Няхай Тваё
Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА ЛIПЕНЯ
І. ПАТРЭБА ЛЮБОВI У СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ
(ПРАПАНОВА ДЛЯ КАЗАННЯ)
З любовi Божай
выплывае любоў да блiжняга бо надзвычайная любоў да блiжняга,
або хрысцiянская, выплывае з любовi Божай,
з яе чэрпае жыццё і чысцiню. Нiхто сярод святых не стаў і не стане роўным Марыi ў
любовi да блiжнiх – да нас! Марыя любiць нас
усiх любоую духоунай, клапатлiвай,
апярэджваючай, а па-над усё – плённай. Яна любiць
кожную душу асобна, так, як бы гэтая душа адзiная iснавала
ў свеце. Мы павінны ўзнагародзіць Богу за крыўду! Прывiлей
узнагароды мае толькi крыж Хрыстовы. А кожная любоў бярэ пачатак менавiта з
любовi Хрыстовай на крыжы. У кожнай любовi ёсць
цярпенне, бо кожная патрабуе якога-небудзь адрачэння ад сябе, адмаўлення ад
уласных упадабанняу, i таму кожная з’яуляецца ўзнагараджальнай.
На алтары
ахвяраў, цярпенняў і нядолi нам трэба яшчэ скласцi
добраахвотную ахвяру сэрца. “Suscipe Sancte Pater” – Прымi, Ойча
Святы! Марыя ў Фацiме пажадала пакуты і дала адразу сродак для яе выканання
– любоў.
Чалавек, жадаючы
iсцi за Хрыстом, павiнен
умець аддаць душу. Хрысцiянства заўжды аддавала сваю душу. Гэта таямнiца моцы
кожнага хрысцiянiна, кожнага мучанiка, што
любiць Хрыста, любiць больш за сваё жыццё і
гатовы гэтае жыццё аддаваць кожную хвiлiну,
кожны дзень. Гэта таямнiца Ахвяры. Марыя вучыць нас такой паставе. Боль Яе сэрца
непадзельна злучаецца са сказаным у Назарэце «Fiat». Таму
Бог даў свету мацярынскае сэрца Марыi.
Нам патрэбна
любоў у супольнасцi Касцёла, бо мы сумуем па паўсюднаму братэрству, па руцэ,
працягнутай чалавекам чалавеку, па дабразычлiвай
усмешцы. Нават больш, мы хочам першымі працягнуць руку чалавеку ў жэсце дапамогi,
пачуццi еднасцi, ня гледзячы нi на што. Мы так змучаныя
нянавiсцю, што маем сiлы ўжо толькi на
любоў. Па закону кантрасту раз’юшаная нянавiсць вызвалiла ў
нас любоў, і яшчэ большае прагненне любiць. Бо
ў Касцёле жыве таямнiца мацярынства i таямнiца
любовi нарачоных, якая вядзе да яе. Умілаваная Любоў робiць
магчымай эклезiяльную пабожнасць і любоў да Касцёла. Любоў патрэбная нам
бо гэта чалавечая і Божая якасць. Усё жыццё мы iмкнемся
да любовi, бо ў рэшце рэшт неба – гэта трыванне ў бясконцай любовi, у
Тройцы Адзiнага Бога. Нам патрэбная любоў, таму што нам патрэбны
супакой, а ён магчымы толькi ў братэрскіх чалавечых далонях. Калi чалавецтва
прыклала ўсе свае намаганнi для знаходак для поунага знiшчэння,
то для ўратавання свету яно вызвалiць у сабе генія сэрца і
з’яднаецца паусюдным намаганнем любовi і супакою.
Мацi Божая
падчас лiпеньскiх аб’яўленняў у Фацiме
сказала: “Часта паутарайце: ”О Езу, дзеля
любовi да Цябе, для навяртання грэшнiкаў і
як узнагарода за грахi ўчыненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыi”.
Асаблiвае значэнне таксама маюць гэтыя словы нашай Нябеснай Панi: “Калi
будзеце маліцца Ружанец, кажыце пасля кожнай дзесятачкі: ”О мой Езу, прабач нам
грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзi ўсе
душы да неба і дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць.”
Дзецi з Фацiмы імкнуліся быць вернымi таму,
што казала Мацi Божая. Маленькая Гiяцынта
часамi пыталася ў iншых дзяцей: “Цi вы
таксама сказалi Пану Езусу, што гэта з-за любові да Яго?»
Паглядзiм зараз
на Аб’яуленнi Мацi Божай св. Сымону Стоку: “Кожны, хто будзе насiць св.
Шкаплер будзе пад асаблiвай апекай і клопатам Мацi Божай
на працягу жыцця, а асаблiва ў гадзiну смерцi. Cтавiць пад пагрозу сваё вечнае збаўленне той, хто свядома і
дабраахвотна жыве ў смяротным граху без жалю і пакаяння і трывае ў iм аж да
смерцi. Да чысца, як да сенцаў Неба і месца ачышчэння,
трапляюць душы пабожныя, якiя адышлi з гэтага свету паяднаныя з Богам і без смяротных грахоў,
але не скончылi хрысцiянскай пакуты. Марыя абяцае дапоўнiць
гэтую пакуту моцай сваiх заслугаў і любовi, збавiць тых,
якiя памерлi апранутымі ў св. Шкаплер, мелi да Яе
набажэнства, імкнуліся захоўваць чысцiню і пакутвалi за
свае грахi.
