6.13.2013

Першая субота ліпеня 2013

I. ХОЦЬ ЕЗУС ЗАПРАШЭННЕ НА ГЭТУЮ АСАБЛІВУЮ ВЯЧЭРУ
СКІРАВАЎ ДА МЯНЕ АСАБІСТА,
АДНАК ПАЧУЦЬ ЯГО І ПРЫЙСЦІ НА ЯЕ
З’ЯЎЛЯЕЦЦА НЕЎЯЎЛЯЛЬНА ВЯЛІКІМ
БОЖЫМ БЛАСЛАВЕНСТВАМ
(МЕДЫТАЦЫЯ)

   Калі мы прыходзім да касцёла, з намі адбываецца нешта вельмі дзіўнае. Нядзеля, дзень Гасподні. Цэлебруецца літургія. Вялікае свята, вячэра, на якую запрасіў нас сам Пан Бог. Мы не толькі сведкі цуду ахвяравання, перамянення, бо перамяняюцца не толькі хлеб і віно, але і мы самі. Перамяненне ахоплівае ўсю супольнасць, што ўдзельнічае ў гэтай таямніцы. Калі мы ў дарозе да Эўхарыстыі, мы нічым не адрозніваемся ад людзей, што не жывуць надзеяй. Толькі, калі мы збіраемся вакол алтара, мы ўваходзім у абшар сапраўднага цуду. Жывучы ў Шатландыі амаль ва ўсе поры году можна ўбачыць спахмурнелае неба і дождж. У такой атмасферы шэрых, мокрых вуліц ісці да касцёла. А ў касцёле ахоплівае вялікае святло, ахопліваюць колеры вітражоў і абразоў. Чуецца музыка. І адбываецца ўнутры нешта добрае. Становішся іншым чалавекам. Тое самае адбываецца і з маім бліжнім, які, як паказвае само слова, знаходзіцца блізка мяне. Мы становімся адзінствам, Божым людам.
   Кс. Праф. Януш Пасерб у сваіх разважаннях пра Эўхарыстыю ў перамяненні матэрыі хлеба і віна знаходзіў увесь сэнс люской працы, культуры і ўвогуле ўвесь накірунак развіцця чалавека. У рэкалекцыйных запісках ён тлумачыў, што ўся цывілізацыя, тэхніка гэта нішто іншае як насычэнне матэрыі каранямі духа. Кніга – гэта нешта большае за паперу і фарбы. Машыны, тэхнічнае аснашчэнне сёння ўсё больш інтэлігентныя, ўсё больш абескуражваючыя, усё больш мініяцюрныя. Колькі сёння можна змясціць, закадаваць інтэлігенцыі ў маленькай частачцы металю. Гэтай той самы накірунак, які мы бачым у Эўхарыстыі: насычэнне матэрыі духам, проста духам Бога, Боскасцю. Так можна разумець вялікае прадчуванне Тэйлхарда дэ Шардэн, што неба будзе адухаўлёнай і абагаўлёнай матэрыяй. Пекла ж будзе зматэрыялізваным духам. Толькі ў Эўхарыстыі відаць, як гэты вялікі труд чалавецтва знаходзіць сэнс. Ўдзельнічаючы ў св. Імшы я знаходжуся ў самым сэрцы працы, труду, стварэння і цярпення ўсяго чалавецтва. У гэтым маленькім кавалачку матэрыі, якім з’яўляецца Цела і Кроў Госпада, якую святар падымае адразу пасля ахвяравання, кажучы: “Гэта вялікая таямніца веры” – змешчана ўсё. Гэта тая найважнешая і неўяўяльная хвіліна.
   А потым надыходзіць вячэра. Дзеля палякаў само слова “вячэра” – “uczta” мае асаблівае значэнне, бо калі глядзець гістарычна, у польскай мове слова “вячэра” – “uczta” азначала “пашана”. Так разумелі гэтае слова, таму людзей запрашалі дзеля пашаны. І сёння, калі мы хочам кагосьці ўшанаваць, мы зарпашаем яго на вячэру. Вячэра арганізощваецца, каб ушанаваць запрошаных. Менавіта эўхарыстычная вячэра з’яўляецца той асаблівай вячэрай, якую сам Пан Езус робіць дзеля нашага ўшанавання, дзеля нас, прыходзячых з розных бакоў, з розных месцаў, са сваімі стрэсамі, прыніжэннямі, з перакананнем, што мы нікому не патрэбныя, што мы змарнавалі ўжо столькі гадоў жыцця, у якім нам нічога не ўдалася. Мы прыходзім са сваёй самотнасцю, прыгнечаныя шмат розоў рознымі прыніжэннямі, і тут нечакана ў касцёле, мы знаходзім сваё месца, бо мы на вячэры, сам Бог хоча наш ушанаваць, мы Яго госці.
