Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА ЧЭРВЕНЯ
І. БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА
МАРЫІ
(Прапанова для казання)
(Прапанова для казання)
1. Актуальнасць
культу Святой Дзевы, які адначасова абавязвае да змены жыцця: нам трэба
наследаваць Яе “так”, якое Яна сказала, з цалкавітай адказнасцю. Культ Марыі не
з’яўляецца выпадковым, для хрысціянаў ён падставовы. Езус Хрыстус – гэта
Дарога, Праўда і Жыццё, але мы не можам думаць пра Езуса без Марыі, таму што
Яны – злучаныя. Праз Марыю мы можам наблізіцца да Езуса. Менавіта гэта і
з’яўляецца дарогай: праз Марыю да Езуса, праз Езуса да Айца. Культ Марыі
з’яўляецца самым бяспечным шляхам, якім мы павінны крочыць, на гэтым шляху нам
не пагражае страта веры. Гэты шлях вызначаны Фацімскім Пасланнем.
2. Любоў да
Марыі вядзе да любові да Духа Святога. Праз Яе аб’явілася таямніца Бога
Адзінага ў Святой Тройцы. Таямніца Святой Тройцы з’яўляецца самай важнай і
Марыя вядзе нас да яе.
3. Любоў да Марыі
вядзе нас да любові да Касцёла, Маці якога Яна з’яўляецца. Alma Mater, Маці
якая любіць, Маці ціхая. Сапраўдная любоў не стварае шуму, гэта ціхая любоў.
Пасля аб’яўленяў пачаліся змены ў дзецях з Фацімы. Жаданні Марыі яны прынялі з
цалкавітай паслухмянасцю. Яны аддалі сябе Богу – цалкам. Яны зразумелі, што
павінны змагацца і пачалі гэтае змаганне з вялікай гераічнасцю.
Праграму
актуальную для свету – на сёння, для аздараўлення яго ран, памяншэння яго
цярпенняў, заспакаення патрэбаў і тугі – дае нам Хрыстус у Беззаганным Сэрцы
сваёй Маці. Яна, Маці, а гэта значыць Яна нараджае жыццё, стаіць у пачатку ўсіх
шляхоў і калыскі ўсіх духоўных змен. Слова жыцця аб’яўляе нам, што “Бог – гэта
любоў” (пар. Ян 4, 8), а таксама вучыць, што правам перамены свету з’яўляецца
новае прыказанне любові. Тых жа, што вераць Божай любові, запэўнівае, што
дарога любові адчыняецца для ўсіх людзей, а таксама, што недарэмнае намаганне,
скіраванае на вяртанне ўсеагульнага братэрства (пар. Другі Ватыканскі Сабор, Lumen Gentium).
У паслузе любові
нас павінна ажыўляць і адрозніваць вызначаная пазіцыя: нам трэба паклапаціцца
пра бліжняга, як пра асобу, якую Бог даручыў нашай адказнасці. Як вучні Езуса,
мы пакліканыя станавіцца бліжнімі для кожнага чалавека (Лк 10, 29-37), звяртаючы
асаблівую ўвагу на ўбогіх, самотных, патрабуючых. Гэтая пазіцыя была названая
Янам Паўлам ІІ “цывілізацыяй любові”.
Такая цывілізацыя глыбока звязаная з любоўю, якая “вылілася ў сэрцы
нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам” (Рым 5, 5) і ўзрастае дзякуючы
сiстэматчынай апрацоўцы, пра што так узрушаюча кажа евангельская прыпавесць пра
вінаградную лазу і галінкі: “Я — сапраўдная
вінаградная лаза, а
Айцец Мой —
вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае,
і кожную, якая дае плод, Ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў” (Ян 15, 1-2;
пар. Ян Павел ІІ, Ліст да сем’яў, 13).
Мы слабыя,
грэшныя, нячыстыя і часта падаем. Чысціня душы або сумлення – гэта пазбяганне
грахоў, нават паўсядзённых. Не трапіць у
пекла магчыма дзякуючы пазбяганню смяротных грахоў і пакуце, а не трапіць у
чысцец – дзякуючы змаганню, каб не зрабіць нават паўсядзённага граху, змаганню
за чысціню душы. Гаворка не ідзе пра само пазбяганне зла, але пра клопат пра
дабро, пра тое, што лепшае, прыгажэйшае, больш трывалае і вечнае.
Марыя ж, у звязе
супакою, бярэ абавязак ратаваць ад небяспекі нячыстаці нашыя цела, сэрца і
душу, столькі колькі мы будзем заклікаць Яе на дапамогу. Яна не толькі дае нам
Сваё чыстае Сэрца як Маці і Спадарыня, але дае нам чыстае Цела і Кроў Свайго
Сына Езуса, які нас лечыць і аздараўляе нашыя хворыя і зраненыя цела і душу.
Шасцігадовая
Гіяцынта, дзіця з Фацімы, калі яе запыталіся, што азначае быць чыстым,
адказала: “Быць чыстым целам – гэта азначае захоўваць акуратнасць. Быць чыстым
духоўна – гэта значыць не грашыць, не глядзець на тое, на што нельга глядзець,
не красці, ніколі не хлусіць, заўсёды казаць праўду, ня гледзячы на тое, колькі
гэта можа каштаваць”.
*****
12 кастрычніка 1991 года, пані Габрыэла П.
