Няхай Тваё
Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА КРАСАВІКА
Пятнаццаціхвілёвая
сустрэча з Маці Божай
ПЕРШАЯ ХВАЛЕБНАЯ
ТАЯМНІЦА
Уваскрашэнне
Уваскрашэнне
Анёл гучна усклікнуў да той,
што была поўная ласкі:
Радуйся, чыстая Дзева!
Яшчэ раз кажу, радуйся!
Бо Сын Твой трэцяга дня паўстаў з гробу!
Ясней, ясней, о новы Ерузалем…”.
Св. Ян Хрызастом
Міласэрны
Збаўца, Сябра людзей, Ты сам паказаў нам Сваю Маці, сказаў нам ісці за Табой па
Яе прыкладзе, адкрый нашыя сэрцы, дапамажы нам ісці за Табой, вучыцца ў
Беззаганнага Сэрца, як Цябе любіць, Найсаладзейшае Сэрца Езуса.
Духу Святы, Ты
ўфармаваў Беззаганнае Сэрца Марыі, Ты ўліў у Яе Сэрца дары любові, радасці,
супакою, вытрымкі і мужнасці, фармуй нашыя сэрцы, напоўні іх Тваёй моцай. Мы
хочам быць побач з Маці Божай, пазнаваць Яе жыццё, прыняць да сэрца Божае
Слова, як Яна. Мы хочам Яе пазнаваць, лепш разумець, уважлівей слухаць і
вучыцца ў Яе, дазволіць Беззаганнаму Сэрцу праводзіць нас. Мы ведаем, што наша
воля яшчэ слабая, нашыя сэрцы толькі вучацца ў Сэрца Маці Божай, нам патрэбна
Твая дапамога, Духу Божы, Твой супакой, Аздаравіцелю людзкіх сэрцаў. Духу ласкі
і мудрасці, вядзі нас, просім, адкрый нашыя сэрцы і вушы.
Просім Маці
нашага Настаўніка, каб Яна суправаджала нас, каб нас вучыла ісці марыйным
шляхам, дазволіла разважаць і перажываць таямніцы Яе жыцця, Яе паклікання,
заўважыць тое, што для Яе найважнейшае. Прызнаем, што нам шмат яшчэ трэба
вучыцца марыйнай веры, паслухмянасці, надзеі, любові. Беззаганнае Сэрца Марыі,
мы хочам слухаць і вучыцца ў Цябе, о Найсвяцейшая Панна добрай рады!
Красавік абуджае
надзею. Няхай гэтае абуджэнне да жыцця будзе відавочным таксама і ў нашых
сэрцах, няхай таксама і ў нас узрастае духоўная моц. Просім Духа Святога, які
так цудоўна ўфармаваў Беззаганнае Сэрца Марыі, каб і ў нас дзейнічаў такім жа
чынам. Няхай гэта будзе чарговы месяц нашай марыйнай школы.
Наблізімся сёння
да таямніцы поўнай бляску і святла, суцяшэння і моцы. Пасля жудасных падзеяў,
поўных болю, прыніжэнняў, вырачэнняў, пасля жудаснага часу, які цяжка сабе
ўявіць, прыходзіць таксама незразумелае, але цудоўнае ўваскрашэнне. З гэтай
хвіліны ўжо нічога не будзе такім самым, усё зменіцца, на ўсё трэба будзе
паглядзець інакш.
Езус не адзін
раз прадказваў сваё ўваскрашэнне, пра гэта нам кажуць евангелісты. Вучны чулі
пра гэта, напэўна таксама задумваліся, што Настаўнік, які кажа ў прыпавесцях,
мае на думцы. Абраныя, яны перажылі таксама Фавор, маглі запэўніваць іншых, што
бачылі надзвычайныя справы. Бачылі, як Ён уваскрасіў Лазара, сына ўдавы,
дзяўчынку… Аднак жа, успаміны гэтых цудаў, замест таго, каб абуджаць веру,
перад абліччам смерці абудзілі яшчэ большую сумятню ў шматлікіх сэрцах – умеў
аздараўляць і ўваскрашаць іншых, чаму не ратуе сам сябе?
