Няхай Тваё
Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА ЛЮТАГА
Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай
ТРЭЦЯЯ ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Абвяшчэнне Божага Валадарства
і заклік да навяртання
і заклік да навяртання
«Фацімскае пасланне,
перададзенае простым дзецям,
па свёй сутнасці
з’яўляецца нагадваннем слоў Езуса:
“Навяртайцеся і верце ў Евангелле,
бо блізка Божае Валадарства”.»
перададзенае простым дзецям,
па свёй сутнасці
з’яўляецца нагадваннем слоў Езуса:
“Навяртайцеся і верце ў Евангелле,
бо блізка Божае Валадарства”.»
Ян Павел ІІ
Мы хочам быць
бліжэй да Найсаладзейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі. Хочам
пазнаваць Евангелле, лепш разумець, уважлівей слухаць і вучыцца ў Найсвяцейшай
Маці любіць Езуса, дазволіць, каб нас вяло Беззаганнае Сэрца.
Езу
Найсаладзейшы, Міласэрны, Настаўнік, злітуйся над нашай слабасцю, спашлі нам
Твайго Духа, які так шчодра абдараваў Тваю Найсвяцейшую Маці і Яе Беззаганнае
Сэрца. Мы ведаем, што мы слабыя, і таму просім Тваёй Міласэрнасці. Няхай нашыя
сэрцы будуць падобнымі да Сэрца Маці Божай!
Найчысцейшая
Маці Збаўцы, будзь з намі, цярпліва вядзі нас Тваім шляхам, шляхам марыйным,
каб мы разважалі над таямніцамі Твайго паклікання, над падзеямі Твайго жыцця.
Мы прыходзім, спадзяючыся на суцяшэнне, падтрымку і Тваю дапамогу, Беззаганная
Маці, мы хочам набрацца сілы ў Тваёй прысутнасці. Беззаганнае Сэрца Марыі,
няхай нашыя сэрцы шукаюць Цябе, прагнуць Цябе і Тваёй навукі.
Люты – гэта
цяжкі зімовы месяц у шматлікіх краях, але таксама месяц марыйных святаў.
Перажываем свята Маці Божай Грамнічнай ці Ачышчэння Найсвяцейшай Панны Марыі, а
таксама свята Маці Божай з Люрд, дзень хворых. Памятаем, што ў Люрдзе
Беззаганную бачыла св. Бернадэта Субіру, яна таксама малілася з Маці Божай,
размаўляла з Ёй і чула заклік да пакуты, як дзеці ў Фаціме. Відаць, для
Беззаганнага Сэрца Марыі вельмі важна запрашаць нас да навяртання сэрца, да пакуты, бо патрэбна
наша малітва за грэшнікаў, асабліва за тых, што патрабуюць Божай Міласэрнасці.
Таму мы таксама
і ў лютым запрошаныя да таго, каб прыняць мудрасць марыйнай школы, якая
выхавала ўжо столькі святых. Памятаем, як шмат папаў нагадвала, што “Касцёл
ставіць Марыю, як узор да пераймання” (Signum Magnum).
Чаму хоча
навучыць нас Найсвяцейшая Дзева, на што нам сёння звяртае ўвагу Беззаганнае
Сэрца Марыі?
Разважаем сёння
над таямніцай абвяшчэння Слова Божага і закліку да навяртання. Гэтая таямніца
вельмі дарагая Беззаганнаму Сэрцу Марыі, бо ў Фаціме Маці Божая з націскам
паўтарае менавіта гэты заклік Езуса. Гэта было воляй і прагненнем Сына Божага:
усім казаць пра міласэрнага Айца, які чакае грэшнікаў, пра ласку Божую, якая
шчодра ўздымае тых, што ўпалі, пра Суцяшальніка, Духа Святога, пра шуканне
Божага Валадарства, як перліны, пра сеянне Слова Божага, пра малітву, пра
прыказанні і блаславенствы, пра пакуту… Заўважым, што Беззаганнае Сэрца Марыі
прагне ўдзельнічаць у абвяшчэнні закліку
да пакуты да малітвы за грэшнікаў, да ўзнагароды… Найчысцейшая Маці запрашае
нас, згодна з нашымі магчымасцямі, усім сэрцам прымаць удзел у гісторыі
збаўлення. Не досыць таго, што мы будзем імкнуцца быць добрымі, пазбягаць зла,
не досыць таго, што мы будзем імкнуцца адкідваць спакусы, трэба яшчэ, каб мы,
як Марыя, клапаціліся пра тых, што патрабуюць Божай Міласэрнасці. Ці хочам мы
прымаць удзел у пакліканні ласкавай Маці, у прагненнях Яе Сэрца?
