Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА САКАВІКА
Пятнаццаціхвілёвая
сустрэча з Маці Божай
ЧАЦВЁРТАЯ БАЛЕСНАЯ
ТАЯМНІЦА
Крыжовы шлях Езуса
Крыжовы шлях Езуса
“Езус нёс крыж
За грахі мае і маіх непрыяцеляў.”
За грахі мае і маіх непрыяцеляў.”
“Езус падаў пад крыжам
За грахі мае і маіх непрыяцеляў”.
За грахі мае і маіх непрыяцеляў”.
Бегінка
Хочам сёння быць
бліжэй да Найсаладзейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі. Хочам сёння
пазнаваць Евангелле, вучыцца ў Найсвяцейшай Маці, як кахаць Езуса, дазволіць
весці сябе Беззаганнаму Сэрцу. Мы запрошаныя нашым Госпадам, Сябрам і Братам,
суправадажаць Яго, як Панна верная, у Яго справе, разам з Ёй, кахаючы Яго, як
Яна, молячыся за людзей, што патрабуюць Божай Міласэрнасці. Вучымся ў Яе,
наймілейшай Маці, скарыстайма з запрашэння да Яе школы, школы марыйнай, да якой
належыла так шмат святых і блаславёных. Нам таксама патрэбная дапамога Маці
Езуса.
Просім Духа
Святога, Крыніцу супакою і мужнасці, зрабіць нас здольнымі разважаць над
таямніцай нясення крыжа. Гэта таямніца нашага збаўлення – жыцця Езуса, жыцця
Панны Марыі, а таксама нашага жыцця. Просім дару мудрасці, адкрытых сэрцаў, каб
разам з Маці Божай разважаць над балеснымі таямніцамі ружанца, як нам іх падае
Евангелле.
Папросім Маці
нашага Збаўцы, каб Яна суправаджала нас марыйным шляхам, бо мы хочам разважаць
над таямніцамі Яе жыцця і паклікання, настолькі важнымі для Яе, і асабістымі
справамі. Нам патрэбна марыйная вера, надзея, суцяшэнне, падтрымка і дапамога
Беззаганнага Сэрца Марыі, мы хочам набрацца адвагі і моцы ў Яе прысутнасці.
Найласкавейшы
Езу, поўны міласэрнасці, Ты пажадаў прыняць мае правіны, грахі, слабасці, упадкі,
а таксама нас усіх: маіх блізкіх, сем’і, знаёмых, сяброў і тых, з кім нам цяжка
жыць, хто нас раніць, хто нас раздражняе, хто нас крыўдзіць… Міласэрны Збаўца,
Ты прыняў на сябе ўсе выпадкі, калі мы не апраўдалі спадзяванняў і, калі нас
пакрыўдзілі. Усё гэта ты ўзяў з сабою, узяў на плечы як крыж, усё ўзяў на сябе.
Сакакавік – гэта
месяц звеставання, вялікай таямніцы для самой Панны Марыі, а таксама і для нас,
для нашага збаўлення. Гэта таксама месяц Яе Абранніка, святога Юзафа, абранага
самім Богам, каб быць мужам Дзевы і зямным айцом Сына Божага. Разам з Маці
Божай, разам з Яе абраннікам давайце прымем балесную таямніцу. Няхай гэта будзе
таксама месяц нашай марыйнай школы.
