Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
I. ЯК МАРЫЯ І НА ЯЕ ЎЗОР
(МЕДЫТАЦЫЯ)
“У часовым значэнні Хрыстос не прыняў
ніводнай кароны. Прыняў толькі карону з церня, якую адзелі на Яго галаву, каб
высмеяць “жыдоўскага караля”… Сталіцай Давіда стаў для Месіі крыж на Кальварыі.
Але менавіта ў гэтым паніжэнні ўкрыжаванага Караля, набіраюць поўнага значэння
словы: “Яго панаванню не будзе канца”.
Ян Павел II, казанні на каранацыі абразоў Маці Божай,
Чэнстахова 1983 год.
Чэнстахова 1983 год.
У
1916 годзе заканчваюцца ўрокі, дадзеныя дзецям Анёлам. На сцэну аб’яўленняў
уваходзіць сама Найсвяцейшая Маці. Яе навучанне мае іншы характар: поўнае
цішыні, далікатнасці, праходзіць не спяшаючыся, у маўчанні. Гэта ўжо не
пералічэнне ўказальнікаў, як гэта рабіў Анёл. Гэта ўжо пералічэнне просьб.
Чалавек вольны. Мы створаныя незалежнымі і можам захацець усім сэрцам
з’яднацца з Богам. Альбо вырашыцца адвярнуцца ад Яго і пагардзіць Яго любоўю.
Таму Марыя не прыказвае, Яна просіць.
Яна шануе нашую годнасць, цэніць нашую
вольнасць і нашае радаснае “так” на слова з Неба.
Але ў нашым жыцці кожная Яе просьба
з’яўляецца прыказанем. Мы аддалі Ёй сваё жыццё. Прысвяцілі сябе Ёй, вырашыліся
стаць пад Яе пераможным штандарам! А тым часам кожнае слова Марыі мае вагу
прыказання, якое трэба адразу выканаць.
Аднак для Марыі гэта ніколі не будуць
жаданні, але пакорныя просьбы Маці.
Ці не так лічыць сястра Луцыя, калі, пішучы
пра першую сустрэчу з Найсвяцейшай Маці, затрымліваецца на Яе словах: “Я
прыйшла папрасіць, каб вы прыходзілі сюды на працягу шасці месяцаў,
трынаццатага чысла ў той самы час. Потым я скажу, хто я і чаго хачу. Потым
вярнуся яшчэ сёмы раз”? Візіянерка тлумачыць: “Словы “я прыйшла, каб вас
папрасіць” была тэмай маіх шматлікіх медытацый. Яна – Спадарыня, Апякунка,
Каралева Неба і зямлі – зыходзіць, каб прыйсці з пакорнай просьбай, так, як бы
Яна была служанкай”.
Праз хвіліну Яна зноў папросіць. І тады
сястра Луцыя напіша: “У пытанні Найсвяцейшай Марыі Панны я бачу, як Бог шануе
дар вольнасці, якім нас адарыў, і не прымушае нас, каб мы згадзіліся выканаць
спецыяльную місію, якую Ён хоча нам даручыць. Такім жа чынам паступіў з
Найсвяцейшай Дзевай Марыяй, пасылаючы да Яе Анёла, каб Ён запытаўся ў Яе, ці
Яна згаджаецца стаць Маці Месіі. З вялікай далікатнасцю Бог глядзіць на сваіх
пакорных стварэнняў і шануе дары, якія нам удзяліў. Не хоча, каб Яму служылі
прымусова, але з любові, таму што Бог ёсць любоў, і толькі тое, што мы робім з
любові да Яго і да бліжняга, да спадобы Яму, прымаецца Ім і мае дзеля Яго
вартасць”.
Вось нашая годнасць! Але таксама і адказнасць.
Як мы адкажам на просьбу Марыі? Ёсць такія, што скажуць, што яны не павінны
нічога рабіць, бо гэта толькі просьбы, а не пажаданні… Сапраўды, нават Бог можа
толькі прасіць, каб мы захацелі ісці да Неба.
Але просьба, якую мы чуем з вуснаў
Найсвяцейшай Маці, кажа нам пра нешта большае. Сястра Луцыя падкрэслівае пакору
Марыі: “Яна заўсёды тая самая, тая, што дзве тысячы гадоў таму сказала: “Вось я
служабніца Божая”. (…) Наколькі вялікі прыклад Яна дае нам, гэтая сціпласць,
якая прыцягвае позірк Бога, прымае любоў Яго айцоўскага сэрца і міласэрнасць
Яго бясконцай дабрыні”.
Гэта чарговы знак, дадзены нам, бо, як піша
сястра Луцыя, “такім чынам, Яна першая ў ланцугу выбраных, якая з зямлі
ўваходзіць у Неба. Яна Арка Запавету, Брама Неба”.
