І. ПА ДАРОЗЕ НА ЭЎХАРЫСТЫЮ
Гласгаў – гэта горад, дзе не чуваць званоў,
нягледзячы на шматлікія і прыгожыя вежы касцёлаў, зробленых з камяня.
нягледзячы на шматлікія і прыгожыя вежы касцёлаў, зробленых з камяня.
Адны, як абаронныя вежы,
Іншыя – як стрэлы, скіраваныя ў неба.
Згодна з мясцовым правам, якое засталося пасля рэлігійных войнаў,
каталікам званіць нельга.
Нашыя браты, якія некалі адышлі на знак супраціву,
ствараючы ў сваю чаргу мазаіку розных рэлігійных груп,
будавалі свае ўласныя касцёлы.
Цяпер не вядома, што з імі зрабіць, бо тыя, што ячшэ не былі перебудаваныя ў гандлёвыя цэнтры,
стаяць пустыя і сумныя.
А людзей поўна ў вялікіх магазінах,
бо яны адчыненыя ў святы і ў нядзелю.
На фоне гэтага сцэнарыя ў нядзельную раніцу
на скрыжаванні Думбартан Роад і Байрэс Роад слыхаць, і кожны раз усё грамчэй, польскую мову.
Іншыя – як стрэлы, скіраваныя ў неба.
Згодна з мясцовым правам, якое засталося пасля рэлігійных войнаў,
каталікам званіць нельга.
Нашыя браты, якія некалі адышлі на знак супраціву,
ствараючы ў сваю чаргу мазаіку розных рэлігійных груп,
будавалі свае ўласныя касцёлы.
Цяпер не вядома, што з імі зрабіць, бо тыя, што ячшэ не былі перебудаваныя ў гандлёвыя цэнтры,
стаяць пустыя і сумныя.
А людзей поўна ў вялікіх магазінах,
бо яны адчыненыя ў святы і ў нядзелю.
На фоне гэтага сцэнарыя ў нядзельную раніцу
на скрыжаванні Думбартан Роад і Байрэс Роад слыхаць, і кожны раз усё грамчэй, польскую мову.
Мае сужонкі ідуць да маленькага прыгожага касцёла св. Сымона.
І так чарговыя пакаленні ў гэтым месцы спажываюць Слова і Цела Езуса.
А потым, выходзячы, напэўна ўсведамляюць, хоць і не да канца, што яны не толькі сустрэлі, алі і прынялі Бога.
І так чарговыя пакаленні ў гэтым месцы спажываюць Слова і Цела Езуса.
А потым, выходзячы, напэўна ўсведамляюць, хоць і не да канца, што яны не толькі сустрэлі, алі і прынялі Бога.
Бо адкуль бы ўзялася пераможная барацьба, пра якую ніхто не ведае.
Што статыстыкі могуць сказаць
пра цярпенне,
сяброўства,
любоў,
вернасць,
дзе здзяйсняюцца людскія выбары,
дзе сапраўды нараджаецца жыццё?
Што статыстыкі могуць сказаць
пра цярпенне,
сяброўства,
любоў,
вернасць,
дзе здзяйсняюцца людскія выбары,
дзе сапраўды нараджаецца жыццё?
Маленькі касцёл св. Сымона гэта зярнятка,
ахінутае з аднаго боку млынам, дзе зярно перарабляецца ў муку,
а з другога – людскім жыццём, якое цячэ,
як у кожным вялікім горадзе – амаль як цеста ў квашні.
ахінутае з аднаго боку млынам, дзе зярно перарабляецца ў муку,
а з другога – людскім жыццём, якое цячэ,
як у кожным вялікім горадзе – амаль як цеста ў квашні.
ЗАКАНЧЭННЕ ЭЎХАРЫСТЫЧНЫХ РАЗВАЖАННЯЎ
З ПРОСЬБАЙ ДА МАЦІ БОЖАЙ І МАЦІ НАШАЙ
З ПРОСЬБАЙ ДА МАЦІ БОЖАЙ І МАЦІ НАШАЙ
Святы Людовік Марыя Грыньён дэ Манфор
раіць запрашаць да ўдзелу ў Эўхарыстыі Марыю. Прысутнасць Беззаганнай
каля нас, асабліва падчас Эўхарыстыі, з’яўляецца для нас вялікай
таямніцай, нейкім вырашэннем праблемы кенозы Хрыста. Бо Эўхарыстыя гэта
кеноза, вынішчэнне Бога-Чалавека. Кс. Тадэвуш Дайчэр у кніжцы
“Разважанні аб веры” растлумачвае гэта наступным чынам: “Найвялікшая
святасць, Езус Хрыстус, сутыкаецца з тваёй грэшнасцю і нягоднасцю.