дзякавала Маці Божай на Яснай Гары за
“сапраўднае наведванне яе дому”. У маі 1979 г. у нашай парафіі ў Вількавыі мы
перажывалі Наведванне Маці Божай ў Яснагорскім Абразе. Я вельмі горача малілася
за майго мужа Станіслава, які адышоў ад Бога, і ў выніку не хадзіў да касцёла,
смяяўся з рэлігіі, багахульстваваў і праклінаў, апавядаў непрыстойныя гісторыі,
увогуле не маліўся, і шмат піў. Ён надакучваў мне, быў увогуле невыносным
чалавекам. Я моцна прасіла Маці Божую аб яго навяртанні. І сапраўды “наведала”
мяне Маці Божая! Муж пайшоў да споведзі. І цяпер ужо кожную нядзелю ходзіць да
касцёла, штодзённа моліцца, не праклінае і не злоўжывае алкаголем, вядзе вельмі
глыбокае рэлігійнае жыццё і вельмі добры для нас. Ён ужо два разы быў на Яснай
Гары. Адным словам, з таго часу гэта зусім іншы чалавек.
Захаванне
чысціні ў нашыя часы – гэта вельмі цяжкая справа, а некаторыя нават лічаць, што
немагчымая. Нельга, аднак, забыцца пра тое, што з Марыяй – Маці Сына Божага –
усё магчыма. 10 снежня 1925 года Маці
аб’явілася Луцыі і, паказваючы Сваё Сэрца, аплеценае цернем, сказала: “Дачка,
паглядзі на маё Сэрца, аплеценае цернем, якое грэшныя, няўдзячныя людзі
няспынна раняць багахульствамі. Прынамсі ты суцяшай мяне.” Луцыя, адказваючы на
просьбу Фацімскай Спадарыні, рабіла ўсё, каб узнагародзіць Яе Беззаганнаму
Сэрцу. Таксама мы, прымаючы шкаплер, прысвячаем сябе, сваю душу і цела
Беззаганнаму Сэрцу Марыі і бяром абавязак наследаваць Яе пакору і чысціню, і
адначасова мы бяром абавязак узнагароджваць за грахі нячыстасці, якія ўчынілі
мы самі або іншыя людзі, супраць Беззаганнага Сэрца Марыі.
ПРЫКЛАД
Да танца і да ружанца
Сёння падумаем пра бл.
Наталлю Туласевіч – элегантную, адукаваную, любую настаўніцу, якая рыхтавала
даследчую працу разам з прафесарам літаратуры… Яна думала пра сям’ю, але пасля
доўгага перыяду заручынаў вырашыла, што не можа весці сумеснае жыццё з
няверуючым чалавекам. Яна аддала сэрца толькі Богу. Пра Маці Божую пісала: “Яе
культ я нашу ў сэрцы з наймалодшых гадоў жыцця. Яна дала мне моц садаліцыйнага
жыцця, Яна, поўная ласкі, найлепшым чынам набліжае да Найвыйшэйшай любові”.
Час вайны ячшэ
больш з’яднаў Наталлю з Марыяй. У 1939 годзе яна запісала: “Ціха абдымаю з
Марыяй крыж і так трываю, як бы я была раздаўленым сведкам Яго жудаснай
мукі”. Адначасова абуджаецца ў ёй
пакліканне: “Я хачу несці Хрыста, які выбраў маё сэрца сваім жыллём, я хачу Яго
несці ўсім людзям, якіх сустрэну на вуліцах, у трамваях, ва ўстановах, у
магазінах, у рэстаранах, кінатэтрах, тэатрах, паўсюль!” Яна прысвячае сябе
канспірацыйнай працы, знаёмыя святары скіроўваюць яе да арганізацыі “Захад”,
звязанай з лонданскім урадам, які хоча падтрымліваць палякаў, вывезеных на
працы ў Германію: пасылаць валанцёраў, якія б уплывалі на людзей у працоўных
лагерах, падтрымлівалі іх духоўна, абуджалі іх духоўнасць і рэлігійнасць, а
пасля заканчэння вайны вярнулі іх да дому. Наталля далучаецца да траспарту
прымусовых працаўніц для Ханаверу. У апошніх нататках перад ад’ездам яна
пісала: “Я маю адвагу жадаць быць святой. Толькі святасць з’яўляецца найлепашй
любоўю, таму я не толькі хачу, але павінна быць святой. Што я магу, Пане мой,
сказаць Табе ў гэтую хвіліну? Ты ведаеш мяне, бо я малюся да Цябе нястомна,
малюся ўсім сваім жыццём. Я ведаю, што малітва майго маўчання і слухання Твайго голасу – гэта для Цябе
прыгажэйшая малітва”. Наталля трэзва ацэньвае сваё пакліканне: “Я ведаю, Пане,
што ты лічыш мяне годнай Гефсіманіі, за кагосьці, хто не спіць, калі Ты чуваеш,
за кагосьці, хто ў гэтую хвіліну можа быць з Табой. Любоў мая! Вось я. Іду!”
Месцам паклікання
з’яўляецца лагер прымусовых прац у Германіі: у бараках жанчыны розных
нацыянальнасцяў, каля Наталлі толькі полькі. Яна трапіла да пакою на шэсць
асоб. Сярод 300 полькаў, якія працавалі на фабрыцы, былі пераважна жанчыны без
адукацыі, з добрымі сэрцамі, але часта страчанымі ў маральным сэнсе. Яны
працавалі ў тры змены, перажываюч налёты і бамбардыроўкі. У гэты час Наталля
арганізавала супольную малітву, каб барак захаваўся: працаўніцы лічылі цудам
тое, што ў бараку ніколі не было пажару.
