6.02.2014

Першая субота снежня 2014

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА СНЕЖНЯ

Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай

ПЕРШАЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

   “Мы для Яго браты, калі выконваем волю Айца,
Які ёсць у небе.
Мы – маці, калі носім Яго ў сэрцы
і ў целе нашым праз любоў Божую,
а таксама праз чыстае і шчырае сумленне;
мы нараджаем Яго праз святыя ўчынкі,
якія мы павінны прысвячаць іншым, як прыклад”.
Св. Франіцшак

  
   Сустракаемся сёння ў першую суботу месяца, гэта наша апошняя сустрэча ў гэтым годзе. Гэта асаблівы час – не толькі вынікаў, але і падрыхтоўкі да новага года. Гэта час выбраны для нас. Можа ў нашым сэрцы ўсплывае шмат спраў, нешта ўзгадваем, аб нечым шкадуем… Перад намі ячшэ большая таямніца Бога, Маці Божай, таксама і наша – Божае Нараджэнне. Даверым сябе саміх, нашыя сэрцы і думкі міласэрнаму Богу, даверым іх Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
   Ойча Міласэрны, ласкавы, дзякуем Табе за тое, што Ты хочаш быць блізка ля нас, што Ты даў нам Свайго Сына. Па Тваёй волі Езус нарадзіўся з Найчысцейшай Панны, для нас, для нашага збаўлення. Духу Святы, Ты ўфармаваў гэтую прыгожую, поўную ласкі Маці Збаўцы, Маці найцудоўнейшую, Яе Беззаганнае Сэрца паволе Найсаладзейшага Сэрца Езуса, згодна з воляй ласкавага Айца. Духу Агню, Духу Жарлівы, просім, вядзі нас марыйным шляхам да Езуса, Прыяцеля людзей.
   Найсвяцейшая Панна, Дзева, Маці найцудоўнейшая! Мы прыходзім сёння да Цябе, у першую суботу месяца, мы хочам з Табой разважаць над Тваім і нашым жыццём. О Пані, Ты беззаганная, мы грэшныя, Ты нязломная, мы няспынна ўпадаем у нашыя дрэнныя звычкі, Ты бачыш толькі прыгажосць і дабро Бога, мы – шмат спакусаў на нашым шляху. Будзь з намі, Правадніца святых, Панна мудрая, пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца! Мы хочам быць падобнымі да Цябе, як Ты, о Маці, мы хочам прыняць у нашае сэрца Езуса.
   Перад намі Божае Нараджэнне, вялікая таямніца Бога, Марыі, але таксама і наша. Бог наш – гэта Бог блізкі, Ён хацеў жыць з намі, у Сэрцы і целе Найсвяцейшай, Найпрыгажэйшай, пасяліцца сярод нас. Як гэта сталася? Як гэта было магчыма?
   Евангелле набліжае нам гэту незвычайную падзею, якую чакаў увесь свет. Адначасова – хто ведаў пра гэта? У маленькай мясцовасці, дзесці на краю імперыі, у заваяванай захопленай краіне, найцудоўнейшая вядомасць свету была перададзеная вельмі маладой дзяўчыне, пра справу збаўлення свету размаўляе пасланнік Божы, анёл, з маладой паннай.
   Чытаем, што калі надышла поўня часу, а гэта значыць момант запланаваны Богам, да Дзевы прыходзіць анёл. Ужо словы прывітання заклікаюць да радасці, супакою, запэўніваюць аб вернасці і прысутансці Божай. Маладая дзяўчына чуе запэўніванне, якое да гэтай пары скіроўвалася да прарокаў, каралёў, кіраўнікоў Ізраэля, калі яны атрымлівалі заклік: “Не бойся, Пан з Табой!”
   Панна атрымлівае таксама новае імя, даведваецца, хто яна перад абліччам Бога. Анёл акрэслівае Яе як kecharitomene, што азначае: поўная ласкі, напоўненая ласкай, прыгажосцю, дабром, падкрэслівае, што яна знайшла ласку ў Бога. Марыя чуе аб сваёй абранасці, Божым упадабанні, пакліканні. Евангеліст адзначае, што Панна здзіўляецца, збянтэжваецца. Відаць Яе вялікая ўважлівасць і апанавасць: Яна разважае над словамі, задумваецца, што гэта можа значыць. Заўважым, Лука ахвотна падкрэслівае, што Дзева нічога не прыспешвае, не дзейнічае неразважліва, дае сабе час на разважанне, хоча зразумець. Яна прымае пасланніка Божага з верай, якая шукае зразумення, хоча ўнікнуць у сітуацыю. Таму таксама Прымас Тысячагоддзя, Слуга Божы кардынал Стэфан Вышынскі падкрэсліваў далікатнасць, умеркаванасць і мудрасць Дзевы; ён акрэсліваў Яе як наймагутнейшую Вучаніцу Божую, Першую Студэнтку Тэалогіі. “У новым хрысціянскім парадку, на яго парозе, Дзеву прымусілі да найглыбейшага тэалагічнага разважання”. Марыя пачынае размову з анёлам, пытае, атрымлівае адказ, а таксама пыдтрымліваючую вядомасць пра стан Альжбеты, якая таксама чакае дзіця. Гэта далікатнае ўказанне, якое Дзева адразу ж зразумее. Яна выказвае сваю радасную згоду, прымае Слова Божае, веручы ў прадказанне анёла, цалкам аддаючыся Богу. Як напісаў кардынал Вышынскі, Бог добра выбраў і падрыхтаваў Найсвяцейшую Панну дарамі Духа Божага, “Божае Слова будзе прынятае, зразуметае, давартасцяванае, дагледжанае”, з любоўю Беззаганнага Сэрца Марыі.
