ТАЯМНІЦА ІІ РАДАСНАЯ
Наведванне Святой Альжбеты
Наведванне Святой Альжбеты
О Марыя, Каралева і Маці!
О Беззаганная, Найчысцейшая Маці Слова, я прагну сёння суправаджаць Цябе, быць з Табой, трываць перад абліччам Жывога Бога, адкрываючыся на Яго любячую прыстунасць.
О Беззаганная, Найчысцейшая Маці Слова, я прагну сёння суправаджаць Цябе, быць з Табой, трываць перад абліччам Жывога Бога, адкрываючыся на Яго любячую прыстунасць.
Духу Святы, Суцяшыцелю, “Ты намашчэнне
нашых душ, жывая крыніца, любоў, полымя агню”. Дай нам ясныя вочы сэрца,
адкрый іх да канца на пасланне Фацімскай Спадарыні, на вернае
практыкаванне першых пяці субот месяца і Святую Узнагараджальную
Камунію, як гэтага прагне сама Беззаганная. Сястра луцыя, давяраючы
абяцанням Марыі, пісала ў лісце: “Маці Божая абяцала адкласці біч вайны,
калі гэтае набажэнства будзе распаўсюджана і практыкавана. Мы бачым,
што Яна адкладае гэтую кару адносна намаганняў яго распаўсюджвання.
Баюся аднак, што мы не робім усяго, што ў нашай моцы і Бог (…) можа
прыбраць руку сваёй міласэрнасці і дазволіць, каб свет быў знішчаны
гэтай карай, якая будзе страшнай, як ніколі раней, сапраўды страшнай
(…)”.
Супакой альбо вайна залежаць ад
Беззаганнага Сэрца, ад прысвячэння, ад нашага стараннага выконвання
просьб маці. Ключом да гэтага трывалага супакою ў свеце з’яўляецца
збаўленне душ пакутай і малітвай ружанцовай, набажэнства пяці першых
субот, споведзь, Святая ўзнагараджальная Камунія, прысвячэнне.
Фаціма – гэта надзея, супкой, радасць.
Фаціма – гэта клопат Маці Збаўцы аб справе збаўлення, справа Яе Сына; гэта клопат аб збаўленні вечным усіх людзей.Фаціма – гэта надзея, супкой, радасць.
Марыя “сабралася і сышла з неба да Даліны
Супакою. Прыгожая Панна выбрала менавіта гэтае месца дзеля аб’яўленняў –
Фаціму – адзінае месца ў Партугаліі з мусульманскай назвай.
Нараджаецца пытанне: чаму менавіта ў XX
стагоддзі Марыя аб’явілася ў так мала вядомай вёсцы як Фаціма, каб усе
пакаленні ведалі Яе як Маці Божую Фацімскую (…). Паколькі ўсё, што
адбываецца праз пасрэдніцтва неба, праходзіць у самых найменьшых
дробязях, я лічу, што Найсвяцейшая Панна хацела быць вядомая як Маці
Божая Фацімская, таму што менавіта такім чынам Яна давала мусульманам
сваё абяцанне і давала знак надзеі, запэўніваючы, што і яны дзякуючы
пашане да Яе аднойчы прымуць Яе Боскага Сына” (словы кс. Абпа Сіна).
Шлях Беззаганнай гэта шлях паслухмянасці;
Яна ідзе ў свет, ідзе да чалавека патрабуючага, да Альжбеты – сваёй
сваячцы! І Яна хутка вырушае.
Марыя велічная менавіта таму, што Яна не
клапоціцца аб ўласнай велічы. Яна пакорная: Яна павінна быць нікім
іншым, як “служабніцай Пана” (Лк 1, 36. 48). Яна ведае, што толькі тады,
калі Яна не аддаецца выкананню сваёй справы, але цалкам аддаецца
дзеянню Бога, Яна ўдзельнічае ў збаўленні свету. Яна Жанчына Надзеі:
толькі таму, што Яна верыць у абяцанне Божае і чакае збаўлення Ізраэля,
анёл можа прыйсці да Яе і паклікаць да апошняга служэння гэтым абяцанням
(…). Яна Жанчына Веры: “Блаславёная, што паверыла” – кажа Альжбета (Лк
1, 45). Магніфікат – партрэт Яе душы – вытканы з ніцяў Святога Пісання, з
ніцяў слова Божага. Слова Божае становіцца Яе словам, а Яе Слова
нараджаецца са слова Божага. Яна Жанчына, якая любіць.
