тых прамянёў, як святла, якое разыходзіцца ва ўсе бакі, а таксама ўверх. Гэтыя прамяні выходзяць са складак адзення каля сэрца, аднак на абразе Сэрца Езуса павінна быць нябачным.
Чарговае падрабязнае тлумачэнне рысунка датычыцца погляду Езуса. “Погляд Мой з гэтага абраза такі, як погляд з крыжа” (Дз 326), - такія словы Пана Езуса занатавала ў “Дзённіку” Сястра Фаўстына. Некаторыя (сярод іх і кс. Сапоцька) інтэрпрэтавалі тыя словы даслоўна: як з крыжа, або зверху ўніз. Іншыя сцвярджаюць, што гэтыя словы патрэбна інтэрпрэтаваць, маючы на ўвазе духоўнасць. Словы “Мой погляд з гэтага абраза такі, як погляд з крыжа” азначаюць погляд міласэрнасці, заклапочаны аб чалавеку, погляд, які чалавека шукае, які наўпаўней аб’явіўся на крыжы Хрыста.
Да істотных элементаў гэтага абраза, звязаных з ім інтэгральна, належаць словы “Езу, давяраю Табе”, якія павінны быць змешчаны ў подпісу. Віленскі спаведнік Сястры Фаўстыны, які стараўся аб стварэнні першага абраза, пытаў Сястры Фаўстыны, ці могуць быць у подпісе іншыя словы, напрыклад, “Хрыстос, Валадар Міласэрнасці” (Дз 88). “Езус прыпомніў мне, - запісала на старонках “Дзённіка” – як мне гаварыў першы раз, гэта значыць, што тры словы павінны быць паказаны. Словы гэтыя такія: Езу, давяраю Табе. Зразумела, што Езус прагне, каб быў змешчаны цэлы выраз” (Дз 327).
Тое, што з’яўляецца істотным для абвяшчэння Міласэрнасці, якую перадаў Езус праз Сястру Фаўстыну, а таксама і для стварэння абраза Божай Міласэрнасці, запісана ў яе “Дзённіку”. У тым пераконваюць словы Езуса, скіраваныя да Сястры Фаўстыны напрыканцы яе жыцця: “Будзь спакойна, дачка Мая, справа міласэрнасці – гэта Мая справа, нічога няма ў ёй твайго; падабаецца Мне, што ты верна спаўняеш тое, што кажу табе, ні аднаго слова не дабавіла, не адкінула” (Дз 1667).
Маючы такую дакладную інструкцыю, вядома, як маляваць абраз Езуса Міласэрнага, аднак, нягледзячы на гэта, з’явілася і многа непраўдзівых карцін. Найчасцей апушчаны словы подпісу абраза: “Езу, давяраю Табе”.
Часам можна сустрэць дамаляванае Сэрца або карону на галаве для падкрэслівання, што прамяні выйшлі з Сэрца, а Езус на абразе – Валадар Міласэрнасці. Можна сустрэць таксама рэпрадукцыі самога аблічча Езуса, пад якім змяшчаецца подпіс: “Езу, давяраю Табе”. Акрамя маляваных абразоў Езуса Міласэрнага, можна таксама сустрэць скульптуры, барэльефы або карціны, выкананыя рознымі сучаснымі тэхнікамі. Да культу, аднак, павінны быць аднесены абразы, бо Пан Езус указаў на такі від свайго выяўлення, калі прамовіў: “Намалюй абраз паводле выявы, якую ты бачыш з подпісам: “Езу, давяраю Табе” (Дз 47).

