Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВА СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ПЕРШАЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Звеставанне Найсвяцейшай Марыі Панне
ПЕРШАЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Звеставанне Найсвяцейшай Марыі Панне
“Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай,
поўная ласкі, Пан з Табою». Яна ж збянтэжылася
ад слоў ягоных
і разважала, што
гэта за прывітанне” (Лк. 1, 28 – 29).
Сёння ў
першую суботу снежня, мы хочам разам з Табой, Найсвяцейшая Панна, разважаць над
тым, што азначае “поўная ласкі” і такім чынам узнагародзіць Табе за багахульствы
супраць Твайго Беззаганнага Зачацця. Просім Цябе, выпрасі нам чысціню сэрца,
каб мы маглі ўглядацца ў вялікія справы, якія ўчыніў Табе Пан. О Марыя, забяры
ў нас нашыя думкі, а дай нам Твае думкі! Забяры ў нас прагненні нашыя, а дай
нам Твае прагненні! Забяры ў нас пачуцці нашыя, а дай нам Твае пачуцці!
У
Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем:
“Марыя
была ўзбагачаная з першай хвіліны зачацця ласкай асаблівай святасці” (ККК 492).
Каб быць Маці Збаўцы, Ты “была абдараваная Богам годнымі гэтага вялікага
задання ласкамі”. (ККК 490).
Касцёл
абвясціў дагмат, што Яна была адкупленая з хвіліны свайго зачацця, захаваная ад
усялякай змазы першароднага граху. “Адкупленая самым узнёслым чынам заслугамі
Свайго Сына. Больш за ўсе створаныя істоты. Айцец напоўніў Яе ўсялякім
Блаславенствам (…) на вышынях нябесных, у Хрысце. Выбраў Яе “з любові да
стварэння свету, каб была святая і беззаганная перад Яго абліччам” (ККК 492).
Марыя
гэта архісправа Святой Тройцы. “Першы раз ў замыслах збаўлення, дзякуючы
прыгатаванню Духам Святым, Айцец знаходзіць жыллё, дзе Яго Сын і Яго Дух могуць
жыць сярод людзей. Менавіта ў гэтым сэнсе Традыцыя Касцёла прыпісвала Марыі
найпрыгажэйшыя тэксты пра Мудрасць.
Дух Святы
рыхтаваў Марыю сваёй ласкай… Зрабіў Яе “поўнай ласкі”. “Толькі дзякуючы ласцы,
была Яна зачатая без граху першароднага, як самая пакорная з усіх стварэнняў,
самая здольная прыняць невыказны дар Найвышэйшага” (ККК 722).
“У Марыі
Дух Святы аб’яўляе Айца, які становіцца Сынам Дзевы. Яна – палаючы куст апошняй
тэафаніі (ККК 724).
Марыя
гэта тая абяцаная ў раі Дзева, што раздавіць галаву змею. Яе чакалі пакаленні
Ізраэля, пакуль не надышла “поўня часу”. Беззаганная, раструшчваючая сваёй
стапой галаву змея, адзіная не кранутая ім, бо вольная ад першароднага граху і
грахоў асабістых, з’яўляецца новым стварэннем. Такое пасланне атрымала ад
Найсвяцейшай Тройцы – перамагчы зло, перамагчы яго моцай сваёй беззаганнай
чысціні.
Калі мы
хочам вызвліцца ад зла, ад шатана, у няволю якога мы трапляем з-за нашых
грахоў, ад спакус, пажадлівасці, перад якімі мы адчуваем сябе слабымі, запросім
Беззаганную да сваіх сэрцаў. Аддадзім сябе пад Яе ўладу, каб Яна магла выканаць
справу, да якой была пакліканая Богам.
Як гэта зрабіць?
Праз
ахвяраванне сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу, адданне ўсяго, асабліва сваёй волі –
бяз рэшты, цалкам.
Дазволім
Ёй адкрыць у нашых душах свой вобраз, каб Бог мог знайсці ў нас сваё ўпадабанне.
Яна хоча любіць Езуса нашым сэрцам.
У
Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем:
“У Марыі
пачаліся ўсе вялікія справы Божыя, якія Дух будзе здзяйсняць у Хрысце і ў
Касцёле” (ККК 721).
Праз
Марыю, нарэшце, Дух Святы пачынае весці да еднасці з Хрыстом людзей, “якіх Бог
сабе ўпадабаў”. Пакорныя заўсёды маюць у Яго прывілей”. (ККК 725).
Паглядзім
на нашую Беззаганную Маці і падумаем, у чым і як Яе наследаваць. Разважаючы над
таямніцай Звеставання, прыгледзімся да некаторых Яе цнот.
