Няхай Тваё
Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА ЖНІЎНЯ
І. СУПАКОЙ СВЕТУ
(ПРАПАНОВА ДЛЯ КАЗАННЯ)
(ПРАПАНОВА ДЛЯ КАЗАННЯ)
З дапамогай
Марыі мы ажыццяўляем пасланне Божага супакою. Наша адказнасць ячшэ большая, бо
ў вялікай ступені зло здзяйсняецца на нашых вачах, а мы не рэагуем. Мы аддаем
перавагу канфармізу і выгадзе! Евангельская сцэна Ірадыяды і танцуючай дзяўчыны
застаецца актуальнай. Жанчына, якая супрацоўнічае са злом. З-за яе гінуць
прарокі, знікаюць створчыя каштоўнасці адзінак і народаў; замест таго, каб
нараджаць жыццё, яна становіцца нават крыніцай смерці мільёнаў безабаронных
дзяцей; яна адказная за знішчэнне дамашніх ачагоў, за дэмаралізацыю моладзі, за
грэх і яго страшныя наступствы. Грэх знішчае парадак, ганьбіць сям’ю, стварае ўбогасць,
слабасць, калецтва і нядолю. Горш за ўсё тое, што сваім вельмі балючым вастрыём
гэта абварочваецца супраць яе самой.
Чалавецтва
павінна імкнуцца ўсталяваць чацвяртны прымат у накірунку людзкога духа, а
менавіта прымат асобы перад рэчамі, этыкі перад тэхнікай, імкнення быць перад
імкненнем мець і міласэрнасці перад справядлівасцю. Гэтую праграму можна было б
апісаць, як указанне на правы чалавека ў святле Божай праўды, а таксама
будаванне справядлівага і братэрскага свету. Фацімскае пасланне паказвае
цывілізацыю любові як супрацьпастаўленне запланаванай і праграмаванай
нянавісці, якая шалее ў сучасным свеце ў розных постацях. Цывілізацыя любові не
хоча мець нічога агульнага з тым меркаваннем, што маторам гісторыі з’яўляецца
нянавісць, бо апошняе слова належыць любові. Найсвяцейшая Маці, Тая, што была
абраная Богам разам з уцелаўленнем Божай Мудрасці, даючы свету праграму
беззаганнай любові, звяртаецца да нас як да сваіх дачок і сыноў асаблівым чынам
умілаванага народу. Фацімскае пасланне, паказваючы цывілізацю любові,
несумненна паспрыяла ўзмацненню ўшанавання Маці Езуса і ператварэнню гэтага
ўшанавання ў плённае начынне, каб з яго дапамогай дайсці да еднасці веры і
пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да велічыні паводле поўні
Хрыста. Сёння мы ўздымаемся да барацьбы за супакой для свету. Супакой гэты мы
бачым у распаўсюджванні валадарства Божага на зямлі, а шлях да яго ў
евангельскай любові. Хрыстос сам сярод столькіх магчымасцяў выбраў і пакінуў
нам адну: “Новую запаведзь даю вам,
каб вы любілі
адзін аднаго” (Ян 13, 34). І прыклад нам даў: “Калі ж
Я, Пан і
Настаўнік, абмыў вам ногі, то і вы павінны абмываць ногі адзін
аднаму” (Ян 13, 14). Таму мы павінны паверыць Слову Божаму і яго абяцанням,
узяць Евангелле, даслоўна, без метафары, якая пакрывае нашую няўмеласць і
дрэнную волю. Мы павінны стаць на простыя шляхі, хоць і цяжкія, бо яны
патрабуць ахвяры з любові да саміх сябе. Мы самі павінны пераканацца, ці мы
годныя супакою.
***
Маці Божая не
патрабуе ад нас надзвычайных ахвяраў.
Яна сама кажа: “З усяго, што будзеце рабіць, рабіце ахвяру ўзнагароды”.
Гэтыя словы трэба разумець літаральна: з усяго, што мы робім і будзем рабіць.
Таму і штодзённыя клопаты, і цяжкасці, прафесійную працу і хвіліны адпачынку,
боль і цярпенні, радасць і хваробы – усё мы можам ахвяраваць, як жадае
Найсвяцейшая Маці, ў якасці ўзнагароды за грахі і для навяртання грэшнікаў.
Менавіта гэтыя настолькі звычайныя нашыя штодзённыя перажыванні, заняткі,
крыўды і працу. Калі мы ў стане асвячаючай ласкі, яны набіраюць Хрыстовай
збаўчай моцы, становяцца няспыннай галгофай адкуплення і збаўлення для нас і
для іншых.