Мой шурын шмат гадоў не хадзiу да касцёла і не прымаў Святых
Сакрамэнтаў, - пiша панi Сафiя. I, што яшчэ горш, належачы да даследчыкаў Св. Пiсання,
ён толькi багахульстваваў супраць Мацi Божай
ды нашай каталiцкай веры. Не дапамагалi анi просьбы і тлумачэннi, анi малiтвы аб
яго навяртаннi. Вось прыйшло свята Адведзiнаў. За
яго ахвяравалi мы нашыя пацеры. I даў сябе ўгаварыць пайсцi да
касцёла ды хоць паслухаць казанне айца паўлiна на Трыдыум. Мацi Божая
выслухала нас; уначы дзецi прыйшлi і распавялi, што дзядзька быў у Споведзi і
прыняў Святую Камунiю. Цяпер толькi просiм Бога, каб ён вытрымаў.
На шляху
збаўлення і дасканаласцi нам патрэбна не толькi апека
і абарона Марыi, але таксама дапамога Яе слугаў. Мы заусёды можам клiкаць
Марыю ў самыя цёмныя хвiлiны жыцця, а таксама лiчыць на
вялікую падтрымку ўсiх, хто з любовi да Мацi Божай
прысвячае сябе ратаванню грэшнiкаў ад вечнай згубы.
ПРЫКЛАД
Беззаганнае Сэрца Марыi клiча ў
дарогу
Шмат ёсць шляхоў духоўнасцi Беззаганнага Сэрца Марыі, па якiм вядзе Яна сваiх выбранных. Сёння мы сустрэнемся з адной з найбольш захапляльных жанчын польскага Касцёла Анэляй Гадзецкай, духоўнай дачкой Беззаганнага Сэрца Марыi.
Чаго можна чакаць
ад дачкі лекара, унучкi генерала з царскай свiты? Не
здзiуляе нас, што была яна лепшай вучанiцай
элітарнага Мiкалаеўскага Iнстытуту для дзяўчат у
Маскве, і што добра ведала шмат замежных
моў. Не здзіуляе яе элегантнасць, адукацыя, упартасць і моцная воля, дысцыплiнаваны
характар і ўмеласць быць лiдарам сярод сябровак. Не здзiуляе
нас, што належыць ёй першае месца, добрыя адзнакі, здольнасцi і
праца ў Iнстытуце для дзяўчат. Не здзiўляе яе
аўтарытэт у асяроддзі, няспынная праца над сабой. Толькi ёсць
штосьцi, што зробiць немагчымай кар’еру амбiцыёзнай
панны: яна каталiчка з выбару і сэрца.
Яе асяроддзе
было вельмi рознае па мове, культуры, веравызнаннi, для
яе гэта азначала няспынную канфрантацыю з асяроддзем і свядомасць таго, кiм яна
ёсць. Яна рана страцiла маці. Мела незвычайнага айца. Вучылася і выхоўвалася
спачатку ў нямецкім лютэранскім асяроддзі. У школе яна належыла да няпоўных
двух працэнтаў каталiчак, удзельнiчала ва ўсiх
праваслаўных набажэнствах, вучылася па-руску, а каталiцкi катэхiзiс для
сябе і сябровак перакладала з французскай мовы. Гледзячы на айца, паляка і
перакананага каталiка, яна была ўпэўнена, што палякi асаблiвыя
людзi. Выхаваная ў пачуццi
абавязку высокага духоўнага і iнтэлектуальнага ўзроўню яна павінна была вярнуцца на польскiя
землі. З гонарам адкiнула прапанаваны ёй залаты медаль за найлепшыя навуковыя
дасягненнi, бо гэта абавязвала яе стварыць уласную школу для
дзяўчат і было звязана з пераходам у праваслаўе. Таму яна атрымала срэбны
медаль і магла стаць выхавацелькай у элiтарных
расейскiх школах. Яна стала настаўнiцай у
дамах расейскай шляхты, але зрабiла пастанову жыць у духу выхавання, якое даў Анелi айцец
і вярнуцца на польскiя землi, каб працаваць для Айчыны. У тыя часы было мала полек з
такой цудоунай адукацыяй. Маладая дзяўчына ўбачыла сваiх
землякоу ва ўсёй iх бядзе, слабасцi і недахопах. Анэля не
здалася і з Божай дапамогай спаткала асобаў, якiя накiравалi яе да
адной з ганарацкіх кангрэгацый, якiя ахвярна працавалi на
карысць аднаўлення народу і ажыўлення веры. Анэлю захапiу гэты
спосаб жыцця, жыцця ў свеце, як Марыя, без анiякiх знешнiх
прыкметаў законнага жыцця, паслуга блiжнiм самым
блiзкiм да цябе, духоунасць Беззаганнага Сэрца Марыi,
выхаваўчая і настаўнiцкая праца. Мэтай жыцця Анэлi стала
перамяненне сябе ў iншых праз Беззаганнае Сэрца, ”Cэрца
Марыi ўмiлаванае”, як казала яна. Яе радасць была хутка паддадзена
праверцы. Яе спавяднiк, бласлаўлёны Ганарат Казьмiнскi,
духоўны кiраўнiк шматлiкiх святых, запрасiу яе распачаць новую
справу. Яна, дачка вышэйшых слаёў, выхаваная ў элiтарнай
школе, настаунiца шляхты, з-за любовi да
Езуса мусiла кінуць усё ды iсцi да
жанчын без адукацыi, з самых простых асяроддзяў, працуючых на фабрыках. Што
за думка! Зразумела, у тыя часы блiскавiчна
расла лiчба жанчын з найбяднейшых сямей, з малых гарадоў і вёсак,
без прафессii, ды свядомасцi сваiх
правоў, якiя масава прыязджалi ў
гарады, змушаныя шукаць працы на фабрыках проста ў нечалавечых умовах. Праца па
12-17 гадзiн у суткi, з’ёмныя пакоi, якія не абаграваліся і
дзе жыло больш за дзесятак працаўнiц… Жанчыны не ўмелI лiчыць, пiсаць,
падпiсваць дамовы, берагчы і планаваць сваю будучыню… Анэля
пасля гарачай малiтвы і з вялiзным бунтам сэрца аддала Езусу ўсе свае мары, планы,
звычкi, уменнi. Паўстала кангрэгацыя, прысвечаная Беззаганнаму Сэрцу
Марыi. Анэля Гадэрская стала на чале душпастэрства працоўных
жанчын яшчэ да заклiку Папы Льва ХІІІ і да Энцыклiкі Rerum Novarum.