Наталля досыць
хутка знайшла сімпатыю і аўтарытэт асяроддзя, а таму ўдалася ёй устанавіць новы
звычай супольнай малітвы штодня ў іншым пакоі бараку. Паволі яна ўводзіла ўрокі
рэлігіі, размовы, чытанне ў голас добрых кніг, расказвала вершы. З часам
Наталля арганізавала супольныя спевы, а таксама каляды, дзяленне аплаткам, і
нарэшце прадстаўленне ханаверскай Батлейкі яе аўтарства, падчас вялікага посту
яна праводзіла рэкалекцыі. Да канца 1943 года яна правяла 60 урокаў рэлігіі,
набажэнстваў, засноўвала ружанцовыя колы, узмацняла духоўна, навяртала.
Уводзіла ў літургію, чытала тэксты Святой Імшы, заахвочвала да духоўнай Святой
Камуніі. Яе называлі “апосталкам”. Яе сціпласць, добры настрой, цярплівасць
прыносілі плёны. Яна запісала: “Радасць ня гледзячы на цярпенні і на суперак ім
– гэта мяне захапляе, гэта мяне зачароўвае”. Яна адчувала, што выконвае ў сваім
жыцці ружанцовыя таямніцы, над якімі штодзённа разважала; асабліва адчувала
сэрцам балесныя таямніцы: “Пакінуць усё і ісці за Табой на Кальварыю, гэта,
Настаўнік, Твая навука. Цвёрды Ты, калі закальваеш нас болем, але ж Ты
невыказна салодкі ў сваіх суцяшэннях для нас. Дзякую Табе, што нашай сям’і і
маёй айчыне Ты дазволіў ісці за Табой, Скатаваным і Цярпячым. Дзякую Табе, што
Ты палічыў, што мы можам суправаджаць Цябе не толькі па дарозе на Фавор, але
чуваем з Табой у Садзе Аліўным. Мы сапраўды, як той Сымон Кірынейскі – нас
трэба прымушаць несці Твой Крыж; але і на Сімона і яго сям’ю сплыло Тваё
блаславенства”.
З-за
неасцярожнасці кур’ера з Польшчы Наталлю арыштавала гестапа. Дапытаваная ў
чарговых вязніцах яна нікога не выдала. Пасля доўгіх месяцаў яе паслалі ў лагер
у Равенсбрук. Наталля далей чэрпала сілы з духоўнай св. Камуніі, якую заўсёды
вельмі цаніла, гэта быў яе адзіны сродак яднацца з Умілаваным. У лагеры, як
усе, яна працавала фізічна, але таксама евангелізавала, навучала, апекавалася
дзяўчынамі варшаўскага паўстання, якія былі ў роспачы пасля жудасных дзён
барацьбы і цяжкасцяў. Яна расказвала вершы, малітвы, тэксты Святой Імшы,
запрашала да духоўнай Камуніі… Аднак аднавілася яе хвароба на сухоту, Наталля
губляла рэшты сіл. Вязні і нават лагерная паліцыя спрабавалі яе ўратаваць ад
прысуду. У Пальмовую нядзелю 1945 Наталля яшчэ арганізавала супольную малітву
для вязняў розных нацыянальнасцяў, праводзіла ўрокі рэлігіі.
У Вялікую
Пятніцу самыя слабыя вязні, а таксам хворая Наталля, былі кінутыя ў газавую
камеру. На наступны дзень амерыканскія войскі вызвалілі лагер у Равенсбруку.
Вязні гэтага жудаснага лагера для жанчын запамяталі яе як святую. Наталлю беатыфікаваў
Ян Павел ІІ.
Падумаем:
1.
Бл.
Наталля пісала: “Жыві так, як бы ад якасці твайго жыцця залежыў лёс свету”.
Якая была б мая штодзённасць, калі б каля мяне жыла настолькі натхняючая асоба,
настолькі ахвяруючая сябе за іншых, як яна? Кім я з’яўляюся для свайго
асяроддзя?
2.
Духоўнай
сілай бл. Наталлі была Эўхарыстыя і ружанец. Яна знала на памяць словы літургіі
Святой Імшы, разважала над ёй, растлумачвала іншым, заахвочвала да духоўнай
Камуніі; яна цаніла ружанец за магчымасць аб’яднаць малітву з разважаннем,
малілася яго ўсім жыццём. Ці я выкарыстоўваю магчымасць штодзённай Эўхарыстыі
або разважаю па дарозе ці, чакаючы каго-небудзь, тэкст Святой Імшы, чытанне
дня? Ці я аб’ядноўваю ружанец з разважаннем, як заахвочваюць словы з Фацімы?
3.
Бл.
Наталля захавала веру і пазіцыю духоўнай правадніцы ў найцяжэйшых умовах. Яна
магла зламацца і страціць сілы, але яна адчувала сябе адказнай за іншых у
кожным выпадку. Ці я імкнуся духоўна ўзмацняць іншых, ці словамі далучаюцся да
шкадаванняў і назадаволенасці?
ІІ. ТАЯМНІЦЫ БАЛЕСНЫЯ
(Ружанец)
Малітва ў садзе аліўным
Чаму такая таямніца падаецца
нам у ружанцы для разважання? Мы любім бачыць моцных асілкаў, захапляцца
людзьмі поспеху. Мы б хацелі рабіць добрае ўражанне. А тут паказаны Езус у
цяжкую хвіліну, поўны страху, боязі, выразна відаць, што ён хацеў бы пазбегнуць
таго, што павінна адбыцца. Ці не лепш разважаць над радаснымі хвілінамі
схаванага жыцця, над хвалой уваскрашэння? Аднак, ружанец без балесных таямніц
быў бы несапраўдным, не паказваў бы жыцця Езуса, Марыі, нашага жыцця. Чагосьці
б не хапала, як у фільмах, дзе багатыр пераскаквае праз полымя, не адчуваючы
болю, як у салодкіх легендах, дзе ўсе цяжкасці вырашаюцца самі, без намаганняў.