Найсвяцейшая
Маці таксама запэўнівае нас, што гэтымі ахвярамі мы можам выпрасіць у Бога
збаўленне для грэшнікаў і супакой для свету. Як жа вялікія справы даручыў Бог
слабым, нягодым рукам чалавека. Вось звычайнае жыццё чалавека, напоўненае
штодзённай працай і клопатамі. А адначасова звязанае з настолькі вялікай,
надзвычайнай моцай, якая можа перамагчы любую зямную моц і даць людзям
збаўленне і супакой; супакой для нас, для нашых сямей і для нашай Айчыны.
Таксама мы бачым
Маці Божую, заклапочаную лёсам чалавека, калі яна кажа да Сімона Стока: “Прымі,
дарагі сын, шкаплер Твайго Закону. Знак майго братэрства. Прывілей для цябе і
Кармелітаў. Гэта знак збаўлення! Ратунак у небяспеках, саюз супакою і вечнага
абавязку. Хто ў ім памрэ, не спазнае пякельнага агню.” Марыя абяцае нам
дапамогу на шляху збаўлення і асвячэння, канешне з умовай, што мы будзем з Ёй
супрацоўнічаць.
Я прыйшоў да канфесіяналу, бо кліча мяне Маці Божая… а я гляжу на Яе з
такімі грахамі, - кажа Пан Юзаф. Падгаварыла мяне жонка, каб я толькі пайшоў… і
я ўжо перад кратамі канфесіяналу. Калі б не абраз Маці Божай, які наведваў нашу
парафію, я б ячшэ ляжаў у гнілізне граховай – маральнай, а цяпер я адчуваю сябе
іншым чалавекам. Я абяцаў Маці Божай, што парву з грахом, парву гэтыя грэшныя
сувязі. Я буду верны веры і жонцы.
Марыя! Выпрасі
людзям супакой сумлення. Зрабі, каб людзі, усё яшчэ падзеленыя і пасвараныя,
былі сабе братамі; вядзі іх да супольнасці больш упарадкаванай і згоднай.
ПРЫКЛАД
Вядзі, Марыя!
Вядзі, Марыя!
Ці ёсць больш
вядомая польская святая, чым апосталка Божай Міласэрнасці, Фаустына? Здаецца,
што ўжо ўвесь свет ведае пра абраз Езуса Міласэрнага, заклік “Езу, давяраю
Табе”, каронку. Дзённік Сястры Фаустыны перакладаецца на шмат моў, вядомыя
таксама цяжкія і не вельмі пачаткі паклікання апосталкі Міласэрнага Езуса. У яе
таксама спачатку не было яснасці ў сваім пакліканні. Знайсці сабе месца ў
Варшаве, потым выбраць сабе супольнасць, яна не ведала, як растлумачыць
аб’яўленні Хрыста, перасцярогі настаяцеляў і спавяднікоў… гэта сапраўды
багатае, але нялёгкае жыццё. Ужо на першых старонках Дзённіка мы бачым апісанне
першапачатковых цяжкасцяў: маладая дзяўчына ў адной сукенцы едзе ў Варшаву,
жадаючы ісці за голасам сэрца ў кляштар, аднак у яе няма падтрымкі. У гэтай
крыўднай і абескуражваючай сітуацыі кандыдатка просіць дапамогі ў Марыі, у Ёй
яна бачыць адзіную дапамогу і правадніцу:
“Калі я выйшла з
цягніка і паглядзела, што кожны ідзе ў сваім накірунку, мяне ахапіў страх, што
з сабой рабіць? Куды звярнуцца, не маючы ніводнага знаёмага? І я сказала Маці
Божай: “Марыя, вядзі мяне, кіруй мной.” У той жа момант я пачула ў душы словы,
каб я выехала за горад, у пэўную вёску, там знайду бяспечны начлег, што я
зрабіла і усё убачыла так, як сказала Маці Божая. (Дз 11)
Гэты досвед
даверу Беззаганнай Маці і плённасці Яе парадаў будзе суправадажаць Сястру
Фаустыну на працягу ўсяго жыцця. З такім жа даверам, як прасіла паказаць ёй
начлег у невядомым горадзе, яна чакае, каб Маці Божая згадзілася яе весці,
вучыць, выхоўваць, яна вельмі сур’ёзна ўспрымае Яе парады і імкнецца выконваць
іх у сваім жыцці. Закаханая ў Марыю, якую з захапленнем называе Дзевай, як
крыштал, Фаустына вельмі хоча стаць да Яе падобнай, хоча быць, як Яна,
табернаклем для Езуса, насіць Яго ў сабе, быць як мага бліжэй, яна прагне, каб
Езусу было з ёй добра. Сакратарка Божай Міласэрнасці часта бачыць Езуса,
размаўляе з Ім. Ёй аб’яўляецца таксама Маці Божая, абуджаючы захапленне і тугу
па святасці і прыгажосці.