Сёстры ў звычайным убраннi, пачыналi працу на фабрыках, cтваралi
супольнасць разам з працаўніцамі, працуючы разам з iмi,
навучаючы iх сваiм прыкладам жыць, клапаціцца пра сябе, падтрымлiваючы iх,
навучаючы чытаць, пiсаць, лiчыць, зберагаць, у нядзелю праводзiлi курсы
катэхiзiсу, стваралi групы падтрымкi ў выпадку хваробы,
забяспечвалі не дарагое чыстае жыллё… З ахвяры сэрца Анэлi, з яе
любовi да Бога і людзей і з духоўнасцi
Беззаганнага Сэрца Марыi пауставалi такiя супольнасцi ў некалькiх
дзесятках гарадоу і мястэчак, ствараючы, як бы вогнішчы духоунага жыцця.
Прыкладам было Беззаганнае Сэрца Марыi, Яе жыццё, Яе
духоунасць. Як Яна, без асаблiвага ўбрання, бо яно аддзяляла б ад звычайных жанчын, не
давала б магчымасцi даходзiць да месцаў працы, а цi
Найсвяцейшая Панна адрозiвалася ўбраннем, цi
штодзённымi заняткамi ад iншых
жанчын? Гэта ўкрытае паклiканне, як у Беззаганнай Дзевы: цi магла
Яна давярацца суседкам, што дзякуючы Езусу Яна Прысвечаная Богу Дзева? Паклiканне
да працы, таму што, калi Езус і Апосталы працавалi, то
праца будзе наследаваннем Збаўцы. Мэта – апостальства, фармацыя дарослых
жанчын, вядзенне iх Марыйным шляхам да любовi, да
Езуса, да Адарацыi Найсв. Сакраманту, духа ўкрытасцi,
узнагароды і ахвяры за Польшчу і Касцёл. Хто б мог дапусцiць, што
ў звычайным убранні, штодзённым месцы працы, сярод жанчын, зарабляючых на жыццё
прафесійнай працай, узрастае духоунасць Беззаганнага Сэрца Марыi? Хто
мог пазнаць у простай працаўнiцы апосталку, якая хавалася ад царскай палiцыi?
Аднак, тысячы жанчын карысталiся ахвярнай дапамогай, навукай, працай, малiтвай
Сясцёр Ганаратак, прысвечаных Беззаганнаму Сэрцу Марыi.
Згодна з духоўным шляхам, якiм вяла iх Слуга Божая Анэля Гадэцкая, ажыццяўляючы мару свайго
жыцця: жыць, як Марыя, дзейнiчаць з Марыяй на карысць душаў…
Падумаем:
1. Слуга Божая Анэля Гадэцкая
сумела распазнаць заклiк Беззаганнага Сэрца Марыi да
апостальскай працы, прымаючы наследаванне Езуса і Мацi Божай
за падставу свайго жыцця. Ці мы ўжо ведаем да чаго нас клiча
Беззаганнае Сэрца Марыi?
2. Слуга Божая лічыла сваю
адукацыю і культуру шляхам духоўнай фармацыi
Беззаганнага Сэрца для жанчын, што знаходзіліся ў горшай жыццёвай сiтуацыi. Цi мы
імкнемся быць добрым прыкладам для iншых? Цi нашыя
паводзiны i спосаб жыцця заахвочваюць iншых да
марыйнай духоўнасцi?
3. Слуга Божая разумела, што духоўнасць Беззаганнага Сэрца
гэта шлях адказнасцi за сябе і за iншых, яна ўмела ўводзiць у яе
дарослых жанчын, змяняць iх жыццё. Цi мы дапамагаем на фармацыйных сустрэчах у нашым асяроддзi, ці
ўдзельнiчаем у жыццi Касцёла, заахвочваем да гэтага iншых?
