І. ЦІ СЁННЯ Я БОЛЬШ, ЧЫМ УЧОРА,
ДАВЯРАЮ ПАНУ ЕЗУСУ
ЦАЛКАМ І БЯЗ РЭШТЫ?
ДАВЯРАЮ ПАНУ ЕЗУСУ
ЦАЛКАМ І БЯЗ РЭШТЫ?
Святы
Ян Евангеліст у шостым раздзеле апісвае адну са шматлікіх падзей, якімі
Пан Езус прыгатаваў вучняў на прыняцце незразумелага дару Эўхарыстыі.
Перш чым адбыўся цуд памнажэння хлеба, Пан Езус паставіў умову. Менавіта
слухаючы Яго людзі ў колькасці некалькіх тысячаў павінны былі сесці. А
што гэта азначала? Ім трэба было проста Яму даверыцца. Яны ж былі ў
пустыні, дзе было толькі пяць хлябоў ячменных і дзве рыбы, а сесці –
азначала перастаць лічыць на свае магчымасці, на сваю вынаходлівасць,
спрытнасць, арыгінальнасць, ці на сябе самога. Ім трэба было вырачыся
сваёй самадастатковасці і ўсё даручыць Езусу. Яны доўга стаялі, маглі
адысці, каб уласнымі метадамі забяспечыць сабе ежу. Паколькі ж ужо селі –
гэта азначае, што яны даверыліся Езусу і ўжо не лічылі на свае сілы. І
тут трэба заўважыць, што перш чым Езус учыніў цудоўнае памнажэнне хлеба,
цуд адбыўся ўжо раней. І гэта быў сапраўдны цуд з боку слухаючага люду.
Распачаўся першы акт веры, акт даверу. У той час, калі хлеб кружыў
сярод іх і кожны атрымаў, колькі хацеў, і засталіся ячшэ цэлыя кошыкі
рэшткаў – ніхто ўжо не дзівіўся.
Яны слухалі слова Божае і таму змаглі
паверыць Езусу, што Ён можа накарміць і цалкам супакоіць іх прагненні.
Яны выйшлі са свайго эгаізму, углядання толькі ў сябе і адкрылі праўду
пра сябе. Яны вярнуліся да крыніцы. Людовік Эвелі ў рэкалекцыйных
разважаннях, кажучы пра вяртанне чалавека да сваёй крыніцы, ужыў такое
параўнанне: “Можна пазнаць нанова кім ты з’яўляешся, але з умовай, што
ты вернешся туды, адкуль выйшаў. Вусце ракі мы бачым часта як балоцістае
і бясформеннае месца. Калі мы хочам даведацца які смак гэтай вады,
назву дадзенай ракі, трэба вярнуцца і шукаць там, адкуль яна выплывае”.
Кожны чалавек выйшаў з рукі Бога і ўсё яго жыццё павінна быць перш за
ўсё шуканнем, знаходжаннем гэтага Божага вобразу ў сабе. Але, нажаль,
дзвігаючы цяжар наступстваў першароднага граху, чалавек надаль
углядаецца ў тую самую драму, што і людзі Старога Запавету. Ён стварае
сабе вобраз Бога менавіта паводле свайго уяўлення. Было досыць толькі 40
дзён прабывання Майсея на гары Сінай, каб выбраны народ, чакаючы,
згубіў цярплівасць, зляпіў свайго Бога з уласных каштоўных камянёў. У
чалавечым сэрцы трывае няспынная інтранізацыя. Чалавек няспынна дзвігае з
вялікім намаганнем некага ці нешта на алтар свайго сэрца. Ён у
няспынным акце праслаўлення і абагаўлення паміж Богам сапраўдным і
хлуслівымі багамі.
Пан Езус праз цуд памнажэння хлябоў
падтыхтаваў да прыняцця найцудоўнейшай праўды аб тым, што Ён сам
з’яўляецца праўдзівым хлебам, які сышоў з неба: “Хто будзе спажываць маё
Цела, той будзе жыць вечна”. Але гэтая праўда сталася для шматлікіх не
да прыняцця, яны адышлі і ўжо не хадзілі з Езусам. Шмат хто казаў:
“Цяжкая гэта мова. Хто можа яе слухаць”. А былі так блізка. Гаворка ішла
толькі пра тое, каб далей ісці за словам Езуса і быць паслухмянымі
Богу, даючы Яму час, каб дзейнічаць. Але гэта аказваецца занадта цяжкім,
калі няма цалкавітага даверу Богу, каб далей і ў кожнай сітуацыі
адмаўляцца да чалавечай мудрасці, асабліва ў прыняцці цалкам
незразумелага сведчання. Канешне, пасля цуду памнажэння хлеба, шмат хто
меў думкі зрабіць такога цудатворцу валадаром, але паводле свайго
зямнога ўяўлення. Калі яны пачулі, што сапраўдны хлеб гэта Езус, які
стаіць перад імі, гэта ўжо немагчыма было прыняць. Менавіта тады, калі
чалавек не можа зразумець пераўзыходзячай яго рэчаіснасці, ён вельмі
часта адыходзіць ад Бога. Таму што няспынна задае пытанні і не можа
замаўчаць, таму і не чуе Божага адказу. Гэтыя няспынныя пытанні, страхі,
нежаданне маюць пачатак у тым, што Бог не з’яўляецца ў чалавечым сэрцы
Богам сапраўдным. Чалавек ужо ўфармаваў у сабе Бога паводле свайго
вобразу і ўпарта трывае ў гэтым уяўленні, таму няма нічога дзіўнага, што
ён расчароўваецца.