Пасля вечных
шлюбаў Фаустына з перакананнем прызнаецца: “Маці Бога, Найсвяцейшая Марыя, Маці
мая, цяпер Ты асаблівым чынам мая Маці,
а гэта таму, што Сын Твой любы – мой Умілаваны, і таму мы разам Твае дзеці.
Дзеля Сына Ты павінна мяне любіць, Марыя. Найдаражэйшая мая Маці, кіруй маім
унутраным жыццём, каб яно было любым Твайму Сыну”.
Фаустына
аддаецца Маці Божай з адкрытым сэрцам гатовая на тое, што Яна будзе яе весці,
на Яе духоўнае кіраўніцтва. Яна прымае Марыю як Маці свайго Умілаванага, якая
выхоўвае сужонку, каб яна была годная Яе Сына. Яна верыць у любоў Беззаганнай,
абвяшчае Ёй сваю паслухмянасць, падпарадкаванасць, хоча вучыцца ў школе
Найсвяцейшай Маці. Канешне, як у пачатку шукання дарогі ў Варшаве, так і духоўным жыцці Маці Божая не
падводзіць Фаустыну, яна прыходзіць да Яе і тлумачыць: вашае жыццё павінна быць
падобным да майго…
Падумаем:
1. Жыццё Сястры Фаустыны вонкава было
вельмі простым, звычайным і мала эфектыўным. Ці згаджаемся мы на тое, што наш
марыйны шлях азначае багацце духоўнага жыцця, удзел у місіі Марыі, пошук
духоўнасці Беззаганнага Сэрца, а не вядомасць і папулярнасць?
2. Апосталка Божай Міласэрнасці
адчувала, што ёй патрэбныя дакладныя парады Беззаганнай Маці, ёй патрэбна, каб
Яна яе вяла, выхоўвала. На працягу ўсяго жыцця яна прасіла парады, слухала Яе
словы, разважала над Яе жыццём. Ці мы слухаем Маці Божую? Ці толькі просім, каб
Яна выконвала нашыя просьбы, ці слухаемся мы таксама Маці Міласэрнасці, калі
Яна аб нечым нас просіць?
3. Беззаганная Маці чакала
ад Сястры Фаустыны наследавання Свайго жыцця, пакуты і малітвы за грэшнікаў,
Яна вучыла пра неабходнасць ахвяры і заступніцтва за патрабуючых міласэрнасці
так, як Яна. Ці мы хочам быць у школе жыцця Марыі? Ці памятаем, што шкаплер і
ружанец павінны весці нас да таго, каб мы сталіся падобнымі да Найсвяцейшай
Маці, да еднасці з Ёй?
ІІ. ТАЯМНІЦЫ ХВАЛЕБНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
(РУЖАНЕЦ)
Уваскрашэнне Пана Езуса
Езус прадказваў сваё ўваскрашэнне, апосталы павінны былі
пра гэта памятаць. Аднак, ці верылі яны ў гэтыя словы, бачучы, што іх вялікі
Настаўнік, цудатворца, які захапляў і якога слухалі натоўпы, цяпер бездапаможны
і прыніжаны. Яны бачылі, як білі Езуса, бязвольнага Настаўніка. Апосталы
баяліся так моцна, што цела Езуса ў грабніцу складалі два фарысея, а не любыя
вучні… Да грабніцы ідуць дзве жанчыны, з каштоўнымі намашчэннямі – яны
праяўляюць любоў да Езуса, але не маюць веры ў тое, што Ён уваскрос. Ян выразна
адзначае, што першай Езус паказаўся Марыі Магдалене, якую ўзгадваюць, як
найважнейшую сярод жанчын, якія суправаджалі вучняў, слухалі Езуса і
забяспечвалі іх фінансавыя патрэбы. Яна таксама не здагадваецца пра тое, што
Езус уваскрос, яна просіць дапамагчы ёй знайсці знікшае цела Укрыжаванага….
Толькі, калі Уваскрослы кліча яе па імені, яна з захапленнем пазнае Яго і
бачыць, што Ён жыве. Ці мы верым ва ўваскрашэнне? Што гэта для нас азначае? Ці
гэта важна для нас сёння, цяпер? Езус абяцаў, што мы не памрэм назаўсёды, але
паўстанем з мёртвых, будзем радавацца Яго блізкасці, прысутнасці Яго Маці, усіх
святых. Ці для нас гэта суцяшальная вядомасць? Просьма Марыю, каб Яна дала нам
сваю веру, сваё чаканне ўваскрашэння – сустрэчы з умілаваным Езусам, ужо
назаўсёды, шчасця, большага за нашыя ўяўленні…
Унебаўшэсце Пана Езуса
Езус Уваскрослы
паказваўся вучням некалькі разоў, казаў да іх, зноў вучыў іх, растлумачваў ім,
казаў пра іх пакліканне і заданні. Калі Ён хацеў, каб яны былі Яго сведкамі і
казалі людзям пра Валадарства Божае, апосталы пыталіся пра справы вызвалення
сваёй краіны. Езус абяцае ім Духа Святога, які ўсяму іх навучыць, усё ім
растлумачыць, будзе весці іх. Памятаем, што апосталы не ўсё разумелі. Так і мы
часта не разумеем таго, як Бог нас вядзе, нашай сітуацыі, часта памылкова
плануем, бывае так, што мы губляемся ва ўласных настолькі зменлівых пачуццях.