Мы чуем, што так моцна прыцягвае Божы
позірк. Гэта пакора чалавечага сэрца, якая была рысай Найсвяцейшай Марыі Панны,
была настолькі вялікай, што Бог упадабаў Яе і паслаў да Яе Анёла са святым
звеставаннем.
Бо ці чалавек, поўны пакоры, мае ў сваім
сэрцы месца на грэх? Ці чалавек, які мае гэтую падставовую цноту, не будзе
паслухмяным Богу ва ўсім?
Менавіта таму Марыя была абраная… Таму былі абраныя
фацімскія пастушкі… Таму Бог шукае сёння нас… Гэта “вялікі ланцуг абраных”, у
якім кожны з нас павінен стаць моцным звяном.
Марыя ўвесь час пакорна просіць. І чакае
нашага пакорнага адказу. Праз хвіліну Яна скажа фацімскім дзецям: “Ці хочаце вы
ахвяраваць сябе Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён вам пашле, як узнагароду
за грахі, якімі Яго абражаюць і як просьбу аб навяртанні грэшнікаў?”. “Так,
хочам”. “Вы будзеце павінны шмат цярпець. Але ласка Божая будзе вашай сілай”.
Гэтае самае пытанне задае Марыя і нам… Калі
мы кажам “так” на Яе просьбу, Яна дадае, што ніколі не пакіне нас адных.
Запэўнівае, што Бог не пакідае людзей без сваёй дапамогі, што, чым больш Ён
патрабуе, тым больш дае; што, чым больш пасылае цярпенняў, тым больш адорвае
нашыя сэрцы сваім супакоем і духоўнай радасцю. У Фаціме Марыя пакінула
незвычайны бачны знак, які з’яўляецца дасканалым зместам таго, што такое
святасць.
Што гэта такое? Сястра Луцыя піша: “Кажучы
гэтыя апошнія словы (ласка Божая і г.д.), Яна адкрыла першы раз рукі, перадаючы
нам настолькі моцнае святло, як бы водблеск, які выходзіў з Яе рук. Гэтае
святло прасякла нас унутры, да самай глыбіні душы, і дзякуючы гэтаму, мы
ўбачылі сябе ў Богу - святле - больш
выразна, чым ў найлепшым люстэрку”.
Паслухаем каментар візіянеркі з Фацімы: “Пан
не падмануў нас і не пазбавіў сваёй ласкі, як абяцаў Маці Найсвяцейшай: “Ласка
Божая будзе тваім суцяшэннем”. Менавіта гэтая ласка дзейнічае ў нас, прыводзячы
туды, куды Бог хоча завесці, а мы ідзем шчаслівыя, як дзеці ў руках Айца, ці па
простых сцежках, ці па крутых шляхах, на якіх мы крочым па цернях, шыпах і
калючках, ставячы свае стопы на гвоздзі, якія Хрыстос, ідучы перад намі,
пакінуў як знакі на зямлі. Гэтая ласка азначае ўваходзіць з Табою на высокую
гару, узбірацца на кальварыю. Гэта ласка азначае піць да апошняй кроплі з
келіха, які Табе прыгатаваў Айцец. Гэта ласка азначае быць з Табой, быць вельмі
любым сынам, у якім Айцец знайшоў упадабанне, бачучы ў нас твар свайго Сына і
Духа Святога, ўліваючага ў нас полымя чыстай любові, якая нас перамяняе ў стан
вечнай хвалы для Найсвяцейшай Тройцы, якую я праслаўляю, якой давяраю і прагну
заўсёды хваліць”.
Ці ў святле гэтага прыгожага, поўнага
містыкі сведчання, не нараджаецца ў нас прагненне сказаць Марыі “так” на ўсе Яе
пакорныя просьбы? Ці не пачынаем мы прагнуць нечага іншага, чым гэта было да
гэтага моманту? Ці не нараджаецца ў нас мара працаваць для Бога, дзе заробленай
манетай з’яўляецца чарговая душа, уратаваная для Неба?
Няма нічога прыгажэйшага, важнейшага,
радаснага? Таму з верай у Божую дапамогу вырушым на цяжкія сцежкі ўзнагароды і
ахвяры.
Гэты шлях адрозніваецца ад шляху кар’еры ў
гэтым свеце. Луцыя растлумачвае: “Найсвяцейшая Марыя Панна не абяцала нам
прыемнасцяў, зямных радасцяў, пашаны, улады, таго, што мы будзем шмат мець,
быць вялікімі, не абяцала рэчаў, важных для гэтага свету, дзе ўсё з’яўляецца
ілюзіяй, асляпленнем і марнасцю, чаго мы так старанна шукаем, уцякаючы ад
падману, несправядлівасці і яшчэ Бог ведае чаго!”.
Мы ўжо ведаем шлях. Адварочваемся ад “ілюзій
гэтага свету”, дзе ўсё крухкае, павярхоўнае і фальшывае, і звяртаемся цалкам да
вечнага прызначэння. Мы ведаем, што хочам ісці шляхам Божым і дайсці да канца.