Аднак, гэта не азначае, што табе трэба пазбягаць Эўхарыстыі, бо тым
больш ты будзеш годны, чым сасцей будзешь да Яе прыступаць. Езус з
любові чакае цябе, Ён хоча прыходзіць, каб цябе перамяняць, каб ты
станавіўся больш годным Яго прыходу”. І Марыя ў гэтым працэсе вельмі
неабходная, бо Яна заўсёды вядзе да Езуса, бо ў Яе толькі адзіная мэта:
указаць плод свайго ўлоння. Гэта дзякуючы Ёй да Езуса можна дайсці самым
пэўным і кароткім шляхам. Таму вельмі незразумелым з’яўляецца страх
тых, што сцвярджаюць, што Марыя сваёй прысутнасцю можна засланіць
Хрыста. Аднак, у таямніцы набліжэння Бога да чалавека зусім наадварот бо
дзякуючы ласцы веры я ўсведамляю, кім з’яўляецца Бог і кім з’яўляюся я,
бедны чалавек, са сваёю вялікай нягоднасцю і грэшнасцю. Калі я сапраўды
жадаю быць бліжэй да Езуса, то прашу, каб Маці Бога і Маці кожнага
чалавека была ў гэтай таямніцы прысутная. Бо толькі Яна можа паменшыць
вынішчэнне свайго Сына. Толькі Яе рукі і толькі Яе вусны чыстыя і
беззаганныя. І таму праз Яе прысутнасць, праз Яе заступніцтва я магу
быць абдараваны плёнамі, які дае Найсвяцейшая Эўхарыстыя.
Хрыстос Пан у самы важны момант для
свету, калі быў прыбіты да крыжа, на якім выканаў справу Адкуплення, даў
кожнаму чалавеку сваю Маці. Бо Маці зробіць усё, каб толькі захаваць
сваіх дзяцей ад небяспекаў, якія могуць забіць і забіць на заўсёды. Каб
усведамляць гэта, трэба памятаць Божыя словы з Кнігі Апакаліпсісу: “І
разгневаўся Дракон на Жанчыну і адышоў, каб распачаць вялікую барацьбу з
рэштай Яе патомства, з тымі, што захоўваюць Божыя прыказанні маюць
сведчанне Езуса”.
Нас можа здзівіць незразумелае для
чалавека захаванне і тое, як Езус рэагуе на просьбу сваёй Маці,
напрыклад, у Кане Галілейскай. У кнізе Быцця, калі першыя бацькі
дазволілі сябе падмануць і зграшылі, Пан Бог кажа змею: “Я пакладу
варожасць паміж табой і жанчынай, паміж нашчадкамі тваімі і Яе; Яна
раструшчыць табе галаву, а ты будзеш джаліць Яе ў пяту”.
Таму ўжытае Панам Езусам слова “жанчына”
гэта не адсутнасць павагі да Маці, а найважнейшае слова для гісторыі
збаўлення, якая пачалася ў хвіліну нараджэння граху. На месцы Евы
з’яўляецца новая Ева – Марыя. А на месца Адама ўваходзіць новы Адам –
Езус Хрыстус. Слова “жанчына” – яшчэ раз будзе сказана ў кульмінацыным
моманце людской гісторыі, менавіта з вышыні крыжа: “Жанчына, вось сын
Твой”. Хрыстос не называе Марыю Маці і не называе Яна па імені, бо Ён
дае сваю Маці кожнаму, каб кожны мог мець Маці і каб кожны захацеў стаць
Яго “ўлюбёным вучнем”.
Кожны чалавек носіць у сабе спадчыну
Адама і Евы. Хацеў бы ў першую чаргу панаваць над сітуацыяй. Пазнаць,
ведаць і разумець, як ідуць справы. Ажыццявіць свае планы. Ісці шляхам,
які сам сабе абярэ. А калі так не адбываецца – тады ён пачынае
сумнявацца. Толькі Марыя, адна адзіная, згадзілася ўсё паставіць на
Бога. Ня гледзячы на тое, што Яна ўяўляла сваё жыццё зусім інкш, аднак,
падчас звеставання сказала сваё “fiat” – “Няхай мне станецца паводле
твайго слова”. Яна даверылася Богу і даверылася цалкам. Яна адразу
таксама пазнала, як шмат гэтая згода на Божыя планы каштуе. Бо Яна
адмовілася ад мацярынства, а цяпер павінна прыняць на сябе настолькі
незвычайнае мацярынства, што ўсё жыццё пойдзе інакш, не так, як Яна сабе
ўяўляла. Усё пачынаецца з Юзафа, якому невядома як растлумачыць гэтую
сітуацыю. Яна перажывае прыніжэнне, смутак, самотнасць. Але Яна са сваім
бязмежным даверам у гэтых патрабаваннях распазнае Бога. І гэта толькі
пачатак шляху. Калі прыйдзе час нарадзіць, Юзаф будзе шукаць і не
знойдзе дзеля Яе месца ў Бэтлееме. Божы Сын народзіцца ў стаенцы, у
месцы, прызначаным жывёлам. Потым кароль Ірад у сваім гневе арганізуе
забіванне немаўлят. Столькі забітых немаўлят. Столькі сямей у жалобе. І
трэба будзе далей верыць у Бога і спяваць: “Праслаўляе душа мая Пана”.