Мы, так як Езус і Марыя, таксама маем свае балесныя таямніцы. Паспрабуем
перажываць нашыя цяжкія хвіліны з Езусам, чуваць, няхай Ён знойдзе нас побач:
бо і мы шукаем Яго ў хвіліны нашага Аліўнага Саду. Зблізімся да Езуса ў Садзе
Аліўным: мы таксама часта не хочам прыняць боль, Езус нас разумее. Далучымся да
Яго ахвяры, аддадзім нашыя сэрцы Сэрцу Езуса, якое церпіць за нас і кахае нас,
і Маці Божай, якая любіць нас і моліцца за нас.
Бічаванне Пана Езуса
Езусу вызначаюць балесную кару – бічаванне, якое рве і раніць цела. Для шматлікіх асуджаных гэта была адзінае пакаранне, бо лічылася вельмі жорсткім; здаралася, што асуджаны яе не перажываў. Вызначаная лічба ўдараў – трэба было яе вытрымаць да канца. Езус згаджаецца на нарастаючы боль. Той, што аздараўляў, цяпер увесь у ранах, Той, што ўваскрашаў, цяпер сам выглядае, як паміраючы. Усё для нас і за нас, для мяне. Езу, гэта Ты прыняў за мяне наступствы маіх грахоў, маіх правінаў. Ты захаваў мяне ад наступстваў маіх паводзінаў. О Пане, дадай мне сілы, я не хачу ніколі Цябе хваляваць, абражаць Цябе, быць Тваім болем і цярпеннем. О Марыя, Маці Балесная, з-за мяне пакутуе Твой Сын. З-за мяне зваліліся на Яго ўдары, разрываючыя цела. Гэта мая віна, віна маіх блізкіх, маёй сям’і, народу… Маці Божая, я пастанаўляю штодзённа ахвяраваць нешта дробнае за тых, што абражаюць і раняць Твайго Сына, дапамагай мне ў пакутах кожнага дня.
Укаранаванне цернем
Каранацыі, раз у нейкі час, адбываюцца і ў нашыя часы, асацыіруюцца ў нас з вельмі ўрачыстым відовішчам. Гэта прыгожы момант, прыгожыя ўбранні, камеры паказваюць дробязі, тысячы асоб аглядаюць потым ячшэ раз фотаздымкі. Усё павінна спрыяць таму, каб паказаць прыгажосць і веліч каранаванай асобы, усе павінны адчуць сябе асаблівым чынам. Так сама было і ў часы Езуса.
Аднак,
укаранаванне цернем павінна прынесці боль, павінна высмеяць, прынізіць. Навошта
гэта зрабілі? Дзеля чаго гэта павінна было служыць? Мы з абурэннем можам думаць
пра рымскіх жаўнераў, якія гэта зрабілі. Аднак мы можам даць сабе час, каб
падумаць пра сябе. Ці не прыніжаем мы кагосьці проста так? Ці не высмейваем
некага? Як мы сябе паводзім, калі некага высмейваюць у Касцёле? Молімся разам
са Збаўцам, укаранаваным цернем, за ўсіх высмейваных, прыніжаных. Паахвяруем
нашта з сябе для суцяшэння, падтрымкі, духоўнай дапамогі…
Нясенне крыжа
Тое, што спаткала Езуса, не было тады выпадковым. Кара смерці на крыжы павінна была пужаць, выклікаць жах. Таму яна таксама была публічнай, і ўсе, хто хацеў, мог на гэта глядзець. Нейкім чынам некаторыя можа нават адчувалі сябе заспакоенымі: вось пакаранне злачынцаў. Марыя шмат для каго была Маці злачынцы, высмеянага, збітага. Езус ішоў на смерць сярод натоўпу людзей, вуліцамі, якія мы і сёння можам убачыць. Так як тады, так і сёння: людзі занятыя сваімі справамі, а з тых, што звяртаюць увагу, не ўсе дабразчлівыя. Наколькі ж гэта актуальная сітуацыя! Шмат хто з нас мае сваю крыжовую дарогу, можа перажывае цяжкую сітуацыю у сям’і, якая ўсім вядомая… можа нашая хвароба або некага з сям’і… Прымем гэтае нясенне крыжа ў духу Езуса, у духу Марыі, як узнагароду, як пакуту, ахвяруючы сябе…
Смерць на крыжы
Пасля гэтых пакутаў, увесь змучаны, ледзь жывы Езус даходзіць да канца сваёй дарогі. Цяпер Ён прымае ячшэ боль укрыжавання, прыбівання да крыжа, дзе чакае чарговага болю, аж нарэшце знаходзіцца ў пазіцыі, калі кожнае ўздрыгненне, кожны ўздох – гэта крыніца цярпення. Усё гэта бачыць Маці, якая застаецца, ня гледзячы на страшнае відовішча. Любоў большая за страх, за ўласнае здзіўленне, за цярпенне Беззаганнага Сэрца. Пакутуючы Езус не адзін – з Ім застаецца Марыя разам з Марыяй Магдаленай, Янам і Марыяй. Столькі было тых, што Ім захапляліся, столькі абяцала Яму вернасць! Боль, публічнае прыніжэнне, здрада, паволі надыходзячая смерць… Езус памятае пра блізкіх, аддае Яну Марыю, Маці, умілаванаму вучню. Ян бярэ Яе да сябе, да свайго дому, да сваіх спраў, даючы Ёй добрае месца каля сябе. Станем жа пад крыжам Езуса, вытрываем каля Балеснай Маці Асуджанага. Ці згадзіліся б мы ўзяць Яе да сябе, да ўсіх нашых спраў, да нашага дому?