   Пан Езус, рыхтуючы сваіх слухачоў да гэтай дзіўнай блізкасці Бога з чалавекам, часта ўжываў вобраз вячэры. У сваіх прыпавесцях пра запрашэнне на Эўхарыстыю Ён паказвае, наколькі розныя адказы з боку чалавека. Людзі з першай катэгорыі, якія павінны на яе прыйсці, бо ў спісе яны ў першую чаргу, цалкам ігнаруюць Божае запрашэнне. Яна знаходзяць сабе іншыя заняткі, згодна з тым, што для іх найважнейшае. І тут варта ўсвядоміць, бо хто ведае, калі б у маёй біяграфіі не было дакладных слабасцяў, маёй вялікай мізэрнасці, можа і я б жыў у ілюзіі, што магу сабе самому за ўсё дзякаваць, а сапраўдны Бог мне не патрэбны. Таму дзякую добраму Богу, што я з другой катэгорыі, што без Бога, ведаю напэўна, я не змагу зрабіць ніводнага кроку ў кірунку сапраўднага жыцця. Шмат ёсць такіх, што нягледзчы на свае слабасці, без Бога жыць не могуць. Ёсць яшчэ трэцяя катэгорыя, у якой я таксама магу сябе знайсці. Гэта людзі з ваколіц, якіх Бог прымушае прыйсці на вячэру пры дапамозе сваіх слугаў. Святы Аўгустын разважаў, што азначае “прымусіць увайсці”. І часта так бывае, што нешта, ці нехта робіць усё, каб не я не прайшоў міма Езусовага запрашэння і трымае мяне як бы на прывязі, не дазваляючы адысці. Але ў Бога ёсць свае слугі, якіх ў розныя спосабы вядзе Божая рука. Гэта дзякуючы іх вытрывалай малітве разам з пастом і ўтаймаваннямі плоці, выпрошваецца час навяртання тым, што былі далёка, і нечакана яны так моцна прымушаныя і ўваходзяць у Божую прастору.
   Кожны раз, удзельнічаючы ў Эўхарыстыі, напэўна ўсведамляеш, што без ніводнай сваёй заслугі ты ўбраны ў вясельную шату і перанесены са смерці да жыцця. Гэта вельмі вялікія Божыя справы, што адбываюцца падчас кожнай св. Імшы. Праз Эўхарыстыю я ўдзельнічаю разам з супольнасцю вернікаў у справе самога Бога, які ўжо ажыццявіў і працягвае ажыццяўляць у кожным з нас вызваленне, гэта значыцца, што я разам з сабранымі вакол алтара пагружаюся ў бязмежную таямніцу пакуты Хрыста, смерці і ўваскрашэння.
   Прыгожа выразіў гэтую праўду Ян Каломб у кніжцы “Станаўленне веры”: “Літургія яднае нас усіх, як беспасрэднае выражэнне нашай веры асабліва падчас Эўхарыстыі. Акт веры Касцёла ніколі не будзе такім поўным, як у гэтую хвіліну. Ніколі не будзе настолькі высокага ўзроўня свядомасці ў еднасці з памерлым і ўваскрослым Хрыстом, вяртання якога чакае Касцёл. Ніколі мы так моцна не ўдзельнічаем у веры супольнасці, як у гэтую хвіліну, калі мы супольна молімся, калі супольна складаем ахвяру і супольна яднаемся з любоўю Бога, якая жыве ў Езусе Хрысце”.
   У эўхарыстычнай літургіі мы пазнаем дар еднасці, бо справай гэтага сакраманту з’яўляецца еднасць Містычнага Цела, без якога няма збаўлення, як сказаў св. Фама Аквінскі. Падчас св. Імшы прысутны Бог і чалавек, ёсць неба і зямля, ёсць тыя, што ідуць у тым кірунку, каб пераступіць парог паміж сучаснасцю і вечнасцю, і тыя, што ўжо яго перайшлі, ёсць анёлы і грэшнікі, блізкія і далёкія. А ўсё гэта мажліва дзякуючы Езусу. Мы сведкі мінулага часу, цяперашняга часу і часу, які ячшэ павінен надысці. Адна з эўхарыстычных антыфонаў вельмі выразна нам пра гэта кажа: “Божа, які ў цудоўным Сакраманце пакінуў нам памятку сваёй пакуты, просім, агарняй такой пашанай святыя таямніцы Твайго Цела і Крыві, каб мы няспынна адчувалі ў сабе плёны Твайго адкуплення”.
   Мы не толькі ўцелаўлёныя ў Божую прастору, але і ўзнятыя, як хлеб і віно, якія ўжо Цела і Кроў Госпада, ўзнятыя рукамі святара. Таксама і ўзнятыя з нашых слабасцяў, з нашых він, з нашых нізін, з нашай пасрэднасці рукамі самога Бога.

 IІ. ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)

ЗВЕСТАВАННЕ
    Што ты думаеш пра сябе? Напэўна не ацэньваеш сябе занадта высока – маеш шмат недасканаласцяў і слабасцяў, не дарастаеш да таго, чаго патрабуе ад цябе Бог. Але заўваж: твая самаацэнка аказваецца не вельмі важнай у святле праўды пра звеставанне. Пан глядзіць на цябе інакш! Незалежна ад таго, кім ты з’яўляешся, таксама і да цябе пасылае Бог свайго анёла са словам закліку: “Ці ты дазволіш мне стаць чалавекам?”. Гэта не абстракцыя. Бог пытае: “Ці дазволіш ты Яму стаць сабой?”. Ён хоча ўцелавіцца ў тваё жыццё! Ён хоча выкарыстоўваць цябе, каб несці людзям збаўленне!