Гісторыя Самуіла паказвае як Бог, ня
гледзячы на сваю ўсемагутнасць, не мог даць сябе пачуць, аж да таго
часу, калі Самуіл, навучаны Гелегам, сказаў словы: “Кажы, Пане, бо
слухае слуга Твой”. І ў цішыні, чаканні ён трываў, пакуль да яго не
дайшло слова Бога. Няшчасце шматлікіх людзей палягае на тым, што яны
перарабляюць малітву Самуіла па-свойму: “Слухай, Пане, і зрабі, што я
кажу!”
Божае наведванне настолькі глыбокае,
што часам трэба шмат часу, перш чым яго распазнаеш. Два вучня, ідучы да
Эмаус разпазналі Пана Езуса толькі тады, калі скончылася Яго бачнае
аб’яўленне.
Блаславёны Ньюман казаў: “Мы прыходзім
на малітву, як Якуб уначы і кладзем галаву на камяні, як на падушцы.
Але калі мы ўстаем і ў думках праходзім тое, што адбывалася, мы
нагадваем сабе, што бачылі анёлаў і Бога, які аб’явіўся праз іх і
заклікаем: “Пан тут быў, а я пра гэта не ведаў”.
Сведкі гэтага цудоўнага памнажэння
хлеба настойліва шукалі Пана Езуса, бо жалалі назваць Яго каралём, але
толькі таму, што яны мелі на ўвазе сваю прыемную матывацыю, каб Пан Езус
і далей іх карміў і да насычэння. Падобная матывацыя была таксама і ў
Самарытанкі: “Дай мне гэтай вады, каб больш не прагнуць і не прыходзіць
сюды па ваду”. Небяспечна затрымацца на гэтым першым этапе Божага
навучання, якое павінна толькі дапамагчы наблізіцца да прыняцца вельмі
цяжкай праўды – шакуючай, бо яна цалкам спрэчыць людзкой логіцы. Пан
Езус тлумачыць, што трэба клапаціцца пра іншую ежу і напой, які дае
жыццё вечнае. Святы Аўгустын растлумачвае гэтую сцэну так: “Вы шукаеце
мяне па прычынах цялесных, а не духовых. Колькі ж людзей шукае Езуса,
кіруючыся толькі матэрыяльнымі інтарэсамі! Рэдка хто шукае Езуса для
Езуса”. Пан Езус усведамляў, што шмат людзей адыдзе ад Яго і на працягу
вякоў будзе адыходзіць, не разумеючы з-за сваёй пыхі невыказны дар
Эўхарыстыі. Але Ён не губляе надзеі, а толькі працягвае распавядаць пра
сапраўдную ежу, каб чалавек мог жыць сапраўдным жыццём. “Хлеб, што я
дам, гэта Цела маё выдадзенае за жыццё свету”. Гэта справа самога Бога і
я, чалавек, павінен паверыць і даверыць Богу, а не жадаць усё новых
знакаў. Як цяжка было паверыць яўрэям, што Пан Езус з’яўляецца гэтым
Абяцаным і Чаканым.
Як цяжка і далей паверыць у
сапраўднага Бога, які стаўся ежай для грэшнага чалавека. Менавіта гэты
грэх робіць так, чалавек, ад самай хвіліны стварэння, не перастае
ствараць сабе хлуслівых вобразаў Бога паводле свайго суджэння. Каб
намаляваць гэтую часта паўтараную памылку, я вазьму гэтую сцэну. Адзін
малады вязень павінен быў быць закатаваны на ўзыходзе сонца. Лежучы на
нарах, ён не мог заснуць з-за розных страшных думак і вялікага прагнення
хоць на адзін момант убачыць сваіх блізкіх. І нечакана ён убачыў за
вакном постаць мужчыны, які праз краты падаваў яму розныя знакі. Ён
імкнуўся падысці як мага бліжэй, але вязню здавалася, што гэты мужчына
смяецца з яго. Таму поўны злосці ён пачаў крычаць і абудзіў стражнікаў.
Непазнаны чалавек учёк, а вязень нават і не думаў, што сваімі
паводзінамі ён спужаў свайго сябра, які прыйшоў яго ўратаваць. Так
вельмі часта бывае ў жыцці, што чалавек занадта позна адкрывае час сваіх
магчымасцяў. Не бачыць іх, калі яны на адлегласці працягнутай рукі.
