ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
Укрыжаванне і смерць Езуса Хрыста
Маці, вось я; у чарговую першую суботу месяца я разам з Тваім Беззаганным
Сэрцам, Марыя!
Дзякую Табе,
Маці, за гэтае запрашэнне. Я прагну спачуваць Твайму Беззаганнаму Сэрцу, ідучы
разам з Табой на Кальварыю, дзе Твой Сын, а мой Пан, быў укрыжаваны.
“І, несучы
свой крыж, Ён
выйшаў на месца,
якое называлася Месцам Чэрапа, па-габрэйску
— Галгота. Там укрыжавалі
Яго, а з Ім двух
іншых, з аднаго і з
другога боку, а пасярэдзіне
Езуса. Пілат жа зрабіў
надпіс віны і змясціў на крыжы.
Было ж напісана: «Езус Назаранін, кароль Юдэйскі». Гэты надпіс чыталі многія з
юдэяў, бо месца, дзе ўкрыжавалі Езуса, было блізка ад горада. І напісана было
па-габрэйску, па-лацінску і па-грэцку. Першасвятары юдэяў казалі
Пілату: «Не пішы: “Кароль Юдэйскі”, але
што Ён сказаў: “Я — кароль Юдэйскі”». Пілат адказаў:
«Што напісаў, тое напісаў!» Жаўнеры ж, якія ўкрыжавалі Езуса, узялі Ягоную
вопратку і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму
жаўнеру па частцы;
узялі і туніку.
Туніка была не шытая, уся ад верху тканая. Таму сказалі адзін аднаму: «Не будзем
разрываць яе, але кінем лёсы, каму дастанецца». Каб збылося сказанае ў
Пісанні: «Падзялілі між сабою маю
вопратку і аб адзежыне маёй кінулі лёсы». Жаўнеры так і зрабілі. Стаялі ж
каля крыжа Езуса
Маці Ягоная і
сястра Маці Ягонай,
Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які
стаяў побач і якога Ён любіў,
сказаў Маці: «Жанчына,
вось сын Твой». Потым
сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.
Пасля гэтага Езус,
ведаючы, што ўжо ўсё
збылося, каб здзейснілася Пісанне, кажа:
«Прагну». Стаяла пасудзіна, поўная
воцату. Тады ўздзелі
на ісоп губку, намочаную
воцатам, і паднеслі
да Ягоных вуснаў.
30 Калі Езус пакаштаваў воцату, сказаў: «Здзейснілася!» І схіліўшы
галаву, аддаў духа” (Ян 19, 17-30).
Крык і плач
перамешваюцца ў той момант, калі Езус, несучы крыж, прыходзіць на Галгофу. Такі
замучаны, збалелы, вычарпаны нясеннем такога цяжару, узыходзіць на вяршыню, дзе
будзе пастаўлены крыж. Аднак, гэта не канец Яго мукі, гэта толькі адзін этап;
адразу распачнецца чарговы. Дзвон металічных прыладаў, эха ўбіваных гваздзей не
пакідае сумневаў у тым, што адбываецца; прысуд укрыжавання Езуса дакладна
выконваецца. Не ведаю, Маці, ці Ты бачыла, як прыбівалі да крыжа Твайго Сына, але
напэўна ўсе гэтыя адгалоскі ўбіваліся як меч у Тваё Беззаганнае Сэрца. Кожная
маці ў хвіліну, калі дзіця церпіць,
прагне быць разам з ім; любоў не можа знесці разлукі ў такую асаблівую хвіліну.
Падчас аперацыі ў шпіталі бацькі звычайна акупіруюць дзверы да аперацыйнай
салі, прыслухоўваюцца, наглядаюць за кожнай дробяззю, за тым, што адбываецца.
Чакаюць навінаў і адначасова чуваюць пры дзіцяці. Табе ж, Маці, не дазволілі
быць разам з Сынам. Калі, аднак, каты, скончылі сваю справу, Ты стала пад
крыжам і ўбачыла свайго Сына. Што можна ўявіць сабе, што рабілася ў Тваім
Сэрцы? Што адчувае Маці, калі бярэ на рукі цяжка параненае дзіця або калі
глядзіць праз вакно ў салю інтэнсіўнай тэрапіі і бачыць параненае цела каханай
асобы? Выгляд маці ў такой сітуацыі настолькі красамоўны, што нельга прайсці
побач абыякава. Што тады адбываецца ў яе сэрцы? Часта роспач, бунт, сумнеў
перамешваюцца і выбухваюць гучным крыкам і плачам.