ІІІ.Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай
ТАЯМНІЦА V СВЯТЛА
Устанаўленне Эўхарыстыі
Таму, ці Марыя,
якая кантэплюе аблічча толькі што народжанага Хрыста
і прытуляе Яко рукамі,
не з’яўляецца для нас неспасцігальным узорам
любові і натхнення
падчас кожнай эўхарыстычнай Камуніі?”
Ян Павел ІІ, “Ecclesia de Euchristia”
якая кантэплюе аблічча толькі што народжанага Хрыста
і прытуляе Яко рукамі,
не з’яўляецца для нас неспасцігальным узорам
любові і натхнення
падчас кожнай эўхарыстычнай Камуніі?”
Ян Павел ІІ, “Ecclesia de Euchristia”
Збаўца, які
любіш людзей, Ты сам паказаў нам Сваю Маці, Ты раіў ісці за Табой на Яе ўзор,
перамяні нашыя сэрцы, дапамажы нам
наследаваць Цябе, вучыцца ў Беззаганнага Сэрца любіць Цябе, Найсаладзейшае
Сэрца Езуса.
Духу Святы, гэта
Ты ўтварыў Беззаганнае Сэрца Марыі, просім, фармуй нашыя сэрцы, напаўняй іх
Тваёй моцай. Мы хочам пазнаваць Яе жыццё, прымаць як Яна, Слова Божае да нашага
сэрца. Мы хочам вучыцца ў Яе, дазволіць весці сябе Беззаганнаму Сэрцу. Нам
патрэбная Твая дапамога, Духу Божы, Суцяшыцель людзкіх сэрцаў. Духу праўды і
любові, вядзі нас, просім, адкрый нашыя сэрцы і вушы.
Сёння мы хочам
разам з Марыяй разважаць над таямніцай устанаўлення Эўхарыстыі. Вучымся ў
Беззаганнага Сэрца Марыі - Яна з хвіліны Звеставання носіць у сабе Хрыста,
нараджае Яго для іншых, углядаецца ў Яго і пакланяецца Яму, няхай будзе нашай
Настаўніцай у прыманні Найсвяцейшага Сакраманту.
Як жа мы маглі б
збавіцца без ушанавання Божага Цела? Сын Божы прыняў людзкое цела, з Дзевы
Марыі, каб нас ратаваць, каб быць з намі, стаць чалавекам, для нашага
збаўлення. Гэта для нас Ён назаўсёды застаўся ў Эўхарыстыі, каб мы маглі Яго
спажываць, радавацца Яму, прымаць Яго духам і целам, як Яго Найсвяцейшая Маці.
Ян Павел ІІ
выразна вызначыў, што спецыяльна дадаў у ружанцовых таямніцах святла устанаўленне
Эўхарыстыі, каб паказаць Найсвяцейшую Дзеву, Настаўніцу сузірання аблічча
Хрыста. Польскі папа паказваў, што Марыя, першая, хто з верай кранаўся Цела
Госпада, хоча весці нас усіх да Найсвяцейшага Сакраманту, Яна хоча, каб мы, як
Яна, прымалі Яе Сына.
Памятаем, Яна
была прысутная сярод Апосталаў, якія “сумесна трывалі на малітве” (Дз 1, 14),
чакаючы пасля ўнебаўшэсця абяцанага Езусам дару Айца, Суцяшальніка, Духа ласкі.
Напэўна Яна была таксама прысутная на Эўхарыстыі сярод першых хрысціянаў, бо Яна
ж сустракалася з імі на “ламанні хлеба” (Дз 2, 42). Для ўсіх гэта быў новы
досвед, незвычайны, перажываны наноў.
Аднак, Марыя
была ў выключнай сітуацыі – з самага пачатку свайго паклікання Дух Святы
ўводзіў Яе ў таямніцу Эўхарыстыі цалкам інакш. У Назарэце Дзева паверыла ў
абяцанне анёла, спачатку прыняла Сына Божага духам, усім сваім Беззаганным
Сэрцам. Айцы Касцёла моцна падкрэслівалі: Яна менавіта таму магла прыняць Езуса
целам, што спачатку прыняла Яго духам. Найважнейшым было з даверам адкрыць сэрца,
бо Яна паверыла словам пасланніка, прыняла Езуса духоўна, прызнаючы, што для
Бога няма нічога немагчымага. Яна стала Маці Збаўцы, калі цалкам адкрыла Яму
Беззаганнае Сэрца, аддаючы ўсю сябе, з чысцінёй і любоўю. Гэты каштоўны ўрок
марыйнага шляху для нас, менавіта гэта наша пакліканне – адкрыцца на Хрыста,
прыняць Яго, насіць у сабе – як Марыя.
Падумаем, св.