Напакарнейшая
Марыя так
сябе прынізіла, што Ўсемагутны паглядзеў на Яе з любоўю і зышоў да Яе ўлоння.
Хоць Яна і паходзіла з каралеўскага роду Давіда, выбрала сціплае жыццё, убогае,
у маленькай мясцовасці далёка ад Ерузалему. Хацела быць “служабніцай Панскай”. Хавала,
што мае вялікія надзвычайныя дары, так, што была невядомай для людзей, і нават
несвядомай гэтай велічы.
А ты, ці
разумееш ты сэнс і вартасць нямоднай сёння пакоры? Ці я шукаею таго, што вялікае ў вачах Божых, ці таго, што
лічыцца ў людзей? Ці імкнуся ісці дарогай Марыі? Ці ўкрыта раблю дабро, на
чакаючы ўзнагароды, ані пахвалы за іх?
Чысціня
Марыі
Усе
ізраэліткі таго часу жадалі быць маці, жадалі, каб з іх роду нарадзіўся Месія.
Марыя выбрала чысціню і дарогу дзявоцтва, прысвечанага Богу, якая тады не
цанілася. Нават слухаючы пасланніцтва Анёла Габрыэля, Яна не мела намеру
адмаўляцца ад свайго абяцання. “Як
станецца гэта, калі
я мужа не ведаю?”.
“Яе дзявоцтва становіцца выключнай плоднасцю моцай Духа Святога і веры” (ККК
723).
Сёння цнота чысціні знаходзіцца пад пагрозай. Ці імкнемся мы бараніць
яе, пазбягаючы граху, думак, слоў і ўчынкаў? Ці свамі паводзінамі, адзеннем не схіляем
іншых да граху? Ці захоўваем чысціню згодна з нашым станам? Блаславёная Гіяцынта
сказала: “Маці Божая патрабуе дзявочых душ, якія б з’ядналіся з Ёй праз шлюб
чысціні”. Хто чуе ў сэрцы Яе запрашэнне, няхай на яго адкажа.
Паслухмянасць Марыі
“Вось
я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).
У
FIAT Марыі выражаецца Яе “ТАК” на волю Бога,
ад радаснага “ТАК” у хвіліну Звеставання, праз “ТАК” невыказна балючага пад
Крыжам, да “ТАК” Маці маладога Касцёла.
“ТАК” Марыі на волю Бога было вольным, без прымусу
і свядомае, бо перад тым, як адказаць, Яна задавала пытанні і разважала. Была
гэта паслухмянасць веры – безумоўнае, даверлівае даручэнне сябе невядомай волі
Божай.
Бог Айцец спаслаў свайго Сына, каб збавіць людзей, але хацеў вольнага
супрацоўніцтва стварэння. Была гэта яго воля, каб Уцелаўленне папярэдзіла згода
Той, што была прызначаная на Маці, каб такім чынам, як першая жанчына Ева праз
непаслухмянасць паспрыяла смерці, таксама Жанчына праз паслухмянасць паспрыяла
таму, каб знайсці надзвычайнае жыццё.
“Тая, Каго Усемагутны зрабіў “поўнай ласкі”, адказвае ахвяраваннем усёй
сваёй істоты: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». FIAT гэта хрысціянская малітва: каб быць цалкам
для Яго, бо Ён цалкам для нас” (ККК 2617).
Сённяшнія часы характарызуюцца бунтам супраць правоў і волі Бога,
пошукамі фальшывай вольнасці, якая ў сапраўднасці з’яўляецца няволяй граху. Ці
адкажу я на запрашэнне Служабніцы Панскай, каб у духу ўзнагароды аддаць сваю
волю Богу праз Яе заступніцва?
Вера Марыі
Найсвяцейшая Панна Марыя ў веры прымае абяцанне і прадказанне,
прынесенае Араханёлам Гаўрыілам, веручы, што “для Бога няма нічога немагчымага”
(Лк 1, 37) – адказвае “fiat”. Такім чынам ажыццяўляе найдасканальшым
чынам паслухмянасць веры.
Альжбета вітае Яе: “І
шчаслівая тая, якая
паверыла, што споўніцца
сказанае Ёй Панам» (Лк 1, 45).
Дзякуючы гэтай веры, усе пакаленні будуць называць Яе шчаслівай.
О
Беззаганная Марыя, найпрыгажэйшая, прымі нашыя разважанні, як узнагароду за багахульствы
супраць Твайго Беззаганнага Зачацця. Прымі таксама нас саміх, як сваю
ўласнасць. Схавай нас у сваім Беззаганным Сэрцы, барані нас ад злога, адкрый у
нас свой вобраз. Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.