   Скажы Яму сваё “так”. Як Марыя.

 НАВЕДВАННЕ СВЯТОЙ АЛЬЖБЕТЫ
    Як Марыю, так і Цябе Пан прыспешвае пайсці да бліжняга, каб стаць чалавекам Божай моцы. Ці ёсць у табе святы запал, гэтая паспешнасць, якія надавалі мэту падарожжу Марыі? Ці ёсць у табе гатоўнасць да ахвяры і працы, тая самая, якая адзначала марыйнае наведванне св. Альжбеты, што жыла за гарамі? Калі ты хочаш перажыць лёгкае наведванне, не адбудзецца ў ім сустрэчы Езуса з Янам, не з’явіцца ў тваім жыцці Дух Святы.
   Верна наслядоўвай Марыю.

 БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ
   Бог стаўся чалавекам, уваходзячы ў свет шляхам, які мае імя “Марыя”. Ён ідзе да цябе “праз Марыю”. Ты ж, калі хочаш сустрэць Яго, павінен стаць на марыйнай сцежцы. Табе не трэба ведаць, што гэтая дарога мае ў Бога назву “Алеі Найсвяцейшай Марыі Панны”. Табе не трэба быць свядомым прыхільнікам Маці Божай, важна, каб ты ішоў Яе шляхам. Бо не той, хто заклікае Яе імя, з’яўляецца Яе вучнем, але той, хто робіць, як Яна.
   Тады ты жывеш там, дзе нараджаецца Бог.

 АХВЯРАВАННЕ
    Розныя ёсць віды няволі, у якія мы можам трапіць. Гэты вялізны лук нацягваюць два супрацьлеглыя варожыя сабе моцы, якія цягнуць свет да вечнасці і да небыцця. На яго межах, на межах нявольніцтва стаяць: Найсвяцейшая Марыя Панна і шатан, два спрадвечных непрыяцеля.
   Зрабі сёння радыкальны выбар. Адштурхні ад сябе шатана і яго хлуслівыя ззянкі, адкінь усё, што з’яўляецца толькі паўсродкам. Няхай твой выбар будзе “канчатковы” – шалёны, як у святых. Пастаў усё на Марыю. Як Яна аддай усё Богу.
   Разумееш? Усе.

 ЕЗУСА ЗНАХОДЗЯЦЬ У СВЯТЫНІ
    Ісці да Езуса гэта падарожнічаць праз жыццё шляхам Яго Беззаганнай Маці. Разам з Ёй, у еднасці з Ёй. Асюль дэвіз усяго нашага жыцця “Totus tuus”. Бо як не згубіцца ў натоўпе і да канца застацца каля Марыі, калі не ўкласці сваёй далоні ў Яе далонь і дазволіць Ёй, каб Яна вяла? Твая далонь павінна зрабіць узаемным поціск Маці. Ведай, што давер патрабуе няспыннага высілку. Тваё “так” павінна быць цалкавітым, з поўнай падданасцю, з даверам, што на трэці дзень ты сустрэнеш Езуса.
   Ужо на пачатку шляху Марыя кажа, што хто пазнае Езуса, той будзе мець у сабе новае жыццё.

ІІІ. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТАЯМНІЦА І СВЯТЛА
Хрост Пана Езуса ў Ярдане
   “Я — святло свету. Хто ідзе за Мною, той  не  будзе  хадзіць  у  цемры,  але  будзе  мець  святло жыцця”. (Ян 8, 12).
   О Найчысцейшая, Беззаганная Марыя, Маці Слова, Панна Паслання, пакорная Маці Адкупіцеля – будзь прывітаная!
   «Голас таго, хто кліча ў пустыні:
“Падрыхтуйце дарогу Пану,
простымі рабіце сцежкі Яму!
Кожная даліна ўзвысіцца,
кожная гара і пагорак панізяцца,
і выбоістыя дарогі стануць раўнінай,
і ланцугі гор — далінаю.
І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”» (Лк. 3, 4 -6).

Прыйдзі, Духу Святы! Духу Праўды і Святла.
   Навучы нас глядзець на Езуса вачамі Марыі, любіць Яго Яе Сэрцам, Сэрцам яго Маці.
   Вядзі нас шляхам узнагароды за грахі нашыя і ўсяго свету. Каб мы ішлі за Ім, наслядуючы Яго пакору, Яго прыніжэнне.
   “Дабраславёная ты, дачка, Богам Узвышнім над усімі жанчынамі, якія жывуць на зямлі. Бо не сціхне слава твая ў сэрцах людскіх, што памятаюць моц Божую, аж навечна. І хай залічыць гэта табе Бог на славу вечную” (Юдыты 13, 18 – 20).
   Няхай будзе праслаўлёны Бог: Айцец, Сын і Дух Святы. Няхай будзе адданая пашана і блаславенства Марыі, якая, “месца прабывання Святой Тройцы”, з’яўляецца ўзорам для Касцёла.
   Яна нашая Маці. Езус, паміраючы на крыжы, “убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога  Ён  любіў,  сказаў  Маці:  «Жанчына,  вось  сын  Твой». Потым  сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26-27).