Тэалагічнае значэнне абраза

Тэалагічнае значэнне гэтага абраза кс. М. Сапоцька звязвае з жаданнем Пана Езуса, каб абраз быў асвечаны і публічна ўшанаваны ў першую нядзелю пасля Вялікадня. У гэтую нядзелю – ад часу Трыдэнцкага Сабору – чытаецца фрагмент Евангелля паводле св. Яна, які гаворыць пра аб’яўленне Пана Езуса Апосталам у Вячэрніку і ўстанаўленне Сакрамэнту пакаяння. Абраз паказвае найперш Змёртвыхпаўсталага Хрыста, які прыносіць мір, спакой, адпушчэнне грахоў і ўсялякія ласкі цаною сваёй мукі і крыжовай смерці, сляды якой носіць на сваім целе і як знак ідэнтычнасці паказвае сваім вучням. Струмені крыві і вады, якія сплываюць з прабітага Сэрца (на абразе не відаць), як і раны на далонях і стопах, прыпамінаюць здарэнні Вялікай Пятніцы. Для гэтага абраза характэрныя два прамяні: чырвоны і бледны. Пан Езус, калі запыталі Яго аб значэнні, паясніў: “Гэтыя два прамяні азначаюць кроў і ваду. Бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душу; чырвоны прамень азначае кроў, якая з’яўляецца жыццём душ” (Дз 299). Гэтыя два прамяні сімвалізуюць перш за ўсё святыя сакрамэнты, святы Касцёл, народжаны з прабітага боку Хрыста, і дары Святога Духа, біблійным сімвалам якога з’яўляецца вада. “Шчаслівы, хто будзе жыць у іх ценю, - сказаў Пан Езус, - бо не дасягне іх справядлівая рука Бога” (Дз. 299).
Абраз, паводле кракаўскага духоўнага кіраўніка Сястры Фаўстыны, мае больш шырокую інтэрпрэтацыю, бо не адносіцца толькі да пасхальных падзеяў у жыцці Хрыста, але наогул ёсць знакам міласэрнай любові Бога да кожнага чалавека. Гэтая любоў Бога найлепей аб’явілася ў стылі жыцця, цудах і навучанні Езуса, а дакладней – гэта ў муцы смерці і змёртвыхпаўстанні. Абраз, як заўважыў кс. Прафесар І. Ружыцкі, указвае на міласэрнасць Святой Тройцы, таму называецца абразом Божай Міласэрнасці або Езуса Міласэрнага, таму што Ён гэтую таямніцу найпаўней аб’явіў чалавеку.
Абраз становіцца візуальным сінтэзам набажэнства да Божай Міласэрнасці, бо не толькі ўказвае таямніцу Божай Міласэрнасці, якая найпаўней аб’явілася ў жыцці, смерці і змёртрвыхпаўстанні Хрыста, але таксама адказ чалавека, які ён павінен даць Пану Богу, пазнаючы гэтыя таямніцы нашай веры. У подпісе змешчаныя словы: “Езу, давяраю Табе”. Яны гавораць пра першы галоўны адказ чалавека на прадбачную міласэрную любоў Бога. Гэта – давер.
Давер у запісах св. Сястры Фаўстыны азначае ўсяжыццёвую паставу чалавека ў суадносінах з Богам, якая ставіць умовы: словы, веры, надзеі, любові, а з цнотаў маральных – пакоры і пакаяння. Перш за ўсё тут рэч аб паставе дзіцяці ў адносінах да любячага айца, якое без усялякіх умоваў яму паверыць. Пастава даверу Богу, пра якую гаворыць набажэнства да Божай Міласэрнасці, не ёсць якімсьці пабожным пачуццём ці інтэлектуальнай акцэптацыяй праўдаў веры, але моцна канкрэтная пастава, якая адкрыта паказвае спаўненне волі Божай у прыказаннях, абавязках стану ці распазнаных натхненнях Святога Духа. Чалавек давяраючы ведае, што воля Божая для яго – міласэрнасць, таму з любоўю імкнецца яе прыняць і споўніць у сваім жыцці.
Абраз нагадвае таксама аб галоўным хрысціянскім абавязку, якім з’яўляецца актыўная любоў бліжняга. “Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36), - гаварыў Езус. Так абраз, які прадстаўляе Божую Міласэрнасць, перш за ўсё прыпамінае евангелічны прызыў, каб быць “по вобразу Бога” праз спаўненне актаў міласэрнасці ў адносінах да бліжніх. Пан Езус сказаў Сястры Фаўстыне, а праз яе ўсім прыхільнікам Божай Міласэрнасці, што абраз прыпамінае патрабаванні Яго Міласэрнасці, “бо нават наймацнейшая вера нічога не дапаможа без учынкаў (Дз 742). Жадаю ад цябе ўчынкаў міласэрнасці, - гаварыў, - якая павінна выплываць з любові да Мяне. Міласэрнасць павінен аказваць заўсёды і ўсюды бліжнім, не можаш гэтага пазбегнуць або адказацца, ані апраўдаць. Паказваю табе тры спосабы чыніць міласэрнасць бліжнім: першы – учынкам, другі – словам, трэці – малітвай; у гэтых трох ступенях змяшчаецца поўная міласэрнасць і моцны довад міласэрнасці да Мяне. Такім чынам душа праслаўляе і аддае пашану Маёй Міласэрнасці” (Дз 742). Пан Езус прагне, каб Яго прыхільнікі выканалі на працягу дня хоць адзін акт міласэрнасці бліжняму з любові да Яго.