Вязень, калі б не паверыў сваім прывідам, мог бы быць уратаваны. Пан
Езус праз людзей і праз падзеі прагне дасягнуць кожнага чалавека, каб
даць яму Сябе. Адкідванне Божых заклікаў, Божых магчымасцяў рызыкоўнае,
бо хто ведае, якая з іх будзе апошняй? Каб сапраўды сур’ёзна прыняць
Божыя словы, няхай дапаможа гэтая сапраўдная гісторыя, якая адбылася ў
жыцці ангельскай паэтэсы Элізабэт Барэт Броўнінг. Супраць волі сваіх
бацькоў яна выйшла замуж за вядомага паэта Роберта Броўнінга. З-за
гэтага яна была пазбаўлена спадчыны. Разам з мужам яна пасялілася далёка
ад дома, у Фларэнцыі. Элізабэт вельмі кахала сваіх бацькоў і жадала з
імі прымірыцца. Некалькі разоў у месяц пасылала да іх поўныя любові
лісты. Праз дзесяць гадоў маўчання, бацькі прыслалі ёй пасылку, у якой
былі ўсе яе лісты ў такім выглядзе, як яна іх дасылала, нават не
адкрываныя. Потым гэтыя лісты былі прызнаныя самымі прыгожымі ва ўсёй
ангельскай літаратуры. А яе бацькі ніколі іх не прачыталі. Калі чалавек,
як Элізабэт, зможа столькі выцярпець, каб паяднацца з блізкімі, дык што
ж тады казаць пра Сына Божага, які прайшоў не толькі страшны шлях
пакутаў і смерці на крыжы, але нават даў сябе як ежу, каб кожны мог
стаць Божым дамачадчам. І Касцёл няспынна перадае гэтую Добрую Навіну.
Але нажаль, шмат людзей не хоча, адмаўляецца прачытаць ліст любові,
напісанага Богам да чалавека. Узгаданая паэтэса ў адным са сваіх верашаў
апісала двух серафімаў, што чувалі каля крыжа Хрыста. Адзін з іх,
вельмі занепакоены, сказаў, што ў людзей цяпер будзе больш прычын любіць
Бога, чым у анёлаў. Ці гэта сапраўды так?
Дзякуючы Касцёлу, да якога я належу,
кожны год у мяне ёсць магчымасць перажываць літургію божых таямніц, каб
кожны раз нанова і паўней адкрываць у сваім сэрцы голад Бога. Дзеля
гэтага ёсць Адвэнт, Вялікі Пост і Спасланне Духа Святога, каб я мог
належным чынам падрыхтавацца да гэтых самых вялікіх святаў. Але гэты
голад Бога з боку чалавека не ідзе ні ў якае параўненне з голадам, які
Бог адчувае ў адносінах кожнага з нас. Кожная Эўхарыстыя – гэта
пацвярджэнне гэтай непраўадападобнай любові Бога.
Жывучы ў сённяшнім свеце, дзе
нянавісць да Касцёла і тым самым да Хрыста дасягае тэмпературы кіпення,
варта ўзгадаць паганскага філосафа Цэльсія, які ў 178 годзе напісаў
паскіль поўны нянавісці, сарказму і здзекаў на тэму хрысціянскіх
дагматаў Уцелаўлення і Адкуплення. Хрысціян, удзельнічаючых у
найсвяцейшай Эўхарыстыі, ён навзаў шалёнымі, бо яны вераць, што іх Бог
стаў адным з іх і яны могуць злучацца з Ім падчас сваіх спатканняў. А
той жа час трэба сказаць, што ўсё зусім наадварот, гэта не хрысціяне
шалёныя, а Хрыстос, што дае Сябе ў постаці хлеба. Бог сапраўды ашалеў у
сваёй любові да чалавека. Але, каб паверыць у гэтую праўду, што Бог
сапраўды так моцна любіць чалавека, што далей яго запрашае і розным
чынам, і цярпліва чакае ў сваёй шалёнай любові, як айцец марнатраўнага
сына, патрэбна ласка веры. Пан Езус, кажучы ў сінагозе ў Кафарнауме пра
хлеб жыцця, аж восем разоў заклікае да веры (пар. 6,
29.30.35.36.40.47.64). Святар падчас адпраўлення святой Эўхарыстыі ў
кульмінацыйны момант, адразу пасля кансэкрацыі кажа да ўдзельнікаў:
“Вось вялікая таямінца веры!”.