Беззаганная Маці,
Ты, аднак, усё гэты з пакорай пагрузіла ў акеан любові. Ты ведала, што гэта
павінна здарыццы, што ахвяра будзе складзена. Але ведаць Божы план гэта адно, а
прыняць яго з пакорай і любоўю, гэта нешта зусім іншае. Кожны з нас усведамляе,
што часам мы стаім перад абліччам выклікаў і цяжкасцяў, на якія трэба згадзіцца
і прыняць, хоць ніколі не бывае гэта лёгка. Заўсёды спалучаецца з ахвярай і
вырачэннем, а таму і з нейкім духоўным высілкам. Нараджаюцца сумневы,
абуджаюцца эмоцыі і пачуцці, дае пра сябе знаць эгаізм, прыходзіць таксама
спакуса звярнуць з дарогі, змяніць рашэнне. Ці можна сабе ўявіць, Маці, што
адбывалася ў Тваім Беззаганным Сэрцы ў хвіліну, калі складвалася Ахвяра за
збаўленне свету?
Мае штодзённыя
змаганні усведамляюць мне толькі тое, якой вялікай была Твая ахвяра, Маці,
якому вялікаму выкліку Ты павінна была супрацьстаяць. Блаславёная Кацярына
Эммерых так апісала гэтыя хвіліны і Тваё цярпенне, Маці: “А калі найсмутнейшая,
найбольш кахаючая Маці ўзнялася, то щбачыла на крыжы цела Сына свайго, зачатае
ў чысціні ад Духа Святога, цела з Яе цела, косць з Яе косці, Сэрца з Яе Сэрца,
святое начынне, створанае ў Яе ўлонні, у ценю моцы Найвышэйшага, пазбаўленае
цяпер усялякай аздобы, формы і душы сваёй найсвяцейшай; убачыла яго падданага
правам натуры, якую Ён сам стварыў, і якую чалавек грахом і злоўжываннем
абязвечыў і зняславіў. Яна бачыла гэта цела Езуса збітае, скатаванае,
зняслаўленае, разадранае і забітае рукамі тых, для каго ўцелавіўся Езус для
адкуплення і вечнага жыцця. Ах! Пагарджанае, высмеянае, адштурхнутае, вісела
гэта вычарпанае начынне найвышэйшай прыгажосці, праўды і любові, вісела
разарванае на крыжы паміж дзвюма забойцамі. Хто ж здолее зразумець гэты боль
Маці Езуса, Каралевы ўсіх Мучанікаў?”
Сапраўды, хто
зможа зразумець Твой боль. Для Цябе, Маці, гэта, аднак, не канец шляху цярпення
разам з Тваім Сынам і побач з Ім. Вось Езус кажа свой тэстамэнт і прагне, каб
Ты стала Маці Яго вучня, а гэты вучань Тваім Сынам. Што адчувала Тваё Сэрца, о
Беззаганная, калі Твой Сын звярнуўся да Цябе: “Жанчына”? Гэта ж Твой Сын. Вера,
аднак, мне падказвае, што ў гэтых словах падкрэсліваецца Твая незвычайная
годнасць; Ты “Жанчына”, якая раструшчыць галаву змея. Езус нагадвае гэта і
таму, хоць адбываецца гэта ў надзвычайна балесную хвіліну, становіцца для Цябе
чарговым выклікам. У хвіліну звеставання Цябе запыталі, ці згодзішся Ты стаць
Маці Сына Божага, цяпер з вышыні крыжа Твой Сын просіць Цябе стаць Маці Яго
вучня і адначасова ўсіх людзей. Ці можна прыняць іншае дзіця і любіць яго так
сама моцна, як сваё ўласнае? Гледзячы на Цябе, Марыя, я ведаю, што гэта напэўна
магчыма. Якім жа чыстым і шляхетным павінна было быць Тваё Сэрца, што повязі
крыві не сказілі гэтай любові.
