ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ
СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
Хрост Езуса ў Ярдане
Маці, вось я!
Я з Табой, о Беззаганная.
У гэты асаблівы дзень, які Ты сама выбрала: у першую суботу месяца, я з Тваім
Беззаганным Сэрцам.
Разам з Табой я
хачу разважаць над таямніцай унебаўшэсця Езуса. Гэта чарговая разлука, якая
кранаецца Твайго Беззаганнага Сэрца. Згубленне Езуса ў святыні, пачатак Яго
публічнай дзейнасці і адыход з роднага дому, а таксама арышт Езуса, гэта
моманты, якія напэўна глыбока кранулі Тваё матчынае Сэрца. Ці ж меч болю не
прасякнуў Тваю душу ў хвіліну смерці Сына, ці калі Яго цела здымалі з крыжа і
клалі ў грабніцу? Ці камень, які зачыніў уваход у грабніцу, не прыціснуў
таксама Сэрца Маці, якая згубіла з вачэй уласнага Сына? Засталася толькі вера і
давер Богу, які заўсёды стрымлівае свае абяцанні. Як, аднак, верыць, калі
па-людзку няма ўжо ніякай надзеі? Ніхто перад гэтым не паўстаў з мёртвых, а
таму на чым абапіраць веру, дзе знайсці апору для надзеі? Езус уваскрос.
Радасць, аднак, не трывае доўга, бо ізноў трэба развітвацца. Ці не прыходзіць
часам хвіліна, Маці, калі хочацца сказаць: “Сын, застанься, не пакідай больш
мяне адну. Я так шмат цярпела, так моцна непакоілася за цябе, бачыла, як Ты
цярпеў і памер. Гэта занадта шмат для Маці, дапамажы мне цяпер, каб я не была
ўжо адна”. Якая б маці не хацела хоць шэптам сказаць такія словы свайму
дзіцяці? Вось, аднак, канчатковае развітанне з Сынам, тут на зямлі, выглядае
зусім інакш. Так нам апісвае гэта евангеліст Мацвей:
“Адзінаццаць
вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі
Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. Тады Езус наблізіўся да
іх і сказаў
ім: «Дадзена Мне
ўсялякая ўлада на
небе і на
зямлі. Дык ідзіце і
навучайце ўсе народы,
і хрысціце іх
у імя Айца і Сына,
і Духа Святога. Вучыце іх
захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння
веку»” (Мц 28, 16-20).
Любая Маці,
прабач мне, але чаму Евангелле нічога не кажа пра Цябе? Ты ўжо не знойдзеш Езуса
праз тры дні, Ён ужо не вернецца да роднага дому, не ўваскрэсне і на трэці
дзень Ты Яго ўжо не ўбачыш. Ён адыходзіць да неба, каб сесці праваруч Айца, а
потым тут на зямлі вы ўжо не сустрэнецеся. Мне б хацелася сказаць, што нядобра,
калі Маці не прысутнічае ў такую хвіліну. Як жа адрозніваюцца людзкія думкі,
погляды і уяўленні. Твая адсутнасць, Маці, з’яўляецца для нас чарговым урокам
на шляхах веры.
Я памятаю дзень,
Маці, калі жадаючы сустрэцца з Езусам, ты прыйшла да Яго і перадала Яму, што Ты
чакаеш Яго на двары. Калі Сын пачуў, што Маці чакае Яго, не выйшаў, а толькі
сказаў: “Хто маці Мая і браты Мае? І
паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: Вось Маці Мая і браты Мае. Бо
хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці” (Мк 3, 34-35).
Ці Сын пагардзіў Сваёй Маці і Яе просьбай? Зноў людзкое сапсаванае мышленне падсунула б такую думку.
Аднак, у словах Езуса схавана навучанне для нас; хто лепш за Цябе, о
Беззаганная, выканаў Волю Божую? Езус, выкарыстоўваючы сітуацыю яшчэ больш
жадае падкрэсліць Тваю годнасць, Тваю адданасць Богу, паказаваючы, што Ты не
толькі кроўная Маці, а таксама і духоўная. Гледзячы глыбей, услухоўваючыся ў
словы Хрыста, мы заўважаем цалкам іншы вобраз Тваёй любові і пакоры. Ці іншая
маці не ўвайшла б, патрабуючы, каб ёй далі праход: там жа яе сын? Ты, аднак,
пакорна чакаеш; у Евангеллі не гаворыцца пра тое, што Ты паўтарыла просьбу,
патрабавала, каб Сын быў дабразычлівым да сваёй Маці.
Гэтая ўзгаданая
сцэна дапамагае мне лепш зразумець падзеі з Галілеі, калі Езус адыходзіць да
Айца. Вучні пакліканыя ў Галілею на гару, так ім сказаў Езус. Не гаворыцца, што
ўсе павінны туды ісці. Не гаворыцца што ўсе, ведаючы пра тое, што там здарыцца,
вельмі хутка вырушылі. Не. Езус толькі вучням сказаў прыйсці на гару
ўнебаўшэсця. А значыць, калі гэты загад быў для вучняў, як і раней, як Маці Ты
не патрабуеш сваіх праў. Ты выконваеш волю Бога, удзельнічаеш у Божых планах
збаўлення, як Пакорная Служабніца. Не ведаю, Маці, можа і ў гэтую хвіліну меч
болю прасяквае Тваю душу, бо не было Табе дадзена яшчэ раз, апошні, тут на
зямлі, паглядзець на ўласнага Сына. Твая пакора, любоў, паслухмянасць, Маці,
саромеюць мяне, таму што я разумею, наколькі я яшчэ думаю па-людзку, а не па
Божаму. Як шмат ува мне эгаістычных жаданняў. Дзякую Табе, о Беззаганная, і
прашу прабачэння, што я так мала навучыўся ад Цябе.