О Марыя! Першы Табернакулюм Езуса на
зямлі. Першая Яго ўшанавальніца! Дай нам, просім, Твае пачуцці любові і
праслаўлення да Дзіцяткі Езуса, да Езуса – юнака, настаўніка, да Езуса
пакутуючага, да Уваскрослага, каб гэтую любоў, праслаўленне і пашану мы
пераносілі на Езуса – Гостыю ў Найсвяцейшым Сакраманце ўкрытага.
Ты, што першая выйшла з працэсіяй Божага
Цела да Аін Карым, няспынна клапатлівая пра кожнага чалавека, Ты не
перастаеш наведваць нашыя гарады і вёскі. Ты пілігрымуеш, “хутка
вырушаеш”… да Польшчы… да Расіі… да далёкага Казакстану… да Беларусі…
Марыя ўвайшла ў дом Захарыі; побожнага,
толькі… у жывое Слова ён не мог паверыць. Не паверыў, што Бог можа
змяніць Яго жыццё, што гэтае слова здольнае яго змяніць. Колькі павінна
было быць прыгажосці і далікатнасці ў голасе Мірыям. Колькі моцы Духа
Святога, што ўзварухнулася дзіцятка ва ўлонні Альжбеты. Марыя, поўная
ласкі, поўная Слова. Калі мы будзем жыць Словам, то “Хрыстос паселіцца ў
нас дзякуючы веры ў нашых сэрцах і мы будзем напоўненыя поўняй Бога.
Паселіцца ў нашых сэрцах Намашчоны дзякучы веры (…) і … мы спазанаем –
большую за намашчэнне любоў Намашчонага.
Марыя перадала Альжбеце нешта цудоўнае: Любоў, якую насіла пад сэрцам… і Дух Святы напоўніў Альжбету.
Слуга Божы Стэфан Кардынал Вышынскі
запісаў: “Марыя – Маці Немаўляці і Маці вялікага, містычнага Хрыста,
жывучага ў Касцёле. Цудам цудаў Божых з’яўляецца Сэрца Маці. Сэрца Марыі
падрыхтаванае Богам, каб быць здольным любіць трыкроць Святога. Бо гэта
ж Беззаганнае Сэрца, а таму вольнае ад самалюбства, якое магло б
паменшыць любоў. Такое Сэрца адданае таксама Любові Касцёла; гэта Сэрца
здольнае любіць святых і грэшнікаў. Яно здольнае служыць усім члонкам
Містычнага Цела.
Гіяцынта, Францішак і Луцыя прынялі ад
анёла падчас трэцяга аб’яўлення Святую Камунію. Даючы Луцыі Гостыю, а
тое, што было ў келіху, Гіяцынце і Францішку, сказаў (восенню 1916 г.):
Прыміце Цела і Кроў Езуса Хрыста, жудасна зняважанага няўдзячнымі
людзьмі. Узнагараджайце за іх грахі і суцяшайце вашага Бога”.
Потым ізноў укленчыў і прачытаў з імі малітву:
“Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету як узнагароджанне за знявагі, святататствы і абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”.
“Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету як узнагароджанне за знявагі, святататствы і абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”.
Фаціма – гэта Алтар свету; нагадванне
праўды аб тым, што паўсюль, дзе прысутнічае Хрыстос, ва ўсіх
табернакулюмах свету, там анёлы злучаюцца з намі ў адарацыі і
праслаўленні Бога, укрытага ў Эўхарыстыі.
О Найсвяцейшая Панна ад Найсвяцейшага Сакраманту, паглядзі на нешчаслівых, які адышлі ад стала Гасподняга з-за адсутнасці веры, альбо з прагнення зямной раскошы. Вярні іх да Яго, няхай спажываюць Хлеб Жыцця, пасля якога яны ўжо нічога не будуць прагнуць. Шчырая, гарачая любоў Езуса – Гостыі бясконца перавышае ўсе раскошы зямлі.
О Найсвяцейшая Панна ад Найсвяцейшага Сакраманту, паглядзі на нешчаслівых, які адышлі ад стала Гасподняга з-за адсутнасці веры, альбо з прагнення зямной раскошы. Вярні іх да Яго, няхай спажываюць Хлеб Жыцця, пасля якога яны ўжо нічога не будуць прагнуць. Шчырая, гарачая любоў Езуса – Гостыі бясконца перавышае ўсе раскошы зямлі.