Заклікаем разам з сястрой Луцыяй: “Аднак, ці спатыкаючыся аб камяні, каля якіх
я буду праходзіць, ці ідучы па цернях і калючках, падаючы і ўздымаючыся, Бог
заўсёды падасць мне руку і дапаможа мне узняць позірк у свой бок”.
Штодзённа жыць ахвярай за грэшнікаў… “Маці
Божая прасіла, каб мы ахвяравалі Богу малітвы і вырачэнні для навяртання
грэшнікаў”. Яна не жадае ад нас нічога асаблівага! Гэта проста сапраўднае
хрысціянства – нашае жыццё ў еднасці з Хрыстом! Сястра Луцыя растлумачвае:
“Гэта нашыя малітвы і прысвячэнні з’яднаныя з малітвай і прысвячэннем Хрыста,
які ахвяраваў сябе свайму Айцу, каб мы маглі быць збаўленымі; гэта нашая
міласэрнасць з’яднаная з міласэрнасцю Хрыста Адкупіцеля. Гэта плод любові,
сэрца якога - гэта сімвал і начынне, адкуль выліваецца для нашага дабра любоў,
прабачэнне, міласэрнасць і ласка”.
“Але – дадае сястра Луцыя – не забываемся,
што на першым месцы прысвячэння, якое мы павінны ахвяраваць Богу, якое Ён прымае
і аб якім нас просіць, гэта тое, якое мы павінны на сябе ўзяць, каб верна выконваць
Прыказанні Яго Права – Прыказанні Божыя”.
Бо заўсёды ёсць пагроза, што мы захочам
рабіць вялікія справы, забываючыся пра тыя, што з’яўляюцца падставовымі…
Бо людзкая натура павінна змагацца са
спакусай пераскачыць праз тое, што пачатковае і маленькае, шэрае і непрыцягальнае…
Менавіта таму Маці Божая ўказвае нам на сваю пакору як на сродак дайсці туды,
куды нас хоча прывесці Бог.
Ведаем ужо, з чаго трэба пачаць. Першае,
гэта добры рахунак сумлення, у якім мы праверым, наколькі ў сваім штодзённым
жыцці я захоўваю Божыя прыказанні. Гэта пастанаўленне зрабіць іх найважнейшымі
ўказальнікамі на кожны дзень. Таму, калі мы, ўглядаючыся ў прыклад Марыі,
будзем з любові да Бога брацца за труд, каб выканаць першае, другое, трэцяе і
чарговае прыказанне, тады паўтараем сабе з радасцю тое, што нам даручыла
Найсвяцейшая Маці, калі казала: “Ахвяруйцеся за грэшнікаў і часта кажыце,
асабліва калі будзеце прыносіць ахвяры: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе,
для навяртання грэшнікаў і як ўзнагароду за грахі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”.
Так, з любові да Бога і з клопатам пра
збаўленне людзей…
II. ПЫТАННЕ НА СУДЗЕ
(ПРЫКЛАД)
Час на тое, каб расказаць легенду пра
пабожнага Якуба, які здзівіўся на пытанне, якое яму задалі на судзе Божым.
Нарэшце памёр. Не баяўся сустрэчы з Богам.
Быў пабожным, здаралася, што хадзіў на святую імшу ў буднія дні, не піў, не
паліў папіросы, Касцёл падтрымліваў ахвярамі, пад канец жыцця належыў нават да
Жывога Ружанца, насіў святы медалік, а перад фігурай рабіў знак крыжа. Не
саромеўся сваёй веры, не краў, не грашыў супраць шостага прыказання, не хлусіў.
Меў добрую рэпутацыю, яго любілі і шанавалі.
Літанія заслуг і цнот Якуба была досыць
доўгай, каб быць упэннеым, што Бог будзе ім задаволены. Пра што б Бог не
запытаўся, думаў Якуб, ён зможа паказаць сябе ў добрым святле. Можа ён і не
святы, але ж усё жыццё імкунуўся жыць паводле Божых прыказанняў. Чытаў нават
рэлігійныя кніжкі! І адправіў не адну навэнну. Адна з іх была нават “вялікая”!
Калі нарэшце памёр, прадстаў перад тронам
Божай справядлівасці. Стаў перад Божым Суддзёй спакойна. Чакаў пытання. Так,
нават калі Бог запытаецца пра нейкае слабое месца, напрыклад, ці не жадаў жонкі
свайго бліжняга, то заўсёды зможа ўратавацца адказам: “Але ж я заўсёды з гэтага
спавядаўся”.
Бог паглядзеў на Якуба і спакойна сказаў:
“Не буду доўга цябе дапытваць. Задам табе толькі адно пытанне. Як, зрэшты, і
ўсім, што былі тут перад табой і прыдуць на гэтае месца суду пасля Цябе”.