Кс. Тадэвуш Дайчэр у сваёй кніжцы
“Разважанні пра веру” ў радзделе пра Эўхарыстыю піша таксама: “Калі вера
абапіраецца на Хрыста і давяраецца Яму, то ў Эўхарыстыі трэба даручаць
Яму ўсе свае справы, страхі, непакоі. Эўхарыстыя будзе прыносіць табе
супакой, які нараджаецца з веры ў адкупленчую моц Езусовай ахвяры; з
веры ў тое, што Ён адкупіў цябе таксама ад страху, няўпэўненасці і
стрэсаў, ад усяго, што знішчае тваё духоўнае, псіхічнае ці фізічнае
жыццё. Дзякуючы веры ты зможаш прымаць ахвяры Адкуплення.
Калі вера гэта прызнанне асабістай
бязраднасці і грэшнасці, а таксама чаканне ўсяго ад Бога, то Эўхарыстыя
як сакрамэнт веры патрабуе ад цябе паставы бездапаможнага дзіцяці і
паставы грэшніка, які нічога так не прагне, як аздараўлення са свайго
зла. Спрабуй быць падчас Святой Імшы як гэты пракажонны з Евангелля і
прасі, каб Езус ачысціў цябе з праказы эгаізму, з праказы страху за
сябе, паспешнасці, непакою і смутку, з праказы занадта вялікага клопату
аб сучасных справах, бо ўсё гэта робіць немагчымым урастанне Хрыста ў
Цябе.
Дзякуючы веры ты будзеш падчас святой
Імшы адкрываць сябе, сваю грэшнасць і патрэбу Адкуплення. Ты пачнеш усё
больш, па меры паглыблення тваёй веры, бачыць сябе ў праўдзе. Ты ўбачыш
сваю праказу граху. І тады ты даведаешся, наколькі ты нягоды Эўхарыстыі,
а адначасова так вельмі патрабуеш Яго збаўчага дзеяння ў тваім жыцці”.
ІІ. ТАЯМНІЦЫ СВЯТЛА
(РУЖАНЕЦ)
(РУЖАНЕЦ)
ХРОСТ У ЯРДАНЕ
Запрагні ўступіць на час малітвы
светлай часткі ружанцовай да школы Марыі. Прасі ў малітве, каб Яна
зрабіла цябе даверанай асобай сваіх разважанняў над падзеямі, у якіх
звычайна, як і ты сам, яна не прымала непасрэднага ўдзелу. Няхай
прыкладам для цябе будзе таямніца хросту Езуса ў Ярдане. Марыі там не
было. Але Яна разважала ў сваім сэрцы гэтую таямніцу пачатку дзейнасці
Хрыста. Няспынна. Аж да таго моманту, пакуль не зразумела, што ў гэтай
таямніцы адбываецца нашае збаўленне.
Вучыся ў Яе, як быць блізка да Божых таямніц, нават калі ты з’яўляешся іх беспасрэдным удзельнікам.
ВЯСЕЛЛЕ Ў КАНЕ
Ці зможаш ты ўявіць сабе сучасны свет
як Кану Галілейскую? Гэта праверка тваёй веры: ці можаш ты ўбачыць, што
чалавецтва заўсёды стаіць перад магчымасцю распачаць новае жыццё,
будаваць сапраўдную супольнасць, стаць сям’ёй, дзе Божая любоў можа
перамагчы кожную цяжкасць, кожны крызыс і знішчыць любоўю зло яшчэ ў
зародку? Ці ведаеш ты, што гэты поўны шуму свет, можа быць іншым, што
ёсць у ім людзі добрай волі, а перш за ўсё, ёсць у ім Маці Езуса? А тым
самым… атмасфера гэтага свету напоўненая патэнцыяльным цудам?
Таму, запрашай да сучаснай Каны Марыю, каб Яна была нашай заступніцай перад Богам.
НАВУЧАННЕ АБ ВАЛАДАРСТВЕ БОЖЫМ
І ЗАКЛІК ДА НАВЯРТАННЯ
І ЗАКЛІК ДА НАВЯРТАННЯ
Як далёка ты бачыш? Дзе гарызонт, на
якім затрымліваецца твой позірк, калі ты прымаеш штодзённы рашэнні? Гэта
зноў пытанне пра тваю веру: пра яе месца ў тваім жыцці і яе якасць.
Падумай, што для цябе сапраўды важнае. Ці “тут і зараз”? А можа
вечнасць, Божае валадарства?
Няхай ты будзеш належаць да тых, што
робяць усе мачымыя намаганні, каб будаваць “новы дом”, у якім ты сам і
людзі, якіх ты любіш і якім служыш, змогуць пасяліцца на вякі.
ПЕРАМЯНЕННЕ НА ГАРЫ ФАВОР
“Пан з Табой” – сказаў анёл Марыі у
хвіліну звеставання. Так, Яе Пан заўсёды быў з Ёй. Быў з Ёй перш за ўсё ў
шэрай штодзённасці. Яе Бог найбольш палюбіў. Можа ты глядзіш са
здзіўленнем на той факт, што трыццаць гадоў Божы Сын быў укрытым у
назарэтанскім доме. Трыццаць гадоў быў з Марыяй, без бляску і хвалы.
