6.13.2013

Першая субота снежня 2013

ТАЯМНІЦА ІІІ РАДАСНАЯ
Божае Нараджэнне

 О Марыя! Найчысцейшая, Беззаганная, Нявеста Духа Святога, Маці мая! Няхай Тваё святло напоўніць маё сэрца.
 Маці жыцця, Дзявочая Божая Маці, Маці Супакою, дай мне адчуць Тваю прысутнасць, я прагну ўсе све думкі і пачуцці заўсёды складаць праз Тваё Беззаганае Сэрца ў Эўхарыстычным Сэрцы Езуса.
 Я прагну разважаць таямніцу Божага Нараджэння, праслаўляючы з Табой Бога Трыадзінага, з любові заўсёды трываць пры Табе, наслядоўваць Цябе і кожным ударам сэрца, кожным учынкам, узнагароджваць, суцяшаць Тваё мацярынскае, любячае, адкрытае на ўсе нашыя людскія беды, церпячае сэрца.
“Народ, які жыў у цемры, святло ўбачыў вялікае” (Іс 9, 1).
ФАЦІМА – ГЭТА СВЯТЛО ПРАЎДЫ І ЛЮБОВІ.
Сястра Луцыя запісала ў сваіх успамінах:
“Спадарыня заззяла святлом больш ясным за сонечныя промні, што свецяць праз крыштальнае начынне з вадой (…). На шыі ў Яе быў невялічкі прамяністы шар. У далонях Яна трымала пацеркі ружанца, ясныя як зоркі (…)”.
 Маці Божая задала Гіяцынце, Францішку і Луцыі вельмі важнае дакладнае пытанне, якім змяшчалася іх місія ў плане збаўлення: “Ці хочаце вы ахвяравацца Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён вам спашле як узнагароду за грахі, якімі Яго абражаюць, як просьбу аб навяртанні грэшнікаў?”
Дзеці з вялікай радасцю адказалі: “Так, хочам!”.
 І тады адбылася цудоўная рэч: “Спадарыня першы раз расчыніла далоні, перадаючы нам настолькі моцнае святло, як бы водбеск, што выходзіў з Яе рук. Гэтае святло глыбока прасякнула нас, прайшло да самай глыбіні душы дзякуючы чаму мы ўбачылі сябе ў Богу, які ёсць святлом (…). Пад уплывам унутранага імпульсу, таксама перададзенага нам, мы ўпалі на калені і вельмі пабожна паўтаралі: “О найсвяцейшая Тройца, праслаўляю Цябе; Мой Божа, Мой Божа люблю Цябе ў Найсвяцейшым Сакраманце”.
Слова “да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае” (Ян 1, 11-12).
 Свае Яго не прынялі. Чаму? Свет Яго не пазнаў. Чаму? У тую найсвяцейшую ноч, калі з Дзевы Марыі нарадзіўся Бог з Бога, Святло са Святла, не было для іх месца ў заездзе. На свет прыходзіць Сын Божы, чаканы Месія, а выбраны народ не пазнае ў крухасці, маленькасці Божага Дзіцяці Збаўцу свету. Не паверылі. Па-свойму адчытваюць гэты знак.
 А мы? Ці я сапраўды веру? Ці мы заўважаем Яго ў сабе? У другім чалавеку? У свеце?
Зямля поўная Бога. Яго любові і ласкі.
“Бо ў Ім мы жывём, рухаемся і існуём” (Дз 17, 28).
Таямніца бэтлеемскай ночы працягваецца далей…
 Дзень нараджэння Бога – гэта дзень непрыняцця Бога чалавекам. Чаму? “Бог не змяняецца. Ён ёсць любоў заўсёды і навечна. (…) Уцелаўленне гэта вянец стварэння. Калі ва ўлонні Марыі па волі АЙЦА і праз дзеянне Духа Святога ўфармаваўся Езус, Сын Божы, які стаўся чалавекам, стварэнне дасягнула свайго выканання. Слова сталася целам. Святло гэтай праўды аб’яўляецца кожнаму, хто прымае яго з верай, бо гэта таямніца любові. Толькі тых, што адкрываюцца на любоў, агарняе святло Божага Нараджэння. Так было ў бэтлеемскую ноч і так сама ж сёння”.
Эммануэль! Бог стаўся Чалавекам. “Той, што сам з’яўляецца адзіным і вечным Днём Айца, пажадаў сысці ў кароткі, мінаючы дзень сучаснасці”.