Вучні яшчэ не разумеюць, што павінна быць у будучыні, яны спадзяюцца на нешта
іншае. Яны нечакана бачаць Езуса ў хвале, узыходзячага да Айца. Гэта вялікі
досвед, цяпер, аднак, яны могуць адчуваць сябе пакінутымі: Езус не застаецца з
імі, каб іх весці, кіраваць імі, яны застаюцца адны, чакаючы абяцанай моцы з
высока. Яны бачаць, як Езус адыходзіць у хвале і моцы, але не разумеюць яго
слоў.
Марыя таксама
бачыць Сына, які паўстаў з гробу, жыве, размаўляе, навучае… Аднак усведамляе,
што даўнія часы не вернуцца, надыходзяць новыя, Маці ў чарговы раз пазнае Сына
наноў. Езус адыходзіць да Айца, у хвале, Марыя застаецца разам з апосталамі.
Напэўна, Яна б хацела суправаджаць Сына, цешыцца радасцю Яго і святых. Аднак па
волі Божай Яна павінна застацца з вучнямі на зямлі, сведчанне Яе жыцця будзе
яшчэ патрэбным.
Мы таксама часам
хацелі б ужо быць у Доме Айца, бо мы ўжо стаміліся ад сябе і ад свету, мы
адчуваем сваю бездапаможнасць. Аднак, Бог яшчэ чакае ад нас прысутнасці тут,
чакае нашай малітвы, ахвяры, узнагароды, удзелу ў збаўленні нашых бліжніх.
Спасланне Духа Святога
Гэта пачатак Касцёла – апосталы,
якія найлепш ведаюць Езуса, Яго моц аздараўлення, уваскрашэння, настолькі
напужаныя, што зачыняюць дзверы, як бы ім пагражала вялікая небяспека, яны
вельмі няўпэненыя. Яны ведаюць, што не апраўдаліся іх абяцанні вернасці ў
хвіліну, калі схапілі Езуса, і падчас крыжовай дарогі Настаўніка; Пётр ведае,
што адрокся ад знаёмасці з Езусам, і толькі Ян быў пад крыжам; але ніхто з іх
не адважыўся пахаваць закатаванае цела, толькі два фарысея задбалі аб
пахаванні. Акрамя гэтага апосталы сабраліся разам з Марыяй, Маці Сына, якога
кінулі, уцяклі… Менавіта на гэтае кола, схаванае і неспакойнае, прыходзіць Дух
Святы, ахоплівае іх сваёй моцай як полымем, дае еднасць, упэўненасць, адвагу
ўжо не толькі, каб адчыніць дзверы, а нават, для публічнага апавядання пра
Езуса, заклікання да навяртання… Усё перажыла Маці Укрыжаванага, не папракаючы,
ахвотная да малітвы з тымі, што здрадзілі саміх сябе, Яе Сына, а таксама Яе.
Цяпер яны моляцца ўсе разам, вытрывала, просячы аб ласцы. Гэта вобраз для нас –
мы таксама здрадзілі, мы таксама абяцалі самім сабе і іншым. Мы таксама
расчараваныя іншымі. Нам таксама патрэбны Дух Святы. Молімся ж разам з
Беззаганнай, Жанчынай вялікай вытрымкі і цярплівасці, просячы Духа для нас.
Просьма Духа аздараўлення для нас, салодкай Радасці сэрцаў, салодкай Прахалоды.
Няхай сыйдзе на нас і на нашых блізкіх, на наш Касцёл.
