Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ПЕРШАЯ БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
ПЕРШАЯ БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
Малітва Езуса ў Садзе Аліўным
У гэтую першую
суботу Вялікага Посту хочам разам з Табой, Балесная Маці, суправаджаць Езуса,
які моліцца ў Садзе Аліўным. Будзь побач з намі, кіруй нашымі думкамі,
пачуццямі і жаданнямі, каб мы маглі увайсці ў глыбіню любові і цярпення Пана.
Пасля Апошняй Вячэры, калі Езус даў
апосталам Свае Цела і Кроў, іх сэрцы палалі любоўю. Запэўнівалі свайго Пана,
што незаўсёды застануцца Яму вернымі, нават калі б трэба было пайсці з Ім на
смерць. У той час набліжалася гадзіна цемры і выпрабавання. Езус прывёў вучняў
у Аліўны Сад і сказаў: «Маліцеся, каб не паддацца спакусе» (пар. Лк. 22,
40б). Большасць з іх пакінуў у садзе, а з сабой забраў найбліжэйшых сяброў –
тых, якія раней былі ўзмоцненыя агляданнем Яго хвалы на гары Фавор, каб зараз
не паддаліся скандалу, суправаджаючы Яго ў духоўнай
барацьбе і смяротнай трывозе. Чакаў ад іх падтрымкі і суцяшэння, але не
знайшоў. «Сумная душа Мая аж да смерці; заставайцеся тут і маліцеся». (пар. Мц.
14, 34) – прасіў іх. Яны ж аднак былі ахопленыя жахам, бо першы раз убачылі
свайго Настаўніка, які адчуваў страх. Не маглі зразумець, як Пан усяго
стварэння можа адчуваць слабасць. Ахапіў іх смутак і яны паснулі.
Дарма Езус тры разы вяртаўся да іх і шукаў
суцяшэння і спачування...
«Сымоне,
ты спiш? не змог ты адной гадзiны не паспаць? Не спіце i малiцеся, каб не
ўпасці ў спакусу: дух бадзёры, а плоць немачная» (пар. Мк. 14,
37-38).
У хвіліны найцяжэйшай барацьбы Езус быў
самотны. Узяў на сябе грахі ўсіх людзей ад пачатку свету, каб узнагародзіць за
іх Божай справядлівасці. Перамог шатана і ўсе спакусы, каб заслужыць дзеля нас
ласку перамогі. Бачыў таксама мае грахі і ўпадкі, якія напаўнялі агідай Яго
Найсвяцейшае Чалавецтва.
«Упаў на зямлю i малiўся, каб, калi магчыма,
абмiнуў Яго час гэты; i гаварыў: Авва Ойча! усё магчыма Табе; пранясi чашу
гэтую мiма Мяне, але не чаго я хачу, а чаго Ты» (Пар. Мк. 14, 35б-36).
«Перажываючы ўнутраную барацьбу,
старанней маліўся; і зрабіўся пот Яго, як кроплі крыві, што падалі на зямлю»
(Пар. Лк. 22, 44).
Чалавечая натура і чалавечая воля Езуса
змагаліся, каб стаць адным з Божай воляй. «У чалавечай волі натуры Езуса ёсць у
ім Самім увесь супраціў чалавечай волі, якая супраціўляцца Богу. Ёсць тут
супраціў нас усіх, кожнае супраціўленне Богу, і Езус у цяжкіх змаганнях уздымае
супраціўляючуюся натуру да яе сапраўднай істоты. (...) Такім чынам, усе мы
зараз прысутныя ў паслухмянасці Сына і ўсе мы далучаныя да сыноўства». (Бенэдыкт XVI,
«Езус з Назарэту», ч. 2, стар. 175) – пісаў Святы Айцец Бенэдыкт XVI.
Езус бачыў бунт людзей усіх часоў, якія былі
створаныя для таго, каб дасягнуць шчасця і дасканаласці праз еднасць сваёй волі
і волі Божай, аднак здавалася ім, што воля Божая з'яўляецца пагрозай для іх
вольнасці.
Бачыў Езус наш
страх і бунт перад цярпеннем, перад тым, што цяжкае, што патрабуе адрачэння ад
сябе.
У Гефсіманіі бачыў Ён таксама мяне – мае
грахі, памылкі і тое, з чым я змагаюся зараз.
Падчас разважання гэтай таямніцы Ён прагне
даць мне ласку перамогі над спакусамі і паслухмянасці волі Айца.
Езу, прашу Цябе, навучы мяне казаць: «Ойча!
не Мая воля, а Твая няхай будзе» (пар. Лк. 22, 44а).