Сэрца Якуба пачало мацней біцца. Гэта
хвіліна, якая вырашыць яго вечнасць! І пачуў слова Бога, якое нават не было
пытаннем. Было просьбай. Просьбай заклапочанага Айца. Бог сказаў: “Пакажы мне,
Якубе, тых, каго ты прывёў да Неба”.
І Якуб занямеў… Але ж хрысціянства гэта
нешта іншае, чым я думаў… - падумаў здзіўлены.
А Найсвяцейшая Маці пачала шаптаць яму на
вуха: “Падумай спакойна, ці не ахвяраваў ты калі-небудзь сваю малітву, цярпенне
альбо барацьбу са спакусай за каго-небудзь іншага? Ці не падумаў пра тое, каб
дапамагчы каму-небудзь трапіць у Неба?”
Якуб стаяў перад тронам Бога і думаў. Меў
для гэтага цэлую вечнасць. А Бог цярпліва чакаў.
Паразважай:
1.
Хрысціянства гэта не рэлігія духоўнага эгаізму. Уся літанія цнотаў і заслуг
можа няшмат значыць, калі не хапіла ў ёй найважнейшага: любові да Бога і да
бліжняга. Бо нельга любіць Створцу без клопату аб вечнасці Яго любага
стварэння. Калі ты кажаш, што любіш Бога, а ў тваім сэрцы жыве негатыў да
іншага чалавека, то… ці ты не хлусіш?
2. Заданне кожнага з нас гэта наследванне
Хрыста. Прыглядзіся да Яго жыцця і
зразумееш, што Ён кіраваўся толькі адным жаданнем: даць людзям Неба. Калі Ён
твой Настаўнік і Дарога, ці не павінна цябе ажыўляць адна думка: узнагароджваць
Богу за грэшнікаў, як мага больш людзей прывесці да Неба?
III. ТАЯМНІЦЫ СВЯТЛА
(РУЖАНЕЦ)
ХРОСТ У ЯРДАНЕ
Таямніца хросту Пана Езуса ў Ярдане кіруе наш позірк на сцэну, у якой
Айцец дае сведчанне пра Езуса: “Гэта Сын мой умілаваны”. Езус чуе гэтыя словы
на самым пачатку сваёй публічнай дзейнасці. “Умілаваны” не за свае веды, цуды.
Айцец любіць Яго за тое, што Ён вырас у назарэтанскім доме: укрыта ад людзей, у
пакоры, радаснай беднасці, вялікай малітве, у любові да Бога і людзей.
Ці гэта не паказвае нам, як дасягнуць святасці? Як Езус, запішымся да
назарэтанскай школы Марыі.
ЦУД У КАНЕ ГАЛІЛЕЙСКАЙ
Марыя
прысутнічае на цудзе ў Кане Галілейскай. Гэта першы цуд, які зрабіў Яе Сын.
Цуд, які паказваў механізм кожнага чарговага знаку і цуду, зробленага Езусам.
Ён быў учынены, каб мы паверылі ў Бога. Паказвае ён таксама яшчэ нешта
цудоўнае: на еднасць Сэрцаў Маці і Сына. Марыя і Езус клапоцяцца пра тое ж
самае: пра выкананне Божай волі ў свеце.
Гэта найпрыгажэйшы ідэал, які Евангелле ставіць перад нашымі вачыма:
быць адным з Сэрцам Езуса, жадаць заўсёды таго ж самага, што і Ён, радавацца таму,
што Ён, і плакаць па той самай прычыне, што і Ён. Просім Найсвяцейшую Маці аб
той асаблівай ласцы з’яднання нашых сэрцаў з Езусам – на ўзор Яе Беззаганнага
Сэрца.
АБВЯШЧЭННЕ БОЖАГА ВАЛАДАРСТВА
Езус, абвяшчаючы Валадарства, казаў таксама некалькі разоў пра сваю Маці.
Сувязь, якая яднала Яго з Марыяй, паказвала на ўзор хрысціянскага жыцця.
Памятаем пра словы, якія былі адказам на публічную пахвалу Яго Маці… Пан сказаў
тады: “Так, але блаславёныя тыя, што слухаюць слова Божае і захоўваюць яго”.
Езус хоча звярнуць нашую ўвагу на таямніцу сувязі духа, якая нараджаецца праз
слуханне Божага Слова і яго захоўвання.
Марыя нястомна разважала над словам у свам сэрцы. Няхай Яна выпрасіць
нам у Бога падобны дар, каб мы, як Яна, сталі на сцежку блаславенстваў.