ІІ. ТАЯМНІЦЫ ХВАЛЕБНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
(РУЖАНЕЦ)
УВАСКРАШЭННЕ ПАНА ЕЗУСА
Пасля такой колькасцi здзекаў, збiтасцi усяго цела, пасля насмешак, скалечанняў, шарпанняў, пасля бiчавання, людзi часта заставалiся калекамi, памiралi. Нясенне Крыжа было вялiкім высiлкам, таксама і прыбіванне рук і ног да крыжа. Але пасля ўсяго гэтага, праз тры дні смяротнай цiшынi, глухой роспачы, вестка, што Езус уваскрос! Як прынялі гэтую навiну апосталы? Езус прадказваў гэта – яны чулi шмат разоу – аднак гавораць: “Мы спадзявалiся, што ён вызвалiць наш край… А тым часам яго ўкрыжавалі… а цяпер некаторыя з нашых жанчын здзiвiлi нас, сказаўшы, што Ён жыве! Падумаем, цi не ставiм і мы межаў для моцы Божай? Цi верым, што Бог можа ажывiць грэшнiкаў, людзей з дрэннымi звычкамі, няверуючых? Цi молiмся мы аб iх духоўным уваскрашэнні? Што мы ахвяравалi за iх сёння?
УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА ЕЗУСА
Езус вяртаецца
да Айца: Ён пражыў Сваё жыццё на зямлi, казаў
пра Валадарства Божае, заклiкаў да навяртання, абяцаў Божую мiласэрнасць,
лячыў, уваскрашаў, прабачаў, навучаў… цяпер усё адбылося, Езус можа вярнуцца да
Любага Айца, узысцi да неба. Там Ён будзе чакаць Сваю Мацi, Сваiх
апосталаў, вучняў, усiх нас.
Цi
памятаем мы, што на самой справе нашай мэтай з’яўляецца менавiта
неба? Гэта месца радасці і шчасця з Богам, дзе не будзе ўжо нiякiх
смуткаў і слёз. Месца ля Найсаладзейшага Сэрца Езуса з Беззаганным Сэрцам Марыi, у
любовi ды радасцi Духа Святога. Калi часам
нам горка тут на зямлi, падумаем, што мы можам гэтыя хвiлiны
ахвяраваць у еднасцi з цярпеннем Хрыстовым.
Найвялiкшае суцяшэнне будзе ў небе.
СПАСЛАННЕ ДУХА СВЯТОГА
Гэтая таямнiца асаблiва важная для нас і для ўсяго Касцёла. Дух Святы, як Езус
і абяцаў, сыходзiць на молячыхся апосталаў і Марыю. Так і мы, ня гледзячы
на тое, што раздзяляюць нас розныя досведы, розныя зраненні, мы можам клiкаць
Таго, Хто Суцяшае, хто з’яўляецца Аздарауленнем Сэрцаў, каб Ён зышоў на нас, як
на Найсвяцейшую Панну Марыю і вучняу. Глядзiце –
якая вялiкая прыгажосць Беззаганнага Сэрца Марыi. Гэта
шчодрасць дароў Духа Святога, плёны ласкi.
Апосталы, некалі пасварыўшыся мiж сабою, няўпэўненыя, цяпер выходзяць і навучаюць з вялiкай
адвагаю. Гэтая моц Божага Духа дае iм магчымасць. Просiм разам
з Найсвяцейшай Мацi Добрай рады аб спасланнi духа
Святога на нас, аб Яго моцы, Яго дарах, просiм аб
мудрасцi, розуме, мужнасцi,
радасцi, супакоі, апанаваннi, цярплiвасцi…
УНЕБАЎЗЯЦЦЕ МАЦІ БОЖАЙ
Гэтая тамнiца –
спецыяльны падарунак для тых, хто шануе Беззаганную. У Ёй мы бачым выкананае
абяцанне, адкрытае для нас: прадказанне канца шляху марыйнай духоўнасцi, школы
Марыi, упадабленне да Яе – Унебаўзяцце. Мацi Божая
запрашае нас да неба, да сябе, да Езуса. Яна ведае, што мiласэрны
Збаўца вельмi хоча нас бачыць у супольнасцi святых.
Не дайма
затрымаць сябе ў дарозе да шчасця, адкiнем усё, што нам
перашкаджае цалкам быць з Богам, Марыяй і святымi.
Будзем клапацiцца аб нашых блiзкiх,
сябрах і знаёмых, няхай нашая малiтва і ахвяра аблегчаць iм
дарогу да неба. Просім таксама за нашых ворагаў і ворагаў Касцёла, ім патрэбная
Божая мiласэрнасць. Вялiкая будзе радасць за
кожнага грэшнiка, якi навярнўуся, якi дзякуючы нашай дапамозе
апынецца ў небе.
УКАРАНАВАННЕ МАЦІ БОЖАЙ
Мацi
Найсвяцейшая, на працягу жыцця так мала вядомая. Мацi збiтага
Смяротнiка, цяпер аб’яуляе кiм Яна
сапрауды ёсць. Як пiсау св.Ян: “Умiлаваныя, мы цяпер дзецi божыя,
але яшчэ не аб’яулена чым будзем. Ведаем толькi, што
калi, будзе аб’яулена, будзем да Яго падобныя, бо ўбачым Яго
такiм, Якi Ён ёсць (пар. 1 Ян 3,2). Зараз у небе яснее хвала Марыi.
