6.13.2014

Першая субота студзеня 2014

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА СТУДЗЕНЯ

Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай

ДРУГАЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Наведванне Святой Альжбеты

Няхай душа Марыі будзе ў кожным з нас,
каб праслаўляць Пана.
Няхай дух Марыі будзе ў кожным з нас,
 каб радавацца ў Богу.
Св. Амброзы

  
Сёння першая субота месяца, першая субота года. Гэта час, выбраны для нас. Шмат спраў нас злучае, непакоіць, у нас шмат прагненняў, страхаў, думак – пакінем іх усе на хвіліну, даверым іх міласэрнаму Богу, даверым іх Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
   Духу Святы, ты ўфармаваў такую прыгожую, поўную ласкі, Маці Збаўцы, Маці найцудоўнейшую, Яе Беззаганнае Сэрца, на падабенства з Найсаладзейшым Сэрцам Езуса, згодна з воляй ласкавага Айца. Вядзі нас Духу Святы, Духу Палымнеючы, вядзі нас шляхам марыйным, да Езуса, Сябра грэшнікаў.
   Найсвяцейшая Панна, Дзева, Маці найцудоўнейшая! Прыходзім сёння да Цябе ў першую суботу месяца, хочам разам з Табой разважаць над Тваім і нашым жыццём.
   О, Пані, Ты Беззаганная, а мы – грэшныя.
   Ты нязломная, а мы ўвесь час вяртаемся да нашых злых навыкаў.
   Ты бачыш толькі прыгажосць і дабрыню Бога, а мы бачым таксама шмат спакусаў на нашым шляху.
   Будзь з намі, Правадніца святых, Панна мудрая, пакажы нам Сваё Беззаганнае Сэрца!
   Нядаўна мы перажывалі Божае Нараджэнне, вялікую таямніцу Бога, Найчысцейшай Маці, нас саміх. Наш Бог – гэта не далёкі Бог, Ён пажадаў пасяліцца сярод нас, у сэрцы і целе Найсвяцейшай, Найпрыгажэйшай, бо цалкам Божай, Маці. Сёння мы хочам наноў наблізіцца да таямніцы сустрэчы Езуса, Беззаганнай Марыі, св. Яна Хрысціцеля, св. Альжбеты… Можа мы думаем, што мы ўжо добра ведаем гэтую таямніцу? Прыгледзімся да яе яшчэ раз!
   Маладая Дзяўчына хутка ідзе ў горы. Пачула настолькі дзіўную навіну, настолькі новую, перамяняючую Яе погляд на самую сябе, на ўсё Яе жыццё, паказваючую Яе пакліканне. Марыя яшчэ пад уражаннем ад слоў анёла. Ніхто, апрача Яе, не чуў яго, ніхто не ведае аб тым, што Яна перажыла, ні з кім не можа паразмаўляць. У каго магла б Яна папрасіць паразмаўляць, каму даверыцца і сказаць: я бачыла анёла і ён мне сказаў…? Падумаем, наколькі ўкрытае пакліканне Маці Божай, ніхто пра гэта не ведае, усе глядзяць на Яе па-звычайнаму, як бы нічога не адбылося. Яна носіць у сэрцы словы звеставання, але можа давяраць толькі ўласным пачуццям, яна адна…
   Аднак Айцец міласэрнасці і ўсялякага суцяшэння пра ўсё ведае, анёл папярэдзіў пачуцці Марыі і перадаў Ёй дадатковую інфармацыю, далікатную, ні да чаго не заахвочваючую: старэйшая сваячка таксама чакае дзіця з ласкі Божай, таксама згодна з намерамі Бога. Найсвяцейшая Панна хутка прымае рашэнне ісці да Альжбеты, хоць шлях не быў бяспечны і лёгкі. Вядзе праз горы, як адзначае евангеліст. Паводле старажытнай традыцыі, было гэта ў Аін Карым, недалёка ад Ерузалему. Калі гэта так, то Марыя ішла шмат гадзін на працягу некалькхі дзён, каб прайсці недзе каля 120 км, якія аддзялялі Яе ад Альжбеты. Заўважым, што Дзева, пасля таго, як атрымала вялікія навіны ад анёла, ідзе ў пілігрымку – аддаляецца ад дому, суседзяў, дае сабе час на цішыню, на самотнасць – ёй спрыяе падарожжа, па дарозе  незнаёмыя людзі, новыя краявіды, пустое наваколле. Маладая дзяўчына напэўна ішла, штодзённа разважаючы над тым, што пачула, што перажыла, і молячыся ў дарозе. Адначасова Яна нясе ў сабе Езуса, становіцца Жывой Аркай Запавету, найцудоўнейшым табернаклем Божым. Што за незвычайны досвед пілігрымкі, якая распазнае сваё асабістае пакліканне! Марыі дадзены час толькі для Яе, бо, схаваная ад цікаўнасці іншых, Яна можа ў дарозе займацца толькі сабой і Богам. Гэта каштоўная лекцыя для нас, гэта ўказальнік для нас.
   Марыя прыносіць у дом Альжбеты радасць. Святы Ян, яшчэ ненароджаны, першы раз рухаецца, даючы сваёй маці ясны знак. Святая Альжбета прымае маладую сваячку з верай, гонарам, задавальненнем, пачуццём вялікага дару. Яны разумеюць адна адну з першай хвіліны, абедзьве перажываюць свой блаславёны стан як Божы падарунак, нечаканы і здзіўляючы. Ім так шмат трэба амберкаваць, але ім патрэбны таксама час супольнага маўчання, малітвы, ім трэба вучыцца адна ў адной. Альжбета атрымлівае штодзённую дапамогу, падртымку, не толькі духоўную. Марыя не адна са сваім досведам, Яна дапамагае Альжбеце і можа шмат чаму навучыцца ў яе. Гэта для Яе вельмі важна: Яна з першай хвіліны была прынятая ў сваім пакліканні Маці Збаўцы, з усёй шчырасцю, верай і пакорай. Гэта шчырае хатняе зацішша, супольнасць малітвы і веры, гэта шчодрая, цудоўная падрыхтоўка Панны для наступных таямнічых падзеяў – Божага Нараджэння ў чужым для Яе горадзе, небяспека жыцця Дзіцяці, уцёкі і эміграцыя, жыццё ў чужой краіне…
   Гэтая сустрэча дае нам таксама вялікі прывілей пазнаць малітву Беззаганнага Сэрца. З пакорай слухаем словы Маці. Бо намі не кіруе цікаўнасць, мы хочам прыняць Яе як Настаўніцу малітвы…
   Паглядзім яшчэ раз! Стомленая падарожжам, уражаная найважнейшымі ў Яе жыцці падзеямі, Марыя набліжаецца да Альжбеты. Яна не павінна нічога казаць – Яе вітаюць так, што Яна разумее, што той самы Дух Божы, які напаўняе Яе і вядзе, прасяквае Альжбету. Вялікая таямніца была перададзеная і прынятая Маці Яна. “Адкуль мне гэта, што Маці майго Пана прыходзіць да мяне”. Марыі не трэба нічога растлумачваць і выясняць, Яе ўпершыню прымаюць як Маці Збаўцы. Словы анёла былі дапоўненыя блізкай шанаванай сваячкай. Беззаганнае Сэрца Марыі адчувае сябе зразуметым без слоў. Яно прагне дзякаваць Айцу, праслаўляць Яго: “Праслаўляе душа мая Пана”, “Радуецца дух мой у Богу маім збаўцы”. Гэта малітва ўсяго Яе сэрца. Яна адчувае, наколькі шчодры і добры ёсць Бог, які так Яе абдараваў: “Вялікія рэчы ўчыніў мне Ўсемагутны”. Яна ўсведамляе, што тое, што адбываецца ў ёй, гэта благаславенства не дзеля Яе самой, але таксама дзяля ўсіх пакаленняў, Яна называе сябе шчаслівай. Давайце часта чытаць Магніфікат, паўтараць гэтыя словы – гэта малітва Маці, яна паказвае нам Яе духоўнасць, Яе веру. Беззаганная не аддзяляецца ад свету, ад свайго асяроддзя, народу. Яна перакананая, дзякуе Ўсемагутнаму за тое, што ў Ёй, праз зачацце Езуса, Ён праявіў міласэрнасць для ўсіх, таксама і для Яе народу, Ізраэля. Яна прызнае і здзіўляецца, што Бог адначасова справядлівы і міласэрны – ганарлівых сароміць у іх памылках, пакорлівых, што прызнаюць моц Божую, уздымае, Ён спагадлівы для галодных і слабых. Ці мы заўважаем сціпласць і тактоўнасць Марыі? Салідарная з грэшнікамі, салідарная з мінулымі і будучымі пакаленнямі, з уласным народам, нікому не нагадвае грахоў, нікога не абражае – Яна апісвае дзеянне Бога, Яго моц, Яго ласку. За ўсё дзякуе, праслаўляе, цешыцца Богам. Яна нічога не просіць – разумее і перажывае тое, што Бог на Яе паглядзеў, што Ён міласэрны, што Ён усемагутны, што Ён моцны…
   Ці молімся мы, як наша Маці? Ці мы падобныя да Яе? Вучымся малітве ў Марыі. Праслаўляйма, як Яна! Мы заўсёды знойдзем повад для падзякі. Прымем жа малітву Беззаганнага Сэрца Марыі асабліва пасля Святой Камуніі, калі так, як Яна, мы прымаем Езуса да нашага сэрца і цела. Няхай нашае сэрца моліцца на ўзор Беззаганнага Сэрца Марыі!
   Дзякуючы блаславенствам сваячкі Марыя магла ў пачатку свайго шляху адчуваць сябе зразуметай, яна атрымала падтрымку для перажывання таямніцы, дапамогу і заахвочванне да вытрымкі. Першы раз Яна даведалася, як Бог дзейнічае праз Яе Сына. Альжбета першай вітае Марыю як Маці Пана, Езуса як збаўцу. Гэта адны з тых, што не бачылі, але паверылі. Што за мудрасць, празарлівасць, інтуіцыя! Альжбета, ўжо не маладая жанчына, бачыць маладзенькую сваячку і бачыць у Ёй безпамылковае пакліканне, Яе вялікую абранасць, Яе абдараванасць! Колькі ж разоў хтосьці, хто змяняецца, праходзіць праз вялікія выпрабаванні, яго старыя знаёмыя ці сям’я глядзяць на яго так, як бы нічога не здарылася. Людзі часта, без злых думак, няшмат заўважаюць у справах духа і сэрца. Тут без сумневу можна сказаць, што ў адкрытым удзячным сэрцы Альжбеты дзейнічаў сваёю моцай Дух Святы. Просім жа і мы, каб Ён і ў нас дзейнічаў, каб дакранаўся да нас, адкрываў нам вочы. Ці мы сапраўды распазналі ў маладой дзяўчыне нашую Маці, вялкую святую і Беззаганную? Ці мы падтрымліваем пакліканне маладых асоб – далікатна, чула, сардэчна? Падумаем пра св. Альжбету – гэта незвычайнае спатканне жанчын розных пакаленняў, прысутнасць маладой панны гэта таксама дапамога для старэйшай жанчыны, якая чакала неспадзяванае дзіця. Ці мы з павагай і тактам падтрымліваем пакліканне старэйшых асоб, якія перажываюць нечаканыя змены?
   Паглядзім яшчэ раз на Марыю? Беззаганнае Сэрца становіцца для нас Аркай Запавету, што нясе Хрыста да людзей, як жывая манстранцыя, як жывы найцудоўнейшы табернакль. Прымем жа гэтую таямніцу ў сваё сэрца, бо і мы прымаем Езуса, Збаўленне свету, сэрцам, духам і целам. Мы таксама, як Марыя, атрымліваем Духа Божага і Яго дары падчас святога Хросту, падчас бежмавання і аднаўлення абяцанняў хросту… Адкрываемся ж сардэчна перад Богам, просім, каб Ён напоўніў нас сваёй моцай. Паглядзім на Марыю – вось чалавек адкрыты на Бога, адкрыты на людзей, які нясе найвялікшую радасць – Езуса.