Наблізімся сёння
да таямніцы нясення крыжа. Гэта падзея, на якую Езус згадзіўся толькі дзеля
нас, дзеля нашага збаўлення, для ўратавання свету. Гэта падзея, перад якой Езус
маліўся ў садзе аліўным і ўвесь дрыжаў, прадчуваючы тое, што Яго чакае. Дзеля
нас, аднак, Ён прыняў крыжовы шлях, пакуту і смерць, з даверам да Айца. Любоў
да нас, грэшных людзей, была настолькі вялікай, што нічога не паўстрымала Езуса
ад прыняцця пакутаў, раздзіраючых сэрца і цела. Ён не засцярог ад гэтага нават
сваёй Маці – Беззаганнае Сэрца суправаджала Сына на гэтым шляху, разам цярпела,
падтрымлівала малітвай і сваёй прысутнасцю. Маці найцудоўнейшая, Маці верная
засталася побач з Сынам. Яна не ўцякла, не адышла, засталася так блізка, як
магла, прызнаючы Яго, знаходзячыся так блізка, наколькі магчыма, нязломная,
непераможная, засяроджаная на Сыне, не баючыся жаўнераў ці насмешнікаў. Добра
ганарыцца Сынам, які здзіўляе, якога хваляць, які аздараўляе ці памнажае хлябы.
Цяжэй слухаць розныя заўвагі людзей, што хацелі б нешта ў Езусе змяніць паводле
сваіх патрэбаў. Яшчэ цяжэй бачыць любую асобу ў драматычнай сітуацыі – Ён
пабіты і высмеяны, асуджаны на смерць, ідзе цяпер сярод людзей, акружаны
жаўнерамі, з цяжкасцю несучы вялікі цяжар, да наступнай пакуты. Марыя гэта
ведае, Марыя павінна гэта знесці, калі хоча быць вернай Сыну, калі Ён для Яе
найважнейшы.
Вось адвага
любячай незапалоханай Панны – Яна не адыходзіць, не ўцякае… Па-рознаму людзі
ўяўляюць найсвяцейшую Маці падчас пакуты Сына: часам не так, як апісваюць
сведкі, але напэўна з добрымі намерамі, проста ажыўляючы сваё ўяўленне.
Слуга Божы,
кардынал Вышынскі, часта разважаючы над таямніцамі ружанцовымі, з націскам
нагадваў, што Балесная Маці, Панна моцная, не ўпадала ў роспач, не губляла
прытомнасці, не паддавалася пачуццям, не выказвала сваю роспач – Яна была
цалкам засяроджаная на Сыне. Менавіта Яна першай была гатовая вырачыся сваіх
пачуццяў і суправаджаць Яго на страшным балесным шляху, не звяртаючы ўвагі на
людзкія погляды. Для Марыі быў толькі Езус, толькі на Яго Яна глядзела, Яго
хацела слухаць і быць з Ім. Яна не губляла каштоўных апошніх хвілін побач з
Сынам на папрокі, пустыя словы, гаворкі пра сябе. Яна хацела быць побач, хацела
падтрымаць любага Сына. Евангелле нічога не кажа пра пачуцці Марыі. Мы ведаем
толькі, што Яна ішла за Ім, за Сынам, які нёс крыж. Такіх жанчын можна сустрэць
у шпіталях, прытулках, побач з дзецьмі, з блізкімі – яны побач з церпячымі,
паміраючымі, хоць і не могуць іх аздаравіць, але не адыходзяць, падаюць,
прыносяць, прысутнічаюць – як Анёл Ахоўнік. Гэта вялікая спакуса чалавека –
калі нельга дапамагчы, змяніць сітуацыі – адыйсці, знікнуць, забыцца. Нясенне
крыжа азначае для Марыі сітуацыю, якую Яна не можа змяніць. Дапамагчы – толькі
малітвай. Езус прыняў пакуту за грахі людзей, Ён не шкадуе для ўласнай Маці
цярпенняў і відовішча закатаванага Сына, у дадатак чакае ад Яе, што Яна Яго
зразумее, што не будзе папракаць грэшнікаў, што будзе за іх маліцца… І Маці не
падводзіць Сына, з болем на гэта згаджаецца, прымае рашэнне Сына ўсім
Беззаганным Сэрцам. Як прасякнута заўважае Прымас Тысячагоддзя: Марыя павінна
была стрымаць нават жаданне дапамагчы Езусу, сваю гатоўнасць аблегчыць Яго
пакуты. Яна разумее, разумее Волю Бога, церпіць і не адыходзіць.