Амброзій вучыў, што Дзева прыняла Хрыста, перш за ўсё, духам, спачатку ўсім
сэрцам, і менавіта таму магла прыняць Яго таксама і целам. Мы таксама прымаем
Эўхарыстыю перш за ўсё сэрцам, духам, праз веру і любоў – таму мы можам прымаць
Найсвяцейшы Сакрамэнт таксама і целам. Вучымся ў Беззаганнага Сэрца Марыі веры
ў Слова Божае, няхай Панна мудрая будзе нашай падтрымкай, правадніцай на гэтым
шляху. Эўхарыстычная таямніца патрабуе ад нас веры, так як таямніца ўцелаўлення
патрабавала веры ад Дзевы. Блаславёныя, што прыходзяць у Імя Божае, шчаслівыя,
што паверылі і прымаюць Пана. Прыйдзем жа і мы з верай, даверам, у духу
марыйным прымаць Езуса духам, сэрцам, целам, носячы Яго ў сабе, як Яна,
радасная Святыня Найвышэйшага.
Найцудоўнейшая
Маці вучыць нас прымаць цудоўную перамену словамі Каны Галілейскай: “Тое, што
Ён скажа вам, зрабіце” (Ян 2, 5). Гэта запрашэнне Маці Божай на наш шлях
марыйнай духоўнасці: запрашэнне да паслухмянасці Езусу без сумневаў, без
уступных патрабаванняў, без якіх-небудзь абмежаванняў, без супраціўлення
патрабаванням Езуса. Панна мудрая ведае найлепш, што даючы сябе Богу, мы
атрымліваем нашмат больш – самога Бога. Той, якога нябёсы не могуць змясціць,
пасяліўся ў Яе ўлонні, а цяпер прагне таксама і ў нас знайсці сабе жыллё, дом,
добрае месца.
Эўхарыстыя гэта
ахвяра, гэта аддаванне сябе, дар Цела і Крыві. Ці распазнаем мы ў таямніцах
ружанца, як шырока Беззаганнае Сэрца Марыі адкрывалася на гэтую падзею ахвяры
Езуса? Паглядзім на школу Духа Святога для Найсвяцейшай Панны.
Ужо з самага
пачатку Панна верная чуе, што Сын Божы будзе ажыццяўляць сваё пакліканне, а Яна
павінна выразіць на гэта сваю згоду. Маладая Маці з усяго Беззаганнага Сэрца
складае ахвяру са сваіх матчыных пачуццяў, калі нясе малое Дзіцятка да святыні
ў Ерузалеме, каб “прадставіць Яго Пану”, Яна згаджаецца на ўсё. Звычайна ў маці
ёсць свае спадзяванні наконт сыноў, яны патрабуюць паслухмянасці, але тут зусім
інакш – Езус будзе падпарадкаваны сваім зямным бацькам, але найважнейшай будзе
воля Айца ў небе, а Марыя і Юзаф будуць паслухмянымі ўсім сэрцам, усім духам,
усім розумам. Менавіта таму яны будуць так блізка з Езусам.
Наноў
адкрываецца Беззаганнае Сэрца, гатовае на ахвяру, калі чуе прароцкія словы
Сімяона. Гэта таксама пацвярджэнне паклікання Яе Сына. Як прыняла Маці
наймілейшая прадказанне, што Дзіця будзе знакам супраціву для шматлікіх, што
меч болю пройдзе таксама Яе Беззаганнае Сэрца? Разважанне над словамі анёла,
над прароцтвам Сімяона, а потым самога Езуса, рыхтуюць Яе дзень за днём да
ахвяры, якую пажадае прынесці Яе Сын, для нас і для нашага збаўлення. Маці
стала жыве ў духоўнай камуніі з Сынам, адкрываецца на прагненні Яго Сэрца,
адданага Айцу і людзям, а таксама тым, хто абражае Бога, не выконвае
прыказанняў, грашыць… Марыя верыць у міласэрнасць і ўсемагутнасць Айца,
згаджаецца на місію Сына, паволі дарастаючы да асабістай ахвяры, з любоўю і
даверам. Мы не зразумеем ахвяры Маці, якая згаджалася, каб Яе Сын паміраў за
нас, жудасным чынам, ранячы Яе Сэрца. Яна згаджалася на тое з любові да Сына,
таму што Ён хацеў збаўлення людзей – як маці лекара, які ідзе ратаваць хворых
падчас эпідэміі, як маці выратавальніка, які рызыкуе жыццём, каб ратаваць неразважлівых
турыстаў зімой у гарах…
Што азначала для
Найсвяцейшай Маці Эўхарыстыя? Гэта Цела Сына, аддадзенае на балесную ахвяру,
якое потым ізноў становіцца прысутным у сакрамэнтальным знаку. Гэта тое самае
цела, якое была зачатае ў Яе Беззаганным Сэрцы і целе! Якое гэта было
перажыванне, мы не можам зразумець. Прыманне Эўхарыстыі павінна было азначаць
для Маці Божай паўторнае прыманне Езуса, перажыванне наноў таго, што Яна
асабіста перажыла ў хвіліну звеставання і пад крыжам. Яна дзякавала за сваё
асабістае адкупленне і абдараванне ахвярай Сына, якую перажывала як Маці.
Ян Павел ІІ,
разважаючы на цудам Эўхарыстыі, падкрэсліваў, што дар Эўхарыстыі, Цела і Крыві
Пана, заклікае таксама і нас дарыць сябе. Прыманне Святой Камуніі, а значыцца
ахвяры Езуса, азначае таксама згоду на тое, каб стаць падобнымі да Хрыста.
Разам з умілаваным вучнем мы выказваем пад крыжам згоду на прыняцце нас да
духоўнай школы Маці Божай, згоду на тое, каб Яна нас суправаджала і выхоўвала.