Унебаўзяцце Маці Божай
Падумаем, Марыя цалкам святая,
цалкам Божая, бо Яму належыць, цалкам адданая Богу, дзень за днём Яна прымала
сваё жыццё, вывучаючы Езуса, усё больш пазнаючы Яго, імкнучыся ўсё глыбей Яго
зразумець. Прымас Тысячагоддзя, Кардынал Стэфан Вышынскі называў Беззаганную
Дзеву Першай Студэнткай Тэалогіі, бо ўсё сваё жыццё, як кажа евангеліст, Яна
вывучала, разважала над Словам Божым – словы Езуса, Яго жэсты, учынкі, усё Яго
жыццё. Найбліжэйшая Езусу, Яна рабіла падобным сваё Сэрца да Яго Сэрца, жыла ў
еднасці з Ім. Такі таксама і канец зямнога Яе жыцця – цалкам Божая, цалкам Яму
адданая, па волі міласэрнага і ласкавага Бога Яна ўзятая ў неба, з вялікай
ласкі і любові. Гэта ўказанне і абяцанне для нас, як казаў папа, што нашая Маці
і Сястра ідзе ў нас у перадзе на нашым шляху, прадказваючы і нашае прызначэнне
– Бог хоча і нас прывесці да сябе, абдараваць ласкамі, быць блізка да нас, даць
нам сябе і неба. Марыя – гэта найпрыгажэйшы чалавек, некрануты злом, менавіта
такімі хацеў бачыць нас Бог. З ласкі мы пакліканыя, ня гледзячы на нашыя грахі,
да прыгажосці, дабра, блізкасці да Бога, да жыцця з Ім, з Маці Божай, са
святымі, да шчаслівага жыцця ў небе. Просьма Марыю, каб Яна вяла нас сваёй
дарогай, сваёй духоўнасцю, каб мы мелі ў сабе духа Марыі, які імкнецца да
шчасця ў небе.
Укаранаванне Маці Божай
Таямніца ружанца вядзе нас да
невядомай нам яшчэ таямніцы – Маці Божая была ўкаранаваная ў небе. Скажам так,
па-людзку, поўнае хвалы прыняцце Панны Марыі там, дзе Яна сэрцам заўсёды
належыла Богу і супольнасці святых. Яе жыццё было сціплае, недзе ў правінцыі
імперыі, у краіне акупаванай рымскім войскам. Яна жыла ў маленькіх мясцовасцях,
спазнала горыч паспешных уцёкаў, эміграцыі, змены месцаў жыхарства і жыцця ў
замежных краінах, дзе цяжка знайсці дабразычлівую дапамогу. У Яе быў толькі
адзін Сын, Яна перажыла Яго цяжкае пакліканне, слухала Яго навуку, была адданая
Яму ўсім сэрцам, падтрымлівала Яго вучняў, бачыла Яго пакутуючага і паміраючага
– найвялікшае цярпенне для кожнай маці. У гэтыя цяжкія хвіліны Яна захавала
давер і веру. Ці гэта каралеўскае жыццё? Ружанец кажа нам, што менавіта так і
ёсць. Жыццё, укрытае ў Богу, усім сэрцам і ўсёй душой, поўнае ласкі, атрымлівае
карону ў небе. Поўная ласкі Божай, Найсвяцейшая Маці Божая, любая Дачка Айца,
Маці нашага Збаўцы, Нявеста Духа Святога. Беззаганнай радуюцца анёлы і святыя,
Яна таксама хоча быць нашай радасцю, нашай Маці і нашай Каралевай. Ці прымаем
мы ўкаранаванне Марыі, Маці Божай, таксама і ў нашых сэрцах? Ці мы згаджаемся
слухаць Яе словы, парады, просьбы? Ці мы толькі Ёй захапляемся і просім аб
патрэбных нам ласках? Ці мы дазваляем, каб Яна патрабавала чаго-небудзь ад нас?
Ці згаджаемся, каб Яна была нашай Каралевай, каб указвала нам на нашыя абавязкі,
каб чаго-небудзь ад нас чакала, чагосці патрабавала?
III. Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай
ЧАЦВЁРТАЯ ХВАЛЕБНАЯ
ТАЯМНІЦА
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
“Марыя, наша Маці, наша Сястра,
цалкам раздзяліла наш лёс”.
Павел VI
Просьма Маці
Божую, Унебаўзятую, каб Яна захацела быць блізка да нас падчас гэтага
разважання, каб Яна малілася з намі, прасіла Духа Божага для нас, каб асвячала
нашыя думкі і сэрцы. Разважайма над справамі Божымі, якія перавышаюць нашыя
магчымасці, без дапамогі з высока мы не зможам наблізіцца да іх.
Духу Святы, Духу
жыцця і любові, Духу прабачэння і ласкі, дапамажы нам разважаць над таямніцамі
збаўлення нас усіх, таямніцамі Евангелля, таямніцамі ружанца. Просім Цябе, Духу
Божы, вучы нас, як Ты вучыў Беззаганнае Сэрца, вядзі нас у школу Панны Марыі.
Найсаладзейшае Сэрца Езуса, адкрытае для ўсіх людзей, мы хочам любіць
Цябе, як Марыя! Адкрый, просім, нашыя сэрцы, дапамажы нам вучыцца ў
Беззаганнага Сэрца.