Падумаем пра нас
саміх, пра людзей, што нас не пакінулі ў няшчасці, сораме, болю, былі з намі,
ні думаючы ні пра сябе, ні пра іншых людзей. Падумаем пра тых, што былі гатовыя
дапамагчы, ня гледзячы на тых, што абураліся на нас, смяяліся з нас, калі мы
былі слабыя і самотныя, можа не ўдалася нам дапамагчы, але яны не пакідалі нас
адных. Гэта пастава марыйная, гэта важная стацыя на шляху марыйнай духоўнасці:
быць побач у найбольш цяжкім выпадку. Не паддавацца абурэнню, людзкім думкам,
не баяцца сораму быць з кімсьці ў балесных таямніцах.
Езус ужо не
цудатворца, які захапляе натоўпы, ужо не памнажае хлябоў, не абвяшчае цудоўных казанняў,
не тлумачыць прыпавесцяў… не ўваскрашае, не аздараўляе… а, аднак, гэта Яго
крывёю мы аздароўленыя, у Яго ранах нашае здроўе, хоць ніхто не хацеў Яго
бачыць, амінаючы Асуджанага са знакам пакарання і ганьбы, хутка амінаючы Яго,
збітага вязня… крыжовы шлях – такі яўны, публічны, і адначасова такі ўкрыты,
шмат для каго незразумелы…
Шмат хто з нас
або нашых блізкіх перажывае крыжовы шлях. Па-рознаму ён выглядае, але напэўна
мае шмат агульнага са шляхам Хрыста. Гэтае публічнае цярпенне мае шмат сведкаў
– абыякавых, абураных, насмешлівых, спачуваючых з далёк, з пагардлівымі
позіркамі… У хвіліны поспеху ў нас было шмат знаёмых, на крыжовым шляху няшмат
іх відаць… Хоць можа здарыцца і так, што нехта са спачуваннем заплача па нас,
можа хтосьці нечакана вытра нам твар, каб дадаць надзеі, можа хтосьці, каго
раней нават не было, дапаможа нам несці гэты крыж, знак сораму, пакарання,
ганьбы…
Прымем жа
крыжовы шлях – наш ці нашых блізкіх – хадзем са зразуменнем, як Езус, як Марыя.
Прымем жа тое, што нам баліць, тое, што мы маем права баяцца, падаць, як Езус.
Прымем жа тое, што гэта не пакаранне за нешта, не правіна, але ўдзел у крыжовым
шляху Сына Марыі. Яго піхалі, білі, штурахалі, Ён ішоў ледзь жывы, несучы цяжар
па-над Яго сілы, не было ў Ім тады прыгажосці і бляску, каб на Яго паглядзець.
Ад Яго адварочвалі твары, бы гэта было цяжкае відовішча. Паглядзім на Маці
Асуджанага – Яна цярпела, была недалёка, верная, прысутная, блізкая. Што ж Ёй
казалі? Што Яна павінна была слухаць? Як адносіліся да Яе Езуса? Евангелле
вельмі няшматслоўнае, аднак, мы ведаем, як рэагавалі людзі, нават тыя, што не
мелі нядобрых намераў, на публічныя знявагі, пакуты, якія могуць здавацца нават
заслужанымі. Як хутка нараджаюцца папрокі, або хаця б асцярожная
сдыстансаванасць! Дзе ўсе тыя, што былі побач з Езусам тры гады? Дзе апосталы?
Езус сам вымушаны несці крыж на гару, дзе Яго зноў сустрэне боль і смерць.
