І. ГЛЫБОКАЕ ПРАГНЕННЕ АТРЫМАЦЬ
ЗГУБЛЕНЫ ДАР
(МЕДЫТАЦЫЯ)
ЗГУБЛЕНЫ ДАР
(МЕДЫТАЦЫЯ)
Некалі
я чытаў пра дзіцячы дом у Амерыцы, дзе паводзіны маленькай дзяўчнкі
былі вельмі таямнічымі.Яна ўвесь час нешта пісала на кавалках паперу, а
потым хавала іх у розных месцах, часцей за ўсе ў садзе. Зацікаўленая
выхаваўца паклікала дзяўчынку і пасля размовы яны разам пайшлі да тых
месцаў, дзе былі гэтыя таямнічыя карткі. На кожнай з іх быў напісаны
адзін сказ: “Хто знойдзе гэтую картку, няхай ведае, што я яго люблю”.
Ці паводзіны гэтай дзяўчынкі не
набліжаюць Божай рэчаіснасці? Пан Бог, які так сумуе па чалавечым сэрцы,
часта падобным чынам дае пра сябе знаць. Вядомы французкі прапаведнік,
дамініканін а. Лакардэр у адным са сваіх казанняў ужыў такую
фармуліроўку: “Бог хаваецца – так далёка, як толькі магчыма – за сцяной
хмараў. Калі Ён аб’явіўся ва ўсёй поўні, нашая вольнасць растапілася ў
гарачым сонцы Яго любові”.
Словы Старога Запавету, які запісаў
прарок Ярэмія: “Я палюбіў цябе спрадвечнай любоўю, таму і захаваў для
цябе ласкавасць”, альбо словы Евангелля паводле св. Яна: “Бо так палюбіў
Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у
Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” – ці ж не з’яўляюцца Божым
пісьмом, скіраваным да чалавека? Чалавек можа і павінен знайсці на шляху
свайго жыцця укрываючагася Бога, але гэта будзе ў той ступені, у якой
ён будзе Яго шукаць.
Святы Банавентура спасылаецца яшчэ на
адзін вобраз узяты з Песні Песняў, у якой ніводнага разу няма слова Бог,
аднак, ёсць слова “любоў”, якое сустракаецца можа з тысячу разоў. Ён
цытуе з гэтай Песні наступныя словы: “Пад ценем таго, каго прагнула, я
сядзела”. Цень гэта не адсутнасць. Каб мог існаваць цень, павінна
існаваць рэчаіснасць, ад якой падае цень. Мы жывем “пад сонцам” Хрыста,
гэта значыць у Яго пакорнай прысутнасці ў гэтым свеце. Прысутнасць, якая
не знішчае чалавечай вольнасці, бо яна не галаслівая і не падаўляючая.
Каб яе адкрыць, трэба разам з ласкай Божай укласці ў яе пошукі ўсё сваё
сэрца і ўсяго свайго духа.
Ці я ўсведамляю, што кожная хвіліна
жыцця праходзіць пад няспынным “ценем” прысутнасці Езуса? Ён няспынна
асыпае мяне сваімі дарамі. Але можа быць і так, што я нават не заўважаю
майго Дабрадзея, бо, як напісаў Адам Міцкевіч: “Ты шукаеш Бога, а Ён
часта ходзіць таямніча і стукаецца ў твае дзверы, але рэдка ў доме”.
Святы Аўгустын, каб паказаць, як
чалавек можа памыліцца, ужывае такое параўнанне: “ у прыгожую, але не
мудрую дзяўчыну закахаўся князь і як залог сваёй любові прыслаў ёй
прыгожы пярсцёнак заручыновы. А яна настолькі захопленая тым пярсцёнкам
закахалася і менавіта ў гэты кавалак шляхетнага металю. Любоў князя ёй
была ўжо непатрэбная.
Як апавядаў адзін князь калі ён пайшоў
наведаць адну старушку. Калі ён увайшоў у яе сціплы домік, то ўбачыў
урачыста накрыты стол. Белы абрус, некалькі кубкаў, некаторыя былі
пашарпаныя і без ручак. Шклянкі трохі недамытыя, бо і зрок ужо не той.
На талерках нейкія торцікі, фрукты. Запытаўся:
– А што за ўрачыстасць?- А гэта мае імяніны. Прыдуць мае дзеці і ўнукі. Ужо павінны быць.
- Вы запрасілі ўсю сям’ю?
- Дзяцей не запрашаюць. Бо гэта ж мае імяніны.