 Бог наблізіўся да нас. “(…) надышоў для Марыі час нарадзіць. І нарадзіла Сына свайго першароднага. І спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2, 6-8).
 Ён – ужо з першай хвіліны збянтэжаны, паслухмяны. Яна паклала Яго ў яслі бо Ён, Хлеб Жыцця, ад самага пачатку будзе спажывеннем.
Гэта Цела маё, гэт Кроў мая – Езус з’яўляецца спажывеннем.
Мы, хрысціяне, павінны дадаваць смаку нашаму жыццю, прымаючы Яго Цела і піючы Яго Кроў. Мы павінны быць знакам, які кажа, што ёсць іншая любоў. Мы павінны нагадваць, што Ён ёсць Любоў. Гаворка ідзе пра тое месца, якое мы вызначаем Богу ў нашым жыцці, у жыцці нашых сямей. Як мы рыхтуем для Яго яслі пад дахам нашых сэрцаў? Якое месца Бога ў маім жыцці?
 Езус прысутны ў таберанакулюме, месцы святога святых. “Яго прысутнасць цяпер сапраўды жыве сярод нас, як у самым сціплым вясковым касцёле, так і ў самай прыгожай катэдры”.
 Езус прысутнічае ў другой асобе. Ён сам сказаў: “Усё, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40). І “чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне” (Мц 25, 45).
 Калі нашая любоў да Марыі, да Эўхарыстыі, не пераносіцца на іншага чалавека, майго бліжняга, на таго, каго мне цяжэй за ўсё палюбіць, то нараджаецца пытанне: Як я жыву верай? Ніхто не можа сказаць, што любіць Бога, калі не любіць бліжняга?
 “Фацімскае пасланне цесна звязана з прызначэннем Касцёла і чалавецтва. Гэта пасланне стагоддзя, заўсёды адно. Адкрытае. Трэба на яго адказваць кожны раз нанова”.
 Імкнемся ж убачыць вачыма веры “новае неба і новую зямлю”. Калі ў кастрычніку 1917 году сабраны натоўп глядзеў у неба і ўбачыў вялікі цуд сонца, “танцуючага” над Фацімай, тройка малых пастушкоў мела іншую візію: “Калі нашая Пані знікла ў бясконцай далечыні неба, з боку сонца мы ўбачылі св. Юзафа з Дзіцяткам Езус і нашую Добрую Спадарыню, апранутую ў белае, у блакітным плашчы. Здавалася, што св. Юзаф з Дзіцяткам блаславіў свет рухамі рукі накшталт крыжа”.
 Фаціма заклікае таксама зрабіць святой сваю сям’ю.
Святы Юзаф разам з Марыяй упрывілеяваныя сведкі тога нараджэння ў бэтлеемскую ноч, прыходу на свет Сына Божага, якое адбылося ва ўмовах па-людску прыніжаючых; гэта было першае прадказанне гэтага адкуплення грахоў. Адначасова Юзаф быў сведкам пакланення пастухоў, што прыбылі на месца нараджэння Езуса (…); ён быў таксама пазней сведкам пакланення Мудрацоў з Усходу (пар. Мц 2, 11).
 Аздараўленне сем’яў, узмацненне еднасці, любові, вернасці, святасці ў сем’ях, выкананне ў жыцці фацімскага паслання.
 Просім прабачэння ў Цябе, Марыя, за тое, што столькі гадоў увагу нашых сэрцаў мы засяроджвалі больш на бедах і навяртанні Расіі, не заўважаючы вялікага духоўнага апусташэння нашых сямей.
 Просім прабачэння ў Цябе за грахі нашыя і ўсяго свету:
- за зраненні, якія дасведчыла і далей адчувае Тваё Беззаганнае Сэрца ў Містычным Целе Хрыста,
- за знявагі і багахульствы супраць Божай Міласэрнасці,
- за грахі супраць жыцця; за мільёны абортаў; за ўсіх маці і айцоў; за лекараў і ўсіх, што забіралі жыццё ў зачатых дзяцей,
- просім прабачэння за гвалт, разводы, немаральнае жыццё, распусту і развязанасць.
Марыя – Найчысцейшая наша Маці і Каралева! Мы просім у Цябе прабачэння за гэтае мора зла.
Няхай зямлю нашых сэрцаў агарняе акеан Божай Міласэрнасці.