Яна давярала ў кожнай сітуацыі, верыла, што менавіта такім чынам Яна
выканае Божы план збаўлення, хоць па-людску ён такі незразумелы і цяжкі,
каб яго прыняць. Але Марыя будзе згаджацца на тое, што Бог дае, таму
пад заслонай ночы Яна пакіне свой родны край разам, з Езусам і Юзафам
пойдзе ў чужыя краіны праз зялёную мяжу. Пасля вяртання да Назарэту Яна
будзе весці нармальнае жыццё і на працягу трыццаці гадоў нічога
асаблівага ў Яе не здарыцца акрамя цяжкага адказу 12- гадовага Сына:
“Чаму вы мяне шукалі? Ці вы не ведалі, што я павінен быць у тым, што
належыць майму Айцу?” Пазней Хрыстос будзе навучаць пра Божае
валадарства. І зноў Марыя будзе вымушаная пачуць цяжкія словы свайго
Сына: “Што да таго мне і табе, жанчына?” А іншы раз пачуе: “Хто мая
маці? Той, хто слухае слова Божае і выконвае яго”.
Такім цяжкім і незразумелым чынам Пан Бог
вядзе Яе аж на Галгофу. І там на Кальварыі Марыя, як піша кс. Людовік
Эвелі – “не толькі скажа: “Вось я служабніца Пана” – гэта яшчэ было
лёгка, але: “Вось Слуга Пана, няхай Яму станецца, няхай нам станецца…”.
Там Марыя ў поўні сталася Маці, там Яна дала ўсё, там Яна адпавядала
ўсім думкам, ўсім прагненням, усяму пасланню Гэтага Чалавека, які быў
адначасова Яе Сынам і Яе Богам. Там Яна нарадзіла Яго другі раз: у Яго
Адкупленні, у Яго Справе. І таму, што выразіла дасканалую згоду”.
Яе вера сапраўды была дасканалай, а
навучылася Яна ёй праз паслухмянасць, згаджаючыся на ўсе патрабаванні,
якія Бог ставіў на Яе шляху. А як жа цяжка было ў іх убачыць, што гэта
тыя вялікія рэчы, якія Бог рабіў у прыніжэнні, у расчараванні,
зруйнаванні, цярпенні, у раздзіранні душы сваёй Служабніцы.
Божая Маці, Марыя, ў Евангеллі вельмі
мала заўважная, толькі час ад часу сціпла ўзгаданая. Яе прысутнасць гэта
таямніца ў справе Адкуплення. Менавіта Яе выбраў Бог, каб Яна
пасрэднічала ў раздаванні ласк. І Яна гэта робіць, не ўнікаючы, ці
хтосьці гэтага варты ці не. Яна не дзеліць людзей, як ніводная маці не
дзеліць дзяцей на мудрых і неразумных. Ёсць толькі адзін крытэрый –
асабісты. Кс. праф. Уладзімір Седляк сказаў пра гэта так: “Дзеля Яе
хрысціянства гэта няспыннае быццё маці і ахвяраванне сябе, каб мэта,
якую акрэсліў Езус сваім цернем, выканалася. Яна ведае, што чалавечая
душа павінна перамяніцца, як зямля, якую трэба араць на новыя скібы, каб
адчуць новы свет Евангелля. Менавіта гэта залежыць ад быцця маці”.
ІІ. ТАЯМНІЦЫ ХВАЛЕБНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
(РУЖАНЕЦ)
УВАСКРАШЭННЕ
Не бойся прызнацца сабе, што часам табе
цяжка верыць. Нават апосталы засумняваліся ў Езусе, калі той вісеў на
крыжы. У тую гадзіну толькі Марыя змагла цвёрда давяраць Богу. Пасля
таго, як Езуса паклалі ў трумну, Марыя сама засталася самым жывым
факелам веры, які рыхтаваў Яе на прыняцце радаснага і здзіўляючага
паслання аб уваскрашэнні. У цемры, што агарнула зямлю, яна адзіная –
Марыя – да канца верыць Богу.
Вучыся ў Яе, што калі ахоплівае цябе глыбокая цемра, трэбба аддацца Богу без рэшты.
