Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА
З МАЦІ БОЖАЙ
ПЕРШАЯ ХВАЛЕБНАЯ ТАЯМНІЦА
Уваскрашэнне Пана Езуса
ПЕРШАЯ ХВАЛЕБНАЯ ТАЯМНІЦА
Уваскрашэнне Пана Езуса
У гэтую першую суботу лістапада мы прагнем узнагародзіць Табе, Нябесная
Маці, за адсутнасць веры і даверу, якая закрывае нашыя сэрцы на вялікія
надзвычайныя дары.
Просім Цябе, Панна верная! Будзь з намі падчас гэтага разважання,
дапамажы нам адкрыцца на Твой голас, які заклікае нас да новага жыцця.
Хрыстос уваскрос! Смерць ужо ня мае над ім улады! Неба і зямля радуюцца Твайму
ўваскрашэнню, Пане!
Уваскрашэнне Хрыста гэта надзея для нас, што мы таксама ўваскрэснем. На
прыканцы часоў нашыя целы, падданыя цярпенню і смерці будуць уваскрашоныя і
перамененыя на падабенства праслаўлёнага Цела нашага Пана.
Езус прыйшоў да апосталаў, закрытых у Вячэрніку, запалоханых і зламаных,
і сказаў: “Супакой вам” (Ян 20, 19). Не нагадаў ім, што яны Яго пакінулі,
адракліся, але прынёс ім прабачэнне і дар свайго жыцця. Не толькі Апосталам,
але ўсім людзям да канца часоў дае сваю ласку праз сакраманты. Заахвочвае нас з
радасцю чэрпаць з крыніцы збаўлення:
“І хто прагне, няхай прыйдзе, і хто хоча, няхай возьме ваду жыцця
дарма”. (Ап 22, 17).
“Хто Мяне спажывае, далей будзе прагнуць, а хто Мяне п’е, далей прагнуць
будзе” (пар. Сір 24, 21).
У
Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем: “Калі ў святы вернікі прымаюць Цела
Сына, яны ўзаемна абвяшчаюць сабе Добрую навіну аб тым, што ім быў дадзены
залог жыцця. Падобна і анёл сказаў Марыі Магдалене: “Хрыстос уваскрос!”. Цяпер
жыццё і смерць перадаецца таксама таму, хто прымае Хрыста” (ККК 1391).
Кожную нядзелю, удзельнічаючы ў Эўхарыстыі, мы ўспамінаем уваскрашэнне
Хрыста, складваем Богу падзяку і атрымліваем Яго жыццё.
“Святая Камунія дзіўным чынам ажыццяўляе ў нашым жыцці тое, што робіць
матэрыяльны пасілак у жыцці цялесным. Прыманне ў Камуніі Цела Ўваскрослага
Хрыста, “ажыўленага і ажыўляючага Духам Святым”, падтрымлівае, паглыбляе і аднаўляе
жыццё ласкі, якое мы атрымалі на хросце” (ККК 1392).
“Мы
абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, вызнаём Тваё ўваскрашэнне і чакаем Твайго
прыйсця ў хвале” – такія словы кажуць вернікі адразу пасля перамянення хлеба і
віна ў Кроў Хрыста.
Эўхарыстыя гэта памятка Мукі Хрыста. Вячэра, на якой мы атрымліваем
багатае блаславенства і ласку, гэта таксама залог будучай хвалы. Касцёл ведае,
што ўжо цяпер Пан прыходзіць у Эўхарыстыі і праз Яе прысутнічае сярод нас.
Аднак Яго прысутнасць закрытая. Цэлебруючы Эўхарыстыю, мы чакаем абяцанай
узнагароды і прыйсця нашага Збаўцы. Просім, каб мы маглі вечна радавацца Яго
хвалой, дзе з нашых вачэй вытрыцца кожная сляза, бо бачучы Бога такім, Які Ён
ёсць, мы будзем падобнымі да Яго і будзем бясконца хваліць Яго.
Эўхарыстыя гэта пасілак несмяротнасці, лек, які дазваляе нам не
паміраць, але жыць вечна ў Езусе Хрысце.
Езу, узмацні нашую веру, каб мы цанілі Эўхарыстыю так, як першыя
хрысціяне, што пад небяспекай смерці удзельнічалі ў Святой Імшы. Распалі нашую
любоў, каб мы маглі радавацца Тваім дарам, каб мы сумавалі па Табе і прагнулі
сустрэчы з Табой, каб лепш падрыхтавацца да прыняцця Цябе і дзякаваць.