ПЕРАМЯНЕННЕ НА ГАРЫ ФАВОР
Гара Фавор адкрывае на хвіліну таямніцу Боскасці Езуса. Але толькі на
момант, толькі ў прысутнасці трох апосталаў, толькі дзеля таго, каб
падрыхтаваць вучняў да выпрабавання крыжам. У сваім навучанні Езус застаецца
Сынам Марыі, які выхоўваўся ў доме цесляра, які ня мае, дзе прытуліць галавы, і
не носіць каралеўскага адзення. А, аднак, Ён Кароль! На гэтай зямлі ўпісаўся ў
наш звычайны свет: Ён як Марыя, убогая Служабніца Пана; Яго веліч застаецца
ўкрытай ад свету.
Часам мы патрабуем знакаў з Неба. Але найважнейшае гэта нашае вытрыванне
ў нашым пакліканні, сапраўдная веліч якога застаецца схаванай ад людзей. Просім
Марыю, каб Яна вучыла нас жыць у шэрай штодзённасці блізка Бога, з вачамі
скіраванымі да вечнасці.
УСТАНАЎЛЕННЕ ЭЎХАРЫСТЫІ
Падчас апошняй вячэры Хрыстос пакінуў нам заданне: “Гэта рабіце на маю
памяць”! Нам трэба браць і спажываць Хлеб нашага Пана. Нам трэба браць і піць з
келіха, што крые ў сабе Яго збаўчую Кроў. Але – калі мы вучымся ў Маці Божай
Фацімскай справе ўзнагароджвання за грахі сучаснага свету, нашую ўвагу
прыцягвае яшчэ нешта. Езус кажа, што Яго Цела будзе выдана за нас, што Яго Кроў
будзе пралітая для нашага збаўлення. Ці і гэтага Езус не кажа нам чыніць у Яго
памяць? Ці не павінны мы, як Ён, аддаць сябе ў ахвяры з грахі свету?
Просім Найсвяцейшую Маці, каб Яна дапамагла нам зразумець, якое
пакліканне прызначыў нам Бог. Ці і мы былі пакліканыя да таго, каб, як Хрыстос,
найлепшым чынам узнагародзіць Богу за зло, якое зневаляе чалавецтва?
IV.
ПЯТАНЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ДРУГАЯ ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Цуд у Кане
Галілейскай
Найсвяцейшая Маці, МЫ прагнем сёння разважаць над “першым знакам”, які
Езус учыніў у Кане Галілейскай, і прасіць у Цябе за ўсе грахі, якія раняць Тваё
Беззаганнае Сэрца, за тое, што Цябе абражаюць, Маці людзей, зневажаюць Цябе ў
Тваіх абразах.
Выракаемся ўласных думак і жаданняў. Ачысці нашыя сэрцы, напоўні іх
Тваім святлом і распалі любоўю.
Невядомая пара маладых людзей запрасіла на сваё вяселле Езуса і Яго
вучняў. Евангелле адзначыла, што была там ужо Найсвяцейшая Маці. Яна заўважыла,
што ў нейкі момант не хапіла гасцям віна і звярнулася з просьбай да Езуса: “У
іх няма віна” (Ян 2, 3). Езус адказаў Ёй таямнічым чынам: “Ці гэта мая ці твая
справа, Жанчына? [Ці] яшчэ не надышла мая гадзіна? (Ян 2, 4). Словы гэтыя можна
было зразумець, як адмову, але Найсвяцейшая Маці, упэўненая ў тым, што Сын выканае
кожную Яе просьбу, сказала слугам: “Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа” (Ян 2, 5б).
Езус сказаў слугам, каб яны напоўнілі вадой шэсць каменных збаноў. А калі яны паслухмяна выканалі тое, што Ён ім
сказаў, загадаў: “Цяпер чэрпайце і нясіце кіраўніку вяселля” (Ян 2, 8). Кіраўнік паспрабаваў ваду і здзівіўся, што
падалі такое добрае віно. Не ведаў, адкуль яно ўзялося. Таямніцу вады, што
стала віном, ведалі слугі. Даведаліся пра гэта таксама вучні Езуса і паверылі,
што Ён чаканы Месія.
Кожная падзея ў жыцці Хрыста гэта таямніца. Апрача знешніх фактаў,
укрытая ў іх маральная навука і таямнічы духовы сэнс, які можна распазнаць пад
натхеннем Духа Святога ў кантэксце пасхальнай таямніцы Хрыста і новага жыцця,
якому гэтая таямніца дае пачатак.
Слова Божае жывое і сёння таксама прамаўляе да кожнага з нас.
Найсвяцейшая Маці, дапамажы нам яго пачуць і зразумець.
Першы цуд, які ўчыніў Езус, адбыўся на
вяселлі. Такім чынам ён падкрэсліў, якую вялікую вартасць мае шлюб і сям’я, і
асвяціў яе сваёй прысутнасцю.