Абяцанні

Пашана абраза Езуса Міласэрнага грунтуецца ў першую чаргу на даверлівай малітве, злучанай з актамі міласэрнасці. Да такім чынам зразумелага культу абраза Пан Езус далучыў вялікае абяцанне. Запэўніў, што душа, якая будзе шанаваць гэты абраз, не загіне (Дз 48), а яшчэ паабяцаў вечнае збаўленне. Абяцаў таксама вялікі поступ на шляху хрысціянскай дасканаласці, ласку шчаслівай смерці, а таксама ўсялякія іншыя ласкі і сучасныя дабрадзействы, аб якім з даверам міласэрныя людзі прасіць Яго будуць. “Падай людзям посуд, - сказаў Сястры Фаўстыне, - з якім павінны прыходзіць па ласку да крыніцы міласэрнасці. Тым посудам ёсць гэты абраз з подпісам: Езу, давяраю Табе (Дз 327). Праз гэты абраз буду ўдзяляць многа ласкаў для душ, таму няхай да яго прыступіцца ўсялякая душа” (Дз 570).
Яшчэ пры жыцці Сястра Фаўстына атрымала запэўненне ад Пана Езуса, што гэты абраз пацягне мноства душ да Бога і праз яго Божая Міласэрнасць дзейнічае ў душах (пар. Дз 1379). У красавіку 1938 г. запісала ў “Дзённіку”: “Сёння ўбачыла хвалу Божую, якая выплывае з гэтага абраза. Мноства душ атрымоўваюць ласкі, хоць аб гэтым і не гавораць услых. І хоць адбываецца рознае, Бог атрымоўвае ў ім хвалу, і намаганні д’ябла і злых людзей разбіваюцца і ператвараюцца ў нішто. Нягледзячы на злосць шатана, Божая Міласэрнасць затрыюмфуе над усім светам і шанавацца будзе ўсімі душамі” (Дз 1789).

Аўтар: с. М. Альжбета Сепак ZMBM

Крыніца: часопіс “Дыялог” № 1/2016.