І ксёндз сядзеў з ёй гадзіну, дзве.
Ніхто не прыехаў. Калі ён апавядаў гэтую гісторыю, казаў, што ніколі не
забудзецца гэтай сцэны, калі яна хавала да шафы кубкі, шклянкі і торт.
Спрабавала ўсміхацца. Казала, што напэўна занятыя, але ў вачах яе былі
слёзы.
Пан Езус увесь час прысутны ў
Табернакулюме, ўвесь час Ён гатовы размаўляць і стаіць перад дзвярамі
чалавечага сэрца і чакае. А кожную нядзелю пасылае сваіх слугаў і
спадзяецца, што чалавек захоча прыняць Яго запрашэнне. Усё гатова. А ў
той час чалавек, калі зусім не з’ігнаруе запрашэння, то вельмі часта пра
святую Імшу скажа без найменшай пашаны: “Калі знайду трохі часу, то
пайду можа ў суботу вечарам і не буду ўжо мець клопату”. Для колькіх
асоб, якія сцвярджаюць, што яны сапраўдныя каталікі, хрысціянства
з’яўляецца толькі наборам прадпісанняў, якія трэба выконваць, і
выбіраюць толькі тыя, што можна прыняць згодна з чалавечай логікай. Калі
чалавека можа вельмі адкрыта апавядаць, напрыклад, пра спорт, палітыку,
грошы, а калі знаходзіцца ў Касцёле на Эўхарыстыі – яму нудна – ці гэта
не знак, што прыйшоў час навяртання. Можа словы, прынесеныя з неба, на
гэты раз мацней прамовяць да мяне?
Перад тым, як пачаліся аб’яўленні Фацімскай Пані, тры разы дзецям аб’явіўся анёл. Сястра Луцыя так апісвае гэтую сустрэчу:
“Наблізіўшыся да нас, ён сказаў:“Не бойцеся, я Анёл Супакою! Маліцеся са мной”.
Укленчыў і схіліў галаву да зямлі.
Падштурхнутыя надзвычайнай моцай мы рабілі тое самае і паўтаралі словы, якія ён казаў:
“О мой Божа, веру ў Цябе,
праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу прабачэння за тых, хто
не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць
Цябе”.
Пасля таго, як мы тры разы паўтарылі гэтую малітву, ён устаў і сказаў:
“Вось так вам трэба маліцца! Сэрца Езуса і Марыі ўважліва слухаюць вашыя просьбы”.
І знік.
Атмасфера надзвычайнасці, якая нас
ахінала, была настолькі моцная, што мы доўгі час амаль не ўсведамлялі
штодзённых спраў нашага існавання. Мы заставаліся ў той самай паставе, у
якой нас пакінуў Анёл і ўвесь час паўтаралі тую самую малітву. Мы так
моцна адчувалі прысутнасць Бога, што нават не асмельваліся размаўляць
паміж сабой. Яшчэ наступнага дня мы адчувалі, што нашыя душы ўсё яшчэ
ахопленыя той атмасферай, якая знікала вельмі павольна.
Ніхто з нас не думаў пра тое, каб
апавядаць пра гэтае аб’яўленне. Такая пастава навязвалася сама. Гэта
было настолькі асабістае, што было нялёгка сказаць пра гэта хоць слова.
Можа гэтае аб’яўленне мела на нас настолькі моцнае ўражанне, таму што
было перашае.
Наступнае аб’яўленне было летам. У дні
самай вялікай гарачыні, у палудзень мы павялі наш статак да дому, каб
вечарам зноў яго выпусціць на пашы. Пасляпалудзённыя гадзіны адпачынку
мы праводзілі ў ценю дрэў, што былі вакол студні, пра якую я ўжо шмат
разоў згадвала.
Раптам мы ўбачылі перад намі тога ж самага Анёла:
– „Што вы робіце? Маліцеся! Шмат
маліцеся! Сэрцы Езуса і Марыі жадаюць аказаць (свету) вялікую
міласэрнасць. Нястомна ахвяруйце Найвялікшаму малітвы і ўмярцвенні”.
– „Як нам трэба гэта рабіць?” – запыталася я.
– „З усяго, што толькі можна, рабіце
ахвяру як узнагароду за грахі, якімі Ён зняважаны, і каб выпрасіць
навяртанне грэшнікаў. Такім чынам вы прыцягнеце супакой для вашай
Айчыны. Я – Анёл Ахоўнік Партугаліі. Перш за ўсё прыміце і з падданнем
зносце ўсе цярпенні, які Бог вам спашле”.