Сам Езус вызнаў, запэўніў: “Я — хлеб
жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне,
ніколі не будзе прагнуць” (Ян 6, 35).
Як я прымаю Езуса-Гостыю? Якая пастава
майго сэрца? З якой інтэнцыяй я прымаю Святую Камунію? Маці Божая, нашая
Маці і Каралева просіць, каб у першую суботу месяца была
ўзнагараджальная Святая Камунія за знявагі, багахульствы, “за грахі
нашыя і ўсяго свету”. Ці я адмоўлю? Што мне не дазваляе да канца пайсці
за голасам Марыі? А можа хтосьці мяне стрымлівае? Спакушае? Знеахвочвае?
Памяншае? Ігнаруе просьбу Маці Адкупіцеля? Просьбу Марыі заўсёды Дзевы?
У хвіліну цішыні мы аддаем усё гэта нашаму заўсёды любячаму Сэрцу Беззаганнай.
Мама, нашая наймілейшая Маці, што нясеш
супакой людзям, клапоцішся і чуваеш над намі, прабач мне, прабач нам,
бо: “мы не ведаем, што робім…” – так і не ўзнагароджваючы Тваім
просьбам.
Просім:
Дапамажы нам перамагаць усе пасткі
расчаравання. Дапамажы нам перамагчы гэты сон, каб абудзіцца да новага
жыцця, да жыцця ў праўдзе, якая вызваляе; каб мы былі святлом свету, каб
усім сваім жыццём, кожнай сваёй думкай, чынам, словам, кожным дрыжаннем
сэрца сведчылі аб Жывым Трыадзіным Богу, аб моцы Яго Слова, аб сіле,
моцы Духа Святога; аб Тваім Беззаганным Сэрцы. Мы Яго святыня, справа
Яго Боскага Сэрца. “О мой Езу, прабач нам нашыя правіны, барані нас ад
агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да Неба, дапамажы асабліва тым, якія
найбольш патрабуюць Тваёй Міласэрнасці”.
Падчас наведвання Марыяй Святой Альжбеты
дом святара Захарыі загарэўся полымем веры, радасці і супакою. Маці
Божая Фацімская прыносіла Гіяцынце, Францішку і Луцыі радасць і супакой,
якіх ніхто не зможа адабраць. Яна казала дзецям:
“Не бойцеся, я не зраблю вам нічога дрэннага. Я з неба…”
Марыя! Поўная ласкі, поўная веры: gratia plena i fide plena – дапамажы занесці радасць свету.
“Маці нашай радасці, дай нам Твае вочы,
Каб мы бачылі не толькі цярпенне і смерць,
але таксама святло Ўваскрашэння.
Дай нам Тваё Сэрца,
каб мы ўмелі любіць і служыць
таксама і ў хвілінах выпрабаванняў (…).
Твая моц – гэта дабро,
Твая праца – гэта служэнне.
Спяшаючыся, поўная святой радасці,
праз горы Юдэі,
каб прыйсці да сваёй сваячкі Альжбеты,
Ты сталася вобразам будучага Касцёла,
які нясе ў сваім улонні
праз горы гісторыі
надзею свету”.
Марыя! Поўная ласкі, поўная веры: gratia plena i fide plena – дапамажы занесці радасць свету.
“Маці нашай радасці, дай нам Твае вочы,
Каб мы бачылі не толькі цярпенне і смерць,
але таксама святло Ўваскрашэння.
Дай нам Тваё Сэрца,
каб мы ўмелі любіць і служыць
таксама і ў хвілінах выпрабаванняў (…).
Твая моц – гэта дабро,
Твая праца – гэта служэнне.
Спяшаючыся, поўная святой радасці,
праз горы Юдэі,
каб прыйсці да сваёй сваячкі Альжбеты,
Ты сталася вобразам будучага Касцёла,
які нясе ў сваім улонні
праз горы гісторыі
надзею свету”.
Умілаваная Маці Слова! Дзева Паслання!
Будзь памяццю майго сэрца, каб прынятыя Твае словы напаўнялі ўсё маё
жыццё, змянялі яго, спрыяючы перамозе Твайго Беззаганнага Сэрца і
эўхарыстычнага Сэрца Езуса.
Блаславі нашыя сэрцы, што аддаюцца Твайму Беззаганнаму Сэрцу. Амэн.
Блаславі нашыя сэрцы, што аддаюцца Твайму Беззаганнаму Сэрцу. Амэн.