Гадзіна Міласэрнасці


Час смерці Пана Езуса – у тры гадзіны пасля апоўдні – з’яўляецца часам прывілеяваным у набажэнстве да Божай Міласэрнасці. У гэты час стаім у духу пад крыжам Хрыста, каб дзеля заслуг Яго мукі прасіць аб міласэрнасці для сябе і свету. “У тры гадзіны, - гаворыць Пан Езус да Сястры Фаўстыны, - малі аб Маёй Міласэрнасці, асабліва для грэшнікаў, і хоць на кароткі момант заглыбляйся ў Маю муку, асабліва ў Маю адзіноту ў хвіліну канання. Гэта гадзіна вялікай міласэрнасці для ўсяго свету” (Дз 1320). Тут адразу патрэбна паясніць, што гаворка не ідзе пра гадзіну гадзінніка (60 хвілін), але пра момант канання Езуса на крыжы, або пра малітву ў тры гадзіны апоўдні.
Пан Езус не даў нам гатовай формулы малітвы ў 15.00 але сказаў, што можна прайсці Крыжовую дарогу, наведаць Найсвяцейшы Сакрамэнт, а калі на гэта не хапае часу, то ў гэтым месцы, дзе нас застане трэцяя гадзіна, хоць на кароткі момант злучыцца з Ім, канаючым на крыжы. Прадметам гэтай малітвы з’яўляецца таямніца мукі Панскай. Малітва ў Гадзіну Міласэрнасці павінна адпавядаць акрэсленым умовам: маліцца патрэбна ў тры гадзіны пасля апоўдні, калі гадзіннік праб’е гэтую гадзіну, малітва павінна быць скіраваная напрастакі да Езуса, а ў просьбах належыць звяртацца да вартасці і заслуг Яго балеснай мукі.
На практыцы і ў публікацыях часта паўтараецца меркаванне, што ў тры гадзіны пасля апоўдні трэба адмаўляць Каронку да Божай Міласэрнасці і што Каронка, прамоўленая ў гэты час, мае асаблівую моц. Такое мысленне вынікае з няведання набажэнства да Божай Міласэрнасці ў формах, пераказаных праз Сястру Фаўстыну, і можа быць з патрэбы карыстання гатовай малітоўнай формулай. Малітва ў Гадзіну Міласэрнасці – асобная формула культу Божай Міласэрнасці, з якой Езус звязаў акрэсленыя абяцанні і спосабы яе практыкавання. Нідзе не сказаў, што ў гэтую Гадзіну патрэбна адмаўляць Каронку да Божай Міласэрнасці. Зразумела, што ў тры гадзіны можам адмаўляць Каронку, так як і ў кожную іншую гадзіну дня і ночы, але тады не практыкуем малітвы ў Гадзіну Міласэрнасці (толькі адмаўляем Каронку). […] Малітва ў Гадзіну Міласэрнасці павінна быць скіравана проста да Езуса.
Сістэматычная практыка малітвы ў Гадзіну Міласэрнасці ўводзіць у асабісты, непасрэдны кантакт з Езусам, бо заклікае разважаць над Яго міласэрнасцю, аб’яўленую ў муцы, звяртаецца да Яго непасрэдным спосабам як да кагосьці вельмі блізкага і дзеля заслуг Яго мукі прасіць аб патрэбе ласкі для сябе і для ўсяго свету. Ад нас залежыць, ці ў тры гадзіны пасля апоўдні хочам практыкаваць малітву ў Гадзіне Міласэрнасці ці таксама прамаўляць Каронку да Божай Міласэрнасці. У пераказванні набажэнства да Божай Міласэрнасці і яго практыцы трэба яго ясна акрэсліць і не блытаць Каронку з Гадзінай Міласэрнасці.