Гэтыя словы адбіліся ў нашых розумах
як святло, што дазволіла нам зразумець, хто такі Бог, як Ён нас любіць і
як прагне, каб мы Яго любілі. Мы даведаліся пра каштоўнасць
умярцвенняў, як яны прыемныя Богу і як праз іх навяртаюцца грэшнікі.
З таго часу мы пачалі ахвяроўваць Богу
ўсё, што нам балела, але мы не шукалі іншых умярцвенняў і пакуты,
апрача гадзін, праведзеных на каленях, паўтараючы малітвы, якім навучыў
нас Анёл.
Трэцяе аб’яўленне, здаецца мне,
адбылося ў кастрычніку ці ў канцы верасня. На гэты раз у гадзіну
абедзеннага перапынку мы не былі дома. Як я ўжо згадвала, пішучы пра
Гіяцынту, мы перайшлі з Прэг’еры (маленькі аліўны лес, які належыў маім
бацькам) да Лока да Кабэка, мінаючы схіл узгорку з боку Альюстрэль і
Каза Вэльга. Там мы спачатку памаліліся ружанец і малітву, якой нас
навучыў Анёл падчас свайго першага аб’яўлення.
Калі мы там былі, нам паказаўся Анёл у
трэці раз. Ён трымаў у руцэ келіх, над якім узносілася Святая Гостыя, з
якой да келіха сплывалі кроплі Крыві. Раптам келіх з Гостыяй павіс у
паветры, а Анёл укленчыў на зямлі і тры разы паўтарыў малітву:
– „ Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і
Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану і ахвярую Табе
Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на
алтарах усяго свету як узнагароджанне за знявагі, святататства і
абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго
Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы
навяртання бедных грэшнікаў”.
Потым, уздымаючыся з каленяў, ён зноў
узяў у руку келіх і Гостыю. Гостыю даў мне, а тое, што было ў келіху даў
Гіяцынце і Францішку, адначосова кажучы:
-„Прыміце Цела і Кроў Езуса Хрыста,
жудасна зняважанага няўдзячнымі людзьмі. Узнагароджвайце іх грахі і
суцяшайце вашага Бога!”
Потым ён зноў укленчыў і тры разы прачытаў з намі тую самую малітву: „Найсвяцейшая Тройца” i знік.
Узрушаныя надзвычайнай моцай, якая нас
агарнула, мы ва ўсім наслядоўвалі Анёла: мы ўкленчылі, як ён, на зямлі і
паўтаралі малітвы, якія ён чытаў. Моц прысутнасці Божай была настолькі
інтэнсіўнай, што амаль цалкам нас паглынала і знішчала. Нам нават
здавалася, што мы доўгі час былі пазбаўленыя свдомасці. На працягу тых
дзён мы выконвалі нашыя вонкавыя абавязкі так, як бы мы былі парушаныя
той самай надзвычайнай істотай, якая нас да гэтага схіляла. Супакой і
шчасце, якія мы адчувалі, былі вельмі вялікімі, але толькі ўнутрана,
цалкам засяроджваючы душу ў Богу. Вялікай была таксама фізічная
слабасць, якая нас агарнула”.
ІІ. ТАЯМНІЦЫ БАЛЕСНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
(РУЖАНЕЦ)
МАЛІТВА Ў САДЗЕ АЛІЎНЫМ
Цярпенне Саду Аліўнага было звязана
таксама і з табой. Але цяпер ужо не абавязкова. Табе трэба толькі пачаць
жыць так, як гэтага прагне Бог. Мусіш прыняць ласкі, якія Табе дае Пан.
Карміць сябе імі. Несці іх іншым і казаць ім пра Марыю, бо гэтага хоча
сёння Бог. Сёння ласкі плывуць з Яе Беззаганнага Сэрца.
Падумай, ці і сёння твой Хрыстос гэта
Хрыстос з Саду Аліўнага. Ці Ён не глядзіць на Цябе з сумам, бо кветкі
ласкі, што сыплюцца з Яго рук, не змянілі яшчэ пустыні ў Божы сад? А
маглі. І ўсё ячшэ могуць!
БІЧАВАННЕ
Хрысціянская пабожнасць справядліва
параўноўвае бічаванне Езуса з Яго ўзнагароджваннем за грахі супраць
чысціні. Калі святыя бічавалі сваё цела, каб яго ўтаймаваць у нячыстых
парывах і прагненнях. Яны хацелі такім чынам паменшыць цярпенне Божага
Сына ад бічавання.