Сэрца Езуса, знішчанае з-за нашых
беззаконняў, зрабі мяне дзіцём Божым!
Езус дае нам сілу і прыклад, як змагацца з
пакусамі, са страхам перад цярпеннем. «Перажываючы ўнутраную барацьбу,
старанней маліўся» (пар. Лк. 22, 44а).
Тыя хто добра ведае чалавечую псіхіку, лічыць,
што людзі найчасцей і найбольш церпяць з-за старху. Мы хочам
быць моцнымі, мужнымі. А ў той час не заўсёды можна апанаваць страх. Езус у
Садзе Аліўным таксама перажываў трывогу. Калі мы злучым
наш страх з Яго страхам, тады тое, што перажываем, не толькі не абцяжарыць нас
віной, але можа стаць заслугай і, дзякуючы Езусу, мы пераможам нашую
натуру.
Езус, молячыся ў Садзе Аліўным, цярпеў,
бачачы мае грахі, але бачыў таксама маё ўзагароджванне. Паказаў Яму іх Анёл,
каб Яго суцешыць.
Сёння Пан пытаецца кожнага з нас: «Што ты
зробіш дзеля Мяне, каб суцешыць Мяне ў смяротным смутку? Ці знойдзеш час, каб
быць са Мной ў малітве? Ці прымеш Маю волю? Ці захочаш
ахвяраваць Мне сваё цярпенне? Ці заўважыш Мяне ў церпячым чалавеку?
Святая Тэрэза ад Дзіцяткі
Езуса сказала некалі, што была з Езусам у Садзе Аліўным – прымала ўдзел у Яго
духоўнай агоніі. Яна ведала, што ў цяжкіх хвілінах правяраецца, ці
сапраўдная нашая любоў да Бога. Яна напісала ў
вершы, што азначае жыць любоўю:
Любоўю жыць гэта не значыць на зямлі
Узвесці палацы на вяршыні гары Фавор.
Гэта з Езусам ісці на Кальварыю,
Гэта глядзець на Крыж як на скарб!…
Любоўю жыць гэта выціраць Тваё Аблічча
Гэта прасіць прбачэння для грэшнікаў
O Божа Любові! Каб Яны вярнуліся да Тваёй ласкі
І заўсёды праслаўлялі Тваё Імя….
Да майго сэрца даносяцца багахульствы.
Каб не чуць яго, я хачу заўсёды спяваць:
"Імя Тваё Святое, я ўшаноўваю Яго і люблю Яго
Гэта значыць жыць любоўю!…"
Евангелле нічога не кажа нам пра тое, ці
Маці Божая падтрымлівала сваёй малітвай Езуса падчас агоніі ў Садзе Аліўным. У
прыватных аб'яўленнях (нп., бл. Кацярыны Эмерых) мы можам
прачытаць, што Марыя сабрала жанчын і чувала, духоўна перажываючы цярпенні
свайго Сына.
Найсвяцейшая Маці была суцяшэннем для Сэрца
Езуса ў часе Яго мукі. Сёння Яна таксама жадае прынесці Яму палёгку, заклікаючы
сваіх дзяцей да малітвы і ўзнагароды.
Ці я слухаю Яе пасланні? Як адказваю на Яе
заклікі?
Аліўны Сад і далейшая Мука Хрыста гэта
«гадзіна цемры». Вучні, гледзячы на тое, што адбываецца, засумняваліся і
паўцякалі.
Езус прадказаў гэтыя падзеі, цытуючы прарока Захарыю: «Паражу пастыра, а авечкі
рассеюцца» (пар. Мк. 14, 27б).
Сёння таксама вораг паражае Касцёл, Айца
Святога. Для нас гэта выпрабаванне вернасці. Патрэба «чування і малітвы», каб
не спалохацца і не здрадзіць. Патрэба вернасці ў малых рэчах, даверу ў Божую
Міласэрнасць, каб не стаць Юдам. Набліжаецца выпрабаванне веры, трэба да яе
падрыхтавацца. Таму Маці Божая заклікае да штодзённай малітвы на ружанцы.
У якой ступені прымаюцца Яе пасланні,
настойлывыя заклікі?
Ці сёння мы ізноў не паўтараем памылкі
вучняў, якія спяць?
Ці
чуваем на малітве і молімся, каб распазнаваць спакусы сучаснасці і не
паддавацца ім? Каб застацца вернымі Езусу і Марыі?
О Езу, ахвяруюся Табе праз Беззаганнае і
Балеснае Сэрца Марыі, каб заўсёды быць суцяшэннем Твайго Найсвяцейшага Сэрца.
Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.