Папа паляк таксама шмат разоў прызнаваў, што знаходзіцца ў школе Маці, робіць
намаганні на марыйным шляху, робіцца падобным у марыйнай фармацыі,
атаясамліваецца з духам Марыі.
Святы Амброзій
заахвочваў, каб мы адлюстроўвалі ў сабе духоўнасць Марыі, якая праслаўляе Пана,
радуецца Яму. Ці даем мы магчымасць Маці вучыць нас малітве? Дзеці, як нагадвае
Павел VI, павінны быць падобныя да сваёй Маці, ахвотна пераймаючы
Яе звычкі, захапленні, навыкі. Святы Амброзій бачыў шлях да таго, каб стаць
падобным на Маці Божую, перш за ўсё, у прыманні Езуса ўсім сэрцам і развіцці ў
сабе, у кожным стане духоўнасці, праслаўлення Бога. Гімн Магніфікат адкрывае
Беззаганнае Сэрца Марыі, паказвае нам Яе малітву ў хвіліну, калі Яна носіць у
сабе Езуса. Гэта таксама запрашэнне і шанец для нас.
Эўхарыстыя
запрашае нас, як гімн Марыі, перш за ўсё, праслаўляць і дзякаваць. Найсвяцейшая
Дзева носіць ужо ў сэрцы і ва ўлонні Езуса, калі моліцца каля Альжбеты:
“Праслаўляе душа мая Пана і ўзрадаваўся дух мой у Богу Збавіцелю маім”. Яна ўжо
радуецца прысутнасці Сына Божага, прымае Яго, праслаўляе міласэрнага Айца –
дзякуючы прысутнасці Езуса. Яна праслаўляе Бога ў Езусе, прысутным у Ёй, і ў
сваёй любові таксама яднаецца з Езусам. Менавіта гэта сапраўдная духоўнасць
марыйная, духоўнасць эўхарыстычная…
Ян Павел ІІ
вучыў, што Эўхарыстыя, а значыцца прысутнасць Езуса ў нас, была нам дадзеная,
каб усё нашае жыццё, як жыццё Марыі, было песняй праслаўлення, нашым гімнам
Магніфікат. Ці можам мы прыняць запрашэнне папы? Гэта таксама запрашэнне Марыі
– адкрыем жа нашыя сэрцы, няхай яны стануцца падобнымі да Беззаганнага Сэрца
Найсвяцейшай Панны, якое радуецца Езусу, якое праслаўляе Пана. Будзьма, як Яна,
табернаклем Пана, носячы ў сэрцы Цела Госпада, як Марыя, з цалкавітай чысцінёй,
любоўю і радасцю. О Марыя, вядзі нас сваёй дарогай! Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе,
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.
ІV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Быць людзьмі Эўхарыстыі, як Маці
Быць людзьмі Эўхарыстыі, як Маці
“Марыя – гэта
“Жанчына Эўхарысты” ва ўсім сваім жыцці.
Касцёл, гледзячы на Марыю як на свой узор,
пакліканы Яе наследаваць
таксама і ў адносінах да Святой Тройцы”.
Касцёл, гледзячы на Марыю як на свой узор,
пакліканы Яе наследаваць
таксама і ў адносінах да Святой Тройцы”.
Таму, ці Марыя,
якая кантэплюе аблічча толькі што народжанага Хрыста
і прытуляе Яко рукамі,
не з’яўляецца для нас неспасцігальным узорам
любові і натхнення
падчас кожнай эўхарыстычнай Камуніі?”
Ян Павел ІІ, “Ecclesia de Euchristia”
якая кантэплюе аблічча толькі што народжанага Хрыста
і прытуляе Яко рукамі,
не з’яўляецца для нас неспасцігальным узорам
любові і натхнення
падчас кожнай эўхарыстычнай Камуніі?”
Ян Павел ІІ, “Ecclesia de Euchristia”
Ты вытрывала ў
столькіх цяжкіх хвілінах, Ты ўмела заўважаць, бачыць волю Божую, шукаць Яе, Ты
ўмела выбіраць і прымаць рашэнні. Ты была жанчынай Слова Божага, Тваё
Беззаганае Сэрца было згодным з прагненнямі Сэрца Божага. Ты поўная дароў Духа
Асвячальніка, Ты міласэрная, як сам Езус, добрая, Ты ўсіх разумееш, як Ён, Ты
паслухмяная Богу ва ўсім, будзь з намі, вучы нас, вядзі.
Ты, Беззаганная,
была настолькі блізка да Езуса! З радасцю Ты прыняла Яго ў сваё жыццё, з верай,
любоўю, вялікай чысцінёй прыняла да свайго Беззаганнага Сэрца і цела. Міласэрны
Айцец палічыў, што Ты, Найчысцейшая, з’яўляешся самым падыходзячым месцам для
Яго Сына. Ты насіла Яго ў сабе, Ты была Яго першым Табернаклем, найсвяцейшым,
найпрыгажэйшым. Ты, поўная ласкі, адданая і цалкам Божая, падрыхтаваная Духам
Божым, магла прыняць Збаўцу.
Гэтая таямніца,
незразумелая для нас, незразумелая для анёлаў і людзей, захапляла святых. Яны
называлі Цябе з радасцю Яго Шатай, Яго Жыллём, Яго Святыняй, найсвяцейшай
Святыняй, Яго Домам. У Табе Збаўца быў бяспечны, каханы, прыняты ўсім Тваім
Беззаганным Сэрцам, Ты была цалкам для Яго. Езус быў Тваёй сілай, Тваёй моцай,
Тваім Суцяшыцелем, Тваім Дапаможнікам, Тваёй Радасцю.