Няхай у нас будзе душа нашай Маці,
поўная радасці і праслаўлення,
якая цешыцца Богам,
якая носіць у сабе Езуса,
праслаўляе міласэрнасць добрага Айца.

Просім Духа Божага, Духа радасці,
каб Ён фармаваў у нас падабенства
да Беззаганнага Сэрца Панны.
Няхай ува ўсіх будзе дух марыйны,
каб праслаўляць Пана;
няхай ува ўсіх будзе дух марыйны,
каб радавацца ў Богу! Амэн.


О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння за тых, што не вераць у Цябе, не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе і не любяць Цябе.

Перакладзена з польскага выдання
"Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny.

6.12.2014

Першая субота лютага 2014

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА ЛЮТАГА

Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай

ТРЭЦЯЯ ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Абвяшчэнне Божага Валадарства
 і заклік да навяртання

«Фацімскае пасланне,
перададзенае простым дзецям,
па свёй сутнасці
 з’яўляецца нагадваннем слоў Езуса:
 “Навяртайцеся і верце ў Евангелле,
 бо блізка Божае Валадарства”.»
Ян Павел ІІ

  
Перажываем першую суботу месяца, запрасіла нас Беззаганнае Сэрца Марыі. Маці Божая запрашае нас, каб мы пажадалі прысвяціць Ёй час, у Яе прысутнасці разважалі над жыццём Езуса, міласэрнага Збаўцы, а таксама над Яе жыццём, настолькі Яму блізкім. Падумаем, мы таксама запрошаныя добрым Настаўнікам, нашым Сябрам і Лекарам нашых сэрцаў, каб, як Беззаганная, суправаджаць Езуса ў Яго справе, як Яна, лепш Яго пазнаючы і больш кахаючы, як Яна молячыся за людзей, што патрабуюць Божай Міласэрнасці. Углядаемся ў Найсвяцейшую Дзеву, вучымся ў Яе, адкажам на запрашэнне да марыйнай школы, якое скіраваў да нас Ян Павел ІІ.
   Мы хочам быць бліжэй да Найсаладзейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі. Хочам пазнаваць Евангелле, лепш разумець, уважлівей слухаць і вучыцца ў Найсвяцейшай Маці любіць Езуса, дазволіць, каб нас вяло Беззаганнае Сэрца.
   Езу Найсаладзейшы, Міласэрны, Настаўнік, злітуйся над нашай слабасцю, спашлі нам Твайго Духа, які так шчодра абдараваў Тваю Найсвяцейшую Маці і Яе Беззаганнае Сэрца. Мы ведаем, што мы слабыя, і таму просім Тваёй Міласэрнасці. Няхай нашыя сэрцы будуць падобнымі да Сэрца Маці Божай!
   Найчысцейшая Маці Збаўцы, будзь з намі, цярпліва вядзі нас Тваім шляхам, шляхам марыйным, каб мы разважалі над таямніцамі Твайго паклікання, над падзеямі Твайго жыцця. Мы прыходзім, спадзяючыся на суцяшэнне, падтрымку і Тваю дапамогу, Беззаганная Маці, мы хочам набрацца сілы ў Тваёй прысутнасці. Беззаганнае Сэрца Марыі, няхай нашыя сэрцы шукаюць Цябе, прагнуць Цябе і Тваёй навукі.
   Люты – гэта цяжкі зімовы месяц у шматлікіх краях, але таксама месяц марыйных святаў. Перажываем свята Маці Божай Грамнічнай ці Ачышчэння Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама свята Маці Божай з Люрд, дзень хворых. Памятаем, што ў Люрдзе Беззаганную бачыла св. Бернадэта Субіру, яна таксама малілася з Маці Божай, размаўляла з Ёй і чула заклік да пакуты, як дзеці ў Фаціме. Відаць, для Беззаганнага Сэрца Марыі вельмі важна запрашаць нас  да навяртання сэрца, да пакуты, бо патрэбна наша малітва за грэшнікаў, асабліва за тых, што патрабуюць Божай Міласэрнасці.
   Таму мы таксама і ў лютым запрошаныя да таго, каб прыняць мудрасць марыйнай школы, якая выхавала ўжо столькі святых. Памятаем, як шмат папаў нагадвала, што “Касцёл ставіць Марыю, як узор да пераймання” (Signum Magnum).
   Чаму хоча навучыць нас Найсвяцейшая Дзева, на што нам сёння звяртае ўвагу Беззаганнае Сэрца Марыі?
   Разважаем сёння над таямніцай абвяшчэння Слова Божага і закліку да навяртання. Гэтая таямніца вельмі дарагая Беззаганнаму Сэрцу Марыі, бо ў Фаціме Маці Божая з націскам паўтарае менавіта гэты заклік Езуса. Гэта было воляй і прагненнем Сына Божага: усім казаць пра міласэрнага Айца, які чакае грэшнікаў, пра ласку Божую, якая шчодра ўздымае тых, што ўпалі, пра Суцяшальніка, Духа Святога, пра шуканне Божага Валадарства, як перліны, пра сеянне Слова Божага, пра малітву, пра прыказанні і блаславенствы, пра пакуту… Заўважым, што Беззаганнае Сэрца Марыі прагне ўдзельнічаць у  абвяшчэнні закліку да пакуты да малітвы за грэшнікаў, да ўзнагароды… Найчысцейшая Маці запрашае нас, згодна з нашымі магчымасцямі, усім сэрцам прымаць удзел у гісторыі збаўлення. Не досыць таго, што мы будзем імкнуцца быць добрымі, пазбягаць зла, не досыць таго, што мы будзем імкнуцца адкідваць спакусы, трэба яшчэ, каб мы, як Марыя, клапаціліся пра тых, што патрабуюць Божай Міласэрнасці. Ці хочам мы прымаць удзел у пакліканні ласкавай Маці, у прагненнях Яе Сэрца?
   Падумаем хвілінку пра нас саміх: таксама і за нас нехта моліцца. Мы можа нават і не ведаем хто? Можа нашыя бацькі, можа хросныя, напэўна шмат асобаў малілася за нас падчас нашага святога хросту, падчас Святой Камуніі… Напэўна, гэта розныя асобы, якіх мы ледзьве памятаем, можа тыя, каму мы дапамагалі, а можа таксама тыя, каго мы пакрыўдзілі… Вера не прыходзіць сама, але праз Касцёл: бо нехта ж даў нам Біблію, нехта вучыў нас, а потым заахвочваў да малітвы, нехта паказаў, як маліцца на ружанцы… нехта прыводзіў нас на заняткі рэлігіі або нейкую сустрэчу ў касцёле, а нехта іншы сказаў пра набажэнствы першых суботаў… нехта нас хрысціў, нехта нас спавядае, нехта ўдзяляе Святую Камунію… увесь час нехта дапамагае нам верыць – як шмат асобаў падтрымлівала нашую веру – нават цяжка іх пералічыць! Мы можам памаліцца за іх, дзякуючы за падтрымку і ў сваю чаргу робячы тое самае. Касцёл – гэта супольнасць людзей, якія моляцца адзін за аднаго, няспынна сярод іх трывае Маці Цела Хрыстовага, або Касцёла. Найвялікшую ўдзячнасць мы аказваем тады, калі на ўзор тых, што падтрымлівалі нашую веру, мы будзем у ліку тых, што моляцца за іншых, сціпла паказваючы шлях да Бога сваім прыкладам, словам і жэстам асобаў, падтрымліваючых веру. Мы можам ахвяроўваць малітву, цярпенне, хваробу, боль сэрца, расчараванні… Мы можам праяўляць цярплівасць і шчодрасць сэрца… Такім чынам, як Марыя, як апосталы, мы спрыяем абвяшчэнню Божага Валадарства. Гэтую справу распачаў сваім жыццём, словам, пакутай, смерцю і ўваскрасеннем сам Езус.
   Вось сутнасць місіі Хрыста: абвяшчэнне Валадарства Божага, заклік да навяртання, абяцанне Божай Міласэрнасці, навука аб прыказаннях і справядлівасці Божай. Найсвяцейшая Марыя, Панна мудрая, разумела пакліканне Сына, аднак гэта таксама выпрабаванне для Яе Сэрца: любы Сын адыходзіць з дому. Той, хто быў Яе дзіцём, якога Яна нарадзіла і карміла, з якім Яна штодзённа размаўляла, адыходзіць, каб быць для ўсіх людзей. Ён становіцца публічнай асобай, дасягальнай для кожнага, Ён вядомы, здзіўляючы, крытыкаваны, усе кажуць пра Яго настолькі па-рознаму – Маці слухае гэтыя розныя водгукі. Езус аздараўляе, навучае, узносіць, кажа пра Бога міласэрнага, які чакае грэшніка. Марыя ўсім сэрцам з Езусам, Яна ведае, што Сын уваходзіць у кантакт з людзьмі пабожнымі, са святарамі, сустракаецца з людзьмі дрэннай рэпутацыі. Ці Яна гэтага чакала? Беззаганнае Сэрца Марыі! Вучы нас прымаць нашае пакліканне і пакліканне нашых бліжніх, вучы нас адкрываць сэрцы на волю Бога, як Ты.
   Жыццё Маці засяроджанае на Дзіцяці, а у той час маленства, цалкам залежнае ад апекі, паволі расце, становіцца незалежным. Маці, дазваляючы дзіцяці саспяваць, дае яму вольнасць выбару ўласнага шляху, уласнага паклікання. Асоба Марыі застаецца ў ценю; Яна павінна памяншацца, каб Дзіця магло ўзрастаць. Блізкасць паміж Маці і Сынам не змяншаецца, а прыстасоўваецца да паклікання Дзіцяці. Сын, адданы Маці, цалкам згаджаецца з воляй Айца, Ён паслухмяны Яго волі, Яго намерам. Маці, кахаючы Сына, кахае Яго разам з Яго пакліканнем, Яго місіяй, прымае Яго волю, паддаецца Яго планам.
   Паглядзім на Марыю, Маці слухаючую, Маці найцудоўнейшую. Яна слухае Сына, вучыцца разумець значэнне Яго слоў, думае пра Яго паводзіны. Яна становіцца Маці спадарожніцай, сяброўкай і вучаніцай Сына. Яна прымае Яго заклік, пашырае сваё Беззаганнае Сэрца для супольнасці вучняў.
   Трэба заўважыць, што гэта Езус нас запрашае, каб мы вучыліся ў Яго Маці: кажа, што, хто слухае Яго словы, можа стаць Яго сястрой, братам і маці. Гэта вельмі значныя словы! Нам зразумела, што можна стаць чыімсьці духоўным братам ці сястрой дзякуючы аднолькавым думкам, перажыванням, праведзеным разам цяжкім хвілінам, узаемнай падтрымцы і дапамозе. Аднак Езус, абвяшчыючы Божае Валадарства, абяцае значна больш: той, хто слухае Яго словы, хто выконвае Волю Божую, можа быць Яго маці, Як Марыя. Гэтыя словы захаплялі шматлікіх святых, якія лічылі іх сваім пакліканнем – быць для Езуса як Найсвяцейшая, падтрымліваць пакліканне і справу Езуса, Як Найсвяцейшая.
   Што гэта значыць быць Маці Езуса?
   Св. Францішак тлумачыў: “Носім Хрыста ў сэрцы, разважаем Яго словы, нараджаем Яго праз сведчанне жыцця, добрыя ўчынкі, для іншых людзей. Такім чынам мы робімся маці Пана”. Адна з цыстэрскіх містычак пісала: “Для Бога недастаткова, што мы становімся Яго дзецьмі, Ён прагне, каб мы сталіся таксама Яго маці: насілі Яго ў сэрцы і целе, нараджалі Яго для іншых”.
   Першая, што менавіта так прыняла сваё пакліканне непараўнаўльным чынам, гэта Беззаганная Панна, Найсвяцейшая Марыя. Гэта Яна першая паверыла і прыняла Хрыста да свайго Сэрца, гэта Яна першая насіла Яго духам і целам, гэта Яна нарадзіла Яго для людзей, гэта Яна вучылася прымаць Яго словы і жыццё згодна з Яго воляй. Менавіта так Беззаганнае Сэрца прыняло і разважала Слова Божае, як запэўнівае нас евангеліст Лука. Маці Божая на працягу ўсяго свайго жыцця, з поўным адданнем волі, розуму і перш за ўсё з адкрытасцю свайго Беззаганнага Сэрца імкнулася разумець, пазнаваць і кахаць Езуса. Яна была Вучаніцай Божай, зачараваная Богам, зацікаўленая Богам, адданая Яму кожную хвіліну. Езус быў найвялікшай любоўю Яе жыцця, Яе Беззаганнага Сэрца.
   Прымем жа сёння таямніцу абвяшчэння Валадарства Божага, таямніцу закліку да навяртання. Гэта таямніца жыцця Езуса, таямніца Марыі. Мы можам таксама прыняць яе як таямніцу нашага жыцця, мы можам увайсці на шлях марыйнага слухання, пакуты, адкрывання сэрца, малітвы за грэшнікаў, узнагароды. Прымем жа запрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі, Яна хоча бачыць нас побач з Езусам, які навучае, растлумачвае прыпавесці, абвяшчае Валадарства Божае, вядзе нас да неба. Памятаем Яе словы: “Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа”.
   О Марыя, Маці нашага Настаўніка, Панна слухаючая, Панна мудрая, Вучаніца Божая, Маці-Настаўніца, Маці міласэрнасці, просім, маліся за нас! Прасі Духа Божага, Духа Праўды, каб Ён адкрыў нашыя вушы і сэрцы, няхай зробіць нашыя сэрцы падобнымі да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.