Ты даеш нам “зброю” – просіш, заклікаеш да пакуты і навяртання, да апамятавання бедных грэшнікаў… Ты даеш ратунак у прысвячэнні Твайму Беззаганнаму Сэрцу, у набажэнстве першых субот месяца, у сакраманце пакуты і паяднання, у Святой узнагараджальнай Камуніі, у ружанцы – малітве адной часткі і разважанні на працягу пятнацці хвілін у інтэнцыі ўзнагароды.
 Прабач нас за тое, што мы не прынялі, не зразумелі да канца Твайго паслання любові і супкою, паслання жыцця, закліку да жыцця ў веры.
 Якая ж вялікая моц у ружанцы! “Адно толькі “Вітай, Марыя”, добра сказанае, устрасае ўсё пекла”.
 Як я адказваю на пасланне нашай Маці, якая сыходзіць з неба на зямлю? Просіць аб актах узнагароды, каб схіліць Езуса выбачыць душам, якія зневажаюць Яе Беззаганнае Сэрца, зневажаюць самога Бога.
 “У святле матчынай любові мы разумеем усё пасланне Фацімскай Спадарыні. Самай вялікай перашкодай на шляху чалавека да Бога з’яўляецца грэх, жыццё ў граху, а потым адмаўленне ад Бога. Свядомае адкідванне Бога са святла людской думкі. Аддзяленне ад Яго усёй зямной актыўнасці чалавека. Адкідваенне Бога чалавекам”.
О Езу, што няспынна нараджаешся на ўсіх алтарах свету – ад базілікі св. Пятра ў Ватыкане, усіх катэдраў, санктуарыяў, касцёлаў, да самай убогай місійнай капліцы… да алтара пад адкрытым небам, недзе на пясках пустыні… і бясконцай стэпі… Будзь праслаўлёны! Будзь праслаўлёны ў сэрцы Святога Айца Бэнэдыкта XVI, у сэрцах усіх святароў, у іх далонях, якія даюць нам Цябе.
 Будзь праслаўлёны ў матчыных сэрцах і сэрцах айцоў.
Прабач, Езу, што так часта нашыя сэрцы халодныя, закрытыя на тое, каб Цябе прыняць.
 Парбач, калі мы не досыць адказваем на Тваю бясконцую любоў, любоў Камуніі, дзе Ты цакам нам даеш сябе аж такім чынам – у Святой Гостыі.
Якая мая вера? О Езу, дадай мне веры…
Марыя скіроўвае да маленькіх візіянераў, Гіяцынты, Францішка і Луцыі, просьбу аб заступніцтве за Яе духоўных дзяцей, якім пагражае аддзяленне ад Бога на ўсю вечнасць. Яна просіць дзяцей аб супрацоўніцтве ў збаўленні свету, ратаванні душ. Як я сёння адкажу на просьбу нашай Маці, Найчульшай, Найчысцейшай, Беззаганнай?
 “Праўда вырасла з зямлі, або “Слова сталася Целам”, а “справядлівасць схілілася з неба”, бо “кожнае дабро, якое мы атрымліваем і ўсялякі дасканалы дар сыходзіць з верху”. “Праўда вырасла з зямлі”, гэта значыць з улоння Марыі, а справядлівасць схілілася з неба; бо чалавек не можа атрымаць нічога, што не было б яму дадзена з неба. Пану, народжанаму з Дзевы, анёлы спяваюць: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям, якіх Ён сабе ўпадабаў”.
 Адкуль бярэцца супакой на зямлі, калі не з таго, што “Праўда вырасла з зямлі”, гэта азначае, што Хрыстос нарадзіўся з Цела? “Ён наш супакой; Ён прагне, каб мы былі людзьмі, якіх Ён сабе ўпадабаў, з’яднаным повязямі любові, поўнай слодычы”.
 У хвіліну цішыні ўслухаемся ў словы Марыі:
“Ахвяруйцеся за грэшнікаў і часта кажыце, асабліва, калі будзеце прыносіць ахвяры: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, для навяртання грэшнікаў і ўзнагароды за грахі, учыненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”.
 О Марыя! Мы аддаемся Табе. Аддаем усё нашае жыццё: мінулае, сучаснасць, будучыню.
 Блаславі нашыя сэрцы, каб яны любілі і ўзнагарджалі; каб яны былі мужныя і адважныя; каб, з’яднаныя з Тваім Беззаганным Сэрцам і Эўхарыстычным Сэрца Езуса, яны былі здольныя казаць “не” ўсяму, што супярэчыць годнасці хрысціянскага жыцця, годнасці паклікання да святасці. Дай нам сэрца здольнае ў няспынным fiat праслаўляць Бога ў еднасці з анёламі і ўсімі святымі. Амэн.