Ты насіла Яго ў
сабе да св. Альжбеты, рухалася сярод звычайных людзей, у штодзённым жыцці
малога гарадка, вырушыла ў не вельмі зручнае падарожжа ў апошнія дні перад
нараджэннем, каб суправаджаць св. Юзафа. Альжбета, яна адна, распазнала Яго ў
Табе, навучаная мудрасцю свайго яшчэ не народжанага дзіцяці, якое ўжо
пакланялася Хрысту, радавалася, што Ты прынесла Яго да дому сваячкі. Ты
нарадзіла Збаўцу і ўглядалася ў Яго, як шмат матак у сваіх народжаных дзяцей,
прытуляла як яны, веручы, што гэта абяцаны Збаўца, Бог, Твой Пан.
Мы таксама
прымаем Твайго Сына ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі, мы таксама хочам, каб нас
суцяшалі і ўзмацнялі, аздараўлялі і падтрымлівалі на няроўных нашых шляхах.
Езус таксама хоча даваць нам сілы. Чаму ж мы не ўмеем, як Ты, быць людзьмі
Эўхарыстыі?
Адказвае нам Ян
Павел ІІ, падкрэсліваючы, што Ты “Жанчына Эўхарыстыі” ва ўсім сваім жыцці.
Польскі папа запрашае нас наследаваць у гэтым Цябе штодзённа, каб так, як Ты,
Найсвяцейшая, жыць Эўхарыстыяй.
Так нам раілі
таксама святыя і блаславёныя. Блаславёны Ганарат Казьміньскі, вялікі спавяднік
законных супольнасцяў, шматлікіх Слугаў Божых, блаславёных і святых, вучыў:
“Жыць ад адной Эўхарыстыі да наступнай”. Святая Уршула Ледухоўская раіла
ўзмацняць і лячыць сэрца ў промнях Эўхарыстычнага Хрыста. Св. Клара заахвочвала
прымаць і насіць Яго ў сабе, як Марыя, таму што Той, каго нябёсы агарнуць не
могуць, хоча прабываць у нашым сэрцы. Св. Альфонс Лігуоры, вялікі прыхільнік Эўхарыстыі,
насычаўся адарацыяй і Святой Камуніяй. А мы?
Для Цябе, Марыя,
Езус не быў святочнай падзеяй раз у тыдзень, а штодзённасцю. Навучы нас, Марыя,
жыць Езусам, насіць Яго ў сабе так, як Ты. Ты верыла, што па слову анёла Езус
зачынаецца ў Табе. Дай нам такую ж веру, што Езус прыходзіць у Эўхарыстыі да
нас, нявартых, дрэнна падрыхтаваных, слабых. Ты, Найсвяцейшая, сказала fiat усім Беззаганным Сэрцам, вучы нашыя сэрцы казаць з такой
самай верай і радасцю “амэн” падчас кожнай Эўхарыстыі, падчас кожнай Святой
Камуніі.
Марыя, якая
жывеш Эўхарыстыяй, вазьмі нас у Тваю ружанцовую школу падрыхтоўкі да таго, каб
яднацца з Езусам, аддаваць сябе Яму з кожным разам больш, усім сэрцам, усёй
душой, усім розумам. Панна, Святыня Найвышэйшага Бога, няхай Тваё жыццё будзе,
як люстэрка, у якое мы ўглядаемся і робімся падобнымі да Цябе, набліжаемся да
Твайго шчасця.
Панна, якая
стала жывым Табернаклем, мы хочам быць падобнымі да Цябе. Твой Сын казаў, што,
хто слухае Слова Божае, той можа быць Яго маці, братам і сястрой. Мы хочам
насіць у сабе Хрыста, жыць Ім, спажываць Яго і несці Яго да іншых, з такой
любоўю, чысцінёй і сціпласцю, як Ты, Найчысцейшая. Ты разважала над Яго
Словамі, насіла Яго ў сабе, яднаючыся з Ім, вучы нас, Маці Слова, чытаць Слова
Божае, слухаць Слова Божае, жыць Словам Божым, жыць Эўхарыстыяй. Навучы нас
духоўнай Камуніі, калі ў нас няма магчымасці ўдзельнічаць у Святой Імшы.
Твая радасць,
якая выплывала з таго, што Ты насіла Езуса духам і целам, была настолькі
вялікай, што Твая песня, Твая малітва, Магніфікат, не мае ніводнай просьбы. Ты
верыла, што калі міласэрны Бог даручае Табе Езуса, Ты атрымаеш разам з Ім усе
дары і ласкі, якія будуць патрэбныя. Ты памятаеш, Марыя, у сваім праслаўленні і
радасці пра сваю сям’ю, свой народ, пра ўсіх. Навучы нас, Панна мудрая, прымаць
Езуса ў Святой Камуніі ў інтэнцыі нашых блізкіх, у інтэнцыі ўзнагароды, у
інтэнцыях Касцёла.
О Маці, гэта таксама і Тваё прагненне, Ты
хочаш, каб мы так, як Ты, спявалі Магніфікат для Твайго Сына, Ты хочаш каб мы
насілі Яго ў сабе з такой жа радасцю і любоўю, Ты хочаш, каб нашыя сэрцы былі
як жывыя табернаклі для Эўхарыстычнага Пана. Мы хочам глядзець на Цябе, Марыя,
і вучыцца ў Цябе. Беззаганнае Сэрца, вучы нашыя сэрцы, каб яны былі падобныя да
Твайго Сэрца. Амэн.
Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.
“Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.