Захапляюцца Ёю анёлы і святыя, радуюцца Ёй, наблiжаюцца
да Яе Беззаганнага Сэрца. Абрады
каранацыi выяваў і абразоў Мацi Божай
вельмi цудоўныя. Але найважнейшым для нашага збаулення будзе
пытанне цi Яна з’яуляецца Каралевай майго сэрца? Цi Яна
каралева майго сэрца сёння?
IІІ. Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці
Божай
ЧАЦВЁРТАЯ ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Перамяненне на гары Фавор
Перамяненне на гары Фавор
“Перамяненне
Пана кідае моцнае святло
на нашае штодзённае жыццё
і кіруе нашыя думкі да несмяротнага прызначэння,
прадказанне якога ўкрываецца ў гэтай падзеі”.
Сл. Божы Павел VI, Angelus
на нашае штодзённае жыццё
і кіруе нашыя думкі да несмяротнага прызначэння,
прадказанне якога ўкрываецца ў гэтай падзеі”.
Сл. Божы Павел VI, Angelus
Духу Божы, Ты
фармаваў Беззаганнае Сэрца Марыі, каб Яно было падобным да Найсаладзейшага
Сэрца Езуса, Ты абдараваў Яе сваімі дарамі, натхніў Сваёй любоўю, лагоднасцю,
супакоем і дабрынёй. Краніся нашых сэрцаў, няхай яны хоць трохі будуць
падобнымі да Сэрцаў Езуса і Марыі.
Добры Езу, нашае
Святло, нашае Жыццё, сёння мы хочам разам з Марыяй разважаць над адной з
таямніцаў святла, краніся нас Тваёй моцай, Тваім блаславенствам.
Мы хочам сёння
разважаць над Перамяненнем Пана. Чаму ружанец дае нам гэту таямніцу для
разважання? Гэта ж была вельмі кароткая сітуацыя, канешне, вялікае перажыванне,
захапляючы досвед, але толькі для трох апосталаў. Пётр, Якуб і Ян былі
выбранымі, каб убачыць Езуса ў вялікай хвале. Яны перажываюць нешта дзіўнае,
незвычайнае – Езус забірае іх на высокую гару, асобна – яны напэўна адчуваюць
сябе адасобленымі ад іншых, але таксама і выбранымі, дапушчанымі да незвычайных
спраў, прызначаных толькі для іх. Яны ідуць разам на высокую гару – а значыць і
места нештодзённае, адасобленае, патрабуе намаганняў, падкрэслівае выключнасць
падзеі, напэўна мае і сваю прыгажосць, навокал распрасціраецца прыгожы від.
Сапраўды, усё, здаецца, спрыяе, каб апосталы ацанілі тое, што іх чакае. Пасля
ўзыходу на вяршыню Пётр, Якуб і Ян бачаць Езуса цалкам інакш, чым да сённяшняга
дня – відаць, што Евангелісту цяжка гэта выказаць, ён спасылаецца на вобраз
святла, сонца, бляску. Гэта павінна было быць незвычайнае ўражанне, бо мы
чытаем, што “Езус перамяніўся перад імі”. Нечакана яны бачаць вядомую асобу
цалкам інакш. Яны атрымліваюць чарговы знак боскасці Езуса: побач з іх
настаўнікам з’яўляюцца Майсей і Ілля, прарок як полымя, а значыцца два найвялікшых
асілка гісторыі Ізраэля, апосталы становяцца сведкамі іх размовы з Езусам. Што
ж за незвычайны досвед! Ці мы б хацелі быць сведкамі такой падзеі!
Чаму Збаўца
запрашае выбраных вучняў на гэтую сустрэчу? Яны не былі Яму патрэбныя, каб
убачыць Майсея і Іллю. Ці Ён хацеў, каб яны запамяталі гэтае перамяненне, Яго
самога ў вялікай хвале, калі прыйдзе час пакуты і смерці? Ён выбраў Пятра, які
павінен быць скалой, на якой пабудуецца Касцёл, Якуба, які стаў кіраўніком
хрысціянскай супольнасці ў Ерузалеме, Яна, умілаванага вучня. Апосталы выразна
ўсхваляваныя сітуацыяй: адчуваюць спакой і радасць, калі Пётр асмельваецца
адгукнуцца да Настаўніка: “Пане, добра, што мы тут”. Трэцім знакам для
апосталаў з’яўляецца прамяністае воблака і голас з неба: “Гэта Сын мой умілаваны,
у якім маё ўпадабанне, Яго слухайце!”
Здавалася б, што
апосталы ўжо ўсё ведаюць – яны бачаць, што іх Пан не толькі чалавек, яны бачаць
павагу Майсея, навайжнейшага правадніка і правадаўцы, Іллі, самага вядомага
прарока, чуюць запэўніванне неба…
Можа мы
зайздросцім досведу з гары Фавор, візіі, прыватнаму аб’яўленню, слуханню голасу
Бога? Ці хацелі б мы, як візіянеры, самі сустрэцца, задаць пытанні, убачыць,
заўважыць, пачуць, дакрануцца да зямлі аб’яўленняў? Ці здаецца нам, што тады
было б лягчэй жыць, лягчэй зносіць штодзённыя цяжкасці?