Ці ты можаш заўважыць гэтую святую
сувязь, якая існуе паміж адмаўленнем ад пакусаў і сілай бічоў, спадаючых
на Цела Збаўцы? У гісторыі збаўлення час не мае значэння: Хрыстос сваёю
ахвярай ужо дзве тысячы гадоў дасягае твайго сэрца, а ты можаш
“увайсці” ў тую хвіліну, калі на Твайго Адкупіцеля спадалі бічаванні
рымскіх жаўнераў. Так, Езус церпіць бічаванне таксама і сёння, а ты ў
сваім “сёння” можаш паменшыць тое цярпенне.
УКАРАНАВАННЕ ЦЕРНЕМ
Ты хрысціянін, гэта азначае, што ты
павінен наслядоўваць Хрыста. А ён ніколі не насіў каралеўскай кароны.
Яго ўлада не праяўлялася ў скарбах, у ганарлівасці ці ў капрызах і
эгаістычных загадах. Ён не жыў у палацах сярод слугаў. Яму не было дзе
схіліць галаву, бывала так, што Ён цярпеў ад голаду і холаду. Быў
убогім. Калі ты зноў запытаеш: “Што гэта за кароль?, то ты сапраўды яшчэ
нічога не разумееш у Божай Праўдзе, а свет для цябе важнейшы за
вечнасць. Ці… гэта час для навяртання!
Час зразумець, што Езус гэта адзіны сапраўдны Валадар – у іншых катэгорыях, а не ў катэгорыях гэтага павярхоўнага свету.
ЕЗУС НЯСЕ КРЫЖ
Паглядзі на Сымона з Кірынеі, які з
неахвотай дапамагае Езусу. Як жудасна атрымаць дапамогу ад кагосьці, хто
не хоча дапамагчы. Заўсёды памятай, што Езус любіць радаснага даўцу.
Паглядзі на свае штодзённыя абавязкі і прасі Езуса, каб не быць як
Сымон, што бярэцца за заданні з гневам, неахвотай, можа нават з
нянавісцю. Якая ў цябе пры гэтым заслуга? Ты памыў у чарогвы раз
начынні, працёр стол, але ў тваёй кухні няма любові. І ніводная душа не
была збаўленая і не навярнулася.
Паўсюль у цябе ёсць магчымасць
здабываць душы для Хрыста. Вучыся ў Марыі радасна служыць Богу і несці
няспынную дапамогу Езусу, прысутнаму ў тваіх бліжніх.
СМЕРЦЬ НА КРЫЖЫ
Той факт, што Езус памірае за цябе
паказвае, што ты для Бога настолькі важны, што Збаўца не сумняваецца
аддаць за цябе жыццё. Чаму Ён так моцна цябе палюбіў? Не, не шукай
прычын любові Божай ў сабе! Не разважай аб цнотах, да якіх ты імкнешся,
аб тваёй узрастаючай сталасці і аб тым, што ты хочаш быць святым. Езус
любіць цябе без тваіх заслуг. Бог любіць, бо хоча быць з табой, цяпер і
на векі.
Падумай, ці гэта не цуд? Бог палюбіў цябе такім, які ты ёсць.
ІІІ. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТАЯМНІЦА V СВЯТЛА
Устанаўленне Эўхарыстыі
Устанаўленне Эўхарыстыі
О Марыя, Маці Божая, нашая Маці, Найчысцейшая, Жанчына Эўхарыстыі, Прыгожая Фацімская Пані, будзь прывітаная!
Мы прагнем з Табой, у Тваім
Беззаганным Сэрцы – вучыцца ўслухоўвацца ў любячую эўхарыстычную
Прысутнасць; дзякаваць Езусу за гэты незразумелы дар, праслаўляць Яго,
пакланяцца, ўнагараджаць усім сэрцам, выконваць пасланне з Даліны
Супакою.
Сёння ў першую суботу чарговага месяца
2013 года мы прагнем суправаджаць Цябе, Маці нашая, Маці Касцёла,
Каралева Анёлаў, Каралева Апосталаў, Каралева Ружанца Святога –
паглыбляючыся ў пятую таямніцу святла – гэтае цуда цудаў – устанаўленне
Найсвяцейшай Эўхарыстыі.
“Перад святам Пасхі Езус, ведаючы,
што прыйшла Ягоная гадзіна перайсці з гэтага свету да Айца, палюбіўшы
сваіх у свеце, дарэшты палюбіў іх” (Ян 13, 1).