Падумаем
хвілінку пра нас саміх: таксама і за нас нехта моліцца. Мы можа нават і не
ведаем хто? Можа нашыя бацькі, можа хросныя, напэўна шмат асобаў малілася за
нас падчас нашага святога хросту, падчас Святой Камуніі… Напэўна, гэта розныя
асобы, якіх мы ледзьве памятаем, можа тыя, каму мы дапамагалі, а можа таксама
тыя, каго мы пакрыўдзілі… Вера не прыходзіць сама, але праз Касцёл: бо нехта ж
даў нам Біблію, нехта вучыў нас, а потым заахвочваў да малітвы, нехта паказаў,
як маліцца на ружанцы… нехта прыводзіў нас на заняткі рэлігіі або нейкую
сустрэчу ў касцёле, а нехта іншы сказаў пра набажэнствы першых суботаў… нехта
нас хрысціў, нехта нас спавядае, нехта ўдзяляе Святую Камунію… увесь час нехта
дапамагае нам верыць – як шмат асобаў падтрымлівала нашую веру – нават цяжка іх
пералічыць! Мы можам памаліцца за іх, дзякуючы за падтрымку і ў сваю чаргу
робячы тое самае. Касцёл – гэта супольнасць людзей, якія моляцца адзін за
аднаго, няспынна сярод іх трывае Маці Цела Хрыстовага, або Касцёла. Найвялікшую
ўдзячнасць мы аказваем тады, калі на ўзор тых, што падтрымлівалі нашую веру, мы
будзем у ліку тых, што моляцца за іншых, сціпла паказваючы шлях да Бога сваім
прыкладам, словам і жэстам асобаў, падтрымліваючых веру. Мы можам ахвяроўваць
малітву, цярпенне, хваробу, боль сэрца, расчараванні… Мы можам праяўляць
цярплівасць і шчодрасць сэрца… Такім чынам, як Марыя, як апосталы, мы спрыяем
абвяшчэнню Божага Валадарства. Гэтую справу распачаў сваім жыццём, словам,
пакутай, смерцю і ўваскрасеннем сам Езус.
Вось сутнасць
місіі Хрыста: абвяшчэнне Валадарства Божага, заклік да навяртання, абяцанне
Божай Міласэрнасці, навука аб прыказаннях і справядлівасці Божай. Найсвяцейшая
Марыя, Панна мудрая, разумела пакліканне Сына, аднак гэта таксама выпрабаванне
для Яе Сэрца: любы Сын адыходзіць з дому. Той, хто быў Яе дзіцём, якога Яна
нарадзіла і карміла, з якім Яна штодзённа размаўляла, адыходзіць, каб быць для
ўсіх людзей. Ён становіцца публічнай асобай, дасягальнай для кожнага, Ён
вядомы, здзіўляючы, крытыкаваны, усе кажуць пра Яго настолькі па-рознаму – Маці
слухае гэтыя розныя водгукі. Езус аздараўляе, навучае, узносіць, кажа пра Бога
міласэрнага, які чакае грэшніка. Марыя ўсім сэрцам з Езусам, Яна ведае, што Сын
уваходзіць у кантакт з людзьмі пабожнымі, са святарамі, сустракаецца з людзьмі
дрэннай рэпутацыі. Ці Яна гэтага чакала? Беззаганнае Сэрца Марыі! Вучы нас
прымаць нашае пакліканне і пакліканне нашых бліжніх, вучы нас адкрываць сэрцы
на волю Бога, як Ты.
Жыццё Маці
засяроджанае на Дзіцяці, а у той час маленства, цалкам залежнае ад апекі,
паволі расце, становіцца незалежным. Маці, дазваляючы дзіцяці саспяваць, дае
яму вольнасць выбару ўласнага шляху, уласнага паклікання. Асоба Марыі застаецца
ў ценю; Яна павінна памяншацца, каб Дзіця магло ўзрастаць. Блізкасць паміж Маці
і Сынам не змяншаецца, а прыстасоўваецца да паклікання Дзіцяці. Сын, адданы
Маці, цалкам згаджаецца з воляй Айца, Ён паслухмяны Яго волі, Яго намерам.