 О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе

і не любяць Цябе.



Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”

6.11.2014

Першая субота сакавіка 2014

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА САКАВІКА

Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай

ЧАЦВЁРТАЯ БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
Крыжовы шлях Езуса


   “Езус нёс крыж
За грахі мае і маіх непрыяцеляў.”
“Езус падаў пад крыжам
За грахі мае і маіх непрыяцеляў”.
Бегінка

  
Сёння першая субота месяца. Гэта час, калі мы прымаем запрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі да супольнага разважання над Яе жыццём, такога блізкага з Сынам. Хочам на гэты час аддаліць усё, што нам перашкаджае, што абцяжарвае нашае разважанне, даверым усё, што ёсць у нашым сэрцы, Найсаладзейшаму Сэрцу Езуса і Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Даверым нашыя перажыванні, клопаты, знойдзем час для сябе, для Бога, для Найсвяцейшай Панны.
   Хочам сёння быць бліжэй да Найсаладзейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі. Хочам сёння пазнаваць Евангелле, вучыцца ў Найсвяцейшай Маці, як кахаць Езуса, дазволіць весці сябе Беззаганнаму Сэрцу. Мы запрошаныя нашым Госпадам, Сябрам і Братам, суправадажаць Яго, як Панна верная, у Яго справе, разам з Ёй, кахаючы Яго, як Яна, молячыся за людзей, што патрабуюць Божай Міласэрнасці. Вучымся ў Яе, наймілейшай Маці, скарыстайма з запрашэння да Яе школы, школы марыйнай, да якой належыла так шмат святых і блаславёных. Нам таксама патрэбная дапамога Маці Езуса.
   Просім Духа Святога, Крыніцу супакою і мужнасці, зрабіць нас здольнымі разважаць над таямніцай нясення крыжа. Гэта таямніца нашага збаўлення – жыцця Езуса, жыцця Панны Марыі, а таксама нашага жыцця. Просім дару мудрасці, адкрытых сэрцаў, каб разам з Маці Божай разважаць над балеснымі таямніцамі ружанца, як нам іх падае Евангелле.
   Папросім Маці нашага Збаўцы, каб Яна суправаджала нас марыйным шляхам, бо мы хочам разважаць над таямніцамі Яе жыцця і паклікання, настолькі важнымі для Яе, і асабістымі справамі. Нам патрэбна марыйная вера, надзея, суцяшэнне, падтрымка і дапамога Беззаганнага Сэрца Марыі, мы хочам набрацца адвагі і моцы ў Яе прысутнасці.
   Найласкавейшы Езу, поўны міласэрнасці, Ты пажадаў прыняць мае правіны, грахі, слабасці, упадкі, а таксама нас усіх: маіх блізкіх, сем’і, знаёмых, сяброў і тых, з кім нам цяжка жыць, хто нас раніць, хто нас раздражняе, хто нас крыўдзіць… Міласэрны Збаўца, Ты прыняў на сябе ўсе выпадкі, калі мы не апраўдалі спадзяванняў і, калі нас пакрыўдзілі. Усё гэта ты ўзяў з сабою, узяў на плечы як крыж, усё ўзяў на сябе.
   Сакакавік – гэта месяц звеставання, вялікай таямніцы для самой Панны Марыі, а таксама і для нас, для нашага збаўлення. Гэта таксама месяц Яе Абранніка, святога Юзафа, абранага самім Богам, каб быць мужам Дзевы і зямным айцом Сына Божага. Разам з Маці Божай, разам з Яе абраннікам давайце прымем балесную таямніцу. Няхай гэта будзе таксама месяц нашай марыйнай школы.
   Наблізімся сёння да таямніцы нясення крыжа. Гэта падзея, на якую Езус згадзіўся толькі дзеля нас, дзеля нашага збаўлення, для ўратавання свету. Гэта падзея, перад якой Езус маліўся ў садзе аліўным і ўвесь дрыжаў, прадчуваючы тое, што Яго чакае. Дзеля нас, аднак, Ён прыняў крыжовы шлях, пакуту і смерць, з даверам да Айца. Любоў да нас, грэшных людзей, была настолькі вялікай, што нічога не паўстрымала Езуса ад прыняцця пакутаў, раздзіраючых сэрца і цела. Ён не засцярог ад гэтага нават сваёй Маці – Беззаганнае Сэрца суправаджала Сына на гэтым шляху, разам цярпела, падтрымлівала малітвай і сваёй прысутнасцю. Маці найцудоўнейшая, Маці верная засталася побач з Сынам. Яна не ўцякла, не адышла, засталася так блізка, як магла, прызнаючы Яго, знаходзячыся так блізка, наколькі магчыма, нязломная, непераможная, засяроджаная на Сыне, не баючыся жаўнераў ці насмешнікаў. Добра ганарыцца Сынам, які здзіўляе, якога хваляць, які аздараўляе ці памнажае хлябы. Цяжэй слухаць розныя заўвагі людзей, што хацелі б нешта ў Езусе змяніць паводле сваіх патрэбаў. Яшчэ цяжэй бачыць любую асобу ў драматычнай сітуацыі – Ён пабіты і высмеяны, асуджаны на смерць, ідзе цяпер сярод людзей, акружаны жаўнерамі, з цяжкасцю несучы вялікі цяжар, да наступнай пакуты. Марыя гэта ведае, Марыя павінна гэта знесці, калі хоча быць вернай Сыну, калі Ён для Яе найважнейшы.
   Вось адвага любячай незапалоханай Панны – Яна не адыходзіць, не ўцякае… Па-рознаму людзі ўяўляюць найсвяцейшую Маці падчас пакуты Сына: часам не так, як апісваюць сведкі, але напэўна з добрымі намерамі, проста ажыўляючы сваё ўяўленне.
   Слуга Божы, кардынал Вышынскі, часта разважаючы над таямніцамі ружанцовымі, з націскам нагадваў, што Балесная Маці, Панна моцная, не ўпадала ў роспач, не губляла прытомнасці, не паддавалася пачуццям, не выказвала сваю роспач – Яна была цалкам засяроджаная на Сыне. Менавіта Яна першай была гатовая вырачыся сваіх пачуццяў і суправаджаць Яго на страшным балесным шляху, не звяртаючы ўвагі на людзкія погляды. Для Марыі быў толькі Езус, толькі на Яго Яна глядзела, Яго хацела слухаць і быць з Ім. Яна не губляла каштоўных апошніх хвілін побач з Сынам на папрокі, пустыя словы, гаворкі пра сябе. Яна хацела быць побач, хацела падтрымаць любага Сына. Евангелле нічога не кажа пра пачуцці Марыі. Мы ведаем толькі, што Яна ішла за Ім, за Сынам, які нёс крыж. Такіх жанчын можна сустрэць у шпіталях, прытулках, побач з дзецьмі, з блізкімі – яны побач з церпячымі, паміраючымі, хоць і не могуць іх аздаравіць, але не адыходзяць, падаюць, прыносяць, прысутнічаюць – як Анёл Ахоўнік. Гэта вялікая спакуса чалавека – калі нельга дапамагчы, змяніць сітуацыі – адыйсці, знікнуць, забыцца. Нясенне крыжа азначае для Марыі сітуацыю, якую Яна не можа змяніць. Дапамагчы – толькі малітвай. Езус прыняў пакуту за грахі людзей, Ён не шкадуе для ўласнай Маці цярпенняў і відовішча закатаванага Сына, у дадатак чакае ад Яе, што Яна Яго зразумее, што не будзе папракаць грэшнікаў, што будзе за іх маліцца… І Маці не падводзіць Сына, з болем на гэта згаджаецца, прымае рашэнне Сына ўсім Беззаганным Сэрцам. Як прасякнута заўважае Прымас Тысячагоддзя: Марыя павінна была стрымаць нават жаданне дапамагчы Езусу, сваю гатоўнасць аблегчыць Яго пакуты. Яна разумее, разумее Волю Бога, церпіць і не адыходзіць.
   Падумаем пра нас саміх, пра людзей, што нас не пакінулі ў няшчасці, сораме, болю, былі з намі, ні думаючы ні пра сябе, ні пра іншых людзей. Падумаем пра тых, што былі гатовыя дапамагчы, ня гледзячы на тых, што абураліся на нас, смяяліся з нас, калі мы былі слабыя і самотныя, можа не ўдалася нам дапамагчы, але яны не пакідалі нас адных. Гэта пастава марыйная, гэта важная стацыя на шляху марыйнай духоўнасці: быць побач у найбольш цяжкім выпадку. Не паддавацца абурэнню, людзкім думкам, не баяцца сораму быць з кімсьці ў балесных таямніцах.
   Езус ужо не цудатворца, які захапляе натоўпы, ужо не памнажае хлябоў, не абвяшчае цудоўных казанняў, не тлумачыць прыпавесцяў… не ўваскрашае, не аздараўляе… а, аднак, гэта Яго крывёю мы аздароўленыя, у Яго ранах нашае здроўе, хоць ніхто не хацеў Яго бачыць, амінаючы Асуджанага са знакам пакарання і ганьбы, хутка амінаючы Яго, збітага вязня… крыжовы шлях – такі яўны, публічны, і адначасова такі ўкрыты, шмат для каго незразумелы… 
   Шмат хто з нас або нашых блізкіх перажывае крыжовы шлях. Па-рознаму ён выглядае, але напэўна мае шмат агульнага са шляхам Хрыста. Гэтае публічнае цярпенне мае шмат сведкаў – абыякавых, абураных, насмешлівых, спачуваючых з далёк, з пагардлівымі позіркамі… У хвіліны поспеху ў нас было шмат знаёмых, на крыжовым шляху няшмат іх відаць… Хоць можа здарыцца і так, што нехта са спачуваннем заплача па нас, можа хтосьці нечакана вытра нам твар, каб дадаць надзеі, можа хтосьці, каго раней нават не было, дапаможа нам несці гэты крыж, знак сораму, пакарання, ганьбы…
   Прымем жа крыжовы шлях – наш ці нашых блізкіх – хадзем са зразуменнем, як Езус, як Марыя. Прымем жа тое, што нам баліць, тое, што мы маем права баяцца, падаць, як Езус. Прымем жа тое, што гэта не пакаранне за нешта, не правіна, але ўдзел у крыжовым шляху Сына Марыі. Яго піхалі, білі, штурахалі, Ён ішоў ледзь жывы, несучы цяжар па-над Яго сілы, не было ў Ім тады прыгажосці і бляску, каб на Яго паглядзець. Ад Яго адварочвалі твары, бы гэта было цяжкае відовішча. Паглядзім на Маці Асуджанага – Яна цярпела, была недалёка, верная, прысутная, блізкая. Што ж Ёй казалі? Што Яна павінна была слухаць? Як адносіліся да Яе Езуса? Евангелле вельмі няшматслоўнае, аднак, мы ведаем, як рэагавалі людзі, нават тыя, што не мелі нядобрых намераў, на публічныя знявагі, пакуты, якія могуць здавацца нават заслужанымі. Як хутка нараджаюцца папрокі, або хаця б асцярожная сдыстансаванасць! Дзе ўсе тыя, што былі побач з Езусам тры гады? Дзе апосталы? Езус сам вымушаны несці крыж на гару, дзе Яго зноў сустрэне боль і смерць. Дапамагае адзін чалавек, якога прывялі жаўнеры. Як жа ўдзячная была яму Найсвяцейшая Маці! Гэта першы, хто ідзе ўслед за Езусам, першы, хто нясе Яго крыж! Напэўна, ён не быў у гэты момант задаволены: Лука выразна піша, што гэта была думка рымскіх жаўнераў, якія яго затрымалі, прымусілі… Заўважым, аднак, што Марк, паказваючы Сымона Кірынейскага, запісвае, што гэта быў айцец Аляксандра і Руфуса. Гэта тыя самыя імёны, якія назаве ў прывітальным лісце св. Павел. Ці ж гэта не вялікая ласка? Сымон, які не па сваёй волі нёс крыж Езуса, наблізіўся да Яго ў найцяжэйшую хвіліну Яго жыцця і паверыў у Хрыста разам з усёй сям’ёй. Можа і нас прымусілі несці якое-небудзь цярпенне, дапамагаць некаму, і толькі з часам мы зразумеем, што быў гэта час вялікай ласкі…
   Сакавік – гэта таксама месяц звеставання, гэта месяц святога Юзафа. У звеставанні Марыя чуе абяцанне поўнае любові, на якое Яна адказвае з радасцю: “Няхай мне станецца.” Гэтае fiat Панна верная паўтарала шмат разоў уласным жыццём, падчас кожнай таямніцы свайго паклікання, якія мы ведаем з ружанца. Гэтае fiat паўтарала Беззаганнае Сэрца Марыі падчас нясення крыжа. Мы таксама запрошаныя да перажывання таямніц ружанца асабістым жыццём – прымем іх у марыйным духу, побач з Езусам!
   Часта дары і ахвяры схаваныя ад людзей для Бога, пра іх не ведае ніхто акрамя Яго самога. Св. Тэрэза з Лізьё была перакананая, што толькі падчас канца свету мы ўбачым сапраўдную гісторыю: даведаемся пра тых абраных Божых, што сваёй малітвай, пакутай, узнагародай, ахвярай стваралі гісторыю збаўлення, вялікіх святых, схаваных ад знакамітасці, але вядомых Богу, Беззаганнаму Сэрцу Марыі, анёлам і святым... Мы таксама некалі ўбачым нашае жыццё ў святле Божага Духа.
   Некаторыя могуць адчуваць сябе няёмка, разважаючы над таямніцамі нясення крыжа. Гэта не апошняя балесная таямніца, гэта чарговы этап. Няма хуткага суцяшэння, няма цудоўнай Божай інтэрвенцыі, трэба дайсці да чарговай балеснай таямніцы. Езус сам ішоў гэтым шляхам і не трэба здзіўляцца, што і мы ім ідзем. Памятаем словы Хрыста: “Калі  хто  хоча  пайсці  за  Мною,  няхай адрачэцца  ад  сябе,  возьме  крыж  свой  і  ідзе  за  Мною” (Мц 16, 24). Возьмем жа свой крыж у надзеі, у веры, у любові, з Езусам, з Марыяй, з Касцёлам, які нясе грахі сваіх члонкаў і моліцца за іх.
   Застанемся побач з Тым, хто нясе крыж, побач з Маці Асуджанага. Паспрабуем знайсці сябе ў гэтай сітуацыі. Нашае сэрца падкажа нам, дзе мы цяпер. Просім, каб нашая прысутнасць несла суцяшэнне і падтрымку тым, хто ідзе крыжовым шляхам. Просім, каб мы былі на крыжовым шляху, як нашая Маці, без страху, без сораму, што мы побач з церпячым Сябрам, прыніжаным Настаўнікам, які нясе крыж за нашыя грахі.
   О Марыя, Маці нашага Збаўцы, Спадарожніца Адкупіцеля, Маці Таго, хто нясе крыж, Маці Балесная, Маці Асуджанага! Панна верная, Вучаніца Божая, Маці міласэрнасці, просім, маліся за нас цяпер і падчас нашага крыжовага шляху! Прасі Духа Божага, Духа Ажывіцеля, каб Ён адкрыў нашыя вушы і сэрцы, няхай пераменіць нашыя сэрцы на ўзор Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць

Табе і не любяць Цябе.

Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”

6.10.2014

Першая субота красавіка 2014

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА КРАСАВІКА

Пятнаццаціхвілёвая сустрэча з Маці Божай

ПЕРШАЯ ХВАЛЕБНАЯ ТАЯМНІЦА
Уваскрашэнне

Анёл гучна усклікнуў да той,
што была поўная ласкі:
Радуйся, чыстая Дзева!
Яшчэ раз кажу, радуйся!
Бо Сын Твой трэцяга дня паўстаў з гробу!
Ясней, ясней, о новы Ерузалем…”.
Св. Ян Хрызастом

     
Гэта час выбраны для нас – першая субота месяца. Сёння мы прымаем запрашэнне Беззаганнага Сэрца да разважання над справамі Божымі і людзкімі, да разважання над таямніцамі Евангелля, жыцця Езуса, нашага Пана і Збаўцы, а таксама Беззаганнай Маці. Гэта падзеі важныя таксама для нас усіх, таму мы хочам перажыць іх яшчэ раз, наноў. Адарвемся ад спраў гэтага дня, ад нашых клопатаў, ад паспешнасці – затрымаемся цяпер, адкрыем нашыя сэрцы, адсунем усё, што нам перашкаджае, адцягвае нашу ўвагу. Імкнемся, як можам, засяродзіцца на Слове Божым, прасіць ласку сустрэчы з Беззаганным Сэрцам Маці.
   Міласэрны Збаўца, Сябра людзей, Ты сам паказаў нам Сваю Маці, сказаў нам ісці за Табой па Яе прыкладзе, адкрый нашыя сэрцы, дапамажы нам ісці за Табой, вучыцца ў Беззаганнага Сэрца, як Цябе любіць, Найсаладзейшае Сэрца Езуса.
   Духу Святы, Ты ўфармаваў Беззаганнае Сэрца Марыі, Ты ўліў у Яе Сэрца дары любові, радасці, супакою, вытрымкі і мужнасці, фармуй нашыя сэрцы, напоўні іх Тваёй моцай. Мы хочам быць побач з Маці Божай, пазнаваць Яе жыццё, прыняць да сэрца Божае Слова, як Яна. Мы хочам Яе пазнаваць, лепш разумець, уважлівей слухаць і вучыцца ў Яе, дазволіць Беззаганнаму Сэрцу праводзіць нас. Мы ведаем, што наша воля яшчэ слабая, нашыя сэрцы толькі вучацца ў Сэрца Маці Божай, нам патрэбна Твая дапамога, Духу Божы, Твой супакой, Аздаравіцелю людзкіх сэрцаў. Духу ласкі і мудрасці, вядзі нас, просім, адкрый нашыя сэрцы і вушы.
   Просім Маці нашага Настаўніка, каб Яна суправаджала нас, каб нас вучыла ісці марыйным шляхам, дазволіла разважаць і перажываць таямніцы Яе жыцця, Яе паклікання, заўважыць тое, што для Яе найважнейшае. Прызнаем, што нам шмат яшчэ трэба вучыцца марыйнай веры, паслухмянасці, надзеі, любові. Беззаганнае Сэрца Марыі, мы хочам слухаць і вучыцца ў Цябе, о Найсвяцейшая Панна добрай рады!
   Красавік абуджае надзею. Няхай гэтае абуджэнне да жыцця будзе відавочным таксама і ў нашых сэрцах, няхай таксама і ў нас узрастае духоўная моц. Просім Духа Святога, які так цудоўна ўфармаваў Беззаганнае Сэрца Марыі, каб і ў нас дзейнічаў такім жа чынам. Няхай гэта будзе чарговы месяц нашай марыйнай школы.
   Наблізімся сёння да таямніцы поўнай бляску і святла, суцяшэння і моцы. Пасля жудасных падзеяў, поўных болю, прыніжэнняў, вырачэнняў, пасля жудаснага часу, які цяжка сабе ўявіць, прыходзіць таксама незразумелае, але цудоўнае ўваскрашэнне. З гэтай хвіліны ўжо нічога не будзе такім самым, усё зменіцца, на ўсё трэба будзе паглядзець інакш.
    Езус не адзін раз прадказваў сваё ўваскрашэнне, пра гэта нам кажуць евангелісты. Вучны чулі пра гэта, напэўна таксама задумваліся, што Настаўнік, які кажа ў прыпавесцях, мае на думцы. Абраныя, яны перажылі таксама Фавор, маглі запэўніваць іншых, што бачылі надзвычайныя справы. Бачылі, як Ён уваскрасіў Лазара, сына ўдавы, дзяўчынку… Аднак жа, успаміны гэтых цудаў, замест таго, каб абуджаць веру, перад абліччам смерці абудзілі яшчэ большую сумятню ў шматлікіх сэрцах – умеў аздараўляць і ўваскрашаць іншых, чаму не ратуе сам сябе?
   Цяпер найбліжэйшыя Яму апосталы здіўленыя, разгубленыя, ашаломленыя! Спачатку, разгубленыя яны не могуць прыняць трагічныя падзеі арыштавання, пакуты, смерці, уцякаюць, баяцца і не ведаюць, як сябе захоўваць. Потым, як самі прызнаюцца па дарозе да Эмаус, расчараваныя, што Ён не вызваліў край з няволі. Нарэшце, калі далятае да іх добрая вестка, яны ашаломленыя, як самі кажуць, пачуўшы ад жанчын, што Ён жыве!
   Уваскрашэнне цяжка прыняць, цяжка зразумець. Хто з вучняў сапраўды чакаў уваскрашэння Езуса? Калі дзве Марыі зранку прыходзяць да грабніцы Езуса, праяўляюць вернасць і любоў, клопат аб добрым пахаванні Цела Госпада, не зважаюць на тое, што Настаўнік уваскрос: нясуць пахучыя націранні, доказ прывязансці і павагі, патрэбныя для намашчэння памерлага. Разважаюць, хто мог бы ім дапамагчы адсунуць камень, які ахоўваў уваход да гробу… А ў той час, вялікі камень быў ужо адсунуты, жанчыны могуць убачыць пусты гроб. Анёл пацвярджае перамогу Езуса, вітае іх так, як некалі Марыю ў хвіліну звеставання, заклікаючы да радасці і просіць не баяцца. Цяпер яны павінны стаць апосталкамі добрых навінаў аб Уваскрослым Хрысце. Марыя Магдалена бачыць Пана, яна будзе казаць пра Яго апосталам, будзе сведкам жывой таямніцы, без якой вера марная. Жанчыны з вялікай радасцю, як запэўнівае св. Ян, адразу ж пабеглі абвясціць гэта ўсім вучням. Апосталам напэўна нялёгка паверыць, яны перажываюць вялікія сумневы, ня гледзячы на ранейшыя запэўніванні Езуса. Занадта прыгнётла іх пакута і смерць Настаўніка, занадта моцна яны паддаліся расчараванню і роспачы. Да веры ва ўваскрашэнне яны будуць ісці паволі, прыкладаючы намаганні, ледзьве пазнаючы Пана, хоць Ён і перад іх вачыма. Бачылі, але не адразу паверылі…
   Заўважым, што няма ў гэтых момантах Маці Пана! Ведаем, што Яна стаяла пад крыжам, была сведкам памірання Сына, Яго цела паклалі ў трумну пры Ёй, бачыла гэта блізка, з любоўю краналася Памерлага. Цяпер, аднак, не ідзе да грабніцы, як бы ўжо верыла, ведала, што Яе Сына там няма; як бы ўжо ізноў пачула заклік да радасці…