Генезіс, тлумачэнне і абяцанні

Гадзіна Міласэрнасці – так пра гадзіну сваёй смерці казаў сам Пан Езус, калі ў кастрычніку 1937 года ў Кракаве пераказваў Сястры Фаўстыне чарговую форму культу ў набажэнстве да Божай Міласэрнасці. Прыказанне адзначаць гадзіну сваёй смерці паўтарыў некалькі месяцаў пазней, у лютым 1938 года, акрэсліваючы мэту, спосаб правядзення і пацвярджаючы абяцанні, звязаныя з ёю. “Напамінаю табе, дачка Мая, - звяртаўся да Сястры Фаўстыны, - што кожны раз, калі пачуеш, што гадзіннік прабіў трэцюю гадзіну, пагружайся ў Маю Міласэрнасць і, усхваляючы і праслаўляючы яе, звяртайся да яе ўсемагутнасці для ўсяго свету, асабліва для бедных грэшнікаў, бо ў гэтую хвіліну яна насцеж адкрылася для кожнай душы (…). У гэтую гадзіну з’явілася ласка для ўсяго свету – міласэрнасць перамагла правасуддзе” (Дз 1572).
У гэты час завяршылася справа збаўлення чалавека. Езус задаволіў Бога за нашыя грахі сваёю мукаю і паслухмянасцю аж да смерці і такім спосабам паяднаў нас з Айцом, адкрыў замкнутыя праз Адама брамы неба. На крыжы міласэрнасць перамагла справядлівасць, не перакрэсліла яе, але, спаўняючы, перашагнула яе меру.
У хвіліну канання Езуса на крыжы мы павінны болей разважаць над таямніцай Божай Міласэрнасці, якая найпаўней аб’явілася ў муцы і смерці Уцелаўлёнага Сына Божага. “Хоць на кароткі момант, - заглыбляйся ў Маю муку, асабліва ў Маю адзіноту ў хвіліну канання” (Дз 1320). Разважанне над мукаю Пана павінна весці нас да пакланення і праслаўлення міласэрнасці Езуса, а таксама – згодна з Яго жаданнем – да просьбы аб Міласэрнасці Бога і для ўсяго свету, асабліва для грэшнікаў, якія з’яўляюцца ў найвялікшай патрэбе.
Акрамя таго, Пан Езус удзяліў Сястры Фаўстыне канкрэтныя падказкі спосабу правядзення Гадзіны Міласэрнасці: “Старайся ў гэтую гадзіну разважаць над стацыямі Крыжовага шляху, наколькі табе дазволяць твае абавязкі; а калі не можаш трываць на Крыжовым шляху, то, прынамсі, зайдзі хоць на хвіліну ў капліцу і ўшануй Маё Сэрца, поўнае міласэрнасці ў Найсвяцейшым Сакрамэнце; а калі не можаш зайсці ў капліцу, пагрузіся ў малітву там, дзе ты знаходзішся, - хоць на кароткі момант” (Дз 1572).
Каб практыкаваць малітву ў Гадзіну Міласэрнасці, неабавязкова ісці да Касцёла або мець шмат часу. Калі яго не маем, дастаткова кароценькай хвілінкі, каб у духу стаць на Галогофе ў падножжа крыжа і спалучыцца з паміраючым Езусам. Пан Езус – па-за вядомай хрысціянскай набожнасці Крыжовага шляху – не пакінуў ніякай малітоўнай формулы, але з аналізу Яго абяцанняў вінкае, што малітва ў Гадзіну Міласэрнасці павінна спаўняць акрэсленыя ўмовы.
Па-першае, павінна быць адгаворана ў тры гадзіны пасля апоўдні (а не ўначы), бо гутарка ідзе аб памінанні моманту смерці Езуса на крыжы. Па-другое, павінна быць скіравана непасрэдна да Пана Езуса, а не да Бога Айца, Маці Найсвяцейшай ці св. Сястры Фаўстыны. Пан Езус сказаў: “Ні ў чым не адмоўлю душы, якая просіць Мяне…” (Дз 1320). Мы можам аднак, прасіць аб міласэрнасці разам з Марыяй, якая стаіць пад крыжам і разам са св. Сястрой Фаўстынай. У просьбах павінны звяртацца да вартасці і заслугі балеснай мукі Пана Езуса, таму ў гэтай малітве ўжываем зварот: “Дзеля Тваёй балеснай мукі, просім Цябе, Пане…” […] Інтэнцыі, якія скіроўваем падчас Гадзіны Міласэрнасці (малітва заступніцтва), павінны быць згодны з воляй Божай, што належыць да сутнасці кожнай малітвы, а сама малітва павінна быць перакананая і злучаная з актамі міласэрнасці ў суадносінах з бліжнімі, што з’яўляецца ўмовамі сапраўданага набажэнства да Божай Міласэрнасці.
Да так практыкаванай малітвы ў Гадзіну Міласэрнасці далучыў Пан Езус абяцанні ўсялякіх ласкаў і мірскіх дабрадзействаў. “У гэтую гадзіну, - казаў Сястры Фаўстыне, - Я ні ў чым не адмоўлю душы, якая просіць Мяне праз Маю муку…” (Дз 1320). А іншым разам дадаў: “У гэтую гадзіну ты выпрасіш усё для сябе, і для інышх” (Дз 1572).