УНЕБАЎШЭСЦЕ
Не было табе дадзена той асаблівай ласкі,
што была ўдзелам пакорнай Марыі – ласкі аглядаць Езуса тварам у твар…
Ты пра ўсё даведваешся са Святога Пісання. З яго ты ведаеш, што пасля
заканчэння сваёй місіі на зямлі Хрыстос узышоў на неба. Чытаеш, што
пасля свайго ўваскрашэння сорак дзён Ён узмацняў веру Апосталаў і вучыў
іх праўдам Евангелля.
Не было цябе сярод іх. Потым ён у іх
прысутнасці ўзносіўся да неба. Не было цябе там? Не было і ты не бачыў
Езуса. Але быў там Езус, які бачыў цябе! Калі ты ў гэта верыш, то зможаш
пераступіць парог ружанцовых таямніц, як таямніц свайго збаўлення.
СПАСЛАННЕ ДУХА СВЯТОГА
“Веру ў Духа Святога, Пана і
Жыватворцу…”. Так ты кажаш, калі вызнаеш сваю веру. Сёння дадай да
свайго Сімвалу веры асабісты адказ на пытанне: “Што азначае тое, што Ён
твой Пан?” І ячшэ: “Як Ён мяне ажыўляе? Ці я адчуваю ў сабе Яго
прысутнасць? Ці дазваляю Яму сябе весці?” І можа яшчэ на заканчэнне: “Ці
бачу, ці чую, ці ведаю, што Ён мяне аднаўляе і перамяняе?”. Для Духа
Святога ты дакладная асоба. А ці для цябе Дух Святы гэта нехта дакладны?
Дух Святы гэта моц, якая адзіным
уздзеяннем ласкі можа змяніць свет. А калі зрабіць вольнай гэтую моц? Ці
спрабаваў ты калі-небудзь? Бо Ён хоча твайго дабра больш, чым ты сам.
Таму варта памяняцца ралямі: няхай Ён вазьме павады твайго жыцця.
УНЕБАЎЗЯЦЦЕ МАРЫІ
Паглядзі на сваё жыццё з перспектывы
неба. Ці не пераварочвае яна да гары нагамі іярархію каштоўнасцяў гэтага
свету? Ці тое, што важнае дзеля гэтага свету, не аказваецца не істотным
для неба? Закрый вочы і паспрабуй прасякнуць за заслону вечнасці. Што
ты бачыш вачыма веры? Ці не Марыю, якая схіляецца да нас, каб паказаць
нам шлях, каб дапамагчы нам пайсці сцежкай, якая вядзе да ўнебаўзяцця?
Няхай твая вера асвятляе перад табой
гарызонт вечнасці. Вучыся глядзець з поўнай даверу надзеяй на Маці
Божую. У Ёй ты ўбачыш дарогу да неба: дарогу веры, даверу, пакоры,
чысціні, мужнасці, служэння.
УКАРАНАВАННЕ МАРЫІ
Ты адкрываеш кнігу апошняй ружанцовай
таямніцы і што ты чуеш? Марыя – Каралева! Яна Ўладарка ўсяго неба і ўсёй
зямлі. Таксама і твая – твайго цела і душы, тваёй сферы духа, але і
тваіх фінансаў, кар’еры, усго, што здавалася б, належыць толькі да
свецкай сферы. Няма ў тваім жыцці нечага такога, як сфера жыцця без
Бога.
Таму не ўжывай двух крытэрыяў: аднаго на
працы, другога ў святыні, аднаго ў размове з людзьмі, другога ў размове з
Богам. Ён зрабіў Марыю Каралевай жыцця тваёй часовасці і вечнасці. У
цябе ёсць адна Каралева ў кожным вымярэнні жыцця.
ІІІ. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТАЯМНІЦА І РАДАСНАЯ
ТАЯМНІЦА І РАДАСНАЯ
Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
О Найчысцейшая Марыя! Сёння чарговая першая субота 2013 года, чарговая ў трэцім тысячагоддзі.
О Беззаганная, мы прагнем сёння ўзнагародзіць Твайму Сэрцу за такія вялікія пакуты.
“Вы святло ў Пану: захоўваце сябе як дзеці святла”.О Найчысцейшая Марыя! Сёння чарговая першая субота 2013 года, чарговая ў трэцім тысячагоддзі.
О Беззаганная, мы прагнем сёння ўзнагародзіць Твайму Сэрцу за такія вялікія пакуты.
Фаціма – гэта святло, гэта надзея і
любоў. Адтуль, з Даліны Супакою, з Кова да Ірыя, да сённяшняга дня
чуецца заклік абудзіцца. Фаціма – гэта пакута, ўзнагарода, праслаўленне.