Перамененага
Езуса на гары Фавор бачылі толькі тры вучні, астатнія маглі толькі паслухаць
ашаламляючую аповесць. Аднак, пад крыжам, памятаем, што з апосталаў, якія
бачылі перамяненне, застаўся толькі Ян. Пётр, незалежна ад захапляючага
ўспаміну, адрокся ад усялякай знаёмасці з Езусам, Якуба пад крыжам таксама
няма. Гара Фавор не змяніла апосталаў настолькі, каб яны вытрывалі.
Не бачылі
перамянення, Майсея і Іллі іншыя вучні – ані Маці Божая, ані Марыя Магдалена,
ані жонка Клеопы; таксама і Юзаф з Арыматэі і Нікадэм не бачылі, а адважыліся
прызнацца ў знаёмасці і папрасіць цела Езуса пасля публічнага прыніжэння і
пакуты, каб пахаваць Яго. Гэта яны пажадалі праявіць любоў і вернасць падчас
роспачы і болю.
Можа быць і мы маем свой вялікі досвед
прысутнасці Божай, хвалы Божай, якія захоўваем у сэрцы. Ці нам таксама здаецца,
што яны занадта кароткія, рэдкія?
Евангеліст
нічога не кажа пра тое, ці Маці Божая бачыла перамяненне Езуса, мы нічога не
ведаем пра цуды ў сямейным доме, хоць некаторыя і стваралі такія легенды. Але
рэчаіснасць мацнейшая – Марыя была першай з тых, што не бачылі, а паверылі,
самому слову анёла. Пасля звеставання, як чытаем, “адышоў ад Яе анёл”. Нічога
не ведаем пра тое, ці былі Ёй нейкія знакі, Яна жыла звычайным жыццём,
перажываючы прысутнасць Езуса ў сваім Беззаганным Сэрцы, прыняла Яго духам і
целам. Яе вера магла абапіраца на прадказанні прыходу і нараджэння,
падтрымлівацца прывітаннем Альжбеты, прыбыццём Мудрацоў – перш за ўсё, аднак,
прысутнасцю Езуса штодня, сярод звычайных абавязкаў і заняткаў. Шлях Марыйны не
вёў на Фавор, Яна не ішла на гару, каб убачыць Майсея і Іллю. Найсвяцейшае
Беззаганнае Сэрца кармілася штодзённасцю з Езусам укрытым, а не бляскам рэдкіх
падзеяў.
Ці згаджаемся мы
на марыйны шлях веры, на тое, каб жыць, як Яна? Маці мела Езуса вельмі блізка
ля сябе, як мага бліжэй, ва ўласным доме – у звычайнасці, штодзённасці, бачнага
і адначасова ўкрытага ў сваёй Боскасці, незвычайнасці. Маці Божая дакраналася
да Яго, карміла, апекавалася Ім, слухала Яго, імкнулася разумець Яго словы,
насіла Яго ў Беззаганным Сэрцы. Гэты самы шлях перад намі. Мы таксама
запрошаныя да жыцця, як у Найсвяцейшай, найбліжйшай Богу. Нам трэба ўшаноўваць
Езуса, укрытага ў Найсвяцейшым Сакраманце, даступнага нам таксама ў духоўнай
Камуніі, даступнага праз Слова Божае, праз сакраманты. Нам трэба штодзённа
насіць Яго ў сабе, слухаць Яго і прымаць, робячыся падобным да Яго, як
Найсвяцейшая Панна.
Прымем жа
духоўнасць Беззаганнага Сэрца, шлях штодзённасці з Езусам. Бог будзе нас
суцяшаць сваімі дарамі, сваёй прысутнасцю, ласкамі, якія будуць падтрымліваць
нашыя дні. Аднак, не гара Фавор прымае рашэнне аб нашай вернасці ці любові
Божай. Прымаем жа Езуса кожнага дня, як Маці.
Беззаганнае
Сэрца Марыі, уфармаванае Духам Святым, як Найсаладзейшае Сэрца Езуса! Мы хочам
быць да Цябе падобнымі, мы хочам штодзённа перамяняць нашыя сэрцы на ўзор
Твайго Сэрца, вядзі нас сваёй дарогай да ўкрытасці, блізкасці да Езуса,
адкрывання на Яго перамяняючую прысутнасць. Просім, маліся за нас! Ты ведаеш, о
Маці, што нам патрэбныя знакі і цуды. Вучы нас, што прысутнасць Твайго Сына
з’яўляецца найвялікшым цудам у нашым жыцці. Маці, рабі нашыя сэрцы падобнымі да
Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе,
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.
ІV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Запрашэнне Беззаганнага Сэрца
«Культ Беззаганнага Сэрца Марыi
Гэта заклiк да жыцця
вераю, любоўю, даверам,
усiмi хрысцiянскiмi рысамi,
узорам
якіх з’яуляецца Найсвяцейшая Панна Марыя»
Кс. Робэрт
Фокс, сведка Фацiмы
Прыходзiм да
Цябе, стомленыя светам, сабою, сваiмi
спатыкненнямi і ўпадкамi. Мы столькi разоў старалiся, столькi працавалi над сабой, хацелi быць падобнымi да Цябе хоць у некаторых справах.