Езус – умілаваны – да канца палюбіў – да крыжа – да Гостыі…
Вызнаў: “Я вельмі хацеў спажыць гэтую пасху з вамі, перш чым буду цярпець” (Лк 22, 15).
“І, узяўшы хлеб, узнёс падзяку, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе
выдана. Гэта чыніце на Маю памяць».
Таксама ўзяў і келіх пасля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць
Новым Запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта” (Лк 22,
19-20).
У вячэрніку Езус у поўні аб’явіў, кім з’яўляецца Бог, што Ён – крыніца жыцця і жыццё, якое даецца – няспынна, нястомна…
Гэта Цела маё…Гэта Кроў мая…
Наколькі ж вялікая гэта таямніца… якая таямніца…
“Дзве тысячы гадоў Касцёл з’яўляецца
як бы люлькай, у якую Марыя кладзе Езуса, каб усе народы маглі Яго
праслаўляць і кантэмпляваць. Каб дзякуючы пакоры Нявесты ячшэ больш
заззяла хвала і моц Эўхарыстыі, якую Яна ажыццяўляе і захоўвае ў сваім
улонні. У знаку кансэкраванага хлеба і віна, Езус Хрыстус Уваскрослы і
праслаўлены, святло народаў, аб’яўляе трываласць свайго ўцелаўлення.Ён
застаецца жывым і сапраўдным сярод нас, каб карміць веруючых сваім Целам
і Крывёй.” – пісаў дарагі Святы Айцец бл. Ян Павел II у буле,
абвяшчаючай Вялікі Юбілей 2000 Году.
У моцы Духа Святога – на алтарах свету
– здзяйсняецца сапраўднае перамяненне хлеба ў Цела і віна ў Кроў Езуса
Хрыста – Адзінага Адкупіцеля свету і чалавека. Наш Пан і Збаўца
выкарыстоўвае хлеб і віно, “як бы парушае іх з месца свайго звычайнага
існавання і ўваходзіць у новы парадак (…). Там, дзе Ён сам паклаў руку,
сталася нешта іншае. Гэта ў сваю чаргу паказвае, што станавіцца
хрысціянінам – гэта заўсёды адкрываць дар прысутнасці і дзейнасці Бога:
гэта ёсць і павінна быць працяглым навяртаннем, ачышчэннем ад грахоў, а
не нейкай аздобай звычайнага жыцця”.
Якая мая любоў да Найсвяцейшай
Эўхарыстыі? Да гэтага сакраманту пакорнага прыніжэння і ўкрытай
прысутнасці Езуса? У Фаціме анёл Эўхарыстыі ў 1916 годзе падтрыхтаваў
Францішка, Гіяцынту і Луцыю, трох маленькіх фацімскіх пастушкоў, да
сустрэчы з Марыяй; ён навучыў дзяцей адарацыі Пана Езуса ў Найсвяцейшым
Сакраманце, узнагараджальнай ахвяры. Гіяцынта і Францішак ад анёла
прынялі сваю першую Святую Камунію.
Ён сказаў: “Прыміце Цела і Кроў Езуса
Хрыста, жудасна зняважанага няўдзячнымі людзьмі. Узнагароджвайце за
грахі і суцяшайце вашага Бога”.
Так, анёлы злучаюцца з намі ў
праслаўленні і адарацыі Бога ў Эўхарыстыі. Хор анёлаў – пасля
звеставання Гаўрыіла – агарняе Марыю, жывы Таберанкулюм, Святую Арку, у
якой уцелаўляецца Слова Бога, каб даць свету сапраўдны хлеб жыцця –
самога сябе. Сваёй анёльскай любоўю яны ўзнагараджаюць за нашую
холаднасць, няўдзячнасць, знявагі і прафанацыю, няспынна, нястомна
адаруючы Езуса-Гостыю на алтарах і ў таберанакулюмах усяго свету.
Эўхарыстыя – гэта сустрэча і адарацыя.
“Эўхарыстыя – гэта сустрэча і еднасць
асоб; аднак Асоба, якая выходзіць нам насустрач і прагне з’яднацца з
намі, гэта Сын Божы. Да такой сустрэчы можна дайсці толькі на дарозе
адарацыі. Прымаць Эўхарыстыю азначае адараваць Таго, каго мы прымаем.
Менавіта так і толькі так мы становімся адзіным з Ім”.