   У святле таямніцы духоўнага мацярынства, у святле гэтай мацярынскай любові, мы ўсім сэрцам прымаем гэтае незвычайнае пасланне, якое пачалося 13 мая 1917 году ў Кова да Ірыя – у Затоку Супакою, у Даліне Супакою. “Не бойцеся! Я не зраблю вам нічога дрэннага… Я з неба”.
   Сваім клопатам Марыя ахоплівае кожнага чалавека; ахоплівае ўсяго чалавека, усіх людзей і народы…
   “У Хрысце ля стоп крыжа Яна прыняла Езуса, а ў Яго ўлонні прыняла нас усіх”. Яна агарняе нас асаблівым клопатам у Святым Духу. У гэтай клапатлівай любові Яна прагне збаўлення кожнага чалавека. І не можа маўчаць перад абліччам пагрозы вечнага збаўлення.
   “І… паколькі пасланне Маці Божай Фацімскай  – гэта мацярынскае пасланне, яно моцнае і адназначнае. Гучыць паважна. Гучыць як мова Яна Хрысціцеля на беразе Ярдану. Заклікае да пакуты. Перасцерагае. Заклікае да малітвы. Раіць ружанец”.
   Просіць аб пяці першых суботах месяца, аб актах прысвячэння і ўзнагароды. Словы гэтыя кіруе да кожнага чалавека, да кожнага месца, “якога кранулася справа збаўлення”.
   Ружанец з Марыяй – “Молячыся ружанец, хрысціянская супольнасць паглыбляецца ў погляд Марыі і жыве Яе успамінамі. (…) Праходзіць з Марыяй сцэны ружанца, гэта як бы быць у школе Марыі, каб чытаць Хрыста, каб паглыбляцца ў Яго таямніцы, каб зразумець Яго пасланне…”.
   У жыцці самой Марыі ў хвіліну звеставання адбылося нешта з ласкі хросту – новае асвячэнне. Наблізілася ад Бога, праз нараджэнне Сына Божага, зачатага ў Яе ўлонні. Узаемнае ўцелаўленне – у жылах Езуса цячэ Яе кроў. Гэтую кроў Ён атрымаў ад Марыі, а таксама цеплыню Яе Сэрца. А Яна, настолькі злучаная з Сынам Божым, была абагаўлёная адзіным непаўтаральным чынам. Бог – Сын і Яго Маці. Ён настолькі звязаў Яе з сабою, што гэта перавышае ўсе чалавечыя повязі.
   Марыя! Нашая Маці, Каралева Ружанца Святога, Каралева Супакою.
   Калі Езус распачаў сваю публічную дзейнасць, Ты адышла ў бок, застаючыся ўкрытай… каб магла паўстаць новая Сям’я; Сям’я для заснавання якой Ён прыйшоў на гэты свет. Сям’я, якая будзе развівацца з дапамогай тых, хто слухае Яго голасу і жыве згодна з ім.
   Езус пакідае сваю Маці, адыходзіць з бацькоўскага дому, каб распачаць сваю місію. Ярдан паказвае, ў чым заключаецца місія Езуса: стаць Баранкам, які бярэ на сябе грахі свету, Ён, што з’яўляецца “Святлом свету”.
   “Тут, дзе Езус сыходзіць у ваду як нявінны, што робіць сябе “грахом за нас” (пар. 2 Кар 5, 21), адчыняецца неба і голас Айца абвяшчае Яго Сынам Улюбёным, а Дух Святы сыходзіць на Яго, каб паклікаць да будучай місіі”.
   Гэта Айцец прызнае Сына і адкрывае з Ім сувязь любові, якая яднае Яго з Ім. Да кожнай асобы ахрышчанай і прышчэпленай да Хрыста, адносяцца словы Айца: “Ты мой Сын Умілаваны”… Ты мач дачка ўмілаваная… Хрост Пана Езуса, выкананы Янам Хрысціцелем у водах Ярдану, гэта вялікая Эпіфанія, аб’яўленне боскасці Хрыста, абвешчанага Богам Айцом, прамаўляючага з неба праз Духа Святога, сыходзячага ў постаці галубкі, якая азначае супакой і любоў. Такім урачыстым чынам распачынаецца збаўчая місія Езуса. Адначасова Дух Святы распачынае сваю дзейнасць у душах, якая будзе працягвацца да заканчэння часоў.
   “Пан пажадаў ахрысціцца, каб сваёй пакорай пацвердзіць тое, што для нас абавязковае”.
   Праз хрост Езуса быў прыгатаваны наш хрост, якім мы атрымалі веру і ласку. Дзень нашага хросту – гэта найважнейшы дзень нашага жыцця. Мы былі ахрышчаныя ў імя Айца, Сына і Духа Святога, каб увайсці ў еднасць са Святой Тройцай. Таямніца хросту Езуса дазваляе схіліцца, паглыбіцца, пагрузіцца ў таямніцу кожнага з нас. Мы былі ахрышчаныя не толькі вадой, але Духам Святым, які перадае нам жыццё Божае.