О Беззаганная,
мы ведаем, што і Ты, хоць і поўная ласкi, часам
чагосьцi не разумела, мусiла
задумвацца над тым, што адбываецца, збiрала і захоўвала ў сэрцы
словы анёла, словы шматлiкiх людзей, Слова Божае, вучылася пазнаваць Езуса.
Справядліва Ян павал ІІ называў Цябе першай Вучанiцай
Хрыстовай, а Слуга Божы Кардынал Вышынскi –
першай Студэнткай Тэалогii. Ты, несапсаваная, уфармаваная Духам Святым,
падрыхтаваная Мiласэрным Айцом: Табе трэба было шмат малiтвы,
часу, веры, каб лепш пазнаваць і разумець Сына. Як жа нам патрэбны Дух Божы,
каб зразумець сябе, нашае паклiканне, наш свет. О Беззаганнае Сэрца! Мы адчуваем сябе
схаванымi, атуленымi, у бяспецы, укрытымі ад свету, якi нас
падманвае, спакушае, укрытымi ад спакусау нашага сэрца, ад абвiнавачванняў
з боку iншых. У Табе ёсць падпарадкаванасць моцы Божай, і Ты
паказваеш нам Айца. Ты ўглядаешся ў Хрыста і таму ад Цябе сыходзіць толькi дабро
і запрашэнне да дабра. Ты напоўненая дарамi Духа
Святога, і таму пры Табе мы адчуваем сябе бяспечна, салодка, добра, ля Цябе
быць хочам, ля Цябе адпачыць, у Табе схавацца. Ратунак грэшнiкау,
будзь з намi! Беззаганная, Ты была таксама домам Хрыстовым, каля Цябе
Ён мог адпачыць. Дух Святы рабіў так, што Ты ведала, разумела, згаджалася з
тым, што ёсць час Бэтлеему і час Назарэту, час уцёкау у Эгiпет і
час вяртання. Час натоўпу у момант абвяшчэння Евангелля. Ты ахвотна засталася б
у сваiм малым небе – доме са св.Юзафам і Езусам, радуючыся iх
прысутнасцi, словам i жэстам кожнага дня. Але ты с пачатку ведала, што Сын
Божы не для таго быў дадзены Табе, каб Ты вяла спакойнае жыццё і магла ўцячы ад
грэшнага свету. Ты любiла Яго і таму згаджалася на Яго паклiканне,
на Яго жыццёвы выбар, о Мацi, хоць не было гэта лёгка для Цябе. Твой Сын, пра
Якога Ты клапацiлася,
Якога слухала з такiм прыняццем, пачаў выходзiць да
людзей – як па-рознаму Яго прымалi! Адны слухалi зацiкаўлена, уважлiва. Iншыя
толькi з чыстай цiкавасцi або разлiчваючы на якi-небудзь набытак. Яшчэ iншыя з
патрэбы сэрца. Ты слухала, о Мацi, столькi розных заўваг, парадаў, прыкрых і добрых словаў –
звычайна мацi знакамiтых людзей павiнны слухаць, што хто
думае пра iх дзяцей. Так шмат асобаў хацелi Табе
сказаць, што думаюць пра твайго сына, Якi
абуджаў цiкавасць, здзiуленне, непрыняцце,
крытыку, захапленне. Ты, мудрая Панна, была ўзорам цярплiвасці,
не адштурхоўвала гэтых людзей, ведала, што Твайму Сыну яны патрэбныя, што Ён хоча
з iмi размауляць, хоча iх
збаўлення. Любiла Яго і прымала Яго волю, ведала, што гэта воля
ласкавага і добрага Айца. Малiлася, дапамагаючы мiсii
Хрыстовай, потым – мiсii апосталаў, зараз Ты дапамагаеш нам, няспынна молячыся за
нас. Мацi Касцёла, Мацi вернікаў, Ты няспынна
падтрымлiваеш нас, прагнеш бачыць нас у небе, заўважаеш кожнага з
нас. Прагнеш, каб мы былi падобныя да Твайго Сына, каб мы, як св. Ян, хацелi
прыняць Цябе і Тваё Беззаганнае Сэрца да
нашага дому, да нашых спраў. Дапамажы нам, Найсвяцейшая, жыць паводле Тваiх
прагненняў, паводле прагненняў Найсаладзейшага Сэрца Езуса.
Чым цябе
суцешыць, о Найласкавейшая? Найбольш, мы гэта ведаем, залежыць Табе на нашым
жыццi, на нашым шчасцi. У волi божай
нашае збаўленне, Твая воля падданая волi Божай,
Ты прагнеш збаўлення свету, хочаш, каб Езус быў умiлаваны,
прыманы і каб Яго наследавалі. Дапамажы нам, Мацi добрай
рады, мы ведаем, што Ты хочаш, каб мы, як Езус, не хавалiся ад
свету, не ўцякалi ад спакусаў і грэшнiкау, не
захоўвалi ласкi Божай для сябе.
Ты просіш нас прыняць заклiк Езуса і iсцi да людзей, падтрымлiваючы iх малiтвай,
працай, ахвярай кожнага дня, а калi патрэбна, таксама і
словам. Ты просiш нас, Каралева апосталаў, каб мы далучылiся да
тых, хто пашырае вакол сябе дабро, любоў, супакой, радасць Божай Мiласэрнасцi.