“Маці Святла, радуйся:
Езус, Сонца Справядлівасці,
Перамагаючы змрокі гробу,
Ўвесь свет асвячае сваім бляскам”.

   Ці нам дапамагае, узмацняе ў нас свядомасць тое, што мы будзем побач з Міласэрным Богам у небе, што чакае нас Найсаладзейшае Сэрца Езуса, Беззаганнае Сэрца Марыі прыме нас, што прасякне нас моц Духа Ажывіцеля? Не будзе ўжо ні няшчасця, ні зла, ні смерці, Уваскрослы перамог смерць, перамог шатана, раздаваіў галаву змея. Мы запрошаныя да неба, дзе чакае нас усё Неба, разам з Маці, узятай у неба з душой і целам.
   Марыя, Маці Ўкрыжаванага і Ўваскрослага, маліся за нас, вучы нас веры, якую Ты мела. Нават не бачачы пустой грабніцы – Ты верыла, што Сын Твой жыве, Маці Святла, вядзі нас да радасці неба! Амэн.

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе,

не давяраюць Табе і не любяць Цябе.

Перакладзена з польскага выдання
“Zapraszani do nieba.
Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”.

6.09.2014

Першая субота мая 2014

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА МАЯ

І. ПАСЛАННЕ МАРЫІ
(Прапанова для казання)

  
   Усе пасланні наконт Божай рэчаіснасці, пачынаючы са старажытных месіанскіх прароцтваў, прамаўляюць да людзей простай мовай слоў і вобразаў і ў першую хвіліну ў нейкім сэнсе незразумелыя. Толькі паступовае іх здзяйсненне на працягу часу і сярод змяняючыхся падзеяў пацвярджае іх сапраўднасць.
   Так адбываецца ў выпадку Фацімскага Паслання, якое становіцца ўсё больш зразумелым з цягам часу, па меры таго, як Божыя справы аб’яўляюцца ў гісторыі народаў і адбываюцца “духоўныя вяртанні” да Бога, да веры і да Касцёла: навяртанне грэшнікаў, у якім рашаючую ролю мае прысутнасць Маці Божай. Новыя, неспадзяваныя, нібы выпадковыя падзеі апошніх гадоў пакрываюцца і звязваюцца са зместам простых слоў, перададзеных праз пастушкоў, якіх Касцёл сёння прызнаў блаславёнымі (Францішак і Гіяцынта).
   Сёння можна сказаць без ценю сумневу, што ўвесь пантыфікат Яна Паўла ІІ скіраваў новае святло на сапраўднасць гэтага Паслання, якое Касцёл прызнаў яшчэ раней, калі зацвердзіў публічны культ Маці Божай Фацімскай. Такім чынам “збег абставінаў” набірае характар “згоднасці падзеяў”, якія разам з замахам на жыццё Папы пацвярджаюць пасланне Марыі.
   Сутнасцю Фацімскага Паслання з’яўляецца не таямніца і не іншыя вонкавыя знакі. Яго змест узнёслы і духоўны, дасканала згодны з навучаннем Касцёла. Ён складаецца з трох элементаў: пакута, малітва, набажэнства да Беззаганнага Сэрца якое вядзе да аднаго: малітвы на ружанцы. “Гэта пасланне, якое Маці Божая Фацімская паўтарае ўсяму свету”, – як сцвердзіў Пій ХІІ (пар. I. Felici, Fatima, Warszwa 1991, s. 234).
   Фацімскае Пасланне скіравана да кожнага чалавека. Любоў Маці Збаўцы дасягае кожнага месца, якога кранулася справа збаўлення. Яе клопат распаўсюджваецца на кожную адзінку нашых часоў, на ўсе грамадствы, народы і людзей. Маці, якая ўсёй любоўю, што будзіць у ёй Дух Святы, прагне збаўлення кожнага, ці можа Яна маўчаць, калі стаіць пытанне самой падставы іх збаўлення? Не, не можа.
   Заклік Марыі не аднаразовы – казаў Святы Айцец Яна Павел ІІ у Фаціме 13 мая 1982 года. На пасланне Марыі трэба адказваць з пакалення ў пакаленне, згодна з новымі “знакамі часу”. Да яго трэба няспынна вяртацца. Яго трэба разглядаць кожны раз наноў.
   Касцёл заўсёды навучаў, што Божае аб’яўленне было схавана ў Езусе Хрысце, які з’яўляецца поўняй гэтага аб’яўлення, і не трэба спадзявацца на новае публічнае аб’яўленне перад хвалебным прыходам Пана нашага Езуса Хрыста (Другі Ватыканскі Сабор, Dei Verbum, 4). Касцёл ацэньвае і разглядае прыватныя аб’яўленні з дапамогай крытэрыяў згоднасці з гэтым адзіным публічным аб’яўленнем. Калі Касцёл прызнаў пасланне Фацімы, гэта адбылося перш за ўсё таму, што ў гэтым пасланні заключаецца праўда і заклік самога Евангелля. “Навяртайцеся і верце ў Евангелле”. Гэта першыя словы, якія Месія скіраваў да чалавецтва. Пасланне з Фацімы па сваёй сутнасці з’яўляецца заклікам да навяратння і пакуты, так як Евангелле. Гэты заклік разнёсся на пачатку ХХ стагоддзя і быў скіраваны асабліва да цяперашняга стагоддзя. Здаецца, што пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі трэба разглядаць у святле “знакаў часу”, знакаў нашых часоў. Навяртанне ў Фацімскім Пасланні раўназначнае слову “перамога”. Марыя аб’яўляецца таксама для таго, каб паклікаць да малітвы за грэшнікаў. Чалавечая натура знаходзіцца ў стане ўпадку перашроднага граху, і ёй цяжка трываць у вернасці Божаму прыказанню, якое павінна схіляць да таго, каб крочыць шляхам любові, да пазбягання граху, да жыцця ў ласцы і святасці. Таму кожны дзень ўсё больш малых дазваляе сябе падмануць неапанаванаму эгаізму, зайздрасці і нячыстасці. Мэтай гэтага змагання не з’яўляецца знішчэнне ворага, а яго ўратаванне праз навяртанне.
   Для ўсіх людзей па ўсім свеце мэтай Фацімскага Паслання з’яўляецца тое, што яны павінны перастаць абражаць Бога, як паказваюць гэта словы папы Пія ХІІ: “Любоў і заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прыспешваюць трыюмф Божага Валадарства і ўвесь свет, заключыўшы перамір’е і паяднаўшыся з Богам, абвясціў Яе блаславёнай і разам з Ёй заспявае з аднаго да другога канца зямлі спрадвечны Магніфікат хвалы, любові, падзякі Сэрцу Езуса, бо толькі ў Ім ён можа знайсці Праўду, Жыццё і Супакой (Пій ХІІ, Пасланне з радыё 31 кастрычніка 1942 г., Acta Apostolicae Sedis, 34: 1942, s. 312-319).
   Мы не можам змагацца да перамогі і быць начыннем Маці Божай, бо самі зняволеныя грахом! Нам трэба адвярнуцца ад граху і ад усялякіх праяўленняў свайго эгаізму. Такім чынам, вызваляючы сябе, мы больш поўна злучаемся з Беззаганнай і становімся здольнымі вызваляць іншых.

***
   Маці Божая ведае, што там трэба будзе змагацца з грахом, са светам і з шатанам. Яна ведае, што шатан распачаў вайну з Ёй і з Яе нашчадкамі. Марыя не ўхіляе з нашага шляху небяспекі і неабходнасць змагання, але ў гэтай барацьбе Яна дае нам разам з Фацімскім Пасланнем (пакута, малітва, набажэнства да Беззаганнага Сэрца) таксама святы шкаплер і сваю прысутнасць як абарону і ратунак. Гэта знак навяртання і пакуты. Яго карычневы колер кажа нам пра неабходнасць утаймавання плоці, змагання з грахом і пакуты, якія мы абяцалі Марыі. Нават больш, абяцанні, звязаныя з нашэннем шкаплера, дасканала пераплятаюцца з абяцаннямі, што дала нам Маці Божая ў Фацімскіх Аб’яўленнях. Яна не толькі чувае над збаўленнем душ, а з любові нясе дапамогу ў патрэбах, вяртае здароўе цела і лечыць раны сэрца. Гэтым набажэнствам да Беззаганнага Сэрца Марыі, мэта якога ратаванне душ ад вечнага асуджэння, з’яўляецца набажэнства першых суботаў месяца, якое таксама адпавядае набажэнству шкаплера. Гэта менавіта – прысвячэнне сябе Марыі і цалкавітае адданне сябе Ёй на служэнне.