Аўтар: с. М. Альжбета Сепак ZMBM
Крыніца: часопіс “Дыялог” № 2/2016

1.13.2016

Першая субота студзеня 2016



РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Наведванне Святой Альжбеты

      Маці, вось я!
Я побач з Табой, Беззаганная Маці, каб несці Табе суцяшэнне, каб спачуваць Твайму Беззаганнаму Сэрцу ў той дзень, калі Ты сказала – у першую суботу месяца. Дапамажы мне, Маці, каб усё маё сэрца было напоўнена інтэцыяй, якую Ты вызначыла, каб гэты час медытацыі стаў актам узнагароды за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
З любоўю я адказваю на Тваё запрашэнне, Беззаганная Спадарыня, і іду з Табой шляхам ружанцовых таямніцаў. Сёння, калі я чуваю ля Твайго Беззаганнага Сэрца, я іду разам з Табой да св. Альжбеты. Дазволь мне, аднак, Маці, спытацца: чаму менавіта да гэтай сваячкі ды яшчэ з такой паспешнасцю ты вырушаеш у дарогу? Што Цябе да гэтага так прымушае? Анёл у хвіліну звеставання сказаў Табе, што Альжбета ўжо на шостым месяцы блаславёнага стану, чакае нашчадка, як перасохшая зямля кропляў дажджу. Ці ты жадаеш раздзяліць яе шчасце? Думаеш, ёй будзе патрэбна дапамога? А можа Тваё “fiat” не дазваляе Табе бяздзейсна чакаць, прыспешвае, каб быць там, дзе відавочна здзяйсняюцца знакі, абяцаныя Богам? Тваё спяшанне не дае мне, Маці, спакою. Што ж адбываецца ў Тваім Сэрцы, Беззаганная? “Fiat” – гэта згода на Божы план, а ён ужо здзяйсняецца ў блаславёным стане Альжбеты. Ці Ты можаш не быць там, Ты, ва ўлонні якой Спрадвечнае Слова становіцца целам?
Пытаюся пра гэта, Маці, і мне хацелася б задаць яшчэ шмат пытанняў. Я, Спадарыня мая, ужо з Табой, я таксама спяшаюся да Альжбеты, прагну прыняць удзел у здзяйсненні Божых таямніцаў, а таксама ўглядацца ў Тваё Беззаганнае Сэрца. Дзякуючы словам Евангелля св. Лукі я магу быць сведкам вашай сустрэчы, глядзець і слухаць.
“Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. Яна  ўвайшла  ў  дом  Захарыі  і  прывітала  Альжбету. Калі  Альжбета  пачула прывітанне   Марыі,   узварухнулася   дзіцятка   ва   ўлонні   яе,   і   напоўнілася Альжбета   Духам   Святым. Яна   ўсклікнула   моцным   голасам   і   сказала: «Благаслаўлёная  Ты  між  жанчынамі  і  благаслаўлёны  плод  улоння  Твайго. Адкуль  мне  гэта,  што  Маці  Пана  майго  прыйшла  да  мяне?  Бо  калі  голас прывітання  Твайго  загучаў  у  вушах  маіх,  узварухнулася  радасна  дзіцятка  ва ўлонні  маім. І  шчаслівая  тая,  якая  паверыла,  што  споўніцца  сказанае  Ёй Панам».
І сказала Марыя: «Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу, бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне  над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым  —  Абрагаму і яго патомству навекі». Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.” (Лк 1, 39-56)
Абяцанне, знак, словы Анёла аб тым, што Альжбета зачала і ўжо на “шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай”, сталася фактам. Вось першае суцяшэнне для Твайго Сэрца, якое носіць незразумелую таямніцу звеставання. Ці хтосьці можа Табе быць дапамогай у нясенні таямніцы Тваёй абранасці на Маці Божага Сына? Я гляжу ў Тваё Сэрца і думаю, што ў ім павінна адбывацца, калі Ты бачыш знак, які пацвярджае, што Ты сапраўды зачала Сына Божага. “Як гэта станецца?” – пытала Ты Анёла, як, будучы дзевай, можна зачаць дзіця? Што ж азначае перад абліччам таямніцы тое, што гэта чалавек-стварэнне мае нарадзіць свайго Створцу?