Назарэт – гэта доўгія гады, Фавор – некалькі хвілін. Бог марыйнай
штодзённасці – гэта не Бог светлых аб’яўленняў, громаў з яснага неба і
цудаў, захапляючых дух у грудзях. Бог Найсвяцейшай Маці гэта Бог з
Назарэту, Бог пакорнай служабніцы. Ён – Бог укрыты. І таму Марыя так
моцна Яго палюбіла.
І ты запрагні палюбіць такога Бога, і тады тваё сэрца пачне біць у рытме Беззаганнага Сэрца Маці.
УСТАНАЎЛЕННЕ ЭЎХАРЫСТЫІ
Памятай, ты не разумееш таямніцы
Вячэрніка, калі не заўважаеш яго марыйнага фундаменту. Калі ты
засяроджана разважаеш над гэтай ружанцовай таямніцай і запрашаеш Марыю
да свайго сэрца, Яна навучыць цябе праўдзе Эўхарыстыі, не таму, што
вонкавае ў гэтай збаўчай падзеі, а таму, што найважнейшае: унутранае,
духоўнае. Хоць Эўхарыстыю можна цэлебраваць і прымаць у розных месцах,
зрабіць гэта можна толькі ў адзінай паставе.
Паставе Марыі.
ІІІ. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТАЯМНІЦА V РАДАСНАЯ
Езуса знаходзяць у святыні
Езуса знаходзяць у святыні
“У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў” (Ян 6, 29).
О Марыя! Найчысцейшая, Нявеста Духа
Святога! Маці Слова, якая носіш Слова, складаеш Яго ў сваім Сэрцы –
ціхім і лагодным – Умілаваная Фацімская Спадарыня, Спадарыня Паслання,
нашая Маці і Каралева, будзь прывітаная!
Маці, што прывяла Езуса ў Ерузалем на Свята Пасхі,
Марыя, якой Езус быў паслухмяны ў Назарэце, будзь прывітаная!
Мы ўсім сэрцам прагнем суправаджаць
Цябе ў першую суботу чарговага месяца 2013 года, прагнем узнагародзіць і
выконваць Твае просьбы.
Сястра Луцыя запісала ў “Закліках
фацімскага паслання”: “Шатану, які спакусіў першыя людскія істоты і
давёў іх да непаслухмянасці Божым загадам, Пан сказаў: «Пакладу
варожасць паміж табой і жанчынай, паміж нашчадкамі тваімі і яе»” (пар.
Быц 3, 15).
Марыя – Маці гэтага новага пакалення
(…). Марыя – Маці гэтага патомства, прызначанага Богам раструшчыць
галаву пякельнаму змею. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі павінна
распаўсюдзіцца і ўкараніцца ў свеце праз сапраўднае прысвячэнне
(кансэкрацыю), якое прынясе плёны навяртання і адданасці. Хлеб і віно
перамяняюцца ў Цела і Кроў Хрыста, менавіта праз прысвячэне
(кансэкрацыю), зачэрпнутыя ў сваім жыццёвым быце з Сэрца Марыі. Менавіта
ў гэтай форме Беззаганнае Сэрца Марыі павінна быць для нас прытулкам і
шляхам, што вядзе нас да Бога.
Назарэт – гэта школа жыцця, школа
нашай веры. Там “Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а
ласка Божая спачывала на Ім. Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa
свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны ўзышлі ў
Ерузaлем пaвoдле звычaю святa. Калі па заканчэнні дзён свята
вярталіся, зaстaўся Хлопец Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі
гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з пілігрымамі,
прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i
знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo.
I пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. А
ўсе, хто слухaў Ягo, дзівіліся
рoзуму i aдкaзaм Ягo. I, убaчыўшы Яго, яны здзiвiліся, i
скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: «Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь
бацька Твoй i Я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». Ён скaзaў iм: «Чaгo ж
вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым,
што належыць Aйцу Мaйму?» Але яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў
iм.
І ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у
Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў
сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў
людзей” (Лк 2, 40 52).
Марыя не папракае, толькі пытаецца:
“Чаму? Дзеля чаго?” – бо ведае, што ў гэтым крыецца таямніца. Праз
некалькі гадоў Ёй будзе вельмі патрэбны гэты досвед. Пад крыжам Яна
будзе адзінай, якая бачыла, як Бог адкупляе свет… Яна зразумела, што
азначаюць словы: “Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23,
34).
Марыя і Юзаф перажылі словы Пасхі…
Праз тры дні яны знайшлі Езуса ў святыні. Менавіта таму Марыя вытрывала
пад крыжам, бо Яна ўжо перажыла гэты Яго адыход.
“З болем сэрца… пакутуючы… – гэта горкае ўнутранае цярпенне – гэта ласка, гэтае адчуванне болю…”.