Які сёння погляд на шлюб і сям’ю? Паразважаем
у гэтай медытацыі, ці бессэнсоўна, бескрытычна, не ўсведамляючы, мы не прымаем
погляды, якія сёння распаўсюджваюцца? Ці нашая ўражлівасць не тупее, калі мы
аглядаем фільмы, якія паказваюць дрэнныя прыклады паводзін?
Што мы робім, каб дзяцей і моладзь прыцягваў
прыклад вернага шлюбу і сям’і, якая клапоціцца пра ўзаемную любоў?
Пане Езу і Найсвяцейшая Маці, просім у вас
сёння прабачэння за ўсе грахі, учыненыя ў сямейным жыцці, за дрэннае выхаванне
моладзі да сямейнага жыцця, за прыняцце памылковых і грэшных выбараў маладых
людзей.
Найсвяцейшая Маці, дапамажы нам зрабіць
добрыя пастанаўленні. Дай сілу практыкаваць іх у жыцці.
Пан Езус прыняў удзел у вясельнай
ўрачыстасці. Даў нам зразумець, што забава і адпачынак патрэбныя чалавеку, але
палучыў іх са справамі веры. Для хрысціяніна кожная забава можа і павінна
прыносіць нейкі плён для духа, будаваць добрыя адносіны паміж людзьмі, у якіх мы
ўзаемна адорваем любоўю і дабротамі інтэлектуальнымі.
А ў нас здараецца, што калі маладыя хочуць
вяселля без алкаголю, адразу сустракаюць супраціў сям’і і родных.
А як
выглядае нашая забава, вяселле? Якую мы слухаем музыку? Ці Пан Езус і Яго Маці
маглі б быць на нашым вяселлі, прыняць удзел у нашай забаве?
Мы перажываем з-за крызысу сям’і. Дзе шукаць
дапамогі? Таямніца цуду ў Кане Галілейскай паказвае нам Маці Божую чулую і
далікатную, якая бачыць усе патрэбы сям’і і гатовая заступацца за нас перад
Сынам. “Ня маюць віна” (Ян 2, 3б). Гэтае віно гэта сімвал недахопаў
матэрыяльных і духоўных, якіх так шмат. Найсвяцейшая Маці заўважае іх і кажа:
“Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа” (пар. Ян 2, 5).
Калі мы будзем слухаць Езуса, выконваць Яго
волю, то нам хопіць хлеба і ласкі Божай. Але ці мы шукаем спачатку Божага
Владарства, каб усё іншае было нам дадзена?
Цуд, які ўчыніў Езус па просьбе сваёй Маці,
паказвае Яе, як нашую Хадатайніцу, Тую, што мае ўладу над Сэрцам Бога і сваёй
просьбай можа прыспешыць Божае дзеянне. Езус сказаў, што яшчэ не прыйшла Яго
гадзіна, але ўчыніў цуд.
Таму Езус звярнуўся да Марыі, называючы Яе
Жанчынай, а не Маці? Ён хацеў падкрэсліць Яе новую годнасць у адносінах да
ўсяго чалавецтва. Яна - гэта тая абяцаная ў раі Жанчына, патомства Якой
раздавіць галаву змея. Другі раз Ён назваў Марыю Жанчынай, калі з крыжа
абвясціў Яе Маці ўсіх веруючых.
Цяпер Яго гадзіна яшчэ не надышла, гэта тая
гадзіна, вызначаная Айцом, калі павінна здзейсніцца адкупленне, каб адчыніць
людзям дзверы Валадарства Божага і адарыць дарамі новага жыцця. Вяселле ў Кане
гэта знак Эўхарыстычнай Вячэры, калі не вада была перамененая ў віно, але віно
ў Найсвяцеўшую Кроў Хрыста. Каменныя збаны ўмясцілі шмат літраў віна – багацце
ж надзвычайных эўхарыстычных дароў ніхто не змерае.
Таямніцу Эўхарыстыі мы можам пазнаць
дзякуючы веры. Яна недасягальная нашым думкам і розуму. Толькі ў вечнасці, на Вячэры нябеснай, Пан разарве заслону
і мы ўбачым Яго хвалу і веліч. Ён будзе служыць на гэтай вячэры тым, хто быў
Яму верным і насыціць іх душы шчасцем.
Цяпер Анёл Супакою з Фацімы нагадвае нам,
каб мы з верай і пашанай пакланяліся Пану, укрытаму ў Найсвяцейшым Сакраманце,
і перапрашалі за тых, хто Яго зневажае. Нахіліўшыся да зямлі, Анёл маліўся з
дзецьмі наступную малітву: “Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю
Табе і люблю Цябе. Прашу, каб Ты прабачыў тых, што не вераць у Цябе, не
праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе і не любяць Цябе”.
Не так шмат слоў Маці Божай запісалі
Евангелісты. У “фіат” Марыя сказала, што сама выконвае волю Бога. Потым у Кане
вучыла гэтаму іншых: “Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа”.