Скіруйма нашыя думкі да Той, што прыняла Езуса духам і целам, што
станавiлася падобнай да Яго кожны дзень, да Той, што суправаджала Яго кожную
хвіліну, што першай дасягнула нашай мэты – неба, шчасця з Богам. Дзякуючы
дагмату мы ведаем, што “Беззаганная Багародзіца, заўсёды Дзева Марыя, пасля
выканання зямнога жыцця была ўзятая з целам і душой да хвалы нябеснай”. Гэта
перакананне ішло з Касцёлам з даўніх часоў. Верылі, што, як некаторыя прарокі,
Марыя была забраная ў неба, да якога заўсёды належыла духам. Тая, якую нішто не
магло разлучыць з Езусам на зямлі, засталася ў найбліжэйшай еднасці з Ім
таксама і пасля заканчэння свайго часу на зямлі. Мудрасць і сціпласць Касцёла
затрымаліся перад занадта смелымі рашэннямі таго, як Найсвяцешая скончыла
жыццё. Некаторыя падкрэслівалі, што Яе жыццё, ва ўсім падобнае на жыццё Яе
Божага Сына, магло скончыцца смерцю; якая, аднак, як засыпанне, не магло
учыніць Ёй ніводнай крыўды. Іншыя лічылі, што Марыя не перажыла смерці, якая
была звязаная з першародным грахом. Папа Пій ХІІ прызнаў найважнейшым
падкрэсліванне Божай волі забраць Маці Езуса да неба, да хвалы, з целам і
душой. Беззаганнае Сэрца, настолькі падобнае да Сэрца Езуса, стала Яму яшчэ
больш блізкім на прыканцы свайго зямнога шляху. Тая, што была цалкам Божай у
жыцці, сталася Божай пасля смерці. Тая, што належыла Богу ў хвіліну свайго
беззаганнага зачацця, на працягу ўсяго жыцця, належыла Богу і ў хвіліну
пераходу да неба, дому Божага, поўнага бляску і прыгажосці. Маці, Сэрца якой
было домам Божым, дайшла да дому Божага, да Сэрца Міласэрнага Бога.
Што
ж за суцяшальная таямніца ружанца! Гэтае жыццё Сяброўкі Бога, Дзевы, адданай
духам і целам, паказвае нам, кім мы павінны быць, кім мы можам стаць. У Лісце
да Эфесцаў мы чытаем, што з самага пачатку свету мы былі прызначаныя для Бога,
каб быць святымі і беззаганнымі. Таму кім з’яўляецца чалавек? Кім мы
з’яўляемся, калі мы сапраўды з’яўляемся сабой?
Некаторым здаецца, што будаўнічыя рысы чалавека – гэта зло, грэх,
падзенне. Часам культура, фільмы, літаратура хочуць нас пераканаць, што толькі
крайні досвед, парушэнне забароны, парушэнне права, невыкананне абяцанняў і
абавязкаў дае вольнасць. Нам здаецца, што падстава вольнасці гэта бязмежныя
магчымасці эксперыментаў, нават, калі б досвед гэты павінен быў бы зраніць,
нешта знішчаць.
Аднак, ці вольнасць – гэта рабіць сабе і іншым крыўду? Ці шчасце магло б
заключацца ў тым, каб спраўдзіць, як мы можам атруціць сябе, знішчаць іншых,
парушаць чыйсці супакой дома? Ці не прымушае нас задумацца тое, што дабро
здаецца шматлікім асобам нудным, і што яны адпачываюць, аглядаючы людскія
драмы, чытаючы пра няшчасці, ствараючы штучную небяспеку, а ўсё з мэтай узняць
адрэналін. Аднак, тыя ж асобы не хацелі б быць асілкамі гэтых гісторый, яны не
згаджаюцца на тое, каб іх асабістыя лекары парушалі прынцыпы і маюць надзею,
што прыдуманыя iмi рызыкі добра скончацца.
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Маці Божай паказвае нам шчаслівы канец людзкога
жыцця: шчаслівы чалавек, які нясе ў сваім сэрцы Хрыста, злучаецца з Ім
назаўсёды. Мы не можам уявіць сабе гэтага шчасця, нашыя людзкія паняцці
абмежаваныя. Езус таксама запэўніваў, што чалавечы розум не ахопіць таго, што
падрыхтаваў міласэрны і ласкавы Айцец для выбраных. Аднак давайце будзем верыць
Богу, што Ён падрыхтаваў для сваёй Маці і для нас нешта цудоўнае, захапляючае,
што варта быць з Ім, варта дайсці да Неба, да супольнасці з Богам.
Прамяністасць і прыгажосць Найсвяцейшай Маці спрабавалі апісаць шмат містыкаў і
святых, усе яны былі аднак бездапаможнымі. Неба пакажа нашу сапраўдную асобу,
дух і сэрца.
