ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ
СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
Хрост Езуса ў Ярдане
Маці, вось я!
Я разам з Табой,
Найсвяцейшай Пані, каб несці Табе суцяшэнне, каб спачуваць Твайму Беззаганнаму
Сэрцу ў дзень, які Ты выбрала – у першую суботу месяца. Дзякую Табе, Маці, за
Тваю любоў і запрашэнне да таго, каб у Тваёй прысутнасці і разам з Тваім Сэрца
ісці за Езусам.
Дзякую Табе за
тое, што Ты паказала мне дарогу да Аліўнага Саду; я знайшоў там молячагася
Езуса. А праз нейкі час “з’явіўся
натоўп, а наперадзе
ішоў адзін з Дванаццаці, якога
звалі Юда” (Ян 22, 47). Вучань,
якога выбраў Езус, паказаў дарогу тым, што жадаюць яго злавіць. Езус выйшаў
насустрач і сказаў, што Ён той, каго яны шукаюць, яны са здзіўлення ўпалі на
зямлю. Слова Праўды, хоць па-людзку беззбройнае, паваліла ўзброеных
пераследнікаў. Ён яшчэ раз сказаў, што Ён той, каго яны шукаюць, прасіў, каб
іншым дазволілі адысці, а сам дабраахвотна аддаўся ў іх рукі. “Тады схапіўшы,
павялі Яго і прывялі ў дом першасвятара” (Ян 22, 54).
Марыя, Твайго
Сына схапілі як злачынцу. Калі гэтая навіна дайшла да Цябе, ці ж боль не
прасякнуў Тваё Сэрца? Кожная любячая Маці, калі б пачула такую навіну, адчула б
вялікую трывогу. Што здарылася? У адну хвіліну нарадзілася б шмат пытанняў? Ты,
аднак, Марыя, чакала гэтай хвіліны, бо ведала, чаму так адбываецца? Як жа
красамоўна тое, што Ты не задаеш пытанняў: чаму, дзеля чаго так адбываецца?
Так, Маці, я ведаю, у Цябе ўжо даўно ёсць адказ. Ці, аднак, Тваё Сэрца Маці
можа застацца абыякавым у такую хвіліну? Дзіця ў небяспецы, яму пагражае
небяспека, ці ў такім выпадку не абуджаюцца ўсе матчыныя пачуцці?
Любоў перад
абліччам цярпення, Беззаганнае Сэрца перад абліччам цярпення ўласнага Сына, які
ж каштоўны ўрок для кожнага з нас. Спаглядаючы на Цябе, Маці, я вучуся таму,
што любоў ніколі не абыякавая на цярпенне. Таму, хто сапраўды любіць, хоць і
ведае, што цярпенне абавязковае, любоў ніколі не дазваляе абыякава стаяць
побач. Ці ў Тваім Сэрцы, Сэрцы Маці, не нараджаюцца пытанні? Як шмат Езусу
трэба будзе выцярпець? Што зробяць Яму пераследвальнікі? Чаму так жорстка з Ім
абыходзяцца? Ці Ты задумваешся над гэтым, Марыя? Напэўна кожнаму чалавеку было б
цікава, кожны б хацеў запытацца пра яшчэ шмат іншых спраў і часта менавіта так
і робіць, спрабуючы няспынна дакапацца да кожнай дробязі. А для любові самы
важны той, каго любяць. Ці можна таму ў такую хвіліну пытацца і засяроджвацца
на асяроддзі, а не на каханай асобе? Калі я гэта ўсведамляю, то больш разумею,
што азначае спачуваць таму, каго любіш? О, Беззаганна Зачатая Маці, з’яднаная ў
дасканалай любові са сваім Сынам, дзякую Табе за тое, што Ты адкрываеш мне вочы
на таямніцу цярпення і любові. Маці, як жа часта ў нашым штодзённым жыцці мы
засяроджваем нашу ўвагу не на асобе, якая церпіць, а на другасных рэчах. Досыць
прыглядзецца да рэакцыі людзей, якія праяжджаюць побач з аўтамабільнай
катастрофай. Звычайна глядзяць з цікаўнасцю, робяць фотаздымкі, ківаюць
галовамі, бачучы знішчаныя аўтамабілі, і ці ўвогуле задумваюцца над тым, што
адчувае ахвяра выпадку? Што перажывае, напрыклад, маці, якая глядзіць на
ўласнае, церпячае, а можа і паміраючае дзіця?