Гэта ўзнагараджальныя першыя суботы месяца, гэта перш за ўсё
Эўхарыстыя, узнагараджальная Святая Камунія і ружанец. Фаціма – гэта
шлях які паказала дзецям Марыя. Шлях, які вядзе да збаўлення. Любоў
Марыі вядзе нас праз любоў да Духа Святога, да любові да Касцёла. Першае
аб’яўленне было ва ўрачыстаць Маці Божай – Жанчыны Эўхарыстыі; і Марыя
заахвоціла дзяцей да адарацыі Бога ў Найсвяцейшым Сакраманце. 13 чэрвеня
1917 года Прыгожая Спадарыня сказала Луцыі: “Пан Езус прагне
выкарыстаць цябе, каб Я была больш знаная і каханая. Ён прагне
ўсталяваць у свеце культ майго Беззаганнага Сэрца. Тым, што прымуць
гэтае набажэнства, Я абяцаю збаўленне. Гэтыя душы будуць каханыя Богам
як кветкі, якія Я пастаўлю дзеля аздобы Яго трону”. Праз Найсвяцейшую
Маці была аб’яўлена найважнейшая таямніца – крыніца ўсіх таямніц –
таямніца Бога Адзінага ў Святой Тройцы. Марыя абуджае ў нас пакліканне
да святасці – нашага першага паклікання.
Бог любіць нас. Любіць чалавека. Яго план
збаўлення здзейсніўся ў Езусе Хрысце, народжанага з Марыі. Хвала Табе,
Езу, народжаны з Дзевы, з Айцом і жыватворчым Духам. О Беззаганная,
Найчысцейшая, Маці Уцелаўлёнага Слова, Уся Святая, Поўная Ласкі,
Каралева Супакою, Фацімская Спадарыня, Каралева Ружанца Святога, Маці
Балесная, Маці Божая з Гары Кармэль, Жанчына Эўхарыстыі, як жа моцна
выяўляецца ў Табе пакора Бога.
Сапраўдная любоў не стварае шуму. Яна любіць цішыню.
10 снежня 1925 году Марыя сказала Луцыі
абыходзіць першыя суботы як дні ўзнагароды. Езус, Дзіцятка, якое Маці
Божая трымала на руках, прасіў: “Спачувай Сэрцу сваёй Найсвяцейшай Маці,
аплеценаму цернямі, якімі няўдзячныя людзі няспынна раняць Яго, і няма
нікога, хто б павыцягваў гэтыя церні актам узнагароды”.
Мы просім у Цябе прабачэння, Марыя, за
грахі, якія абражаюць Тваё Беззаганнае Сэрца; якія раняць Яго і
пагарджаюць гэтым Божай Любоўю; якія з’яўляюцца прычынай пякельных
цярпенняў людзей, за якіх Езус аддаў жыццё на крыжы. Мы просім
прабачэння за грахі супраць Твайго дзявіцтва і за ўсе прафанацыі
Эўхарыстыі. Бог, які становіцца чалавекам у Тваім найчысцейшым улонні,
той самы, што аб’явіўся пазней у Эўхарыстыі. Гэта вялікая пакора,
прастата, убогасць.
Святы Ірэнэй сказаў: “Хто не разумее Бога з Марыі, той не можа зразумець таксама і Эўхарыстыі”.
Што я зраблю, каб узнагародзіць Марыі? Ці
я дам доказ любові, якога Яна ад нас чакае? Праз пакуту, узнагароду,
узнагараджальную Святую Камунію можа быць уратавана ад пекла так шмат,
шмат асоб… так шмат душаў…
Прыход Бога заўсёды папярэджваюць Анёлы.
Яны Яго пасланнікі. Яны рыхтуюць нас дзеля сустрэчы з Ім. Анёл
Эўхарыстыі падрыхтаваў Луцыю, Гіяцынту і Францішка – трох маленькіх
пастушкоў, дзеля сустрэчы з Марыяй, якая вяла іх да Езуса Хрыста. І нас
Яна не перастае весці. Анёл, які паявіўся тры разы: вясной, летам і
восенню, заклікаў дзяцей: “Маліцеся, маліцеся, пакутуйце, прыносьце
ахвяры за грэшнікаў, бо шмат душаў гіне ў пекле, таму што няма нікога,
хто б маліўся за іх і складаў ахвяры”. Ён навучыў дзяцей адарацыі Пана
Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце, у Найсвяцейшай Эўхарыстыі і
ўзнагараджальнай ахвяры. Пасля аб’яўлення ў Францішка, Гіяцынты і Луцыі
адбылася ціхая змена. Яны прынялі жаданне Анёла і Марыі з цалкавітай
паслухмянасцю. У сэрцах яны цалкам аддаліся Богу. Яны зразумелі, што
павінны змагацца і прынялі гэта гераічна. Аб’яўленне Анёла ў Фаціме было
падрыхтоўкай да аб’яўленняў Маці Божай. Яны павінны былі дапамагчы
дзецям зразумець і радасна выканаць фацімскія аб’яўленні. Яны павінны
былі навучыць іх выконваць найвялікашае і найважнейшае заданне чалавека –
ПАКЛАНЕННЕ, УСХВАЛЕННЕ І ПРАСЛАЎЛЕННЕ БОГА.