Беззаганная Маці,
ці ў гэтую хвіліну, калі Твой Сын адыходзіць да неба, Ты не адчула сумневу? Ці
гэта сапраўды мой Сын – я ж больш Яго не ўбачу? Ці сапраўды Ён адыходзіць да неба
– мяне ж там няма? Спачатку Бог праз анёла, так адназначна стаў на тваім шляху,
а цяпер, калі ўсё ідзе да заканчэння, Ты можаш у гэтым прымаць удзел, чаму ўсё
так заканчваецца? А можа там, у Галілеі, так сапраўды нічога і не заканчваецца?
“Вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння свету” – сказаў Езус сваім вучням.
Але Ты не чула гэтага. Калі Ты не шукала доказаў на гары ў Галілеі, то павінна
была ў Сваім Беззаганным Сэрцы да канца давяраць Богу, верыць, што Езус – Сын
Божы.
Ці, аднак, Маці
не церпіць, ведаючы, што можа апошні раз у гэтым свеце можа сустрэцца з уласным
Сынам менавіта ў гэтым месцы, а ў Яе няма магчымасці там быць? Маці майго Пана,
што адбываецца ў Тваім Сэрцы, Беззаганным Сэрцы, поўным найчысцейшай любові?
Якой вялікай была ваша любоў, якой глыбокай еднасць Маці з Беззаганным Сэрцам і
Сына, які быў самой Любоўю. Ці нехта з людзей можа зразумець: наколькі блізкай
была сувязь вашых Сэрцаў? Што адбываецца, калі нейкім чынам парушаецца гэтая
еднасць? Ты ж, Маці, з’яўляешся чалавекам і адчуваеш, як кожная маці, а
паколькі ўнебаўшэсце – гэта часовая разлука, ці гэта Табе не баліць? Ці спакуса
не падсоўвае шмат сумневаў, нараджаючы боль? Чаму Сын мяне пакідае? Чаму я
павінна застацца адна? Ці гэта ўсё напэўна было справай Божай? Чалавек жа так
шмат разоў і рознымі спосабамі жадае ўпэўніцца, перастрахавацца, спытацца,
праверыць. А тут, у такую вельмі важную хвіліну Ты нічога не можаш зрабіць. Ты
застаешся, як і ў хвіліну звеставання, адна са сваёй таямніцай.
Беззаганная, што
адбываецца ў Тваім Сэрцы? Можна было б зноў па-людзку здагадвацца і сцвярджаць,
што калі Ты спазнала такую ласку абранасці, узвышэння і блізкасці Бога, то не
ведаеш болю развітання. Ты адчуваеш блізкасць свайго Сына – Бога. А можа ўжо
ведаеш хвіліну і час, калі сама пакінеш гэты свет, каб сустрэцца з Сынам у
небе? А таму ўжо не думаеш пра тое, што тут на зямлі, а радуешся будучай
хвіліне новай сустрэчы з Сынам. Здаецца, гэта занадта проста і занадта
прасякнута эгаізмам. Усё ж такі Езус з вышыні крыжа пакінуў Табе запавет; цяпер
ты наша Маці, а значыць справа яшчэ не скончылася, наперадзе яшчэ шмат працы і
змагання.
Узгадваецца мне,
Маці, маленькая Гіяцынта, з якой Ты размаўляла ў Фаціме. Пасля заканчэння
аб’яўленняў, як і абяцала, Ты павінна была забраць яе разам з Францішкам да
неба. Падчас хваробы, калі Гіяцынта пакутвала, яна казала Луцыі, што ўвесь час
пра гэта забываецца. Бог вёў яе шляхамі, якія для нас з’яўляюцца незразумелымі.
Ты ж абяцала ёй неба, прадказала, што прыйдзеш забараць яе да неба, сказала,
дзе і калі гэта будзе, а аднак ёсць у чалавеку нешта, што ня гледзячы на такую
ўпэненасць, працінае болем яго душу. Гіяцынта цалкам ахвяравала сябе, склала
ахвяру свайго цярпення ў інтэнцыі грэшнікаў, чакала неба. Не было ў ёй страху,
боязі, аднак душа адчувала боль. Ці можна скласці ахвяру Богу, стаць цалкавітай
ахвярай, не зведаўшы ачышчэння і глыбока духоўнага болю?
Таксама і Луцыя,
калі даведалася, што застанецца адна, вельмі непакоілася. Яна застанецца адна з
цяжарам таямніцы і адказнасці за Пасланне. Ці павінна яна баяцца? Крухкае
людзкое мышленне падсоўвае вельмі просты адказ: канешне ж не павінна! Ці,
аднак, Бог, некага выбіраючы для асаблівага задання, пазбаўляе яго ад людзкіх
пачуццяў, думак і эмоцый? Якой была б тады заслуга гэтай асобы, калі б Бог
выканаў за яе большасць задання? Бог, выбіраючы, не выручае, а дапамагае. Хто
больш атрымаў, з того больш будуць патрабаваць. Маці, ці нехта з людзей атрымаў
больш за Цябе? А значыць, ці ад некага з людзей Бог будзе патрабаваць больш,
чым патрабаваў ад Цябе? Якой жа вялікай была Твая ахвяра. Маці, дзякую Табе за
Тваю вернасць да канца, за Тваю ахвяру. Няхае гэта мая сціплая падзяка будзе
Табе суцяшэннем, таму, што я дзякую шчыра. Ты ведаеш, што я пачынаю разумець,
што такое сапраўдная любоў. Ave Maria!
Перакладзена з польскай мовы:
Droga przez Serce. Przymierze serc Jezusa, Maryi, naszych.
Sekretariat Fatimski 2016