Маці, кахаючы Сына, кахае Яго разам з Яго пакліканнем, Яго місіяй, прымае Яго
волю, паддаецца Яго планам.
Паглядзім на
Марыю, Маці слухаючую, Маці найцудоўнейшую. Яна слухае Сына, вучыцца разумець
значэнне Яго слоў, думае пра Яго паводзіны. Яна становіцца Маці спадарожніцай,
сяброўкай і вучаніцай Сына. Яна прымае Яго заклік, пашырае сваё Беззаганнае
Сэрца для супольнасці вучняў.
Трэба заўважыць,
што гэта Езус нас запрашае, каб мы вучыліся ў Яго Маці: кажа, што, хто слухае
Яго словы, можа стаць Яго сястрой, братам і маці. Гэта вельмі значныя словы!
Нам зразумела, што можна стаць чыімсьці духоўным братам ці сястрой дзякуючы
аднолькавым думкам, перажыванням, праведзеным разам цяжкім хвілінам, узаемнай
падтрымцы і дапамозе. Аднак Езус, абвяшчыючы Божае Валадарства, абяцае значна
больш: той, хто слухае Яго словы, хто выконвае Волю Божую, можа быць Яго маці,
Як Марыя. Гэтыя словы захаплялі шматлікіх святых, якія лічылі іх сваім
пакліканнем – быць для Езуса як Найсвяцейшая, падтрымліваць пакліканне і справу
Езуса, Як Найсвяцейшая.
Што гэта значыць
быць Маці Езуса?
Св. Францішак
тлумачыў: “Носім Хрыста ў сэрцы, разважаем Яго словы, нараджаем Яго праз
сведчанне жыцця, добрыя ўчынкі, для іншых людзей. Такім чынам мы робімся маці
Пана”. Адна з цыстэрскіх містычак пісала: “Для Бога недастаткова, што мы
становімся Яго дзецьмі, Ён прагне, каб мы сталіся таксама Яго маці: насілі Яго
ў сэрцы і целе, нараджалі Яго для іншых”.
Першая, што
менавіта так прыняла сваё пакліканне непараўнаўльным чынам, гэта Беззаганная
Панна, Найсвяцейшая Марыя. Гэта Яна першая паверыла і прыняла Хрыста да свайго
Сэрца, гэта Яна першая насіла Яго духам і целам, гэта Яна нарадзіла Яго для
людзей, гэта Яна вучылася прымаць Яго словы і жыццё згодна з Яго воляй.
Менавіта так Беззаганнае Сэрца прыняло і разважала Слова Божае, як запэўнівае
нас евангеліст Лука. Маці Божая на працягу ўсяго свайго жыцця, з поўным
адданнем волі, розуму і перш за ўсё з адкрытасцю свайго Беззаганнага Сэрца
імкнулася разумець, пазнаваць і кахаць Езуса. Яна была Вучаніцай Божай,
зачараваная Богам, зацікаўленая Богам, адданая Яму кожную хвіліну. Езус быў
найвялікшай любоўю Яе жыцця, Яе Беззаганнага Сэрца.
Прымем жа сёння
таямніцу абвяшчэння Валадарства Божага, таямніцу закліку да навяртання. Гэта
таямніца жыцця Езуса, таямніца Марыі. Мы можам таксама прыняць яе як таямніцу
нашага жыцця, мы можам увайсці на шлях марыйнага слухання, пакуты, адкрывання
сэрца, малітвы за грэшнікаў, узнагароды. Прымем жа запрашэнне Беззаганнага
Сэрца Марыі, Яна хоча бачыць нас побач з Езусам, які навучае, растлумачвае
прыпавесці, абвяшчае Валадарства Божае, вядзе нас да неба. Памятаем Яе словы:
“Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа”.
О Марыя, Маці
нашага Настаўніка, Панна слухаючая, Панна мудрая, Вучаніца Божая,
Маці-Настаўніца, Маці міласэрнасці, просім, маліся за нас! Прасі Духа Божага,
Духа Праўды, каб Ён адкрыў нашыя вушы і сэрцы, няхай зробіць нашыя сэрцы
падобнымі да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе
і не любяць Цябе.
Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”