Марыя – Жанчына Эўхарыстыі – Фацімская
Пані, у першым аб’яўленні заахвоціла дзяцей да адарацыі Бога ў
Найсвяцейшым Сакараманце. “Найсвяцейшая Тройца, праслаўляю Цябе, мой
Божа, люблю Цябе ў Найсвяцейшым Сакраманце”. Марыя таксама сказала
дзецям: “Штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць супакой і
заканчэнне вайны”.
Якая мая вера ў Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце?Наколькі вялікае прагненне з’яднацца з Ім?
Святая Камунія разлівае ў нас
прысутнае, нябеснае і хвалебнае жыццё Езуса. У Святой Камуніі мы
ўваходзім у жыццё, ў валоданне жыццём.
Марыя! Дапамажы нам адкрыць моц і слодыч Эўхарыстыі…“Бярыце і ешце, бярыце і піце, гэта Цела Маё, гэта Кроў Мая”.
Езус устанавіў Эўхарыстыю ў знаку хлеба і віна – прыняцця і вячэры – за дзень да ўкрыжавання.
“Ён бачыў узнесены крыж, а на ім цела
прынесенае ў ахвяру і пралітую кроў: бачыў сябе згаджаючагася на ўсё.
Таму ўзяў хлеб, напоўніў яго таямніцай церпячага, прабітага цела, узяў
віно і напоўніў яго таямніцай пралітай крыві, а таксама даў з’есці сваім
вучням. Яны спажывалі з Яго рук таямніцу Яго волі і пілі з таямніцы Яго
любові і пакуты, з таямніцы збаўлення. (…) Удзельнічаючы ў таямніцы
Цела і Крыві ў Эўхарыстыі, мы ўдзельнічаем разам не толькі ў крыжы
Хрыста, але таксама ў дадзеным нам унутраным жыцці і ў целе, дасведчаным
суровым пастом, пакутай і цярпеннем”.
Якая мая вера? Як я веру? Ці я дазваляю каб Ён, прысутны ў Найсвяцейшым Сакраманце, змяняў маё жыццё? Маё сэрца?
Эўхарыстыя асаблівым чынам спрыяе ўзрастанню ў любові. Яна шчыт і крыніца жыцця Касцёла.
Сам Езус, калі падчас Апошняй Вячэры
даў вучням новае прыказанне: “Новае прыказанне даю вам, каб адзін аднаго
любілі, як Я вас палюбіў…” – паказаў вучням сувязь паміж любоўю і
Эўхарыстыяй.
Ніхто з нас не палюбіў больш за Езуса. І ніхто не палюбіць больш за яго.
Ён палюбіў нас чалавечым сэрцам. Таму
Найсвяцейшае Сэрца Езуса прабітае за нашыя грахі і дзеля нашага
збаўлення лічыцца знакам і выключным сімвалам гэтай любові, якой Боскі
Адкуіцель любіць вечнага Айца і ўсіх людзей без выключэння”.
У прыгожых словах V катэхезы св. Кірыл
Ерузалемскі пісаў: “Супакой Касцёла, супакой свету, веліч кіраўнікоў і
народаў, мужнасць змагароў, еднасць сямей і сяброў, аздараўленне хворых,
суцяшэнне засмучаных, дапамога патрабуючых… усё гэта выплывае з
узнагароджваючай Гостыі, над якой моляцца святары падчас Святой Імшы”.
Святарства нараджаецца ў Назарэце, у дзень звеставання, ва ўлонні Дзевы Марыі, з Бога Айца і спачывае ў Сыне Чалавечым.
Ці ёсць у маім сэрцы пачуццё любові і
ўдзячнасці Богу Айцу за Пятра нашых часоў, любага Святога Айца Бэнэдыкта
XVI, за біскупаў і святароў? Ці я агарняю іх паслугу гарачай малітвай?
“Яны анёлы Пана прысутнага ў Найсвяцейшай Гостыі”.
Слуга Божы Стэфан кардынал Вышынскі
пісаў у “Лісце да сваіх святароў”: “Па волі Хрыста існуе ў Касцёле
святарства, якога самай дасканалай і істотнай моцай (…) з’яўляецца ўлада
перамянення і ахвяравання (…).
Сапраўды, поўная пашаны годнасць
святароў, у чыіх далонях Сын Божы нанова ўцелаўляецца, як ва ўлонні
Дзевы. Эўхарыстыя мае цесную сувязь з уцелаўленнем, а ўцелаўленне – з
Дзявочай Маці.