Сёння, у Фаціме Яна нагадвае словы Хрыста,
запісаныя ў Евангеллі, заклікаючы да навяртання і паслухмянасці. Таксама ў
шматлікіх, цудоўных абразах, паказвае рукой на свайго Сына, як бы кажучы гэтым
жэстам: “Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа”.
Ці будзем мы, як слугі з Каны, што слухаюць
слова Пана і Яго Маці, і выконваюць Яго загады? Каб распазнаць голас Бога,
трэба быць чулым, свядомым таго, што адбываецца ўва мне і ў знешнім свеце.
Чуласць можа дапамагаць пазбягаць граху, заўважыць магчымасці нейкага дабра,
быць уражлівым на натхненні.
Мы прагнем змены – нас саміх, нашых сямей,
нашай Айчыны, свету… Мы адчуваем сябе бездапаможнымі перад праблемамі, слабымі
перад абліччам зла. Таму мы так мала прымаем у сэрца пасланні Найсвяцейшай Маці
і так мала робім, каб выканаць Яе жаданні? А Яна абяцае нам змены. “Калі будзе
зроблена тое, што я кажу, шмат будзе ўратавана ад пекла і ў свеце запануе
супакой”.
Услухаемся сёння падчас гэтага разважання ў
словы Маці Божай. Чаго Яна чакае ад усіх нас, чаго жадае ад мяне? Якой “вадой”
мне трэба напоўніць мае “збаны”? Як супрацоўнічаць з ласкай?
Найсвяцешая Маці, просім сёння прабачэння за
недахоп веры і паслухмянасці. Заступайся за нас перад Сынам! Выпрасі нам ласку
змены! О Пані наша, Апякунка наша, Заступніца наша, Суцяшальніца наша! Амэн.
V. НАВУЧЫ НАС МАЛІТВЕ,
ЯКАЯ ДАПАМАГАЕ ПАЎСЮЛЬ УБАЧЫЦЬ ЕЗУСА
ЯКАЯ ДАПАМАГАЕ ПАЎСЮЛЬ УБАЧЫЦЬ ЕЗУСА
(АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ)
“Марыя
нязменна ўглядаецца ў Хрыста, захоўвае як скарб кожнае Яго слова і паказвае нам
усім, як быць сапрўаднымі вучнямі Яе Сына”.
Ян
Павел II, Пасланне на сусветны Дзень Місійны, 2003
год.
Найсвяцейшая Маці! Нашая Пані, нашая
Правадніца па шляхах збаўлення!
Дзякуем Табе за тое, што Ты прысутнічаеш у
таямніцы нашай веры, што дапамагеш нам зразумець, што хрысціянства гэта рэлігія,
у якой Бог не застаецца далёка ад свету. Ён казаў Табе: “Пан з Табой” і заўсёды жыў у Тваім
Беззаганным Сэрцы. Наш Бог Эммануэль, ці “Бог з намі”! Наш Бог блізка чалавека.
Вельмі блізка. Настолькі блізка, як толькі можа наблізіць Яго да нас Яго бясконцая
любоў. А Бог палюбіў нас так моцна, што нават выдаў на смерць свайго Сына, каб толькі мы – грэшныя,
няўдзячныя, адварочваючыяся ад Бога, маглі быць збаўленыя…
Марыя, дзякуем Табе, бо дзякуючы Табе
хрысціянства набірае рысы вельмі блізкія і зразумелыя кожнаму з нас. Мы былі абдараваныя ласкай веры ў
адзінага Бога, які нас ажыўляе і асвячае, які да канца нас палюбіў і заўсёды
прысутнічае сярод нас. Ён прысутны ў сваім слове, знаках і цудах. Нават кожная
спатканая істота, кожная самая простая падзея з’яўляецца знакам Божым, знакам
Яго Любові і Прысутнасці.
Ты нас гэтаму вучыш… Тлумачыш, што мы
належым Богу, а не гэтаму свету, што гэта Яго нам трэба слухаць, а не людзей.
Ты просіш, каб мы ўжо сёння, цяпер, жылі ў найглыбейшым і найпрыгажэйшым вымярэнні
жыцця – надзвычайным жыцці.
Дапамажы нам разумець, што Езус – Твой Сын –
становіцца “ўсім для ўсіх” (1 Кар 15, 28). Што калі мы сустракаем іншага
чалавека, мы сустракаем Хрыста і ўсё, што мы падумаем і зробім для яго, зробім
для Езуса Хрыста, нашага Пана.
Памятаць пра гэта, Марыя, нялёгкае заданне…
Таму мы просім: выпрошвай нам патрэбныя ласкі! Просім: не пакідай нас адных.
Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца будзе для нас дарогай да Неба. І месцам, дзе мы
можам схавацца ад моцы зла.