Дапамагае адзін чалавек, якога прывялі жаўнеры. Як жа ўдзячная была яму
Найсвяцейшая Маці! Гэта першы, хто ідзе ўслед за Езусам, першы, хто нясе Яго
крыж! Напэўна, ён не быў у гэты момант задаволены: Лука выразна піша, што гэта
была думка рымскіх жаўнераў, якія яго затрымалі, прымусілі… Заўважым, аднак,
што Марк, паказваючы Сымона Кірынейскага, запісвае, што гэта быў айцец Аляксандра
і Руфуса. Гэта тыя самыя імёны, якія назаве ў прывітальным лісце св. Павел. Ці
ж гэта не вялікая ласка? Сымон, які не па сваёй волі нёс крыж Езуса, наблізіўся
да Яго ў найцяжэйшую хвіліну Яго жыцця і паверыў у Хрыста разам з усёй сям’ёй.
Можа і нас прымусілі несці якое-небудзь цярпенне, дапамагаць некаму, і толькі з
часам мы зразумеем, што быў гэта час вялікай ласкі…
Сакавік – гэта
таксама месяц звеставання, гэта месяц святога Юзафа. У звеставанні Марыя чуе
абяцанне поўнае любові, на якое Яна адказвае з радасцю: “Няхай мне станецца.”
Гэтае fiat Панна верная паўтарала шмат разоў уласным жыццём, падчас
кожнай таямніцы свайго паклікання, якія мы ведаем з ружанца. Гэтае fiat
паўтарала Беззаганнае Сэрца Марыі падчас нясення крыжа. Мы таксама запрошаныя
да перажывання таямніц ружанца асабістым жыццём – прымем іх у марыйным духу,
побач з Езусам!
Часта дары і
ахвяры схаваныя ад людзей для Бога, пра іх не ведае ніхто акрамя Яго самога.
Св. Тэрэза з Лізьё была перакананая, што толькі падчас канца свету мы ўбачым
сапраўдную гісторыю: даведаемся пра тых абраных Божых, што сваёй малітвай,
пакутай, узнагародай, ахвярай стваралі гісторыю збаўлення, вялікіх святых,
схаваных ад знакамітасці, але вядомых Богу, Беззаганнаму Сэрцу Марыі, анёлам і
святым... Мы таксама некалі ўбачым нашае жыццё ў святле Божага Духа.
Некаторыя могуць
адчуваць сябе няёмка, разважаючы над таямніцамі нясення крыжа. Гэта не апошняя
балесная таямніца, гэта чарговы этап. Няма хуткага суцяшэння, няма цудоўнай
Божай інтэрвенцыі, трэба дайсці да чарговай балеснай таямніцы. Езус сам ішоў
гэтым шляхам і не трэба здзіўляцца, што і мы ім ідзем. Памятаем словы Хрыста:
“Калі хто хоча
пайсці за Мною,
няхай адрачэцца ад сябе,
возьме крыж свой
і ідзе за
Мною” (Мц 16, 24). Возьмем жа свой крыж у надзеі, у веры, у любові, з
Езусам, з Марыяй, з Касцёлам, які нясе грахі сваіх члонкаў і моліцца за іх.
Застанемся побач
з Тым, хто нясе крыж, побач з Маці Асуджанага. Паспрабуем знайсці сябе ў гэтай
сітуацыі. Нашае сэрца падкажа нам, дзе мы цяпер. Просім, каб нашая прысутнасць
несла суцяшэнне і падтрымку тым, хто ідзе крыжовым шляхам. Просім, каб мы былі
на крыжовым шляху, як нашая Маці, без страху, без сораму, што мы побач з
церпячым Сябрам, прыніжаным Настаўнікам, які нясе крыж за нашыя грахі.
О Марыя, Маці
нашага Збаўцы, Спадарожніца Адкупіцеля, Маці Таго, хто нясе крыж, Маці
Балесная, Маці Асуджанага! Панна верная, Вучаніца Божая, Маці міласэрнасці,
просім, маліся за нас цяпер і падчас нашага крыжовага шляху! Прасі Духа Божага,
Духа Ажывіцеля, каб Ён адкрыў нашыя вушы і сэрцы, няхай пераменіць нашыя сэрцы
на ўзор Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць
Табе і не любяць Цябе.
Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”