У вялікай святарскай уладзе
перамянення кожны святар звязаны з Fiat уцелаўлення. Непадобна, каб мы,
штодзённа кранаючыся Цела Хрыста, маглі забыцца, што Яно нарадзілася з
Дзевы Марыі”.
Ці я малюся аб святарскіх і місійных
пакліканнях? Каб нідзе і ніколі не было недахопу слугаў Божых таямніц;
тых, што вядуць нас да святла і жыцця вечнага.
Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса і
Найсвяцейшага Аблічча, кляўзуровая кармелітанка з Ліз’ё, Доктар Касцёла і
Патронка Місій, пісала ў лісце да сваёй сястры Цэліны, дадаючы ёй
адвагі: “Давай жыць для душ, давай будзем апосталамі, ратаваць душы
святароў… давай будзем маліцца, цярпець за іх, а Езус у апошні дзень
будзе вельмі ўдзячны”.
О Марыя, “поўная веры ў справе, што
заслугоўвае маўчання”. Найсаладзейшая Маці Прыгожай Любові, нашая Маці і
Каралева, і сёння мы складаем нашыя сэрцы ў Тваім Беззаганным Сэрцы;
блаславі іх, блаславі нас, каб мы былі гостыяй Святой Тройцы; гостыяй
разам з Найсвяцейшай Гостыяй – на хвалу Айца, жывучы пад Яго любячым
поглядам. Амэн.
IV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Будзь прывітаная, Марыя, Служабніца
Бога, Служабніца Хрыста. Будзь прывітаная Ты, што хочаш быць маёй
Служабніцай! Служабніцай майго збаўлення.
З цяжкасцю праходзяць, Марыя, праз мае
вусны гэтыя словы… Але ж так, у маім жыцці Ты Служабніца! Ты хочаш мне
служыць і служыш, нават калі я ўздрыгваю, уцякаю, кажу “не” альбо з
хлуслівай пакорай кажу, што я няварты. Аднак сёння, калі я гляджу на
таямніцу Твайго жыцця, я пачынаю разумець, што я павінен згадзіцца на
Тваю святую паслугу, на Тваё збаўчае паслугоўванне ў маім жыцці. Так, я
хачу згадзіцца на ўсё, што дае мне Бог. А Ён дае мне таксама Цябе – за
Маці і Служабніцу.
Я ведаю, што толькі тады я буду ўпэўнена ставіць свае крокі на дарозе да неба.
Марыя! Гэта праўда заўсёды жыла ў
Тваім сэрцы. Ці я не малюся да Цябе, каб Ты мяне сцерагла, выбаўляла ад
злых прыгодаў, запэўнівала дапамогу з неба? Бо Ты мая Маці. А ці маці не
служабніца сваіх дзяцей? Ці яна штодзённа не аддае за іх свайго жыцця?
Найсвяцейшая Маці! Сёння я свядома
паўтараю: “Прашу Цябе, будзь дзеля мяне такой Маці. Будзь Служабніцай
майго вечнага жыцця. Прашу, каб Ты паслугоўвала мне ў справах майго
збаўлення!”
Марыя. Спачатку Бог аддаў Табе свайго
ўмілаванага Сына: даручыў Табе Яго існаванне, паклаў Яго ў Тваё
Беззаганнае ўлонне і ў Твае святыя далоні. Даў Табе Яго. Ты атрымала над
Ім уладу і магла зрабіць з Ім усё, што хацела.
Вось якім даверам абдараваў Бог
чалавека. Чалавечаму стварэнню даверыў лёс свайго Сына. У Тваім выпадку
Ён не памыліўся… Бо на давер Бога Ты адказала даверам. На адданасць –
адданасцю. На даручэнне – даручэннем.
Ты маўкліва глядзіш на мяне, як бы
хацела сказаць, што гэтыя словы я павінен скіраваць не толькі да Цябе,
але і да сябе самога. Бог таксама даверыў мне тое, што для Яго
найкаштоўнейшае. Можа іншага чалавека з яго збаўленнем? І дар жыцця
вечнага, які даў мне, давяраючы, што я не выкарыстаю яго супраць Яго? І
лёсы сям’і, супольнасці, Айчыны?
Бог даў мне дар – што я з ім раблю?
Сорамна, але няшмат у мяне ёсць агульнага з Табой, Марыя. Бо Ты ведала,
што не быў гэта Дар для Цябе, але для свету. Ты ім не карысталася, Ты
яму служыла. Аддавала жыццё, бо гэты Дар мог змяніць жыццё іншых. Ты
была Служабніцай дару. А я? Ці ўсё не круціцца вакол мяне? Можа ўсё мае
сэнс толькі тады, калі служыць мне, а не тады, калі я павінне зрабіць
магчымым служэнне?