ТАК Марыі і ТАК маленькіх дзяцей…
Спадарыня яснейшая за сонца, апранутая ва ўсё белае, запыталася: “Ці вы хочаце аддацца Богу? І зносіць усе цярпенні, якія Ён вам спашле як узнагароду за грахі, якімі Яго зневажаюць, і як малітву аб навяртанні грэшнікаў?”. ТАК, ХОЧАМ.
Спадарыня яснейшая за сонца, апранутая ва ўсё белае, запыталася: “Ці вы хочаце аддацца Богу? І зносіць усе цярпенні, якія Ён вам спашле як узнагароду за грахі, якімі Яго зневажаюць, і як малітву аб навяртанні грэшнікаў?”. ТАК, ХОЧАМ.
“Вы павінны будзеце шмат пакутаваць, але ласка Божая дадасць вам мужнасці”.
Раней дзеці пыталіся анёла: “Як нам трэба
прыносіць ахвяры?” І пачулі: “З усяго, чаго толькі можаце, рабіце
ахвяру як узнагароду за грахі, якімі Яго абражаюць, і як просьбу аб
навяртанні грэшнікаў”.
Хрысціянства гэта рэлігія Божай дзейнасці
і людскога супрацоўніцтва. Бог даверыў людзям збаўленне людзей – вучыў
дарагі Ян Павел II.
Марыя – паслухмяная Божай волі, прымае
ўсё, чаго Бог ад Яе чакаў: “Fiat, вось я слуга Божая. Няхай мне станецца
паводле Твайго слова”. Яна – першая сярод пакорных, вучыць нас,
заахвочвае, дадае адвагі, каб мы кожны дзень адкрываліся на слова Божае,
прымалі любоў і цалкам давяралі Богу.
“Ва ўлонні Марыі Сэрца Езуса гэта само полымя.
І поўнае Духа Святога Яно кліча: Любові – Любові – Любові Бога”.
Марыя паверыла; адважна паверыла анёльскаму пасланню і першая дасканала прыняла таямніцу ўцелаўлення. Яна не сумняваецца, толькі пытаецца: “Як?”. Анёл адказвае: “Дух Святы сыдзе на Цябе”. Дух Святы ўчыніў так, што ўцелавілася Слова. Яна паверыла, у хвіліну звеставання, у тое, што па-людску было немагчыма. Яна вучыць нас перажываць ВЕРУ ў духу адвагі, вытрывання, заангажавання. Дух Святы робіць так, каб жыло ў нас Слова Божае.
І поўнае Духа Святога Яно кліча: Любові – Любові – Любові Бога”.
Марыя паверыла; адважна паверыла анёльскаму пасланню і першая дасканала прыняла таямніцу ўцелаўлення. Яна не сумняваецца, толькі пытаецца: “Як?”. Анёл адказвае: “Дух Святы сыдзе на Цябе”. Дух Святы ўчыніў так, што ўцелавілася Слова. Яна паверыла, у хвіліну звеставання, у тое, што па-людску было немагчыма. Яна вучыць нас перажываць ВЕРУ ў духу адвагі, вытрывання, заангажавання. Дух Святы робіць так, каб жыло ў нас Слова Божае.
Шосты месяц, гэта таксама шэсць месяцаў
пасля іншага звеставання ў Юдэі. Захарыя – чалавек веры, святар,
сустракаецца з Жывым Словам. І ён – паверыў.
Беззаганная вучыць нас верыць у Жывое Слова. Верыць, што Бог слухае і адказвае.
Якая мая вера? Ці я сапраўды веру? Як я веру? Ці маё жыццё сшытае толькі з актаў пабожнасці? Як я прымаю Слова да свайго сэрца?
О Марыя, поўная веры, якая слухаеш Слова
Божае, нясеш Слова; Тваё Fiat змяняе гісторыю свету. А што адбываецца,
калі ў Назарэце нашых сэрцаў здзяйсняецца ўцелаўленне? Марыя, я прагну
ля Тваіх стоп вучыцца Касцёла?
У цішыні ўслухаемся, як б’ецца Беззаганнае Сэрца Маці і Сэрца Езуса – Палаючы Промень Любові.