Іду далей з Тваім
Сынам, Марыя, і не магу зразумець, чаму ўсе такія сляпыя. Што сталася з
людзьмі, якія на працягу столькіх стагоддзяў чакаюць Месію, а ў блізкай Яго
прысутнасці нічога не заўважаюць? Хоць усе знакі паказваюць на Езуса, аднак,
замест таго, каб выясніць, кім на самай справе з’яўляецца Езус, людзі
патрабуюць Яго смерці. У сэрцы Маці напэўна ў такіх абставінах нараджаецца
жаданне бараніць сына, пераконваць, прасіць, маліць у яго справе. Як жа моцна
Ты церпіш, Маці, калі мусіш апанаваць таксама і гэтыя матчыныя ўзрушэнні, калі
ведаеш, што ніякія словы ўжо нічога не зменяць. У цішыні і таямніцы свайго
Сэрца Ты згаджаешся на пакуту і прадказаную смерць любага Сына. Знешняя
бяздзейнасць становіцца выразам свядомага і дабраахвотнага спачування. Знешняя пасіўнасць,
гэта выраз Тваёй пакоры перад Божымі планамі, але гэта зусім не азначае, што
ўнутры ў Тваім Сэрцы не адбываецца нешта зусім супрацьлеглае.
“Ад Каяфы
павялі Езуса ў
прэторыю. Была раніца,
і яны не
ўвайшлі ў прэторыю, каб не
апаганіцца і магчы з’есці Пасху. Таму
Пілат выйшаў да іх і сказаў: «У чым
абвінавачваеце гэтага чалавека?»
Яны сказалі яму
ў адказ: «Калі б Ён не быў
злачынцам, мы не выдалі б Яго табе». Пілат жа сказаў ім: «Вазьміце Яго
вы і судзіце
паводле свайго Закону!»
Юдэі сказалі яму:
«Нам нікога не дазваляецца забіваць». Так павінна было збыцца слова
Езуса, у якім прадказаў, якой смерцю памрэ” (Ян 18, 28-32).
У першую хвіліну
здавалася б, што Пілат, як язычнік, праяўляе больш літасці да Езуса, чым тыя,
што Яго схапілі. Ён выказвае павагу тым, хто да яго прыходзіць; выходзіць да іх
з палацу, каб яны не забрудзілі сябе перад святам Пасхі. Для “свайго супакою”
адным словам або жэстам ён мог вынесці прысуд, каб скончыць усю гэтую справу і
супакоіць паўсталы хаос. Пілат, аднак, не паддаецца ціску натоўпу, стараецца
высвятліць справу. Чаму ён не паступае так, як “арыстакратыя святыні”, для якой
Права, як у гэтым выпадку, адносіны да рытуальнай чысціні настолькі важныя.
Адказ, здаецца, зразумелы. Адказвае нам сам Пілат, які адразу зразумеў сапраўдныя
намеры тых, што абвінавачвалі Езуса, а менавіта тыя, што Яго схапілі з-за
зайздарсці. Калі гэта настолькі зразумелае, ці ў чалавеку тады не з’яўляецца
жаданне крычаць і заклікаць да рассудку абвінаваўцаў? Ці асляпленне і
зайздрасць могуць быць настолькі вялікімі, што людзкімі сродкамі мы нічога не можам
зрабіць? Гляжу на Цябе, Маці, і ўжо ўсё разумею. Як жа Ты церпіш, пакорна
гледзячы на цярпенні ўласнага Сына.
Пілат, “зноў
выйшаў да юдэяў, і сказаў ім: «Я не знаходжу ў Ім ніякай віны. Ёсць у
вас звычай, каб
я на Пасху
адпускаў вам аднаго
вязьня. Калі хочаце, я
адпушчу вам караля
Юдэйскага?» Тады яны зноў
закрычалі: «Не Яго, але Барабу!»
А Бараба быў разбойнікам. Тады Пілат узяў Езуса і аддаў на бічаванне” (Ян 18,
38-19,1).