Пакорнай і
паслухмянай, Маці, Ты засталася таксама ў хвіліну смерці Твайго Сына. У такі
момант, у хвіліну смерці любага дзіцяці, чалавек звычайна не ў стане запанаваць
на сваімі эмоцыямі. Незалежна ад таго, ці гэта няшчасны выпадак, ці
невылячальная хвароба, бацькі заўсёды адчуваюць вялікі эмацыйны стрэс,
з’яўляюцца пытанні: чаму?, ці так павінна было быць?, ці сапраўды Бог любіць,
калі дазваляе такія цярпенні? Як жа лёгка засумнявацца перад абліччам такога
цярпення. Пасля ўвакрашэння для нас адкрылася іншая перспектыва цярпення. Ты,
аднак, Маці, глядзела на Сына, якога адпіхнулі; дзе Ты магла знайсці падтрымку
ў веры і надзеі перад абліччам цярпення, калі Той, хто ёсць, вісіць высмеяны і
адкінуты на крыжы? Ён Кароль габрэйскі, якога спрадвеку чакалі, так кажа
Пісанне, але ўсё гэтаму супярэчыць. Пілат, які выносіць прысуд Езусу, настойвае,
каб гэты надпіс быў відаць усім. З іншага боку, калі гэта праўда, для караля не
павінна быць смяротнага прысуду. Кніжнікі і фарысеі, якія так добра ведалі
прароцтвы, не заўважаюць, што ўсё выконваецца з дзіўнай дакладнасцю. Ці ж моцай
рэчаіснасці не надыходзіць думка, што Езус не можа быць Каралём габрэйскі, не
можа быць прадказаным Месіяй? Калі так, то адзінай і зразумелай паставай для
маці павінна быць прагненне ўратаваць уласнага сына. Аднак, адбываецца нешта
цалькам супрацьлеглае. Маці, якой жа вялікай была Твая вера, калі ў такую
цяжкую хвіліну Тв ва ўсім засталася вернай Служабніцай Пана; нават мацярынскі
інстынкт маці не зацьміў Тваёй веры і любові. Колькі ж тады ў гэтым павінна
было быць болю і ахвяры, калі над усімі правамі цела панаваў дух, не эгаізм, а
любоў, не роспач, а вера!
Маці з
Беззаганным Сэрцам, якая глядзішь на паміраючага Сына! У адказ на Тваё
запрашэнне я прагну спачуваць разам з Табой, вучыцца любові і спрабаваць
зразумець тое, што адбывалася ў Тваім Сэрцы.
Ксёндз Пэлегрыно
Эрэці, апісваючы свой досвед, звязаны з аповедамі экзарцыстаў, дапамагае нам у гэтым старанні: “Мы таксама
стаялі пад крыжам [кажуць злыя духі]. Мы падштурхоўвалі некаторых супраць Яго,
каб Яго прыніжалі, каб Яго зневажалі, каб кідалі Яму выклік. Іншых мы
спакушалі, падсоўваючы ім сумневы. Мы казалі, што гэта не можа быць сапраўдны
Месія. […] Мы ўвялі адтуль шмат людзей. Яны перасталі ў Яго верыць, пужаліся,
бучучы, як памірае. Засталася пара недабіткаў. Яны ў сваю чаргу дайшлі да
перакананасці, што ўсё гэта няпраўда, калі Ён памёр. Бо, калі памёр, быў канец.
Ужо нічога нельга зрабіць. Калі здымалі Яго цела з крыжа, мы спакушалі нават
Яна. Казалі яму, паглядзі, як скончыў ваш Месія! Паглядзі, як скончыў гэты твой
Месія. Мы спакушалі нават Яго Маці. Яе Сэрца разарвалася. Але адначасова ў
гэтым Сэрцы панаваў невыказны супакой. Яна ўсё прабачала. Кахала і цярпела. Яе
прабачэнне было цалкавітым. Яе любоў была цалкавітая. Яе ахвяра была цалкавітая.
І гэта нас перамагло! Безпаспяхова мы падкапвалі Яе веру. Яна не пераставала
маліцца. Толькі Яна адна верыла ва ўваскрашэнне. Яе Сэрца ўжо ўсё ведала”.
Маці, будзь
праслаўлёная за Тваю веру, за прыклад любові і пакоры, за паказаны нам шлях.
Дзякую Табе, Маці, за Твой клопат і запрашэнне да разважання. Дазволь і мне
верна трываць пад крыжам майго Пана і Збаўцу. Ave Maria!
Перакладзена з польскай мовы.
Droga przez Serce. Przymierze serc Jezusa, Maryi, naszych.
Sekretariat Fatimski 2016