Падчас Святой Імшы яднаемся з усімі жыхарамі Неба ў адной літургіі, якая
адпраўляецца ў Нябесным Еразалеме і на зямлі.
Святы Ян Евангеліст аглядаў гэта ў візіі на гары Патмос, а потым апісаў
у Апакаліпсісе. Убачыў у Небе трон Бога і Баранка, “як бы забітага”, што быў вобразам
Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрослага, адзінага Найвышэйшага Святара сапраўднай
святыні. Таго, хто складае ахвяру і сам ахвяраваны. Бачыў таксама “раку вады
жыцця” (…), што выплывала з трону Бога і Баранка, як сімвал Духа Святога.
Вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з кожнага народу і ўсіх пакаленняў,
родаў і моваў, якія праслаўлялі і аддавалі пашану (пар. Ап 7, 9).
Дзякуючы ўдзелу ў эўхарыстычнай Ахвяры мы можам прыйсці на дапамогу
душам у чысцы.
Дзякуючы ўваскрашэнню Хрыста, хрысціянская смерць мае пазітыўны сэнс. “Калі мы разам з ім паміраем, разам з Ім і
жыць будзем.” – казаў св. Павел (пар. 2 Цім 2, 11). “Я не паміраю, але
ўваходжу ў жыццё” – казала св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса.
“У хвіліну смерці душа аддзяляецца ад цела, але ва ўваскрашэнні Бог
удзяліў нашаму перамененаму целу незнішчальнае жыццё, зноў злучваючы яе з
душой. Як Хрыстос ўваскрос і жыве назаўсёды, так усе мы ўваскрэснем у апошні
дзень”. – чытаем у ККК (1016).
Якім чынам гэта адбудзецца, мы не ведаем, гэта вышэй за нашае разуменне.
Гэта даступна толькі дзякуючы веры. Святы Павел тлумачыў, што ўсе ўваскрэснуць
у сваіх уласных целах, але гэтае цела будзе перамененае ў хвалебнае цела (Флп
3, 21), у цела духоўнае (пар. 1 Кар 15, 44). Каб гэта растлумачыць, ужывае
параўнанне да зярна: тое, што сееш, не адразу становіцца целам, якім павінна
стаць потым, але звыклае зярно… (пар. 1 Кар 15, 37). Сеецца знішчальнае –
паўстае незнішчальнае (пар. 1Кар 15, 42).
Як я штодзённа перажываю веру ва ўваскрашэнне?
Ці я жыву у асвячаючай ласцы?
Ці памнажаю яе праз частае прыняцце святых сакрамантаў?
Ці я стараюся, каб хворыя ў маёй сям’і прыступалі да святых сакрамантаў?
Ці я не баюся размаўляць з імі аб добрым прыгатаванні да адыходу да вечнасці?
Ці я памятаю пра ахвяраванне адпустаў за памерлых?
Уваскрашэнне Хрыста гэта найвялікшы цуд і фундамент нашай веры. Факт
уваскрашэння Пана Езуса не адразу быў прыняты вучнямі. Толькі шматразовае
аб’яўленне Ўваскрослага развеяла іх сумненні і ўцвердзіла веру так, каб яны
маглі стаць сведкамі Пана.
Аднак, акрамя гэтых доказаў, што даваў Езус на тое, што Ён жыве, не ўсе
хацелі прызнаць гэтую праўду. Падкупленыя ахоўнікі, хоць і бачылі Анёла,
адсуваючага камень, і былі ўражаныя Яго бляскам, распаўсюджвала хлусню. Можна
супярэчыць праўдзе і дайсці да такой цвердасці сумлення, робячы крыўду не
толькі сабе, але і свядома старацца закрыць дарогу да шчасця.
Хоць мы не можам нікога асудажць за дрэнныя намеры, мусім таксама трэзва
глядзець на рэчіснасць, думаць лагічна і самастойна, а таксама заўважаць
пагрозы для нашага духоўнага жыцця. Асабліва чуйнымі і ўражлівымі мы павінны
быць у тым, што датычыцца веры дзяцей і моладзі.
Ці я з’ўляюся сведкам уваскрослага Хрыста для людзей вакол мяне?
Ці мая прысутнасць на нядзельнай Эўхарыстыі, пабожнасць, паводзіны
з’яўляюцца знакам веры для маіх дзяцей, сям’і, знаёмых?
Пане Езу Хрысце, узмацні нашую веру ў Тваё ўваскрашэнне, каб яна
фармавала нашае штодзённае жыццё. Адары нас спакоем. Дай нам адвагу і моц, каб
мы былі Тваімі сведкамі. Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.