Хоць Езус непавінны,
Ён павінен быць убічаваны. Зноў будзіцца людзкая логіка і жаданне крычаць, што
гэта абсурд, яўная несправядлівасць. Чаму непавінны чалавек павінен быць так
страшна пакараны? Калі ён нават перажыве рымскі спосаб бічавання, ён напэўна
застанецца калекай; ці можна так зрабіць, калі ён непавінны, толькі з-за крыку
натоўпу? Якая маці, па прычыне кроўнай сувязі, не хацела б уратаваць сваё
дзіця? Як цяжка ў такой сітуацыі захаваць супакой, згадзіцца на волю Божую,
кіравацца ўласным розумам, а не толькі людзкімі пачуццямі. Што адбываецца ў
Сэрцы Маці, поўным любові , якое становіцца перад абліччам такой вялікай
несправядлівасці, а таксама будучай ахвяры?
Ці можна любіць
катаў уласнага сына? Маці, я ведаю адказ, але як жа мне за яго сорамна! Гэта
магчыма, калі любіш Езуса, а не сябе самога. Незвычайна прыгожы прыклад гэтага
меў месца падчас Варшаўскага Паўстання, пра які пісалі маці ў лісце да Святога
Айца Пія ХІІ ў жніўні 1944 года:
“Святы Ойча, мы
польскія жанчыны, змагаемся ў Варшаве, кіраваныя нашым патрыятызмам і прывязаныя
да зямлі нашых Айцоў. Нам не хапае ежы і перавязачных матэрыялаў. Мы абараняем
нашу цвярдыню ўжо тры тыдні. Варшава ў руінах. Немцы забіваюць параненых у
шпіталях. Жанчыны і дзеці ідуць перад танкамі. Не перабольшваюць навіны пра
тое, што на вуліцах Варшавы змагаюцца дзеці, узрывючы варожыя танкі бутэлькімі
з палівам. Мы, маці, глядзім на нашых сыноў, якія гінуць за вольнасць і за нашу
зямлю. Святы Ойча, ніхто нам не дапамагае […]. Свет не
хоча ведаць пра нашую барацьбу. Толькі Бог з намі. Святы Ойча, Намеснік нашага
Пана і Валадара, калі ты пачуеш нас, удзялі Божага блаславенства польскім
жанчынам, якія змагаюцца за Касцёл і Вольнасць”.
Польскія маці, ня
гледзячы на тое, што зведалі такую вялікую несправядлівасць, не адплачвалі
нянавісцю; вырашаліся на любоў да забойцаў іх уласных дзяцей. Як жа здзіўляліся
нямецкія жаўнеры, калі параненыя, у палоне, ім аказвалі тую самую дапамогу і
апеку ў палявых шпіталях, як і параненым паўстанцам. У цярпенні да іх
адносіліся як да людзей, якім патрэбная дапамога, і яны яе атрымлівалі, хоць
перад гэтым яны былі ворагамі тых, хто ім цяпер аказваў дапамогу.
Якой жа вялікай
павінна была быць зайздрасць і асляпленне тых, што бічавалі Хрыста. Жудасна
збітае цела чалавека не абуджае ў абвінаваўцах літасці, а яшчэ большую пагарду
і агіду. Яны крычаць: укрыжуй Яго! Яны патрабуюць смерці чалавека перад
абліччам такога вялікага цярпення. Ці можна з любові да Бога, з клопатам пра
Яго Права з такой нянавісцю і пагардай трактаваць іншага чалавека? Аказваецца,
што так, і гэта можа пагражаць кожнаму. Ці такая пастава “арыстакратыі святыні”
не з’яўляецца крыкам да неба аб помсце? Такія думкі абуджаюць чалавечыя пачуцці
ў сённяшняй перспектыве. Ніколі і нікога мы не можам, аднак, асуджаць і
павярхоўна ацэньваць. Узгадванне гэтых падзей з’яўляецца каштоўнай навукай на
шляхах веры, каб не дазволіць злу сябе асляпіць, не дазволіць сябе пераканаць,
што праз крыўду, нанесеную чалавеку, я магу праслаўляць Бога.
Дзякую Табе, Маці, за
чарговы ўрок; няхай мая ўдзячнасць дапаможа таксама супакоіць Твой боль. Ave Maria!
Перакладзена з польскай мовы.
Droga przez Serce. Przymierze serc Jezusa, Maryi, naszych.
Sekretariat Fatimski 2016