Ты ведаеш, Марыя, што мы слабыя, зняволеныя
грахом. Нам увесь час пагражае спакуса глядзець на свет па-людзку. Часам мы ня
здольныя паглядзець на сябе і іншых больш глыбока і праўдзіва, вышэй за
чалавечае вымярэнне. Забываемся пра сваю годнасць – пра тое, што хрысціянін - гэта
больш, чым чалавек! Хрысціянін - гэта Хрыстос. А мы глядзім на чалавека толькі
па-людзку і заўважаем у ім толькі саміх сябе.
Ты, Марыя, глядзела на людзей інакш. Нават
на ворагаў свайго Сына, нават на Яго палачоў, Ты глядзела ў Божым святле.
Бачыла іх годнасць, іх мэту і прызначэнне. Кожны чалавек быў у тваіх вачах
спадкаберцам валадарства, кімсьці любімым Богам.
А мы? Глядзім на іншага чалавека па-людзку. І
да яго, да самога чалавека, скіроўваем нашую любоў або нянавісць, сімпатыю або
антыпатыю.
Ты глядзела інакш.
Удзялі нам, Марыя, свайго духа! Для нас
павінен існаваць толькі Хрыстос і Ён адзін павінен быць для нас кімсьці важным.
Ён адзін быў у Тваім жыцці цэнтрам кожнай тваёй думкі, слова, жэсту. Таму Ты
была святой, больш таго – найсвяцейшай. Гэта была містыка Тваёй веры. У Тваім
жыцці лічыўся толькі Хрыстос. Не Ты, не хтосьці іншы, не штосьці іншае. Толькі
Ён адзін.
Як Ты гэтага дасягнула, Марыя? Як магла
заўважаць Хрыста ў чалавеку і падзеях свайго жыцця? Бо нас усё яшчэ мучае
пагроза занадта павярхоўнага погляду на жыццё…
Можа ў нас вельмі мала малітвы?
Можа мы не можам заўважыць ва ўсім Хрыста
таму што ў нашым жыцці вельмі мала малітвы і засяроджанасці?
Ты вучыш нас, што чалавек, які моліцца,
сустракаецца з Хрыстом у малітве, а калі адыходзіць, можа заўважыць Бога ў
кожнай рэчы і кожнай падзеі. Той, хто сустрэў Бога, пачынае разумець глыбейшае
вымярэнне свету. Такі чалавек бачыць
Божую прыгажосць і ведае таямніцы велічы стварэння. Ён здольны зразумець
прастату Евангелля. Чалавек, які ўглядаецца ў Хрыста, шукае Яго ў няспыннай
малітве, сустракае таксама Бога тады, калі ўстае з кален і ўваходзіць у шэрасць
сустрэч з навакольным светам. Ён разумее таксама, што малітва гэта не ўцёк ад
свету і яго праблем, але гэта менавіта яна набліжае да свету больш, чым нешта
іншае.
Ты, Марыя, была найвялікшай містычкай усёй
гісторыі хрысціянства. Ты нястомна, кожны дзень углядалася ў постаць Хрыста.
Заўсёды была з Ім, сузірала Яго прысутнасць, углядалася, услухоўвалася. Была з
Ім. А калі глядзела на навакольны свет і сустраканых людзей, бачыла ў іх свайго
Сына. Ён быў у Тваім позірку. Ты бачыла Яго паўсюль. І Ты, Марыя, найлепш
разумела свет. І Ты, Марыя найбольш маеш сказаць пра нас саміх, пра нашае жыццё
і нашую гісторыю. Ты найпаўней дакранулася да гэтага надзвычайнага вымярэння
свету і бачыла яго больш праўдзіва, чым мы.
Мы сёння просім Цябе, Марыя, дапамжы нам
пагрузіцца ў малітву, дапамажы нам адысці ад свету, каб вярнуцца ў яго ўжо іншымі і знайсці яго
іншым. Каб стаць больш праўдзівымі і свет зрабіць больш праўдзівым. Каб
паглядзець на сябе, як на Хрыста. Зразумець, што мы былі апранутыя ў Хрыста.
Насычацца кожны дзень праўдай аб тым, што нашае пакліканне гэта жыць жыццём
Хрыста і імкнуцца да таго, каб адкрыць у сабе любоў, якая была ў Сэрцы нашага
Збаўцы.
Любоў, што гатовая памерці для збаўлення
братоў.
Любоў ахвярную, цярплівую, якая не памятае
крыўды.
Марыя! Дапамажы нам адкрыць Хрыста ў свеце.
Марыя! Дапамажы нам убачыць Яго ў іншым
чалавеку.
Дапамажы нам кінуцца ў бездань веры.
Дапамажы нам паверыць, што Бог добры і ўсё, што паходзіць з Яго добрай далоні, ўсё мае свой глыбокі сэнс.
І што ўсё пачынаецца з таго, каб стаць на
калені перад Богам, з адарацыі, з малітоўнага разважання, з таго, каб быць з
Хрыстом. Як Ты. Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.