   Мы бачым, што Найсвяцейшя Панна прымае сваё пакліканне без якіх-небудзь уступных умоў, без ніякіх устанаўленняў, відаць вялікая шчодрасць і гатоўнасць да аддання ўсёй сябе. Дзева запэўніваецца адносна сваёй сітуцыі, атрымлівае абяцанне Духа Святога, які сыйдзе на Яе, Моц Найвышэйшага ахіне. У сваёй вялікай абдараванасці Марыя хаваная і ўзмоцненая, падрыхтаваная дарамі Духа Божага.
   Анёл ахвотна адказвае на пытанні панны, выясняе Ёй пакліканне, кажа пра Сына Божага. Бог, такі таямнічы і незразумелы, неабмежаваны, хоча быць прыняты, не хоча пужаць, згаджаеца адказваць на людзкія пытанні, наколькі чалавек можа зразумець. Марыю ўводзяць у планы і таямніцы Божыя, Яна запрошаная да супрацоўніцтва з міласэрным Айцом.
   Як захоўвае сябе Марыя? Св. Бернард з Клерво, Слуга Божы кардынал Вышынскі і шмат іншых прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны падкрэслівалі Яе такт, далікатнасць, умеркаванасць, стрыманасць, адлегласць і супакой паводзінаў, апанаванне сабой.
   Марыя ведае, што Бог хоча размаўляць з людзьмі, Яна не ўхіляецца, а просіць растлумачыць. Гэта Дзева, якая думае, разважае, шукае. Яна давярае Богу, ведае, што можа запытаць, калі чуе пра сябе новыя словы, словы, якія азначаюць Яе новыя заданне і пакліканне. Панна адчувае сябе бяспечна з Айцом, ведае, што мае права на пытанні і адказы, мае права зразумець. Адначасова, даходзячы да гэтага права, Яна поўная супакою і стрыманасці. Колькі ж у Яе адказах і паводзінах духоўнага супакою, раўнавагі, пачуцця годнасці дачкі Божай. Марыя хоча зразумець, адначасова захоўвае адлегласць адносна пачутых пахвал, паводзіць сябе так, як бы іх не чула… Яна размаўляе на тэму сваіх дабрадзействаў ці дароў, пытае аб тым, што павінна быць з Яе пакліканнем. Гэта далікатнасць, валоданне эмоцыямі, прыгажосць Яе паводзінаў захаплялі шмат святых. Яна не патрабуе запэўнівання і не выказвае боязі, згаджаецца на волю Божую з цалкавітым даверам. Нічога не просіць, не жадае, верыць, што ўсё падрыхтавана Усемагутным. У маўчанні згаджаецца таксама на самотнасць свайго паклікання – каму яна магла б сказаць, каму даверыцца? Прысутнасць Езуса будзе Яе радасцю, сілай, шчасцем і суцяшэннем.
   Евангеліст падкрэслівае самадзейнасць рашэння Беззаганнага Сэрца. Евангеліст маўчыць аб тым, ці Найсвяцейшая Дзева давярала свае таямніцы св. Юзафу, ці пытала ў Абранніка яго думку, хоць згодна з правам Яна павінна была атрымаць згоду айца або мужа. Св. Юзаф, мужчына справядлівы, абраны на зямнога айца Сына Божага, на мужа Дзевы, перажывае непакой сэрца, цёмную ноч веры і любові. Анёл прыходзіць да св. Юзафа ў сне, не чакаючы яго адказу, з цалкавітай перакананасцю, што абраны прыме сваё пакліканне, як годны даверу і пэўны ваяўнічы, якому проста перадаюцца загады Пана. Гэта дзіўнае пакліканне св. Юзафа. Ён, Пагроза духаў пякельных, як мы называем яго ў прыгожай літаніі, які бачыў толькі малое дзіця, верыў, што перад ім Сын Божы, Кармілец Сына Божага, Кармілец Таго, хто корміць увесь свет. Ён насіў маленькага Езуса, бараніў Яго ад чарговых небяспекаў, гатовы да служэння, як жаўнер Бога, на кожны заклік – хто разумеў, хто давартасцяваў Яго ўкрытую ахвяру жыцця, Яго пакліканне?
   Звеставанне заканчвае дзіўны, непакоячы сказ: “Адышоў ад Яе анёл”. Пасля настолькі дзіўнай падзеі адыходзяць анёлы, зямное жыццё Найсвяцейшай Сям’і будзе з гэтага моманту пад цалкавітай апекай Божай, з дапамогай анёлаў, якое, аднак, будзе абапірацца на высілках і намаганнях св. Юзафа, Беззаганнай Маці.
   Просім жа Яе, каб Яна дапамагала нам заўсёды трываць у еднасці з Яе Сынам Езусам, цяпер і ў гадзіну нашай смерці.
   Марыя звеставання, Панна, якая з радасцю аддае ўсё Богу, цалкам адданая Сыну, духам і целам. Маці, праз якую прыходзіць Радасць – Езус, наша паратунак, наша надзея! Дапамажы нам, няхай нашыя сэрцы, як Тваё, адкрываюцца на Божую любоў, няхай нашыя сэрцы, як Тваё Беззаганнае Сэрца, стануць Яго домам, Яго жыллём, Яго шатай, Яго табернаклем! Амэн.

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе,

не давяраюць Табе і не любяць Цябе.

 Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.