   У парафіі Есень быў чалавек, які надакучваў Богу 30 гадоў. Ён прыйшоў 2 сакавіка а 17 гадзіне, усю ноч правёў на малітве і раніцай, калі прыйшла жонка, просячы яго, каб ён прыйшоў дадому і трохі паеў, той адказаў: “Няхай што заўгодна адбываецца, але касцёла і Маці Божай я не пакіну. Я столькі гадоў сядзеў дома, хоць цяпер добра памалюся, пасілак не ўцячэ, вытрымаю”. Было гэта падчас наведвання парафіі Маці Божай у копіі Цудоўнага Яснагорскага Абраза.

   Сяброўства Марыі вечнае, а Яе дабразычлівасць не скончваецца. Яна абавязалася на вякі быць нашай Сяброўкай і ад нас таксама чакае сяброўства. Сяброўства ж мае свае правы. Гэта не толькі саюз сяброўства, але і саюз, у якім мы асабіста прымаем абавязак служыць з гэтага моманту Марыі як сваёй Спадарыні і Каралеве. Яна ж загдвае: “Зрабіце ўсё, што вам скажа мой Сын” (пар. Ян 2,5).


ПРЫКЛАД
Упрыгожвайце алтары сэрцаў

   Май называецца месяцам Марыі, асацыіруецца з марыйнай пабожнасцю – песні, літанія… тое, што сёння відавочна, некалі павольна, паступова ўсталёўвалася праз шматлікія намаганні. Вялікім распаўсюджвальнікам маёвых набажэнстваў быў святы арцыбіскуп Зігмунт Шчэнсны Фелінскі. Заахвочваючы да іх урачыстага абыходу, ён прасіў: “Упрыгожце алтары сэрцаў!”. Аказалася, што з часам ён сам будзе ісці марыйным шляхам…
   Святы Зігмунт Фелінскі гэта сапраўды асаблівы чалавек. Ці будзе калі-небудзь зняты фільм пра яго жыццё? Спачатку трэба ўявіць сабе гады на двары яго маці Евы Фелінскай ( дамы, пячатныя машынкі), якую за грамадскую і палітычную дзейнасць, нечакана, з маленькім дзіцём на руках, саслалі ў Сібір. Ці прыклад кахаючай маці, заангажаванай у грамадскія справы, моцнай духоўна, захоўваючай веру ў цяжкіх умовах, паказаў яму, як трэба наследаваць Марыю? У другой частцы серыялу трэба было б паказаць Парыж, сяброўства з Юліям Славацкім, з якім ён быў побач аж да хвіліны смерці… Фелінскі стаў ксяндзом. У неспакойныя часы быў прызначаны біскупам Варшавы. Сталіца няшмат ведала пра мінулае і характар будучага святога, тады панаваў усхваляваны розум, перажывалася прыніжэнне польскай думкі, рэлігійнасці, нацыянальнай самасвядомасці. У польскіх і замежных газетах новага арцыбіскупа абвінавачвалі ў адсутнасці патрыятызму, паслухмянасці цару, яго публічна абражалі яшчэ да таго, як ён мог нешта зрабіць.
   Арцыбіскуп Фелінскі аддаў сваю дыяцэзію Марыі і заняўся фармацыяй клерыкаў і святароў, візітацыямі парафій, прытулкаў, шпіталяў, кляштараў, сховішчаў, засноўваў брацтвы ўстрымання, уводзіў маёвае набажэнсва, выпрошваў амністыю для святароў, сасланых у Сібір, паклікаў Супольнасць Сясцёр Сям’і Марыі, пратэставаў супраць пераследвання каталіцызму і палякаў.  Патрыятычныя колы з неахвотай і пагардай адносіліся да свайго арцыбіскупа. Пасля паўстання ў студзені арцыбіскуп Фелінскі напісаў чарговае пісьмо да цара, просячы зразумець паўстанцаў, польскія памкненні да вольнасці і незалежнасці.
   Цар, нечакана, прысудзіў Фелінскаму 20 гадоў ссылкі, у Варшаве абуджаецца свядомасць таго, якога арцыбіскупа яна губляе. Чарговая частка фільму была б у моцна шэрых адценях – ссылка, маленькая мясцовасць над Волгай, некалькі сотняў каталікоў, для якіх Фелінскі будуе капліцу, пасля Святой Імшы ён запрашае да сябе, дапамагае патрабуючым, таямніча прымае ссыльных, што прыходзяць да яго за духоўным суцяшэннем. Гэта школа веры і даверу. Ён, добра адукаваны, вельмі патрэбны, так шмат мог зрабіць яшчэ ў Варшаве, у Польшчы – ці нельга было б думаць, што ён марнуе жыццё ў глухой правінцыі, дзе нельга выкарыстаць усе яго здольнасці, магчымасці, мары? Але ж арцыбіскуп Фелінскі аддаў сваё пастырства Марыі, і таму жыве з ружанцам у руцэ, размаўляе з патрабуючымі і піша – пра Хрыста, пра Эўхарыстыю, пра веру, пра малітву, а таксама пра Марыю, схаваную, занятую простымі абавязкамі, незаўважаную асяроддзем, жывучую звычайным жыццём, найбліжэй да Бога…
   Чытаючы пра жыццё св. Арцыбіскупа Фелінскага, лёгка заўважыць шмат рысаў марыйнага шляху жыцця. Як Марыя арцыбіскуп усё сваё жыццё аддаў Хрысту, як Яна жыў у заваяванай і зняволенай краіне. Як Марыя быў недацэнены асяроддзем, як Яна схаваны ў маленькай мясцовасці, жыве, моліцца і ахвяруе сябе за іншых. Нават пасля шматлікіх спрабаванняў умяшальніцтва папы і змены мясцовасці ён не мог вярнуцца да Варшавы. Падумаем, часам і нам здаецца, нават вельмі правільна, што нашыя магчымасці і таленты недавартасцяваныя, незаўважаныя. Магчыма, што часта больш давартасцяваныя людзі з меншымі заслугамі, чым нашыя. Колькі  ж разоў нядобра нас ацэньвалі, задавалі нам балючыя пытанні, падазраючы нашыя нядобрыя намеры, правіны, якіх не было, недавартасцёўвалі нашую ціхую ахвяру. Мы можам пагрузіцца ў шкадаванне або дазволіць шліфаваць сябе, як дыямент, упрыгожваць алтар сэрца для Найсвяцейшай. Менавіта так вёў Бог Марыю, святога арцыбіскупа і шмат ішных святых. Давайце паспрабуем у хвіліны роспачы, самотнасці, надавартасцяванасці падумаць пра св. Зігмунта Фелінскага, аднаго з найбольш адукаваных людзей свайго асяроддзя, які жыў ў маленькай хаце недзе ў правінцыяльнай вёсцы, падумем пра жыццё Марыі, надавартасцяванай у сваёй велічы і прыгажосці ў Бэтлееме, у Егіпце, у Назарэце, у падарожжы з Сынам, пад крыжам…

   Падумаем:
1.           Прымем жа і мы запрашэнне ісці шляхам, якім ужо ішла Найсвяцейшая Панна. Яна малілася і ахвяравала свае цярпенні за ўвесь свет, святы абп Зігмунт Фелінскі за Польшчу, а мы? За што мы хочам ахвяраваць нашыя цяжар, смутак, расчараванні? Можа за нашу сям’ю? За кагосьці блізкага?
2.          Як Марыя з цалкавітым даверам прымем як волю Бога сваё месца жыхарства, сваё становішча, час, эпоху, справы, якія мы не можам змяніць. Бог жадае, відавочна, нас бачыць тут і цяпер, а не 100 гадоў таму, не ў іншым народзе, не ў іншай сямі’…
3.          Пазбягаем, як агню, крытыкі людзей, пра якіх мы мала ведаем. Марыя сустракала рознае прыманне яе ў Бэтлееме, падчас уцёкаў у Егіпет, змены месца жыхарства, яна мусіла слухаць розныя заўвагі падчас навучання Езуса, яна была Маці Асуджанага, асмеянага і бітага, яна была побач з Сынам, асуджаным на смерць.


ІІ. ТАЯМНІЦЫ БАЛЕСНЫЯ
(Ружанец)

 Малітва ў садзе аліўным
   Падумем – хто з нас не баіцца болю? Большасць з нас пазбягае цярпенняў, нават, калі згода на боль вядзе да нашага здароўя. Мы часта адцягваем справы цяжкія, нязручныя, балючыя, нават настолькі відавочныя, як візіт да стаматолага. Не трэба здзіўляцца сабе – гэта нармальна для большасці людзей. Нам заўсёды прыйдзе думка адцягнуць ці адкласці цяжкія справы. Таямніца малітвы ў садзе аліўным – гэта як падглядванне за Езусам ў Яго цяжкі момант. Часта мы апраўдваем сябе нашай уражлівасцю, а святыя, як мы чыталі ў байках, нічога не баяліся, ім нават было лягчэй. Ці гэта сапраўды так? Паглядзім на Езуса, паглядзім на маці. Найсвяцейшы Сын Божы, не змазаны ніводным грахом, ўсім сэрцам кахае Айца і людзей, хоча нас ратаваць. Аднак мы бачым у таямніцы аліўнага саду, што і Ён баіцца мучаніцтва і смерці. Аднак з любові да нас, з любові да Айца ён вырашаецца на ўсё. Вучымся ад Езуса: у нас ёсць права на ўсе боязі і страхі. Езус таксама баяўся. Марыя таксам цярпела ў сваім Сэрцы, прадбачачы пакуты Сына і згаджаючыся на Яго пакліканне. Разам з Сынам Божым мы прымаем цярпенне такім, якім яно нас напаткае, з даверам. Не трэба саромецца нашых страхаў. Гэта яшчэ не ўся праўда пра нас. Ня гледзячы ні на што, у еднасці з Богам, мы справімся.

Бічаванне Пана Езуса

   Езус прадказваў сваю пакуту, смерць і ўваскрашэнне; апосталы і Яго Маці павінны былі гэта памятаць, магчыма, нават, думалі, як гэта будзе. Ці ўзгадвалі гэтыя словы, бачачы свайго вялікага настаўніка, цудатворцу, бездапаможным і прыніжаным? Перад гэтым апосталы хадзілі ганарліва, як сябры моцнага Мужчыны, які захапляюча навучаў, адважна нагадваў, дзейсна аздараўляў. Як добра казаць, што ты ведаеш такую цудоўнаю Асобу! Цяпер хвалебны багатыр бездапаможны: прывязаны, замучаны… бічаванне было жорсткай карай; здаралася, што асуджаныя паміралі з-за бічавання. Некалі Ён аздараўляў, цяпер Яго цела бітае, патрапанае будзіць здіўленне апосталаў. І мы хочам быць у ценю пераможцаў, любім, калі хваляць нашых дзяцей, наш народ, калі дзівяцца нашым Касцёлам і яго святым. Мы ж чулі шмат разоў, што сужэнствы перажываюць не адзін крызіс, што непрыемныя нашыя нацыянальныя недахопы, што Касцёл як Цела Хрыста будзе біты, асмеяны, абвінавачаны. А аднак, калі гэта здараецца, мы звычайна здзіўляемся, што нашае сужэнства ці супольнасць законная не ідэальныя, што нашыя дзеці расчароўваюць, што Касцёл не выглядае так, як мы гэтага хочам. Гэта нам вельмі баліць, мы адчуваем сябе ашуканымі, хацелі б уцячы. Ці Маці бітага Сына ўзгадвала на працягу шматлікіх гадоў, што Яе Сэрца прасякне меч? Яна згаджаецца на пакліканне Езуса, які пакутуе за нас. Прымем жа і мы, як Марыя, час бічавання ў нашым жыцці, у жыцці нашай супольнасці, нашага Касцёла. Разам з Марыяй імкнемся ахвяраваць гэтае цярпенне Богу з даверам, з цярплівасцю, разам з Марыяй не ўцякайма ад цярпення.