Евангелле не можа перастаць быць
таямніцай; не можа перастаць нас зачароўваць. Калі я разумею, гэта
значыць, што гэта не Бог; абмежаваны не можа зразумець бязмежнае.
“Чаму вы мяне шукалі?” – пытаецца Езус
сваю Маці ў Айцу – на алтары крыжа. Гэты крык Галгофы настолькі
жудасны, што евангелісты сумняваліся ў тым, каб яго тлумачыць і перадалі
ва ўсёй вастрыні сяміцкіх слоў: lema sabachtani.
“Чаму? Сыне, чаму ты нам учыніў гэта і
чаму вы Мяне шукалі” – адказваюць адзін аднаму. Абодва “чаму” –
змяшчаюць у сабе нешта незразумелае, нешта бязмежнае , нешта бяздоннае.
“Гэта Езус, які бачыць Айца, які цешыцца ашчасліўваючым бачаннем,
большым за ўсіх святых і анёлаў разам узятых, з’яўляецца Мужам Болю, і
то якога болю! Я аднак, пытаюся сам у сябе: “Ці Яго дзіцячае “чаму?” не
з’яўляецца ашаламляльным перш за ўсё для мяне?”
Ён прыйшоў на свет, каб выканаць волю
Айца: збавіць свет праз вялікія, неўяляльныя пакуты, праз катаванне на
крыжы. Маці Божая ў Фаціме пытаецца ў дзяцей, ці хочуць яны ахвяравацца
Богу, каб узнагародзіць за грахі і выпрасіць навяртанне грэшнікаў і
ўзнагародзіць Беззаганнаму Сэрцу Марыі за знявагі, якімі Яго абражаюць.
На іх: “Так, хочам” – Яна не абяцала, што захавае ад цярпенняў. Сказала
проста: “Шмат павінны будзеце выцярпець, але ласка Божая дадасць вам
моцы”.
І дзеці не прасілі Марыю, каб Яна вызваліла іх ад страхаў і цярпення…
Самі таксама не зрабілі нічога, каб вызваліцца ад клопатаў, што ім давялося перажываць.
Яны цвёрда трывалі, давяраючы Марыі, Маці Божай, якая абяцала ім сваю любоў і Божую дапамогу.
“Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa
быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?” – Марыя гэтыя словы пакінула,
хавала, захоўвала ў сваім Сэрцы. Яна разважалі над імі, паступова
адкрываючы іх таямнічую глыбіню.
Захоўваць у памяці словы Божыя,
прымаць незразумелае, незразумелае для нас Божае дзеянне – менавіта тады
нараджаецца надзея. Марыя прайшла гэты досвед… а праз тры дні знайшла
Яго ў святыні, жывога. Ён не трэба было ў Вялікую Пятніцу дадаваць веры…
Дванаццацігадовае дзіця – Езус –
засмучаным бацькам вызнае, што Ён прыйшоў выканаць волю Бога. Юзаф і
Марыя не разумелі гэтых слоў… “Які ж вялікі боль адчувалі іх бацькоўскія
сэрцы. Колькі ж матак ведае подобны боль. Часам таму, што яны не
разумеюць, што іх дзіця прагне пайсці за голасам Бога, клічучым яго да
службы бліжнім”. Ахвяраваны Богу праз Марыю, Ён стане пазней дзеля саміх
Бацькоў і для нас усіх крыніцай вялікай радасці.
Марыя разумее, адчувае непакой, страх,
боль маці і кожнага чалавека. Яе Беззаганнае Сэрца і сёння праходзіць
меч болю, калі шукае аблічча Езуса ў душах людзей, і ў так шматлікіх не
знаходзіць любага вобразу. Марыя запрашае нас да супрацоўніцтва ў
ратаванні грэшнікаў, заклікае да ўзнагароды за грахі нашыя і ўсяго
свету. Яна шукае душы, прагне душы, якія б былі суцяшэннем, суцяшэннем
Яе пакутуючага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Што я зрабіў, каб суцешыць Яе Беззаганнае Сэрца і Сэрца нашага Збаўцы, Езуса-Гостыі?
Што я магу яшчэ зрабіць? Як жыць, каб Марыя знайшла ўва мне аблічча свайго любага Сына?
Ці я шукаю Езуса? Ці жыву для Яго? Ці
імкнуся яднацца з Ім падчас штодзённых заняткаў, падчас радасці
святкавання? Бо можна так святкаваць, што мы не заўважым прысутнага з
намі Хрыста, не заўважым, што нарадзілася нязгода… што маё сэрца далёка
адышло… ці я шукаю Езуса падчас цяжкіх вырабаванняў? Дзе я Яго шукаю?
Аднаго толькі трэба: духоўнай камуніі з Ім?
Дзе тое месца, дзе я Яго пакінуў, згубіў?
Ад чаго мне трэба аддаліцца, каб Яго
знайсці? А можа мне ад кагосьці трэба адысці? Ці я шукаю волі Бога і
сваім жыццём імкнуся выканаць яе?