   Дзякуючы сакраманту святога хросту, ты перамяніўся ў Святыню Духа Святога. Каб ніколі, заклікае нас св. Леў Вялікі, сваімі злымі ўчынкамі не выгнаў больш такога вялікага Госця,  і не паддаўся няволі д’ябла: таму што ты маеш вартасць Крыві Хрыста”.
   Хрост увёў нас у хрысціянскае жыццё, якое з’яўляецца няспынным навяртаннем да любові Божай, альбо жыццём Яго любоўю, што вядзе нас да сталага навяртання, трывання ў Яго любові.
   Марыя, пасланая сваім Сынам да Фацімы, нагадвае нам пра забытыя праўды. Да такіх праўдаў належыць аб’яўленне наконт граху, пекла і неба. Пасля аб’яўлення тром дзецям пекла, куды ідуць паміраючыя ў граху, Яна навучыла іх малітве: “О мой Езу, прабач нам нашыя правіны, барані нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да Неба, дапамажы асабліва тым, якія найбольш патрабуюць Тваёй Міласэрнасці”.
   Грэх – гэта таямніца, найвялікшае, найгоршае няшчасце, якое можа спаткаць чалавека. Маці Божая настойлівала ў Фаціме: “Няхай людзі перастануць сваімі грахамі зневажаць майго Сына”.
   Для Марыі ў Фаціме найважнейшым было збаўленне душы. Хрост з’яўляецца брамай, праз якую мы ўваходзім да Касцёла.
   “Богу падабалася асвячаць і збаўляць людзей не па асобку, з выключэннем усялякай узаемнай сувязі паміж імі, але зрабіць з іх люд, які б Яго пазнаваў у праўдзе і пабожна Яму служыў”.
   У хвіліну цішыні, трываючы пры Беззаганным Сэрцы Марыі, падзякуем Богу Айцу за той дзень, калі мы былі ўключаныя ў жыццё Хрыста і прызначаныя разам з Ім да жыцця, якое не ведае мяжы існавання, да жыцця вечнага, ашчасліўваючай рэчаіснасці.
   Дзякуем за гэтае невыказанае дабро:
   “Дзіця Божае, чалавек сям’і Божай, мае за айца – Бога Айца, за маці – Маці Божую, за брата – Сына Божага. Ён становіцца нашчадкам Божым, звязаным любоўю з Асобамі гэтай Сям’і Божай”.
   Хрост Езуса быў пачаткам Яго місійнай дзейнасці, якая скончылася смерцю на крыжы – дзеля збаўлення людзей. Праз хрост кожны чалавек быў далучаны да збаўчай місіі Хрыста – абвяшчэння Евангелля, правядзення людзей да Бога і вечнага збаўлення.
   У Фаціме Марыя аб’яўляецца як маці, якая любіць свайго Сына. Адкрывае перад дзецьмі сваё матчынае Сэрца і просіць аб узнагародзе. Смуціцца з няўдзячнасці людзей, з-за іх абыякавасці, холаднасці да бясконцай, бязмежнай – аж да шалу крыжа – любові свайго Сына. Ці можам мы застацца абыякавымі на гэтыя просьбы Маці? Чым больш мы Яе любім, тым з большым імкненнем адкажам на Яе просьбы. Праз практыкаванне першых субот месяца мы можам выкупіць стагоддзе грахоў, шмат, шмат душаў можа быць збаўлена; мы можам ваказаць любоў Хрысту і ўзнагародзіць за знявагі Беззаганнага Сэрца Марыі. У гадзіну апошняга аб’яўлення 13 кастрычніка Маці Божая сказала:
   “Я Каралева Ружанца. Я прыходжу заахвоціць вернікаў да перамены жыцця. (…) Няхай штодзённа моляцца святы ружанец…”.
   У гэтай малітве Яна сама будзіць у нас гатоўнасць да ўзнагароды; Яна ўводзіць нас у жыццё ў духу ўзнагароды. У свеце ёсць ячшэ шмат людзей, якія не ведаюць Хрыста або не любяць Яго і таму яны адышлі ад Яго. Калі незадоўга да смерці маленькага Францішка з Фацімы запыталі, што ён плануе рабіць у небе, ён сказаў:
   “Я буду суцяшаць заклапочанага Езуса”.
Ці можам мы суцяшаць Езуса?
   Папа Пій XI у сваім лісце на ўрачыстаць Найсвяцейшага Сэрца Езуса пісаў: “Паколькі з-за нашых грахоў, якія былі звязаныя з мінулым, але загадзя прадбачаныя, душа Хрыста была смутная аж да смерці, напэўна ўжо тады прыняла суцяшэнне праз нашую прадбачаную ўзнагароду, таму што аб’явіўся Яму анёл, каб суцешыць Яго Сэрца, якое было пагружанае ў смутку і трывозе. Найсвяцейшае Сэрца Езуса, заўсёды зраненае грахамі няўдзячных людзей, мы можам і павінны цяпер Цябе суцяшаць сапраўдным і поўным таямніц чынам”.
   Ласку веры мы атрымліваем не толькі для сябе. Праз святы хрост хрысціянін становіцца здольным і пакліканым да таго, каб абвяшчаць Евангелле, дзяліцца сваёй верай, сведчыць.
   – Што для мяне азначае хрост?