Чаму, аднак, Альжбету не здзіўляе факт наведвання? Яна як бы нешта ведала і вітае Цябе словамі: “Адкуль  мне  гэта,  што  Маці  Пана  майго  прыйшла  да  мяне?”. Яна радасная, але не здзіўленая, ці ж яна сама чакала Цябе? Мне хочацца далей Цябе спытаць: чаму ты паспешна вырушыла да Альжбеты? А Твая сваячка, здаецца, здзіўляецца не столькі неспадзяваным візітам, колькі тым, што гэта Ты, якая атрымала такі прывілей абранасці, наведваеш яе дом, бо гэта хутчэй да Цябе ўсе павінны ісці. Ты ўжо не адна нясеш таямніцу звеставання. Радасць, словы блаславенства за тое, што Ты паверыла, адкрываюць Тваё Сэрца, каб праслаўляць Бога за вялікія справы, якія Ён Табе ўчыніў. Марыя, я бачу і чую Тваю радасць!
Аднак, разам з радасцю, якая мне перадаецца і ўліваецца ў маё сэрца, я адчуваю здзіўленне, бо ўсведамляю, што Ты ўвесь час верыла і верыш. У Табе не было і няма нават кроплі сумневу. Больш таго, Ты не толькі паверыла словам Анёла, але і глыбока ўсведамляла сваю абранасць: “І цяпер бласлаўляць мяне будуць усе пакаленні.” Ты не прыйшла за знакам дзеля сябе, Ты сама знак для іншых; Ты не прыйшла за ўмацаваннем, Ты сваім наведваннем узмацняеш іншых. Наведванне – гэта Тваё вызнанне веры. О Беззаганная, як жа па-сапраўднаму Ты паверыла. Тваё “fiat” ужо выканалася, яно было і ёсць поўным з самага пачатку. Я па-троху пачынаю разумець Тваю паспешнасць. Ты не шукаеш знаку, Ты бяжыш сюды, бо Ты ўпэўненая. Ты прагнеш быць там, дзе здзяйсняецца Божы план збаўлення чалавека, прадказаны Анёлам. Тваё наведванне становіцца для нас, якія глядзім на гэтую падзею, духоўным шляхам, каб паверыць у Божае нараджэнне. У звеставанні мы чуем не толькі пра нараджэнне Сына Божага, мы даведваемся таксама, што “для Бога няма нічога немагчымага”, і Ты таму ідзеш да Альжбеты, каб нам гэта паказаць, нагадаць, сказаць: паглядзіце, бо гэта сапраўды так!
Абяцаны знак і яго здзяйсненне можна ўбачыць уласнымі вачыма. Ці ёсць тут месца смутку, болі, цярпенню? Кожны з нас скакаў бы ад радасці, перажываючы нешта падобнае на шляхах уласных жыццёвых дылемаў.
Тваё наведванне паказвае нам вельмі глыбокую праўду. Маці, дзякую Табе за прыгожы ўрок мудрасці, які адкрывае нам вочы. Як жа часта можна сустрэцца з перакананнем, што калі б можна было б перажыць цуд, тады лягчэй было б паверыць. Цяпер я ўжо ведаю, што гэта не так і не трэба чакаць цудаў, бо вера – гэта ласка і яна нараджаецца ў слуханні слова Божага, а не ад перажывання надзвычайных знакаў. Я ўжо ўяляю сённяшнія сумневы: ці сапраўды Альжбета была бясплоднай, ці сапраўды гэта не збег абставінаў, звычайнае супадзенне? Ужо пачынаюць працаваць механізмы людзкіх калькуляцый, рацыянальнага падыходу да свету, захавання пэўнай дыстанцыі. Ты, аднак, верыш і радуешся ў Богу! Захапляе мяне Тваё Беззаганнае Сэрца; захапляе, але і сароміць, бо я сам адчуваю спакусы і сумневы. Думаю, што ў маім сэрцы нарадзілася б пытанне: а калі гэта сапраўды збег абставінаў? Не трэба чакаць знакаў, каб толькі на іх будаваць веру. Фундамент – гэта дазволіць, каб на грунт нашага сэрца ўпала зерне Слова Божага. Толькі ў перспектыве веры можна годна прыняць дар ад Бога ў выглядзе знаку; супрацьлеглы накірунак, ад знаку да веры, можа стаць небяспечным з-за людзкога жадання ўсё рацыянальна растлумачыць.