“Хто кажа “не” Богу, выступае супраць Той, што адказала Богу цалкавітым “так”.
Што я магу зрабіць, каб маё сэрца станавілася ўсё больш Хрыстовым? Цалкам Хрыстовае, як Сэрца Марыі, нашай Маці і Каралевы?
“Марыя! Маці мая, надзея мая”.
Яшчэ раз я давяраю Твайму Беззаганнаму
Сэрцу ўсё маё жыццё. Без рэшты, цалкам. Прагну заўсёды старанна
адказваць на Твае просьбы, на Твае нагадванні. Прагну, як Тваё дзіця,
супрацоўнічаць з Табой для ратавання свету, для збаўлення душ. Няхай маё
жыццё будзе адзіным актам узнагароды за ўсе знявагі і багахульствы
супраць Цябе, Твайго Беззаганнага Сэрца і Сэрца Езуса-Гостыі.
Павел VI, першы папа, які ў маі 1967 г. пілігрымаваў да Фацімы, растлумачыў:
“Кожны страх недаверу адносна паслання
з Фацімы гэта знявага Праўды, аб’яўленай праз Марыю, якая паказала
дзецям і вернікам сваё матчынае, добрае, яснае аблічча, для збаўлення
нашага свету”.
Молімся разам з дарагім Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, трываючы ў еднасці сэрцаў:
“О Марыя, Дзева Беззаганная-Ты поўная ласкі!
Тваё імя для ўсіх пакаленняў –
гэта заклад пэўнай надзеі (…).
Да гэтай крыніцы, да гэтай крыніцы Твайго
Беззаганнага Сэрца,
прыходзім ячшэ раз як поўныя даверу пілігрымы,
каб зачарпнуць веры і суцяшэння,
радасці і любові, бяспекі і супакою.
Марыя, Маці, якая сказала “так”,
Ты слухала Езуса і ведаеш як гучыць Яго голас,
як б’ецца Яго Сэрца.
Зорка Ранішняя, кажы нам пра Яго
і пра Твой шлях – пра тое, як Ты ішла за Ім сцежкай веры.
Марыя, якая ў Назарэце жыла разам з Езусам,
улі ў нас Твае пачуцці, Тваю паслухмянасць, Тваю ціхасць,
каб мы маглі пачуць Слова
і рабіць сапраўды вольныя выбары.
Марыя, кажы нам пра Езуса,
каб жывая вера праменявала ў нашых вачах
і разагравала сэрцы тых, каго мы сустрэнем. (…)
Дапамажы нам, Дзева з Назарэту,
быць паслухмянымі Святому Духу так,
як Ты была Яму паслухмяная.
Дапамажы нам, як вучням улюбёным у Твайго Сына Езуса,
Станавіцца святымі”. Амэн.
IV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Маці Найсвяцейшая! Маці мая, якая
заўсёды побач з кожным з нас. Ты заўсёды са мной. Дзякую Табе за гэта і
прашу, навучы і мяне заўсёды быць з Табой. Быць блізка, быць у Тваёй
школе святасці, наслядоўваць Тваё жыццё.
Бо Твой шлях – гэта мой шлях, Твая любоў – гэта мая любоў, Тваё шчасце і радасць – гэта маё шчасце і мая радасць.
Адары мяне, прашу, ласкай, каб я мог сёння ўслухацца ў шэпт Твайго Беззаганнага Сэрца.
Чаму Ты вучыш мяне сённяшнім вечарам, калі я стаю перад Табой падчаса марыйнага апэлю? Перш за ўсё пакоры.
Я ведаю, Марыя, што я сляпец. Я не
здольны заўважыць Бога ўкрытага, а часам нават аб’яўляючагася ў свеце і
чалавеку… У мяне “прыроджанае парушэнне зроку”, унаследаваную ад
продкаў, што былі аслепленыя грахом ганарлівай непаслухмянасці. З
пакорай прызнаю, што я не святы, што я не ведаю Бога як Ты, што ўсе мае
назіранні заўсёды маюць недахопы, яны няпоўныя і недакладныя. Я няшмат
разумею, а, чым большая таямніца, тым яна для мяне цяжэйшая.
А Ты, Марыя, як “вясёлка з прыгожых
фарбаў”. Прыкоўваю і я свой скалечаны позірк да Цябе, да ззяючай перада
мной святой, шматкаляровай вясёлкі. Я ведаю, Ты прыгажэйшая за неба, і я
не здольны гэтага заўважыць. Таму я гляжу ў Твае вочы, гляжу ў Тваё
Сэрца, гляжу на Твайго Сына, з кожным разам з усё большай пакорай.
Па-рознаму кажуць пра Цябе, Дзева з
гарадку Назарэт. Але я хачу думаць пра Цябе заўсёды як пра Маці. Бо Ты
Ёй з’яўляешся найбольш і найпаўней, істота Твайго паклікання быць Маці!