   – Ці ведаю я і памятаю дату свайго хросту? Ці ў глыбіні сэрца я святкую яе і дзякую Богу за гэтую вялікую ласку? Ці я імкнуся жыць сапраўды па хрысціянску, у стане асвячаючай ласкі, атрыманай у першы раз праз гэты сакрамэнт?
   Марыя ведае пра “драму пагружаных у страх спраў, якія ёсць у свеце, а таксама пра незамянімую нічым моц малітвы аб ласцы, каб атрымаць прабачэнне (…). Ружанец вядзе нас праз Марыю да Хрыста. Так адбываецца з намі, калі мы трымаемся ружанца – Марыя радуецца і моліцца з намі. Яна дапамагае нам паглыбляцца і перажываць таямніцы Хрыста. Нашую малітву вядзе і ажыўляе Марыя”.
   Калі Францішак, Гіяцынта і Луцыя вырашыліся прысвяціць сваё жыццё для збаўлення душ, для выканання Божага плану, Марыя сказала:
   “Вы павінны будзеце шмат цярпець, але ласка Божая будзе вашай сілай…” Адкрыла далоні і перадала маленькім пастушкам святло, якое выплывала з Яе далоняў. Яно прасякла іх глыбока ўнутры і яны ўбачылі сябе ў ім выразней, чым у самым дасканалым, самым чыстым люстэрку. Дзякуючы моцы гэтага святла дзеці ўпалі на калені і пачалі праслаўляць Бога словамі:
   “Найсвяцейшая Тройца, праслаўляю Цябе. Мой Божа, люблю Цябе; люблю Цябе ў Найсвяцейшым Сакраманце”.
   – Ці Святая Тройца для мяне найважнейшая?
- Ці я заўсёды і ўсюды сведчу аб сваёй прыналежнасці Хрысту?
- Ці я дазваляю весці сябе Духу Святому, якога – праз хрост – я з’яўляюся святыняй?
   Праз хрост мы застаемся злучанымі з Хрыстом – “Баранкам Божым, які бярэ на сябе грахі свету”.
    “Я голас таго, хто кліча ў пустыні” – кажа пра сябе Ян Хрысціцель. У пустыні мы ўбогія  і прагнучыя. “Раўнайце сцежкі Пану” – у яго сэрцы палае вялікае гарачае прагненне; голад таго, каб прыйшоў Бог.
   “Прагненне гэта плён любові і ўбогасці”.
   Ян Хрысціцель – гэта жывое прагненне. Ён голас таго, хто кліча. Ён прарок агню, Ён Папярднік, Сябра Жаніха, абвяшчаючы Тога, што павінен прыйсці (пар. Лк 7, 26-27).
   Гарачае прагненне. “Менавіта гэта надзея. Гэта палаючае любоўю прагненне: моцнае прагненне, гарачы голас таго, каб прыйшоў Бог. (…) “Раўнайце сцежкі Пану” – гэты заклік трэба разумець сімвалічна. Горамі, якія робяць немагчымымі надыход Хрыста, з’яўляюцца пыха, багацце духа і інтэлекту. Таму Яна можа сказаць толькі адно: “Раўнайце сцежкі Пану”. Увайдзіце ва ўбогасць! (…); надзея звязаная з убогасцю і заклікае да ўбогасці. Ян Хрысціцель сапраўды бедачына, які ў сваім навучанні нагадвае толькі пра ўбогасць. Бо калі нехапае ўбогасці, Дух Святы, Айцец убогіх, не можа прыйсці. І першае, што Дух Святы нам дае, гэта ўбогасць”.
   Яна Хрысціцеля вядзе Дух Святы. Пасланы ў пустыню асвечаны Духам Святым – ён распазнае, адкрывае прысутнасць Божага Баранка.
   “На  другі  дзень  бачыць  Ян  Езуса,  які  ідзе  да  яго,  і  кажа:  «Вось  Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету” (Ян 1, 29).
   “Трэба, каб Ён узрастаў, а я памяншаўся” – вызнае Яны Хрысціцель. Ці я дазваляю расці Хрысту ўва мне? У маім сэрцы, у маім жыцці? Якое маё прагненне Бога?
   “Хрысціяне, жывучы Хрыстовым хростам, несучы ў сабе Ярдан, нясуць свету надзею і супакой. Яны людзі надзеі”.
   Ад таго, ці мы будзем весці хрысціянскае жыццё і пакутаваць за грахі, залежыць супакой у свеце. Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе, але трэба выканаць прагненні Маці Божай; прыняць – усім жыццём – фацімскае пасланне.
   Дарагі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вызнаў 11.05.2010 г. у Фаціме:
   “Найвялікшае пераследванне Касцёла не паходзіць ад ворагаў знешніх, але нараджаецца з грахоў людзей Касцёла”.
   Сёння сама Маці Божая сыходзіць з неба і заклікае свет апамятацца і пакутаваць. Просіць аб набажэнстве першых пяці субот месяца: споведзь, Святая ўзнагараджальная Камунія, малітва часткі ружанца і суправаджэнне Марыі, разважаючы 15 хвілін над ружанцовымі таямніцамі.