Мы атрымалi розныя
таленты, здольнасцi, магчымасцi, розныя паклiканнi. Тваё
прамянеючае Беззаганнае Сэрца лагодна паказвае нам, што не трэба абараняцца
недахопам магчымасцяў. Канешне, св.Тэрэза з Лiзьё нiколi не пакiдала
кляштару, а прызналi яе апякункай мiсiй з-за
вернасцi заступніцкай малітве. Мы таксама можам выбраць частку
Касцёла, за якую будзем малiцца. Просiм Цябе, малiся за нас, мы хочам адкрыць нашае паклiканне
на гэты час. Кiм мы можам быць? Як можам падтрымлiваць
Касцёл? Як можам даказаць нашую любоў?
Просiм,
Беззаганнае Сэрца Марыi, малiся за нас! Хай Дух святы, Якi Цябе
так цудоўна забяспечыў, дасць нам мудрасць і разуменне нашай дарогi. Як
Ты, Панна, мы хочам заўважаць патрабуючых, да якiх нас
пасылае Твой Сын, прагнем дапамагаць людзям выбiраць
неба, хочам пакутваць за грэшнiкаў кожны дзень. Адзiн з Тваiх вялiкiх прыхiльнiкаў, о
Панi наша, вучыў, што Фацiмская
марыйная дарога, пашана да Беззаганнага Сэрца Твайго, о Марыя, гэта заклiк да
жыцця верай, любоўю, даверам, усiмi хрысцiянскiмi рысамi, узорам якiх Ты з’яуляешся.
О Беззаганнае
Сэрца Марыі, Панна вялiкай веры, Ты верыла ўсiм
Сэрцам у Сына Божага яшчэ да таго, як Яго ўбачыла. Калi Твой
Сын казаў, што дабраславёныя, хто не бачыў, а паверыў, Ты была першай сярод iх. Ты
паверыла ў абяцанне Пана з цалкавітым даверам. Малiся за
нас, Панна верная, каб мы не згубiлi нашай дарогi паклiкання
з-за недахопу веры, каб не адварочвала нас адсутнасць бачных знакаў.
О Беззаганная
Панна бязмежнай любовi, Ты любiла так моцна, што згаджалася на ўсе планы Божыя, усе
падзеі, нават тыя, якiх не разумела, якiя Табе
балелi, якiя абуджалi жах. Любоў твайго Беззаганнага Сэрца была большай, чым
боязь, чым цярпенне, мацнейшая за смерць. З-за любовi да
Сына Ты пакiдала сяброў і родны дом, уцякала да чужога краю, потым
зноў змяняла месца жыхарства. Ты стала пад Крыжам, знакам ганьбы Сына, гледзячы
на Яго, слухаючы Яго, не баючыся сведкаў і чалавечага меркавання. Малiся за
нас, Мацi прыгожай любовi, каб мы ўмелi любiць Бога,
як Ты, у кожнай сiтуацыi.
О Панна надзеi і
даверу, нiшто не зламала Цябе, Ты ў кожным выпадку верыла, што Бог
большы, чым Твае непакоi, мацнейшы за ўсе выпрабаваннi, мiласэрны,
ласкавы, няхуткi да гневу і верны. Ты не сапсавала сябе здрадай, не паддалася
спакусам. Малiся за нас, даверлiвая і
верная Дачка найлепшага Айца, каб наш страх не засланяў нам любовi Айца ў
нябёсах. Мацi наймiлейшая, вядзi нас сваёю дарогаю! Не
дазволь, каб мы, як Адам хавалiся ад божай любовi, не
дазволь, каб мы ўцякалi ад нашага паклiкання, як Ёна.
Беззаганнае Сэрца Марыi, Каралевы Апосталаў, вучы нас жыць паводле Твайго Сэрца.
Эўхарыстыя
запрашае нас, так як Гiмн Марыi, перш за ўсё да праслаўлення і падзякi.
Найсвяцейшая Дзева носiць ужо ў сэрцы і ва ўлоннi Езуса,
калi молiцца ля Альжбеты: “Велiчае
душа мая Пана і ўзрадваўся дух мой у Богу, маiм
Збауцы.” Цешыцца ўжо прысутнасцю Сына Божага, прымае Яго, праслаўляе мiласэрнага
Айца дзякуючы прысутнасцi Езуса. Праслаўляе Бога ў Езусе, прысутным у Ёй, у сваёй
любовi злучаецца таксама з Езусам. Гэта вось сапраўдная
духоўнасць марыйная, духоўнасць эўхарыстычная…
Ян Павал ІІ вучыў, што Эўхарыстыя азначае
тое, што прысутнасць Езуса ў нас была нам дадзена, каб усё нашае жыццё, як
жыццё Марыi, было спевам праслаўлення,
нашым гiмнам Магнiфiкат. Цi хочам мы прыняць
запрашэнне Папы? Гэта таксама запрашэнне Марыі, адкрыем нашыя сэрцы, няхай яны
стануць падобнымi да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Марыі Панны, якое
цешыцца Езусам, якое славiць Пана. Будзем, як Яна, Табэрнаклем Пана, носячы ў
Сэрцы Цела Панскае, як Марыя, з усёй чысцінёй, любоўю і радасцю. О Марыя, вядзi нас сваёй дарогай. Aмэн.