Падзякуем жа Богу, праславім Яго за тое,
што даў нам Марыю за Маці, праславім за Яго бязмежную міласэрнасць, за
Адзінароднага Сына…
Бо “у тым праявілася любоў, што не мы
палюбілі Бога, а Ён сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як
уміласціўленне за грахі нашыя” (1 Ян 4, 10).
І сёння ад майго “так”, fiat, залежыць ці трэцяе тысячагоддзе будзе часам супакою і перамогі Беззаганнага Сэрца Марыі і эўхарыстычнага Сэрца Езуса.
І сёння ад майго “так”, fiat, залежыць ці трэцяе тысячагоддзе будзе часам супакою і перамогі Беззаганнага Сэрца Марыі і эўхарыстычнага Сэрца Езуса.
“Поўная ласкі вучыць нас казаць нашае “так” волі Пана,
так, з’яднанае з Тваім “так”.
І дай нам адвагу казаць НЕ пакусам, пакусам улады, грошай, эгаізму, гвалту, пажадлівасці…
НЕ – злому, хлусніку, князю гэтага свету.
ТАК –Хрысту, які знішчае моц зла ўсемагутнай любоўю”.
ЁН – НАШ СУПАКОЙ.
так, з’яднанае з Тваім “так”.
І дай нам адвагу казаць НЕ пакусам, пакусам улады, грошай, эгаізму, гвалту, пажадлівасці…
НЕ – злому, хлусніку, князю гэтага свету.
ТАК –Хрысту, які знішчае моц зла ўсемагутнай любоўю”.
ЁН – НАШ СУПАКОЙ.
Трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі над
шатанам будзе тым большы, чым больш душаў будзе вырвана з яго рук. Пан
Езус сказаў сястры Фаустыне: “Страта кожнай душы напаўняе Мяне вялікім
цярпеннем духовым. Дачка мая, памятай, ахвяра, малітва за навяртанне
грэшнікаў заўсёды выслуханая”. Наша малітва і пакута паспрыяюць таксама
поўнай перамозе эўхарыстычнага Езуса над светам.
Выканаем жа гарачым сэрцам просьбы нашай
Маці, а Яна раструшчыць галаву змея; і пекла, якое Яна паказала дзецям у
Фаціме, не будзе мець моцы перашкаджаць Касёлу, не знішчыць планаў
Бога, каб уратаваць свет ад вечнага асуджэння.
“Фаціма – гэта не калыханка, спяваная дзецям перад сном;
Фаціма – гэта заклік абудзіцца са сну і ўзяцца за вялікую барацьбу, у якой мы павінны стаць на баку БОГА”.
Молімся ж так, як прасўі анёл Эўхарыстыі:
“О мой Божа, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу прабачэння за тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе”. Амэн.
Фаціма – гэта заклік абудзіцца са сну і ўзяцца за вялікую барацьбу, у якой мы павінны стаць на баку БОГА”.
Молімся ж так, як прасўі анёл Эўхарыстыі:
“О мой Божа, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу прабачэння за тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе”. Амэн.
ІV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Маці Ружанцовая, Марыя! Апякунка кастрычніцкіх дзён, якая вучыш нас малітве, якая маеш моц змяніць свет!
Калі сёння з разважаю ў малітоўнай
засяроджанасці над таямніцамі жыцця Езуса, усе яны шлюць да мяне адзін і
той самы гучны сігнал. Яны кажуць пра любоў і запрашаюць да любові.
Кожная ружанцовая таямніца кажа пра любоў Бога і нашую. Удзелам у справе
збаўлення будуць цешыцца тыя “што Яго любяць”.
Таму сёння пытаюся ў цябе, Марыя, пра любоў. Пытаюся, як жыць, каб удзельнічаць ва ўваскрашэнні Езуса.
Пытаюся Цябе, Маці мая, як жыць, бо Ты
ведаеш адказ на гэтае пытанне. Ты паўтараеш словы свайго Сына: “Даю вам
новае прыказанне, каб вы адзін аднаго любілі, як Я вас палюбіў”. Ты
паказваеш, што мне трэба любіць навышэйшай мерай – мерай Езуса. Ці не
пра гэта Ты казала ў партугальскай Фаціме? Ты прасіла, каб я любіў так,
каб аддаць сваё жыццё за тых, што па людску заслугоўваюць толькі
пакарання пеклам.
Марыя! Тваё поўнае любові Беззаганнае
Сэрца вучыць мяне, што кожны дзень я павінен быць сведкам любові. У
штодзённым шэрым жыцці я павінен хваліць Бога і служыць Яму. Як Ты гэта
рабіла ў Назарэце, доме Альжбеты, Кане Галілейскай, пад крыжам на
Галгофе.
Навучы мяне, Марыя, жыць так, як Ты.