Цяпер
найбліжэйшыя Яму апосталы здіўленыя, разгубленыя, ашаломленыя! Спачатку,
разгубленыя яны не могуць прыняць трагічныя падзеі арыштавання, пакуты, смерці,
уцякаюць, баяцца і не ведаюць, як сябе захоўваць. Потым, як самі прызнаюцца па
дарозе да Эмаус, расчараваныя, што Ён не вызваліў край з няволі. Нарэшце, калі
далятае да іх добрая вестка, яны ашаломленыя, як самі кажуць, пачуўшы ад
жанчын, што Ён жыве!
Уваскрашэнне
цяжка прыняць, цяжка зразумець. Хто з вучняў сапраўды чакаў уваскрашэння Езуса?
Калі дзве Марыі зранку прыходзяць да грабніцы Езуса, праяўляюць вернасць і
любоў, клопат аб добрым пахаванні Цела Госпада, не зважаюць на тое, што
Настаўнік уваскрос: нясуць пахучыя націранні, доказ прывязансці і павагі,
патрэбныя для намашчэння памерлага. Разважаюць, хто мог бы ім дапамагчы
адсунуць камень, які ахоўваў уваход да гробу… А ў той час, вялікі камень быў ужо
адсунуты, жанчыны могуць убачыць пусты гроб. Анёл пацвярджае перамогу Езуса,
вітае іх так, як некалі Марыю ў хвіліну звеставання, заклікаючы да радасці і
просіць не баяцца. Цяпер яны павінны стаць апосталкамі добрых навінаў аб
Уваскрослым Хрысце. Марыя Магдалена бачыць Пана, яна будзе казаць пра Яго
апосталам, будзе сведкам жывой таямніцы, без якой вера марная. Жанчыны з
вялікай радасцю, як запэўнівае св. Ян, адразу ж пабеглі абвясціць гэта ўсім
вучням. Апосталам напэўна нялёгка паверыць, яны перажываюць вялікія сумневы, ня
гледзячы на ранейшыя запэўніванні Езуса. Занадта прыгнётла іх пакута і смерць
Настаўніка, занадта моцна яны паддаліся расчараванню і роспачы. Да веры ва
ўваскрашэнне яны будуць ісці паволі, прыкладаючы намаганні, ледзьве пазнаючы
Пана, хоць Ён і перад іх вачыма. Бачылі, але не адразу паверылі…
Заўважым, што
няма ў гэтых момантах Маці Пана! Ведаем, што Яна стаяла пад крыжам, была
сведкам памірання Сына, Яго цела паклалі ў трумну пры Ёй, бачыла гэта блізка, з
любоўю краналася Памерлага. Цяпер, аднак, не ідзе да грабніцы, як бы ўжо
верыла, ведала, што Яе Сына там няма; як бы ўжо ізноў пачула заклік да радасці…
“Маці Святла, радуйся:
Езус, Сонца Справядлівасці,
Перамагаючы змрокі гробу,
Ўвесь свет асвячае сваім бляскам”.
Ці нам дапамагае,
узмацняе ў нас свядомасць тое, што мы будзем побач з Міласэрным Богам у небе,
што чакае нас Найсаладзейшае Сэрца Езуса, Беззаганнае Сэрца Марыі прыме нас,
што прасякне нас моц Духа Ажывіцеля? Не будзе ўжо ні няшчасця, ні зла, ні
смерці, Уваскрослы перамог смерць, перамог шатана, раздаваіў галаву змея. Мы
запрошаныя да неба, дзе чакае нас усё Неба, разам з Маці, узятай у неба з душой
і целам.
Марыя, Маці
Ўкрыжаванага і Ўваскрослага, маліся за нас, вучы нас веры, якую Ты мела. Нават
не бачачы пустой грабніцы – Ты верыла, што Сын Твой жыве, Маці Святла, вядзі
нас да радасці неба! Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе,
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.
Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.