Укаранаванне цернем

   Марыя і Юзаф, абраныя на бацькоў Сына Божага, апекаваліся маленькім Езусам, кармілі Яго, апраналі, вучылі вадзілі да святыні, захоўвалі ад небяспекаў. Усё жыццё прысвяцілі апецы над Езусам і зразуменню Яго патрэбаў і жаданняў. Цяпер Маці і ўсе іншыя бачаць, як гэты дарослы, рашучы Мужчына не пратэстуе, калі Яго высмейваюць, зневажаюць, адпіхваюць і выстаўляюць для пагарды натоўпу. Нічога нельга зрабіць, адзіны, хто мог бы Яму дапамагчы, гэта Езус. Аднак Ён, замест таго, каб пакараць каго-небудзь з пераследвальнікаў або аздараваіць каго-небудзь у натоўпе, каб супакоіць недабразычліўцаў, спакойна стаіць, без ніводнай спробы абараніцца. Дзе тыя людзі, што ішлі за ім, слухалі, бачылі цуды, уваскрашэнні, памнажэнні хлеба? Відаць толькі злых насмешнікаў, недабразычлівыя твары. Якое ж гэта выпрабаванне для Маці Езуса і вучняў! Ці маюць яны надзею пазбегнуць кары смерці, ці прадбачаць, што будзе горш? Падумаем пра Езуса, які стаіць перад натоўпам, згаджаецца на сваё прыніжэнне, паглядзім на Яго спакой. І нас спаткае такая сітуацыя: як Езус будзем высмейваныя, як Марыя будзем спачуваць, калі нашыя блізкія будуць несправядліва абвінавачаныя і цярпець здзекванні, калі будзе высмейваны Касцёл. Марыя не патрабуе ад Езуса, каб Ён уратаваў Сябе і Яе ад цярпення і зняваг, Яна ведае, што гэта за нас і за нашыя грахі. Паспрабуем суправаджаць Церпячага і Балесную ў гэтую хвіліну, мы ж хочам быць побач з Езусам, побач з Марыяй, не на баку насмешнікаў.

Нясенне крыжа

   Падумем: Езус увесь час згаджаецца на сваё пакліканне. Ён мог бы, як некалі, адысці, праявіць сваю моц, аднак з любові да Айца, з любові да людзей зацягнутых у зло, Ен прымае крыж. Для нас - гэта хрысціянскі сімвал, аднак тады гэта была кара смерці настолькі прыніжаючая, настолькі жудасная, што яе нельга было прымяніць да больш шляхетных. Збіты да крыві Езус прымае цяжар дрэва, на якім Яму трэба памерці. З гэтым знакам веры і пакуты Ён ідзе праз горад – як папярэджванне для іншых. Шмат людзей, занятых працай ці тэрміновымі справамі, абыякава аміналі Яго, бо такія выпадкі не былі рэдкасцю; іншыя маглі паглядзець з цікавасцю або неахвотай. Асуджаным рэдка выказвалі спачуванне, людзі былі прызвычаеныя да жорсткасці. Марыя не магла дапамагчы Сыну, толькі малітва і спачуванне былі магчымыя. Урэшце, Сімону Кірынейскаму было сказана дапамагаць несці цяжкае дрэва; нас таксама просяць аб дапамозе ў нясенні крыжа прыніжаным, збітым, церпячым. Мы запрошаныя ахвярваць цярпенні нашага крыжовага шляху, як Сын Божы і Маці, з мэтай ратавання іншых, як дар пакуты за грахі ўласныя і нашых блізкіх. Давайце застанемся на нашым крыжовым шляху з Езусам і Марыяй.

Смерць на крыжы

   Езус, збіты да крыві, замучаны нясеннем цяжкага дрэва, дайшоў да месца, дзе Яму трэба памерці. Спяваем песню: “Гэта не цвікі Цябе прыбілі, але мой грэх”. Памятаем пра гэта – Езус памёр з-за мяне, з-за нас. Напэўна ў гэтым таксама віна вядомых асобаў з Евангелля, але любы Сын Божы цярпеў для нас і для нашага збаўлення. Пад крыжам цярпячага з-за маіх грахоў стаіць Яго Маці разам з малым колам сяброў. Як жа вялікімі былі натоўпы зацікаўленых! Цяпер, у хвіліну страшнага болю, памірання ў муках, няма нікога з іх. Засталіся самыя верныя. Мы ведаем гэтую сітуацыю – у нас шмат знаёмых падчас нашага поспеху, але хто з іх застаецца, калі мы становімся пасмешышчам, калі перажываем цяжкія хвіліны? Застанемся побач з Езусам разам з Марыяй, разам з блізкімі Езуса. Вернасць і любоў, выражаныя Езусу, заўважаныя і прынятыя: Ян застаецца з Ім у гэтым жудасным перажыванні – ён атрымлівае ў дар Маці. Марыя Магдалена, якая суправаджала Церпячага і Маці, першая бачыць Уваскрослага і павінна навучаць пра ўваскрашэнне вучняў. Застанемся пад крыжам, пад знакам ганьбы і болю, прынятага за нас. Прымем цярпенне, як Марыя, з цярплівасцю да людзей, што нас раняць, такой, якая ёсць у Яе да нас, што раняць грахамі Яе Сына.

ІІІ.Пятнаццаць хвілін з Маці Божай

ТАЯМНІЦА ІІІ ХВАЛЕБНАЯ
Спасланне Духа Святога

  
   Сёння дзень нашай сустрэчы, першая субота месяца, час, калі мы хочам ушанаваць Беззаганнае Сэрца Панны Марыі. Гэта час для нас і для Яе, мы можам цяпер адкрыць нашыя стомленыя, параненыя сэрцы, прасіць Найсвяцейшую, каб Яна нам прабачыла тое, што мы ранім Яе Сына, што забываемся пра тое, што з’яўляецца найважнейшым у жыцці для нас саміх.
   Просім ласкавую Маці Касцёла, каб Яна пажадала быць з намі ў гэтую хвіліну, каб дапамагала нам забыць пра тое, што перашкаджае нам падчас  разважання. Просім, каб Яна малілася з намі, прасіла аб дарах Духа Святога для нас. Няхай салодкая радасць сэрцаў, моц Духа Святога асвячае нашыя розум і сэрцы, каб мы маглі разважаць над справамі Божымі.
   Духу Святы, Духу Касцёла, узмацні нас, адкрый на Евангелле, бо мы ў Касцёле, мы Касцёл, Цела Божага Сына. Адкрый нашыя сэрцы, каб мы маглі адчуваць разам з усім Касцёлам, каб мы маглі падтрымліваць Касцёл як Беззаганнае Сэрца Марыі.
   Марыя, Найсвяцейшая Маці Касцёла, ці ты ганарышся намі? Ці падабаецца Табе Касцёл? Ты молішся за нас, падтрымліваеш нас, заступаешся за нас. Ці ты задаволеная намі, які сёння Касцёл Твайго Сына?
   Дазволь, цярплівая Маці, сказаць нам Табе проста: наш Касцёл вельмі часта нам не падабаецца. Мы ведаем, што ў яго шмат недахопаў, шмат слабых бакоў, мы не ганарымся ім, нам сорамна, калі на яго паказваюць пальцам, як шмат трэба выправіць у нашым Касцёле, палепшыць, як шмат навяртанняў патрэбна сярод нас. Мы самі часта расчараваныя нашым Касцёлам. Мы б хацелі больш ім ганарыцца. Мы хацелі, каб у нас было шмат святых, цудоўных святароў, узрушваючыя казанні, добрыя супольнасці, так, каб можна было паказаць няверуючым і сумняваючымся, што варта быць у такім удалым Касцёле.
   О Маці Збаўцы, Маці Касцёла, мы ведаем, што ў нашым Касцёле ёсць шмат містыкаў, блаславёных, пакутнікаў, шмат святых; але ён усё ж не такі, які б мы хацелі. О Маці найцярплівейшая, ёсць шмат людзей, расчараваных Касцёлам.
   Мы кажам Табе пра гэта, але Ты напэўна ўсё гэта ведаеш, Марыя, лепш за наш. Ты працягваеш верыць, што Касцёл мае сэнс, што вядзе яго Дух Святы. Некаторыя людзі кажуць нам, што некалі было лепш. Мы разважаем над таямніцай спаслання Духа Святога, гэта пачатак Касцёла. Ты была там, Панна мудрая, Панна святая, цярпліва малілася разам з апосталамі, якія не захавалі вернасці Твайму Сыну. Ты прымала іх усіх, гэта не Ты іх выбрала, а Твой Сын. Ты бачыла, што яны не разумеюць дару Апошняй Вячэры. А потым, Маці Балесная, Ты не бачыла іх пад крыжам, толькі Ян застаўся побач з Табой, побач з Церпячым. Твая любоў да Сына прыняла таксама Яна. О Маці, святыня Духа Святога, Тваё Беззаганнае Сэрца прыняло просьбу Сына, Ты малілася з імі, чакаючы спаслання Духа Святога, не нагадваючы ім пра ўцёкі, адрачэнне, здраду. Нават аб пахаванні Езуса паклапаціліся два фарысея, не вучні. О Маці Касцёла, Ты ўмела маліцца з тымі, што не захавалі вернасці, што Цябе расчаравалі. Гэта на іх павінна была абапірацца місія Твайго Сына, гэта на іх павінна была будавацца новая супольнасць. Ты чакала з імі выканання абяцання Езуса, Суцяшальніка, які павінен быў дадаць адвагі, моцы, мудрасці, веры. Ня гледзячы на тое, што яны так падвялі, Ты не губляеш часу на тое, каб ім пра гэта нагадваць, папракаць, гэты час Ты прызначаеш на малітву, на тое, каб заступацца за іх.
   Да запалоханых, няўпэўненых, хаваючыхся на ўсялякі выпадак, апосталаў, праз зачыненыя дзверы, да слабых сэрцаў, прыходзіць Езус, прыходзіць Дух Святы. Гэта цікава – прыходзіць як агонь, які спальвае, ачышчае срэбра і золата, паглынае слабое, пакідае моцнае, яшчэ больш узмоцненае. Суцяшальнік, даўца шматлікіх дароў не прыходзіць як адно вялікае полымя, але як язык агню над кожным з іх, а гэта значыць, што той самы Дух Святы прыходзіць да кожнага інакш. Ты, поўная ласкі, ужо ведала моц Духа Святога: Яго цень сышоў на цябе, каб Ты пачала Сына Божага, Ён напоўніў Цябе дарамі і Ты няспынна ўзрастала, Панна мудрая, разважаючы над Словам Сына, над Яго жыццём. Аднак, і на Цябе сышоў Дух Святы, Дух Моцы. Які гэта ўрок для нас: калі Ты, Беззаганнае Сэрца, атрымоўвала моц Духа Любові, як жа тады мы павінны Яго прасіць! Калі Ты, поўная ласкі, няспынна атрымлівала Яго Моц, то як жа тады яна патрэбная нам.
   Так ствараецца Касцёл. Ты чакала гэтай хвіліны з супакоем, о Маці, ведаючы, што гэта супольнасць Твайго Сына, не Ты выбірала апосталаў, а Твой Сын, не Ты ствараеш Касцёл, а Дух Святы. О Маці, навучы нас Тваёй мудрасці і цярплівасці! Ты любіш Касцёл Твайго Сына, Ты просіш моцы Духа Суцяшальніка, бо сама спазнала Яго шчодрасць. Гэта Ты, найпрыгажэйшае стварэнне Духа Агню, Духа Віхру. Гэта Ты, поўная Яго дароў, уся святая.
   Апосталы атрымалі Духа Ажывіцеля і ўжо не зачыняюць дзверы, наадварот, выходзяць на двор. Яны ўжо не баяцца і не ўяўляюць небяспекі, наадварот, маюць адвагу казаць пра Езуса, заклікаць да навяртання, да веры. Яны ўжо не задаюць самі сабе пытанняў, наадварот, яны адказваюць на пытанні з адвагай. О Марыя, Ты бачыла пачатак Касцёла.
   Маці Божая, Маці Збаўцы, Маці Касцёла, таксама і з намі. Мы таксама падводзім, наракаем на наш  Касцёл, але самі мы ў ім не святыя. Мы не ганарымся Касцёлам, але мы не ганарымся таксама і сабой. Мы бачым, як шмат нам не хапае для нашых спадзяванняў: мы шмат чакаем ад іншых, але самі не апраўдваем іх спадзяванняў. Маці Божая, Ты адзіная святая, не саромеешся Касцёла, не адыходзіш, молішся за нас, просіш моцы Духа Божага для ўсяго Касцёла, для нас усіх.
   Марыя, поўная ласкі, нам таксама патрэбны Дух Суцяшальнік. Маліся за нас, Беззаганная Маці Касцёла. Няхай наш Касцёл будзе ўсё больш падобны да Цябе, няхай крочыць Тваім шляхам заступніцкай малітвы, ахвяры, крыжа. Прасі Духа Суцяшальніка для нас, Найсвяцейшая Панна, няхай нас агарне салодкая свежасць, прахалода ў стомленасці, у плачу прытуленне. Няхай Дух Божы сыйдзе на нас і на нашых блізкіх, на наш Касцёл, на мяне.
   Умілаваная Духа Святога, маліся за нас грэшных, за ўвесь Касцёл, а таксама за тых, што згубіліся ў дарозе да Твайго Сына. Няхай лекар нашых сэрцаў, Дух Божы, паяднае нас з сабой, няхай пазбірае нас, пасварыўшыхся, абражаных, знеахвочаных.
   Няхай Божы Дух Аздаравіцель вылячыць нашыя раны сэрца, уздыме нас з граху, нашага расчаравання і жалю, няхай зробіць нашыя сэрцы падобнымі да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе,
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.


