Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
I.
ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ПЯТАЯ БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
Укрыжаванне
Пана Езуса
Гэтая таямніца набліжае нас да прабітага дзідай Сэрца Збаўцы і з'яднанага з Ім у болю Сэрца Яго Маці.
Стаім пад Крыжам, каб разам з Маці Балеснай
праслаўляць незразумелую Любоў Хрыста і разважаць над тым, якога адказу
гэтай Любові чакае ад нас Сэрца Божае. О Марыя, мы выракаемся свайго духа і падпародкоўваемся
Твайму духу. О Марыя, забяры нашыя думкі, жаданні і пачуцці і дай нам Твае
думкі, Твае жаданні і пачуцці.
Любоў Езуса Хрыста, Божага Сына, праз
Галгофу ясна і выразна паказала нам любоў самога Бога: «Яго любоў спазналі мы ў
тым, што Ён аддаў за нас
жыццё Сваё» (пар. 1 Ян 3, 16).
Яго дабраахвотная ахвяра - гэта найвышэйшы
дар, якім Ён надзяліў кожнага чалавека. «Палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне»
(пар. Гал. 2, 20).
З прабітага сэрца Збаўцы нарадзіўся Касцёл,
які з'яўляецца слугой збаўчай
Крыві. Найсвяцейшае Сэрца Езуса з'яўляецца крыніцай, з якой выплыла
скрамэнтальная ласка. Св. Фама Аквінскі напісаў: «З боку Хрыста выплыла амываючая Вада, Кроў Адкуплення. Таму
Кроў злучаецца з сакрамантам Эўхарыстыі, Вада з сакрамантам хросту, які аднак
чэрпае амываючую моц з Крыві
Хрыста».
Таму можна сцвярджаць, што Эўхарыстыя - гэта дар Найсвяцейшага Сэрца
Езуса. Гарачае набажэнства да Сэрца Езуса
ажыўляе культ Святого Крыжа і ўзмацняе любоў да Найсвяцейшага
Сакраманту.
З вяршыні Крыжа Сэрца нашага Пана дала нам яшчэ адзін бясцэнны дар –
сваю Маці:
«Вось сын Твой. Вось Маці твая» (Ян 19,
26-27).
Марыя, стоячы пад Крыжам Сына, пакутуючы
разам з Ім, нарадзіла члонкаў Містычнага Цела
Хрыста. Яе Сэрца, з'яднанае з Сэрцам Езуса, таксама было прабітае мечам
болю.
Папа Пій XII пісаў у энцыкліцы ”Haurietas aquas” ( “Пра Культ Сэрца
Езуса”):
“Каб
з культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса сплывалі на хрысціянскую супольнасць, а
таксама на ўсё чалавецтва найвялікшыя ласкі, вернікі павінны цесна спалучаць з ім культ Беззаганнага
Сэрца Марыі. Тамушто ў справе Адкуплення чалавека Найсвяцейшая Дзева Марыя была
па волі Божай неразрыўна звязаная з Хрыстом так, што нашае збаўленне
здзейснілася моцай цеснага яднання любові і пакутаў Езуса з любоўю і болем
Маці. Таму найбольш адпаведным з'яўляецца тое, каб хрысціяне, якія атрымалі
жыццё Божае ад Хрыста праз Марыю, аддаўшы належную пашану Найсвяцейшаму Сэрцу
Езуса, ушанавалі таксама вельмі любае
Сэрца Нябеснай Маці актамі прывязанасці, любові, удзячнасці і ўзнагароды”.
Любоў і пашана да Сэрцаў Езуса і Марыі
выражаецца ў прысвячэнні і ўзнагародзе.
Мэтай прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і
Беззаганнаму Сэрцу Марыі з'яўляецца перш за ўсё ўзаемны адказ любові на любоў.
З яго вынікае патрэба і неабходнасць узнагароджваць гэтай Любові за крыўды, якія былі Ёй учыненыя: знявагі, няўвага, забыццё.
Папа Пій XI у энцыкліцы ”Miserentissimus Redemptor” (“Пра
супольныя абавязкі ўзнагароды
Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса”) пісаў, што
справядлівасць і любоў патрабуюць
ад нас узнагароды і экспіяцыі. Справядлівасць загадвае нам
узнагароджваць за знявагі і
вярнуць праз пакуту парушыны парадак. Любоў пабуджае нас спачуваць пакутуючаму Сэрцу Езуса і суцяшаць
Яго настолькі, наколькі мы можам.
Абавязак экспіяцыі ляжыць на кожным
чалавеку ад моманту першароднага граху. Аднак ніхто не быў бы здольным адпакутаваць за чалавечыя
злачынствы, калі б Сын Божы не прыняў людзкую натуру, каб яе выправіць і ўзняць.
Шчодрае Адкупленне Хрыста шчодра даравала нам
усе грахі. Аднак Бог хоча, каб мы дапоўнілі ў нашым целе тое, чаго не стае
цярпенням Хрыста: «я ў сваю чаргу дапаўняю нястачу ў маім
целе пакутаў Хрыстовых за цела Ягонае, якім з'яўляецца Касцёл», - пісаў св. Павел (пар. Кал. 1,
24).
Таксама з дарам хвалы і ўзнагароды, якую Хрыстос склаў Айцу ад імя
грэшнікаў, мы можам і павінны яднаць нашыя акты хвалы і ўзнагароды. Аднак
заўсёды мы павінны памятаць, што ўся моц
экспіяцыі выплывае з крывавай Ахвяры Хрыста, якая нястомна бяскроўна
абнаўляецца на алтарах. Гэта адзіная і заўсёды тая самая Ахвяра. Таму мы
павінны яднацца з эўхарыстычнай Ахвярай, каб ахвяравацца як жывыя, святыя
ахвяры, прыемныя Богу. «І вось прашу вас, браты, міласэрнасцю Божай, аддавайце
целы вашыя ў ахвяру жывую, святую, Богу прыемную: як выраз разумнага служэння
вашага» (пар. Рым 12, 1).