   Сястра Луцыя вызнае ў сваім сведчанні: “Мы ўбачылі анёла, які трымаў у левай руцэ вогненны меч, ён іскрыўся і выкідваў кавалкі агню, якія, здавалася, падпаляць свет; але яны згасалі ў сутыкненні са святлом, якое прамянілася з правай рукі нашай Спадарыні. Анёл, паказваючы правай рукой у бок зямлі, сказаў гучным голасам: “Пакута, пакута, пакута”.
   Таксама Ян Хрысціцель заклікаў да пакуты: “Дайце годны плён навяртання…”.
   Як выглядае пакута ў маім жыцці? Як я адказваю на заклік нашай Маці і Каралевы да навяртання? Якая мая малітва і ахвяра? Праз хрост, які пагружае нас у Хрыста, мы былі ачышчаныя з граху і атрымалі Духа Святога. Які плёнаў навяртання ад мяне чакае Бог?
   “Плод жа духа – любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера, сціпласць, стрыманасць” (Гал 5, 22-23).
   “Вось Баранак Божы…” – менавіта гэтыя словы Яна Хрысціцеля Касцёл захаваў у самым сэрцы таямніцы Эўхарыстыі. У гэтай таямніцы б’ецца яго сэрца. Святар, за хвіліну перад Святой Камуніяй, узнімае Святую Гостыю і кажа: “Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі свету”.
   Сучасны свет, настолькі жудасна, настолькі нясціпла з сябе задаволены, настолькі ганарлівы, што не заўважае гэтай прысутнасці.
   Патрэба ўзнагароды за правіны і знявагі: за акты багахульства, за зневажанне Эўхарыстыі, за занядбанні. Анёл, несучы тром фацімскім дзецям Цела і Кроў Езуса, спачатку пакланіўся, маліўся перад келіхам і Гостыяй у паветры, даючы прыклад эўхарыстычнай адарацыі. Толькі потым ён удзяліў Святую Камунію: “Прыміце Цела і Кроў Хрыста, жудасна зневажанага няўдзячнымі людзьмі. Узнагараджайце за іх грахі і суцяшайце вашага Бога”.
   Дзеці адказалі з гарачай любоўю. А я? Які я дам адказ? Міласэрны Езус “прыйшоў знайсці і збавіць тое, што загінула” (Лк 19, 10).
   Ён аддаецца ў нашыя рукі – так даверліва, так пакорна. Бог будзіць нашую любоў. Св. Аўгустын раіць, заахвочвае: “Няхай ніхто не набліжаецца да гэтага Цела, спачатку Яго не праславіўшы”.
   Фаціма – гэта пасланне эўхарыстычна-марыйнае.
    Праз хрост і Эўхарыстыю Касцёл з’яўляецца нарачонай маці. Скарб, які ён носіць у сабе, бясконца Яго перавышае”.
   Езус заклікае і запрашае: “Прыйдзіце  да  Мяне ўсе  спрацаваныя  і  абцяжараныя,  і  Я  супакою  вас” (Лк 11, 28).
   “Прыйдзіце… я Дарога, Праўда і Жыццё”. Гэта Яго голас, які ўзносіцца з маўклівага сакраманту, прысутнага сярод нас.
   Які адказ дасць маё сэрца?
   О Марыя! – Нявеста Эўхарыстыі! Глыбіня пакоры, Панна верная, Першая сярод убогіх Пана, Твайму Беззаганнаму Сэрцу я прысвячаю сёння маё сэрца, усё маё жыццё, цяпер і на вечнасць, дзеля трыюмфу Твайго Беззаганнага Сэрца і надыходу эўхарыстычнага валадарства. Дапамагай мне “разумець цяперашнюю хвіліну: “Цяпер надышла для нас гадзіна паўстання са сну. Цябер збаўленне душ бліжэйшае, чым тады, калі мы паверылі. Ноч мінула, а наблізіўся дзень. Пакінем учынкі цемры, і апранемся ў зброю святла. (…) Апранемся ў Езуса Хрыста”.
   Святая Марыя! Маці Бога і нашая Маці, маліся за нас, каб мы маглі жыць Евангеллем. Навучы нас станавіцца людзьмі Эўхарыстыі і Касцёла.
   “Дапамажы нам не хаваць святла Евангелля пад начыннем нашай малой веры.
   Дапамажы нам быць, моцай Евангелля, святлом свету, каб людзі маглі бачыць у нас дабро і праслаўляць Айца, які ёсць у небе”. Амэн.


IV. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ

   Марыя, Маці мая. Дапамажы мне ў гэты вечар дакрануцца да вялкай таямніцы веры, якой з’яўляецца Эўхарыстыя. Ты яе зразумела найпаўней і найдасканалей. Ты палюбіла яе больш, чым самыя вялікія святыя. Навучы мяне быць удзельнікам гэтай любай Табе праўды збаўлення.
   Напэўна Ты чула словы Сына, што Ён дасць людзям сваё ўласнае цела на спажыўленне. Ці Ты прадчувала, што яны азначаюць? Ці Ты разумела, што Хрыстос будзе карміць вернікаў сваім уласным Целам і паіць сваёй Крывёю? І што даванне гэтай спажывы знаходзіцца ў нейкай таямнічай сувязі з абяцанай Ім пакутай і смерцю?