Божае мацярынства з’яўляецца цэнтрам, крыніцай і шчытом Твайго, Марыя,
прызначэння. Усё, чым Ты з’яўляешся, усё, чым Бог Цябе абдарыў,
абапіраецца менавіта на гэтым адзіным – на Тваім пакліканні быць Маці.
Незвычайнай. Беззаганнай. Езуса. Сына Божага. І Маці нас усіх, укрытых у
пакліканні ўмілаванага вучня. Але гэтае другое з’яўляецца толькі
наступствам першага паклікання, закліку да зачацця ад Духа Святога,
закліку несці свету Хрыста Адкупіцеля.
Я не магу пра гэта забыцца.Бог патрабаваў Цябе, патрабаваў Маці…
Ты і Хрыстос. Заўсёды разам.
Трымаецеся за рукі, разам ідзеце праз жыццё. Спачатку Ты вядзеш Сына, і
нечакана, незаўважна, Сын пачынае весці Цябе. А можа так было заўсёды?
Сын вёў сябе праз Цябе, сваю Маці? Веў праз браму Твайго Сэрца і ўлоння
аж да брамы гробу, праз які ў другі раз выйшаў на свет – уваскрослы,
вечны, пераможны.
Я не ведаю. Ты ведаеш…
Але адно напэўна: Хрыстос патрабаваў
Цябе і быў з Табой неразлучна звязаны сваёю прыродай і даручанай Айцом
справай. Хрыстос патрабаваў Маці. А Ты дала Яму ўсё, усю сябе і кожную
хвіліну, і кожнае месца. Усю прастору Твайго свету напоўніў напаўняў
толькі Ён сам. Ты дала Яму чалавечае цела і людское “я”. Ты дала Яму
жыццё. І аддала Яму жыццё дзеля служэння Яго жыццю.
Будзь жа за гэта бласлаўлёнай праз усе пакаленні!
Ты далей мне паўтараеш, што Хрыстос і мяне патрабуе. Мне трэба, як і Табе, даць Яму ўсё. Усяго сябе і ўсё сваё жыццё.
Езус гэта адлюстраванне Маці. Гэта
Тваё Сэрца стварыла Яго такім, якім я Яго ведаю. Яго прыгажосць – гэта
Твая прыгажосць. Усё, што людское, усё, што з’яўляецца фізічным знакам
прысутнасці Бога-з-намі, Пан узяў з Цябе. Зачарпнуў двума рукамі. Яго
постаць узятая з Цябе. У Яго рысах, рухах, голасе, больш – у Яго сэрцы
ціхім і пакорным, я знаходжу Цябе – пакорная Даўца Жыцця. Тое, што было
канчатковым у Яго вачах, было спачатку ў Тваіх. Езус вучыўся смяяцца
так, як Ты смяялася да Яго. Ён вучыўся любіць так, як Ты Яго любіла. Ён
вучыўся чакаць, як Ты, слухаць, як Ты, давяраць, як Ты.
Твая манера глядзець на свет, Тваё
бачанне свету было перададзена Сыну. Калі ўжыць словы “кіраўніцтва
духоўнае”, напэўна Той, што вучыла Езуса жыць, што шліфавала Яго
духоўнасць, была Ты, Марыя.
Будзь такой і для мяне, Маці мая.
Будзь маёй настаўніцай. Будзь парадай на маіх духовых бездарожжах.
Дапамажы мне вырашаць настолькі цяжкія для мяне заданні, у якіх нехта
змясціў столькі пастак, у якіх так лёгка заблытацца ў падліках і
паверыць у памылковыя вынікі, а таксама прызнаць, што выйсце гэта тое,
што робіць шчаслівым у гэтым свеце. Ты Боскі Матэматык, умееш мне
паказаць месцы, дзе я памыляюся.
Маці Найсвяцейшая, Ты была самай
блізкай Езусу. Ці я не павінен углядзецца ў Твайго Сына і зрабіць усё,
каб стаць да Яго падобным? Каб быць з Табой і вучыцца ад Цябе. Як Езус.
Ты любіла Езуса і любіш мяне. Ты жыла
толькі дзеля Яго і так сама жывеш дзеля мяне. Ты думала толькі пра Яго,
думаеш таксама пра мяне! Ты прытуляла Яго да сэрца, але прытуляеш і
мяне! Ён адзіны напаўняў Твае думкі, Марыя, але я ведаю, што і я
напаўняю Твае думкі! Ён быў у Табе, але і я жыву ў Тваім Сэрцы!
Марыя, Маці мая! Навучы мяне быць
такім як Езус. Дапамажы мне выканаць маё пакліканне, якім абдарваў мяне
Бог. Як Езус. Дапамажы мне быць Тваім дзіцём. Як Ён.
Каб я быў святы. Каб я жыў на хвалу Божую. Каб я спрыяў збаўленню свету. Амэн.