Марыя! Ты інакш трактавала Божы дар.
Ён яшчэ больш наблізіў Цябе да Бога. Дар і ўлада, якую дазволіў Табе
мець Бог, не была для Цябе пакусай стаць самадзейнай, ці адысці ад Бога і
самой прымаць рашэнні ў сваім жыцці і жыцці іншых. Бо калі Бог даверыў
Табе Езуса, Ты Яго не забрала і не адышла з Ім, але стала яшчэ бліжэй да
Бога Айца, разам з Ім клапоцячыся пра Сына, ячшэ больш уважліва
ўслухоўваючыся ў Яго голас і словы навучання. Ты была Служабніцай
з’яднанай з Богам.
Не важна, што час прайшоў, што іншае
месца. Патрэба збаўлення сёння такая самая, як і тады, калі Сын Божы і
Твой Сын вандраваў да людскіх душ: вучыў у сінагогах, на плошчах
гарадоў, на беразе мора, чыніў цуды і даваў знакі. Яго навука і Яго
ласка сёння таксама прысутныя і як дзве тысячы гадоў таму. І так, як
тады, так і сёння Езусу патрэбныя апосталы, Ён кліча сведкаў, просіць аб
нашай службе. Можа не нам, Марыя, быць апосталамі, можа я не пакліканы
да сведчання… Але адно напэўна, я павінен трываць ля Езуса, як Ты. Я
павінен супрацоўнічаць. Я павіен быць актыўным, заанагажаваным усім
сабой – як Ты. Гэта значыць заанагажаваным ў вачах Бога, неабавязкова
людзей. Бо Ты ў сваім жыцці ніколі не выйшла з шэрагу звычайных людзей.
Нават у Кане ты ўмешвалася сціпла, па-за натоўпам гасцей. Так і я,
павінен быць актыўным, вельмі актыўным, але не ў вачах людзей, але перад
Богам. Менавіта ў гэтым ключ да таямніцы збаўлення, у якім Твой Сын быў
адзін. Адзін з Айцом.
Марыя! Тое, што найважнейшае ў
гісторыі свету, адбываецца па-за светам. Чалавечая гісторыя гэта лёсы
мае і маіх найбліжэйшых, і тых, з кім у мяне нямі нічога агульнага, лёсы
каханых і непрыяцеляў. Іх жыццё змяняе перш за ўсё малітва. Яна больш
магутная за наймацнейшую дзейнасць, бо яна дае месца Богу і дазваляе Яму
праліваць свет там, дзе Ён хоча. А Ён хоча нашага дабра.
Марыя! Я таксама павінен служыць
справе збаўлення. Мне трэба навучыцца маліцца, як Езус. Мне трэба
навучыцца слухаць голас Бога і выконваць Яго волю. Казаць “fiat” – няхай
мне станецца, як Збаўца ў Садзе Аліўным, і як Ты, Марыя, у Назарэце. Бо
я ведаю, што хвіліна звеставання была для Цябе цяжкай, што суправаджаў
яе страх таго, што прынясуць наступныя моманты жыцця. А аднак мы кажам,
што большасць нашых страхаў гэта радасць з перспектывы наба. Але ёсць
такія, што назаўсёды застануцца балеснымі. Будуць мець глыбокі сэнс,
незвычайнае значэнне, але застануцца цярпеннем. Цярпеннем неабходным,
каб свет вандраваў па Боскіх слядах, каб воля Божая была выкананая як на
зямлі, так і на небе.
Дай нам, Марыя, ласку зразумець, што
ўдзел у справе збаўлення гэта звычайны адыход у цень, адыход ад
публічнай дзейнасці, адыход ад мікрафонаў, укрыванне ад бляску
пражэктараў. Цяпер мяне бачыць толькі Бог. Цяпер я праўдзівы. І з Табой,
Марыя, я кажу Богу “fiat” на Яго волю.
Ты шмат маеш, чаму мяне навучыць,
Марыя. Мне патрэбны Твой прыклад, Твая парада, Твая апека і абарона.
Вучы мяне кожны дзень, што я – як Ты – пакліканы да служэння і ў службе
Богу і людзям схавана навышэйшая радасць і шчасце. Вучы мяне, што гэта
Твой шлях. Шлях да жыцця вечнага.
Амэн.