І
V. АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ
Кожны дзень з Табой Марыя

“Радуйся, бо пасадам Уладара сталася,
Радуйся, зорка, праз якую Сонца з’явілася,
Радуйся, Таго бо носіш, хто ўсё носіць,
Радуйся, Боскага ўцелаўлення улонне,
Радуйся, праз цябе бо стварэнне аднаўляецца,
Радуйся, праз цябе бо Твоцу пакланяемся,
Радуйся, Нявеста – Дзева чыстая.

Радуйся, бо нарадзіла Слова невымоўным чынам,
Радуйся, бо як тое сталася нікога не наўчыла,
Радуйся, вышэй за рузуменне мудрых,
Радуйся, бо асвятляеш розум верных,
Радуйся, Нявеста – Дзева чыстая”.

Акафіст да Маці Божай[1]

  
   Марыя, Маці, вітаем Твае абразы, Ты такая прыгожая, часта ў стройных сукенках, годных Каралевы, часам маеш карону і скіпетр. Так цябе прадстаўляюць шматлікія абразы, шматлікія фігуркі – мы бачым, што мастакі хацелі выявіць цябе, наколькі гэта магчыма, з вялікай годнасцю, яны паклапаціліся пра ўсе дробязі. Гэтыя абразы асабліва ўшаноўваюць у санктуарыях, выбраных месцах, дзе малітва вялікай колькасці людзей стварае непаўтаральную атмасферу. У нас ёсць любімыя санктуарыі, добра нам там быць, адпачываць і набірацца сілы.
   Мы называем Цябе Каралевай, Спадарыняй, Ваяводай. Мы аддаем Табе пашану і абяцаем, што зноў прыйдзем, што зменім сваё жыццё, што распачнем наноў.
   Потым вяртаемся узмоцненыя, узнёслыя, усцешаныя для нашай штодзённасці, забеганай, змучанай, часта раздразняючай, часам стомленай. Часам задумваемся: як Ты жыла на зямлі, Найсвяцейшая? Як выглядаў Твой дзень? Ружанец паказвае нам Цябе ў незвычайных момантах: Звеставанне прадказвае Тваё пакліканне, анёл кажа пра вялікую ласку; наведванне пацвярджае Тваю абранасць, Божае Нараджэнне – гэта Тваё вялікае інтымнае спатканне з Сынам, якога Ты бачыш упершыню, Ахвяраванне – гэта вялікая ўрачыстасць трох і памятныя словы ў святыні, потым Ты губляеш і знаходзіш Езуса ў святыні… кожная радасная таямніца гэта вялікае свята… Як Ты жыла, Беззаганная?
   Марыя, Тваё жыццё, мы ж ведаем, гэта шэраг дзён, як пацеркі ружанца, падобных адзін да аднаго, блізкіх Богу, са шматлікімі паўтараючыміся справамі, абавязкамі. Дзень Беззаганнай – прыбіранне, пранне, вымятанне, шыццё, прыгатаванне ежы, нашэнне дроў, вады, простыя справы, патрабуючыя дакладнасці, планавання, як гэта бывае ў жаночай гаспадарцы. Размовы з суседкамі, штодзённыя малітвы, слуханне апавяданняў, успамінаў, вырашэнне дробных праблемаў, дапамога блізкім і знаёмым, малітва за іх…
   Марыя, Беззаганная ў звычайным жыцці, як цяжка нам уявіць Цябе ў звычайным жыцці, спакойным, усміхаючымся, патрабуючым нястомнай увагі і супакою. І цалкам не здзіўляе, што некалі мы ўяўлялі сабе розныя цуды, якія павінны былі аблегчыць Табе штодзённасць, лягчэй думаць, што анёлы адсоўвалі ўсе цяжкасці на Тваім шляху кожнага дня. Аднак, Ты ўмела быць святой кожны дзень, у кожным выпадку захаваць радасць з Божай прысутнасці, супакою Беззаганнага Сэрца, вольнага ад гневу, злосці, Твайго Беззаганнага Сэрца, вольнага ад раздражнёнасці і недабразычлівасці. Добрая, спакойная, дабразычлівая, Ты ў маўклівасці прымала некаторыя пытанні, заўвагі, не спрабавала ўсяго растлумачыць. Ты жыла з вялікай надзвычайнай таямніцай у сэрцы, сярод людзей - звычайна…
   Нам лягчэй праявіць гераізм у цяжкую хвіліну, адзін раз, у нейкім выключным выпадку, чым захаваць пастаянства кожнага дня. Мы б хацелі адразу зрабіць шмат вялікіх рэчаў, здаць экзамен, чым кожны дзень верна і стала нешта будаваць крок за крокам.
   Ты шмат гадоў жыла з Езусам, звычайным жыццём, без вялікіх цудаў, без вялікіх падзеяў, цешылася Яго прысутнасцю, размовамі і маўчаннем з Езусам. Ты ведала, што на ўсё свой час, і прымала ўсё як думку Бога, добрую для Цябе. У нас звычайна свае думкі, Марыя, мы б хацелі выправіць волю Бога, схіліць да сваіх патрэбаў, пачуццяў, страхаў. Мы баімся, што згінем у звычайнасці шэрых дзён, мы б хацелі адрознівацца, зрабіць добрае ўражанне, застацца ў памяці, быць ацэненымі…
   Марыя, каралева звычайнай штодзённасці, Ты жыла, на адрозніваючыся ў Тваёй абранасці, не абуджала апладысментаў натоўпаў. Евангелле нічога не кажа нам пра цуды, якія Ты ўчыніла, хоць Ты сама была вялікім цудам, якому дзівяцца анёлы, а на зямлі Цябе, хіба, няшмат хто заўважаў.
   Як жа вялікага даверу і веры патрабавала Тваё жыццё, настолькі схаванае, настолькі невядомае – Ты, Найбліжэйшая Богу, поўная ласкі, праз якую прамянее радасць, якая спазнала таямніцу Бога. Табе было досыць Тваёй веры ў Слова Божае.
    О Правадніца вернікаў па шляху мудрасці і любові, маліся за нас! Найцудоўнейшая Маці звычайнай штодзённасці, Ты ведаеш, што для нас штодзённасць з’яўляецца найцяжэйшай, нам патрэбны і мы жадаем цуду, мы хочам перажыць Фавор, бачыць памнажэнне хлябоў, дзейсныя знакі. Дапамажы нам зразумець Тваё пакліканне, Тваё жыццё. Добрая Маці, заступайся за нас, прасі дары Духа Святога для нас, няхай нашыя сэрцы будуць падобнымі да Твайго Сэрца.
   Наймілейшая Маці, найцудоўнейшая Маці, мы ведаем, што Ты запрашаеш нас на Твой шлях, марыйны шлях Беззаганнага Сэрца, схаваны, як скарб, блізкі Богу. Мы просім, навучы нас Тваім сцежкам, навучы нас жыць, як Ты. Мы хочам, як Ты, штодзённа сустракаць тварам у твар укрытага Бога, прымаць Яго да сэрца, насіць у сабе. Навучы нас прымаць Твайго Сына ў Эўхарыстыі, з такой любоўю і чысцінёй, з якой Ты Яго прымала, краналася, клапацілася аб Ім. Няхай радасцю нашага сэрца будзе Твой Сын, няхай будзе аздараўленнем нашых думак і пачуццяў.
   О Маці святой штодзённасці, вядзі наш шляхам штодзённасці і звычайнасці, клопату і малітвы за нашых блізкіх, цярплівасці ў выкананні абавязкаў, супакою сэрца. Дапамажы нам прыняць укрытае жыццё як ласку, дар Божы для Цябе і для нас. Зрабі нашыя сэрцы падобнымі да Твайго Беззаганнага Сэрца.

Радуйся, таямніца святла невымоўнага,
Радуйся, пачатку дзівосаў Хрыстовых,
Радуйся, Нявеста – Дзева чыстая.[2]



[1] Вянок акафістаў. Полацк, 1999 год.
[2] Акафіст Маці Божай. Вянок Акафістаў. Полацк, 1999 год.