Носячы пакуты Езуса ў нашым целе, пахаваныя
ў Ім і ўкаранёныя ў Ім, мы
павінны ўкрыжоўваць сваё цела з яго пажадлівасцю,
пазбягаць запляміцца той пажадлівасцю, якая існуе ў свеце,
каб жыццё Езуса аб'явілася ў нашым целе, каб мы, прымаючы ўдзел у Яго вечным
святарстве, прыносілі дары і ахвяры за грахі.
Да ўдзелу ў
святарстве Хрыста пакліканыя ўсе людзі, названыя св. Пятром святым народам: «народ святы, царскае святарства» (пар. 1 Пятра 2,
9). Мы павінны складаць ахвяры за грахі - не толькі свае, але і за грахі ўсіх
людзей. Чым больш нашая ахвяра і нашае прысвячэнне будуць падобным да Ахвяры
Хрыста, гэта значыць, чым больш дасканалую ахвяру з любові да сябе мы складзем,
тым багацейшыя плады паяднання і ўзнагароды сплывуць на нас і на іншых. Бо мы
ўсе таямнічым чынам злучаныя ў Містычным Целе Хрыста, як часткі цела з Галавой.
Езус Хрыстус
- Пасрэднік паміж Богам і людзьмі - прасіў Айца: «Я ў іх, і Ты ўва Мне; хай
будуць паяднаныя ў адно» (пар. Ян 17, 23).
Як жа наша
ўзнагарода можа суцешыць Хрыста і Яго Маці, якія валадараць у хвале? Святы
Аўгустын сказаў: «Пакліч да мяне таго, хто любіць і зразумее, што я кажу?» Калі
мы сапраўды любім, то глядзім у мінулае і разважаючы аглядаем, як Хрыстос і Яго
Маці пакутуюць за нас, за мяне... Як дзеля нашага збаўлення
Пан, прыгнечаны смуткам, духовымі пакутамі, знішчаны за нашыя злачынствы,
аздараўляе нас сваёй моцай.
Гэтае
разважанне абапіраецца на перакананні, што грахі і
злачынствы, учыненыя людзьмі кожнай эпохі, былі нагодай да таго, каб Сын Божы
быў выдадзены на смерць і цяпер таксама сталіся б нагодай Яго смерці, звязанай
з такімі самымі пакутамі.
Калі Хрыстос
пакутаваў па прычыне нашых будучых грахоў, то бачучы нашае будучае
ўзнагароджванне – спазнаў суцяшэння.
«Узнагараджальная пакута Хрыста аднаўляецца, трывае і дапаўняецца ў Яго
Містычным Целе, якім з'яўляецца Касцёл», - напісаў у энцыкліцы Пій XI.
Растлумачыў
гэта св. Аўгустын: «Хрыстос вытрываў тое, што павінен быў вытрываць; Яго мера
пакутаў поўная. А таму споўніліся пакуты, але ў Галаве; застаюцца яшчэ пакуты
Хрыста ў целе».
Доказам
гэтаму служаць таксама словы Пана Езуса, сказаныя Саўлу, які прагнуў забіваць
вучняў Госпада: «Я Езус, якога ты пераследуеш» (пар. Дзеі 9, 51), паказваючы
гэтым тое, што пераследы, скіраваныя супраць Касцёла,
трапляюць у самую Галаву Бога.
Пакутны
Хрыстос у сваім Містычным Целе жадае, каб мы былі спадарожнікамі Яго экспіяцыі.
Калі мы з'яўляемся Целам Хрыстовым і Яго часткамі, трэба, каб тое, што церпіць
галава, цярпелі таксама і ўсе часткі цела.
Будзем
углядацца, будзем праслаўляць, казаць пра нашую ўдзячнасць, прасіць прабачэння.
Гэтая ідэя
ўзнагароды была змешчана ў аб'яўленых нам малітвах: Каронцы да
Божай Міласэрнасці і малітве Анёла з Фацімы.
Якія ахвяры з
любові да сябе чакаюць ад мяне Сэрца Езуса і Сэрца Марыі, каб паўней і
дасканалей з'яднацца з Эўхарыстычнай Ахвярай?
З якімі
пастановамі я адыду пасля гэтай першасуботняй сустрэчы з Маці
Божай?
Пане, Твая неспасцігальная любоў патрабуе
ўзнагароды. Мы хочам учыніць гэта, прыступаючы як мага часцей да
Святой Камуніі і пакланяючыся Табе, укрытаму ў Гостыі. Асабліва мы абяцаем у першыя пятніцы і суботы месяца выконваць
прагненне Твайго Сэрца і Сэрца Тваёй Маці.
Найсвяцейшае
Сэрца Езуса, палымяны агонь любові, вазьмі маё сэрца, перамяні яго і жыві ў ім.
Беззаганнае
Сэрца Марыі, навучы мяне выракацца ўласных думак,
жаданняў, пачуццяў, каб па Тваім прыкладзе і з Тваёй дапамогай я мог яднацца з
любоўю Сэрца Бога-Чалавека. Амэн.
Скончым гэтае
разважанне малітвай Анёла з Фацімы:
Найсвяцейшая
Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану
і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста,
прысутнага на алтарах усяго свету, як узнагароду за знявагі, святатацтвы і абыякавасць, што Яго
зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца
Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных
грэшнікаў. Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.