Найсвяцейшая Панна Марыя, выгляду якой не апісалі ніводныя сведкі, якія
засярождваліся на Яе пакліканні і блізкасці з Езусам, на тым, як Унебаўзятая
аб’яўляецца ў сваёй прыгажосці і хвале, паказваючы сваю незраўнаную святасць.
Цела, якое тут, на зямлі, дастаўляе нам часам клопаты і часта з’яўляецца
прычынай прыніжэнняў, там, у небе, будзе вобразам хвалы.
Каралева ўсіх Святых, з Сэрцам не кранутым нічым, што магло б аддзяліць
Яе ад Бога, найбольш падобная да Сына, чакае нас у небе. Мы былі запрошаныя да
неба, Бог і Маці Збаўцы чакаюць нас, каб мы сталіся прыгожымі і незабруджанымі
перад Яго Абліччам, каб мы занялі падрыхтаваныя нам у небе месцы. Тады будуць
суцешаныя нашыя сэрцы. Міласэрны Бог, адзіны, хто ведае нашыя сэрцы, вытра з
нашых вачэй кожную слязу, не будзе ўжо ані смерці, ані нічога, што прычыніла б
нам боль. Міласэрнасць Божая цалкам нас агарне, абвінаваўца наш і нашых блізкіх
будзе скінуты.
Просьма Марыю, каб Яна вяла нас сваім шляхам да шчасця. Просьма, каб Яна
суправаджала нас на кожнай сцежцы нашага жыцця, як у таямніцах ружанца – як
радасных, так і балесных, няхай святло веры дапамагае нам знайсці дарогу да
неба. На гэтай дарозе, як Маці Божая, мы запрошаныя да малітвы за іншых,
запрошаныя да неба, да ахвяры і ўзнагароды, да падтрымкі больш слабых члонкаў
Касцёла. Беззаганнае Сэрца Марыі, мы просім Цябе, дапамагай нам цярпліва
кожнага дня рабіць нашыя сэрцы падобнымі да Твайго Сэрца! Не дазволь, каб мы
прызвычаіліся да абыякавасці, да зла, да слабасці! Няхай Тваё жыццё, якое мы перажываем, молячыся на
ружанцы, будзіць нас да працы над сабой, адкрывае нам вочы, акрыляе нашыя
думкі, няхай будзе нашым святлом. Просім Цябе, Унебаўзятая, свяці нам надзеяй
на нашых шляхах, з Сынам Тваім, ідзі разам з намі, вядзі нас да неба!
Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў
Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не
праслаўляюць Цябе,
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.
ІV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Марыйнае запрашэнне да хвалы і шчасця
Марыйнае запрашэнне да хвалы і шчасця
Звычайна, калі
мы сустракаем цудоўных асобаў, настолькі цудоўных, што тое, што яны лепшыя за
нас абуджае ў нас страх, неахвоту, боязь. Мы баімся лепшых за сябе, баімся, што
праявяцца нашыя слабыя бакі, нашыя недахопы, грахі. Як нам трэба было б
захоўваць сябе з тым, хто лепшы за нас у кожным сэнсе, хто самой сваёй Асобай
становіцца для нас дакорам сумлення?
А, аднак, Ты
добрая і Беззаганная, Ты не хочаш быць для нас асуджэннем, але запрашэннем,
шансам, заахвочваннем быць бліжэй да Цябе, стаць падобным да Цябе. З самага
пачатку Такая чыстая, абдараваная дарамі Духа Божага, поўная ласкі Міласэрнага
Бога, Ты атрымліваеш наступныя ласкі – у звеставанні Дух Божы сыходзіць на
Цябе, Ты носіш у Сабе Найсвяцейшага Сына Божага, як найцудоўнейшы табернакуль,
як Арка Запавету, якая ніколі не стоміцца. Ты слухаеш Слова Сына і разважаеш
над Ім, нараджаеш Яго, корміш, апякуешся Ім і слухаешся Яго, усё бліжэй да Яго,
ўсё больш Яму адданая. Ты з Ім у шчасці і падчас уцёкаў, у небяспецы і супакоі,
дома і ў дарозе, у пілігрымцы і ў звычанайсці абавязкаў, на вяселлі і ў
святыні, Ты вучышся Яго пазнаваць, разумець, Ты разважаеш над Яго словамі, Яго
жэстамі. О Марыя, значыцца гэта магчыма – распазнаваць Бога, прымаць Бога, няспынна
быць з Ім, насіць Яго ў Сабе?
Ты ўмела, о
Найчысцейшая, распазнаваць волю Бога ў кожнай сітуацыі, якая цябе спаткала, а
таксама ў балесных таямніцах захоўваць веру ў прысутнасць Бога ва ўласным
жыцці, у Яго провід. Ты ўмела ісці за Езусам, не памыляючыся, аж да неба,
адкідваючы ўсё, што магло б Цябе ад Яго аддаліць. Найчысцейшая, Беззаганная,
Панна мудрая, Унебаўзятая, злітуйся над нашай слабасцю, будзь Правадніцай
нашага шляху.