Хацелася б падыйсці да Цябе, Беззаганная Маці, і далікатна, з вялікім клопатам, звярнуцца да Цябе, каб Ты не забывалася, што пасля Твайго вяртання ў Назарэт ўсе ўбачаць, што Ты ў блаславёным стане. Падказвае мне гэта не вера, а розум. Калі я будую сваю веру на знаках, тады, навучаны знакам выканання прароцтва адносна Альжбеты, я павінен усведамляць тое, што адбудзецца ў Тваім жыцці, Марыя. Дазволь мне задаць Табе чарговае пытанне: ці ўсе людзі таксама будуць перакананыя ў Тваёй чыстасці, вернасці абяцанню, дадзенаму Юзафу? Трэба цяпер спакойна сесці і падумаць, што рабіць, бо сітуацыя здаецца не такая ўжо аптымістычная.
Беззаганная, што адбываецца ў Тваім Сэрцы? Я гляжу на Тваю радасць, услухоўваюся ў Твае словы праслаўлення Бога і прагну радавацца разам з Табой. Гэты знак, які пацвярджае Тваю абранасць, а таксама прадказанне, што Ты павінна будзеш стаць перад бацькамі, сваім Абраннікам Юзафам, перад жыхарамі Назарэту. Ці ўсе яны Табе вераць? Калі не, права Майсея не пакідае выбару, а таму трэба падрыхтавацца да найгоршага. Знак вядзе ад радасці да цярпення, але я не заўважаю, Маці, нават следу цярпення ў Тваім абліччы. Знак вядзе ад надзеі, якая ажыццяўляецца ў цяжарнай Альжбеце, да страху за сваё жыццё. Марыя, чаму няма ў Табе ніякага непакою? Здзяйсняюцца планы Божыя, але хто іх зразумее? Як можна стаць маці без удзелу сужонка, як стварэнне можа нарадзіць Створцу? Ці перад абліччам выкліку людзкая логіка не падсоўвае такіх пытанняў, ці не нараджаюцца сумневы? Але ж напэўна, калі Ты вернешся ў Назарэт, то сустрэнешся з незразуменнем, аддаленнем, прыніжэннем, а можа нават укаменаваннем. Ці ж розум не падказвае застацца ў Альжбеты, яна ж Цябе разумее. Маці, Ты таксама цалкам усведамляеш Божыя планы адносна яе. Сапраўды, о Беззаганная, толькі тры месяцы Ты застанешся ў Альжбеты. Калі ж Ты маеш намеры вярнуцца, то можа лепш ужо цяпер, адразу, калі ніхто яшчэ нічога не заўважыць, і тады гэта ўдасца вырашыць разам з Юзафам? Маці, чаму Ты не хочаш прыняць мае парады, ці ж гэта не будзе разумней?
Так, я ведаю і разумею, што Ты будзеш тут тры месяцы, бо столькі засталося да родаў Альжбеты. Чаму Ты, аднак, не думаеш пра Сябе, пра сваю будучыню і бяспеку? Твой спакой, Маці, зноў для мяне з’яўляецца ўрокам. Я добра разумею, што калі бачыш толькі знакі, нават цудоўныя, можна заблукаць і пайсці ўласным шляхам людзкой вынаходлівасці. Вера нагадвае сказанае fiat, а таму трэба пакінуць прыватныя планы і людзкую логіку забеспячэння.

Беззаганная Маці, дзякую Табе за чарговы ўрок, якога я быў сведкам. Прашу прабачэння за тое, што я так часта кажу Богу fiat, а аднак далей шукаю ўласнага шляху. Ave Maria!


Перакладзена з польскага выдання
Bóg jest Miłosieny. Ostatnie słowo należy do Boga, który jest Miłością.
Sekretariat Fatimski 2015