Няхай кожная хвіліна майго жыцця будзе адданая Богу. Няхай меншае з
таго, што накладваецца на маё жыццё, будзе без плёну, або – што горш –
прынясе плён зла. Выпрасі мне, Марыя, ласку любові да Бога і да людзей,
забывацца пра сябе і асабістыя рэцэпты і планы на жыццё. Хай я кожны
дзень буду глядзець на Цябе. Хай буду памятаць, што Бог не абяцаў Табе
радасці на гэтым свеце, бо гэты свет не з’яўляецца мэтай жыцця! Бог
хацеў даць Табе неба – ласку еднасці з Ім на векі! Бог хацеў даць Табе
вечную радасць з таго, што Тваё жыццё поўнае працы і цярпення адчыніла
перад шматлікімі брамы неба. Менавіта таму Ты была самым шчаслівым
чалавекам на зямлі! Кожная хвіліна Твайго жыцця памнажала тое, што мае
вечную вартасць – дабро народжанае ў любові. А яно не прамінае.
Марыя, дапамажы мне быць як Ты. Дапамажы мне не марнаваць жыцця для жыцця. Дапамажы мне выкарыстаць яго для вечнасці.
Я хачу быць, як Ты, Марыя. Я хачу аддаць
сябе служэнню Богу і забыцца пра сябе, у любові да людзей, у клопатах аб
збаўленні як мага больш людзей. Дзякую Табе, што Ты вучыш мяне, што
толькі гэта важна!
І яшчэ адно, Марыя. Ты нагадваеш мне
сёння пра найважнейшую таямніцу – пра маю прысутнасць у таямніцах
ружанцовых. Гэта ўсё адбывалася дзеля мяне. Кожны раз, калі я малюся і
разважаю над таямніцамі ружанцовымі, Ты, Маці Божая Ружанцовая,
жапрашаеш мяне стаць удзельнікам тых падзеяў. Ты запрашаеш мяне ўвайсці
на ружанцовую сцежку, стаць сведкам, нават больш: Ты хочаш, каб я быў
удзельнікам тых падзеяў, прыняў удзел у справе Твайго Сына. І так з
кожнай таямніцай. Мне трэба там быць… Быць блізка.
Па-рознаму выглядае чалавечае падарожжа.
Колькі з нас згаджаецца на тое, што часам трэба ісці ўгару, цяжкім
шляхам? Колькі з нас разумее, што трэба прымаць цярпенне, якое нам
пасылае Бог? Менавіта аб гэтым Ты прасіла ў Фаціме… Сёння ты просіш аб
цяжкіх рэчах, бо сітуацыя свету ўжо настолькі цяжкая, што звычайныя
сродкі яго ўжо не ўратуюць. Фаціма ўказвае цяжкі шлях: шлях крыжа.
Паказвае, што супраць хваробы сучаснага свету патрэбны радыкальны лек:
штодзённае цярпенне ў еднасці з Хрыстом.
Скажы мне, Марыя: “Табе трэба не толькі
маліцца за свет. Табе не трэба ўцякаць ад цярпення, трэба надаць яму
збаўчы сэнс, выкарыстаць яго. Калі Бог пасылае табе гадзіну крыжовага
шляху, увайдзі на яго як Хрыстос. Ён патрабуе твайго цярпення разам з
Ім, каб ратаваць свет”.
Скажы мне: “Не бойся, ты не будзеш адзін.
Ідзі, углядаючыся ў Хрыста, а я буду разам з табой, як Твая Маці. Я
буду з Табой – Сэрца пры сэрцы. Я буду бачыць у табе сваё адлюстраванне:
сваю гатоўнасць да цярпення, сваё прагненне ратаваць людзей ад пекла,
сваю любоў да Бога”.
Так, Марыя. Я хачу быць блізка да Цябе! Бліжэй за ўсё да Цябе я буду ў цярпенні, якое прыму, як Ты – дзеля збаўлення свету.
Навучы мяне, Марыя, што сам уваход у
цярпенне не азначае, што я ўжо крочу крыжовай дарогай, якая прыносіць
плён збаўлення. Патрэбна яшчэ адно: еднасць з Хрыстом, ахвяраванне Богу
свайго цярпення ў якасці дару, які можа выпрасіць прабачэнне для
грэшнікаў. Узнагараджальнае цярпенне… Яго роля вялікая. Аднак, знайсці
яго можна толькі ў Хрыста, побач з Табой, Марыя, ў штодзённым падарожжы,
у якім усё, што можна, я аддаю Богу ў духу ўзнагароды за грахі свету.
Навучы мяне, Марыя, так жыць і цярпець. Навучы мяне, як дапамагаць Езусу збаўляць свет! Амэн.