Маці, паглядзі
на нас. Нам усё яшчэ здаецца, што грэх прывабны. Калі мы кажам: “Гэта ж
людзкое”, то маем на ўвазе нейкае падзенне, так, як бы людзкім было тое, што
грэшнае, а тое, што прыгожае – ужо не. Марыя, вучы нас быць людзьмі вольнымі,
прыгожымі, як Ты, вучы нас, што нашае прызначэнне – гэта дабро і прыгажосць. Такая
Божая, такая блізкая Богу ў жыцці, Ты была адразу ж запрошаная да яшчэ большага
з Ім жыцця – з целам і душой была забраная да Неба. Там Ты прыгажэйшая, Табой
захапляюцца святыя і анёлы. Табе радуюцца, у Табе захапляюцца справамі Божымі,
ласкай Божай і любоўю.
Сёння мы
разважаем над Тваім унебаўзяццем. Гэта цікава – ніводны дагмат не з’яўляецца
настолькі выразным і ясным для нас, кожны іншы нараджае шмат пытанняў, гэты
здаецца нам зразумелым… Колькі ж разоў, кажучы пра каго-небудзь, што ён
цудоўны, мы ўжылі слова “унебаўзяты”! Неяк інстынктыўна разумеем, о Панна, што
з Табой менавіта так – Ты шчаслівая, зачараваная Богам, перажываеш вялікую
радасць і натхненне, у нейлепшым месцы, у найлепшай з усіх супольнасцяў, дзе б
Ты магла быць – у шчасці блізкасці Святой Тройцы, анёлаў і святых. Ты, такая
прыгожая і напоўненая Богам, запрашаеш нас да Сябе, паказваеш нашае пакліканне
– быць, як Ты, з Богам, быць, як Ты, шчаслівымі і поўнымі ласкаў.
О Марыя, ва ўсім
Тваім жыцці мы бачым ласку Міласэрнага Бога. Ты, як пісаў Ян Павел ІІ,
святлісты знак Міласэрнасці – у Табе мы бачым, які Бог багаты ў міласэрнасць і
як Ён прагне зрабіць нас шчаслівымі, у Табе мы бачым, якія вялікія парады Ён
нам падрыхтаваў. Святая Фаустына бачыла Цябе і з захапленнем апісвала Цябе, як
Дзеву падобную на прамяністы крышталь, праз які відаць промні Хрыста, як Сонца,
што ніколі не заходзіць. О Маці, мы баімся думаць пра тое, што відаць праз нас,
праз нашыя паводзіны… мы зменлівыя, нясталыя і нам здаецца, гэта вольнасць…
Панна ўнебаўзятая,
шчаслівая! Ты сапраўдны чалавек, вольны ад зла, а мы ўсё яшчэ спатыкаемся аб
нашыя недахопы, грахі, памылкі. Нам здаецца, што існуе нейкае іншае шчасце, не
неба, планы на жыццё лепшыя за волю Божую. Мы баімся, мы што страцім больш, чым
сумеем знайсці. Марыя, паглядзі, мы, як дзеці, што за маленькую цацку гатовыя
аддаць сапраўды важныя рэчы. Панна шчаслівая, унебаўзятая, вядзі нас да
прыгажосці, да дабра. Просім, пільнуй нас як Маці, не дазволь нам сысці на
аблудныя шляхі, прасі Духа Божага для нас, каб мы шукалі, як Ты, волі Божай,
мудрасці Божай, супакою Божага.
Дзева, як
крышталь, навучы нас быць прыгожымі, як Ты. Навучы нас, што азначае быць
чалавекам, што нашае прызначэнне – неба. Тваё ўнебаўзяцце, як Божае абяцанне,
як прадказанне нашай мэты – як вобраз шчасця. Ты паказваеш нам шлях да шчасця –
нам трэба пакутаваць за нашыя грахі і грахі іншых, узнагароджваць, разважаць
над Словам Божым, нам трэба быць падобнымі да Цябе… Так запрашаў нас Езус: “Хто
выконвае волю Айца майго, той мне Маці…”. Марыя, ласкавая і добрая, навучы нас
хадзіць Тваімі слядамі, адкідваць грэх, не ўступаць у дыялог са спакусай,
маліцца за грэшнікаў… О Маці, ты выхавала столькі святых, вазьмі нас пад сваю
апеку, вучы нас, вядзі, фармуй на свой узор…
Унебаўзятая,
шчаслівая, Беззаганная, маліся за нас, вядзі нас. Амэн.
Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.
“Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.