   Ты слухала і разважала ў сэрцы навуку свайго Сына. У сваім Беззаганным Сэрцы Ты прадчувала надыход новага, нябеснага валадарства, у якім людская логіка і людское права будзе замененае найвялікшай Логікай і выкананнем Права – Божай Любоўю. А Ты, Марыя, найпаўней мела яе ў сэрцы і жыла ёй самым дасканалым чынам, найдасканалей яе разумела. Таму і гэтыя словы, што кажуць пра любоў да нас да канца, адданне сябе на спажыўленне, знішчэнне сябе для людзей, гэтыя словы Ты адна магла зразумець.
   Яны жылі ў Тваім Сэрцы!
   Ты разважала над словамі Езуса кожны раз наноў. Яны былі настолькі важныя і незразумелыя, а адначасова так вельмі Табе блізкія. Нагадвалі пра цела і кроў узятыя з Цябе!
   Бо Хрыстовае Цела і Кроў гэта цела з Твайго цела і кроў з Тваёй крыві! Ты Маці Хрыста. Маці без зямнога айца: Збаўца цалкам у Табе! Гэта толькі і выключна Тваё цела і Твая кроў!
   Таму Ты бласлаўлёная кожным пакаленнем!
   Марыя! Ты прадчувала, што Тваё мацярынства таямніча распаўсюдзіцца. Ты была святым начыннем, выбраным начыннем, у якім пасяліўся Пан. Ты несла Яго свету – усёй сабой, кожным рухам, кожнай хвілінай. Але Бог пажадаў нечага большага. Ужо раней Твой Сын прадказаў, што Тваё мацярынства распаўсюдзіцца бяз межаў, што вузы крыві і фізічная залежнасць не будуць мець нейкага значэння, што лічыцца будзе толькі адно: жыццё верай у Сына Божага. Езус аддаў Табе пашану як самай веруючай, назваў Цябе ўзорам і Маці новай сям’і, але адначасова распаўсюдзіў Тваё мацярынства на ўсіх, што маюць Твайго духа цалкавітага даверу Богу, на ўсіх, што як Ты, людзі жывой веры. Хто напоўнены верай, хто жыве верай, у тым жыве Хрыстос. Як у Табе.
   Марыя! Для мяне не мае значэння, ці Ты прысутнічала ў Вячэрніку, калі Езус перамяняў хлеб і віно ў свае Цела і Кроў. Галоўнае, што ад самага свайго пачатку Касцёл атрымаў сакрамэнт эўхарыстычнай прысутнасці Хрыста. З яго чэрпаў сілу і ўзрастанне. А Ты? Ты з радасцю перажывала распаўсюджванне Твайго мацярынства на ўсё святарства. Чуеш словы “гэта маё Цела, гэта мая кроў” з вуснаў тых, што разам з Табой стварылі новую, вечную сям’ю братоў і сясцёр, маці Езуса. Тое, што магла сказаць некалі толькі Ты – Маці і Дзева – паўтарае цяпер нараджаючая Хрыста Эклезія – Касцёл. Маці і Дзева разам.
   Найсвяцейшая Маці! Ты ведала, што Езус застанецца ў Касцёле, што Ён мусіць застацца з намі да канца свету. Што Ён будзе з намі на розныя спосабы. Сярод іх будзе трываць у Касцёле Твая плодная, матчыная прысутнасць – праз тыя словы, якія Сын выняў з Твайго Сэрца, калі ламаў і раздаваў вучням хлеб кансэкраваны сваім словам, калі даручаў захоўваць яго аж да яго каралеўскага вяртання, як найвялікшы скарб. “Гэта Цела маё і Кроў” – кажуць святары,  у якіх Езус зачапіў Твой матчын дух. Ты настолькі важная ў святарскім жыцці! Ты павінна займаць у ім асаблівае месца Маці і Настаўніцы!
   Дзякую Табе за гэта.
   Ты напэўна ведала лепш за найвялікшых містыкаў, што такое Эўхарыстыя, які вялікі гэта скарб для свету. Айцец Піа сказаў: “Зямлі было б лягчэй існаваць без сонца, чым без Найсвяцейшай Ахвяры”. Што Ты магла б на гэты конт сказаць? Я даведаюся за брамай неба.
   Толькі выпрасі мне ў Сына тую лаку, каб, хоць я слабы і грэшны, але атрымаў дар міласэрнасці і прабачэння і стаўся ўдзельнікам вечнага шчасця з Табой і ўсімі святымі!
   Вучы мяне, Марыя, глядзець як Ты на гэты кансэкраваны хлеб і віно. Няхай маё сэрца перапаўняе тое самае, што перапаўняла Тваё Беззаганнае Сэрца. Ты, падобна як я, прымала Найсвяцейшы Сакрамэнт! Прымаючы Яго, Ты ведала, што Твой Сын з Табой. Ты ведала, што Твой Сын Цябе любіць. Каб і я ўмеў, як Ты, пакорна ўкленчыць і схіліць нізка чола перад таямніцамі Езуса, укрытага ў Найсвяцейшым Сакраманце. Каб і я змог, як Ты, у поўні спажываць Боскае Цела і Кроў…
   І нястомна дзякаваць Богу за гэтую незвычайную ласку. Амэн.